Рэдакцыя.
Сёньня многія ў Беларусі даведаліся пра заўчасную сьмерць у шклоўскай калоніі палітвязьня Вітольда Ашурка. Ён быў сябрам Партыі БНФ, каардынатарам руху «За свабоду», чалавекам бясконца адданым Беларусі… На жаль, ніхто зь сябраў нашай рэдакцыі ня ведаў гэтага чалавека асабіста. Але ўсе, у каго мы даведваліся пра яго, казалі пра спадара Вітольда толькі самыя высокія і цёплыя словы. У сувязі з гэтым мы прысьвячаем сьветлай памяці Вітольда Ашурка наш сёньняшні матэрыял. Яго мы сабралі ў асноўным з наступных матэрыялаў, выстаўленых на сайце “Нашай Нівы” – https://nn.by/?c=ar&i=266848 ; https://nn.by/?c=ar&i=273305 .
Вітольд Ашурак – 50-гадовы жыхар Бярозаўкі Лідскага раёна – быў нядаўна асуджаны служкамі рэжыму Лу-кі да 5 гадоў калоніі. Яго судзілі за зачыненымі дзвярыма (суддзя Максім Філатаў) па двух артыкулах: 364 «Гвалт ў дачыненьні супрацоўніка органаў унутраных спраў» і 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Па першым артыкуле суд пастанавіў пакараць актывіста чатырма гадамі калоніі, а па другім — двума гадамі і чатырма месяцамі. Шляхам частковага паглынаньня атрымалася 5 гадоў. Гэта адзін з самых строгіх прысудаў для ўдзельнікаў пасьлявыбарчых акцый пратэсту.
Спадар Вітольд нарадзіўся ў 1970 годзе ў вёсцы Агароднікі ля Бярозаўкі. Як і многія іншыя мясцовыя хлопцы, пасьля школы ўладкаваўся на шклозавод «Нёман», дзе працаваў выдзьмувальнікам. Працаваў аж да той пары, пакуль завод трохі трымаўся. Калі ж у эканамічным плане прадпрыемству стала зусім кепска, то Вітольд звольніўся і пачаў зарабляць на жыцьцё будаўнічымі працамі. У яго была брыгада, зь якой і ездзіў на розныя аб’екты (аж да Століна).
Сяргей Пантус з Бярозаўкі, сябра Ашурка, апавядае пра яго: «Гэта вельмі прынцыповы чалавек, у яго абвостранае пачуцьцё справядлівасьці. Выдатны сябар – ён сапраўды апошнюю кашулю гатовы аддаць».
Знакавым годам для грамадска-палітычнага сьветагляду Ашурка стаў 2010-ы, калі праходзілі прэзідэнцкія выбары.
Успамінае Пантус: «Да гэтага часу Вітольд быў апалітычным. Казаў, што нічым не цікавіцца. На Плошчу 19 сьнежня ехаць не зьбіраўся, але ў апошні момант патэлефанаваў і сказаў, што паедзе. Там мы згубілі адзін аднаго. У выніку Ашурка затрымалі і асудзілі да 12 сутак арышту. Гэта было першае ягонае зьняволеньне ў жыцьці. Расказваў, што на сутках сядзеў з выдатнымі людзьмі. Кандыдат навук зь імі ў камеры быў, гулялі разам у шахматы. Пасьля вызваленьня Вітольд прыйшоў да мяне і сказаў: «Усё, Сяргей, падаю заяву на ўступленьне ў БНФ». Ён нават раней за мяне стаў сябрам Сойму партыі».
Кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў кажа пра аднапартыйца: «Ашурак перайшоў на беларускую мову. Прапаганда спрабуе ачарніць гэтае слова, але я скажу пра Вітольда, што гэта сапраўдны змагар. Яго ведаюць шмат дзе, ня толькі ў Лідзе. Ён часта бываў на ўгодках ушанаваньня паўстанцаў у Сьвіслачы, прыязджаў на ўгодкі Слуцкага збройнага чыну. У Лідскім раёне шмат зрабіў, каб жыла памяць пра паўстанцаў 1863 года».
Сапраўды, на працягу 2017-18 гадоў Вітольд Ашурак разам са сваімі паплечнікамі аднавіў між вёскамі Малое Олажава і Мохавічы мемарыял памяці паўстанцам Кастуся Каліноўскага.
Помнік існаваў тут за польскім часам, але пры саветах быў зьнішчаны. Лідскія патрыёты знайшлі публікацыі пра гэты помнік у тагачаснай прэсе і прыкладна на тым жа месцы ўсталявалі вялікі крыж, а таксама валун з надпісам «Невядомым паўстанцам». Дзесьці паблізу пахавана найменей 30 касінераў.
Лідскія ўлады згоды на помнік не давалі, але вырашылі заплюшчыць вочы, шкоды не чынілі (на фота ўнізе сп. Вітольд знаходзіцца ў цэнтры).
Летась Ашурка ўпершыню затрымалі 9 жніўня, у дзень выбараў. Суд пакараў актывіста 20 суткамі: 15 — за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і 5 у плечы за непавагу да суда – адмовіўся ўстаць, калі з’явіўся суддзя. Аднак празь 5 дзён яго адпусьцілі, як і амаль усіх тагачасных палітвязняў, што адбывалі адміністрацыйнае пакараньне. Тым ня менш, крымінальная справа была заведзеная…
Вітольд казаў, што не зьбіраецца нікуды бегчы, бо нікога не забіў, не біў, не гвалтаваў, нічога кепскага ён не рабіў. 16 верасьня Ашурка забралі паўторна. Мала таго, што яму заставалася адбыць 15 сутак зь мінулага разу, дадалі яшчэ 15 — за ўдзел у мерапрыемствах у Лідзе ў жніўні-верасьні. Калі ж Вітольду заставалася адбыць 2-3 сутак, яго перавялі ў гродзенскае СІЗА па крымінальным артыкуле.
«Суд быў закрытым. Нешта маглі пачуць пад дзвярыма. Вітольд казаў, што на відэа не відаць, каб ён прымяняў сілу ў дачыненні да міліцыянера, а ў спрэчных сітуацыях суд павінен займаць бок абвінавачанага. Таксама ён дадаваў, што «пацярпелы» не зьвяртаўся ні па медыцынскую, ні псіхалагічную дапамогу. Наадварот, Вітольд падкрэсьліваў, што ў той вечар у яго ў руках быў мегафон, празь які ён заклікаў людзей заставацца спакойнымі, вёў перамовы з прадстаўнікамі лідскай міліцыі», — кажа Пантус.
Нічога з гэтага ўлічана не было…
З калоніі Ашурак пісаў: «Палітычных тут не бракуе. Так што сумаваць нагоды няма. Тым больш, што адміністрацыя выдала загад мець жоўты колер бірак на адзеньні, і таму палітычных можна адрозніць здалёк. Што тычыцца мяне, то тэрмін у 5 год я ўспрымаю як адзнаку «выдатна» за тое, што меў гонар падняць паходню паўстаньня супраць дыктатуры сярод самых лепшых людзей Ліды! Сапраўды, для мяне гэта гонар!» — пісаў Ашурак з калоніі.
Апошнія два тыдні ад Вітольда не было лістоў…
І вось сёньня, 21 траўня 2021 году, стала вядома, што палітвязень Вітольд Ашурак памёр у калоніі. Прычына смерці — спыненьне сэрца…
Ён быў жанаты больш за дзесяць гадоў, але дзяцей у сям’і не было. Жонка Вольга трымаецца нармальна.
–
Ад імя ўсіх сябраў рэдакцыі выказваем спачуваньні сваякам спадара Вітольда.
І з нагоды, зьвяртаем увагу на дзьве акалічнасьці.
Першая. “Прычына сьмерці – спыненьне сэрца”. А што стала прычынай спыненьня сэрца ва ўмовах “адсутнасьці лістоў у апошнія два тыдні”? Пажадана высьветліць.
Другое. Нагадваем, што летась у Беларусі пачынаў быў рэалізоўвацца сумесны маскоўска-глабалісцкі праект па перадачы ўлады ад Лу-кі 1 да Лу-кі 2 (Бабрыка, Цэпкала, Ціханоўская), накіраваны на завяршэньне аншлюсу Беларусі расейскай імперыяй. Дапамагаць у зьдзяйсьненьні гэтага праекту ня толькі ня мела ніякага сэнсу, а і было шкодным (калі не злачынным) у адносінах да будучыні Беларусі і нашага народу. Яшчэ больш непажаданым было аддаваць свабоду, а тым больш жыцьці за такія праекты…
Выснова: Патэнцыйныя героі вялікалітвіны-беларусы, вы павінны не паміраць, а множыцца на нашай зямлі! Калі дакладна ня ведаеце, што рабіць у наш складаны час, пакіньце пасьля сябе (нарадзіце, выгадуйце і выхавайце) некалькі дзяцей – такіх жа патэнцыйных герояў вялікалітвінаў-беларусаў, як вы! А ў дадатак да гэтага ў наш час хаця б чытайце “Нашу Зямлю”, слухайце Яўгена Мурашку, Сяргея Высоцкага ды іншых прадстаўнікоў беларуска-літвінскай нацыянальнай эліты.
Сп. Астроўскі. вы ў літвіны запісалі Мурашку і Высоцкага. Ці гэта з іх згоды? Сп.Высоцкі свае каменты і эссе канчае словамі “Жыве Беларусь”,ад сп.Мурашкі таксама не пахне літвінствам.Вось калі яны замест Жыве Белая Расея” пачнуць казаць”Гэй літвіны, Бг нам радзіць” я паверу што яны літвіны-беларусы.
А хто мне падскажа як пабудаваны ФБ. Я рэзка пакрытыкаваў філосафа Мацкевіча. нават высказаў думку што магчыма ён сексот. як некаторыя мяркуюць. Падцепіў свой камент пад перадачай где бяруць інтэрвью у яго вучаніцы п. Вадалажскай..На наступный дзень свайго камента не бачу. Бяру яго са сваёй стр. ФБ і хачу яго зноў паставіць пад матэрыялам інтэрвью узгаданнай пані. Але цяпер не магу знайсці гэтага інтэрвью наогул.
Dscyjds
Высновы простые. Или вы побеждаете, или побеждают вас. А победить диктатуру шариками и цветочками, мирными протестами- это к психиатру.
Тое (што дыктатуру балончыкамі не перамагчы) сказаў Мандарін цяпер становіцца “обшчым местам”. Напрыклад, так ўчора (калі я прачытаў) сказал Ілларіонў. Але меня ўразіла яго ствярджэнне што у нашага і рускага нарда агульная гісторыя. Вмдаць так думаюць амаль усе расейскіе дэмакраты. Гэта канешне следства нашай новай назвы “беларусы” (белые рускіе). і ў гэтым ёсць вялікае здрадніцтва якое здейснімлі нашые адраджэнцы пачатку 20 ст. адмовіўшыся ад назвы Літва. І таму як толькі расейскіе д. даведаюцца што ў мінулым мы толькі ваявалі між сабою адразу знішчыць усе сімпатыі якія рускіе дэмакраты да нас маюць. Сп. Астроўскі, пераарыентуйце свой сайт. на прапаганду літвінства/літоўскасці. Ранейшая вашая устаноўка на адшуканне Змоў супраць нашага нарду, мне здаецца, церпіць крах. Для такй устаноўкі трэба мець інфарматраў сярод Вярхоў і сілавікў. Вы, жывушчые ў Гародне гэтага не маеце.і па-другое, і галоўнае. мне здаецца, цяпер уся палітыка набыла хаотычный, бездумный характер – Змовы сталі немагчымымі. Відаць Свет блізкі да катастрофы.
Вітольда Ашурак шкада. Няхай зямля яму будзе пухам, а душа трапіць да Бога і адтуль памагае нашаму народу і краіне мацавацца і выжываць у цяперашнім складаным і няпростым гістарычным часе!
Разам з тым хацелася б ад рэдакцыі, каб яна больш аператыўна рэагавала на падзеі, давала кампактныя і цалкам незалежные меркаванні і не зацыклівалася на аматарскіх думках самаробных палітолагаў.
Напрыклад праграма Павестка–21, як самая навейшая ідыялогія Захада, так не была разгледжана і прааналізавана рэдакцыяй і каментатарамі. Між тым яна сьведчыць, што Захад глядзіць далёка наперад і напрацоўвае тэорыю будучыні. Ідыялогія прыватнай маёмасьці і тое што завецца ”капіталізмам” ужо сябе аджыло… Мы ж з вамі жуём даўно пражаванае, апускаемся да дробнот сучаснасьці і таму не разумеем аб чым у голас прамаўляе Клаус Шваб і сотоварышчы.
Мы нават не імкнемся зразумець эканамічны і палітычны феномен Кітая і ягоную адпаведнасьць і сугучнасьць палітыкі АГ, як самых перадавых, рэвалюцыйных і адэкватных тэндэнцый у цяперашнім гістарычным часе.
Шаноўны Мінак. твае каменты чытаць цікава..Калі вярнуся з летішча ў панядзелак паспрабую адказаць А ты пакуль падрыхтуй мне адказ гна мае пытанне – што думалі улады калі ставілі ў вялікай колькасці бігборды “Я-Беларусь”? Няўжо ведалі тэзу Кацярыны што назва “беларусы” канчаткова забье у нашага народу ўсё нацыянальнае?
Ну всь бачыце! Мінак, які претендуе на разуменне глыбокіх светапглядных’ пытанняў,адмовіўся адказваць на мае пытанне – для чаго нашая антынацыянальная улада заставіла ўсю краіну бігбордамі “Я-Беларусь”. Можа на гэтае пытанне адкажа нехта іншы з наведальнікоў гэтага сайта.- напрыклад, Астроўскі.Мурашка. Мандарын. абодва Сяргея і іншыя???
Павел я ні пратэндую ні на якія ролі. Таксама не адмаўляюся, але пытанні павінны быць грунтоўна сфармаванымі. Калі б вы чыталі кніжкі Анатоля Тараса, у прыватнасьці ”Вайна Маскоўскай Русі з Вялікім Княствам Літоўскім і Рэчу Паспалітай”, то вы б не задавалі дзіцячыя пытанні.
Дзіцячасьцю палітычнага мыслення сёння пакутуюць шмат людзей, у тым ліку і сярод нашых братоў.
Дарэчы вы прамінулі некаторыя важные ідэі выказаные ў маім папярэднім каментары. І ў весь час правакуеце чытачоў сваім пытаннем аб назве дзяржавы. Адукаваныя грамадзяне ведаюць гэтую праблему, таксама ведаюць, што сёння галоўнае — гэта захванне незалежнасьці і суверынітэта краіны!
Мінак. аб захаванні незалежнасці і суверінітету не гавораць толькі сабакі і кошкі ў Беларусі. і Таму тут ты гонішь банальшчыну.. Што да негрунтоўна сфармуляванага мню пытання. то куды ужо канкрэтней…- для чаго антынацыянальная акупансткая улада пазаставіла усю краіну бігбордамі “Я-Беларусь”?..Што да тваёй пахвальбы стратэгіі і тактыкі Лукашенкі. то я аб гэтым даўно пішу і яны называюцца “глядзець на палітыку вачыма вайны”.
m01yes
ngg1qp
pup8xq
fqkiv1
4txfp0