nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.5.1. Дэградацыя ЕўраЗьвязу

“Беларускае” зьнебазьняцьце. Частка 1: прызнаньні і пакаяньні Пратасевіча

9 чэрвеня, 2021 | 10 каментарыяў

Рэдакцыя.

Падзеі вакол захопу Рамана Пратасевіча лукашэнкаўскімі ўладамі, а затым вакол яго прызнальнага інтэрвю мелі для Беларусі (і ня толькі!) характар чарговага (і тыповага) эфекту крука ў лесе. Натуральна, мы не маглі прайсьці міма гэтых падзей, не сабраўшы адпаведны ўраджай новых палітычных фактаў й ідэалагічных ведаў. Нязначна скарочанай тэкставай версіяй інтэрвю Пратасевіча журналісту Маркаву (яе мы набіралі сіламі рэдакцыі) мы пачынаем працэс збору названага ўраджая. Спадзяемся, калі дазволяць абставіны, яго працягнуць. “У жывую” праслухаць інтэрвю можна тут: https://www.youtube.com/watch?v=J-PmITXlkgU – ці тут: https://www.youtube.com/watch?v=Ov1K-f930UA. З нагоды лічым неабходным заявіць, што мы супраць практыкі падобных акцый “зьнебазьняцьця”, заклікаем спыніць фізічны ды псіхічны ціск (калі такі мае месца) на чыста палітычных зьняволеных у Беларусі і тэрмінова ўсіх іх вызваліць.

Далей »

Сяргей Высоцкі пра галоўнае ў леташніх пратэстах у Беларусі

19 мая, 2021 | 15 каментарыяў

Рэдакцыя.

Месяц таму лідар АК БПС-Самаабарона С. Высоцкі даў вялікае інтэрвю вядомай усім нашым чытачам Алёне Васільевай – беларускай ютуб-блогерцы, якая сёньня жыве ва Украіне. Яно было прысьвечана леташнім падзеям у Беларусі й асьвятліла шэраг прынцыповых фактаў, якія могуць найістотна паўплываць на палітычны сьветагляд многіх беларусаў (асабліва непасрэдных удзельнікаў тых гістарычных падзей). Інтэрвю Высоцкага стала “прарыўным” для канала пані Васільевай, набраўшы рэкордную для яго колькасьць праглядаў. Таму мы вырашылі ня толькі падаць на нашым сайце адпаведны е-адрас гэтага інтэрвю (дарэчы, ён такі: https://www.youtube.com/watch?v=wXep9kPbh3Q), а і выставіць яго нязначна скарочаную атэкстоўку. Так, Лу-ка – прарасейскі агент, беларусафоб-этнацыдчык, дыктатар-узурпатар, які паставіў на мяжу існаваньня нашу Дзяржаву. Але ўвесь наш жыцьцёвы і грамадска-палітычны досьвед сьведчыць, што гэта яшчэ ня значыць, што тыя, хто ірвуцца яму на замену, лепшыя. Больш за тое, наш прынцып: “чарговы прарасейскі Лу-ка 2 (усе гэтыя бабарыкі-цэпкалы-ціханоўскія) будзе горшы за Лу-ку 1”, – мы па-ранейшаму лічым слушным.

Далей »

Інтэрвю Яўгена Мурашкі й Галіны Арцёменкі ўкраінскім ды беларускім блогерам

18 красавіка, 2021 | 21 каментарый

Рэдакцыя.

Мы вырашылі ўдасканаліць выстаўлены раней мартэрыял са спасылкамі на некалькі інтэрвю нашага сталага чытача і каментатара, палітуцекача, старшыні З’адзіночаньня беларусаў Нямеччыны шаноўнага сп. Яўгена Мурашкі (на фота другі зьлева). Найперш было вырашана зрабіць кароткія атэкстоўкі інтэрвю (для палёгкі далейшай магчымай працы зь імі). Таксама было дадана важнае інтэрвю жонкі ды паплечніцы сп. Яўгена пані Галіны Арцёмекі (на фота першая справа). У лютым-красавіку г.г. яны размаўлялі з украінскімі блогерамі спадарамі Кастэнкам (першы зьлева) і Масійчуком, а таксама зь беларускай блогеркай пані Васільевай (другая справа). Прычына нашага такога стаўленьня да гэтых інтэрвю – у практычна 100%-м супадзеньні пазіцый вышэй названых асоб з пазіцыяй рэдакцыі. Знайсьці і праслухаць гэтыя інтэрвю можна па адпаведных адрасах, якія паданы ніжэй разам зь іх кароткім зьместам.

Далей »

Хто заказвае санкцыі супраць Беларусі (частка 1)

13 сакавіка, 2021 | 35 каментарыяў

Рэдакцыя.

Напэўна, усім беларусам вядома пра цяжкі стан, у якім знаходзіцца эканоміка Беларусі й, адпаведна, іх уласны матэрыяльны дабрабыт. Галоўная прычына заключаецца ў эканамічнай палітыцы прамаскоўскага агента, які вось ужо 27-ы год займае пасаду прэзідэнта Беларусі. Сутнасьць гэтай палітыкі – у захаванасьці ўласнасьці беларускага народу ў руках постсавецкай “чырвонай бюракратыі” (яе мы завем цяперцамі), згуртаванай вакол “прэзідэнцкай вертыкалі”. Яшчэ 30 гадоў таму гэтая эканамічная мадэль прадэмастравала ўсім сваю заганнасьць. Аднак Лу-ка ў 1994-м паабяцаў давесьці адваротнае і “пабудаваць нябачаную ў сьвеце краіну”. Колькі ні спрабавалі беларусы жыць і працаваць у такіх умовах, але і іх славутыя цярплівасьць ды ўпартасьць не дапамаглі. Толькі канчаткова пераканаліся: аб’ектыўныя законы прагрэсіўнага разьвіцьця Сьвету (у т.л. эканомікі) не перашыбіць… Але сёньня сітуацыя ў Беларусі дадаткова пагаршаецца з-за эканамічных санкцыяў, якія паступова пачалі ўводзіцца з боку Еўразьвязу ды іншых заходніх краін. Гэтыя дзеяньні варта таксама лічыць ня проста недружалюбнымі ў дачыненьні да нашага народу (бо яны ствараюць дадатковы эканамічны ціск на людзей), а і тымі, якія абцяжарваюць праблему будучага выхаду з таго цяжкага стану, у якім беларусы-вялікалітвіны апынуліся з-за палітыкі Лу-кі й яго маскоўскіх гаспадароў. Літаральна на днях у інфармацыйнай прасторы зьявілася заява шэрагу грамадска-палітычных дзеячаў, у якой прысутнічае заклік да сакцый (хаця сама заява была складзена і даслана ў адпаведныя адрасы яшчэ летась у ліпені, яна літаральна дасёньня заставалася фактычна таемнай), разам зь ёй быў абнародаваны і сьпіс падпісантаў. Мы вырашылі выставіць гэтыя дакументы і на нашым сайце, каб абмеркаваць (шматлікія памылкі друку выправілі, правапіс захавалі).

Далей »

Трамп ці Байдэн: вакол падзей 6.01.2021 у Вашынгтоне (частка 5)

10 студзеня, 2021 | 19 каментарыяў

Рэдакцыя.

Ня будзем асабліва хваліць сябе, але і не сказаць пра гэта нельга (тым больш, што такая сітуацыя назіраецца ня першы раз): для абсалютнай большасьці жыхароў Беларусі падзеі ў ЗША, зьвязаныя з “захопам пратрампаўскімі пратэстоўцамі” будынку Кангрэсу ЗША (так падаюць падзею “ліберальныя” СМДІ) сталі поўнай нечаканасьцю. “Адкуль усё гэта ўзялося?” – ня могуць уцяміць нашы людзі. Што ж, хай і далей “хваляць” афіцыйныя і апазіцыйныя СМДІ, якія замоўчвалі ці перакручвалі ўсё, што адбывалася ў ЗША, пачынаючы з 3 лістапада. І толькі чытачы нашага сьціплага інфармацынага рэсурсу былі папярэджаны, толькі яны могуць зьмястоўна, аўтарытэтна адказваць на аналагічныя пытаньні з боку сваякоў, суседзяў, калегаў… Але паколькі СМДІ і далей будуць замоўчваць ды перакручваць праўду ці наўпрост хлусіць (мы ў гэтым упэўнены, як у заўтрашнім узыходзе Сонца), мы вырашылі ў меру нашых сіл сабраць ды сістэматызаваць інфармацыю вакол падзей 6.01.2021 ў Вашынгтоне. Тое, што атрымалася, падаем ніжэй.

Далей »

Трамп ці Байдэн: прайшло больш за 3,5 тыдні пасьля галасаваньня, але будучы прэзідэнт ЗША па-ранейшаму невядомы (частка 1)

29 лістапада, 2020 | 22 каментарыя

Рэдакцыя.

 

Галасаваньне, нагадаем, адбылося 3 лістапада г.г. Чакалася, што ўжо 5-га лістапада, у скрайнім выпадку 6-га, стане вядома імя прэзідэнта ЗША на 2020-24 гг. Аднак, рэчаіснасьць аказалася іншай. Як і да выбараў, па пытаньні, хто абраны прэзідэнтам ЗША, па-ранейшаму маем толькі два лагеры прыхількаў – Байдэна і Трампа – са сваімі меркаваньнямі. У гэтай сітуацыі нам толькі і застаецца, што прыглядацца да прадстаўнікоў гэтых лагераў і ўзважваць наборы іх аргументаў, каб самім паспрабаваць з’арыентавацца ў сітуацыі. Дарэчы, гэта не такая і бессэнсоўная справа – крызісная, напружана-бурлівая палітычная сітуацыя дазваляе значна лепш убачыць, хто чаго варты, зазірнуць у глыбінны зьмест грамадскага жыцьця ў ЗША. Яно для гэтага становіцца непараўнальна больш адкрытым, чым у час лагоднай плыні падзей.

Далей »

Да 4-х дадалася яшчэ 40…

5 кастрычніка, 2020 | 29 каментарыяў

Дзякуючы падказцы аднаго з нашых наведвальнікаў, выстаўляем прозьвішчы і прафесійны статус 40 асоб, адносна якіх Еўразьвяз 2 кастрычніка г.г. вырашыў увесьці персанальныя санкцыі (узята адсюль: https://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/PDF/?uri=OJ:L:2020:319I:FULL&from=EN). Усе яны дадаліся да 4 асоб, якія патрапілі пад санкцыі ЕЗ яшчэ ў 2004 годзе (гэта Віктар Шэйман, Юры Сівакоў, Уладзімір Навумаў і Дзьмітры Паўлічэнкаhttps://yandex.by/turbo/news.tut.by/s/politics/470765.html).  Кожны жыхар Беларусі цяпер можа пашукаць свайго “знаёмца” сярод 44 прадстаўнікоў лукашэнкаўска-цяперскай “вертыкалі”.

Далей »

На саміце ЕЗ дамовіліся пра санкцыі ў дачыненьні да чыноўнікаў РБ

3 кастрычніка, 2020 | 10 каментарыяў

 

Першы ж дзень пазачарговага саміту ЕЗ завяршыўся прарывам – у Бруселі лідары ЕЗ змаглі пераканаць Кіпр зьняць блакаваньне санкцый супраць уладаў Беларусі (https://www.dw.com/ru/kak-na-sammite-es-dogovorilis-o-sankcijah-protiv-minska/a-55128400).

Далей »

ПРА НАШУ РЭВАЛЮЦЫЮ : НАТАТКІ САЦЫЯЛ-ДЭМАКАРАТА

26 верасня, 2020 | 10 каментарыяў

Анатоль Сідарэвіч (узята адсюль – http://bsdp.org/naviny/palityka/24-09-2020/anatol-sidarevich-pra-nashu-revalyucyyu ; аўтарская арфаграфія захаваная; намі выдзелены толькі тры моманты)

 

Жыццё дабягае канца. Трэба дарабіць тое, што ніхто за мяне не зробіць. Як даследчык, я жыву цяпер у часавых рамках 1900–1919. Працую з дакументамі Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Вымушаны каторы раз асэнсоўваць рэвалюцыйныя падзеі пачатку ХХ стагоддзя. Ногі ўжо “не тыя” і на дэманстрацыі я не пайшоў. А мітынгі я не люблю, бо навошта слухаць прамоўцаў, калі я і без іх ведаю, у чым і ў кім “прычына нашых крыўд і бед”. І ўсё ж 15 жніўня я не стрымаўся і паехаў на развітанне з Аляксандрам Тарайкоўскім.

Далей »

Што сёньня кажа “Захад” пра Беларусь і наш народ

24 верасня, 2020 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя.

Падзеі, якія пачаліся ў Беларусі ў першай дэкадзе жніўня і працягваюцца сёньня, сталі настолькі нечаканым і яркім грамадска-палітычным фактам (і ўжо нават гістарычным), што не маглі не справакаваць, як мы яго называем, “эфект крука ў лесе”. То бок, многія з тых міжнародных структур і адказных асоб, якія іх прадстаўляюць – людзей на вялікіх дзяржаўных пасадах, хто ў іншых абставінах мог бы моўчкі адседзецца ў сваіх офісах, замках, бунгала, сёньня мусяць (!) рабіць адваротнае – публічна выказвацца, даючы свае ацэнкі таму, што адбываецца ў нашай Бацькаўшчыне. За 26 гадоў яны, магчыма, не прысьвяцілі Беларусі й 26 хвілін сваёй увагі, затое ў апошнія дні мусяць аддаваць значна больш. І ў гэты самы момант мы можам пабачыць-пачуць ня толькі сам тэкст іх заяў, а і на грунце таго, што імі было абнародавана, ацаніць тое, чым напраўду “жывуць і дыхаюць” гэтыя людзі, які іх грамадска-палітычны сьветагляд. У гэтым заключаецца істотная дадатковая карысьць (у дадатак да факта саміх выказваньняў) ад пралёта беларускага “крука” над заходнім “лесам”.

Далей »

Рэзалюцыя Еўрапарламенту (2020/2779(RSP)) што да сітуацыі ў Беларусі

20 верасня, 2020 | 16 каментарыяў

 

 

(узята адсюль: https://www.europarl.europa.eu/doceo/document/RC-9-2020-0271_EN.html; перакладзена і выдзелена рэдакцыяй)

 

Далей »

Лілія Шаўцова: БЕЛАРУСЬ і гэты цынічны, баязьлівы ЗАХАД

31 жніўня, 2020 | 19 каментарыяў

( 28.08.2020; узята адсюль –  https://newtimes.ru/articles/detail/196900)

 

Беларусь сваёй драмай завяршае распад СССР. Менавіта беларусы ставяць у гэтым працэсе кропку, размарожваючы рэшткі савецкасьці.

Далей »

Алесь Астроўскі: Беларускі народ мусіць яднацца вакол адзінай мэты

29 жніўня, 2020 | 13 каментарыяў

Інтэрвю для радыё “Рацыя” (слухаць тут – https://www.racyja.com/hramadstva/ales-astrouski-belaruski-narod-musi/)

 

 

РР: Беларусы цягам апошняга тыдня паказалі сваю салідарнасьць. Выйшлі. У абсалютна неспадзяваны спосаб паказалі прыхільнасьць да нацыянальных каштоўнасьцяў. Супраць дыктатуры. Але найважнейшым матывам выхаду стаў гвалт, несувымерны з нармальным разуменьнем грамадзяніна – мірнага чалавека, які жыве ў цэнтры Еўропы.

Далей »

Сяргей Высоцкі: Думаць нацыянальна-дзяржаўнымі катэгорыямі

28 жніўня, 2020 | 4 каментарыя

 

 

Пратэстны рух у Беларусі пераходзіць у фармат “крок наперад – два назад”. Лукашэнкаўцы пераходзяць у наступ. У той жа час эканамічны крызіс праз пратэсты грамадства праяўляе сябе ў падзеньні курса беларускай валюты, што негатыўна паўплывае на дабрабыт беларусаў. Пра ўсё гэта з радыё “Рацыя” гутарыў Сяргей Высоцкі – старшыня АК Беларускай партыі Свабоды – Самаабарона (узята адсюль: https://www.racyja.com/palityka/syargej-vysotski-patrebna-suryoznaya-kan/?fbclid=IwAR0PwXK8HwqMHiOGvtDqG7dtszk7rfP2d_rYxLnGr-qCJOdFas8dW_jnD8I).

Далей »

Запамінаем: ёсьць дзьве Амерыкі, і паміж імі – вайна (частка 4: інфармацыя А.Іларыёнава)

20 чэрвеня, 2020 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя.

У дзень выстаўленьня нашага ранейшага матэрыялу нарэшце зьмястоўнае інтэрвю што да актуальнай сітуацыі ў ЗША  даў сп. Андрэй Іларыёнаў (назва: Другая грамадзянская вайна ў ЗША пачалася 4-5 лютага 2020 года). У ім ён у значнай ступені выказаў тое, што мы зьбіраліся адзначыць у заключным, абагульняючым матэрыяле данай серыі матэрыялаў пра дзьве Амерыкі й вайну паміж імі. З аднаго боку, гэта нас трохі засмуціла (ня мы будзем першымі!), з іншага боку – стала падставай для радасьці, бо нашы падазрэньні аб зьвязанасьці паміж сабой “каронавіраснай пандэміі” страху і цяперашніх “расавых забурэньняў” у ЗША былі пацьверджаны спадаром Іларыёнавым. Таксама ён пацьвердзіў тое галоўнае, на што мы нацэлілі даную серыю матэрыялаў: паказаць, што карані вайны – не на жыцьцё, а на сьмерць – якая адбываецца ў ЗША, абумоўлены невырашальнымі супярэчнасьцямі паміж двума палітычнымі “элітамі”, якія базуюцца ў ЗША (застаецца яшчэ тое-сёе істотнае, на што мы зьвернем увагу пазьней). Хто жадае, можа паслухаць усё інтэрвю сп. Андрэя тут – https://www.youtube.com/watch?v=r2mq54VxG4U. Ніжэй мы падаем галоўныя тэзісы зь яго прамовы.

Далей »

Запамінаем: ёсьць дзьве Амерыкі, і паміж імі – вайна (частка 1: факты)

9 чэрвеня, 2020 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

І гаворка не пра супрацьстаяньне паміж Паўночнай ды Паўднёвай Амерыкаміі – пра іншае…

За пошнія амаль тры дзесяцігоддзі, якія прайшлі  пасьля 1991 году, мала было перыядаў, каб падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі, вакол яе і ў Сьвеце, былі настолькі насычанымі і напружанымі. Пры гэтым тое, што бачым і пабачым унутры нашай краіны, у значнай ступені вызначаецца тым, што адбываецца за яе межамі – у Расеі, Еўропе, ЗША. Тым часам у Штатах рэзка абвастрылася супрацьстаяньне паміж чорнай і белай “Амерыкамі”. Але і гэтае супрацьстаяньне, якое ў чарговы раз у выглядзе малой грамадзянскай вайны вырвалася на паверхню, не галоўнае. А якое галоўнае, давайце паспрабуем разабрацца.

Далей »

Калекцыя меркаваньняў пра новы каронавірус і выкліканую ім пандэмію: Пажывем – пабачым… (частка 10)

6 мая, 2020 | 11 каментарыяў

Рэдакцыя.

Паколькі абсалютная большасьць людзей у Беларусі ўсё яшчэ жыве пад страхам перад “пандэміяй” COVID-19, мы лічым нашай важнейшай задачай працягваць  даваць нашым чытачам праўдзівыя зьвесткі, датычныя найперш заразьлівасьці (кантагіёзнасьці) і сьмяротнасьці (лятальнасьці) ад новага каронавірусу. І хаця паступае найцікавая інфармацыя па іншых пытаньнях, датычных глабальнага і ўнутрыбеларускага асьпектаў каронавіруснага вэрхалу, мы з гэтым пачакаем. Прыярытэт аддаем вышэй адзначанаму.

Далей »

Калекцыя меркаваньняў пра новы каронавірус і выкліканую ім пандэмію: Пажывем – пабачым… (частка 9)

3 мая, 2020 | 8 каментарыяў

Рэдакцыя.

Сёньняшнюю частку матэрыялаў, прысьвечаных новай каронавіруснай “пандэміі”, мы вырашылі прысьвяціць адной з ключавых зьяў, якая яе суправаджае. Гэта страх, які з дапамогай ключавых заходніх палітыкаў, вядучых замежных і “беларускіх апазіцыйных”  СМДІ быў накінуты на наша беларускае грамадства (як, дарэчы, і на іншыя народы Еўропы і сьвету). Больш за месяц таму, калі ўся сітуацыя, зьвязаная з данай падзеяй, толькі пачынала набіраць значны маштаб, мы ўбачылі, што яе галоўная частка абумоўлена ня столькі рэальным негатыўным значэньнем эпідэміі COVID-19, колькі штучна створанай вакол яе атмасьферай страху (прычым, у прапорцыях, блізкіх да тых, якія паказаны на малюнку: чорная плямка – рэальны памер праблемы; шэрым фонам пазначыны памер наўмысна створанага страху). На тое, што такая наша пазіцыя верная, мы паставілі наш аўтарытэт, запрапанавалі іншым зрабіць свае стаўкі. Але і сёньня, калі наша і такіх, як мы, шукальнікаў праўды правата становіцца ўсё больш відавочнай, большасьць бацькоў, напрыклад, у нашым Гродна не пускаюць сваіх дзяцей у школу, а некаторыя наведвальнікі нашага сайта лічаць, што верагоднасьць сьмерці ад новага каронавіруса ў тых, хто захварэў, блізкая да 50%… Таму ніжэй мы даем спасылкі на меркаваньні найперш адмыслоўцаў (эпідэміёлагаў, мікрабіёлагаў, практыкуючых лекараў – іх фоты паказаны ніжэй), якія дапамогуць нашым чытачам убачыць рэальны памер праблемы.

Далей »

У Польшчы ўшанавалі памяць ахвяр авіякатастрофы пад Смаленскам

12 красавіка, 2020 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

 

У выніку авіякатастрофы, якая адбылася 10 гадоў таму пад старабеларускім Смаленскам, загінулі прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, яго жонка і яшчэ 94 чалавекі. Яны накіроўваліся ў Смаленск на цырымонію з нагоды 70-й гадавіны масавага забойства некалькіх тысяч польскіх афіцэраў у Катыньскім лесе супрацоўнікамі савецкага НКВД. У Польшчы 10 красавіка ў вузкім коле і без прамоваў (заяўлена, што з-за пандэміі каронавіруса) прайшла афіцыйная жалобная цырымонія з нагоды 10-й гадавіны з дня гэтай трагедыі. Старшыня кіруючай партыі “Закон і справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі – брат-блізьнюк загінулага ў авіякатастрофе прэзідэнта Леха Качыньскага, а таксама прэм’ер-міністр Польшчы Тадэвуш Маравецкі і невялікая група палітыкаў усклалі кветкі да манумента ў Варшаве, пастаўленага ў памяць пра ахвяр авіякатастрофы.

Далей »

Калекцыя меркаваньняў пра новы каронавірус і выкліканую ім пандэмію: Пажывем – пабачым… (частка 3)

2 красавіка, 2020 | 19 каментарыяў

Рэдакцыя.

У пачатку апошняй часткі гэтых матэрыялаў мы выстаўляем сілуэт, які напэўна многім знаёмы. Прычым настолькі, што зьяўляецца распаўсюджанай вобразнай метафарай – сімбалам вядомага літаратурнага героя. Прапануем паспрабаваць прадказаць, для якога асьпекта сітуацыі вакол COVID-19 можа быць карысным распрацаваны ім “дэдуктыўны метад”?

Далей »

Калекцыя меркаваньняў пра новы каронавірус і выкліканую ім пандэмію: Пажывем – пабачым… (частка 2)

31 сакавіка, 2020 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

 

Такім чынам, многія крупінкі-пазлы (вядома, ня ўсе), патэбныя для таго, каб пачаць складаць больш-менш праўдзівую мазаіку, датычную каронавіруснай пандэміі, сабраныя (гл. 1-ю частку). Будзем прыступаць да зборкі гэтай мазаікі… Але перад тым, як адкрыць поўны тэкст 2-й часткі, які выстаўлены ніжэй, для зыходнай актывізацыі інтэлекту прапануем паспрабаваць адгадаць, дзеля чаго ў пачатку данай часткі артыкула стаіць гравюра, якую вы бачыце. Якую зьяву, датычную інфекцыі, яна сімбалізуе?

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы