nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Запамінаем: ёсьць дзьве Амерыкі, і паміж імі – вайна (частка 2: меркаваньні)

13 чэрвеня, 2020 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

 

 

Цяпер давайце паслухаем меркаваньні  людзей, якія зьяўляюцца непасрэднамі сьведкамі нядаўніх пагромных падзей у ЗША ці шмат жылі там і ў большай ці меншай ступені разьбіраюцца ў сітуацыі.

 

 

1.

Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=48NRWjKjboo – сваё разуменьне сітуацыі падрабязна выказаў украінскі філосаф Віктар Савінаў (гл. першае фота ўверсе). Ён закрануў шмат тэм – пра паходжаньне амерыканскіх масонаў і іх ролю ва ўтварэньні ЗША, пра дысцыплінарнае грамадства, пратэстантызм, ідэалогіі ў грамадстве постмадэрну (камунізм і нацыяналізм), пра паліткарэктнасьць, дух капіталізму, лакдаўн.

У цэлым для агульнага разьвіцьця інтэрвю сп. Савінава мае вялікую каштоўнасьць. Аднак, па-першае, яно далёка ня цалкам бясспрэчнае (вылазіць вялікая колькасьць, мякка кажучы, “нацяжак”), а, па-другое, па пытаньні, якое разглядаем мы, у гэтым інтэрвю ёсьць толькі асобныя ўстаўкі. Іх мы склалі ў наступную пасьлядоўнасьць выказваньняў:

– амерыканскае белае грамадства выхавана і жыве-арганізавана пераважна на двух прынцыпах пратэстанцкай этыкі: “жыві сваёй працай” (1-ы; дарэчы, як у вялікалітвінаў-беларусаў) і “вер у свайго адзінага Бога” (2-і; час 13:30);

–  гэтыя прынцыпы – галоўная каштоўнасьць Амерыкі, якая спрошчана завецца “амерыканскай марай” (15:30);

– аднак гэтыя сьветаглядныя каштоўнасьці белай часткі ЗША сутыкнуліся (і ўжо даўно) з каштоўнасьцямі сьветагляду чорнай часткі ЗША. Па-першае, афрыканцы больш вераць ня ў бога, а ў багоў, па-другое, для нашчадкаў рабоў праца – гэта гвалт. Апошняе завецца “посткаланіяльным сіндромам” (18:30);

– у кварталы неграў белым, сапраўды, захадзіць непажадана… (28:10);

– белым людзям проста немагчыма ментальна працаваць у шпіталях для чорных – бывае, даводзяць да самагубства (30:10);

негры выдатна ведаюць, што белыя іх пабойваюцца з-за сацыяльнай неадэкватнасьці чорнага пратэсту, але белыя знаходзяцца пад [прэсінгам] “паліткарэктнасьці” й яе “перакосамі” (32:20);

– з-за вышэй адзначанага негры ў дачыненьні да белай часткі ЗША карыстаюцца тактыкай дзяцей-гістэрыкаў, якія вытрасаюць з бацькоў розныя захцянкі, калі разам зь імі наведваюць крамы. Адсюль “пратэстныя акцыі” чорных у адпаведнай форме (38:00);

– расізм можа мець кірунак ня толькі ад белых у бок чорных, але і наадварот (39:40);

– сучасны стан амерыканскага грамадства і эканомікі ўступае ў супярэчнасьць ня толькі з этыкай чорных, а і белых (48:30);

– ЗША, якія былі краінай-вытворцам, сталі краінай-спажыўцом (54);

– а на гэта “вы нам наслаілі яшчэ і лакдаўн…” (1:02:30);

– а любы лакдаўн – гэта праява грамадства кантролю; і як у такіх умовах нават у ЗША жыць сваёй працай?! (1:08:30).

2.

Другім чалавекам, якога можна паслухаць па ўзьнятым пытаньні, зьяўляецца прафесар Анатоль Клёсаў – гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=0Tmfx6DepAk .

На наш погляд, галоўнае, што ён сказаў па сутнасьці справы, наступнае:

– трэба ўсё, што адбываецца ў ЗША цяпер, падзяліць на дзьве часткі. Першая – гібель афраамерыканца Флойда; другая – што адбывалася пасьля гэтага (час 1:30);

пра Флойда тэлебачаньне ЗША перадае скажона (1:50). Шырока не паведамляецца пра фальшывую 20-ку баксаў, якой “расплаціўся” ў краме гэты негр, пасьля чаго клерк пазваніў у паліцыю. З паліцыяй Флойд распачаў бойку, затым працягваў буяніць у паліцэйскай машыне. З-за гэтага яго выцягнулі з машыны і пачалі супакойваць. Але ўсе папярэднія этапы гэтых падзей амерыканскім СМДІ не паказвалі, абрэзалі…

– пакласьці буяна на зямлю і прыціснуць каленам – стандартны паліцэйскі прыём (4:20), але пры гэтым нельга ціснуць на шыю;

– другая частка гісторыі – забурэньні, адносна якіх падзеі з Флойдам былі толькі затраўкай (5:20);

– 170 гадоў у неграў ЗША сядзіць крыўда за тое, што ім Абрам Лінкальн абяцаў за ўдзел у грамадзянскай вайне ХІХ ст на баку паўночнікаў і пасьля перамогі па 4 га зямлі і па мулу (5:40). Але Абрам падмануў… З таго часу ва ўсіх забурэньнях негры крычаць: “Дзе мае 4 га і мул?!” Гэтым яны апраўдваюць свае рабаўніцтвы і вандалізм (6:40);

– расавая сегрэгацыя ў ЗША ёсьць і сёньня (7:00) – у белых і сёньня недавер да чорнаскурых;

чорнаскурых у ЗША 16%, але іх абсалютная большасьць сярод вязьняў (7:30), пры гэтым негры лічаць, што іх арыштоўваюць “толькі за тое, што яны чорныя”;

– у белых амерыканцаў ёсьць комплекс віны перад неграмі, таму яны спрабуюць яе кампенсаваць (8:20) – ім даюць бясплатныя тэлефоны зь безьлімітным часам размоў, талоны на ежу, субсідыі на жыльлё, але працуюць сярод іх далёка ня кожны. Большасьць з неграў гуляюць да 3-4 ночы, а затым сьпяць да 2 дня (9:40);

– але тое, што цяпер адбываецца (патураньні), толькі павялічвае праблему (10:00). Гэта – не мірныя пратэстоўцы (10:50);

– Трамп у гэтый сітуацыі – мішэнь (11:20). Ён сказаў, што на рабаўніцтвы адказам будзе стральба…

– усе на адрэналіне, бо па паліцыі стралялі… (13:40);

– багемны раён НьюЁрка Соха цалкам разбураны-разрабаваны (14:00);

– натоўпамі кіруюць важакі (15:40);

– Байдэн увесь час выступае на баку “паўстанцаў” (17:10).

3.

Дадатковую і карысную, на наш погляд, інфармацыю выдаў зь Нью-Ёрку Аляксандр Федароўскі. На Ютубе ёсьць два яго інтэрвю.

Тут – https://www.youtube.com/watch?v=L8BqIpKxET4 – першае. Сп. Федароўскі паінфармаваў:

– на 2 чэрвеня 2020 г. каменданцкі час абвешчаны ў 40 асноўных гарадах ЗША; нац.гвардыя актывавана ў 23 штатах з 50(час 2:50);

– але ўлады Нью-Ёрка фактычна падстаўляюць горад пад марадзёрствы-рабаваньні, хаця для захаваньня парадка на 4 авеню горада хапіла бы адной роты сьпецназу і 20 сабак. Нью-Ёрк адкрыта аддалі на паруганьне натоўпу… (6:50);

дачка мэра Нью-Ёрка ўдзельнічала ў арганізацыі рабаваньняў, а мэр горада сказаў, што ганарыцца сваёй дачкой (7:20);

– “Нью-Ёрк – маці ўсіх планетарных бедаў”, паколькі тут сканцэнтраваны сілы зла, глыбіннай дзяржавы, якія нясуць пакуты, гора ды сьмерць планеце (8:10);

– Трамп зьвярнуўся да губернатараў з пытаньнем: ці зьбіраюцца яны наводзіць парадак (бо ЗША – федэрацыя штатаў). Не атрымаў адказу і таму заявіў, што ён прымае на сябе ўсю паўнату ўлады і адказнасьці ў сувязі з пагрозай над краінай і што ён уводзіць у гарады цяжка ўзброеныя часткі арміі ЗША (9:30);

сёньня можна казаць, што грамадзянская вайна ў ЗША мае месца (10:10), яе ўдарны кулак – чорная частка насельніцтва;

– пры гэтым губернатары адмаўляюцца ўводзіць нацыянальныя гвардыі (11:10), якія падпарадкоўваюцца ім, а начальнік паліцыі Хьюстана ад імя ўсіх  іншых начальнікаў паліцыі патрабуе ад Трампа “закрыць рот” (13:40 – гл. фота зьлева);

– цікава, што на фоне ўсіх падзей, якія сёньня адбываюцца ў ЗША (у т.л. з забойствам людзей), кудысьці падзеўся каронавірус! (14:30) – раптам імгненна перасталі паміраць людзі!;

CNN, NBC, усе іншыя вялікія медыя ЗША, а таксама мэр Нью-Ёрка заяўляюць, што пратэсты мусяць працягвацца (16:30). Гэта ўжо нейкі дом для пазбаўленых розуму…

– “прагназую чарговую спробу імпічменту Трампу і перанос выбараў” (18:50), “прапаную забараніць дэмакратычную партыю ЗША, як партыю фашыстоўскага тыпу, арыштаваць яе кіраўніцтва”.

Тут: https://www.youtube.com/watch?v=9XRdTKaYDq0 – другое інтэрвю. Асноўныя думкі сп. Аляксандра, на наш густ, былі ў ім наступнымі:

– “у нас (у ЗША) грамадзянская вайна” (0:20);

– на сёньня ёсьць зьвесткі пра дзюжыну афіцэраў, якія атрымалі вогнястрэльныя раненьні ці аўтамабільныя траўмы (0:40);

– каменданцкі час не выконваецца, рабаўніцтвы працягваюцца (2:10);

Трампа хочуць справакаваць на гвалтоўныя дзеяньні, але гэта пастка (3:30);

– паліцэйскія адчуваюць сябе закладнікамі (3:50);

– учора ў 19.00 па цэнтры Нью-Ёрка прагналі калону белых у падтрымку Флойда, але ад іх не было чуваць ніводнага патрабаваньня з нагоды забойства неграмі-падлеткамі ў цэнтры Нью-Ёрка некалькі месяцаў таму ў 7 гадзін вечара белай 18-гадовай дзяўчыны Тэсі Мэйджэрс (6:10 – гл. фота ўнізе); пра яе нават ня ведаюць…;

– па ўсіх інфармацыйных каналах ідзе масіраванае цкаваньне прэзідэнта Трампа (7:10);

– у іншых штатах уначы часта ідуць рукапашныя баі на вуліцах начных гарадоў (8:40), але ўсе [ліберастычныя] СМДІ заяўляюць пра “законныя дзеяньні пратэстоўцаў” (10:20);

цяпер па ўсіх гарадах ЗША адбываецца не сацыяльны пратэст (няма ніякіх эканамічных ці сацыяльных патрабаваньняў), а спроба дэстабілізаваць палітычную абстаноўку ў краіне і зрынуць прэзідэнта Трампа (12:00);

– метастазы “глыбіннай дзяржавы” праніклі ў Міністэрства абароны, ФБР, ЦРУ (15:20);

– бывае, што паліцэйскія становяцца на калені перад пратэстоўцамі… (16:40), а ва Фларыдзе ўсё наадварот…;

– ёсьць усе прыкметы змовы пэўных сіл з мэтай зьмены палітычнага ладу ў ЗША ў сэнсе пазбавіць прэзідэнта Трампа яго пасады і ўплыву тых сіл, якія за ім стаяць (18:00);

калі Трамп праіграе, гэта будзе вельмі кепска для ўсяго сьвету (19:00), паколькі пэўная група з глабальнымі мэтамі будзе і далей пранікаць ва ўсе краіны сьвету (нібы ракавая пухліна сваімі метастазамі) і весьці да кіраваньня імі, да павелічэньня эксплуатацыі народаў, закабаленьня людзей праз сістэму даўгоў, ператвараць свабодных людзей у рабоў… (19:30);

– “можна пачытаць у мяне, як банкі пасьля 1978 г. абрабавалі сярэдні клас ЗША” (20:00); “людзі прыйдуць у жах, калі ўбачаць той узровень цынізму, які маюць прадстаўнікі групы глабальных сьпецыяльных інтарэсаў у дачыненьні да простых людзей”.

4.

Тут – https://www.youtube.com/watch?v=pUbnKYAc9ek – у канцы рэпартажу тэлеканала “Расея 1”, пачынаючы з 13:30, пра падзеі ў ЗША свае меркаваньні выказаў расейскі палітолаг Барыс Межуеў (на антыўкраінскія комплексы расейскага імперца ня будзем зьвяртаць увагі):

– “тут бачны тэхналогіі спалучэньня гвалтоўнай часткі пратэсту і мірнай” (14:20);

– “дэмакратычная прэса” зьвярнулася да нацыянальнай гвардыі не падпарадкоўвацца загадам прэзідэнта (17:30);

– адбываецца ціск на сенатараў-рэспубліканцаў, каб яны адмовіліся ад Трампа (17:40);

сьмешна ня бачыць ва ўсім гэтым чаргі спланаваных дзеяньняў з мэтай дасягненьня палітычных вынікаў (17:45);

– падобнага роду арганізацыі (накшталт Антыфы) даўно існавалі і рыхтаваліся да падобнага роду выплескаў (18:00), напэўна былі кантакты з лідарамі чорнаскурых арганізацый;

– мне здаецца, што тут арганізацыя прэвалюе над стыхійнасьцю (18:30), і галоўная мэта – прымусіць Трампа не вылучацца на другі тэрмін.

 

5.

Хто жадае, можа яшчэ паслухаць істотна менш зьмястоўныя, на наш погляд, меркаваньні:

– з абвінаваўчым ухілам у бок паліцэйскіх, якія затрымлівалі  Флойда, журналіста RTVi зь НьюЁрка Станіслава Кучара (гл. тут:  https://www.youtube.com/watch?v=JCtloCnVhhA);

– амерыканскага аналітыка Ціма Кербіhttps://www.youtube.com/watch?v=rlEQXixJjjs (“адкрытыя межы і гастарбайтэры не патрэбны” – 34:40).

=

На гэтым у данай частцы ўсё…

 

– – – –

Дадатак.

Яшчэ істотная інфармацыя і меркаваньні:

https://www.youtube.com/watch?v=c-eyC4b8dxQ

https://www.youtube.com/watch?v=gnmnr3sCE4Y

https://www.youtube.com/watch?v=SS6IA_zayZQ

 

 

 

 

4 каментарыя

  1. Яўген Мурашка кажа:

    На мой погляд, гэтыя падзеі, можна накласьці (як матрыцу) на падзеі у Беларусі.
    Можа і не усё супадзе, але нешта падобнае існуе.

  2. Siarhiej кажа:

    1. Цікавая інфа на Сайце, якую не сустрэнеш у СМІ !
    2. Мой дзед, працавіты і разумны селянін, выратаваўся ад раскулачывання тым што кінуў гаспадарку і уцёк з сям’ёй у горад пасля таго як мясцовыя лайдакі і алкашы сталі звяртацца да яго: “кулак, дай закурыць”. Другі дзед, які быў вясковым кавалём, зрабіў тое ж самае. А два браты гэтага дзеда, якія засталіся, разам з вялікімі сем’ямі былі раскулачаны і ўсе загінулі ў Гулаге.
    3. Ленін, Троцкі і К выкарысталі “нізы” для знішчэння такой-сякой цывілізацыі ў Імпэрыі, а Лу-ка для ўсталявання дыктатуры. Можна прыгадаць таксама Мао, Пол-Пота, Мугабе …
    4. Homo sapience, не зусім “сапіенс”, суадносіны, напэўна 20/80. Дыферэнцыацыя ў ЗША ідзе хуччэй па лініі IQ, а не толькі па колеру скуры. Помста лузераў – звычайная з’ява і асаблівасьць псіхікі людзей. “Пролетарыі всех стран аб’едіняйцесь!” (Галадранцы гоп да кучы!) – К. Маркс. Нягоднікі, кшталту Байдена і Сандэрса, гэтым карыстаюцца.
    5. Я не згодны са Сп. Мурашка, пратэст супраць нашай дыктатуры нешта іншае.

  3. мінак кажа:

    ”… калі Трамп праіграе, гэта будзе вельмі кепска для ўсяго сьвету, паколькі пэўная група з глабальнымі мэтамі будзе і далей пранікаць ва ўсе краіны сьвету (нібы ракавая пухліна сваімі метастазамі) і весьці да кіраваньня імі, да павелічэньня эксплуатацыі народаў, закабаленьня людзей праз сістэму даўгоў, ператвараць свабодных людзей у рабоў… ”
    Гэтак!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы