nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

4. Пераможная дактрына (П-прынцыпы: 19+)

1. Імкнуцца да праўды, знаходзіць яе, ведаць (з аднаго боку) і распараджацца праўдай (з другога) – рэчы розныя. Праўда мусіць быць прыладай Дабра. Калі яна можа быць выкарыстана ворагамі на благія мэты, праўда не агалошваецца (П пр-п 1). Разгледжана ў артыкуле «Калі вы чулі «Код да Вінчы» – вы чулі кананаду глабальнай вайны. Частка І». Адрас: https://nashaziamlia.org/2006/07/23/205/


2. Пры ўсіх падзеях у сьвеце беларусы заўсёды павінны нацэльвацца на такое мысьленьне: спачатку БЕЛАРУСКАЯ ЎЛАДА, спачатку АБ’ЕКТЫЎНЫЯ ІНТАРЭСЫ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ, а толькі пасьля ўсё іншае, бо акрамя нас ніхто нашыя праблемы вырашаць ня будзе (П пр-п 2). Разгледжана ў артыкуле «Калі вы чулі «Код да Вінчы» – вы чулі кананаду глабальнай вайны. Частка ІІ». Адрас: https://nashaziamlia.org/2006/07/23/209/


3. Аптымальнымі ва ўзаемаадносінах паміж беларускай апазіцыяй і тымі, хто мае сродкі, павінны быць наступныя прынцыпы: 1) мінімізацыя залежнасьці ад грошаў за кошт эканоміі й максімальна магчымага выкананьня сваіх задач без выкарыстаньня грошаў; 2) абавязковае прыцягньне сродкаў сябраў арганізацыі (хаця складкі неабавязковыя); 3) імкнуцца зьбіраць ахвяраваньні з грамадзянаў Беларусі; 4) толькі тады, калі недахоп грошаў ёсьць адзінам фактарам, які абмяжоўвае магчымасьці арганізацыі ўплываць на грамадства, можна зьвярнуцца да пошуку дадатковых рэсурсаў у замежжы, але пры гэтым ніколі не павінна быць так, што беларуская дэмакратычная арганізацыя падстройваецца пад інтарэсы і мэты Захаду
(П пр-п 3). Разгледжана ў артыкуле “Апазіцыя і замежныя грошы”. Адрас: https://nashaziamlia.org/2006/07/29/215/


4. Развiццё грамадска-палітычнай арганiзацыi – гэта найперш РАЗВIЦЬЦЁ СЯБРАЎ гэтай арганізацыі (П пр-п 4). Узгаданы ў артыкуле «Сaмaaргaнiзацыя – галоўная iдэя развiцця нацыяў»; адрас: nashaziamlia.org/2006/08/06/224.


5. Рашыць задачу стварэньня нацыянальнай дзяржавы можна толькі праз заваёву палітычнай улады (П пр-п 5). Узгаданы ў інтэрвю Ул. Роўды “У мяне ніякага сумневу: беларуская нацыя існуе (Частка ІІ)”, адрас: https://nashaziamlia.org/2006/09/25/299.


6. Кіраўнікамі (падкрэсьлім, кіраўнікамі!) у беларускім апазіцыйна-дэмакратычным руху павінны быць толькі этнічныя беларусы, якія мусяць быць генетычна і пачуцьцёва самым шчыльным чынам зьвязаны зь лёсам усяго беларускага народу (П пр-п 6). Абаснаваны ў артыкуле “Дзе знаходзіцца зямля таварыша Бялкоўскага?”, адрас https://nashaziamlia.org/2007/03/15/578.


7. “Міжнародны кодэкс удзельнікаў акцый пратэсту” ўключаем у якасьці аднаго з прыцыпаў Пераможнай дактрыны (П пр-п 7). Гл. артыкул “Міжнародны Кодэкс удзельніка акцый пратэстуу масы!”, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/04/22/640.


8. Здраднік горш за ворага (П пр-п 8 ). Разгледжаны ў артыкуле ““Іду на вы”. 3-га ліпеня дзень разгрому Хазарыі (частка ІІ)”, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/06/30/736.


9. Зыходзячы з 66-га прынцыпу Беларускай дактрыны, лічым памылковым ставіць цяпер у якасьці асноўнай палітычнай задачы адхіленьне Лукашэнкі ад улады. Перад намі сістэма задач з дакладна такой іх пасьлядоўнасьцю: 1) Зьбіраньне і арганізацыя беларускай нацыянальна-дэмакратычнай сілы ў якасьці галоўнай структуры, апазіцыйнай цяперашняму антынароднаму рэжыму; 2) Адхіленьне Лукашэнкі ад улады (П пр-п 9).Гэтаму прынцыпу адпавядаюць матэрыялы артыкулаў: “Еўрапейскае поле змаганьня зь сіянакратыяй (Частка 3)”, адрас: nashaziamlia.org/2007/12/16/1077; “Завабліваньне ў “дэмакратыю” пернікам (Чаму вынікаў ня будзе)”, адрас: nashaziamlia.org/2008/10/24/1569; “Каго ўзвышае цяперская ўлада. Частка 8: Падвядзеньне вынікаў”, адрас: nashaziamlia.org/2008/11/25/1606; “Адказ Г.Г.Віку: сярод нас лохаў няма!”, адрас: nashaziamlia.org/2008/11/30/1641 ды шматлікіх іншых.


10. Лічым ідэю АНТЫІМПЕРСКАГА ІНТЭРНАЦЫЯНАЛУ – як сістэмнага аб’яднаньня ўсіх прыгнечаных народаў расейская імперыі (улучна з рускім), а таксама суседніх зь ёй народаў, скіраванага на змаганьне супраць імперыялізму расейскай імперыякратыістратэгічна важнай, адной з найбольш персьпектыўных ідэй, накіраванай на тое, каб канчаткова пазбавіць чалавецтва ад гэтага соцыяпаразітнага монстра (П пр-п 10). На падстве артыкула “АНТЫРУСІЗМ”, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/10/09/923/


11. Тым, хто жадае змагацца за сьветлую буучыню беларускага народа ні ў якім разе нельга ні спойвацца, ні тым больш наркатызавацца! Пажадана нават кінуць паліць, калі гэтая звычка ўжо завялася… (П пр-п 11). Запісана ў артыкуле “Як зьнішчалі Уладзіміра Высоцкага. Псіхааналітычныя развагі”, адрас: nashaziamlia.org/2008/02/02/1177.


12. Па-першае, вострыя і хранічныя стрэсы, нават адчай, якія выклікае ў нас сатанінская ўлада прымітыўных цяперцаў, варта здымаць спортам (бег, барацьба, бокс, іншыя баявыя мастацтвы – асабліва фул кантакт) альбо павелічэньнем інтэнсіўнасьці працы на карысьць нашага народу (акцыі, графіці й г.д.). Па другое, заўсёды па-сяброўску псіхалагічна падтрымлівайце найбольш таленавітых, выбітных асобаў сярод вас (у т.л. і лідэраў нашай абсалютна небезнадзейнай беларускай справы). Хай сярод вас будзе прынята не саромецца казаць адзін аднаму добрыя словы, не баяцца лішні раз паціснуць руку, любым іншым чынам падтрымаць сябра, не пакідаць яго ў адзіноце, асабліва ў цяжкую хвіліну. Сачыце за тым, каб атмасьфера ў вашай кампаніі заўсёды была культурная, добразычлівая. Гэта ў любой арганізацыі, накіраванай на сьвятыя мэты, самая першая справа! Ведайце, правакатары заўсёды імкнуцца разбурыць найперш яе – доразычлівую атмасьферу. Тых, хто гэта робіць, можаце сьмела выганяць са структураў… (П пр-п 12). Запісана ў артыкуле “Як зьнішчалі Уладзіміра Высоцкага. Псіхааналітычныя развагі”, адрас: nashaziamlia.org/2008/02/02/1177.


13. Мы лічым, што актыўны супраціў антынародным уладам магчымы пры выкананьні шэрагу ўмоў: 1. Калі адсутнасьць супраціву можа прывесьці да значна большых страт нацыі ў людзях, часе разьвіцьця, тэрыторыі, матэрыяльных ды іншых рэсурсах; 2. Пры поўнай бесперсьпектыўнасьці негвалтоўна-пасіўнага супраціву (у апошняга на справе ёсьць вялікі рэсурс; гэта даказалі падзеі ў Індыі, ЮАР, негры ЗША і г.д.); 3. Калі актыўны супраціў не завершыцца вынішчэньнем пасіянарыяў, з-за чаго нацыя можа на доўгі час страціць жыцьцяздольнасьць, а то і ўвогуле загінуць (захаваньне пасіянарыяў магчымае, калі сілавыя органы рэжыму пачнуць пераходзіць на бок паўстанцаў ці, прынамсі, будуць абсалютна неўтральныя што да рэвалюцыйных падзей) (П пр-п 13). Сфармулявана ў артыкуле “Слёзы роспачы і немачы, альбо Куды падзеліся “важдзі”?” Адрас: nashaziamlia.org/2008/03/31/1290/#more-1290.


14. Ідэалогія – як сьфера фармуляваньня і абгрунтаваньня грамадскі значных мэт – вышэй за палітычную практыку. Ідэалогія ёсьць для апошняй кіруючым арыентырам. Таму перамагчы ў нашай грамадска-палітычнай рэчаіснасьці (г.зн. дамагчыся на практыцы ўсталяваньня ў Беларусі рэжыму зьмястоўнай дэмакратыі) можна толькі тады, калі папярэдне будзе сфармулявана перадавая, актуальная, значна больш прагрэсіўная, больш высокаўзроўневая ідэалогія. І толькі грунтуючыся на ёй (П пр-п 14). Сфармулявана на грунце артыкула “Руская нацыяна-вызвольная барацьба: Наш план – ДОР!, адрас: https://nashaziamlia.org/2008/05/18/1360.


15. З нашага пункту гледжаньня аднім з найістотнейшых фактараў персьпектыўнасьці партызанскага змаганьня ёсьць пэўная прапорцыя паміж перакананасьцю насельніцтва ў справядлівасьці змаганьня народных мсьціўцаў супраць захопнікаў (такая перакананасьць дасягаецца ідэалагічна-прапагандысцкай дзейнасьцю) й інтэнсіўнасьцю непасрэднай дыверсійнай дзенасьці партызанаў. Чым больш першае і менш другое, тым больш працяглай, выніковай і персьпектыўнай можа быць партызанская барацьба. Назавем гэта Законам персьпектыўнасьці партызанскай барацьбы (П пр-п 15). Сфармулявана на грунце артыкула “Вайна пасля вайны (частка 2)”, адрас: https://nashaziamlia.org/2008/06/18/1398.


16. Для ратаваньня беларускай мовы у сістэме адукацыі ў Беларусі прапануецца зрабіць наступнае:
– усёй апазіцыі (і грамадскай, і палітычнай) трэба НАЦЭЛІЦЦА на істотную, сэнсоўную і рэальную мэту, якой ёсьць беларусізацыя ВНУ, для таго, каб патрабаваць яе нават у цяперашняй лукашэнкаўскай Беларусі.
– пад гэтую мэту трэба перафарматаваць усю “аб’яднанаю, дэмакратычную” апазіцыю; пад яе ж, калі спатрэбіцца, перагледзець стасункі з заходнімі “добразычліўцамі” (ад апошніх мы ў самай катэгарычнай форме павінны запатрабаваць спыніць свой ганебны ўдзел у беларусафобскай этнацыднай праграме, у сувязі з чым, як мінімум, патрабаваць беларусізаваць ЕГУ і пераходу перадачаў “Нямецкай хвалі”, якія транслююцца на Беларусь, на беларускую мову).
– пад гэтую ж мэту арганізаваць дастаткова маштабныя і працяглыя акцыі, скіраваныя на грамадства.
Больш канкрэтна:
– Радзе ТБМ, ТБШ, Радзе інтэлігенцыі, кіраўніцтву беларускай пісьменьніцкай арганізацыі, іншым грамадскім сілам трэба зьвярнуцца да “аб’яднанай дэмакратычнай апазіцыі”, іншых апазіцыйных сіл й іх лідараў з прапановай аб’яднацца разам, каб пачаць рашуча патрабаваць ад уладаў беларусізаваць вышэйшую школу.
– пасьля стварэньня аб’яднаньня ўсіх грамадстка-палітычных сіл, якія пажадаюць далучыцца да вырашэньня праблемы, трэба напісаць сумесны падрабязны і адкрыты зварот да ўладаў з патрабаваньнем спыніць у Беларусі злачынны этнацыд і пачаць выкладаньне ва ўсіх нашых ВНУ на беларускай мове. Пад зваротам трэба сабраць сотні подпісаў вядомых у Беларусі палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, навукоўцаў, пісьменьнікаў, выкладчыкаў, прадпрымальнікаў, сьвятароў, іншых. Зварот адаслаць на “беларускія” радыё і тэлебачаньне, у “Совецкую Белоруссію”, “Рэспубліку”, іншыя цэнтральныя праўладныя выданьні. Затым – ва ўсе незалежныя СМІ.
– адразу пасьля гэтага трэба пачаць працяглую (да перамогі) налепкава-улёткавую кампанію, з дапамогай якой беларускае грамадства будзе шырока інфармавацца пра тое, што ў дзесятках краін сьвету навокал Беларусі (на справе, практычна ва ўсіх!) моўная сітуацыя выглядае абсалютна інакш. Там і ўлады працуюць, і ўся адукацыя адбываецца на мове таго народу, якому належыць дзяржава. Налепкава-улёткавая акцыя павінна адбывацца без грантаў – толькі за кошт сродкаў, сабраных з народу ці пазычаных ад беларускіх прадпрымальнікаў.
– калі супраціў акцыі будзе аказаны з боку заходніх “добразычліўцаў” (а на Захадзе ёсьць сілы, зацікаўленыя ператварыць Беларусь у “ненаселены востраў”, каб потым паставіцца да нас, беларусаў, так, як у свой час да абарыгенаў Аўстраліі, Новай Зеландыі, ці індзейцаў абедзьвюх Амерык), іх трэба пасылаць далёка на… і спыняць зь імі ўсялякае супрацоўніцтва! (П пр-п 16).
Запрапанавана ў артыкуле “Яшчэ раз пра тое, як бессэнсоўнае змаганьне за беларускую школу ператварыць у выніковае (частка 2)”, адрас: https://nashaziamlia.org/2008/09/07/1525.


17. Перамагчы ў тых падзеях, якія на нас няўмольна насоўваюцца, нічога ня робячы, немагчыма! Толькі актыўная пазіцыя, толькі дзейнасьць у адпаведнасьці з прынцыпамі імуннай сістэмы, якая актыўна шукае паразітаў і злаякасныя клеткі, распазнае іх і зьнішчае… А гэта значыць, што найперш трэба перафарматаваць беларускую апазіцыю ў адпаведнасьці з новымі рэаліямі, якія падрабязна расьпісаны ў Д пр-пе 114. Не павінны больш беларускія хлопцы і дзяўчаты дзейнічаць па сцэнарах тых, чые інтарэсы пярэчаць інтарэсам беларусаў на іх уласнай зямлі. А для гэтага прыйдзецца, хочаш ня хочаш, а пачынаць усю арганізацыю апазіцыі спачатку. Прыйдзецца таксама цалкам адмовіцца ад “дапамогі” г.зв. “Захаду”. І, галоўнае, у ранг вышэйшай каштоўнасьці-мэты любой сапраўды беларускай грамадска-палітычнай арганізацыі трэба будзе паставіць аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу. Прыйдзецца таксама далей увесь час, нібы мантру, паўтараць, што мы змагаемся за абарону Незалежнасьці нашай беларускай дзяржавы, супраць этнацыду, генацыду, дыскрымінацыі, эканамічнага рабаваньня беларусаў, супраць іх дэзінфармаваньня і маральнага абыдленьня, мы за тое, каб у Беларусі перамагла зьмястоўная дэмакратыя, каб наш беларускі народ жыў у дабрабыце, годнасьці й усебакова разьвіваўся (П пр-п 17). Сфармулявана ў артыкуле “Насеньне сіянакратыі : Перафарматаваць сьветаглядную дыхатамію (частка 2)”, адрас: nashaziamlia.org/2009/02/24/1856.


18. Беларусу-літвіну найперш варта прыслухоўвацца да меркаваньняў разумных, сумленных беларусаў, а, тым больш, да парадаў выбітных прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай эліты (П пр-п 18). Сфармуляваны ў артыкуле “Да каго беларусам прыслухоўвацца, а каго ігнараваць”, адрас: https://nashaziamlia.org/2009/12/04/2816/#more-2816.


19. Істотным дасягненьнем працы рэдакцыі зьяўляюцца прынцыпы абраньня кандыдата на прэзідэнта ці іншых асоб на вышэйшыя дзяржаўныя пасады ад сапраўднай беларуска-літвінскай дэмакратычнай апазіцыі, абвешчаныя ў артыкуле “Барадач, Падгол, Мурашка. Ідэнтыфікацыя 4” (https://nashaziamlia.org/2013/03/04/5422/#more-5422). Тэст на адпаведнасьць гэтым прынцыпам па розных прычынах не здалі Ул. Падгол і Ул. Барадач, затое пасьпяхова здалі, акрамя сябраў нашай рэдакцыі, Яўген Мурашка і Сяргей Высоцкі. Абвяшчаем гэты тэст чарговым прынцыпам Пераможнай дактрыны (П пр-п 19). Ідэнтыфікацыйны тэст на сёньня ўключае 10 прынцыпаў:

— прэтэндэнт не павінен быць прадстаўніком, агентам ці чалавекам, залежным (напрыклад, браў грошы) ад расейскай імперыякратыі, глабалісцкай сіянакратыі-ліберастыі, польскіх імперыялістаў, кітайскіх імперыялістаў, ісламістаў (пп. 1-5).

— прэтэндэнт павінен быць этнічным беларусам-літвінам; адным зь лепшых прадстаўнікоў беларуска-літвінскагага народу ў дадзены час, які ўсьведамляе, што кіраваць народам павінны лепшыя яго прадстаўнікі, што гэта і ёсьць галоўная прыкмета дэмакратыі; дастаткова разумным, высокамаральным і дасьведчаным чалавекам ва ўзросьце за 50-60 гадоў; мець дастаткова вялікую колькасьць доказаў ахвярнага служэньня аб’ектыўным інтарэсам беларуска-літвінскага народу, назапашаных за час свайго жыцьця (пп. 6-9).

— прэтэндэнт павінен пагадзіцца, што яго канчатковы статус будзе вырашаны з дапамогай журы, складзенага з найбольш аўтарытэтных, адданых агульнанацыянальнай справе беларусаў-літвінаў (п. 10).

Сфармулявана ў артыкуле: “Нашай зямлі” 7 гадоў. Адрас: https://nashaziamlia.org/2013/04/14/5553/

 

20.

Прыкладны кірунак далейшага разьвіцьця Пераможнай дактрыны можна прачытаць:

– у артыкуле «Наша галоўная праблема – этнацыд, наша мэта – беларуская дзяржава! (ч.8)», адрас: https://nashaziamlia.org/2006/04/11/30;

– у артыкуле “Галоўныя таямніцы Кангрэсу “Аб’яднаных Дэмакратычных Сілаў”“, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/05/30/692;

– у апошняй частцы кнігі “Адэкватная сьхема нашай рэчаіснасьці”, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/11/03/1022;

– у артыкуле “Да чарговага зьезду БНФ : Публічнай прэзентацыі Пераможнай праграмы – 4 гады!”, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/11/18/1061;



Каментары (1)

  1. Навічонак кажа:

    Вельмі добры ідэйны зародак.
    Зычым Посьпеху!!!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы