nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3б. Беларуская дактрына (Д-прынцыпы: 51-100)

51. У эканамічных пытаньнях, як і ў многіх іншых, мы зьяўляемся прыхільнікамі канцэпцыі Залатой сярэдзіны. Г.зн., што мы сьхільныя пазьбягаць скрайнасьцяў агалцелага лібералізму, які патрабуе ўсё прыватызаваць, як і скрайнасьцяў таталітарнага камунізму, які патрабуе ўсё зрабіць “агульнанародным”, а на справе – аддаць ў паўнаўладдзе бюракратыі. Таму, у якасьці зыходна-стратэгічнага падыходу, прапануем наступнае: па-перашае, прапанем у агульнанацыянальнай уласнасьці захаваць запаведнікі, нетры, транспартныя шляхі, палігоны; у пажыцьцёвую арэнду (на ўмове карыстацца па прызначэньні і на строгіх правілах) перадаць зямлю для сельскагаспадарчых мэтаў, лясы, рэкі, іншыя вадаёмы з першачарговым правам арэндатара перадаваць іх бліжэйшым нашчадкам; а ўсе іншыя аб’екты, якія ня маюць выразнай тэрытарыяльнай уласьцівасьці і якія не павінны кантралявацца дзяржаўным чыноўніцтвам (фабрыкі, заводы, прадпрыемствы гандлю, жыльлё і г.д.), прапануем прыватызаваць.

Другое пытаньне, важкае для нас – беларускіх дэмакратаў: якая частка ўсіх капіталаў, якія будуць перададзены ў арэнду ці прыватызаваныя, павінна апынуцца ў руках беларусаў? Адказ: мы лічым, што ня менш 85-90% (гэта таксама сярэдзіна паміж скрайнасьцямі; альтэрнатыўны псеўда-ліберальны адказ: “гэтае пытаньне ня варта ўздымаць”; альтэрнатыўны шавіністычны падыход: “уся ўласнасьць павінна быць толькі ў руках беларусаў”).

Трэцяе пытаньне: прыватызацыя павінна прывесьці да стварэньня алігархіі ці моцнага сярэдняга класу? Адказ: мы лічым, што ў выніку прыватызацыі павінен зьявіцца сярэдні клас, складзены з уласьнікаў і арэдатараў у колькасьці ня менш за 80-85% ад усяго насельніцва Беларусі (альтэрнатывы: прыватызацыя павінна прывесьці да зьяўленьня алігархіі й жабакоў; ці прадпрыемствы, жыльлё і г.д. павінна застацца ў фактычнай уласнасьці бюракратыі – мы катэгарычна адкідаем). Адзін са шляхоў дасягненьня такога выніку заключаецца ў пераўтварэньні ўсіх прадпрыемстваў і гаспадарчых галінаў, прызначаных для прыватызацыі, у Закрытыя акцыянерныя таварыствы (ЗАТы), дзе 55-75% акцыяў павінны перайсьці ў рукі прадстаўнікоў працоўнага калектыву, а іншыя 25-45% акцый павінны быць перададзены выніковым кіраўнікам і ў адкрытае акцыянаваньне для прыцягненьня інвестыцый і тэхналогій з эканамічна разьвітых краінаў.

Чацьвертае: калі прыватызацыя адбудзецца не па трох папярэдніх прынцыпах, ці магчыма нацыяналізацыя і рэпрыватазацыя? Адказ: мы за тое, каб рабіць столькі цыклаў прыватызацыя-нацыяналізацыя-прыватызацыя, пакуль ня будуць атрыманы вышэй апісаныя вынікі (заявы пра “сьвяшчэннае права ўласнасьці”, здабытае нават злачынным чынам, мы не прымаем; дабрабыт беларускага народу, яго права быць гаспадаром на ўласнай зямлі – рэч на парадак больш “сьвятая”).

Пятае: прыватызацыя павінна ісьці самацёкам ці пад кантролем нацыянальнага ўраду і суправаджацца навучаньнем? Адказ: па-нашаму, прыватызацыя павінна адбывацца планава, пад жорскім кантролем нацыянальнага ўраду, абсалютна адкрыта, у адпаведнасьці з простымі й зразумелымі правіламі і, абавязкова, ва ўмовах выніковага навучаньня шырокіх народных масаў, як карыстацца атрыманымі капіталамі, як іх разьвіваць… (альтэрнатыву пра бюракратычную закрытасьць дадзенага працэсу, пра хуткасьць і г.д. мы адкідаем).

Будзем лічыць пададзенае чарговым прынцыпам нашай дактрыны (Д пр- п 51). Гл. артыкул “Некаторыя тлумачэньні для наведвальнікаў сайту. Частка 2, ідэалагічная”, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/04/17/634.

51а. Заяўляем і папярэджваем: калі, ня дай Бог, Лукашэнка, ратуючы ўласную скуру, прадасьць нашыя прадпрыемствы маскалям-імперыялістам (якія вырашылі пакарыстацца метадамі фінансавага імперыялізму сіянакратыі), альбо набярэцца даўгоў, пасьля нашага прыходу да ўлады даўгі Лу-кі расейскай імперыякратыі будуць адмененыя, а прыхватызаваныя маскалямі прадпрыемсты – нацыяналізаваныя. Пазьней яны будуць пераўтвораныя ў ЗАТы і наноў акцыянаваныя жыхарамі Беларусі. І толькі 10-12% акцый будуць зноў выстаўленыя на продаж на канкурэнтных умовах на цалкам адкрытых аўкцыёнах! Пацьвярджаем: уласнасьць на тэрыторыі Беларусі на 85% будзе ў руках беларусаў!!! ((Д пр-п 51/1). Сфармулявана ў артыкуле “Схадняк”, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/12/20/1085.


52. У сёньняшняй абстаноўцы ў сьвеце народам, якія знаходзяцца пад кірзавым ботам расейскага імперыякрата альбо могуць зноў падпасьці пад яго, трэба пачаць ствараць АНТЫІМПЕРСКІ ІНТЭРНАЦЫЯНАЛ, скіраваны супраць аднаго з галоўных соцыяпаразітычных монстраў сучаснай цывілізацыі – расейскай імперыякратыі. Пры гэтым усім нам няма на каго разьлічваць! Рускі народ, задураны імперскай прапагандай, на гэта ня здольны. Яго самога вось-вось трэба будзе ратаваць ад татальнай пагібелі… Еўразьвяз у тым дэгенераваным стане, у якім ён цяпер знаходзіцца, ня здольны на гэта таксама. Сіянакратыя, як высьвятляецца, сьхільная здушваць дэмаратычныя памкненьні народаў, якія належаць ці належалі да расейскай імперыі, з такой жа заўзятасьцю, як і расейская імперыякратыя. Застаецца толькі адно: усім нам аб’ядноўвацца, арганізоваўвацца і ўсё рабіць самім… (Д пр-п 52). Ініцыявана ў артыкуле “Эстонскі народ, мы з табой!”, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/05/03/650.


53. У будучай Беларускай дзяржаве ўсе помнікі Леніну, Сталіну, Дзяржынскаму і ім падобным “гістарычным асобам” будуць перавезены ў адно месца (на поле перад Курапацкім лесам), дзе разам з курапацкімі расстрэльнымі ямамі будуць выкарыстаны для пабудовы Мемарыяльнага комплексу, які павінен стаць вечным напамінам беларускаму народу пра жахлівыя часы расейскага імперыялізму ў форме камуна-фашызму (Д пр-п 53). Ініцыявана артыкулам “Тэнгіз Гудава: “Савецкая памяць” не павінна маячыць там, дзе ёй ня месца”, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/05/05/652.


54. Дамовы з расейскай імперскай бюракратыяй ня вартыя паперы, на якой яны падпісаныя (Д пр-п 54). Разгледжаны ў артыкуле “Споўнілася 10 гадоў са дня заключэньня Дамовы аб міры паміж Чачнёй-Ічкерыяй і Расеяй. Якія вынікі?”, адрас https://nashaziamlia.org/2007/05/13/662.



55. У будучай Беларусі, як толькі ўлада пяройдзе ў рукі нармальнага дэмакратычнага кіраўніцтва, абавязкова і тэрмінова будзе адноўлены ня толькі статус беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, а і такі ж статус беларускіх нацыянальна-гістарычных сімвалаў – гербу “Пагоня” і бел- чырвона-белага сьцягу! (Д пр-п 55). Разгледжаны ў артыкуле “Ці адпавядаў рэфэрэндум 14 траўня 1995 году Канстытуцыі і законам?”, адрас https://nashaziamlia.org/2007/05/14/673.


56. Пасьля прыходу да ўлады сапраўдных беларускіх сілаў у Беларусі спынецца вітаньне ветэранаў-СМЕРШаўцаў і штабістаў, якія выжылі ў час Другой сусьветнай вайны, затое вітацца і матэрыяльна падтрымлівацца будуць нашчадкі тых беларусаў, якія загінулі ў час Другой сусьветнай вайны ў змаганьні з нямецкім фашызмам. Працягвацца гэта будзе столькі часу, колькі віталіся былыя СМЕРШаўцы і штабісты – г.зн., што на сёньняшні дзень, ужо больш за 60 гадоў! (Д пр-п 56) Разгледжана ў артыкуле “Перамога патрэбна. Але над кім?”, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/05/18/681.



57.У будучай беларускай дзяржаве будзе абавязкова створаны “Музей імперскай акупацыі”, у якім будуць пададзены дакументы пра акупацыю нашай краіны (і яе наступствы) Расейскай імперыяй (1794-1917 гг.), Савецкай імперыяй (1917-91 гг.) і постсавецкай імперыяй у час, калі на пасаду прэзідэнта Беларусі быў пасаджаны агент расейскай імпербюракратыі А.Лукашэнка (1994-? гг.). Д пр-п 57. Ініцыяваны артыкулам “І ў Кіеве адкрыўся Музей савецкай акупацыі”, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/05/30/690.


58. У будучай Беларускай дзяржаве ў час, калі будзе адбывацца беларусізацыя, толькі тыя асобы рускай нацыянальнасьці будуць мець права голасу адносна статусу рускай мовы, хто сёньня актыўна выступае супраць этнацыду беларускага народу! У будучыні толькі гэта будзе даваць ім права на заўвагі па праблемах рускай мовы ў Беларусі… (Д пр-п 58). Прынцып справакаваны інфармацыяй, пададзенай у артыкуле “Юшчанка зьвярнуўся да досьведу гітлераўскага міністра”, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/06/02/700.



59. У якасьці прынцыпаў эканамічнай часткі Беларускай дактрыны прымаюцца наступныя прынцыпы энергазабесьпячэньня Беларусі, агалошаныя сп-ром С.Гусакам:

– у Беларусі павінна быць забясьпечана дыверсіфікацыя паставак газу і нафты. БЧНК, супраца зь Венесуэлай, Іранам – добрыя прыклады такога кірунку дзейнасьці;

– нам, каб выжыць ва ўмовах прысутнасьці побач расейскай імперыі, прыйдзецца будаваць АЭС (можа, не адну), але абавязкова па заходніх тэхналогіях (найбольш верагодна, французскіх);

– у Беларусі трэба будзе разьвіваць альтэрнатыўныя крыніцы энергазабесьпячэньня;

– невялікія ўласныя запасы нафты ды вугалю трэба максімальна захаваць для будучых пакаленьняў беларусаў.

– Масква за ўсё (нафта- ды газаправоды, чыгунку, паветраную прастору і г.д., а таксама базы, радары, іншыя вайсковыя аб’екты пакуль яны будуць заставацца) будзе плаціць па еўрапейскіх коштах (Д пр-п 59). Сфармулявана на падставе артыкула “Станіслаў Гусак: Мы плацілі за нафту ў пяць разоў даражэй, чым яна каштавала ў сьвеце”, адрас: nashaziamlia.org/2007/06/04/703.


60. У праекце рэфармаваньня сельскай гаспадаркі ў будучай Беларусі будуць улічаны распрацаваныя сп-рамі А.Саламонавым і М.Бандаруком “Асноўныя палажэнні нацыянальнай беларускай канцэпцыі рацыянальнага выкарыстання зямельных рэсурсаў Беларусі”; гл. пп. 6 і 7 іх артыкула (Д пр-п 60). Прынцып сфармуляваны на падставе артыкула “Нацыянальная ідэя рацыянальнага выкарыстання зямельных рэсурсаў Беларусі (часткі І – ІІІ)”. Адрас, пачынаючы з https://nashaziamlia.org/2007/06/09/709. Адначасова пацьвярджаем, што ў будучай Беларусі любы ўчастак зямлі, які мае ўласьцівасьць тэрыторыі (а беларуская этнічная тэрыторыя – гэта адна са сьвятых каштоўнасьцяў усяго беларускага народу), яшчэ можа быць перададзены ў пажыцьцёвую арэнду з правам перадачы ў спадчыну бліжэйшай радне, але ніколі не прыватызаваны (гл. Д пр-п 51).


61. У будучай беларускай дзяржаве будзе забаронена інфармацыйнае ці якое-небудзь яшчэ разбурэньне ўсьведамленьня сістэмнай сувязі паміж індывідуальнымі правамі чалавека й яго абавязкамі перад беларускім народам! (Д пр-п 61). Сфармулявана ў артыкуле “Каму сорамна мець пачуцьцё этнічнай прыналежнасьці”, адрас: nashaziamlia.org/2007/06/25/729, ініцыявана артыкулам “Прыцемкі ліберальнай імперыі”, адрас: nashaziamlia.org/2007/06/20/728.


62. У связі з тым, што псеўда-лібералы з захаду і расейскія імперыялісты з усходу ўвесь час імкнуцца дэлегалізаваць пачуцьцё прыналежнасьці этнічнага беларуса да ўласнага беларускага народу, фармулюем дактрынальны прынцып: такое пачуцьцё у будучай Беларусі будзе лічыцца ня толькі легальным, нармальным, здаровым, але і надзвычай пажаданым! На яго ўзбуджэньне і культываваньне ў значнай ступені будзе скіраваны працэс навучацьня і выхаваньня моладзі, а таксама інфармацыйнае забесьпячэньне ўсяго беларускага грамадства. Прычына ў тым, што пачуцьцё прыналежнасьці да ўласнага народу і ўсіх яго каштоўнасьцяў зьяўляецца грунтам для біяфільнага, стваральнага, канструктыўнага стаўленьня да сябе і сьвету ў кожнага чалавека і ўсяго грамадства, прынамсі ў межах уласнай дзяржавы (Д пр-п 62). Сфармулявана ў артыкуле “Каму сорамна мець пачуцьцё этнічнай прыналежнасьці”, адрас: nashaziamlia.org/2007/06/25/729, ініцыявана артыкулам “Прыцемкі ліберальнай імперыі”, адрас: nashaziamlia.org/2007/06/20/728.


63. У “Расеі” сёньня ёсьць група таленавітых ідэолагаў “рускага нацыяналізму”, якія завуць сябе “арыйцамі”. Далешыя нашыя адносіны, як зьмястоўных беларускіх дэмакратаў, да гэтай групы будуць вызначацца яе эвалюцыяй альбо ў бок класічных нацыяналістаў, альбо ў бок тыповых рускіх шавіністаў-імперыялістаў. У першым варыянце разьвіцьця падзей “арыйцы” ў адносінах, напрыклад, да нас – беларусаў – вымушаны будуць прызнаць ня толькі нашую этнічную, генетычную, гістарычную, сьветаглядную і г.д. адметнасьць, адасобленасьць ды палітычную самастойнасьць, але і прызнаць неабходнасьць вяртаньня і кампенсацыі беларускаму народу таго, што было зрабавана, разбурана, зьнішчана, скрадзена расейскай імперыякратыяй з дапамогай рускага народу за сотні гадоў імперскага панаваньня на этнічных беларускіх землях (гл. пункт 32 і 25 Беларускай дактрыны). Ва ўмовах менавіта такіх пераўтварэньняў “арыйцаў” мы маем патэнцыйную магчымасьць на інтэрнацыянальнае супрацоўніцтва зь імі ў змаганьні з нашым агульным ворагам – расейскай імперыякратыяй, а ва ўмовах супрацьлеглага – не. Бо з ворагамі, у якіх у другім выпадку пераўтворацца “арыйцы”, не сябруюць. Зь імі змагаюцца (Д пр-п 63). Разгледжана ў артыкуле “Па нашым шляху? (Частка ІІ)”, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/06/27/732.

63а. Цяпер відавочна, “арыйцы” свой выбар зрабілі. Яны ператварыліся ў тыповых расейскіх імпер-шавіністаў. У выніку, зноў атрымліваецца так, што мы, як беларускія зьмястоўныя дэмакраты, універсальныя нацыяналісты, перажываем за маскоўска-рускі народ (які можа пайсьці ў расход на чарговыя імперскія войны) больш, чым тыя, хто называе сябе “арыйцамі – рускімі нацыяналістамі” (Д пр-п 63а.). Сфармулявана на падставе артыкула ““Чорны крук” з Грузіі праляцеў. Зьбіраем яйкі (Частка 4)”, адрас nashaziamlia.org/2008/08/23/1502.


64. Наша стаўленьне, як зьмястоўных беларускіх дэмакратаў і сістэмных гуманістаў, да мандыялісцкага руху на Захадзе і ў Расейскай імперыі зьяўляецца як мінімум насьцяржанным. Будзем і далей сачыць за сусьветнай закулісай (Д пр-п 64). Заяўлена ў артыкуле “Масонскія гульні Пуціна”, адрас: http://nashaziamlia.org/2007/07/22/795/#more-795.


65. Мы, як сапраўдныя беларускія дэмакраты, якія нацэлены на рэалізацыю аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу, маем наступныя планы што да прыватызацыі ў Беларусі: 1) Тым беларускім людзям, якія хочуць набыць капітал ці ўзяць нешта ў арэнду і ўжо цяпер могуць набытым вынікова карыстацца (ведаюць як гэта рабіць, маюць веды і навыкі), мы плануем дапамагчы зьдзейсьніцца іх жаданьням. 2) Тым беларусам, якія хочуць набыць капітал, але пакуль ня могуць ім вынікова карыстацца (ня ведаюць як гэта рабіць, ня маюць адпаведных навыкаў), мы плануем даць адпаведныя веды, а затым дапамагчы набыць і капітал. 3) У тых прадстаўнікоў беларускага народа, якія могуць вынікова распараджацца ўласнасьцю ў эканамічнай сьферы, але ня хочуць набываць капітал, мы плануем распаліць адпаведнае жаданьне і дапамагчы набыць капітал. 4) У тых беларусаў, хто ня можа і ня хоча, але патэнцыйна можа захацець і можа навучыцца, мы плануем распаліць адпаведнае жаданьне, даць адпаведныя веды і дапамагчы набыць капітал. 5) І толькі ад тых, хто ня можа і ня хоча ды ня зможа і не захоча (а гэта таксама значная частка нашага народу), мы гатовыя адчапіцца. Але, на сваёй зямлі беларусы пры нашай уладзе будуць валодаць ня менш, як 85-90% капіталаў (Д пр-п 65). Сфармулявана ў артыкуле “Такія інтэрвю трэба чытаць уважліва – 2”, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/08/08/837.


66. У цяперашнім складзе “аб’яднаных дэмакратычных сілаў” Беларусі няма дэмакратычных партый, як і ўся палітычная аб’яднанская плынь у цэлым ня ёсьць дэмакратычнай! “Аб’яднаная апазіцыя” сёньня аб’ектыўна не зьяўляецца альтэрнатывай цяперска-лукашысцкаму рэжыму, яна ёсьць яе імітацыяй, якая пры гэтым дадаткова яшчэ і не дае паўстаць сапраўднай дэмакратычнай беларускай альтэрнатыве (Д пр-п 66). Сфармулявана ў артыкуле “Еўрапейскае поле змаганьня зь сіянакратыяй (Частка 3)”, адрас : https://nashaziamlia.org/2007/12/16/1077.

66а. Ня можа быць дэмакратыі ў Беларусі без зьдзяйсьненьня аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу, бо ў гэтым палягае зьмест беларускай дэмакратыі. Як і ня можа быць беларускім дэмакратам ніводны з тых, хто ўхіляецца ад змаганьня зь яе ворагамі. Аднак, сярод усёй апазіцыі ў Беларусі сёньня ня проста няма ніводнай сапраўды дэмакратычнай партыі. Справа выглядае значна горш – сярод усіх распіяраных “беларускіх” апазіцыянераў няма ніводнага, хто быў бы шчыра і безумоўна нацэлены на абарону і зьдзяйсьненьне аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу! Усе яны альбо прыкідваюцца такімі, маючы на справе іншыя мэты, альбо знаходзяцца ў залежнасьці ад такіх “падвязак”, якія ім не дазволяць выконваць ролю сапраўднага суб’ектнага лідара беларускага народу. Тое ж мы мусім сказаць і пра “беларускія” “незалежныя” СМІ – ад “Народнай волі”, “Нашай нівы” да радыё “Свабода” ці сайта “Пагоні”. (Д пр-п 66а). Сфармулявана ў артыкуле “Пра “Карту Муда́ка”, тэхналогію махлярства і падліньніка-сьцярвятніка, які косіць пад белага арла (частка 3)”. Адрас: nashaziamlia.org/2009/01/08/1712.


67. Вылучаем дзьве гіпотэзы што да цяперашняй ролі “Захаду” ў станаўленьні будучай беларускай дэмакратыі: 1) Дэмакратызацыя Беларусі і яе стратэгічны механізм – пераўтварэньне беларускага народу ў сапраўднага гаспадара ўласнай зямлі, не зьяўляецца мэтай “Захаду”. 2) Беларусафобскі аўтарытарны рэжым Лукашэнкі выгадны “Захаду” і, фактычна, падтрымліваецца ім, паколькі той усяляк разбураючы, аслабляючы беларускае грамадства з кожным годам стварае ўсё лепшыя ўмовы для будучай прыхватызацыі беларускай маёмасьці расейскай альбо заходняй фінансавай алігархіяй (заходнія алігархі не баяцца, што спачатку ўласнасьць беларускага народу будзе захоплена расейцамі – яны разьлічваюць пазьней усё перахапіць…). (Д пр-п 67). Сфармулявана ў артыкуле “Такія інтэрвю трэба чытаць уважліва – 2”, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/08/08/837.


68. Бярэм артыкул “Да пытаньня пра ўласнасьць” у якасьці матэрыяла-сырца для далейшай распрацоўкі эканамічнай часткі нашай дактрыны (Д пр-п 68), адрас: https://nashaziamlia.org/2007/08/20/858.


69. Нашаму беларускаму грамадству найбольш выгадная і патрэбная менавіта нацыянальна арыентаваная эканоміка (а не эканоміка дзеля максімальнага прыбытку), бо гэта адзіная эканоміка, якая скіравана на інтарэсы ўсяго грамадства; паколькі пасьля прыходу да ўлады дэмакратычных сілаў беларуская эканоміка яшчэ доўга будзе заставацца эканомікай даганяльнага тыпу, яна ня можа быць абсалютна адкрытай (Д пр-п 69). Сфармулявана на аснове артыкула “Эканамічныя матывы нацыяналізма”, адрас https://nashaziamlia.org/2007/08/27/864.


70. У сувязі з тэмай аплаты дзяржаўным чыноўнікам становіцца зразумелым, што галоўнае пытаньне – гэта ня “Колькі плаціць прэзідэнтам ды іншым палітыкам, чыноўнікам?”, а “Як ім плаціць?”. Адказваючы на яго, заявім наступнае: у будучай беларускай дзяржаве ўсе дзяржаўныя фінансы будуць празрыстыя; будзе абсалютна выключана магчымасьць мець два бюджэты (адзін зь якіх таемны); усе даходы прэзідэнтаў, міністраў, дэпутатаў, іншых чыноўнікаў і палітыкаў будуць абсалютна адкрытыя, як цяпер, напрыклад, у ЗША (Д пр-п 70). Сфармулявана на падставе артыкула “Колькі і як плаціць прэзідэнтам?”, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/09/03/872/


71. Мы лічым цалкам прыймальным падыход, калі вызначэньне зарплатаў кіраўнікоў розных установаў (дырэктары, рэктары і г.д.), міністэрстваў (міністр і яго штат), прадстаўнікоў мясцовай і цэнтральнай улады (рай-, гар- і аблвыканкамы, дэпутаты Вярхоўнай Рады, Прэзідэнт і прадстаўнікі яго адміністрацыі, суддзі, пракуроры і г.д.) адбываецца аўтаматычна праз адпаведны заранёў вызначаны падвышальны каэфіцыент (скажам, ад 3 да 12) адносна сярэдняга заробку ў тым калектыве ці сярод тых жыхароў, на якіх распаўсюджваецца ўлада адпаведнага кіраўніка (Д пр-п 71). Сфармулявана ў матэрыяле “Урад вызначыў заробкі кіраўнікам прадпрыемстваў”, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/09/04/874/


72. У будучай беларускай дзяжаве нацыянальны ўрад вымушаны будзе абавязкова весьці барацьбу супраць спойваньня народу (традыцыйнага – па інэрцыі, ці наўмыснага). Але акцэнт будзе зроблены не на забараняльна-каральныя метады (хаця, напэўна, і такія будуць мець месца), а найперш на тое, каб стварыць у людзей уяўленьне пра высокую каштоўнасьць іх уласнага жыцьця, якім вельмі варта вынікова распарадзіцца, пра яго сэнс, радасьць, паўнавартасьць, дасягнуць якія магчыма толькі тады, калі ня будзе залежнасьці ад бутэлькі, цыгарэты, наркатычных таблеткі ці шпрыца. Для гэтага высілкі будучага беларускага ўраду будуць скіраваныя на тое, каб кожны чалавек меў магчымасьць сфармуляваць сваю высокую жыцьцёвую мэту й імкнуўся дасягнць яе, разумеючы, што гэта цалкам рэальна (Д пр-п 72). На падставе артыкула “Галаўны боль Еўропы – піва, у Беларусі – водка!”, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/09/25/905/


73. Любая складанае сістэма (а зьмястоўна-дэмакратычная дзяржава да такіх несумніўна належыць) павінна мець ня толькі моцныя ўнутраныя сувязі паміж яе ўласнымі элементамі, але і дакладныя, добра ахоўваемыя межы. Пераход праз гэтыя межы (асабліва іміграцыя, а таксама транзіт, эміграцыя) павінен быць дакладна рэгулюемым. Візавы рэжым – адзін з галоўных сродкаў кантролю іміграцыйных працэсаў. У сувязі з гэтым заяўляем, што ў будучай беларускай дзяржаве абавязкова будзе існаваць строгі візавы рэжым, які будзе функцыянаваць у адпаведнасьці зь беларускімі нацыянальнымі інтарэсамі (Д пр-п 73). Сфармулявана на падставе артыкула “Бяз візы ў Расею – можаце, у Беларусь – не”, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/09/28/907/


74. Прызнаем рускае брыдкаслоўе (мат) важным антыкультурным, негатыўным фактарам грамадскага жыцьця – і, адначасова, адным зь істотных сродкаў імперскай агрэсіі. У сувязі з гэтым у будучай беларускай дзяржаве будзе наладжана выніковая барацьба з гэтай ганебнай, дэструктыўнай зьявай (Д пр-п 74). На падстве артыкула “АНТЫРУСІЗМ”, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/10/09/923/


75. У нярускіх рэспубліках “Расеі” ў цэлым бытавы шавінізм рускіх прысутнічае не выразна. Рускі народ, як такі, у сваёй абсалютнай большасьці самастойна не аднаўляе гэтую ганебную рысу. Але шавіністычны сьветагляд навязваецца рускім “зьверху”, а дакладней – расейскай імперыякратыяй! Каб мець магчымасьць заставацца спажыўцом расейскіх імперскіх інтарэсаў апошняя праводзіць імперскую палітыку, а, у сваю чаргу, для гэтага ўвесь час паціху, з дапамогай розных няяўных тэхналогій падбухторвае рускіх быць шавіністамі. Імперыякратыя так робіць, бо ўсьведамляе значэньне рускага шавінізму, як асноўнай прылады яе імперскай палітыкі. Па гэтай прычыне абедзьве ганебныя зьявы (рускі шавінізм і расейскі імперыялізм), як правіла, ідуць поруч (Д пр-п 75). Сфармулявана на падставе матэрыяла “Маскаль наведаў Якуцію (частка 2)”, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/10/13/928/#more-928


76. Для таго, каб народу, які знаходзіцца пад двайным каланіяльна-сацыяльным уціскам, прыйсьці да зьмястоўнай дэмакратыі, яму трэба спачатку вызваліцца з-пад улады расейскай імперскай бюракратыі, а ўжо затым вызваляцца ад мясцовай кампрадорскай бюракратыі. Калі памяняць месцамі пасьлядоўнасьць змаганьня, станоўчы вынік дасягнуць немагчыма. Мэта таксама ня будзе дасягнутая, калі спыніць змаганьне на нейкім этапе і не завяршыць яго. Таму асноўныя этапы змаганьня за дэмакратыю такія: спачатку дасягеньне незалежнасьці (ад любых формаў імперыялізму і каланіялізму – як тэрытарыяльна-гвалтоўнага, так і фінанасава-інфармацыйнага!), а затым дасягненьне сапраўднай дэмакратыі праз кіраваньне грамадствам нацыянальнай элітай. Пры гэтым над мясцовай бюракратыяй (а таксама над фінансавай алігархіяй, сьпецслужбамі, ваеншчынай, клерам, крыміналам, ахлакратыяй ды іншымі патэнцыйна соцыя-паразітнымі ці проста дэструктыўнымі сіламі) павінен зьдзяйсьняцца надзейны кантроль (Д пр-п 76). Сфармулявана на падставе матэрыяла “Маскаль наведаў Якуцію (частка 2)”, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/10/13/928/#more-928


77. У будучай беларускай дзяржаве абавязкова будзе адзначацца Дзень маці (у адрозьненьне ад недарэчнага “Міжнароднага жаночага дню – 8 Сакавіка”). Найбольш верагодная дата – другая нядзеля траўня, як у большасьці краін сьвету (Д пр-п 77).


78. Габрэі (людзі габрэйскай нацыянальнасьці), габрэйскі народ, семіты (семіцкія народы), кіраўніцтва Ізраіля, Ізраіль, сіяністы, сіянакратыя – гэта ўсё істотна розныя аб’екты нашай рэчаіснасьці. Мы гэта ўлічваем і заклікаем улічваць усіх. Гэта значыць, што калі мы гаворым пра габрэйскі народ, мы маем на ўвазе менавіта габрэйскі народ, а не, напрыклад, кіраўіцтва Ізраіля ці сіяністаў. Калі мы гаровым пра адзін з галоўных соцыяпаразітных монстраў сучаснай людская цывілізацыі – сіянакратыю, г.зн., што мы маем на ўвазе менавіта яе, а не, напрыклад, габрэяў.
Дакладна такое ж (дыферэнцаванае) стаўленьне ў нас да іншай групы аб’ектаў: рускія людзі, рускі народ, Расея, носьбіты ідэй рускага шавінізму і расейскага імперыялізму (расейска-рускія шавіністы ды імперыялісты – маскалі), расейская імперская бюракратыя (расейская імпербюракартыя, імперыякратыя). Калі мы пішам нейкі тэрмін, мы маем на ўвазе дакладна азначаны аб’ект (Д пр-п 78). Зафіксавана ў артыкуле “І сьмех – і грэх. Галоўны этнацыдчык нарваўся на “антысемітызм””, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/10/21/940/#more-940


79. Мы падтрымліваем большасьць патрабаваньняў да сёньняшніх бюракаратычна-цяперскіх уладаў у Беларусі, якія зафіксаваныя ў рэзалюцыі “Сацыяльнага марша і мітынга”, за выключэньнем ільготаў для ўдзельнікаў “аўганскай” і “чачэнскай” войнаў. Гэтыя войны былі ня проста несправядлівымі, яны ў многім былі імперскімі, захопніцкімі, генацыднымі. У першай зь іх загінула каля 1 мільёна ні ў чым не вінных грамадзян Аўганістана, у другой – каля 250 тысячаў грамадзянаў мільённай Чачні! Усім удзельнікам гэтых войнаў, якія хаваюцца за выразам “воінаў-інтэрнацыяналістаў”, наша… адсутнасьць павагі! Гэтыя войны вяла расейская імпербюракратыя целамі ў тым ліку грамадзянаў Беларусі, а цяпер хоча, каб яшчэ наступствы ўсёй гэтай імперскай ганьбы аплочваў беларускі народ сваёй працай?! Не атрымаецца! (Д пр-п 79). Запісана на падставе артыкула ““Сацыяльны марш” – абсурд + абсурд”, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/11/06/1033/.


80. Прыводзім наш сьпіс найцяжкіх злачынстваў лукашысцка-цяперскага рэжыму. Ён уключае:
– небясьпеку страты беларускай дзяржаўнасьці й шантаж гэтым нашага народу і эліты. Наша дзяржава – гэта стратэгічны найкаштоўны інструмант, з дапамогай якога наш беларускі народ можа захаваць сябе ў часе і рэалізаваць сваю гістарычную місію;
– генацыд. Толькі па афіцыйных лічбах сьмяротнасьць у Беларусі перавышае нараджальнасьць на 50.000 чалавек у год. Цяперскае “кіраваньне” да 2011 года прывядзе да выміраньня да 1 мільёна чалавек! Калі сюды дадаць, што гэта афіцыйныя, а не рэальныя лічбы, што тут не ўлічаныя сотні тысяч чалавек (у многім лепшых), якія з-за бесперсьпектыўнасьці зьязджаюць у іншыя краіны сьвету і ўжо ніколі адтуль ня вернуцца, атрымаецца, што ад цяперскага рэжыму на чале з Лукашэнкам Беларусь панясе людскія страты генацыднага памеру. Параўнайце: ад бальшавіцка-сіянісцкага тэрору ленінска-сталінскай пары беларускі народ страціў каля 1,5-2 мільёнаў чалавек, гітлераўскі нацыянал-сацыялізм прывёў да такога ж. Страты беларускага народу ад лукашэнкаўска-цяперскага рэжыму за 17 гадоў могуць быць такімі ж! Калі ж гэтыя пачвары пры дзяржаўнай уладзе надумаюць яшчэ і выкарыстаць супраць беларусаў дэмаграфічную зброю – пачаць масава перасяляць у нашу сінявокую ксенагенныя этнасы (а такія пагрозы ідуць пастаянна) – гэта ўжо будзе нават непараўнальна горш, чым сталінізм ці гітлерызм!!!;
– этнацыд. У Белаурсі цяпер чорныя сатанінскія сілы шырокім фронтам праводзяць татальную этнацыдную палітыку, якая ўключае зьнішчэньне ўсяго сьвятога для нас – беларусаў. Вынішчэньню падвяргаецца ўсё тое, на чым павінна трымацца адзінства беларускага народа – і наша мова, і гістарычная памяць, і нацыянальныя сімвалы, і беларуская культура, і наш сьветагляд, і фальклор, і пачуцьцё нацыянальнай годнасьці, гаспадара на ўласнай зямлі г.д. і да т.п.;
– дыскрымінацыя беларусаў на іх роднай зямлі. Беларусы, якія любяць сваю краіну і свой народ, якія жадаюць ахвярна служыць ім, не дапускаюцца ні на якія кіроўныя пасады, нават самыя мізэрныя. Яны вымушаны жыць ва ўмовах сталага недахопу матэрыяльных рэсурсаў для сябе і сваіх сем’яў, ва ўмовах адсутнасьці самай мізэрнай маральнай падтрымкі ад каго б там ні было;
– захоп ва ўласнасьць матэрыяльных каштоўнасьцяў, якія зьяўляюцца ўласнасьцю беларускага народу. Цяперцы, каб выжыць, паціху распрадаюць нашыя землі, трубаправоды, прадпрыемствы, жыльлё, крамы і г.д.;
– захоп нашай інфармацыйнай прасторы інфармацыйнай прасторай расейскай імперыі, якая прапагандуе каштоўнасьці й апісвае сьвет, зыходзячы толькі з пазіцыі інтарэсаў расейскай імперыякратыі;

– забруджваньне нашай зямлі, вады, паветра самымі рознымі адкідамі, якое набывае такія памеры, што ўсё часьцей вымушае выкарыстоўваць паняцьці экалагічнага бедства;
– разбурэньне беларускай дэмакратыі па ўсіх кірунках (зьнішчаецца свабода СМІ, разбураецца выбарчая працэдура, уціскаюцца правы чалавека, апазіцыя кіруецца сьпецслужбамі й г.д.). (Д пр-п 80). Запрапанавана з нагоды артыкула “Асьвета і сіла”, адрас https://nashaziamlia.org/2007/11/17/1059.


81. Зьяву, калі інфармацыйная прастора наўмысна адчужаецца ад рэчаіснасьці й сьвядома дэфармуецца якой-небудзь соцыя-паразітнай сілай (напрыклад, глабалісцкай фіналігархіяй, сіянакратыяй ці імперыякратыяй), у выніку чаго інфармацыйная рэчаіснасьць перастае адпавядаць аб’ектыўнай рэчаіснасьці, калі ўсё гэта робіцца, каб дэзарыентаваць, а затым і паразітычна выкарыстаць людзей, грамадствы – аб’яўляем адным зь цяжкіх злачынстваў супраць людзей і гуманістычнага прагрэсу чалавецтва (Д пр-п 81). Сфармулявана ў артыкуле “Еўрапейскае поле змаганьня зь сіянакратыяй (Частка 3)”, адрас : https://nashaziamlia.org/2007/12/16/1077.


82. Любы сьветагляд ці ідэалогія, у якіх адкрыта альбо кантэкстуальна прысутнічае ўяўленьне аб нібы перавагах габрэяў над прадстаўнікамі іншых народаў свету, ёсьць злачынства (Д пр-п 82). Сфармулявана ў артыкуле “Еўрапейскае поле змаганьня зь сіянакратыяй (Частка 3)”, адрас : https://nashaziamlia.org/2007/12/16/1077.


83. Паміж расейскай імперыякратыяй, яе халуямі-цяперцамі (з аднаго боку) і глабалісцкай сіянакратыяй (з другога) існуюць саюзьніцкія адносіны. Яны узмацняюцца ва ўсе тыя моманты, калі абуджаецца імкненьне нашага народу стаць гаспадаром ва ўласным доме. Калі беларусы прыдушаны, цяперцы, імперыякраты і сіянакраты могуць дазволіць сабе свары паміж сабой, але як толькі беларускі народ пачынае падымаюць галаву, пералічаныя сацыяльныя паразіты зноў аб’ядноўваецца, каб ня даць прыйсьці да ўлады сапрадным яго прадстаўнікам (Д пр-п 83). Сфармулявана ў артыкуле “Еўрапейскае поле змаганьня зь сіянакратыяй (Частка 3)”, адрас : https://nashaziamlia.org/2007/12/16/1077.


84. Вылучаем гіпотэзу: у Беларусі сёньня разам з расейскім імперскім праектам зьдзяйсьняецца і сіянісцкі праект. Гэта абумоўлівае выраджэньне беларускай апазіцыі ў бязглуздую кампанію аб’яднанцаў, якая рыхтуе нашаму народу абсалютна неадэкватную яго аб’ектыўным інтарэсам (як і гістарычным патрабаваньням у цэлым) псеўда-ліберальную ідэйна-праграмную будучыню (Д пр-п 84). Сфармулявана ў артыкуле “Еўрапейскае поле змаганьня зь сіянакратыяй (Частка 3)”, адрас : https://nashaziamlia.org/2007/12/16/1077.


85. На дадзеным гістарычным этапе, мы зьяўляемся сьведкамі паступовай эвалюцыі Расеі ад тыповай тэрытарыяльнай імперыі да імперыі гібрыднай – тэрытарыяльна-фінансавай (Д пр-п 85). Сфармулявана ў артыкуле “Чаму сабакагаловы “чалавек году” аддаў перавагу “блакітнаму варышцы””, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/12/31/1120.


86. Лічым, што ў змаганьні за будучую Беларускую дзяржаву патрэбныя ўсе яго формы – грамадская дзейнасьць, палітычная актыўнасьць, ідэалагічная праца, сьветагляднае арыентаваньне. Усе яны знаходзяцца ў сістэмнай сувязі паміж сабой. Пры гэтым кожная больш высокая форма змаганьня ўключае папярэднія, як больш базавыя, надаючы апошнім арыентыр і сэнс. З усіх формаў грамадзянскай актыўнасьці людзей, накіраванай на выпраўленьне скажэньняў, ва ўмовах якіх вымушаны жыць наш беларускі народ, грамадская дзейнасьць зьяўляецца найбольш базавай, а сьветаглядны пошук – найбольш высокаўзроўневай (Д пр-п 86). Патлумачана ў артыкуле “Наш каментар на апошнія артыкулы рускіх нацыяналістаў”, адрас: nashaziamlia.org/2008/01/09/1135.


87. З усіх рускіх нацыяналістаў, з поглядамі якіх нам давялося пазнаёміцца праз Інтэрнэт, да разуменьня таго, што галоўным ворагам рускага народу зьяўляецца непасрэдна сама расейская імперыя, найбліжэй падышлі Аляксей Шырапаеў і Пётр Хамякоў. У сувязі з гэтым мы лічым магчымым маральна падтрымаць гэтых людзей і ў спрыяльных абставінах уступіць зь імі ў кантакт – самі навязвацца ня будзем (Д пр-п 87). Заяўлена ў артыкуле “Наш каментар на апошнія артыкулы рускіх нацыяналістаў”, адрас: nashaziamlia.org/2008/01/09/1135.

87-а. На сёньня найбольш падыходзячай кандыдатурай з рускага народу для перамоваў з намі – зьмястоўнымі беларускімі дэмакратамі – і такімі, як мы прадстаўнікамі іншых суседніх народаў зьяўляецца спадар Аляксей Шырапаеў (Д пр-п 87а). Сфармулявана ў артыкуле “Альбо расейская імперыя, альбо рускі народ”, адрас: https://nashaziamlia.org/2010/04/04/3213/#more-3213.


88. Той дамінуючы ідэалагічны і практычны грамадска-палітычны лад, які цяпер усталяваны на Захадзе, нельга лічыць дэмакратыяй. Гэта – псеўда-лібералізм, які адрозьніваецца нават ад лібералізма (а ня тое, што ад дэмакратыі) адсутнасьцю заклікаў да свабоды народаў, а таксама сталым штучным правакаваньнем у чалавека праз СМІ нізкіх, жывёльных індывідуальна-эгаістычных інстынктаў, з дапамогай чаго дасягаецца разбурэньне маральна-этычных прынцыпаў, неабходных для арганізацыі й разьвіцьця паўнавартаснага людскага грамадства, як сістэмнага цэлага. Гэтую справу зьдзяйсьняе дамінуючая цяпер на Захадзе соцыя-паразітная сіла, якой зьяўляецца глабалісцкая фінансавая алігархія (зь сіянакратычным ядром у цэнтры). Яна шызафрэнізуе, касмапалітызуе і дэградуе грамадствы ў кірунку быдляцкага стану, імкнецца тое ж зрабіць у маштабе ўсяго чалавецтва для таго, каб стварыць і пашырыць асяроддзе для ўласнага паразітнага існаваньня. Гэтая ж сіла ў інфармацыйнай прасторы й імкнецца падмяніць паняцьце “дэградаваны псеўда-лібералізм” на паняцьце “дэмакратыя”, прымусіць усіх карыстацца гэтай падменай (Д пр-п 88). Патлумачана ў артыкуле “Пра “дэмакратыю” і чачэнскую незалежнасьць (частка ІІ)”, адрас: nashaziamlia.org/2008/01/12/1146/#more-1146


89. З-за двух стратэгічных чыньнікаў: магчымай далейшай псеўда-ліберальнай дэградацыі Захаду (першы) і верагоднага захаваньня захопніцкіх памкненьняў Расеі ў адносінах да Беларусі (другі) – мы павінны быць падрыхтаванымі да захаваньня пагрозы для незалежнасьці й дэмакратыі беларускага народу з боку расейскай імперыякратыі. Калі Расея наладзіць транзітныя шляхі для газа і нафты ў Еўразьвяз вакол Беларусі, мы можам апынуцца ў атмасьферы такой жа цынічна-блюзьнеркай абыякавасьці да нашага лёсу з боку Захаду, якія ён дэманструе сёньня ў адносінах да чачэнскага народу. Гэта сітуацыя будзе цалкам адпавядаць абыватальска-дэгенератыўнаму стану і заходняга грамадства ў цэлым, і яго палітычнай “эліты” ў прыватнасьці. У выпадку, калі падзеі ў бліжэйшыя гады будуць разгортвацца па дадзеным (найгоршым) сцэнары, будучае вызваленьне беларускага народу з-пад імперскага ўплыву найверагодней можа адбыцца альбо на фоне двугой фазы самараспаду расейскай імперыі, альбо пасьля імавернай вайны Захаду ці Кітая з Расеяй. Можа тады Захад нарэшце стане відушчым і канчаткова пераадолее намоўленае яму жаданьне бачыць Расею “цэласнай” (Д пр-п 89). Запісана ў артыкуле “Пра “дэмакратыю” і чачэнскую незалежнасьць (частка ІІ)”, адрас: nashaziamlia.org/2008/01/12/1146/#more-1146


90. Сёньняшні Кітай – гэта імперыя, кіруемая кітайскай імперыякратыяй, якая ёсьць найстрашэзным ворагам людскай цывілізацыі (Д пр-п 90). Зафіксавана ў артыкуле “Што беларусу да Кітая? (частка 7, заключная)”, адрас: nashaziamlia.org/2008/01/31/1175.


91. Якія б мы ні былі злыя на паганую расейскую імперыю, з пазіцый інтарэсаў людскай цывілізацыі мы павінны, у выпадку магчымых палітычных ці вайсковых спрэчках паміж Расеяй і Кітаем, Казахстанам і Кітаем, Кіргізіяй і Кітаем і г.д., як мінімум, у бліжэйшыя гады і дзесяцігоддзі станавіцца на бок першых (Д пр-п 91). Сфармулявана ў артыкуле “Што беларусу да Кітая? (частка 7, заключная)”, адрас: nashaziamlia.org/2008/01/31/1175.


92. Мы ставімся скране негатыўна да ўсіх заяваў і дзеяньняў Лукашэнкі, якія правакуюць магчымую экспансію кітайцаў на нашу беларускую зямлю. Мы ставімся да гэтага, як да яшчэ адной праявы сатанізму цяперашняй нялюдскай, пракрамлёўскай улады ў адносінах да нашага беларускага народу! (Д пр-п 92). Сфармулявана ў артыкуле “Што беларусу да Кітая? (частка 7, заключная)”, адрас: nashaziamlia.org/2008/01/31/1175.


93. У будучай беларускай дзяржаве абавязкова будуць адрозьнівацца дзьве “свабоды слова”. Адна зь іх – свабода шукаць, казаць, распаўсюджваць праўду – будзе ўсяляк падтрымлівацца. Другая свабода – свабода абражаць, зьневажаць, хлусіць, дэзінфармаваць і г.д., будзе ўсяляк асуджацца і (Д пр-п 93). Сфармулявана ў артыкуле “Спадарства, вязень “свабоды слова” – гэта, напрыклад, Фроліх, а Зьдзьвіжкоў – банальны павакатар (частка 3, заключная)”, адрас: nashaziamlia.org/2008/02/08/1186.


94. У будучай Беларускай дзяржаве будзе лічыцца крымінальным злачынствам любая спроба зьняважыць сьвятыя беларускія агульнанацыянальныя каштоўнасьці – нашу мову, нацыянальна-гістарычныя сімвалы, беларускую культуру, гісторыю, нашу дзяржаву, скіраваную ў будучыню мэту жыцьця беларускага народу і г.д. (Д пр-п 94). Сфармулявана ў артыкуле “Спадарства, вязень “свабоды слова” – гэта, напрыклад, Фроліх, а Зьдзьвіжкоў – банальны павакатар (частка 3, заключная)”, адрас: nashaziamlia.org/2008/02/08/1186.


95. У будучай Беларускай дзяржаве ордэны Скарыны ў Зімоўскага, Бабкінай, Баскава, Селязьнёва, Лужкова, Аляксія ІІ, Кардэна, Савіцкага, Якубовіча, сям’і Ельцына і некаторых іншых будуць забраныя. Усім ім будзе патлумачана, што гэтую ўзнагароду яны атрымалі па недарэчнасьці з рук Лукашэнкі (які на той час будзе прызнаны судом злачынцам), які жадаў неадэкватнай раздачай ордэна Скарыны наўмысна зьняважыць беларускі народ, і што яшчэ ў свой час ім варта было ад гэтай узнагароды адмовіцца (Д пр-п 95). Запісіна ў артыкуле “Чарнуха працягваецца. Фіксуем акты ўладнага варварства – 16”, адрас: nashaziamlia.org/2008/02/12/1193.


96. У Будучай Беларускай Дзяржаве з сапраўдным нацыянальным урадам чарнобыльская праблема павінна быць вырашаная наступным чынам: з тэрыторыяў Беларусі, якія падпалі пад максімальнае радыяцыйнае забруджаньне (агульнай плошчай каля 20% ад тэрыторыі Беларусі), людзі павінны быць адселеныя, а на месцы забруджаных тэрыторый павінны быць арганізаваныя запаведнікі. Пры гэтым, людзі павінныя адсяляцца пасьлядоўна ў кірунку з месцаў з найбольшым узроўнем радыяцыйнага забруджаньня да меншага; адбывацца гэта павінна ў тэмпах, якія адпавядаюць эканамічным магчымасьцям нашай краіны; на месцы новага жыхарства ўмовы жыцьця людзей павінны быць арганізаваныя так, каб людзі жадалі жыць на новым месцы, а не вяртацца назад. Мы выступаем катэгарычна супраць падмешваньня радыяцыйна забруджанай прадукцыі да адносна нармальнай, мы выступаем за асуджэньне ўсіх, хто быў і ёсьць вінаваты ў дапушчэньні негатыўнага ўплыву чарнобыльскай радыяцыі на здароўе людзей (Д пр-п 96) . Заяўлена ў артыкуле “Сьвет зноў перакуліўся: Пазьняк адзначаў угодкі БНР… разам з Бандажэўскім (частка 2)”, адрас: nashaziamlia.org/2008/02/20/1200.


97. У будучай Беларускай дзяржаве ніякае “сьвята 23 лютага” адзначацца ня будзе. Хутчэй за ўсё будзе адзначацца “Сьвята абаронцаў беларускага народу і Вялікай Літвы – Беларусі”, і хутчэй за ўсё з нагоды знакамітай бітвы пад Воршай яно будзе адбывацца 8 верасьня (Д пр-п 97). Сфармулявана ў артыкуле “Сучасная расейская армія – пераемніца сваіх папярэдніц”, адрас: nashaziamlia.org/2008/02/26/1207.


98. У будучай беларускай дзяржаве будзе адменены перавод стрэлак гадзіньнікаў двойчы ў год – будзе ўведзены адзіны час, які раней зваўся дэкрэтным і які мяняца ня будзе (Д пр-п 98). Сфармулявана ў артыкуле “Летні час”, адрас: https://nashaziamlia.org/2008/03/29/1288.


99. Аўтахтонны (карэнны) народ мае поўнае права на абарону сваёй этнічнай тэрыторыі й дзяржавы ад захопу ксенаэтнічнымі чужынцамі, а сябе ад эксплуатацыі імі й паступовага зьнішчэньня з дапамогай ксенаэнічнай дэмаграфічнай зброі. Яго кіраўнікі абавязаны не дапускаць падкладваньня ксенаэтнічных дэмаграічных мінаў з наступнымі магчымымі бедамі для карэннага народу – паразітаваньнем на ім, грамадзянскай вайной, выміраньнем! (Д пр-п 99). Сфармулявана ў артыкуле “Ці вырашыць МУС Беларусі праблему фіктыўных шлюбаў (частка 5: высновы і рашэньні)”, адрас: nashaziamlia.org/2008/08/09/1467.


100. У будучай беларускай дзяржаве дэмаграфічная палітыка будзе накіраваная на тое, каб падтрымліваць аптымальны баланас паміж генетычнай цэльнасьцю, адзінствам беларускай нацыі (першае) й яе адкрытасьцю сьвету (другое). Трэба, каб, з аднаго боку, ніводны беларус не сумняваўся, што яго беларуска-літвінскі народ ня толькі з культурна-моўных, а і зь генетычна-роднасных, крэўных пазіцый абсалютна канкрэтны аб’ёкт Сьвету – дакладна акрэсьленая, дыскрэтная частка людскай цывілізацыі, да якой ён належыць. З іншага боку, таксама трэба, каб беларусы не гублялі генетычнай сувязі з генафондам усяго чалавецтва, абсалютна не закрыліся, не адасобіліся. Аптымальная мяжа для гэтага балансу павінна быць выяўлена на строга навуковых падыходах, што могуць зрабіць толькі беларускія навукоўцы. Але верагодна, што ў будучай Беларусі для дасягненьня вышэй акрэсьленай мэты доля беларусаў не павінна зьніжацца менш за 95% (дакладней, зьніжэньне да 95% – алярмічная мяжа, а перавышэньне 99% – перакос у шавінізм і генетычны аўтаркізм), а 1-5%-ная доля прадстаўнікоў іншых народаў, якія стала жывуць у Беларусі, нейкім чынам павінна быць зьвязана зь іх прапорцыяй у Еўропе і сьвеце. На сёньня доля беларусаў у Беларусі (82% – даныя апошняга перапісу) далёка не адпавядае пададзеным вышэй лічбам. Гэта азначае, што пасьля прыходу да ўлады сапраўдных прадстаўнікоў беларускага народу ім прыйдзецца праводзіць такую дэмаграфічную, эканамічную, сацыяльную, інфармацыйную палітыку, якая б спрыяла істотнаму падвышэньню нараджальнасьці сярод беларусаў і мінімізацыі іміграцыі ў Беларусь прадстаўнікоў небеларускіх этнасаў. Далей, калі мы – беларусы – набярэм нестаючыя 15%, да нас на сталае жыцьцё ўсё роўна можна будзе ўпускаць каго і колькі трэба нам, выдзяляючы для кожнай нацыянальнай групы адпаведныя квоты (Д пр-п 100). Сфармулявана ў артыкуле “Ці вырашыць МУС Беларусі праблему фіктыўных шлюбаў (частка 5: высновы і рашэньні)”, адрас: nashaziamlia.org/2008/08/09/1467.


2 каментарыя

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы