nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.8. Кірункі глабалізацыі

Трамп ці Байдэн: з 20.01.2021 людская цывілізацыя пачала жыць у антыўтопіі (частка 7)

25 студзеня, 2021 | 10 каментарыяў

Рэдакцыя.

Некаторыя нашы чытачы прапануюць нам не выходзіць геаграфічна далёка за межы Беларусі ў аналізе нашых беларуска-літвінскіх праблем. Аднак мы ведаем (як, напэўна, і многія іншыя), што для таго, каб нашы праблемы аналізаваць ня толькі на ўзроўні пытаньняў “што?”, “дзе?”, “калі?”, “як?” (гэта і бяз нас робяць шматлікія СМДІ, наўмысна абмяжоўваючы ўзровень разуменьня рэчаіснасьці ў сваіх аўдыторыях), а і на ўзроўні пытаньняў “чаму?” (тым больш “навошта?”), нам трэба выходзіць за межы Беларусі. Прычына простая: ня столькі падзеі ў Беларусі вызначаюць падзеі ва ўсім людскім Сьвеце, колькі наадварот: падзеі ў маштабе ўсяго чалавецтва істотна ўплываюць на тое, што адбываецца ў Беларусі. Таму мы так упарта працягваем сачыць за ЗША – у значнай ступені палітычным і тэхналагічным цэнтрам сёньняшняй людскай цывілізацыі. У даным выпадку мы будзем аналалізаваць асноўнае з таго, што зьвязана з разьвітальным выступам Трампа й інаўгурацыяй Байдэна. Выснова з нашага аналізу падана вышэй у назве данай часткі матэрыялаў. Як мы да яе прыйшлі, падана ніжэй.

Далей »

Трамп ці Байдэн: пра галоўнае злачынства “дэмакратаў” ЗША супраць дэмакратыі ў ЗША (частка 6; + дадатак)

17 студзеня, 2021 | 18 каментарыяў

Рэдакцыя.

У сувязі з тым, што ў ЗША абрынуліся ўсе слупы дэмакратыі (пра што мы пісалі ў 4-й частцы данай серыі матэрыялаў), многія людзі, здольныя ня толькі нешта казаць, а і думаць, нібы па камандзе пачалі задаваць пытаньне: а што ў амерыканскай дэмакратыі было разбурана самае галоўнае, з-за чаго яна так хутка і гучна абрынулася? Многія, хто спрабаваў адказаць на гэтае пытаньне, зноў жа, нібы па камандзе, заяўляюць, што гэта – свабода слова, а дакладней, магчымасьць праз СМІ перадаваць і атрымліваць ПРАЎДУ (ВЕДЫ) пра найбольш значныя падзеі (зьявы) у ЗША і Сьвеце. Тэзіс, якія ня раз выкарыстоўвалі мы, што абсалютная большасьць буйных СМІ вось ужо шмат гадоў як ператворана ў СМДІ, сёньня ўсё часьцей сустракаецца ў выказваньнях людзей. Так, між іншым, папярэджваем вас – нашы чытачы, выглядаюць першыя крокі сатанінскай антыўтопіі па Зямлі, якая даволі хутка можа прыйсьці і ў Беларусь… Каб падмацаваць нашы высновы, мы вырашылі выставіць знойдзеныя намі заўвагі на даную тэму самых розных аўтарытэтных асоб. І пачнем мы з прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Далей »

Трамп ці Байдэн: вакол падзей 6.01.2021 у Вашынгтоне (частка 5)

10 студзеня, 2021 | 19 каментарыяў

Рэдакцыя.

Ня будзем асабліва хваліць сябе, але і не сказаць пра гэта нельга (тым больш, што такая сітуацыя назіраецца ня першы раз): для абсалютнай большасьці жыхароў Беларусі падзеі ў ЗША, зьвязаныя з “захопам пратрампаўскімі пратэстоўцамі” будынку Кангрэсу ЗША (так падаюць падзею “ліберальныя” СМДІ) сталі поўнай нечаканасьцю. “Адкуль усё гэта ўзялося?” – ня могуць уцяміць нашы людзі. Што ж, хай і далей “хваляць” афіцыйныя і апазіцыйныя СМДІ, якія замоўчвалі ці перакручвалі ўсё, што адбывалася ў ЗША, пачынаючы з 3 лістапада. І толькі чытачы нашага сьціплага інфармацынага рэсурсу былі папярэджаны, толькі яны могуць зьмястоўна, аўтарытэтна адказваць на аналагічныя пытаньні з боку сваякоў, суседзяў, калегаў… Але паколькі СМДІ і далей будуць замоўчваць ды перакручваць праўду ці наўпрост хлусіць (мы ў гэтым упэўнены, як у заўтрашнім узыходзе Сонца), мы вырашылі ў меру нашых сіл сабраць ды сістэматызаваць інфармацыю вакол падзей 6.01.2021 ў Вашынгтоне. Тое, што атрымалася, падаем ніжэй.

Далей »

Трамп ці Байдэн: ці ўсе адказныя асобы ЗША здрадзяць сваёй дзяржаве? (частка 4)

4 студзеня, 2021 | 18 каментарыяў

Рэдакцыя.

Калі вы думаеце, што пад ціскам фактаў (напрыклад, тых, што прыведзены ў дзьвюх папярэдніх частках даных матэрыялаў ды шматлікіх іншых, якія засталіся “за кадрам”) амерыканскія “дэмакраты-лібералы” масава кінуліся іх пераправяраць, а затым, каб пазбавіцца ад пачуцьця глыбокага, пакутлівага сораму (за падрыў даверу жыхароў ЗША ды іншых краін да амерыканскай дэмакратыі), пачалі вымольваць прабачэньні за сваю партыю і яе “асобных актывістаў”, вы моцна памыляецеся. Аснова рэакцыі “лібералаў” супрацьлеглая – ня проста адрынаньне фактаў (нават без павярхоўнага азнаямленьня ды аналізу), а іх поўнае ігнараваньне, прыпраўленае ноткамі штучнай іроніі ды пагарды. Пры гэтым бачна, што для іх галоўнае – не закранаць зьмест праблемы, які ў тым, што большасьць грамадзян ЗША абрала сваім прэзідэнтам Дональда Трампа і што гэты вынік быў нахабна скрадзены камандай Байдэна і тымі, хто за ёй стаіць. Яны проста ставяць людзей перад чарговым “зьдзейсьненым фактам”. Адзначанае асабліва выразна праступае ў інфармаваньні грамадзян ЗША СМДІ (сродкамі масавай дэзынфармацыі) данай краіны (якія, нагадаем, на 95% знаходзяцца ў руках “дэмакратаў ЗША”). Таму давайце далейшы наш аналіз падзей у ЗША зь іх і пачнем.

Далей »

Трамп ці Байдэн: перадкалядная прамова Трампа, якую чула няшмат амерыканцаў (частка 3)

26 снежня, 2020 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

Многія з нашых чытачоў, якія мала ведаюць пра цяперашнюю сітацыю ў ЗША, могуць падумаць: “Што за лухта? Прэзідэнт ЗША перад сьвятамі робіць прамову, якая мае найважнейшае значэньне для далейшага лёсу гэтай дзяржавы, а яе жыхары – прычым, масава – гэтую прамову ня чулі”. А справа ў тым, што былы “ўзор дэмакратыі са свабодай ды канкурэнцыяй СМІ, свабодай слова і меркаваньняў” сёньня знаходзіцца ў стане ня проста падобным, напрыклад, на былы таталітарны СС, а і ў яшчэ больш антыўтапічным стане. Паспрабаваў бы які-небудзь рэдактар у СС не паказаць па тэлевізары прамову, напрыклад, генеральнага сакратара КПСС… У ЗША ж сёньня такое магчыма. Вядучыя электронныя СМДІ Амерыкі проста ігнаруюць прэзідэнта Трампа. Таму праслухаць яго прамову – гэта сёньня прывілея для нямногіх. У т.л. вас, нашы наведвальнікі. Яе зьмест узяты адсюль (https://www.youtube.com/watch?v=DeGsjztDNl8), перакладзена на нашу мову (з рускай ды англійскай) і атэкставана намі.

Далей »

Трамп ці Байдэн: прайшло больш за 3,5 тыдні пасьля галасаваньня, але будучы прэзідэнт ЗША па-ранейшаму невядомы (частка 1)

29 лістапада, 2020 | 22 каментарыя

Рэдакцыя.

 

Галасаваньне, нагадаем, адбылося 3 лістапада г.г. Чакалася, што ўжо 5-га лістапада, у скрайнім выпадку 6-га, стане вядома імя прэзідэнта ЗША на 2020-24 гг. Аднак, рэчаіснасьць аказалася іншай. Як і да выбараў, па пытаньні, хто абраны прэзідэнтам ЗША, па-ранейшаму маем толькі два лагеры прыхількаў – Байдэна і Трампа – са сваімі меркаваньнямі. У гэтай сітуацыі нам толькі і застаецца, што прыглядацца да прадстаўнікоў гэтых лагераў і ўзважваць наборы іх аргументаў, каб самім паспрабаваць з’арыентавацца ў сітуацыі. Дарэчы, гэта не такая і бессэнсоўная справа – крызісная, напружана-бурлівая палітычная сітуацыя дазваляе значна лепш убачыць, хто чаго варты, зазірнуць у глыбінны зьмест грамадскага жыцьця ў ЗША. Яно для гэтага становіцца непараўнальна больш адкрытым, чым у час лагоднай плыні падзей.

Далей »

Запамінаем: ёсьць дзьве Амерыкі, і паміж імі – вайна (частка 8: першыя рэакцыі Трампа)

11 ліпеня, 2020 | 14 каментарыяў

Рэдакцыя.

Пасьля інфармаваньня пра актуальныя падзеі ў ЗША (якія, дарэчы, хуткімі тэмпамі разьвіваюцца ў кірунку далейшай хаатызацыі грамадскага жыцьця, запужваньня людзей, падрыву эканомікі), час апавесьці пра рэакцыю з боку прадстаўнікоў рэспубліканскай партыі. І тут высьвятляецца, што большасьць рэспубліканскіх сенатараў, губернатараў ды мэраў абралі для сябе за лепшае тактыку сачэньня за падзеямі ды… маўчаньня. Аналагічным чынам да нядаўняга часу паводзіў сябе і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Аднак апошнія некалькі тыдняў ён пачаў праяўляць пэўную актыўнасьць. На жаль, пра тое, што Трамп пачаў рабіць у данай сітуацыі, мы практычна нічога ня можам даведацца ні зь еўрапейскіх, ні з вялікіх амерынканскіх СМДІ (напрыклад, Еўраньюс, CNN ці аналагічных – адтуль ідзе пераважна хлусьня, нагнятаньне страху ды нянавісьці, у лепшым выпадку замоўчваюцца важныя факты). Даводзіцца шукаць больш-менш даставерныя крыніцы інфармацыі ў Сеціве. Нас цікавіла два асьпекты: якой у цэлым была накіраванасьць дзейнасьці Трампа на пасадзе прэзідэнта ЗША (першы) і што ён робіць у апошні час у адказ на дэструктыўныя дзеяньні прадстаўнікоў “дэмакратычнай” партыі ЗША і тых, хто за імі стаіць (другі). На наш погляд, дастаткова сэнсоўную інфармацыю па гэтых пытаньнях мы атрымалі ад ужо вядомага нашым чытачам сп. Лявона Вайнштэйна. Падаем яе ніжэй.

Далей »

Запамінаем: ёсьць дзьве Амерыкі, і паміж імі – вайна (частка 7: меркаваньні яшчэ трох)

6 ліпеня, 2020 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Для таго, каб канчаткова пераканацца ў стаўленьні белых амерыканцаў – выхадцаў з былога СС – што да апошніх падзей у ЗША, мы вырашылі зафіксаваць на нашым сайце меркаваньні яшчэ трох рускамоўных амерыканцаў. Першыя два зь іх – вядоўцы радыё “Народная хваля Чыкага” Сяргей Зацэпін (на фота зьлева) і Анатоль Чэрвец (на фота справа). Яны сярод іншага выказваюцца пра кошты “барацьбы з пандэміяй” у ЗША, пра тое, каго на свае сьцягі ўзьнялі “дэмакратычныя актывісты”, пра “сістэмны расізм” у ЗША, пра ўставаньне на калені вайскоўцаў і паліцэйскіх, пра дэфекты амерыканскай адукацыі (узята адсюль: https://www.youtube.com/watch?v=jfyKobw_EY0).

Далей »

Запамінаем: ёсьць дзьве Амерыкі, і паміж імі – вайна (частка 6: меркаваньне Ігара Гіндлера)

3 ліпеня, 2020 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

У сувязі з апошнімі падзеямі ў ЗША нечакана вялікую актыўнасьць у Сеціве і, у прыватнасьці, на Ютубе,  пачалі праяўляць амерыканскія габрэі – рускамоўныя выхадцы з былога Саўка і пазьнейшай Расеі. Абсалютная большасьць зь іх займае праТрампаўскія, а не ліберастычныя пазіцыі, выступае за Ізраіль, а не за захаваньне габрэяў-юдэяў у выглядзе соцыя-паразітных дыяспараў у розных краінах на ўтрыманьні глабалістаў. У папярэднім нашым матэрыяле данай серыі мы прарэкламавалі аднаго з прадстаўнікоў такой групы. Сёньня падаем асноўныя выказваньні яшчэ двух – Ігара Цэсарскага, які размаўляе зь Ігарам Гіндлерам (гл. фота; узята адсюль: https://www.youtube.com/watch?v=iiEFTTot3R8). На наш погляд, гэтыя людзі выказваюць многія істотныя ды праўдзівыя факты і слушныя меркаваньні, якія дапамагаюць лепш зразумець тое, што сёньня адбываецца ў ЗША. Але не з усім, бывае, мы згодныя. Напрыклад, некаторыя рускамоўныя амерыканскія габрэі чамусьці выступаюць супраць украінскага Майдану і зносу помнікаў дыктатару Леніну ва Украіне…

Далей »

Запамінаем: ёсьць дзьве Амерыкі, і паміж імі – вайна (частка 5: інфармацыя ад Лявона Вайнстайна)

23 чэрвеня, 2020 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

 

Інтэрвю сп. Іларыёнава, якое выстаўлена раней, выглядае настолькі нечаканым, што мы вырашылі падмацаваць  меркаваньні, выказаныя ў ім, словамі яшчэ якога-небудзь жыхара ЗША. Ім стаў Лявон Вайнстайн – вядомы публіцыст з Лос-Анжэлеса (гл. фота), які даў інтэрвю украінскаму каналу  SobiNews (гл. тут – https://www.youtube.com/watch?v=jFghxhWrfGQ). Падаем ніжэй галоўныя тэзісы гэтага інтэрвю.

Далей »

Запамінаем: ёсьць дзьве Амерыкі, і паміж імі – вайна (частка 4: інфармацыя А.Іларыёнава)

20 чэрвеня, 2020 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя.

У дзень выстаўленьня нашага ранейшага матэрыялу нарэшце зьмястоўнае інтэрвю што да актуальнай сітуацыі ў ЗША  даў сп. Андрэй Іларыёнаў (назва: Другая грамадзянская вайна ў ЗША пачалася 4-5 лютага 2020 года). У ім ён у значнай ступені выказаў тое, што мы зьбіраліся адзначыць у заключным, абагульняючым матэрыяле данай серыі матэрыялаў пра дзьве Амерыкі й вайну паміж імі. З аднаго боку, гэта нас трохі засмуціла (ня мы будзем першымі!), з іншага боку – стала падставай для радасьці, бо нашы падазрэньні аб зьвязанасьці паміж сабой “каронавіраснай пандэміі” страху і цяперашніх “расавых забурэньняў” у ЗША былі пацьверджаны спадаром Іларыёнавым. Таксама ён пацьвердзіў тое галоўнае, на што мы нацэлілі даную серыю матэрыялаў: паказаць, што карані вайны – не на жыцьцё, а на сьмерць – якая адбываецца ў ЗША, абумоўлены невырашальнымі супярэчнасьцямі паміж двума палітычнымі “элітамі”, якія базуюцца ў ЗША (застаецца яшчэ тое-сёе істотнае, на што мы зьвернем увагу пазьней). Хто жадае, можа паслухаць усё інтэрвю сп. Андрэя тут – https://www.youtube.com/watch?v=r2mq54VxG4U. Ніжэй мы падаем галоўныя тэзісы зь яго прамовы.

Далей »

Запамінаем: ёсьць дзьве Амерыкі, і паміж імі – вайна (частка 3: меркаваньні скрайніх)

17 чэрвеня, 2020 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

Пасьля меркаваньняў розных асоб, якія яшчэ ніколі не выступалі на нашым сайце і раней мала каму былі вядомыя (гл. папярэднюю частку данай серыі), мы палічылі лагічным падаць меркаваньні што да расавых забурэньняў у ЗША, наадварот, асоб вядомых і ў дадатак са скрайняй ідэалагічнай пазіцыяй – з аднаго боку, тых, хто прапагандуе інтарэсы “глыбіннай дзяржавы” (т.б., глабалісцкай фінансавай алігархіі й усёй яе ліберастычнай агентуры ў палітычным класе, буйных СМДІ, універсітэтах), а, з другога боку, падаць меркаваньні агентаў расейскай імперыякратыі. Т.ч., скрайне левых і скрайне правых. Што з гэтай задумы атрымалася, можна ўбачыць ніжэй.

Далей »

Запамінаем: ёсьць дзьве Амерыкі, і паміж імі – вайна (частка 2: меркаваньні)

13 чэрвеня, 2020 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

 

 

Цяпер давайце паслухаем меркаваньні  людзей, якія зьяўляюцца непасрэднамі сьведкамі нядаўніх пагромных падзей у ЗША ці шмат жылі там і ў большай ці меншай ступені разьбіраюцца ў сітуацыі.

Далей »

Запамінаем: ёсьць дзьве Амерыкі, і паміж імі – вайна (частка 1: факты)

9 чэрвеня, 2020 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

І гаворка не пра супрацьстаяньне паміж Паўночнай ды Паўднёвай Амерыкаміі – пра іншае…

За пошнія амаль тры дзесяцігоддзі, якія прайшлі  пасьля 1991 году, мала было перыядаў, каб падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі, вакол яе і ў Сьвеце, былі настолькі насычанымі і напружанымі. Пры гэтым тое, што бачым і пабачым унутры нашай краіны, у значнай ступені вызначаецца тым, што адбываецца за яе межамі – у Расеі, Еўропе, ЗША. Тым часам у Штатах рэзка абвастрылася супрацьстаяньне паміж чорнай і белай “Амерыкамі”. Але і гэтае супрацьстаяньне, якое ў чарговы раз у выглядзе малой грамадзянскай вайны вырвалася на паверхню, не галоўнае. А якое галоўнае, давайце паспрабуем разабрацца.

Далей »

Дзьве інфармацыі ад Максіма Шаўчэнкі

30 сакавіка, 2019 | 17 каментарыяў

Адзін са сталых наведвальнікаў нашага сайта, якога нарэшце пачала чапляць адна з думак, даўно агучваемых намі, нядаўна задаў пытаньне: “Дзе месьціцца другі [пасьля расейскай імперыякратыі. – Рэд.] вораг еўрапейскіх народаў (у тым ліку і нашага) – заходні лібералізм? У Бруселі, Вашынгтоне, Тель-Авіве, Лондане? Пытаюся без сарказму і іроніі. Павінен жа быць нейкі центар?” Тады наведвальнік атрымаў кароткі адказ рэдакцыі. Сёньня мы вырашылі больш поўна асьвятліць пастаўленае пытаньне вуснамі вядомага расейскага журналіста зь лявацка-імперскім сьветаглядам, які ня так даўно вырашыў перабегчы з шэрагаў абслугі расейскай імперыякратыі ў лагеры расейскай апазіцы (гл. https://www.youtube.com/watch?v=qlukUpC7QE8). Гаворка пра Максіма Шаўчэнку (гл. фота – Шаўчэнка зьлева).  У сваім інтэрвю сыну вядомага расейскага імперца Шаўчэнка выказаўся яшчэ і пра Беларусь. Дзьве агучаныя ім інфармацыі мы падаем ніжэй, яны атэкставаны і пракаментаваны намі (узята адсюль: https://www.youtube.com/watch?v=issREU0s7d0).

Рэдакцыя.

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 6: развагі В.Куплевіча)

11 сакавіка, 2017 | 13 каментарыяў

Куплевіч 1

 

 

 

Выстаўляем артыкул Віталя Куплевіча. Сваё бачаньне актуальнай сітуацыі ў Беларусі ды вакол яе, а таксама свае прапановы што да будучыні ён абгрунтоўвае тэарэтычна, хаця і папярэджвае наступным чынам: “я не публічны палітык, ідэолаг ці філёзаф. Я толькі навуковец. Ня буду займацца гаданьнем, бо справа няўдзячная. Буду канстатаваць аб’ектыўную рэчаіснасьць, пісаць толькі цьвярозым розумам, а ня сэрцам”. Арфаграфія аўтара была часткова адрэдагавана.

Рэдакцыя.  

Далей »

Расейцы пачалі патрабаваць ад Лукашэнкі тэрмінова прызначыць пераемніка (частка 4, заключная)

17 жніўня, 2016 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя.

Пераемнік 3в

 

Лічым артыкул Зьміцера Панкаўца (гл. папярэдні матэрыял) у цэлым правільным, але трохі павярхоўным, у стылі фармальнай справаздачы, напісанай у сьпешцы (напрыклад, пад ціскам абмежаванага часу) ці перад адпачынкам, калі ўсе твае жаданьні нястрымна накіраваны на іншае. Таму хочам запрапанаваць нашым чытачам некалькі дадатковых меркаваньняў, якія паспрабуем падаць у больш-менш сістэматызаваным выглядзе.

Далей »

Расейцы пачалі патрабаваць ад Лукашэнкі тэрмінова прызначыць… пераемніка (частка 1)

12 жніўня, 2016 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

Пераемнік 1Матэрыял, які выстаўлены ніжэй, мае пэўную гісторыю і некалькі ўдзельнікаў. Спачатку 4 жніўня г.г. на расейскім імперскім сайце REGNUM зьявіўся артыкул Аляксея Дзерманта (яго фота зьлева ўверсе) “Беларусь: што будзе пасьля Лукашэнкі?” (https://regnum.ru/news/society/2163476.html). Затым 6 жніўня на тым жа сайце сваім артыкулам “Беларусь: эліта ўжо выбрала пераемніка Лукашэнкі” па тэме выступіў Юры Баранчык (гл. фота ў другім радзе; https://regnum.ru/news/polit/2164093.html). А яшчэ праз два дні ўжо на сайце “Нашай Нівы” сваё меркаваньне пра гэты інфармацыйны ўкід выказаў Зьміцер Панкавец (яго фота ўнізе; артыкул “Regnum.ru: Макей на вуліцы Зыбіцкай рыхтуе майдан…” – http://nn.by/?c=ar&i=174973). Нам падалося, што паважаны спадар Панкавец закрануў ня ўсе важныя асьпекты паўсталай тэмы, таму мы вырашылі працягнуць яе і на нашым сайце. Пачнем з выстаўленьня ўзгаданых артыкулаў у той жа пасьлядоўнасьці і ўсуправаджэньні нашых дробных заўваг (прынцыповае каментаваньне рэдакцыя запланавана напрыканцы 3-й часткі).

Далей »

Уладзімір Букоўскі: “Еўразьвяз – гэта вялізная, надзвычай дарагая і варожая для людзей бюракратычная структура, якая нагадвае Савецкі Саюз”

29 чэрвеня, 2016 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Букоўскі 1Пачатак развалу той мадэлі Еўразьвязу, якую стварылі для сябе глабальныя і еўрапейскія соцыяпаразітныя сілы, настолькі буйная і нечаканая падзея, што палітычна-інфармацыйная валтузьня вакол яе будзе працягвацца яшчэ не адзін месяц, а мо і не адзін год. Таму варта ўзброіцца максімальна надзейнымі фактамі ды аўтарытэтнымі меркаваньнямі, якія датычаць Брэксіту. Уладзімір Букоўскі – вядомы савецкі, а цяпер яшчэ і еўразьвязаўскі дысідэнт – зьяўляецца асобай, якая можа выступаць у ролі найбольш аўтарытэтнага эксьперту па Брэксіту. Па-першае, ён заўсёды кажа толькі тое, што дакладна ведае і шчыра мяркуе. Па-другое, ён ужо некалькі дзесяцігоддзяў зьяўляецца грамадзянінам Вялікабрытаніі, а таму дасканала ведае сітуацыю знутры. Таму меркаваньнем спадара Ўладзіміра мы вырашылі падмацаваць наш папярэдні матэрыял. Адразу адзначым: нам вельмі прыемна, што нашыя ацэнкі Брэксіту і ацэнкі спадара Букоўскага ў многім супалі…

Далей »

Ад сёньняшняга ЕўраЗьвязу адкалоўся першы кавалак

26 чэрвеня, 2016 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

Брэксіт 2Можна не сумнявацца, што са словам “брэксіт” абсалютная бальшыня наведвальнікаў нашага сайта ўпершыню пазнаёмілася, калі чытала наш папярэдні матэрыял. Прайшло ўсяго тры тыдні, і цяпер ня толькі амаль усім вядомы сэнс гэтага замежнага нэалагізму, а і сам брэксіт пасьпеў адбыцца… Такі сёньня тэмп буйных грамадскіх пераўтварэньняў і такая, настолькі нізкая, інфармаванасьць нашага насельніцтва аб прынцыповых грамадскіх працэсах (у які ўжо раз можна пераканацца: абсалютная бальшыня сёньняшніх СМІ – зусім ня СМІ, а сродкі адуважваньня, дэзінфармацыі, прапаганды, маніпуляцыі). Таму давайце самі абмяркуем і наступствы брэксіту, і тое істотнае, што зь ім зьвязана, пра што з бальшыні сёньняшніх СМІ не даведаешся.

 

Далей »

Лілія Шаўцова: Надышоў час Захаду памыцца…

2 чэрвеня, 2016 | 5 каментарыяў

Шаўцова 1Матэрыял, які мы прапануем нашым чытачам ніжэй, фактычна працягвае і разьвівае тэму папярэдняга матэрыяла (https://nashaziamlia.org/2016/05/26/8625/), бо паказвае, што пэўныя сілы на Захадзе нарэшце ня толькі пачалі рэвізаваць свае ранейшыя павярхоўна-фармальныя ўяўленьні пра Расею, а і пачынаюць крытычна пераансэнсоўваць уласную ролю – ролю самаго Захаду – у тых негатыўных працэсах, якія ідуць сёньня на глабальнай палітычнай сцэне. Ніжэй мы выставілі тэкст інтэрвю, які дала Лілія Шаўцова (гл. фота) для выданьня Newsader (браў інтэрвю Аляксандр Кушнар). Яна расейская гамадзянка, доктар гістарычных навук, палітолаг, сёньня працуе ў Брукінгскім інстытуце (тэкст інтэрвю набраны адсюль: https://www.youtube.com/watch?v=DfvTfuH3-kM).

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы