nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Інтэрвю Яўгена Мурашкі й Галіны Арцёменкі ўкраінскім ды беларускім блогерам

красавік 18, 2021 | 15 каментарыяў

Рэдакцыя.

Мы вырашылі ўдасканаліць выстаўлены раней мартэрыял са спасылкамі на некалькі інтэрвю нашага сталага чытача і каментатара, палітуцекача, старшыні З’адзіночаньня беларусаў Нямеччыны шаноўнага сп. Яўгена Мурашкі (на фота другі зьлева). Найперш было вырашана зрабіць кароткія атэкстоўкі інтэрвю (для палёгкі далейшай магчымай працы зь імі). Таксама было дадана важнае інтэрвю жонкі ды паплечніцы сп. Яўгена пані Галіны Арцёмекі (на фота першая справа). У лютым-красавіку г.г. яны размаўлялі з украінскімі блогерамі спадарамі Кастэнкам (першы зьлева) і Масійчуком, а таксама зь беларускай блогеркай пані Васільевай (другая справа). Прычына нашага такога стаўленьня да гэтых інтэрвю – у практычна 100%-м супадзеньні пазіцый вышэй названых асоб з пазіцыяй рэдакцыі. Знайсьці і праслухаць гэтыя інтэрвю можна па адпаведных адрасах, якія паданы ніжэй разам зь іх кароткім зьместам.

 

Тут – https://www.youtube.com/watch?v=pf06WtJjxO0&t=413s&fbclid=IwAR11gh492F3D7Slq7CthfHvwJYOBd_idmCyagBY7LYGm_VOEwzA4aGnuW7A  – Яўген Мурашка з пэўнымі гістарычнымі ўстаўкамі, з фактамі, датычнымі Ціханоўскага, Радзінай, усёй Хартыі, Ціханоўскай (асабліва шмат пра яе), Калесьнікавай, Бабарыкі (усё гэта “залётныя прамаскоўскія казачкі”), а таксама з меркаваньнем пра “абрыдлага Лу-ку”, дае адказ на пытаньні: чаму беларусы доўга цярпелі Лу-ку, а тут раптам перасталі цярпець? І чаму пратэсты сышлі ў нішто? Зьвяртае ўвагу, што лёс Беларусі будзе вызначаць лёс Украіны. Апявядае пра дапамогу украінцам ад беларусаў у змаганьні супраць расейскай агрэсіі.

Тут – https://www.youtube.com/watch?v=0_lMqAV-BSg&feature=share&fbclid=IwAR3nDQ9Ac6QtotpcYH6SwiiS0PZlg_enLqNGfM5LMrDvHqKZN3ioRWG9HZc (дубль тут: https://www.youtube.com/watch?v=0_lMqAV-BSg)  – спадар Яўген адказваў на пытаньне: навошта Лу-ка езьдзіў у Сочы да Пуціна? Затым сп. Мурашка зноў апавядаў пра бессэнсоўныя ініцыятывы “новай апазіцыі” на чале з Ціханоўскай, пра заклікі Радзінай санкцыянаваць найбольш важныя беларускія прадпрыемствы. Казаў, што такія санкцыі толькі зьменшаць пратэсты, а таксама створаць умовы для захопу нашых прадпрыемстваў рознымі абрамовічамі. Сп. Яўген таксама казаў, што ён супраць “інтэграцыі ў Еўропу”, супраць польскіх “Крэсаў”, але за аднаўленьне Балта-чарнаморскага альянсу, у якім гаспадарамі прыбалтыйскіх краін павінны быць прыбалтыйскія народы, у Беларусі – беларусы, ва Украіне – украінцы (па прынцыпе “Ізраіль для габрэяў”). Таксама была размова пра этнацыд беларусаў у Беларусі, пра зьяўленьне рускіх у Беларусі і пра “абарону іх інтарэсаў Пуціным”. Таксама было закранута пытаньне што да матэрыяльных умоў жыцьця ў Нямеччыне. У заключэньне пажадаў украінцам і беларусам берагчы ды бараніць свае краіны і ня слухаць розных прайдзісьветаў-прыстасаванцаў.

Тут – https://www.youtube.com/watch?v=4Q5p3RNfVJo (дубль тут: https://www.youtube.com/watch?v=4Q5p3RNfVJo&fbclid=IwAR1QL31oNQa2IF280KPLellqiZkx6j4tgHYH112S4NRd-SnozCoQc9DuO4c) – спадар Мурашка распавёў пра сваё дзяцінства, працоўны шлях, філасофію працоўнага чалавека, а таксама пра страйк і “Марш за выжываньне”, які ў канцы “Перабудовы” для вырашэньня постчарнобыльскіх праблем прайшоў з Гомеля, Магілёва ды Смаленска на Маскву.

Тут – https://www.youtube.com/watch?v=_kVhKlCXsMA – спадар Яўген адказаў на пытаньні, датычныя тэорыі і практыкі арганізацыі страйкаў, а таксама пра грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі й пра планы Расеі што да нашай краіны. Была размова таксама пра тое, што Ціханоўская ды Латушка заклікалі да эканамічных санкцый супраць Беларусі. Давялося спадару Яўгену адказваць на пытаньне пра магчымы супраціў беларусаў і нашых суседзяў нахабнаму нападу расейскай імперыі на беларускую зямлю. У чарговы раз нагадаў ён таксама пра неабходнасьць стварэньня Балта-чарнаморскага альянсу і крытычна выказаўся на конт польскай ініцыятывы “Міжмор’е”.

Тут – https://www.youtube.com/watch?v=loIrNGtKjos – галоўнай тэмай паўгадзіннай размовы стала пытаньне: Хто сапраўдны апазіцыянер у Беларусі? Спачатку размова пайшла пра заўвагі спадара Яўгена што да інтэрвю пана Сікоры, якое было раней дадзена украінскаму блогеру сп. Кастэнку. У яго выклікала сумнеў выказваньне Сікоры пра вялікую фінансавую падтрымку “з боку беларускай дыяспары”. Сп. Мурашка апавёў пра свой “фінансавы” досьвед з запачаткаваным яго сям’ёй фондам Велес, які, як мог, дапамагаў украінцам адбівацца ад расейскай агрэсіі. Была таксама размова пра Сіўчыка (які падаваў падзеі ў Беларусі як унутраны канфлікт, хаця цудоўна ведаў, што на справе адбываецца гібрыдны рэйдарскі захоп Беларусі расейскай імперыяй), пра тэлеграм-канал “Нехта” і афёры вакол яго, пра чарговыя заклікі Ціханоўскай да санкцый супраць Беларусі, пра “Беларускі дом” у Варшаве. Сп. Яўген зьвярнуў увагу, што ў сітуацыі ў Беларусі ён заклікае найперш не з Лу-кам змагацца, а з “беларускімі” псеўда-апазіцыянерамі… Маўляў, яны галоўнае зло – “іваны сусаніны, якія вядуць беларускі народ да пагібелі”. У заключэньне заклікаў змагацца і беларусаў, і украінцаў “за гісторыю, культуру, мову”.

Тут – https://www.youtube.com/watch?v=qAU2PqMQDiY – спадар Мурашка размаўляў ужо з блогеркай Алёнай Васільевай пра стаўленьне да “пратэстаў”, якія ёсьць часткай тэхналогіі, накіраванай на рэйдарскі захоп Беларусі Расеяй (тут быў узгаданы Франак Вячорка), а таксама пра нацыянальную ідэю і тугу па Радзіме (быў працытаваны Махатма Гандзі: “нацыяналізм – вышэйшая форма патрыятызму”). Была таксама размова пра прарасейскага агента Ціханоўскага, пра Хартыю, якая знаходзіцца ў Лондане. У канцы размовы сп. Яўген апавёў гісторыю сваіх знакамітых продкаў – Мурашкаў.

У завяршэньні гэтага інтэрвю пані Васільева анансавала інтэрвю з жонкай спадара Мурашкі і яго паплечніцай Галінай Арцеменкай.

Падаем кароткі зьмест і гэтага інтэрвю (адрас тут: https://www.youtube.com/watch?v=ZEevi7x94-o).

У сваім адказе на пытаньне Васільевай пра нацыяналізм пані Галіна пацьвердзіла, што яна зьяўляецца “нацыяналісткай” у тым жа сэнсе, у якім ААН – гэта Арганізацыя аб’яднаных нацый. Там таксама знаходзяцца “нацыяналісты” з усіх краін сьвету, якія бароняць інтарэсы сваіх народаў. У цяперашняй РБ сістэма паразітная, рабская. Сёньняшнія пратэстоўцы не дарасьлі да нацыянальнай ідэі, яны не разумеюць значэньне нацыяналізму як імуннай сістэмы нацыі й як асноўнай прычыны нашага дабрабыту ды бясьпекі… Цяпер мы маем такі ўзровень грамадскай дэградацыі, за якім ужо наступае нацыянальная сьмерць. Дакладна так, як у расейскіх умовах выміраюць цэлыя народы… Калі ж РБ будзе паглынута расейскай імперыяй, далей абавязкова пойдзе Прыбалтыка ды Польшча. Сёньня персьпектыва толькі за Альянсам балта-чарнаморскіх нацый, у які ў 2014-м годзе ўвайшлі нацыянальна-патрыятычныя прадстаўнікі народаў Прыбалтыкі, Беларусі, Украіны, Грузіі, іншых. Калі мы не аб’яднаемся, нас фізічна зьнішчаць. Між тым, сёньня пра Беларусь ніхто і нідзе ня кажа, бо патрыётам, у т.л. нацыянальным лідарам, нідзе ў СМІ не даюць слова… Прадстаўнікі штабу Ціханоўскай робяць, а таксама СМІ афіцыйнай апазіцыі робяць тое ж… Затое яны хочуць разам з Лу-кам пісаць новую канстытуцыю РБ для “інтэграцыі з Расеяй”… “Здраднікаў у нас у балоце тапілі…”.

Пазьней вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=9fVMRTTnS9w – спадар Яўген Мурашка размаўляў з вядомым украінскім палітыкам Ігарам Масійчуком (гл. фота). Пасьля шматлікіх пытаньняў, датычных сітуацыі ў Беларусі і вакол яе, накіраваных на высьвятленьне палітчнага сьветагляду спадара Яўгена, Ігар Масійчук заключыў: “Вы выступаеце за моцную незалежную ад усіх краін сьвету Беларусь, з моцнай эканомікай. Пры гэтым вы не гатовыя спрыяць выгнаньню Лу-кі зь Беларусі шляхам страты дзяржаўнасьці”. Адказ сп. Яўгена быў такі: “Адназначна, так!”

Нарэшце, зусім нядаўна спадар Мурашка адказваў на чарговыя пытаньні спадара Кастэнкі (гл. вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=oh4102s9PAc&t=328s). Галоўныя зь іх датычылі канцэнтрацыі расейскіх войскаў на мяжы з Украінай, а таксама сэнсу стварэньня ў Беларусі прарасейскай бабарыкаўскай партыі “Вместе”.

(канец атэкстовак інтэрвю)

Паведамленьні пра магчымыя іншыя інтэрвю сп. Яўгена і пані Галіны будзем выстаўляць у каментарах да гэтага матэрыялу.

Усяго лепшага, сябры.

Чакаем вашыя каментары.

 

 

15 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Прабачце. але я паўтаруся. Па версіі Кацярыны назва Беларусь на века прывяжа наш народ к Расеі. Прыхільнікі такой пазіцыі ёсць цяперашніе літвіны-беларусы. Менавіта гэта назва стварае вялікаю колькасць у нас рускамірцаў і манкуртаў. а з іх ужо фармуецца такая апазіцыя, якую справедліва крытыкуе Рэдакцыя. Нацыі у нас як не было так і няма. Нацыяналізм ў палітычным аспекце гэта салідарнасць, гэта душа любога супраціву. Беларускацэнтрічная эліта застряла гдесьці па сваім поглядам ў пазамінулым стагоддзі.((напрыклад, метадолаг, Працько) насабірала 11 вызначэнняў Нацыянальнага і ганарыцца гэтым). і такі ўзровень і астатняй беларускацэнтрічнай эліты. Як казаў Мікола Літ Літ : “Беларусь і беларусы пагружаюцца ў рабства..

  2. Павел Біч кажа:

    А хто мне ясна скажа за якім хренам Кастусёў. Федута і Зянкевіч апынуліся ў Маскве. Апошняга я цалкам не ведаю. але першыя аніяк не могуць быць правакатарамі. Ці гэта ў іх взыграла белая рускасць і яны сярод расейцаў адчуваюць сябе як сярод родных?

    • Мандарын кажа:

      Все просто: дураки. Они купились на провокацию. Зеньковича знаю. По натуре авантюрист и нарцисс. Недалекий.

  3. мінак кажа:

    Імперыі заўсёды будуюцца ў выглядзе піраміды. На вяршыні піраміды метраполія, якая высмоктывае ўсе сокі з правінцый. Разам з тым метраполія павінна і ўкладаць сродкі ў правінцыі, каб яны маглі існаваць. Урэшце Англія вымушана была адмовіцца ад Індыі, бо не магла карміць міліярды індусаў. Англасаксы выпрацавалі новую нэакаланіяльную палітыку, калі былыя калоніі атрымалі незалежнасьць, але дабываючыя сыравіные карпарацыі належылі заходнім кампаніям і ўвесь прыбытак і налогі ішоў у метраполіі: Англію, Галандыю, Бельгію, ЗША ды іншыя.

    Расея, як імперыя назьбіраўшы тэрыторыі, зараз не ў сілах іх пракарміць і развіваць. Сібір і Далёкі Усход, Камчатка, КУрылы, Калыма і прочае не атрымлівае тых фінансавых і матэрыяльных сродкаў, якія ім патрэбны. Зразумела, што яшчэ ў ХХ стагодзі, яны так ці інакш трапяць пад крыло больш моцных і багатых эканамічна дзяржаў.
    Беларусь, як і Украіну ў доўгатэрміновай перспектыве Расея таксама не здоляе ўтрымліваць за свой кошт на еўрапейскім ўзроўні. Між тым ідэя існавання шматнацыянальнай краіны кшталту СССР была вельмі перспектыўнай і прывабнай для многіх краін планеты. Але яе, гэтую ідэю, загубіў у першую чаргу рускі імперскі нацыяналізм, адсутнасьць рускай эліты, і пасіанарнасьць розных выхадцаў з ускраін з ідэяй прыхватызацыі. На Вярхоўным Савеце РФ яны тупа прагаласавалі ў 1991 годзе за распад Саюза.
    Саюз двух, трох, пяці, дзесяці … і прочае, дзяржаў было б найлепшым выйсце ў сёнішнім гістарычна-палітычным тупіку. Але маскоўскія алігархі хочуць інтыграцыі-аншлюса, бо іхнія мазгі працуюць толькі ў накірунку нахапаць і зваліць за бугор.
    У жніўні 2020 года была вельмі моцная спроба рэйдэрскага захопу краіны РБ маскоўскімі буржуінамі-алігархамі.
    Сучасны беларускі пісьменнік у 2011 годзе выдаў кніжку з аповесцю ”Імперскі сіндром” дзе прааналізаваў схему гэтага рэйдарскага захопа краіны. Дзіўна, яшчэ не было нават Крымскіх падзей.
    Цытата: ”Фактычна мы едзеім на вайну! Мы рэйдэры, зондеркаманда для выканання бруднай работы, каб замачыць, апусціць, згвалтаваць, разбэсціць, запалохаць, справакаваць. …У ”краіне непуганых дуракоў” засталося шмат ілюзій. Каб паставіць іх грамадзян на сучасны рэальны грунт, патрэбны рэйдары.”
    Латушку трэба было паставіць п’есу ”Імперскі сіндром” у тэатры Янкі Купалы і папярэдзіць эліту і грамадства аб будучых падзеях, а ён пачаў гуляць у палітычныя гульні, у якіх ён нічога не разумея.

    Аб дэмакратыі. У ЗША эмігрант, каб атрымаць грамадзянства, павінен здаць экзамен на веданне англійскай мовы, экзамен па гісторыі ЗША і прыняць прысягу на вернасьць Злучаных Штатаў. Вось з чаго пачынаецца дэмакратыя! Калі гэтага няма, то няма ні краіны, ні дэмакратыі!
    (Фактычна на сёнішні дзень адзіным гарантам захавання суверэнай і незалежна РБ з’яўляецца наш прэзідэнт!) Таксама патрэбна ў краіне Нацыянальна Ідэалогія!

  4. Павел Біч кажа:

    Якшто выразіць квінэсенцыю думак Мінака. то яна сводзіцца да думкі што нам і іншым народам былога СССР трэба былол застацца ў Расеі. Гэта лукашызм. Але расейская эліта гэтага не зразумела – думае Мінак – адпусціла нерускіе народы на свабоду пасля развалу СССР і цяпер хоча іх собраць. Ён думае што гэта яго адкрыццё.наісаў аб гэтым кніжачку (на вокладцы якой ён красуецца з аўтаматам Калашнікава). цяпер ретраспектыўна раіць яе паставіць ў тэатры Я. Купалы і т.п..
    А меня цяпер хвалюе пытанне – ці можна сільна крытыкаваць пакутнікаў якія памыляліся праз сваю дурасць. Паспрабуйце пакрытыкаваць тых каго растреляла НКВД, ці таго – ж хто прасядзеў 5 год за кратамі (прозвішчэ выпала з памяці) ці Севярынца які безвылазна сядзіць за кратамі. ці таго Дашкевіча які адсядзеў за беларусшчыну 3 гады. а цяпер вось- таго ж Бабарыку. ці тагож пушкініста – Федуту. Няўжо прага да самахвальства так вяліка што дзеля задавальнення яе людьзі свядома ідуць на пакуты? Ці яны так робяць каб кампенсаваць сваю дурасць і пазбегнуць крытыкы?.

    • Мандарын кажа:

      Дзержинский и на каторге был не один год. Фанатики. Для меня Северинец фанатик своей утопичнской идеи заново крестить Беларусь. Можно ли утопистов критиковать. Да, и не только их.

  5. Siarhiej кажа:

    Цытаты з тэксту:

    ” … ён (Сп. Мурашка) заклікае найперш не з Лу-кам змагацца, а з “беларускімі” псеўда-апазіцыянерамі …”

    “Сёньняшнія пратэстоўцы не дарасьлі да нацыянальнай ідэі …”

    “… патрыётам, у т.л. нацыянальным лідарам, нідзе ў СМІ не даюць слова …”

    Ці адпавядаюць такія погляды рэчаіснасці? НЕ.

  6. Siarhiej кажа:

    Я не падзяляю і не трымаюся прынцыпа бальшавізма: “хто не з намі, той супраць нас”.

  7. Павел Біч кажа:

    Лепш такіе як Мурашка і Артёменка чым такія як цяперашняя новая апазіцыя .А я цяпер думаю як чытачам препаднесці той факт што цяперашняя антынацыянальная. каланіяльная акупацыйная улада усю краіну заставіла бігбордамі “Я-Беларусь”. Ці не азначае гэта што назва Беларусь дапамагае гэтым уладам нішчыць у нас ўсё нацыянальнае. з поўнай адпаведнасцью з тэзай Кацярыны. І цяпер становіцца ясным тое што раней была затушавана, а менавіта, назва Беларусь вязала нас к Расеі. але не вязала заставацца ў Русккім Свеце. Рускі Свет паняцце значна шырэйшае за паняцце Расеі і рускасці. Гэты свет існуе нават ў Заходняй Эўропе ужо не кажучы пра Украіну. нас і Польшчу. Ў мінулым ён маскраваўся пад камунізм. Цяпер Рускі Свет сімвалізуе ўсё што ёсць самым адсталым і мракабесным на зямной Кулі.

    • Яўген Мурашка кажа:

      “…Лепш такіе як Мурашка і Артёменка…”
      Дзякуй за адзнаку нашай, з Пані Галінай, нікчэмнасьці.
      Куды ж нам, да Вашага узроўню.

  8. Павел Біч кажа:

    Прабачьце сп. Мурашка. я сваім каментам хацеў сказаць што вы займаеце скрайнюю пазіцыю абвінавачуючы ў здрадзе амаль ўсю апазіцыю. Гэта меня палохае.’Хаця я сам з літвінствам займаю таксама скрайнюю пазіцыю.Давайце абменьвацца змястўнымі думкамі. Я амаль на кожный свой камент. чакаю реакцыі, а яе няма. Ну пішыце лепей што яна вам не спадабаецца, што я наіўный чалавек і т.п. Я спрабаю дыскусаваць праз ФБ. але там каменты стаяць некалькі гадзін і знікаюць. Апускаюцца рукі нешта пісаць..

    • Яўген Мурашка кажа:

      А ці ёсьць, увогуле, апазыцыя у Беларусі?
      Напрыклад я бачу толькі бізнэсоўцаў ад палітыкі.
      Якая скопам, пабегла да калабарантаў і крамлёўскіх казачкоў

  9. Павел Біч кажа:

    Ну вось бачыце сп. Мурашка – вы пішыце што апазіцыі наогул няма. а я хачу раабрацца хто ёсць кім. Мне гэта кепска удаецца. я і раньше кепска разбіраўся ў людзях., а цяпер па стану здароўья сіжу ў асноўным дома. черпаю веды з інтернету і ТВ Белсата.. Так раз вы мне трапілі на перапіску,.то адкажыце што думала цяперашняя улада калі ставіла бігборды “Я-Беларусь”,. ці мгуць палякі для уцекачоў з Беларусі выдзеліць Беластоцкае Ваяводдста каб нашы збіраліся разам (зараз вытуряць Ціханоўскую з Вільні паедзе некуды ў іншую сталіцу, . на хрена яна там? магла б пры неабходнасці наезжаць ў сталіцы). А так усе былі б разам. не апалячваліся,, яіх кармілі б свае беларусы. З цягам часу(як палякі былі б разумныя і шляхетныя) можна было б там стварыць альтернатіву цяперашней РБ. надаць ваяводству нейкі адміністратыўны статус і г.д. Дарэчы. я думаю што гэта шлях для шмат якіх народаў. ў тым ліку украінцаў. рускіх і г.д. Ствараць альтернатыўныя краіны за межамі сваіх першасных.

  10. Рэдакцыя кажа:

    Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=pSIyVmdI6-Q – чарговае інтэрвю сп. Мурашкі.
    Даў Айдэру Муджабаеву

  11. Рэдакцыя кажа:

    Чарговае інтэрвю сп. Яўгена Мурашкі, прысьвечанае Другой Сусьветнай, выйшла тут – https://www.youtube.com/watch?v=N0LtXzG110Q

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы