nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

4.1.1. Нац.каштоўнасьці ў дэмакр.

Сяргей Высоцкі пра галоўнае ў леташніх пратэстах у Беларусі

19 мая, 2021 | 15 каментарыяў

Рэдакцыя.

Месяц таму лідар АК БПС-Самаабарона С. Высоцкі даў вялікае інтэрвю вядомай усім нашым чытачам Алёне Васільевай – беларускай ютуб-блогерцы, якая сёньня жыве ва Украіне. Яно было прысьвечана леташнім падзеям у Беларусі й асьвятліла шэраг прынцыповых фактаў, якія могуць найістотна паўплываць на палітычны сьветагляд многіх беларусаў (асабліва непасрэдных удзельнікаў тых гістарычных падзей). Інтэрвю Высоцкага стала “прарыўным” для канала пані Васільевай, набраўшы рэкордную для яго колькасьць праглядаў. Таму мы вырашылі ня толькі падаць на нашым сайце адпаведны е-адрас гэтага інтэрвю (дарэчы, ён такі: https://www.youtube.com/watch?v=wXep9kPbh3Q), а і выставіць яго нязначна скарочаную атэкстоўку. Так, Лу-ка – прарасейскі агент, беларусафоб-этнацыдчык, дыктатар-узурпатар, які паставіў на мяжу існаваньня нашу Дзяржаву. Але ўвесь наш жыцьцёвы і грамадска-палітычны досьвед сьведчыць, што гэта яшчэ ня значыць, што тыя, хто ірвуцца яму на замену, лепшыя. Больш за тое, наш прынцып: “чарговы прарасейскі Лу-ка 2 (усе гэтыя бабарыкі-цэпкалы-ціханоўскія) будзе горшы за Лу-ку 1”, – мы па-ранейшаму лічым слушным.

Далей »

Барыс Стамахін пра актуальную сітуацыю ў Беларусі

2 мая, 2021 | 17 каментарыяў

Рэдакцыя.

Адным з сацыялагічных адкрыцьцяў нашай рэдакцыі зьяўляецца наступны феномен: большасьць людзей ня здольны  ўспрымаць рацыянальна аргументаваную інфармацыю для выпрацоўкі ўласнага стаўленьня да рэчаіснасьці. Яны арыентуюцца на іншыя “апоры”. Самым істотным з апошніх зьяўляецца стаўленьне да тых ці іншых падзей іх (большасьці людзей) грамадскага асяроддзя. Істотнае значэньне маюць таксама “аргументы” масавых СМДІ, якія першымі даходзяць да іх (на тое гэтыя сродкі і “масавыя”). А яшчэ маюць значэньне меркаваньні тых асоб, якія ўспрымаюцца людзьмі як аўтарытэты. І хаця ў масавага чалавека “аўтарытэтамі” далёка не заўсёды зьяўляюцца маральныя асобы, для сябраў нашай рэдакцыі прыстойнасьць чалавека, надзейна правераная практыкай жыцьця, важыць ня менш за яго інтэлектуальныя здольнасьці. Апошнія ўласьцівасьці вызначылі тое, што ў якасьці чалавека, да якога мы раім прыслухацца нашых чытачоў у інтэрпрэтацыі падзей найноўшай гісторыі, стаў Барыс Стамахін (гл. фота зьлева). Ён вядомы расейскі дысідэнт, пра якога з 2006 г. шмат разоў пісалі мы і пра якога далей скажа пані Алёна Васільева (фота справа). Інтэрвю Стамахіна пані Алёне ўзята адсюль – https://www.youtube.com/watch?v=72bm4Ko2ljM. Ніжэй падаецца яго скарочаная атэкстоўка і наш невялікі каментар.

Далей »

Інтэрвю Яўгена Мурашкі й Галіны Арцёменкі ўкраінскім ды беларускім блогерам

18 красавіка, 2021 | 21 каментарый

Рэдакцыя.

Мы вырашылі ўдасканаліць выстаўлены раней мартэрыял са спасылкамі на некалькі інтэрвю нашага сталага чытача і каментатара, палітуцекача, старшыні З’адзіночаньня беларусаў Нямеччыны шаноўнага сп. Яўгена Мурашкі (на фота другі зьлева). Найперш было вырашана зрабіць кароткія атэкстоўкі інтэрвю (для палёгкі далейшай магчымай працы зь імі). Таксама было дадана важнае інтэрвю жонкі ды паплечніцы сп. Яўгена пані Галіны Арцёмекі (на фота першая справа). У лютым-красавіку г.г. яны размаўлялі з украінскімі блогерамі спадарамі Кастэнкам (першы зьлева) і Масійчуком, а таксама зь беларускай блогеркай пані Васільевай (другая справа). Прычына нашага такога стаўленьня да гэтых інтэрвю – у практычна 100%-м супадзеньні пазіцый вышэй названых асоб з пазіцыяй рэдакцыі. Знайсьці і праслухаць гэтыя інтэрвю можна па адпаведных адрасах, якія паданы ніжэй разам зь іх кароткім зьместам.

Далей »

З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ, СЬВЯТАМ 25 САКАВІКА!

23 сакавіка, 2021 | 19 каментарыяў

Усіх беларусаў-вялікалітвінаў віншуем з 103-мі ўгодкамі першага з часоў ВКЛ адраджэньня нашай дзяржаўнасьці. Жадаем кожнаму сумленнаму, працавітаму беларусу і ўсяму нашаму народу штодзённых посьпехаў і зьдзяйсьненьня жыцьцёвых мэт, пры гэтым жыцьця ў міры, годнасьці, дабрабыце, шчасьці, атмасьферы справядлівасьці ды высокай культуры.

На жаль, у гэтым годзе адзначэньне нашага найвялікшага найцыянальнага сьвята будзе адбывацца ва ўмовах, калі на нашай зямлі працягвае панаваць прарасейская беларусафобская дыктатура. Больш за тое, сітуацыя істотна ўскладнілася ды пагоршылася.

Далей »

ПРА НАШУ РЭВАЛЮЦЫЮ : НАТАТКІ САЦЫЯЛ-ДЭМАКАРАТА

26 верасня, 2020 | 10 каментарыяў

Анатоль Сідарэвіч (узята адсюль – http://bsdp.org/naviny/palityka/24-09-2020/anatol-sidarevich-pra-nashu-revalyucyyu ; аўтарская арфаграфія захаваная; намі выдзелены толькі тры моманты)

 

Жыццё дабягае канца. Трэба дарабіць тое, што ніхто за мяне не зробіць. Як даследчык, я жыву цяпер у часавых рамках 1900–1919. Працую з дакументамі Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Вымушаны каторы раз асэнсоўваць рэвалюцыйныя падзеі пачатку ХХ стагоддзя. Ногі ўжо “не тыя” і на дэманстрацыі я не пайшоў. А мітынгі я не люблю, бо навошта слухаць прамоўцаў, калі я і без іх ведаю, у чым і ў кім “прычына нашых крыўд і бед”. І ўсё ж 15 жніўня я не стрымаўся і паехаў на развітанне з Аляксандрам Тарайкоўскім.

Далей »

Што рабіць 9.08.2020 і пасьля (++ дадатак)

3 жніўня, 2020 | 51 каментарый

Рэдакцыя.

На жаль, апошнія пару гадоў усе сябры рэдакцыі застаюцца вельмі занятыя выкананьнем сваіх прафесійных і сямейных абавязкаў. Нічога ня зробіш – спачатку трэба быць жывым (а для гэтага нешта есьці, недзе спаць), каб потым мець магчымасьць нешта рабіць для Беларусі і нашага народу. Элементарная ісьціна. Але абсалютная большасьць нашых людзей – нават прыхільнікі незалежнасьці Беларусі, нават тыя, хто сапраўды перажывае за наш беларуска-літвінскі народ – усё яшчэ застаюцца з постсавецкім менталітэтам і адзначанага не разумеюць. Ні ўключыцца ў працу рэдакцыі, ні дапамагчы рэсурсамі яны… не здагадваюцца. Як яны сабе ўяўляюць, адкуль усё бярэцца? За кошт чаго 15-ы год існуе сайт? Мо, як дзеткі, думаюць: Дзед Мікалай дапамагае? Ці нейкія анёлкі зь нябёсаў рэгулярна фундуюць нашу працу? Не, даражэнькія, усё адбываецца пасьля асноўнай працы, замест адпачынку, калі застаюцца сілы. А грошы – яны таксама патрэбныя – зь сямейнага бюджэту. Пры гэтым адзначаная вышэй ісьціна застаецца і патрабуе першачарговага падпарадкаваньня… Тым ня менш, наша Беларусь перажывае цяпер вельмі адказны час. І мы мусім, хаця б схематычна, выказаць свае меркаваньні. Вось і выкажам.

Далей »

Інтэрвю Зьмітра Яраша журналісту “Аглядальніка” Ліліі Рагуцька што да сітуацыі ва Украіне

19 чэрвеня, 2019 | 36 каментарыяў

 

Напэўна сёньня многіх нашых чытачоў цікавіць, што адбываецца і можа быць у бліжэйшы час ва Украіне. Ідучы насустрач гэтаму запатрабаваньню, выстаўляем інтэрвю знакамітага лідара Майдана Годнасьці 2014 г. (праўда, мусім папярэдзіць, што за прайшоўшыя 5 гадоў ідэальны вобраз спадара Зьмітра, на жаль, істотна пабляк; нічога ня зробіш, так выглядаюць факты…). Гэтае інтэрвю было выкладзена у дзьвюх частках: тут – https://www.obozrevatel.com/ukr/crime/dmitro-yarosh-1-chastina-intervyu.htm – і тут – https://www.obozrevatel.com/ukr/crime/dmitro-yarosh-intervyu-2-chastina.htm?fbclid=IwAR3dHlBTv-xt9o-rSH59nv_FT. Мова арыгінала захаваная. Думаем, гэта ня будзе істотнай праблемай для нашых чытачоў. Найбольш на наш погляд істотнае мы выдзелілі тоўстым шрыфтам.

Рэдакцыя.

 

Далей »

“Каліноўскі дэклараваў ідэю палітычнай незалежнасьці Беларусі-Вялікалітвы і ад Расеі, і ад Польшчы”

2 красавіка, 2019 | 42 каментарыя

 

 

Для тых, хто шчыра жадаецца разабрацца ў таемных плынях нашага грамадска-палітычнага часу, існуюць вялікія магчымасьці. Адзінае, што патрабуецца, – сапраўды шчыра жадаць і… шукаць, дзейнічаць, аналізаваць. Падаем ніжэй два матэрыялы, якія датычаць падзей, у якіх часткова ўдзельчалі і некаторыя сябры нашай рэдакцыі. Першы матэрыял – гэта перадрукоўка на нашым сайце артыкула  Васіля Герасімчыка «Перадсмяротны запавет Каліноўскага перакрэслівае ўсе спробы сшальмаваць яго». Узята адсюль: https://history.nn.by/?c=ar&i=227918 (правапіс захаваны).

Далей »

“І ты, Брут?…” (частка 3)

25 лістапада, 2018 | 100 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.

Яшчэ адной групай, якую расейскім імперыякратам не атрымалася павесьці пад аброць змагацца за іх інтарэсы, стала значная частка рускіх нацыяналістаў. Так, расейскія імперыякраты могуць лічыць іх “брутамі” – маўляў не пажадалі падстаўляцца, калечыцца і гінуць за “вялікую Расею”. Мы ж лічым іх адной з галоўных надзеяў рускага народу. Давайце паглядзім на гэтую групу звонку – вачыма ідэолагаў расейскага імперыялізму (ды яшчэ ў яго лявацкай вопратцы), і знутры – паслухаўшы саміх лідараў рускіх нацыяналістаў. Канкрэтна для погляду звонку давайце скарыстаемся “прызнаньнямі” сп. Сяргея Кургіняна, для погляду знутры – пазіцыяй, выказанай сп. Дзьмітрыем Дзёмушкіным (фоты абодвух гл. зьлева).

Далей »

У памяць пра Васіля Якавенку

13 сакавіка, 2018 | 3 каментарыя

22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка.

Пра гэтую трагічную падзею паведамілі многія беларускамоўныя СМІ – газеты “Наша Ніва” (https://nn.by/?c=ar&i=203613), “Новы Час” (https://novychas.by/asoba/pajszou-z-zyccja-vasil-jakavenka), “Наша слова” (http://naszaslowa.by/2018/03/nasha-slova-10-1369-7-sakavika-2018-g/), радыё “Свабода” (https://www.svaboda.org/a/28991025.html), Еўрарадыё (https://euroradio.fm/pamyor-pismennik-vasil-yakavenka),  сайты “Будзьма!” (http://budzma.by/news/pamyor-pismyennik-vasil-yakavyenka.html), “Салідарнасьць” (https://gazetaby.com/cont/art.php?sn_nid=134763), “Мы – нацыя!” (http://www.nation-sos.org/), іншыя СМІ.

Сёньня і мы, аддаючы даніну гэтаму таленавітаму, разумнаму, няўрымсьліваму і самаахвярнаму беларусу-патрыёту, падаем ніжэй шэраг матэрыялаў у памяць пра яго. У асноўным гэта будуць інтэрвю сп. Васіля розным выданьням, у якіх ён сам выкладае сваю пазіцыю па праблемах нашага агульнанацыянальнага жыцьця. Але пачнем з кароткай інфармацыі, прысутнай сёньня ў Вікіпедыі.

Далей »

На 108-м годзе жыцьця памёр Барыс Кіт

4 лютага, 2018 | 22 каментарыя

 

 

1 лютага ў Франкфурце-на-Майне (Нямеччына) на 108-м годзе жыцьця памёр славуты беларус настаўнік і навуковец Барыс Кіт. Пра сьмерць сп. Барыса паведаміла ягоная жонка Тамара Казевіч. Барыса Кіта пахаваюць на праваслаўных могілках у нямецкім горадзе Вісбадэне, дзе 30 гадоў таму сам Барыс Кіт выкупіў участак. Дата пахаваньня пакуль невядомая.

Далей »

“Рускі мір” наступае на Беларусь з… Захаду

21 чэрвеня, 2017 | 3 каментарыя

Віталь Хромаў, Барыс Керзач.

Рускі мір 1аСталыя наведвальнікі нашага сайта напэўна ведаюць, што мы даўно заўважылі сумесныя дзеяньні расейскіх імперцаў і заходніх ліберастаў, накіраваныя на абмежаваньне, уціск, зьнішчэньне і забыцьцё беларускай мовы, культуры, гістарычнай памяці ды іншых агульнанацыянальных каштоўнасьцяў нашага народу. Аднак апошнім часам факты, якія пацьвярджаюць гэта, пачасьціліся. Таму мы вырашылі зноў зьвярнуць увагу нашых чытачоў на даную ганебную, абуральную (асабліва ў наш час) і адначасна вельмі паказальную заканамернасьць.

Далей »

Беларусь = Літва = Беларусь

3 студзеня, 2017 | 48 каментарыяў

Зянон Пазьняк

%d0%bf%d0%b0%d0%b7%d1%8c%d0%bd%d1%8f%d0%baВыстаўляючы папярэдні матэрыял, мы разьлічвалі скіраваць думкі наведвальнікаў сайта на падрыхтоўку да супраціву нападу расейскай імперыі на нашу зямлю, які можа пачацца ў бліжэйшы час. Аднак некаторыя нашы чытачы з упартасьцю, якой яны маглі б знайсьці значна лепшае выкарыстаньне (калі, вядома, яны не агенты-правакатары), адуважылі абмеркаваньне на значна менш істотную тэму (гл. дыскусію да папярэдняга артыкула). У сувязі з гэтым мы вырашылі выкарыстаць падказку яшчэ аднаго з нашых чытачоў і выставіць сьвежы артыкул З.Пазьняка, каб закрыць на значны час адно з малаактуальных беларуска-літвінскіх пытаньняў (узята адсюль: https://pieramoha.org/artykuly/bielarus-litva; нязначна адрэдагавана).

Рэдакцыя.

Далей »

“Сёньня мне сорамна, што я падазраваў беларускамоўных у няшчырасьці”

21 ліпеня, 2016 | 18 каментарыяў

Рэдакцыя.

Шарамет 1

 

Учора ў Кіеве праз падрыў машыны быў забіты вядомы ў Беларусі, на Расеі і ва Украіне журналіст Павел Шарамет (гл. фота). Спадар Павел быў чалавекам няпростым. Так, разумны. Але ці мала разумнікаў знаходзіцца сёньня на самым нізе сацыяльнай ерархіі? Між тым Шарамет з маладых гадоў і заўсёды быў на версе – займаў высокія пасады, круціўся ў асяроддзі грамадскіх вяршкоў (быў прадстаўлены, а то і сябраваў са знакавымі асобамі пераважна зь ліберальнага лагеру; гл. фота ўнізе).

Далей »

Канцэпцыя Беларускай Нацыянальнай Ідэі

3 мая, 2016 | 10 каментарыяў

Алег Краўцоў

Краўцоў

 

Падаем ніжэй пераклад Кастуся Травеня з кнігі Алега Краўцова (гл. фота) “Беларусь вышэй за ўсё. Аб нацыянальнай беларускай ідэі”. Мінск. 2011. Выкладзеная канцэпцыя не накіравана супраць каго-небудзь, яе мэта – развіццё беларускай нацыі ў незалежным самадастатковым накірунку (арфаграфія перакладчыка ў асноўным захаваная; канцэпцыя таксама выстаўлена тут: http://belarus.kulichki.net/index.php?option=com_content&task=view&id=1494&Itemid=71).

Далей »

Пісьменьнік і публіцыст Васіль Якавенка выдаў кніжку пра пошукі духоўнасьці й гармоніі ў грамадстве

15 красавіка, 2016 | 3 каментарыя

Якавенка

 

Ужо ў назве данага матэрыяла знаходзіцца галоўнае з таго, пра што мы хочам паінфармаваць нашых чытачоў. А менавіта, што ў самым канцы мінулага году выйшла брашура спадара В.Якавенкі, у якой разглядаюцца некаторыя пытаньні лёсу еўрапейскіх нацый, у т.л. нашай – беларускай. Далейшы тэкст, у якім паведамляецца пра зьмест гэтай кніжкі, узяты ў асноўным адсюль (http://naviny.by/rubrics/society/2015/12/13/ic_news_116_468172/).

Рэдакцыя.

Далей »

РЭЛІГІЙНЫ АСЬПЕКТ ІДЭАЛОГІІ ЗАХОДНЕРУСІЗМУ І “ТРИЕДИНОЙ РУСИ”

10 красавіка, 2016 | 8 каментарыяў

Акаловіч 1

 

 

 

 

 

Леанід АКАЛОВІЧ, пратаярэй Літоўскай (беларускай) праваслаўнай царквы

 

Далей »

Памёр народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч

1 красавіка, 2016 | Няма каментараў

Гілевіч 129 сакавіка ўвечары пасьля цяжкай хваробы памёр Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Апошнія гады Ніл Сымонавіч займаўся выданьнем 23-томнага збору ўласных твораў. Грошы на выпуск ён выдаткоўваў са сваёй пенсіі. Па-за гэтымі тамамі засталося матэрыялу яшчэ на 7 кніг (многія творы паэта былі датаваныя 2012-14 гадамі). Нілу Гілевічу споўнілася 84 гады. Пахаваны ён будзе на Кальварыйскіх могілках, каля жонкі. З нагоды смутнай падзеі выстаўляем матэрыял, прысьвечаны спадару Нілу, які ўзяты з сайта Беларускага Радыё “Рацыя” (адсюль: http://www.racyja.com/hramadstva/pamyor-nil-gilevich/ – і адсюль: http://www.racyja.com/hramadstva/shto-z-tago-shto-belarus-budze-nezale/).

Рэдакцыя.

Далей »

Нядаўна сьвет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы (частка 3)

27 сакавіка, 2016 | 3 каментарыя

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Дзень мовы 12а

8. “Захад”.

Яго сапраўднае стаўленьне да грамадскіх праблем, як і сапраўдныя мэты лягчэй выявіць, аналіізуючы яго ўласную дзейнасьць, чым дзейнасьць/бязьдзейнасьць  вытворнай ад яго “беларускай”, “аб’яднанай”, “дэмакратычнай”…

Далей »

Нядаўна сьвет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы (частка 2)

28 лютага, 2016 | 67 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Дзень мовы 75. Старое-новае ў наш час…

У 2014 годзе на піке агрэсіі супраць Украіны ўвесь сьвет пачуў новую для сябе ідэалагему расейскага імперыялізму “рускі мір” (хаця на самай справе гэтая ідэалагема захоўвалася ў заплесьнявелым склепе імперскіх ідэалагем зь ХІХ ст.). Яе раптам узяліся прапагандаваць многія. Але найбольшае значэньне мела тое, што сярод прапагандыстаў былі такія асобы як прэзідэнт РФ Пуцін, патрыярх РПЦ МП Кірыл (гл. фота), міністар замежных спраў Расеі Лаўроў (http://www.svoboda.org/content/article/26855650.html#page=1 ; https://www.youtube.com/watch?v=pZz1wN7BHOg ; http://rg.ru/2015/11/02/lavrov.html ; http://politrussia.com/society/russkiy-mir-918/).

Далей »

Нядаўна сьвет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы (частка 1)

26 лютага, 2016 | 12 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Дзень мовы 1Зь Вікіпедыі даведваемся, што гэты Дзень (англ. International Mother Language Day) быў заснаваны ў лістападзе 1999 году на 30-й Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасьці людскай цывілізацыі. Адзначаецца кожны год 21 лютага, пачынаючы з 2000 году. Прычынай увядзеньня гэтага Дню стала тое, што з 6.000 моваў сьвету, кожная зь якіх зьяўляецца ўнікальнай агульналюдскай каштоўнасьцю, прыкладна палова знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэньне аб абвяшчэньні Міжнароднага дню роднай мовы (Рэзалюцыя № Α/RES/56/262) і заклікала дзяржавы-члены ААН ды Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаваньню ўсіх моў народаў сьвету.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы