Аял Ойуўнаў, Рэспубліка Саха (паводле http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2005/09/14/37494.shtml)
Так здарылася, што аўтар папярэдняга артыкула сваімі незразумелымі выказваньнямі справакаваў нашае жаданьне азнаёміцца са станам справаў у нацыянальных рэспубліках цяперашняй РФ (і ня толькі на Паўночным Каўказе, дзе пра падзеі ў Чачэніі ды Інгушэціі мы тое-сёе ведаем). У выніку мы знайшлі некалькі цікавых матэрыялаў, адзін зь якіх, якуцкага аўтара, падаем першым. На фотаздымках уверсе паказаны алмазы і золата, нафта- і газа-здабача – тое, што расейская імперыякратыя за проста так бярэ ў шматлікіх акупаваных народаў, аддаючы ім наўзамен “ідэю” “велічы Расеі”. Ешце на здароўе… Эмацыйныя перахлёсты аўтара (зразумець якога няцяжка), у якіх ён памыляецца ў назве аб’екта сваіх прэтэнзій, мы, як звычайна, папраўлялі па ходзе тэкста [у дужках].
Рэдакцыя.
Нярускія народы сталі ізгоямі на сваіх спрадвечных землях, зьяўляюцца пазбаўленымі нацыянальнай дзяржаўнасьці, права распараджацца сваімі багацьцямі, вольна разьвіваць сваю культуру і мову. Фактычна зьведзена ў нішто прадстаўніцтва нярускіх народаў у вышэйшых органах расейскай улады [ёсьць народы, для якіх зроблена выключэньне. – Рэд.]. Наяўнасьць у расейскім урадзе Сяргея Шайгу і Рашыда Нургаліева нікога ня можа падмануць [не пра гэтыя народы гаворка. – Рэд.]. Багратыён і Барклай дэ Толі таксама былі расейскімі дзеячамі, але па сутнасьці толькі спрыялі ўмацаваньню “турмы народаў”.
Каго з расейскіх міністраў хвалююць нашыя нацыянальныя клопаты і трывогі? Ва ўсіх праявах дзяржаўнага і грамадскага жыцьця адчуваецца рост рускага шавінізму, негатыўнае стаўленьне да этнічных меншасьцяў. Пра шчырасьць і давер у міжнацыянальных зносінах няма чаго і думаць. Цалкам верагодна, што з часам, з прыходам новага кіраўніка Расеі, ад ельцынскага “Бярыце столькі суверэнітэту, колькі здолееце праглынуць!” рускія [імперцы. – Рэд.] у чарговы раз шарахнуцца ў іншую скрайнасьць – у пуцінскае “Мачыць у сарцірах!”.
А потым на трыбуну зноў вылезе нейкае моднае “сумленьне нацыі”, каб прабляяць пра “загубленыя малыя народы і народнасьці”, пра “ракавЫя пралікі”, “злачынствы Крамля”, пра неабходнасьць “пакаяцца” і г.д., і да т.п.
Але чулі мы ўсё гэта, чулі! Нас гэтым не падманеш.
Колькі можна заставацца закладнікамі бясконцага рускага ідыятызму? [гэта не “ідыятызм”, гэта імперыялізм – наўмысная, заранёў спланаваная, ідэалагічна “абгрунтаваная”, забясьпечаная “ухваленьнем Бога” (дакладней, “аўтарытэтам” РПЦ МП), агрэсіўна-паразітная палітыка расейскай імперыякратыі; гэта – што заўгодна, толькі не пралікі, памылкі, ідыятызм. – Рэд.] Колькі можна мірыцца з навязваемай нам безвыходнай доляй залежных, вечна выхоўваемых і ратуемых народаў? Досыць! У нас ёсьць свае ўласныя нацыянальныя ідэі і нацыянальныя інтарэсы.
Нэаімперыялістычнай палітыцы Крамля неабходна супрацьпаставіць шырокі нацыянальна-вызвольны рух – Антырускі Інтэрнацыянал [намі ўжо запрапанаваны Антыімперскі Інтэрнацыянал. – Рэд.]. Толькі пад лозунгам антырусізму [антыімперыялізму. – Рэд.] можна аб’яднаць нацыянальныя меншасьці дзеля самазахаваньня і выжываньня [у ідэале, на “анты” аб’ядноўвацца можна толькі дзеля дасягненьня тактычных мэтаў; стратэгічна, каб не вярнуцца да былога, нашмат персьпектыўней аб’ядноўвацца на пазітыўнай мэце – на Праграме прагрэсіўнага ўладкаваньня жыцьця і ўзаемакарыснага ўзаемадзеяньня ўсіх народаў былой расейскай імперыі; многія палажэньні такой Праграмы можна ўжо ўзяць з нашай Беларускай дактрыны, бо яе палажэньні мы фармулюем у значнай ступені і як універсальныя. – Рэд.].
У сваіх пратэстах супраць дзяржаўнага шавінізму ня трэба баяцца папрокаў у сепаратызме, экстрэмізме і тэрарызме. Прэзідэнт ЮАР Нэльсан Мандэла правёў у турме больш за 30 гадоў якраз з-за абвінавачваньня ў тэрарызме. Чэшскі студэнт Ян Палах спаліў сябе, калі рускія танкі ўвайшлі ў Прагу, і стаўся бессьмяротным нацыянальным героем. Садам Хусэйн труціў непакорных курдаў газам, але цяпер ён за кратамі, а курды ствараюць сваю незалежную дзяржаву [ЗША ў значнай ступені здрадзілі курдаў, таму гэты працэс пакуль затармазіўся. – Рэд.]. Гісторыя вучыць, што нацыянальна-вызвольную барацьбу затрымаць немагчыма.
Расея і рускі народ пацярпелі маральна-палітычнае банкруцтва і апынуліся на ўзбоччы сусьветнай гісторыі. Мы ня можам любіць Расею-монстра. Любіць гэтую краіну ўсё роўна, што займацца трупаложаствам. Труп Расеі, які распадаецца, заражае іншыя народы сваім гніеньнем. У сучаснага рускага чалавека няма ніводнай сапраўды глыбокай і моцнай ідэі, у якую ён бы па-сапраўднаму верыў і за якую мог бы аддаць сваё жыцьцё.
Рускія [можа быць – большасьць, можа быць – абсалютная большасьць, але ня ўсе! – Рэд.], як і іхная дзяржава-крывасмок, няўхільна дэградуюць, яны ня маюць права прэтэндаваць на аб’яднаўчую і кіруючую ролю. Зьвярніце ўвагу на зьнешні выгляд рускага абыватэля, – гэта заскарузлыя, убогія, шэрыя тыпы са злымі ды сьпітымі фізіяноміямі. Вечна пахмурныя, падазроныя да іншых, прышыбленыя. Яны здаюцца істотамі, якіх цалкам пазбавілі духа.
Дэградацыя рускіх праяўляе сябе і ў іх гаворцы, у словах, якім яны аддаюць перавагу, у асаблівай схільнасьці да пэўнай лексікі [мацернай. – Рэд.]. Адам Алеары, выбітны нямецкі навуковец XVІІ стагоддзя, адзначаў, што ў маскавітаў “выкарыстоўваюцца шматлікія непрыстойныя, гнюсныя словы і насьмешкі. У іх няма нічога больш звычайнага на языку, як “блядзін сын, сукін сын, сабака, ё* тваю маць” і яшчэ іншыя таму падобныя ганебныя рэчы. Вымаўляюць іх ня толькі дарослыя і старыя, але і малыя дзеці, якія яшчэ ня ўмеюць назваць ні Бога, ні бацьку, ні маці, а ўжо маюць на вуснах гэта: “ё* тваю маць” – і кажуць гэта бацькі дзецям, а дзеці… бацькам”.
Ці ня праўда, як гэта знаёма нам сёньня? Бессаромная пахабшчына, крымінальны жаргон, абыватэльскія вульгарызмы, бюракратычныя штампы, словы-неданоскі, узятыя з замежных моваў, – усё гэта мутным сарцірным патокам штодзённа плыве з тэлеэкранаў і газетных палосаў у моўную стыхію нашых рэспублік. Выратаваць нацыянальныя мовы ад рускага зьмярцьвяльнага ўплыву – яшчэ адна наша надзённая задача, наша абавязак перад нашчадкамі.
Антырусізм [антыімперыялізм. – Рэд.] як ідэалагічны прынцып дазволіць акумуляваць усе пратэстныя настроі, існуючыя ў нацыянальна-дзяржаўных утварэньнях. Для нярускага насельніцтва Расеі, якое адчувае пагрозу свайму існаваньню, антырусізм [антыімперыялізм. – Рэд.] стане формай выразу апазіцыі ўладзе, якая, дзякуючы амаль поўнай адсутнасьці ў сваіх цэнтральных органах прадстаўнікоў нацыянальных мяньшыняў, расцэньваецца як руская.
Антырускія [антыімперскія. – Рэд.] лозунгі могуць задаволіць рэгіянальныя этнакратычныя групы, пазіцыі якіх няўхільна аслабляюцца Крамлём, які выступае за ўнітарызацыю Расеі. Антырусізм [антыімперыялізм. – Рэд.] адкрывае шляхі для мэтанакіраванага супрацоўніцтва з кіруючымі коламі Захаду. Для іх Пуцін зьяўляецца ня толькі “маскоўскім Мусаліні”, але, найперш, правадніком традыцыйнага рускага вялікадзяржаўнага шавінізму, які нясе пагрозу ўсяму сьвету [Захаду, у тым ліку ЗША, абсалютна напляваць на “традыцыйны рускі вялікадзяржаўны шавінізм”, пакуль той скіраваны на народы “Расеі” і “бліжэйшае замежжа”; наш беларускі досьвед паказвае, што прадстаўнікі Захаду ня хочуць падтрымліваць сапраўдных нацыянальных дэмакратаў, якія найбольш пасьлядоўна скіраваны на змаганьне з гэтым “традыцыйным расейскім сатанізмам”. – Рэд.]. Нярускія народы Расеі могуць абаперціся на цывілізаваныя краіны сьвету ў іх імкненьні ўтаймаваць геапалітычныя памкненьні Крамля [няма “цывілізаваных краін”, на якія можна было б абаперціся: кіраўніцтва Германіі адкрыта здрадзіла дэмакратычныя ідэалы і шчыльна супрацоўнічае з крамлядзямі, кіраўніцтва ЗША цалкам кантралюецца сіянакратыяй, якая хутчэй пойдзе на змову з расейскай імперыякратыяй супраць свабоды народаў, чым будзе дапамагаць ім; трэба мець рэалістычную карціну сьвету, неабгрунтаваныя рамантычныя спадзевы заўсёды заканчваюцца ўсяго толькі вельмі балючымі расчараваньнямі. – Рэд.], паставіць пад міжнародны кантроль рускі ядзерны патэнцыял і ў канчатковым выніку расчляніць Расею адносна небалюча, як югаслаўскую федэрацыю.
У рускіх [імперыялістаў. – Рэд.] засталіся яшчэ горы зброі, дастатковыя для шматразовага зьнішчэньня ўсяго жывога на планеце. Адзін залп атамнага падводнага ракетаносца “Акула” можа пераўтварыць у попел цэлыя гарады ў любой краіне. Сёньня, калі да ўлады ў Расеі прыходзяць русісты [г.зн. – актыўныя імперыялісты. – Рэд.], шматкроць павялічваецца небясьпека выкарыстаньня гэтай зброі рэваншысцкімі сіламі. Увесь сьвет, жыцьцё, будучыня чалавецтва лёгка могуць апынуцца ва ўладзе агрэсіўных авантурыстаў.
Вось чаму неабходна зьяднаньне ўсіх нярускіх нацыянальных рухаў на антырускай платформе [на антыімперскіх ідэях, якія праяўляюцца ня толькі ў нярускіх рухах, а і ў некаторых рускіх антыімперскіх сілаў; апошняе мы імкнемся дэманстраваць у нашых матэрыялах. – Рэд.]. Ня можа быць агульнага гістарычнага лёсу ў каланізатара і каланізаванага, у акупанта і акупаванага [зьвяртаем увагу: каланізатарам і акупантам у Расеі зьяўляецца расейская імперская бюракратыя; толькі ёй, гэтаму вялікаму сацыяльнаму паразіту, аб’ектыўна патрэбная імперыя; яна накіроўвае свае разбуральныя высілкі на розныя народы, а рускі народ выкарыстоўвае інструментальна (як злодзей можа выкарыстаць каня для нападу – але ж вы ня будзеце вінаваціць каня ў злачынстве; рускія вінаватыя аб’ектна, таму падуць адказваць па іншым артыкуле); рускаму народу такая “роля” таксама аб’ектыўна невыгодная (пра дурняў, якія падпалі пад ачмурэньне імперскай прапаганды, пакуль памаўчым). – Рэд.]. Усе мы – нярускія народы Расеі [і рускі ў тым ліку. – Рэд.] – павінны стаць чачэнцамі ў адносінах да рускіх [усіх імперыялістаў. – Рэд.], павінны палітычна і псіхалагічна вызваліцца ад рускага [імперскага. – Рэд.] уплыву, падобна ўкраінцам, грузінам, малдаванам, летувісам, латышам, эстонцам [беларусаў у гэты сьпіс уносіць сапраўды пакуль ня варта. – Рэд.].
Яны бьюць рускіх [імперцаў. – Рэд.] звонку, а мы можам біць іх знутры. Толькі ў гэтым залог нашага нацыянальнага выжываньня.
Аднаму народу, асабліва малалікаму, будзе неімаверна цяжка перамагчы русізм [а вось гэты дудаеўскі тэрмін мы лічым вельмі ўдалым у абазначэньні расейскага імперыялізму, заснаванага на рускім шавінізьме. – Рэд.]. Толькі сумесныя высілкі нярускіх народаў [усіх народаў! – Рэд.] расейскай імперыі, народаў Садружнасьці незалежных дзяржаў і ўсіх краін сьвету дазволяць дасягнуць гэтую мэту.
Кожны з сотняў і тысячаў нярускіх людзей, складаючых народы, якім сёньня пагражае страта нацыянальнай дзяржаўнасьці, павінен зразумець, што праблема рускага нацызму, які вырадзіўся ў пачварную ідэалогію русізму, ёсьць яго асабістай праблемай, што яна закранае яго непасрэдна, і ён ня можа ад яе ўхіліцца.
І ён не павінен адчуваць сябе бездапаможным, таму што адначасова зь ім гэтую ж праблему ставяць перад сабой тысячы яму падобных ва ўсіх нацыянальных рэспубліках, каб, аб’яднаўшы высілкі, выступіць у абарону свабоды, суверэнітэта і незалежнасьці народаў, якія пакуль жывуць у злачыннай імперыі.
Ад рэдакцыі:
Нягледзячы на некаторыя фармальныя недахопы, лічым дадзены артыкул стратэгічна правільным і бярэм некаторыі ідэі на ўзбраеньне.
Прызнаем рускае брыдкаслоўе (мат) важным антыкультурным, негатыўным фактарам грамадскага жыцьця – і, адначасова, адным зь істотных сродкаў імперскай агрэсіі. У сувязі з гэтым у будучай беларускай дзяржаве будзе наладжана выніковая барацьба з гэтай ганебнай, дэструктыўнай зьявай (Д пр-п 74).
Лічым ідэю АНТЫІМПЕРСКАГА ІНТЭРНАЦЫЯНАЛУ – як сістэмнага аб’яднаньня ўсіх прыгнечаных народаў расейская імперыі (улучна з рускім), а таксама суседніх зь ёй народаў, для змаганьня супраць імперыялізму расейскай імперыякратыі – стратэгічна важнай, адной з найбольш персьпектыўных ідэй, накіраванай на тое, каб канчаткова пазбавіць чалавецтва ад гэтага найгалоўнага за ўсю яго гісторую соцыяпаразітнага монстра (П пр-п 10).
Ідэя існаваньня ў цяперны час асобнага народу “рускія” (як этнаса) выглядае хібнаю. Падобна, у Расейскае Фэдэрацыі не існуе й тэрыторыі, якая магла-б трактавацца як этнічная тэрыторыя “рускага народу”. Выглядае на тое, што асноўным зьместам, адметнасьцю “рускасьці” ёсьць зусім не этнічнасьць, а якраз узгаданы тут «русізм», імпэрскі мэнталітэт, усьведамленьне сваёю “радзімаю” “Вялікае Расеі ад мора й да мора”. Мяркую, часткова гэта перагукаецца зь нядаўнім паняцьцем “савецкі чалавек”. Нездарма, на захадзе часьцяком казаўшы “рускі” — мелі наўвеце “савецкі”.