nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Чорны крук” з Грузіі праляцеў. Зьбіраем яйкі (Частка 4; Д пр-п 63а)

жнівень 23, 2008 | Каментары (1)

�Р�1.JPG
А вось пазіцыя што да вайны паміж расейскай імперыяй і Грузіяй знакамітага “Агенцтва Рускай Інфармацыі” (АРІ) – г.зв. “арыйцаў”, якія заўсёды падавалі сябе “рускімі нацыяналістамі”, а мы, нягледзячы на тое, што яны ўвесь час крытыкавалі “імперастаў”, упарта называлі іх шавіністамі-маскалямі. Спадзяемся, цяпер кожнаму чытачу стане ясна, што правы былі мы (узята адсюль: ariru.info/doc/?id=3138; скарочана).

Рэдакцыя.

ПЫТАНЬНІ ПАСЬЛЯ ВАЙНЫ Ў ПАЎДНЁВАЙ АСЕЦІІ

АРІ – аналітычны аддзел

Баявыя дзеньні ў Паўднёвай Асеціі нібы закончаныя [зьвярніце ўвагу на падмену: заяўляецца пра “баявыя дзеньня ў Паўднёвай Асеціі”, а ўсе наступныя разважаньні будуць датычыць Грузіі; слоў, што Паўднёвая Асеція – гэта частка міжнародна прызнанай тэрыторыі Грузіі, ня будзе. – Рэд.] і кіраўніцтва расеянскай федэрацыі проста ўпіваецца вынікамі вайны, якая ўжо названая “пяцідзённай”. Нават рыхтуе нейкія “шасьцідзённыя планы”. Аналітычны Аддзел АРІ лічыць, што ня толькі пра планы – пра вынікі казаць пакуль рана. Аднак пытаньні задаваць ужо можна, і некаторыя зь іх мы вырашылі агучыць.

Пытаньне першае: чаму ў гадзіне язды ад сталіцы суперніка, горада Тбілісі, расеянская армія раптам затрымалася?

Абстрэл з “градаў” мірнага горада [гаворка пра міфічна-прапагандыскі абстрэл Цхінвалі грузінамі. – Рэд.] – гэта ваеннае злачынства нават па мерках войнаў сярэдзіны ХХ стагоддзя. У стагоддзі ХХІ-м – гэта ўвогуле нонсэнс. Гэта акт беспрэцэдэнтнага вандалізму і акт, які апраўдвае ваенныя дзеяньні супрацьлеглага боку [“абстрэл з “градаў” мірнага горада” – міф імперскай прапаганды, які “арыйцы” чамусьці выкарыстоўваюць у якасьці сваёй апоры для далейшых разважаньняў пра “законнасьць дзеяньняў” “супрацьлеглага боку”. – Рэд.]. І ўсяго справы было на пару гадзін – доблесныя абаронцы горада разьбегліся пры першых гуках дызеляў, замежныя дыпламаты прэвентыўна ад’ехалі з гораду – бяры яго голымі рукамі [вось ён, увесь імперыялізм, і папёр!.. – Рэд.]. Але нехта аддаў загад затрымацца. Хто? Няўжо яго моцна папрасілі пра гэта з ЗША? У якой форме тады папрасілі? Якія рычагі ўзьдзеяньня былі выкарыстаныя? Незразумела. Прас*лі перамогу рускіх хлапцоў [* пастаўлена намі. – Рэд.].

Пытаньне другое: баегатовасьць расейскай арміі.

Пасьля падзей у Паўднёвай Асеціі [цікава даведацца, што Тбілісі знаходзіцца ў Паўднёвай Асеціі; зьвярніце ўвагу, прапаганда ня церпіць дакладнага, рацыянальнага падыходу… – Рэд.] шматлікія аналітыкі сталі інтэнсіўна займацца разборам палётаў, дапытвацца: як так сталася, што грузінская армія прасунулася настолькі глыбока на першапачатковым этапе, здолела весьці бой ледзь не на роўных? Калі б ня нізкія баявыя якасьці грузін як салдат, яшчэ невядома, як бы ўсё закончылася. Аднак аналітыкі АРІ ставяць пытаньне інакш: як так здарылася, што грузінская армія ЎВОГУЛЕ асьмелілася кудысьці там рушыць? З пункту гледжаньня рэсурсаў, сілаў і сродкаў армій Грузіі й Расеі – гэта як армія Гватэмалы і армія ЗША. Сілы несупаставімыя. Таму нават у наркатычным трызьненьні прэзідэнту Гватэмалы ня прыйдзе ў галаву аб’явіць вайну Злучаным Штатам. Нават прэзідэнта Кубы, армія якой нашмат больш арміі Грузіі, неяк ні разу (нават у час піка магутнасьці СССР) не наведвала ідэя забраць назад амерыканскую ваенную базу Гуантанама, якая месьціцца на Кубе. Бо таварыш Фідэль разумеў: рашэньне аб’явіць вайну ЗША будзе апошнім у яго жыцьці – і для яго самога, і для яго рэжыму, як стала яно апошнім для аднаго зь яго калегаў з Панамы.

Гледзячы па апошніх зьвестках пра прэзідэнта Грузіі, які ў наўпроставым эфіры зьядаў свой гальштук, чалавек знаходзіцца ў скрайняй стадыі нярвовага стрэсу. Аднак вар’ятам яго назваць пакуль нельга. Нельга назваць вар’ятамі й яго патронаў з Вашынгтону, якія вырашылі, што падрыхтаваная імі армія карлікавай дзяржавы [зыходзячы са сьветагляду звычайнага нацыяналіста, 5-мільёная краіна – гэта нармальная краіна… – Рэд.] вырашыць, па сутнасьці, нескаладаныя ваенныя задачы. Г.зн., што расейскую армію ўжо ня бралі ў разьлік. Вось вам і “адраджэньне магутнасьці”.

Пралічана ўсё было заранёў, і ваюй грузіны хоць трохі пасьмялей і актыўней – расейская армія ня высунулася б з Рокскага тунэлю. Сітуацыю выратаваў толькі цуд: моцны баявы дух рускіх салдатаў ды афіцэраў [тое, чым усе вушы забіла расейская імперская прапаганда, ёсьць, аказаваецца, цудам. – Рэд.] і поўная адсутнасьць такога ў грузін. Аднак вечных цудаў не бывае, і калі сустрэнецца расейская армія зь супернікам, які будзе ёй ня вельмі саступаць – яе справы могуць быць зусім кепскія.

Мы бачылі паветраныя эскадроны ЗША, якія бамбілі Ірак, неба якога было чорнае ад амерыканскіх верталётаў і самалётаў [на справе такога ніколі не было. – Рэд.], і мы бачылі неба Грузіі з рэдкімі, як сельскі аўтобус, самалётам у небе. Прычым, незразумела нават – чыімі. Мы кожны дзень бачым па тэлевізары ВМФ ЗША, які прысутнічае практычна паўсюль на планеце, прадстаўнікі якога з ухмылкай слухаюць крыкі расеянскіх генералаў пра адэкватны адказ зь міжкантынетальных глыбіняў. І тут жа мы бачым тры нейкія старажытныя карыты, якія ў час пачатку канфлікту ціха гніюць на прыколе і якія толькі праз пару дзён патапілі грузінскую маторную лодку. Яшчэ мы бачылі касьмічных начальнікаў, якія надзьмухалі шчокі й распавядалі нешта пра спадарожнікавыя групоўкі Расеі. Ну, і дзе яны былі, гэтыя спадарожнікі, калі Грузія сьцягвала войскі да Цхінвалі? Вядома, дзе яно ўсё было. Гэта нават не пытаньне. Пытаньне ў тым, дзе будзе гэты флот, гэтая авіяцыя, дзе будуць гэтыя доблесныя касьмічныя войскі, калі часу “Ч” суджана будзе надарыцца зноў?

Пытаньне чацьвертае: чаму ніхто не выказвае клопату пра лёс салдат і пілотаў, якія знаходзіліся ў палоне, калі падпісвалі 6 пунктаў? Чаму там няма ні слова пра нашых палонных?

СМІ Грузіі паведамілі, што грузінскія ваенныя ўзялі ў палон некалькі пілотаў … і яшчэ 19 вайскоўцаў. Як адзначыў тады Нагавіцын, у РФ не было на той момант магчымасьці дамовіцца з грузінскім бокам пра перадачу экіпажаў, што прадугледжана нормамі міжнароднага права.

У сувязі з гэтым адразу неяк успамінаюцца падзеі 1999 года ў Югаславіі, калі сербы таксама ўзялі ў палон двух амерыканскіх пілотаў. Мы ня ведаем, чым тады ЗША паўзьдзейнічалі на афіцыйны Белград, але эфект быў выразным: лётчыкаў, у самы час бамбаваньняў, вярнулі з глыбокімі прабачэньнямі за двое сутак. А тут сядзяць недзе нашы ў кандалах, незразумела нават, колькі іх сядзіць, а ў вярхах расеянскай федэрацыі старанна занятыя планам нейкіх “шасьці”. І выглядае на тое, што пофіг усім і лёс пілотаў, і лёс іншых рускіх палонных. Пытаньне захопленых у палон ваенных – гэта яшчэ адзін аргумант, што трэба было браць Тбілісі.

І яшчэ цікавыя рэчы выявіла вайна. Аказваецца, у Паўднёвай Асеціі жывуць натоўпы грамадзянаў расеянскай федэрацыі, якіх армія адразу кінулась бараніць [і пра гэты трук расейскага нэаімперыялізму, як вы бачыце, пішацца на поўным сур’ёзе. – Рэд.]. У той жа час ніхто неяк не паехаў на танках у Сальск і Кандопагу, як ніхто асабліва і не раздае пашпарты расеянскай федэрацыі ні рускім у Казахстане, ні рускім ва Украіне [як мы ведаем, гэта ня так – ужо раздаюць… – Рэд.]. Атрымліваецца, што асеціны – гэта для расеянскай федэрацыі суайчыньнікі, а рускія, раскіданыя “перабудовай” па ўсім сьвеце [няўжо “перабудова” іх раскідала?.. – Рэд.] – гэта хрэн ведае хто [“арыйцы” ў адпаведнасьці зь міфамі імперскай ідэалогіі “рускімі” называюць і ўкраінцаў, і беларусаў; варта вельмі насьцярожана ставіцца да гэтага прыёму імперскай ідэалогіі й імперскай жа прапаганды! – Рэд.]. Вайна вайной, гэта мы разумеем, але неяк пра ўнутраныя справы нешта ціха. Хто бароніць рускіх? [маюца на ўвазе вось гэтыя “рускія” ў іншых краінах. – Рэд.].

Пытаньне пятае: якія высновы зроблены ў адносінах да генералітэту, які распрацоўваў мабілізацыйныя прэдпісаньні ды іншыя паперы на выпадак часа “Ч”?

Так, рускія коштам неверагодных высілкаў і самаахвяраваньня зноў перамаглі. Прычым перамаглі насуперак галавазадым людзям у Генштабе. Задачай гэтых людзей, якія навучаліся ў акадэміях, было дакладнае планаваньне аперацыі, уключна з разьлікам запасных шкарпэтак для кожнага асобна ўзятага старшага прапаршчыка. У СССР такія планы былі. Для часа “Ч” на любым магчымым тэатры ваенных дзеяньняў існавалі пакеты сьпецдакументаў для кожнага танкавага экіпажу (ня кажучы ўжо пра загады дывізіям). Гэта адмысловыя канверты інструкцый, якія нагадваюць мапы, якія выдаюцца экіпажу на аўтаральлі: тут – павярнуць направа, праз сто метраў – глядзець проста і разьнесьці на ўсялякі выпадак дом зьлева па курсе, там могуць быць пазіцыі гранатамётчыкаў. Вось так да вайны рыхтаваліся генералы. А тут – наперад, наперад, а там па ходзе справы паглядзім. Па ходзе і атрымлівалася, калі цэлы генерал пытаўся пра маршрут у нейкага зь мясцовых аксакалаў, калі танкі ехалі ў лес, папярэдне не апрацаваны шрапнэльлю і зеніткамі – хоць бы зьлёгку. І колькасная перавага, якая была ў штабе на мапе, у рэчаіснасьці апынулася вельмі кепскімі суадносінамі сілаў і сродкаў. Таму мы і гаворым: перамог ня Крэмль і не генералы – перамог рускі дух [ня “рускі дух перамог”, а расейскі імперыялізм у чарговы пад шумок зхапаў чужое… – Рэд.]. Ці пераможа ён у наступны раз?

Пытаньне шостае: як быць з лаяльнасьцю разнага роду дыяспар, якія жывуць у Расеі? З лаяльнсьцю менавіта да рускіх, якія і перамаглі.

Злучаныя Штаты Амерыкі пазіцыянуюць сябе сёньня як галоўны аплот і гарант дэмакратыі ва ўсім сьвеце. Мы ня будзем ні пацьвярджаць, ні пярэчыць гэтаму цьверджаньню. Аднак нагадаем, што ў час Другой сусьветнай вайны ўрад ЗША ня вельмі клапаціўся пра дэмакратыю, ён загадаў схапіць усіх японцаў, якія жылі ў краіне, і пасадзіць у канцэнтрацыйны лагер на “карантын” – пакуль не завершыцца вайна зь Японіяй.

Разам з тым, стан вайны з Грузіяй аніяк не паспрыяў таму, каб Крэмль пакарыстаўся перадавым амерыканскім досьведам: грузінскія грамадскія арганізацыі ў Расеі як працавалі, так і працягваюць працаваць, грузінскія бізнэсмэны як слалі, так і працягвалі слаць грошы ў ваюючую Грузію. І нават больш за тое: грузіны ў Расеі адкрыта радаваліся маленькім посьпехам супляменьнікаў, выказваючы своё захапленьне адкрыта – у інтэрнэце. А ў гэты час нейкія грузінскія асобы цёгаліся па рускіх гарадах і выглядвалі, дзе б падкласьці бомбу (кажуць, 10 шпіёнаў арыштавалі [яшчэ адна падтрымка імперскага міфа. – Рэд.]). Неяк дзіўна яно ўсё.

Мы, вядома, разумеем, што на чале расеянскай федэрацыі стаяць самыя талерантныя талерасты ў сьвеце, але што калі пасьля “пяцідзённай” будзе іншая вайна – вайна ўжо больш дакладна спланаваная? Цяпер прэзідэнт Анатольевіч лёгка адкруціўся, калі пан Кікабідзэ запусьціў у яго толькі што атрыманым ордэнам. Але ордэн – не граната і не рэвальвер, тым больш з Тбілісі не дакіне яго нават кідальнік молата. Але што калі грузінскія несябры, якія жывуць сярод нас, пачнуць шкодзіць тут? Бо запал дык у іх ёсьць. Чаму рускія людзі ў сябе на радзіме павінны быць у небясьпецы? Ці ж можна давяраць варожа настроенаму этнасу грошы, прадпрыемствы, друк, калі яны ненавідзяць краіну, у якой жывуць, і яе народ. А, між тым, яны нас ненавідзяць [толькі чалавек са скажоным імперскім сьветаглядам можа спадзявацца, што пасьля агрэсіі й гвалту паняволены народ будзе любіць імперыю крывавых дэгенератаў. – Рэд.]. Гэта пераканаўча даводзіць сайт “Саюзу грузін”. Гэта толькі тое, што яны адкрыта пішуць. Уяўляем, што яны на самой справе думаюць.

Вось такія, уласна, пакуль у нас пытаньні. Нас яны хвалююць выключна таму, што, як рускім нацыяналістам [не, цяпер вы ўжо канчаткова не нацыяналісты!.. – Рэд.], нам ня хочацца новай масавай гібелі рускіх у выпадку чарговага бліцкрыгу нейкай краіны, у якой тут ёсьць вялікая дыяспара. У сьвеце прынята, каб чужакі ўсяляк дэманстравалі сваю лаяльнасьць да тытульнага народу [гэта так, і мы – беларусы – абавязкова выкарыстаем гэтую параду “арыйцаў”, як толькі ў Беларусі паўстане нармальная дэмакратычная ўлада; але і дададзім яшчэ: у сьвеце таксама прынята не нападаць на суседзяў, не залазіць з бруднымі ботамі да іх у ложак, ня гадзіць міма ўнітазу, не пляваць у талерку, дый увогуле, не паводзіць сябе ў чужым доме, быццам ты – чужак – тут гаспадар, і толькі ўжо з-за таго, што ты “рускі”… – Рэд.]. Жывеш тут, даводзь, што ты ня вораг. Калі непераканаўча даводзіш, пайшоў на х*й…

Ад рэдакцыі:

У свой час мы сфармулявалі Д пр-п 63, у якім гаворыцца: “У “Расеі” сёньня ёсьць група таленавітых ідэолагаў “рускага нацыяналізму”, якія завуць сябе “арыйцамі”. Далешыя нашыя адносіны, як зьмястоўных беларускіх дэмакратаў, да гэтай групы будуць вызначацца яе эвалюцыяй альбо ў бок класічных нацыяналістаў, альбо ў бок тыповых рускіх шавіністаў-імперыялістаў. У першым варыянце разьвіцьця падзей “арыйцы” ў адносінах, напрыклад, да нас – беларусаў – вымушаны будуць прызнаць ня толькі нашую этнічную, генетычную, гістарычную, сьветаглядную і г.д. адметнасьць, адасобленасьць ды палітычную самастойнасьць, але і прызнаць неабходнасьць вяртаньня і кампенсацыі беларускаму народу таго, што было зрабавана і зьнішчана расейскай імперыякратыяй з дапамогай рускага народу за сотні гадоў імперскага панаваньня на этнічных беларускіх землях (гл. пункт 32 і 25 Беларускай дактрыны). Ва ўмовах менавіта такіх ператварэньняў “арыйцаў” мы маем патэнцыйную магчымасьць на інтэрнацыянальнае супрацоўніцтва зь імі ў змаганьні з нашым агульным ворагам – расейскай імперыякратыяй, а ва ўмовах супрацьлеглага – не. Бо з ворагамі, у якіх у другім выпадку ператворацца “арыйцы”, не сябруюць. Зь імі змагаюцца”.

Цяпер відавочна, “арыйцы” свой выбар зрабілі. Яны ператварыліся ў тыповых расейскіх імпер-шавіністаў. У выніку, зноў атрымліваецца так, што мы, як беларускія зьмястоўныя дэмакраты, універсальныя нацыяналісты, перажываем за маскоўска-рускі народ (які можа пайсьці ў расход на чарговыя імперскія войны) больш, чым тыя, хто называе сябе “арыйцамі – рускімі нацыяналістамі”. Фіксуем дадзены факт у выглядзе прынцыпу нашай дактрыны – Д пр-п 63а.

Каму недастаткова пададенай аргументацыі на карысьць імперскасьці “арыйцаў”, можа пачытаць яшчэ і тут: http://ariru.info/doc/?id=3139.  

 

Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    1. Тут дадзены станоўчы адказ на пытанне “Хацят лі рускіе войны?”
    2. Раю АРІ прачытаць кніжку “Цусіма” Новікава-Прыбоя. Дарэчы калі маскалі аддадуць японцам
    Курыльскія выспы?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы