nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

“Беларускае” зьнебазьняцьце. Частка 1: прызнаньні і пакаяньні Пратасевіча

9 чэрвеня, 2021 | 17 каментарыяў

Рэдакцыя.

Падзеі вакол захопу Рамана Пратасевіча лукашэнкаўскімі ўладамі, а затым вакол яго прызнальнага інтэрвю мелі для Беларусі (і ня толькі!) характар чарговага (і тыповага) эфекту крука ў лесе. Натуральна, мы не маглі прайсьці міма гэтых падзей, не сабраўшы адпаведны ўраджай новых палітычных фактаў й ідэалагічных ведаў. Нязначна скарочанай тэкставай версіяй інтэрвю Пратасевіча журналісту Маркаву (яе мы набіралі сіламі рэдакцыі) мы пачынаем працэс збору названага ўраджая. Спадзяемся, калі дазволяць абставіны, яго працягнуць. “У жывую” праслухаць інтэрвю можна тут: https://www.youtube.com/watch?v=J-PmITXlkgU – ці тут: https://www.youtube.com/watch?v=Ov1K-f930UA. З нагоды лічым неабходным заявіць, што мы супраць практыкі падобных акцый “зьнебазьняцьця”, заклікаем спыніць фізічны ды псіхічны ціск (калі такі мае месца) на чыста палітычных зьняволеных у Беларусі і тэрмінова ўсіх іх вызваліць.

Далей »

Ушануйма памяць сапраўднага беларуса-вялікалітвіна і зробім высновы на будучыню

22 мая, 2021 | 12 каментарыяў

Рэдакцыя.

Сёньня многія ў Беларусі даведаліся пра заўчасную сьмерць у шклоўскай калоніі палітвязьня Вітольда Ашурка. Ён быў сябрам Партыі БНФ, каардынатарам руху «За свабоду», чалавекам бясконца адданым Беларусі… На жаль, ніхто зь сябраў нашай рэдакцыі ня ведаў гэтага чалавека асабіста. Але ўсе, у каго мы даведваліся пра яго, казалі пра спадара Вітольда толькі самыя высокія і цёплыя словы. У сувязі з гэтым мы прысьвячаем сьветлай памяці Вітольда Ашурка наш сёньняшні матэрыял. Яго мы сабралі ў асноўным з наступных матэрыялаў, выстаўленых на сайце “Нашай Нівы” –  https://nn.by/?c=ar&i=266848https://nn.by/?c=ar&i=273305 .

Далей »

Сяргей Высоцкі пра галоўнае ў леташніх пратэстах у Беларусі

19 мая, 2021 | 21 каментарый

Рэдакцыя.

Месяц таму лідар АК БПС-Самаабарона С. Высоцкі даў вялікае інтэрвю вядомай усім нашым чытачам Алёне Васільевай – беларускай ютуб-блогерцы, якая сёньня жыве ва Украіне. Яно было прысьвечана леташнім падзеям у Беларусі й асьвятліла шэраг прынцыповых фактаў, якія могуць найістотна паўплываць на палітычны сьветагляд многіх беларусаў (асабліва непасрэдных удзельнікаў тых гістарычных падзей). Інтэрвю Высоцкага стала “прарыўным” для канала пані Васільевай, набраўшы рэкордную для яго колькасьць праглядаў. Таму мы вырашылі ня толькі падаць на нашым сайце адпаведны е-адрас гэтага інтэрвю (дарэчы, ён такі: https://www.youtube.com/watch?v=wXep9kPbh3Q), а і выставіць яго нязначна скарочаную атэкстоўку. Так, Лу-ка – прарасейскі агент, беларусафоб-этнацыдчык, дыктатар-узурпатар, які паставіў на мяжу існаваньня нашу Дзяржаву. Але ўвесь наш жыцьцёвы і грамадска-палітычны досьвед сьведчыць, што гэта яшчэ ня значыць, што тыя, хто ірвуцца яму на замену, лепшыя. Больш за тое, наш прынцып: “чарговы прарасейскі Лу-ка 2 (усе гэтыя бабарыкі-цэпкалы-ціханоўскія) будзе горшы за Лу-ку 1”, – мы па-ранейшаму лічым слушным.

Далей »

Да праўладнага “круглага стала” далучыўся Андрэй Клімаў. Чаму?

12 мая, 2021 | 11 каментарыяў

Інфармацыю пра адзначанае мы атрымалі адсюль: https://nn.by/?c=ar&i=272443. Падзея значная па дзьвюх прычынах. Па-першае, з-за значнасьці самой асобы Клімава. Па-другое, яго аргументы на карысьць данага рашэньня ў цэлым адпавядаюць таму, за што змагаемся мы: не згубіць нашу дзяржаўную незалежнасьць ні пры якіх абставінах. У пачатку 1990-х Андрэй Клімаў быў сярод найбагацейшых людзей Беларусі, зьяўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савету, дзе і падтрымаў імпічмент Лукашэнкі. Затым тройчы быў палітвязьнем (упершыню арыштаваны ў 1998 годзе і асуджаны да 6 гадоў зьняволеньня, апошні раз выйшаў на волю ў 2008 годзе). Цяпер сп. Андрэй нечакана стаў адным з удзельнікаў “круглага стала”, які ладзіць Юры Васкрасенскі. Чаму так зрабіў, Клімаў апавёў у інтэрвю журналісту “НН” Зьміцеру Панкаўцу, якое ў нязначна адрэдагаваным выглядзе падаецца ніжэй.

Далей »

Барыс Стамахін пра актуальную сітуацыю ў Беларусі

2 мая, 2021 | 21 каментарый

Рэдакцыя.

Адным з сацыялагічных адкрыцьцяў нашай рэдакцыі зьяўляецца наступны феномен: большасьць людзей ня здольны  ўспрымаць рацыянальна аргументаваную інфармацыю для выпрацоўкі ўласнага стаўленьня да рэчаіснасьці. Яны арыентуюцца на іншыя “апоры”. Самым істотным з апошніх зьяўляецца стаўленьне да тых ці іншых падзей іх (большасьці людзей) грамадскага асяроддзя. Істотнае значэньне маюць таксама “аргументы” масавых СМДІ, якія першымі даходзяць да іх (на тое гэтыя сродкі і “масавыя”). А яшчэ маюць значэньне меркаваньні тых асоб, якія ўспрымаюцца людзьмі як аўтарытэты. І хаця ў масавага чалавека “аўтарытэтамі” далёка не заўсёды зьяўляюцца маральныя асобы, для сябраў нашай рэдакцыі прыстойнасьць чалавека, надзейна правераная практыкай жыцьця, важыць ня менш за яго інтэлектуальныя здольнасьці. Апошнія ўласьцівасьці вызначылі тое, што ў якасьці чалавека, да якога мы раім прыслухацца нашых чытачоў у інтэрпрэтацыі падзей найноўшай гісторыі, стаў Барыс Стамахін (гл. фота зьлева). Ён вядомы расейскі дысідэнт, пра якога з 2006 г. шмат разоў пісалі мы і пра якога далей скажа пані Алёна Васільева (фота справа). Інтэрвю Стамахіна пані Алёне ўзята адсюль – https://www.youtube.com/watch?v=72bm4Ko2ljM. Ніжэй падаецца яго скарочаная атэкстоўка і наш невялікі каментар.

Далей »

Інтэрвю Яўгена Мурашкі й Галіны Арцёменкі ўкраінскім ды беларускім блогерам

18 красавіка, 2021 | 25 каментарыяў

Рэдакцыя.

Мы вырашылі ўдасканаліць выстаўлены раней мартэрыял са спасылкамі на некалькі інтэрвю нашага сталага чытача і каментатара, палітуцекача, старшыні З’адзіночаньня беларусаў Нямеччыны шаноўнага сп. Яўгена Мурашкі (на фота другі зьлева). Найперш было вырашана зрабіць кароткія атэкстоўкі інтэрвю (для палёгкі далейшай магчымай працы зь імі). Таксама было дадана важнае інтэрвю жонкі ды паплечніцы сп. Яўгена пані Галіны Арцёмекі (на фота першая справа). У лютым-красавіку г.г. яны размаўлялі з украінскімі блогерамі спадарамі Кастэнкам (першы зьлева) і Масійчуком, а таксама зь беларускай блогеркай пані Васільевай (другая справа). Прычына нашага такога стаўленьня да гэтых інтэрвю – у практычна 100%-м супадзеньні пазіцый вышэй названых асоб з пазіцыяй рэдакцыі. Знайсьці і праслухаць гэтыя інтэрвю можна па адпаведных адрасах, якія паданы ніжэй разам зь іх кароткім зьместам.

Далей »

З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ, СЬВЯТАМ 25 САКАВІКА!

23 сакавіка, 2021 | 20 каментарыяў

Усіх беларусаў-вялікалітвінаў віншуем з 103-мі ўгодкамі першага з часоў ВКЛ адраджэньня нашай дзяржаўнасьці. Жадаем кожнаму сумленнаму, працавітаму беларусу і ўсяму нашаму народу штодзённых посьпехаў і зьдзяйсьненьня жыцьцёвых мэт, пры гэтым жыцьця ў міры, годнасьці, дабрабыце, шчасьці, атмасьферы справядлівасьці ды высокай культуры.

На жаль, у гэтым годзе адзначэньне нашага найвялікшага найцыянальнага сьвята будзе адбывацца ва ўмовах, калі на нашай зямлі працягвае панаваць прарасейская беларусафобская дыктатура. Больш за тое, сітуацыя істотна ўскладнілася ды пагоршылася.

Далей »

Хто заказвае санкцыі супраць Беларусі (частка 1)

13 сакавіка, 2021 | 39 каментарыяў

Рэдакцыя.

Напэўна, усім беларусам вядома пра цяжкі стан, у якім знаходзіцца эканоміка Беларусі й, адпаведна, іх уласны матэрыяльны дабрабыт. Галоўная прычына заключаецца ў эканамічнай палітыцы прамаскоўскага агента, які вось ужо 27-ы год займае пасаду прэзідэнта Беларусі. Сутнасьць гэтай палітыкі – у захаванасьці ўласнасьці беларускага народу ў руках постсавецкай “чырвонай бюракратыі” (яе мы завем цяперцамі), згуртаванай вакол “прэзідэнцкай вертыкалі”. Яшчэ 30 гадоў таму гэтая эканамічная мадэль прадэмастравала ўсім сваю заганнасьць. Аднак Лу-ка ў 1994-м паабяцаў давесьці адваротнае і “пабудаваць нябачаную ў сьвеце краіну”. Колькі ні спрабавалі беларусы жыць і працаваць у такіх умовах, але і іх славутыя цярплівасьць ды ўпартасьць не дапамаглі. Толькі канчаткова пераканаліся: аб’ектыўныя законы прагрэсіўнага разьвіцьця Сьвету (у т.л. эканомікі) не перашыбіць… Але сёньня сітуацыя ў Беларусі дадаткова пагаршаецца з-за эканамічных санкцыяў, якія паступова пачалі ўводзіцца з боку Еўразьвязу ды іншых заходніх краін. Гэтыя дзеяньні варта таксама лічыць ня проста недружалюбнымі ў дачыненьні да нашага народу (бо яны ствараюць дадатковы эканамічны ціск на людзей), а і тымі, якія абцяжарваюць праблему будучага выхаду з таго цяжкага стану, у якім беларусы-вялікалітвіны апынуліся з-за палітыкі Лу-кі й яго маскоўскіх гаспадароў. Літаральна на днях у інфармацыйнай прасторы зьявілася заява шэрагу грамадска-палітычных дзеячаў, у якой прысутнічае заклік да сакцый (хаця сама заява была складзена і даслана ў адпаведныя адрасы яшчэ летась у ліпені, яна літаральна дасёньня заставалася фактычна таемнай), разам зь ёй быў абнародаваны і сьпіс падпісантаў. Мы вырашылі выставіць гэтыя дакументы і на нашым сайце, каб абмеркаваць (шматлікія памылкі друку выправілі, правапіс захавалі).

Далей »

“Палітычныя дывідэнды” Валянціна Аськіркі

8 сакавіка, 2021 | 24 каментарыя

Рэдакцыя.

 

 

Матэрыял, які мы выстаўляем сёньня, прысьвечаны вядомаму ў Горадні грамадска-палітычнаму дзеячу і адначасна таленавітаму выкладчыку фізікі з нашага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Валянціну Аськірку. Перад самым Новым годам ён быў звольнены з-за таго, што мае якасьці, якія мы высока цэнім, а сёньняшняе прарасейска-цяперскае кіраўніцтва РБ – наадварот, лічыць негатыўнымі. Адзначная падзея стала нагодай, каб узгадаць іншыя аналагічныя падзеі нядаўняй гарадзенскай гісторыі, гаворка пра якія будзе ніжэй. А пакуль прапануем прачытаць матэрыял, прысьвечаны галоўнаму герою – спадару Аськірку. Яго аўтар – Вольга Камягіна, фоты Кацярыны Гардзеевай. Узята адсюль –  https://news.tut.by/society/711703.html, трохі скарочана і нязначна адрэдагавана.

Далей »

Інтэрвю Яўгена Мурашкі ўкраінскаму блогеру (++ дадатак)

28 лютага, 2021 | 16 каментарыяў

Рэдакцыя.

 

 

 

Наш сталы чытач і каментатар, палітуцякач, старшыня Задзіночаньня беларусаў Нямеччыны, шаноўны сп. Яўген у канцы лютага даў некалькі інтэрвю вядомаму украінскаму блогеру сп. Кастэнка, а пазьней блогерцы Алёне Васільевай.

Знайсьці і праслухаць гэтыя інтэрвю можна тут:

Чакаем вашы каментары.

 

ПРА “ЎСЕНАРОДНЫ СХОД”

19 лютага, 2021 | 25 каментарыяў

Сяргей Высоцкі – кіраўнік АК БПС-Самаабарона 

 

 

 

 

Ведаеце, сябры, у прынцыпе не люблю гістэрыкаў ды гістэрычак, агульных ахайнікаў, эмацыйных ідыётаў. Бо часта гэта проста дзяшоўкі…

Далей »

Трамп ці Байдэн: чаму аўтарытэтныя людзі занялі супрацьлеглыя пазіцыі? (частка 8)

16 лютага, 2021 | 8 каментарыяў

Рэдакцыя.

У пытаньні стаўленьня да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША высьвецілася адна істотная  зьява (хаця ў пэўным сэнсе і пабочная), якая патрабуе аналізу. Так, назіраючы за ходам кампаніі, узважваючы факты, імкнучыся быць масімальна бесстароннымі, мы з усёй відавочнасьцю мусілі заняць… пратрампаўскія пазіцыі. Гэта падавалася нам настолькі аб’ектыўным ды натуральным, што мы былі вельмі зьдзіўлены, калі высьветлілася, што многія на выгляд аўтарытэтныя і нават паважаныя намі людзі ў прэзідэнцкай гонцы аказаліся заўзятарамі зусім іншай каманды – байданаўскай. Пагадзіцеся, істотная супярэчнасьць, а таму адначасна і важная тэма для аналізу. Таму далей давайце зробім так: зафіксуем пазіцыі многіх людзей, да меркаваньняў якіх мы лічым вартым прыслухоўвацца, а затым паспрабуем высьветліць прычыны іх палітычна-сьветагляднай альтэрнатыўнасьці.  Але перад гэтым мы зробім адно акцэнтаванае папярэджаньне…

Далей »

Масква ладзіць для Беларусі чарговую пастку

3 лютага, 2021 | 16 каментарыяў

Рэдакцыя.

Апошнія падзеі ў ЗША істотна зрушылі баланс геапалітычных сіл, характэрны для эпохі Трампа. Гэта ня можа не адбіцца на сітуацыі ў Беларусі й вакол яе. Ёсьць яўныя прыкметы, што ў Крамлі небясьпечна заварушыліся. І пакуль цяперскія ўлады заходзяцца антызаходняй рыторыкай ды ваююць з нацыянальнай сімволікай, пакуль “новая апазіцыя” шукае спосабы, каб мацней ударыць па нашай эканоміцы, у Крамлі ідзе напрацоўка стратэгіі па дэстабілізацыі становішча ў Беларусі для чарговага ўдару на нашай дзяржаве. Таму мы часова “вяртаемся ў Беларусь”, каб папярэдзіць пра азначанае праз падачу і на нашым сайце сьвежага артыкула вядомага беларускага эксьперта Арсена Сівіцкага (гл. фота ўверсе; узята адсюль: https://t.me/forstrategy/104).

Далей »

Я – Мурашка, а хто ты?

30 студзеня, 2021 | 39 каментарыяў

Гэта мой адказ тым маім “сябрам”, якія верашчаць: “Што ты зрабіў для Беларусі?! З’ехаў, жыруеш, нямецкае піва, баварскія каўбаскі… Не вучы жыць, нас забіваюць, мы тут кроў праліваем… Прыедзь пакажы…” Ну, і яшчэ шмат “цёплых”, “прыемных” слоў.

– – –

Я нарадзіўся 22-га сакавіка 1942 года ў Беларусі (горад Гомель) ў сям’і бедных інтэлегентаў. Бацьку не памятаю, бо ён загінуў на вайне. Выхаваньнем займаліся бабуля, вуліца і кнігі, бо маці шмат працавала. Рос сярод такой жа пасьляваеннай басаты, як і сам. Вучыўся ў 3-й Сталінскай школе ў Чыгуначным раёне г.Гомеля. Посьпехаў ў школе ня меў, бо вуліца вабіла болей, чым тая ж хімія ці батаніка. У школе лічыўся як прагульшчык, бо прапускаў ня менш за палову заняткаў, а ў міліцыі – як “атпеты” хуліган. Любімымі прадметамі былі геаграфія, гісторыя, літаратура, таму ніколі не прапускаў гэтыя заняткі. Калі ўжо “дастаў” усіх у школе, амаль што адзінагалосным рашэньнем (за выключэньнем настаўнікаў геаграфіі, літаратуры і гісторыі) выключылі з школы.

Далей »

Трамп ці Байдэн: з 20.01.2021 людская цывілізацыя пачала жыць у антыўтопіі (частка 7)

25 студзеня, 2021 | 14 каментарыяў

Рэдакцыя.

Некаторыя нашы чытачы прапануюць нам не выходзіць геаграфічна далёка за межы Беларусі ў аналізе нашых беларуска-літвінскіх праблем. Аднак мы ведаем (як, напэўна, і многія іншыя), што для таго, каб нашы праблемы аналізаваць ня толькі на ўзроўні пытаньняў “што?”, “дзе?”, “калі?”, “як?” (гэта і бяз нас робяць шматлікія СМДІ, наўмысна абмяжоўваючы ўзровень разуменьня рэчаіснасьці ў сваіх аўдыторыях), а і на ўзроўні пытаньняў “чаму?” (тым больш “навошта?”), нам трэба выходзіць за межы Беларусі. Прычына простая: ня столькі падзеі ў Беларусі вызначаюць падзеі ва ўсім людскім Сьвеце, колькі наадварот: падзеі ў маштабе ўсяго чалавецтва істотна ўплываюць на тое, што адбываецца ў Беларусі. Таму мы так упарта працягваем сачыць за ЗША – у значнай ступені палітычным і тэхналагічным цэнтрам сёньняшняй людскай цывілізацыі. У даным выпадку мы будзем аналалізаваць асноўнае з таго, што зьвязана з разьвітальным выступам Трампа й інаўгурацыяй Байдэна. Выснова з нашага аналізу падана вышэй у назве данай часткі матэрыялаў. Як мы да яе прыйшлі, падана ніжэй.

Далей »

Цяпер чакаем падзей 23.01.2021, на гэты раз у Маскве

21 студзеня, 2021 | 24 каментарыя

Рэдакцыя.

Як, напэўна, ведае большасьць беларусаў, Аляксей Навальны  (на фота зьлева) быў атручаны “Навічком”, меркавана, па загадзе Пуціна. Выжыў, ачуняў у Нямеччыне і вярнуўся ў Расею. Там ён быў тут жа арыштаваны і пасаджаны ў вязьніцу. Гэта нізка інцыдэнтаў застанецца ў гісторыі. Як і яе ўдзельнікі: адны – як баязьлівыя забойцы, іншыя  – як вельмі мужныя людзі. Напэўна ў сувязі з адзначаным, учора ў сеціве зьявіўся чарговы фільм Навальнага, у якім выкрываюцца карупцыйныя сьхемы, галоўным выгадаатрымальнікам якіх на гэты раз зьяўляецца ўжо сам Пуцін (гл. тут – https://www.youtube.com/watch?v=ipAnwilMncI ; назва: “Дворец для Путина. История самой большой взятки”). За два дні гэты амаль дзьвюхгадзінны фільм прагледзела больш за 40 мільёнаў чалавек – чарговая істотная падзея нашага часу. А трэцяе, што мы лічым вельмі важным, гэта заклік, агучаны ў фільме, выйсьці на вуліцы расейскіх гарадоў у бліжэйшую суботу, каб выказаць пратэст супраць карупцыі ў Расеі й запатрабаваць вызваленьня Аляксея Навальнага. Прапануем нашым чытачам зьвярнуць увагу на апошнія дзьве падзеі.

Трамп ці Байдэн: пра галоўнае злачынства “дэмакратаў” ЗША супраць дэмакратыі ў ЗША (частка 6; + дадатак)

17 студзеня, 2021 | 22 каментарыя

Рэдакцыя.

У сувязі з тым, што ў ЗША абрынуліся ўсе слупы дэмакратыі (пра што мы пісалі ў 4-й частцы данай серыі матэрыялаў), многія людзі, здольныя ня толькі нешта казаць, а і думаць, нібы па камандзе пачалі задаваць пытаньне: а што ў амерыканскай дэмакратыі было разбурана самае галоўнае, з-за чаго яна так хутка і гучна абрынулася? Многія, хто спрабаваў адказаць на гэтае пытаньне, зноў жа, нібы па камандзе, заяўляюць, што гэта – свабода слова, а дакладней, магчымасьць праз СМІ перадаваць і атрымліваць ПРАЎДУ (ВЕДЫ) пра найбольш значныя падзеі (зьявы) у ЗША і Сьвеце. Тэзіс, якія ня раз выкарыстоўвалі мы, што абсалютная большасьць буйных СМІ вось ужо шмат гадоў як ператворана ў СМДІ, сёньня ўсё часьцей сустракаецца ў выказваньнях людзей. Так, між іншым, папярэджваем вас – нашы чытачы, выглядаюць першыя крокі сатанінскай антыўтопіі па Зямлі, якая даволі хутка можа прыйсьці і ў Беларусь… Каб падмацаваць нашы высновы, мы вырашылі выставіць знойдзеныя намі заўвагі на даную тэму самых розных аўтарытэтных асоб. І пачнем мы з прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Далей »

Трамп ці Байдэн: вакол падзей 6.01.2021 у Вашынгтоне (частка 5)

10 студзеня, 2021 | 24 каментарыя

Рэдакцыя.

Ня будзем асабліва хваліць сябе, але і не сказаць пра гэта нельга (тым больш, што такая сітуацыя назіраецца ня першы раз): для абсалютнай большасьці жыхароў Беларусі падзеі ў ЗША, зьвязаныя з “захопам пратрампаўскімі пратэстоўцамі” будынку Кангрэсу ЗША (так падаюць падзею “ліберальныя” СМДІ) сталі поўнай нечаканасьцю. “Адкуль усё гэта ўзялося?” – ня могуць уцяміць нашы людзі. Што ж, хай і далей “хваляць” афіцыйныя і апазіцыйныя СМДІ, якія замоўчвалі ці перакручвалі ўсё, што адбывалася ў ЗША, пачынаючы з 3 лістапада. І толькі чытачы нашага сьціплага інфармацынага рэсурсу былі папярэджаны, толькі яны могуць зьмястоўна, аўтарытэтна адказваць на аналагічныя пытаньні з боку сваякоў, суседзяў, калегаў… Але паколькі СМДІ і далей будуць замоўчваць ды перакручваць праўду ці наўпрост хлусіць (мы ў гэтым упэўнены, як у заўтрашнім узыходзе Сонца), мы вырашылі ў меру нашых сіл сабраць ды сістэматызаваць інфармацыю вакол падзей 6.01.2021 ў Вашынгтоне. Тое, што атрымалася, падаем ніжэй.

Далей »

Трамп ці Байдэн: ці ўсе адказныя асобы ЗША здрадзяць сваёй дзяржаве? (частка 4)

4 студзеня, 2021 | 22 каментарыя

Рэдакцыя.

Калі вы думаеце, што пад ціскам фактаў (напрыклад, тых, што прыведзены ў дзьвюх папярэдніх частках даных матэрыялаў ды шматлікіх іншых, якія засталіся “за кадрам”) амерыканскія “дэмакраты-лібералы” масава кінуліся іх пераправяраць, а затым, каб пазбавіцца ад пачуцьця глыбокага, пакутлівага сораму (за падрыў даверу жыхароў ЗША ды іншых краін да амерыканскай дэмакратыі), пачалі вымольваць прабачэньні за сваю партыю і яе “асобных актывістаў”, вы моцна памыляецеся. Аснова рэакцыі “лібералаў” супрацьлеглая – ня проста адрынаньне фактаў (нават без павярхоўнага азнаямленьня ды аналізу), а іх поўнае ігнараваньне, прыпраўленае ноткамі штучнай іроніі ды пагарды. Пры гэтым бачна, што для іх галоўнае – не закранаць зьмест праблемы, які ў тым, што большасьць грамадзян ЗША абрала сваім прэзідэнтам Дональда Трампа і што гэты вынік быў нахабна скрадзены камандай Байдэна і тымі, хто за ёй стаіць. Яны проста ставяць людзей перад чарговым “зьдзейсьненым фактам”. Адзначанае асабліва выразна праступае ў інфармаваньні грамадзян ЗША СМДІ (сродкамі масавай дэзынфармацыі) данай краіны (якія, нагадаем, на 95% знаходзяцца ў руках “дэмакратаў ЗША”). Таму давайце далейшы наш аналіз падзей у ЗША зь іх і пачнем.

Далей »

БЕЛАРУСКІ ТЭСТ альбо ЯК АБРАЦЬ ЛЕПШУЮ БУДУЧЫНЮ

31 снежня, 2020 | 32 каментарыя

Рэдакцыя.

Палітычны крызіс ў ЗША працягваецца. Лёс людскай цывілізацыі ў значнай ступені вырашаецца сёньня там. Літаральна празь некалькі тыдняў у залежнасьці ад таго, хто ў ЗША атрымае канчатковую перамогу на прэзідэнцкіх выбарах (рэспубліканцы на чале з Трампам ды Пенсам ці “дэмакраты” на чале з Байдэнам-Харыс), мы даведаемся, пойдзе чалавецтва шляхам далейшай ліберастычнай хаатызацыі і дэградацыі, ці ў людзей захаваецца права мець Радзіму і яны змогуць спадзявацца на сацыяльную справядлівасьць ды гуманістычны прагрэс (а зь імі на дасягненьне сваіх мар). Адзначанае абумоўлівае тое, што мы столькі ўвагі надаем аналізу амерыканскіх падзей. Але і ў нашым уласным Доме ня ўсё стабільна ды ладна. За апошнія некалькі месяцаў беларусы атрымалі палітычны ўрок гістарычнага маштабу – падзеі вялі нас праз магутныя эмацыйныя ўсплёскі, радыкальныя ломкі грамадска-палітычных сьветаглядаў, а то і наўпрост кардынальна мянялі лёсы… Каб неяк аблегчыць псіхічны стан нашых людзей, мы прапануем навагодні падарунак. Яго назва ўжо абнародавана ўверсе, а прызначэньне – дапамагчы беларусам з’арыентавацца ў хаосе інфармацыйнай рэчаіснасьці (які наўмысна нагнятаюць ўсе СМДІ), разабрацца самім з сабой, вызначыцца з тымі, хто вакол нас, а яшчэ больш з тымі, хто выступае перад намі з тэлевізійных ды кампутарных экранаў.

Далей »

Трамп ці Байдэн: перадкалядная прамова Трампа, якую чула няшмат амерыканцаў (частка 3)

26 снежня, 2020 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

Многія з нашых чытачоў, якія мала ведаюць пра цяперашнюю сітацыю ў ЗША, могуць падумаць: “Што за лухта? Прэзідэнт ЗША перад сьвятамі робіць прамову, якая мае найважнейшае значэньне для далейшага лёсу гэтай дзяржавы, а яе жыхары – прычым, масава – гэтую прамову ня чулі”. А справа ў тым, што былы “ўзор дэмакратыі са свабодай ды канкурэнцыяй СМІ, свабодай слова і меркаваньняў” сёньня знаходзіцца ў стане ня проста падобным, напрыклад, на былы таталітарны СС, а і ў яшчэ больш антыўтапічным стане. Паспрабаваў бы які-небудзь рэдактар у СС не паказаць па тэлевізары прамову, напрыклад, генеральнага сакратара КПСС… У ЗША ж сёньня такое магчыма. Вядучыя электронныя СМДІ Амерыкі проста ігнаруюць прэзідэнта Трампа. Таму праслухаць яго прамову – гэта сёньня прывілея для нямногіх. У т.л. вас, нашы наведвальнікі. Яе зьмест узяты адсюль (https://www.youtube.com/watch?v=DeGsjztDNl8), перакладзена на нашу мову (з рускай ды англійскай) і атэкставана намі.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы