nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Калекцыя меркаваньняў пра новы каронавірус і выкліканую ім пандэмію: Пажывем – пабачым… (частка 9)

3 мая, 2020 | 8 каментарыяў

Рэдакцыя.

Сёньняшнюю частку матэрыялаў, прысьвечаных новай каронавіруснай “пандэміі”, мы вырашылі прысьвяціць адной з ключавых зьяў, якая яе суправаджае. Гэта страх, які з дапамогай ключавых заходніх палітыкаў, вядучых замежных і “беларускіх апазіцыйных”  СМДІ быў накінуты на наша беларускае грамадства (як, дарэчы, і на іншыя народы Еўропы і сьвету). Больш за месяц таму, калі ўся сітуацыя, зьвязаная з данай падзеяй, толькі пачынала набіраць значны маштаб, мы ўбачылі, што яе галоўная частка абумоўлена ня столькі рэальным негатыўным значэньнем эпідэміі COVID-19, колькі штучна створанай вакол яе атмасьферай страху (прычым, у прапорцыях, блізкіх да тых, якія паказаны на малюнку: чорная плямка – рэальны памер праблемы; шэрым фонам пазначыны памер наўмысна створанага страху). На тое, што такая наша пазіцыя верная, мы паставілі наш аўтарытэт, запрапанавалі іншым зрабіць свае стаўкі. Але і сёньня, калі наша і такіх, як мы, шукальнікаў праўды правата становіцца ўсё больш відавочнай, большасьць бацькоў, напрыклад, у нашым Гродна не пускаюць сваіх дзяцей у школу, а некаторыя наведвальнікі нашага сайта лічаць, што верагоднасьць сьмерці ад новага каронавіруса ў тых, хто захварэў, блізкая да 50%… Таму ніжэй мы даем спасылкі на меркаваньні найперш адмыслоўцаў (эпідэміёлагаў, мікрабіёлагаў, практыкуючых лекараў – іх фоты паказаны ніжэй), якія дапамогуць нашым чытачам убачыць рэальны памер праблемы.

 

 

 

1.

Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=WdIWFblbNIg – даводзіцца, што пандэмія ўжо пайшла на спад нават у тых краінах, якія ўводзілі карантын.

2.

Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=JxECNxxXsK4 – заяўляецца, што:

– у цяперашняга каронавіруса адносна нізкая сьмяротнасьць і што аб’яўляць ланцуг успышак пандэміяй – гэта злачынства (30:00);

– сёньня назіраецца псіхагенная пандэмія страху (41:00), гэта – злачынства; адбываецца тэрарыстычна-дыверсійная інфармацыйная атака, у час якой панікёраў трэба расстрэльваць;

– з-за карантыну насьпявае сацыльны выбух – галодныя бунты (33:00).

3.

Тут – https://www.youtube.com/watch?v=FW9gVqgelGI – балгарын-эпідэміёлаг кажа, што:

– выгадаваны ў лабараторыі вірус у дзікіх умовах, як правіла, хутка слабне (12:00);

– назіраюцца самаразбуральныя дзеяньні з боку ўрадаў многіх еўрапейскіх краін (14:00);

– тэлевізар падманвае, таму што кіруецца звонку (17:00);

– людзі паміраюць у Італіі толькі ў некалькіх шпіталях (18:00);

– назіраецца дзікунская медыйная гістэрыя, якая зрабіла з мухі слана (37:).

4.

Тут – https://www.youtube.com/watch?v=mEYzM9czeAk – расеянка, якая стала (ужо некалькі дзесяцігоддзяў) жыве ў Італіі, заяўляе, што СМІ хлусяць, калі кажуць пра вялікую сьмяротнасьць з-за каронавіруса ў Італіі.

5.

Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=TXA2MB5pR_I – нямецкі лекар патрабуе ад Меркель стварыць магчмасьці для свабоднай дыскусіі паміж прафесіяналамі па пытаньні каронавіруснай эпідэміі, патрабуе навуковага дасьледваньня верагоднай сьмяротнасьці ад новага каронавіруса (а такіх дасьледваньняў не было!), зьвяртае ўвагу на тое, што 2 гады таму ад грыпу ў Нямеччыне памерла 20.000 чалавек, але канрантыну не было (6:50).

6.

Тут –  https://www.youtube.com/watch?v=l_Jlui8QNKE –  можна праслухаць кароткі тэкст, дзе задаюцца ключавыя пытаньні што да “пандэміі” COVID-19, якія дасёньня застаюцца неасьветленымі вялікімі СМДІ.

7.

Тут – https://www.youtube.com/watch?v=AnRiOXQhHpo – чарговы лекар-практык кажа пра тое, што трэба зрабіць, каб аб’ектыўна ацаніць“пандэмію” COVID-19. У заключэньні ён сцьвярджае, што па тых даных, якія яму атрымалася здабыць, сьмяротнасьць ад новага каронавіруса складае каля 0,1%.

8.

Тут – https://www.youtube.com/watch?v=gbYBE6114NQ – паказаны пусты інфекцыйны шпіталь Кёльна, заяўляецца, што ніхто памерлых ад каронавіруса ня бачыў, але пры гэтым усім, хто памёр ад пнеўманіі, ставяць “каронавірус”.

9.

Тут – https://www.youtube.com/watch?v=vSMfNFw1Q40 –  акадэмік-мікрабіёлаг заяўляе, што больш за 80% захварэлых на новую каронавірусную інфекцыю пераносяць яе ў лёгкай форме.

10.

Тут – https://www.youtube.com/watch?v=pawtJ8mJ2zk – балгарскі эпідэміёлаг кажа пра закулісныя механізмы “каронавірусу” і ставіць нашу Беларусь у прыклад.

11.

Тут – https://www.youtube.com/watch?v=RRf2twDSD6c –  ужо вядомая расеянка апавядае пра тое, як італьянцаў просяць пагадзіцца на дыягназ: “каронавірус”.

12.

Тут – https://www.youtube.com/watch?v=AAJU05jYLKQ – амерыканскі лекар літаральна дакладна апавядае ўсё тое, пра што мы выказаліся больш за месяц таму.

13.

Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=q7KXUjZUMyI –  можна паглядзець кароткае відэа пра 7 краін, якія не паддаліся на патрабаваньні глабалісцкіх закулісных гульцоў увесьці разбуральны “карантын”. Наша Беларусь сярод іх!

14.

Нарэшце тут – https://www.youtube.com/watch?v=m4CvYbPqjHk –  таксама кароткае відэа, якое паказвае прыклад першых разборак у палітычных колах Еўропы па праблеме наступстваў ад увядзеньня  татальнага разбуральнага “карантыну”.

Такім чынам, усё больш людзей (найперш адмыслоўцаў) пачынае заўважаць, што з усім гэтым вэрхалам вакол эпідэміі COVID-19 (калі на месяцы была спынена эканоміка многіх краін, калі людзей запужалі, штрафавалі, прымусіўшы сядзець па хатах, баяцца, а на вуліцы  знаходзіцца ў масках) адбываецца нешта ня тое, што на справе мы маем дачыненьне з грандыёзнай АФЁРАЙ, калі праблема памерам зь сярэднюю бульбіну штучна ператворана ў праблему памерам зь вялікі кавун, і  што з усім гэтым трэба адмыслова разьбірацца.

Мы, вядома, будзем і далей сачыць за разьвіцьцём сітуацыі, зьбіраючы сапраўдныя веды пра нашу грамадскую рэчаіснасьць…

Усяго вам лепшага, сябры!

І, не хварэць!!!

 

 

8 каментарыяў

  1. VladIv кажа:

    Вялікі дзякуй рэдакцыіі! Разьбірацца з гэтым абавязкова патрэбна.Мне падаецца вельмі падобныя паводзіны пэўных краін з зьбіццём МН-17, ды і з польскім Ту-154 з акіянам хлусьні і кроплямі праўды.Посьпехам ўсім нам!

  2. Siarhiej кажа:

    1) Вядомы мне факт: Усе супрацоўнікі Аддзела адукацыі Першамайскага раёну Менску захварэлі і знаходзяцца ў самаізаляцыі.
    2) https://www.worldometers.info/coronavirus/ 1157275 – ачунялі (82,3%), 248333 – памерлі (17,7%)

  3. H I line кажа:

    Ага, каля 0.1%? Канешне-канешне. Толькі як растлумачаць балалайшчыкі, чаму з запаленьнем лёгкіх ляжаць бацькі маіх суседзяў? (А яны яшчэ не пенсіянеры.) Ці чаму ў некаторых вёсках раптам пачынаюць хварэць на запаленьне дзясяткамі чалавек? І гэта ўсё многія людзі, якіх я ведаю. То бок, тое, што я бачу, не супадае з тым аптымізмам, зь якім і тут пішуць.

  4. мінак кажа:

    На 1.05.20 г. у сьвеце захварэла 3 259 167 чалавек, памерла 233 439, вылечылася 1.015 183 хворых. Такім чынам смяротнасьць роўна 7,16%.
    Але гэта лічба штодзень мяняецца па краінах, частка краін не дае статстыкі, іншыя скажаюць, дзесьці завышаюць, дзесьці зьмяньшаюць. Дактарам таксама веры няма, бо яны не маюць поўнаты дадзеных. Там дзе даюцца льготы захварэўшым медыкам і міліцыі могуць быць злоўжыванні…
    Таксама чалавек які некалі перанёс цяжкі інфаркт, пры захворванні нават сурёзным бранхітам ці запаленнем лёгкіх, не кажучы пра корнавірус мае вялікія шанцы памерці. Як пісаць ад чаго ён памёр: ад сэрца, корнавіруса, праблемы з лёгкімі? Зразумела напішуць так, як скажа глаўурач. Датагож калі дзяржава плоціць за смерць ад корнавіруса 5000рублёў, то сваякі і ўрачы будуць мець супрацілеглыя мэты…

    • Siarhiej кажа:

      Памерла 18,7%, а не 7,16. 3259167 – 1015183 = 2243984 гэта колькасьць якія пакуль хварэюць і невядома колькі з іх памрэ. 1015183 + 233439 = 1248622 для гэтых людзей пытанне хваробы вырашана. 233439 / 1248622 = 0,187, або 18,7% памерла. Таксама ёсць залежнасць ад узроста, таму для старых 70 гадоў і больш імавернасць памерці можа дасягнуць 50%, а для маладзейшых 20 гадоў – 5-10%.
      Статыстыцы з дыктатарскіх краін, дзе няма незалежных СМІ і неўрадавых арганізацый якія не дадуць хлусіць, верыць нельга.

    • валянцин кажа:

      сам на сабе каронавирус сапрауды не намнога “ЗЬЛЕЙШЫ” грыпу – але у спалучэнни з ВИЧ (пра яки у соцсетках амаль ЗАБЫЛИСЯ – дае “гадзки эфект”. у Расеи у 2019 годзе наличвали звыш 1 мильёра (!) 200 тысячау инфикаваных ВИЧ. Вось таму там РЭАЛЬНАЯ ПАНИКА. Але, як па мне, важней даведацца адкуль и як пайшло инфикаванне 2-мя ! формами КОВИД -2. схиляюся да агучаных меркаванняу “беглых россиян” — праверка- тэставанне биялагичнай зброи напярэдадни ( ци ужо на пачатку) ГИБРЫДНАЙ ТРЭЦЯЙ СУСЬВЕТНАЙ вайны … на першай сусьветнай пратэставали ХИМИЧНУЮ, на другой – ЯДЗЕРНУЮ зброю – нарэшце “дошли ручки шаловливые” и ла БИЯЛАГИЧНАЙ … А завадатары – Китай и Расея ! азияцкая форма адназначна выпадкова ?! пайшла з тэрыторыи КНР. а вось на месяц-два пазьнейная еурапейская адкуль масава “накрыла” Ближни Усход и Еуропу а далей усходния Штаты ?! Падобна што Расейская ваеншчына аператыуна выкарыстала ситуацыю з КИТАЙСКАЙ формай и закинула у Еуропу “руссо туристо облико нонморале” наупрост з Новасибирскага инстытуту вирусалогиии з намнога больш небяспечнай формай вируса. Аператыуна закрыла ПЕРШАЙ! границу з Китаям и нават з САЮЗНАЙ ! Беларусяй, фактычна изалявала дзве сталицы – Маскву и Пицер.” Авось просторы российские помогут”… Але памылилися – у спалучэнни з ВИЧ и РАСЕЙСКАЙ ХАЛЯВАЙ сваим “сярпом ды па сваих яйцах” …

      • Siarhiej кажа:

        Калі Халодную вайну лічыць 3-яй, ды зараз мы маем 4-ю Гібрыдную.
        Наконт кітайскай “ваеншчыны”, а тым больш расейскай, якія “запусцілі” вірус пакуль доказаў няма. Хуччэй за ўсё таямніца “запуску” не будзе раскрытая. (Успомніў забойства Кенеді, напрыклад)

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы