nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Барыс Стамахін пра актуальную сітуацыю ў Беларусі

2 мая, 2021 | 17 каментарыяў

Рэдакцыя.

Адным з сацыялагічных адкрыцьцяў нашай рэдакцыі зьяўляецца наступны феномен: большасьць людзей ня здольны  ўспрымаць рацыянальна аргументаваную інфармацыю для выпрацоўкі ўласнага стаўленьня да рэчаіснасьці. Яны арыентуюцца на іншыя “апоры”. Самым істотным з апошніх зьяўляецца стаўленьне да тых ці іншых падзей іх (большасьці людзей) грамадскага асяроддзя. Істотнае значэньне маюць таксама “аргументы” масавых СМДІ, якія першымі даходзяць да іх (на тое гэтыя сродкі і “масавыя”). А яшчэ маюць значэньне меркаваньні тых асоб, якія ўспрымаюцца людзьмі як аўтарытэты. І хаця ў масавага чалавека “аўтарытэтамі” далёка не заўсёды зьяўляюцца маральныя асобы, для сябраў нашай рэдакцыі прыстойнасьць чалавека, надзейна правераная практыкай жыцьця, важыць ня менш за яго інтэлектуальныя здольнасьці. Апошнія ўласьцівасьці вызначылі тое, што ў якасьці чалавека, да якога мы раім прыслухацца нашых чытачоў у інтэрпрэтацыі падзей найноўшай гісторыі, стаў Барыс Стамахін (гл. фота зьлева). Ён вядомы расейскі дысідэнт, пра якога з 2006 г. шмат разоў пісалі мы і пра якога далей скажа пані Алёна Васільева (фота справа). Інтэрвю Стамахіна пані Алёне ўзята адсюль – https://www.youtube.com/watch?v=72bm4Ko2ljM. Ніжэй падаецца яго скарочаная атэкстоўка і наш невялікі каментар.

 

Алёна Васільева на Менавіта онлайн:  Сёньня ў нас у гасьцях чалавек-легенда – Барыс Стамахін. Ён вядомы расейскі публіцыст, асуджаны “за распальваньне нацыянальнай варажнечы і заклікі да экстрэмісцкіх дзеяньняў”. У 2006-м атрымаў самы вялікі тэрмін сярод усіх асуджаных па даным артыкуле КК. Выйшаў на свабоду ў сакавіку 2011 г. У лістападзе 2012 года зноў быў затрыманы па падазрэньні ў парушэньні тых жа артыкулаў КК РФ, а таксама “за апраўданьне тэрарызму”. У 2014 годзе быў асуджаны на 6,5 гадоў. У 2015-м, калі знаходзіўся ў заключэньні, яму дадалі яшчэ тры гады. Выйшаў на свабоду ў верасьні 2019 г. Цяпер жыве ва Украіне. У шматлікіх публікацыях выступаў за незалежнасьць Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя. Патрабаваў роспуску каланіяльнай расейскай імперыі, паколькі “ня можа быць свабодным народ, які прыгнятае іншыя народы”.  Выступаў у падтрымку Грузіі, падтрымлівае Украіну ў барацьбе з расейскай агрэсіяй.

Барыс Стамахін: У цэлым ўсё так.

Першае пытаньне: ці адкладаецца вялікая вайна Расеі супраць Украіны і ці будзе яна ўвогуле?

Пакуль вайна пасьля нярвовай напругі, па ўсім відаць, адкладаецца. Як і летась. Цяпер быў момант яшчэ большага напружаньня, чым тады. Але рыхтавацца трэба да горшага. У прыватнасьці, жыцьцё мяне навучыла заўсёды быць падрыхтаваным да самых горшых варыянтаў разьвіцьця падзей, каб тыя не засьпявалі цябе зьнянацку.


Ці ўплываюць апошнія падзеі ў Беларусі на ўзаемадачыненьні паміж Украінай і Расеяй?

Так, вядома. Пытаньне, захаваецца Беларусь як незалежная краіна ці яна будзе інкарпаравана ў расейскую імперыю, паўстала зь яшчэ большай вастрынёй. Масква зрабіла стаўку як на Лу-ку, так і на так званую “апазіцыю”, каб пры ўсіх варыянтах разьвіцьця падзей апынуцца ў выйгрышы. …

Сёньня пры Лу-ку Беларусь і так падпарадкавана Маскве. Але, калі тая прыбярэ Лу-ку, Беларусь апынецца пад яшчэ большым кантролем Масквы – можа быць увогуле інкарпаравана ў склад Расеі. Тады расейскае ўварваньне ва Украіну можа быць ня толькі з усходу, а і з поўначы. Ужо толькі гэта вызначае вялікую ролю Беларусі ва украінска-расейскіх узамаедачыненьнях. Калі Беларусь будзе праглынута, то для Украіны небясьпека толькі вырасьце.

Ці магчыма ў Беларусі ці Расеі мірная рэвалюцыя, калі некалькі месяцаў людзі ходзяць з шарыкамі, пры тых таталітарных рэжамах, якія існуюць?

Практыка жыцьця ўжо адказала на гэтае пытаньне. Людзі хадзілі з кветкамі ды шарыкамі некалькі месяцаў пад дубінкі, але прынцыпова мірна, негвалтоўна. І чаго дамагліся? Дзе рэвалюцыя? У чым сэнс?

Я ніколькі не сумняваўся, што Лу-ка ўсядзіць у сваім крэсьле. Там рэжымы не такія, каб іх можна было скінуць мірна.

У Расеі яшчэ 10 гадоў таму была так званая “балотная рэвалюцыя”. Я быў там, пакуль мне не надакучыла слухаць гэтыю пустую гаварыльню. Галасавалі за вызваленьне палітвязьняў, але ўсё безвынікова. Помню, што Навальны заклікаў “хадзіць на мітынгі, як на працу”… Усё гэта ні да чаго не прывяло.

Жыцьцё паказала, што сёньня ніякая мірная рэвалюцыя нічога не дае.

Я таксама ўсё гэта бачыла зь вясны. Але ж людзі, якія павялі народ на мірны пратэст, яны, што, былі такія наіўныя? Вынік жа негатыўны – была зачышчана пратэстная прастора…

Па аналогіі з Расеяй, мне заўсёды здавалася, што большасьць звычайных людзей – удзельнікаў пратэстаў – гэта проста наіўныя, непаінфармаваныя людзі. Але ж арганізатары – людзі не наіўныя. Яны сьвядома, цынічна займаюцца падманам і правакацыйнай дзейнасьцю.

Такое ж меркаваньне ў мяне склалася ў дачыненьні і да Беларусі. Кіраўнікі “мірных пратэстаў” не маглі не разумець, што Лу-ка іх не спужаецца.

Самае малае, што можна сказаць пра ачольнікаў апошніх падзей у Беларусі, што яны зьяўляюцца апазіцыяй не нацыянальнай

Я ведаю некаторых людзей з былога БНФ – гэта былі нацыяналісты, якія выступалі за адраджэньня беларускай нацыі, надавалі вялікае значэньне беларускай мове, нацыянальным сімвалам ды іншаму. І тут раптам на “сцэне” зьяўляецца нейкая групоўка, якая нічым гэтым не заклапочана. Добра, што хоць нацыянальны сьцяг пачалі выкарыстоўваць як сімвал пратэсту.

–  

Але ж гэта нейкі падман…

Магчыма, гэта сапраўды нашкодзіла сьцягу.

Галоўнае, што новая “беларуская” апазіцыя апынулася вельмі лёгкаважкай, абмежаванай, з адзінай задачай – прыбраць Лу-ку. Як у Расеі – “прыбраць Пуціна”, пад слоганам “Надакучыў!” Але ўся ардынска-імперская гісторыя Расеі пры гэтым не ўлічваецца. Няма пошуку адказу на пытаньне: чаму на расейскай глебе ўвесь час вырастаюць дыктатары? Замест гэтага толькі – “надакучыў!”

“Беларуская” апазіцыя, аб’яднаная вакол Ціханоўскай, належыць да той жа катэгорыі – толькі прыбраць Лу-ку. Усё іншае – напрыклад, небясьпека паглынаньня Масквой – іх асабліва не цікавіла.

Больш за тое, былі заклікі “сябраваць з Расеяй”, “Пуцін – мудры палітык” ды іншае.

Я таксама дзіву даваўся, гледзячы на новую апазіцыю. Тыпа, з Расеяй усё нармальна, зь ёй трэба сябраваць… Маўляў, толькі Лу-ка ім перашкаджае. Гэта сьмешна, абсалютна несур’ёзна. Усё гэта і стала прычынай іх паразы

“Новыя” яшчэ восеньню разьлічвалі на дапамогу Расеі… У Беларусі многія не разумеюць, што сябраваць адначасна з Расеяй і Украінай немагчыма. Таму хачу вас папрасіць апавесьці, што такое “рускі мір”, які жадае памяняць Лу-ку на іншага гаўляйтэра…

Адзін з маіх беларускіх сяброў яшчэ недзе ў 2002-03 годзе сфармуляваў: якім бы агідлівым ня быў Лу-ка, пакуль гэта адзіная гарантыя, што ў Менску ня будзе сядзець пуцінскі намесьнік.

У 2020-м годзе ў мяне было адчуваньне, што Масква зрабіла стаўку адначасна і на аднаго каня (Лу-ку), і на іншага (спачатку Бабарыка, пазьней Ціханоўская).

Калі б Ціханоўская стала прэзідэнтам Беларусі, яна тут жа бы падпісала ўсе паперы па “інтэграцыі”. Так было задумана ў Маскве.

На працягу 8-9 месяцаў “беларускія дэмСМІ” цалкам працавалі на расейскую прапаганду. Рэкламавалі новых “лідараў”. І паспрабуй ты іх пакрытыкаваць… У гэтым новым руху нуль дэмакратыі – тут жа атрымаеш абвінавачваньне ў лукашызьме, што ты агент ці нехта… У выніку ўсё ператварылася ў фарс з зачысткай прасторы. Застаўся адзін крок да анэксіі Беларусі. Якое выйсьце?

Цяпер, пасьля паразы, – апатыя… Далей, НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНАЯ БАРАЦЬБА.

Калі пасьля тыраніі Лу-кі Расея ўварвецца ў Беларусь, тады ўнутраная барацьба павінна перарасьці ў нацыянальна-вызвольную, сьвятую айчынную вайну.

Дарэчы, межы Беларусі ўключалі Смаленск, частку Браншчыны. Ужо сёньня трэба паставіць пытаньне, каб Смаленск быў вернуты Беларусі. Горш ад гэтага ня будзе.

Ня трэба сябраваць з Расеяй, ня трэба падтрымліваць Навальнага. У Расеі фэйкавая апазіцыя – такая ж імперская ды шавіністычная, як і ўлады. Я памятаю, як расейская “дэмапазіцыя” на чале з Хадаркоўскім прапанавала беларусам адмовіцца ад уласнай дзяржаўнасьці і “шасьцю абласьцямі ўступіць у дэмакратычную Расею”. Гэта было, калі яшчэ Ельцын быў прэзідэнтам. Такія, вось, “дэмакраты”. Тое ж датычыла моладзевай арганізацыі Гайдара.

Нават самыя ліберальныя расейскія дэмакраты на паверку аказваюцца імперцамі ды шавіністамі.

Трэба аддзяляцца ад Расеі і, як мінімум, уступаць у НАТА.

У нас жа ёсьць досьвед 1990-х. Але сёньня мы бачым зноў нейкі дзіцячы падыход – “Навальны!”

Навальны, Касьянаў, Рыжкоў – гэта ўсё туфта і разводка. Спраў ніякіх, усё здулася…

З 2013-га пачаўся новы ціск улады і закатка пад асфальт усяго жывога.

У 2006-м Валерыя Навадворская была вашым грамадскім абаронцам…

Яна была сьведкам абароны. Там увесь суд зьбегся на яе паглядзець…

Барыс, вельмі прыемна было ўсё пачуць. Такая кампетэнтнасьць у беларускім пытаньні. Поўная адпаведнасьць маім ўяўленьням. Спадзяюся, што мы будзем бачыцца і далей. 

З задавальненьнем.

(канец інтэрвю)

=

Ад рэдакцыі.

Сярод юдэяў-габрэяў ёсьць два полюсы. На адным такія пачвары, як Салаўёў ці Жырыноўскі, а на другім такія Асобы, як Навадворская ці Стамахін. Такі дыяпазон ахопліваюць прадстаўнікі гэтага народу…

Нам, сябрам рэдакцыі, вельмі прыемна, што меркаваньні, датычныя леташніх падзей у Беларусі, зробленыя Стамахіным, цалкам супалі з тымі прынцыповымі ацэнкамі, якія хутка год, як зроблены намі. Хто жадае пераканацца, можаце праверыць – супаставіць гэтае інтэрвю з нашымі матэрыяламі, датычнымі леташніх падзей. Калі знойдзеце адрозьненьні, напішыце ў каментах.

А пакуль – усяго лепшага, сябры.

 

17 каментарыяў

  1. мінак кажа:

    Уявіце сабе, што ў Расеі з’явіўся новы лідэр і аб’явіў усім народам Расеі: –Бярыце суверынітэту і незалежнасьці, колькі можаце ўзяць.
    І вось шмат народаў зрабіліся суб’ектамі міжнароднага права! Што было б далей?
    Тое самае, што адбылося ў Арменіі, якая пад кіраўніцтвам Пашыняна павярнулася ў бок амерыканцаў, а Азербаджан пачаў вайну за Карабах. Расея маўчала… Урэшце, калі становішча стала катастрафічнае, Пашынян зьвярнуўся да Расеі.
    Фактычна па-сапраўднаму незалежнымі з’яўляюцца невялікая колькасьць краін, большасьць знаходзіцца пад крылом Еўрасаюза, Брытанскай садружнасьці, уваходзяць у ісламскі мір…
    Далей думайце самі.
    Што датычыць дэмакратыі, то гэта такі ідыялагічны фокус, калі вы нібыта дабравольна аддаеце ўсе багацці і зямлю краіны чужым прыхадням, становіцеся каланіяльнай тэрыторыяй. І гэта ўжо назаўсёды!

    Кітай меў мазгі і зрабіўшы рынкавыя рэформы, захаваў аўтарытарную ўладу. У выніку стаў другой эканомікай планеты!

  2. Siarhiej кажа:

    Усходняя Еўропа ў турбулентным стане як і шмат рэгіёнаў Свету. Для Беларусі праглядаюцца 3 варыянта на бліжэйшыя 2-5 гадоў:
    1. 3%, сілавікі, вертыкаль застаюцца. Этнацыд, рэпрэсіі, паўзучая беднасць і адсталасць, маральная, культурная, тэхналагічная дэградацыя працягваецца.
    2. Новая апазіцыя пры падтрымке часткі старой і Еўразвяза нейкім цудам прыходзіць да улады, што амаль непазбежна выклікае вайсковую акупацыю РФ і далейшую дэстабілізацыю рэгіёна, у тым ліку і РФ.
    3. РФ разваліваецца. Беларусь вяртаецца ў Еўропу.
    На бягучы момант верагоднасці варыянтаў можна ацаніць у суадносінах 80% / 10% / 10%.
    Праблема для Беларусі на ўзроўні цывілізацыйнага выбару, а не проста нацыянальнага.
    Навальны спрабуе прадухіліць оруэлуўскі варыянт для РФ. Разважанні Стамахіна трошкі павярхоўныя.

  3. Павел Біч кажа:

    Самый горшый варыянт. Акупацыйная. прарасейская улада застаецца яшчэ на некалькі гадоў. У нашай краіне збіраюцца ўсе мракабесы з былога Саюзу усіх рангаў.. Расея развальваецца к 2025 году. але Беларусь становіцца Вандэяй адкуль беларускіе генералы вядуць войскі для падаўлення дэмакратыі ў Расеі. З дапамогай Свету. нарэшце ўсе успакаеваецца; але Эўропе патрэбна атхожае месца. (без адходаў не існуе аніякая тэхналогія), таксічная вытворчасць і быдлагадоўля станвяцца аснвай прыбыткаў, патрэбна таксама тэрыторыя на якой можна збіраць трэццесортных эмірантаў з краін Трэццяга Свету (хворых. старых. злачынцаў); магчыма кожны сусед адкусвае сабе ад нашай тэррыторыі па кусочку тэрыторыі (такое ужо было пасля развалу Рас. Імп. у1917.г.) ; працаздольная амбітная частка народа пакідае Беларусь; іх места займаюць кітайцы і расейцы. Вось такое бывае з народамі якія не могуць стварыць ў сабе Нацыянальнае, для чаго колькасць бігбордаў. “Я-Беларусь” павелічваецца ў некалькі разоў., а усе праявы нацыянальнага падаўляюцца нават пачынаючы з децкіх садікаў…

  4. Siarhiej кажа:

    Меркаванне Каспарава, там ёсць і пра Беларусь:
    https://www.kasparov.ru/material.php?id=608EA58660D3A

  5. мінак кажа:

    У мяне даўно ўзнікла пытанне: прыгонае права ў Расеі, калі сялян прадавалі без зямлі і разам з зямлёй (успомнім Мёртывыя душы. Гогаля) было чым: феадалізмам ці рабаўладаннем?
    Пасля адмены прыгонага права ў 1861 годзе пачаўся развівацца феадалізм, пасля 1905 года сталыпінскія рэформы пачалі развіваць капіталізм, але Расейская імперыя моцна адстала ад Еўропы і ЗША.
    Таксама пытанне да нашых хатніх палітолагаў: чаму Кітай захаваўшы камуністычную ўладу і дазволіўшы развіццю прыватнай уласнасьці і ініцыятывы за 30 год зрабіў рывок і стаў другой эканамічнай краінай сьвету?

  6. Павел Біч кажа:

    Шаноўны Мінак, з усіх тваіх бакоў у табе вылазіць прывержаннасць (як па-беларуску?) тэорыі Змовы і ты адшукваешь нейкіе “глыбокія” прычыны каб апраўдаць свае сталінізм і расейшчыны праз кітайскі прыклад. .Чаму кітайцы захавалі кам.партыю? Таму што яны яшчэ большые каллектывісты і патерналісты чым рускіе, а камунізм есць нейкая разнавіднасць калектывізму. і патерналізму. Чаму яны стварылі другую ў Свеце эканоміку? А таму што іх млр.насельніцтва. Вось якшто іх было б 100 млн. і яны стварылі другую эканоміку. тады можна было б ламаць галаву. Як японцы. Так што твая спроба апраўдаць сталінізм і камунізм для краін былога Саюзу ані кога не пераканае.

  7. мінак кажа:

    Любіце вы Павел чапляць блямбу на сваіх апанентаў. Наогул я прыхільнік ураўнаважанага цэнтрызма, але таксама імкнуся зразумець эпоху і людзей, што дасягнулі пазітыўных вынікаў, пераможцаў. Цікавяць мяне і тыя хто памыліўся і прайграў.
    Па вялікаму рахунку мая душа ўжо імкнецца да Бога. Палітыка мне надакучыла, бо так называемыя дробныя пасіанарыі нічога грунтоўнага і свайго не могуць прапанаваць грамадству, пакутуюць на вербальны панос, у большасьці грантасмокі і замежные агенты. Уласнай гісторыі не ведаюць, таксама не ведаюць мовы і страцілі тутэйшую ментальнасьць.

  8. Павел Біч кажа:

    Нацеплянне на людзей ярлыкоў гэта самае сціплае выражэнне іх сутнасці. Здаецца, іх не мінаваць.Ты Мінак выражаешь свае думкі дакладна і таму на цябе ярлык можна навесіць. А на іншых і ярлыка немагчыма навесіць. Яны проста выражаюць словамі свае эмоцыі. Дарма ты не выходзішь у ФБ. там я друкую свае каменты на рэлігійные тэмы. Табе было б цікава пачытаць.А падбор чытачоў дадзенага сайта вельмі спецыфічный. і думаю тут рэлігійнае тэма не магчымая. Я табе пару разоў тэлефанаваў. але ніхто не бярэ слухоўку. Здаецца палітыка мне таксама неўзабаве надакучыць. Неспрацоўвае нашая эліта.У маленькіх народаў яна ёсць. а у нас такога вякага яе няма. Нават у украінцаў яна ёсць. Адна мая знаёмая параіла мне пачытыць Смірнова рускага святара.Ён піша што Бог пакідае Расею. Наперадзе яе чакае вялікая катастрофа . Амерыканцы прапанавалі купіць у іх Сібір да Енісея. Але як паглядзяць на гэта кітайцы. якія лічаць Сібір сваёй тэррыторыяй. Сутнасць расейшчыны гэта панаванне хлусні і гвалту. Відаць гэта і стане прычынай яе канца..

  9. мінак кажа:

    Павел. Я савецкі чалавек. Мая нярвовая сыстэма выпрацавана, я баюся розных негатыўных інфармацый, . прадбачанняў, фактаў. Магчымая страта Расіяй Далёкага Усхода і Сібіры — вельмі балюча для мяне. Валтузня расейскай улады ў Беларусі, прыпыненне паставак нафты, дэмагогія аб саюзнай дзяржаве — таксама мяне моцна прыгнятае.
    Калі Пуцін памог Беларусі ў другой палове 2020 года я вельмі пачаў яго паважаць.
    А зараз Карбалевічы крычаць на яндаксе, што дружбе ”кірдык”, і Расея ізноў заламывае рукі АГ. Скарачае пастаўкі нафты.

    Павел. Як цяжка быць старым, калі раніцой прачынаешся і не ведаеш на якім ты сьвеце: яшчэ Тут ці ўжо Там… Ледзь валачэш ногі і няма з кім пагаварыць. Асабліва мяне напружвае зьнявага некаторых да нашай уласнай дзяржавы, што і трактары нашыя кепскія, і дактары з праграмістамі з’язжаюць, што ўсюды вельмі добра, толькі ў нас г… Пачынаю шкадаваць, што не пражыў жыццё бабылём. Вельмі прыгнятае, што жыццё нашых бацькоў, якія перамаглі фашызм было няправільным, што выбудаваны імі сціплы добрабыт — лухта і недарэчнасьць…
    Нам, Павел, трэба сеяць вакол добразычлівасьць, пазітыў, павагу да саміх сябе, да краіны, да ўлады, ствараць еднасьць і аптымізм… Пры ўсіх нашых недахопах нам трэба любіць сябе і імкнуцца быць лепшымі.

  10. Siarhiej кажа:

    Знайшоў “запіскі аб масковіі” немца, які служыў апрычнікам у Івана Жахлівага і захаваў. (опричник Генрих Штаден написал книгу “Записки о Московии”)
    Спасылка на новы сайт Д. Трампа https://www.donaldjtrump.com/desk каму цікава.

  11. Павел Біч кажа:

    Сяргей. я аткрыў рекамендованый табою сайт. але там ўсё на ангельскай мове і анічога пра кнігу таго немца.Ты не мог бы сваімі словамі сціпла пераскааць што ў той кнізе немец кажа аб Масковіі?. А я сёння якраз на ФБ напісаў камент на артыкул пра Свірідава ў якім аўтар прапагандуе ганарыцца рускімі ад таго што яны рускіе. Я напісаў што рускім характерна наіўнасць,,адсталасць і схільнасць да гвалту і хлусні. За першые рысы яны маюць сімпатыі ад заходніх эўрапейцаў (таму што тыя самі калісьці былі такімі як рускіе). а за две апошніх рысы рускіе улады тых хто падкрэслівае іх. аб’яўляюць ненармальнымі сумашедшымі. як напрыклад. Чаадаева.

    • Siarhiej кажа:

      Шукай у Гугле Записки о Московии Генрих Штаден. Магу тэкст пераслаць у Рэдакцыю.
      Трамп тут не прычым, я даў спасылку для тых, каго цікавіць яго далейшая дзейнасць, таму што ў свой час на Сайце былі спрэчкі пра выбары ў ЗША.

  12. Павел Біч кажа:

    Мінак. а меня аніякая інфармацыя не прыгнетае; нават аб страте незалежнасці таму што яе ў культурным плане і не было ніколі. і па-другое, дасці мне магчымасць сказаць сабе што я быў правідцам калі казаў што без адраджэння літвінства мы ад Расеі ніколі не атарвёмся (як калісьці казала Кацярына) і гэта я прапіхваю ў сваіх артыкулах і каментах. так што. бачышь, адна частка маёй душы будзе радавацца якшто мы страім незалежнасць.Паколькі ты ў праўленні Лукі бачышь толькі Светлае. ты закаранелы лукашыст, а ён капіруе паводзіны тыранаў. таго ж Сталіна. з упорам на блатную мову, чаго набраўся ў савекіх фільмах пра блатных.(ему здаецца што так ён будзе больш рускім.
    Учора Кузнецоў на Белсате падкрэсліў адрозневанне репресій пры Сталіне і пры Луке. Пры Сталіне ареставаных былі толькі на допытах, потым судзілі і каго расстрельвалі. а каго пасылалі ў Гулаг на працу. Цяпер АМАПаўцы пачынаюць збіваць затрыманых ужо ў аўтазаках. Гэта адрозненне што пры Сталіне яшчэ стараліся захаваць законнасць. Цяпер гэта адкінута канчаткова.
    Містікі кажуць што паведамляць аб сваіх хваробах не вельмі правільна.Але пажаліцца хочацца. У меня на гэта ёсць сяброўка маёй пакойнай іжонкі і адзін сын (другой не успрымае таму што жахлівый эгаіст).І ці будуць наведавальнікам сайта цікава нашая перапіска аб нашых хваробах. Я, напрыклад два разы на дзень раблю сам сабе через люстэрка перавязку; рана пасля аперацыі не закрываецца ужо поўгады. із раны сачыцца то вадкасць разнаго паху .то кроў. то ніткі (ніткі меня радуюць. таму што кажуць што пакуль не выйдуць ўсе ніткі рана не закроецца (праўда, некаторыя кажуць што ніткі павінны растварыцца). Але ці будуць такой перапіскай задаволены гаспадары саййта? Якшто у тябе ёсць майл. то давай перапісвацца асабіста. .Праўда, містыкі кажуць што і гэта кепска; адкравеннічаць можна толькі з Гуру. і то толькі зрэдку.
    Сп. Астроўскі а якое вашае мненне аб маёй праблеме з ранай – ніткі павінны растварыцца. ці выйсці наружу?

  13. Павел Біч кажа:

    Дзякуй Сяргей за падсказку як адшукаць рекамендаваный табою матэрыял. Паспрабую. Але я так кепска арыентуюсь ў інтэрнете што хутчэй усяго першая цяжкасць атабье мне ахвоту лезці дальше.
    Заходніе народы кепска ведаюць рускіх. Іх лепей ведаюць іх суседзі- украінцы, палякі. балты. Я іх таксама ведаю не кепска таму што у меня была руская жонка. я да 18 гадоў пражыў ў Расеі і пазнаеміўся з родзічамі жонкі. Усё вызначаецца рознымі ладамі жыцця рускіх і эўрапейцаў. Яны несуўмешчальный і адсуль узамная ненавісць. Цюцчеў якія амаль усё жыццё пражыў ў Нямеччыне быў жанаты на нкемкаў лічыў што руская іэўрапейская цывілізацыі жывуць смерцью адны адных.. Ты ведаешь што я імкнуся павялічыць колькасць праэўрапейскага элемента ў нашым народзе праз прапаганду літвінства. Спадзеюся якшто мы цяпер атрымаем канчатковую паразу, то нашые ідэолагі нарэшце не будуць шукаць прычыну паразаў ў Іншых (Расеі і расейцах), а пачнуць шукаць прычыны слабасці ўнутры нашых людзей. Яны навідавоку.Але магчыма Провіденне хоча смерці нашага народу і хавае гэта відавочнае ад беларусаў. Але надзея у меня цепліцца.

  14. мінак кажа:

    ” ў 1994 годзе заходнія дзяржавы, заключыўшы Будапешцкі мемарандум ў абмен на добраахвотную адмову нашай краіны ад ядзернай зброі, гарантавалі Беларусі ўстрымлівацца ад пагрозы сілай або яе выкарыстання супраць палітычнай незалежнасці Беларусі і не ўжываць меры эканамічнага прымусу, накіраваныя на тое, каб падпарадкаваць сваім уласным інтарэсам ажыццяўленне Беларуссю правоў, уласцівых яе суверэнітэту.”
    Гэта цытата з пагаднення. І як мы зараз бачым, гэтыя гарантыі не вартыя нават паперы, на якой яны напісаныя».
    Прэм’ер-міністар РБ Раман Галоўчанка
    ://nn.by/?c=ar&i=272651

  15. Павел Біч кажа:

    Мінак. ты акрамя таго штоо сталініст-лукашыст і марксіст яшчэ да таго ж і ідеаліст- не разумеешь што паперкі даўно ужо анічога не каштуюць. Заўжды ёсць 1000 агаворак каб напісанае не выконваць. А ці атрымаў два маіх каментна рэлігійную тэму? Слаць свае каменты ў пустатату я не буду

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы