nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Сяргей Высоцкі пра галоўнае ў леташніх пратэстах у Беларусі

19 мая, 2021 | 21 каментарый

Рэдакцыя.

Месяц таму лідар АК БПС-Самаабарона С. Высоцкі даў вялікае інтэрвю вядомай усім нашым чытачам Алёне Васільевай – беларускай ютуб-блогерцы, якая сёньня жыве ва Украіне. Яно было прысьвечана леташнім падзеям у Беларусі й асьвятліла шэраг прынцыповых фактаў, якія могуць найістотна паўплываць на палітычны сьветагляд многіх беларусаў (асабліва непасрэдных удзельнікаў тых гістарычных падзей). Інтэрвю Высоцкага стала “прарыўным” для канала пані Васільевай, набраўшы рэкордную для яго колькасьць праглядаў. Таму мы вырашылі ня толькі падаць на нашым сайце адпаведны е-адрас гэтага інтэрвю (дарэчы, ён такі: https://www.youtube.com/watch?v=wXep9kPbh3Q), а і выставіць яго нязначна скарочаную атэкстоўку. Так, Лу-ка – прарасейскі агент, беларусафоб-этнацыдчык, дыктатар-узурпатар, які паставіў на мяжу існаваньня нашу Дзяржаву. Але ўвесь наш жыцьцёвы і грамадска-палітычны досьвед сьведчыць, што гэта яшчэ ня значыць, што тыя, хто ірвуцца яму на замену, лепшыя. Больш за тое, наш прынцып: “чарговы прарасейскі Лу-ка 2 (усе гэтыя бабарыкі-цэпкалы-ціханоўскія) будзе горшы за Лу-ку 1”, – мы па-ранейшаму лічым слушным.

 

 

А.В.: Ваша партыя незарэгістраваная…

С.В.: Безумоўна. Старая праблема. Была барацьба за Курапаты, барацьба супраць расейскіх фашыстаў з РНЕ, захады ў абарону дзяржаўнай незалежнасьці, мая перамога на выбарах (хаця мандат я не атрымаў), але, тым ня менш, мы застаемся ў становішчы, у якім былі.

 

-Давайце паразмаўляем сёньня пра важныя для нас праблемы, у т.л. пра “інтэграцыю” і пра пратэсты.

-Гэта вялікія тэмы.

Вы адзін зь нямногіх беларускіх блогераў, які не баіцца падысьці да гэтых тэм праўдзіва на глебе нацыянальных інтарэсаў. Гэтага, на жаль, няма ў лідараў “новай апазіцыі”. Таму мы маем далейшае паглыбленьне крызісу, затое [бачым] адсутнасьць адэкватных пазіцый.

 

-Прайшло ж 7 месяцаў. Усё ж ужо відавочна. 

-Пра тое, пра што літаральна крычалі патрыёты яшчэ ў пачатку 2020 года, не было пачута. Напрошваецца аналогія з сітуацыяй ва Украіне, калі патрыёнты, дысідэнты, ветэраны заклікалі не галасаваць за дзеючага прэзідэнта [Зяленскага], але нічога немагчыма было зрабіць. Цяпер Зяленскі мае толькі 20% папулярнасьці. Аналагічная сітуацыя ў Беларусі.

Трэба пачынаць з таго, што папярэднічала прэзідэнцкай кампаніі 2020 года. Бо яе будуць аналізаваць гісторыкі, палітолагі яшчэ дзесяцігоддзі. Увесь комплекс чыньнікаў, неабходны для адказу на пытаньне: Чаму адбыўся [чарговы гістарычны] фальшстарт?

Цяпер мы адкрываем толькі першыя фрагменты праўды пра тое, як сацыяльныя паразіты (расейскія ды іншыя) абдурылі беларусаў.

 

– Што адбываецца? Беларусы баяцца пазбавіцца ілюзій?

– Я заклікаю вас устрымлівацца ад фармулёкі “зьліў пратэста”, бо фактычна дзяржаву “зьлівалі”!.. Гэта была расейская сьпецаперацыя па зьліву нашай дзяржавы.

Усе “рускаміраўцы” (ў т.л. ГРУшнікі), якія [сьвяціліся] ў папярэднія гады, уліліся ў каманды “альтэрнатыўных” кандыдатаў. Нават [праўладны ідэолаг] Пятро Пятроўскі асьмеліўся пра гэта сказаць.

Толькі Нямеччына прызнала, што пасьля перыяду [камуністычнага] таталітарызму ў іх кожны 9-ы грамадзянін быў стукачом [ШТАЗІ]. У нас паказчыкі напэўна ня меншыя… Але ў Нямеччыне былі масавыя пакаяньні. Але ў Беларусі пакуль гэтага няма – наша дзяржава ў гэтым сэнсе застаецца таталітарнай.

Справа ў тым, што недзе ў 2019-м годзе, калі Лу-ка паспрабаваў трохі дыстанцыянавацца ад Масквы, 80% беларускіх інфарматараў былі перададзены Маскве… Гэта быў вельмі выгадны бізнэс для часткі папярэдняга кіраўніцтва КГБ (яшчэ да Вакульчыка).

Масква мабілізавала гэтых людзей і яны былі “запушчаны” [у справу] яшчэ ў пачатку падзей 2020 года.

Таксама былі падключаны лепшыя аналітычныя групы Міністэрства абароны РФ ды паліттэхнолагі. Некаторыя зь іх прыехалі ў штабы “новых” кандыдатаў, а пасьля выбараў адразу паляцелі ў Маскву. Пры гэтым мы ведаем толькі верхавіну айсьберга. Пра гэта пісаў Арсен Сівіцкі.

Яшчэ была праца тэлеграм-каналаў.

Усё фінансавалі расейскія алігархі – Дзерыпаска, Усманаў, натуральна, Газпром. Нават на мяне выходзіў менэджар аднаго з расейсіх алігархаў… Але сустрэча не адбылася таму, што я паабяцаў узяць з сабой знаёмага журналіста…

Але я дакладна ведаю, што былі “сустрэчы” амаль з усімі [вядомымі] беларускімі апазіцыйнымі дзеячамі ды журналістамі. Пра гэта прагаварыўся Вінцук Вячорка, казаў Пазьняк. Але расьпісак ды нумароў банкаўскіх рахункаў у мяне, натуральна, няма, таму дакладна давесьці гэта я не магу. Але гэта адбывалася.

Патрэбна незалежная камісія, у якой будуць журналісты-беларусы, украінцы, заходнія эксьперты, іншыя аўтарытэтныя людзі, магчыма, прадстаўнікі ўладаў, якія б разабраліся з тым, што адбывалася. Ня толькі з той часткай [якая датычыць] загінулых людзей, але таксама з тым, што адбывалася да гэтага: адкуль зьявіліся падрыхтаваныя баевікі? Хто гэтыя людзі – каля тысячы расейскіх грамадзян, якіх Лаўроў запатрабаваў у Лукашэнкі выпусціць пасьля жнівеньскіх падзеяў? І ўлады ціхай сапай іх выпусцілі… Што гэтыя людзі [у нас] рабілі?

У апошнім фільме “Маркурты” ўлады асьцярожна паказалі супрацоўніцтва заходніх сьпецслужбаў і [расейскага] ФСБ ў гэтых усіх падзеях у Беларусі. Гэта ўсё надзвычай важна для таго, каб разумець расклад. І яшчэ раз паўтаруся, што ніколі ў Беларускай найноўшай гісторыі не было такіх памераў подкупу і карупціі з боку палітычных эліт – уладавых і апазіцыйных. Я сцьвярджаю гэта! А, калі гэта ня так, чаму тыя людзі, якім я задаю пытаньні на гэтыя тэмы, зьбягаюць ад дыялогу, хаваюцца, баняць мяне. Я проста запытваю: “Вы атрымалі грошы ад “Газпрома”?  У вас былі кантакты з расейскімі алігархамі перад выбарамі?!” Я шчыра сказаў, што мне была такая прапанова, але сустрэча не адбылася.

Я сабе дазволю сцьвярджаць, што напэўна былі перамовы кіраўніцтва АГП ды іншых партыяў з кіраўніцтвам “Газпраму”, “Белгазпрамбанка” напярэдадні выбараў. [пра гэта] казаў Зянон Пазьняк. Я ня ведаю, чым яны счкончыліся.

То бок мы маем вельмі грунтоўную, сістэмную сьпецаперацыю.

Заўважце, стачкамы былі падрыхтаваныя яшчэ ў лютым 2020 года. У лютым! Я тады таксама браў удзел у акцыях у абарону незалежнасьці. Разам зь Севярынцам выступаў. Мы былі яшчэ там, а іншая сіла цалкам таемна (яшчэ нават датаў выбараў не было прызначана) – ужо займалася падрыхтоўкай да гэтых закалотаў, забурэньняў.

І безумоўна, настроі грамадства проста былі злачынна скарыстаныя супраць інтарэсаў Беларусі – і адбыўся гэты гістарычны “фальшстарт”.

Вядома, ключавая віна ляжыць на рэжыме, які праводзіў палітыку нацыянальнай стэрылізацыі беларусаў на працягу гэтых гадоў. То бок ён вырасьціў пакаленьне беларускіх зяленскіх – фактычна “сваё” пакаленьне. Гэта людзі ў значнай меры нацыянальна інвалідызаваныя. Я выходзіў на гэтыя акцыі, каб паразмаўляць з такімі людзьмі.  Я казаў, што трэба абараніць незалежнасьць, трэба бараніцца ад расейскага ўльтыматума. Гэта ключавое пытаньне, а ня нейкія квазівыбарчыя гульні. Якія ж гэта выбары? Не было ніводнага нацыянальнага кандыдата, ніводнага празаходняга кандыдата, [прадстаўніцтва большасьці насельніцтва было праігнаравана]  – ніякіх выбараў не было!

 

-Дый не зрынаецца дыктатура праз выбары. Гэта сьмешна…

-Вядома. Яны кажуць: “Наша праграма – новыя выбары, адхіленьне Лукашэнкі”.

Гэта не праграма, гэта – фуфло.

Праграма – гэта калі зьбіраюцца прадстаўнічыя, грунтоўныя людзі і складаюць праграмны вобраз будучай баларускай дзяржавы. Напрыклад, наша праграма: Беларусь – незалежная, нейтральная, нацыянальная!

Нехта іншы бачыць Беларусь у складзе НАТА і ЕЗ. Гэта таксама праграма. Можа быць і іншае. Але выкладаецца грунтоўная канцэпцыя, план дзеяньняў…

Калі ж нехта [кажа]: “мы супраць Лу-кі”, – то застаецца пытаньне: а ЗА ШТО вы?

У адказ я чуў такое: ну і што, што прыйдзе Расея?… Хай бы нам і вагнэраўцы дапамаглі, галоўнае ад гэтай “рожы” пазбавіцца… А што ваша нацыянальная эліта? А што вы зрабілі? Падумаеш, вас білі, мучылі…

Я кажу: а вы слухалі мае выступы на украінскім тэлебачаньні? Ці прамовы Пазьняка, Астроўскага, беларускіх пісьменьнікаў, дысідэнтаў?

Адказ: А што мне яны? Я слухаю Каца, Шрайбмана…

 

-Так, так і было…

-“Паважаны”, калі ў цябе няма разуменьня каштоўнасьці незалежнай дзяржавы, важнасьці нацыянальнай эліты, калі запаветы Каліноўскага табе не вядомыя, Купалу ты не чытаў, Якуба Коласа ты ня ведаеш, пра беларускіх філосафаў, нацыянальных герояў, якія аддалі жыцьці за Беларусь, пра беларускую нацыянальную партызанку ты паняцьця ня маеш, пра тых, хто сядзеў яшчэ ў 1960-70-я за незалежную Беларусь – тое самае, то пасьля гэтага ты для мяне прымат, а ня чалавек… Табе да чалавека яшчэ дарасьці трэба, тым больш – да Беларуса…

Прыматы ня могуць зьдзейсьніць нацыянальную рэвалюцыю – яны здольны толькі на класічны бунт…

 

-Гэта ж трэба, каб прарасейскія сілы ўзялі ў рукі нацыянальныя сімвалы…

-Трэба аддаць належнае расейскім імперцам – яны надзвычай сур’ёзна паставіліся да ўрокаў Майдана. Пасьля паразы ва Украіне яны зрабілі ўсе высновы. На “беларускую тэму” яны выдзелілі дзясяткі мільёнаў даляраў, цэлыя інстытуты займаліся Беларусьсю… У выніку былі прыняты новыя нестандартныя рашэньні.

Напрыклад, дазволіць бел-чырвона-белую сімволіку, вокліч “Жыве Беларусь!”. Можна ўсё, “але фінансаваньне будзе наша, і наш кантроль…”.

Калі ж задаць пытаньне: а за што ты? Адразу ломка шаблона і нейкае мычаньне.

Былі яшчэ расчараваньні. Найперш – гэта прадажнасьць некаторых асоб, якіх я лічыў дагэтуль беларускай элітай.

 

-Аналагічна…

-Будзе камісія, якая выявіць усіх, хто браў расейскія грошы ад алігархаў. Хто падрываў дзяржаўнасьць, падстаўляў людзей на сьмерць, на пакуты. Яны за гэта адкажуць. Раней ці пазьней…

Другое расчараваньне – гэта нізкі ўзровень годнасьці многіх беларусаў. Я ня думаў, што праблема будзе аж такога памеру і такога [глыбокага] дна… Цяпер відавочна, што прыйдзецца вельмі доўга з гэтага выбірацца. Лекаваць [нацыянальна-дзяржаўны арганізм] давядзецца, магчыма, дзесяцігоддзі.

Трэці ўражвальны момант – пазіцыя іншых палітычных сілаў. Я думаў, што ў нас адзіны вораг – гэта расейскі імперыялізм. Высьветлілася, што ворагаў у нас больш. Акрамя расейскіх імперцаў ёсьць глабалісты – т.зв. ліберальная мафія, якая ў гэты перыяд ні ў чым не падтрымала беларускі народ, а паводзіла сябе толькі дэструктыўна.

Напярэдадні падзеяў, калі ўсё ўжо было прадбачана, я зьвяртаўся да розных уплывовых колаў у Летуве, Польшчы, ва Украіне, каб правесьці канферэнцыі (нават з удзелам прадстаўнікоў уладаў, а тым больш прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай эліты) і папярэдзіць дрэнны сцэнар. На гэта мне было сказана, што ў іх ёсьць іншы план дзеяньняў… У выніку ніхто не пажадаў правесьці ні такіх кансультацый, ні такіх перамоў.

Затое яшчэ да выбараў ужо былі падрыхтаваны звароты ў розныя парламенты, што… “пазабіваны людзі”.

Мела месца змова [найперш у форме] поўнай абыякавасьці суседніх дзяржаў да лёсу беларусаў. Ніхто не пажадаў дапамагчы беларусам арганізаваць дыялог з нацыянальнай элітай, агучыць СВАЮ пазіцыю, кансалідавацца, адкрыць некалькі ютуб-каналаў. Хаця б так, як зрабілі украінскія медыі.

У час гэтых падзей я выступаў кожны дзень па ўкраінскіх СМІ. Акрамя мяне яны давалі словы прыхільнікам Лу-кі, прадстаўнікам штабу Ціханоўскай. У выніку ў людзей складалася нейкая больш-менш аб’ектыўная карціна таго, што адбываецца. “Беларускія” ж апазіцыйныя” медыя паводзілі сябе ў такой жа ступені злачынна, як і лукашысцкія. Напэўна, вы ведаеце пра “чорныя спісы” [тых беларускіх патрыётаў, каго забаронена ўзгадваць гэтым “беларускім” СМІ].

“Ліберальныя” [глабалісцкія] цэнтры і Масква дамовіліся паміж сабой што да Беларусі так, як яны дамовіліся па Малдове. Для абодвух галоўны вораг – гэта беларускі народ, як гаспадар сваёй краіны. А найперш яго [народу] нацыянальна-патрыятычная эліта. Бо апошняя ня дасьць абрабаваць ні Беларусь, ні наш народ.

Спачатку ішла гаворка, што санкцыі будуць супраць Лу-кі і яго памагатых, а затым плаўна і без тлумачэньня санкцыі павярнуліся супраць беларускіх заводаў, нашага народу, у т.л. супраць дзяцей ды старых.

 

-Так.

-Адбылася капітальнейшая падмена. Забірайце рахункі Лу-кі, але не зьнішчайце нашу эканоміку.

 

-Я хачу паразмаўляць пра бліжэйшую персьпектыву. У нас намалёўваецца партыя Бабарыкі, які дае інтэрвю зь СІЗА КГБ. Ствараюць партыю Цэпкала і Латушка. Усё гэта хлопцы, якія яшчэ нядаўна казалі пра нелігітымнасьць рэжыма Лу-кі, цяпер ствараюць прарасейскія партыі ў рамках гэтага рэжыму [а яшчэ перад гэтым ўсе яны шмат гадоў служылі Лу-ку ў складзе яго “вертыкалі” – рэд.]. Ёсьць яшчэ партыі “Саюз” (зь людзьмі Захарчанкі) і “Белая русь”. Тады можна будзе праз парламент “зьліць” незалежнасьць. Да чаго ўсё ідзе.

-На жаль, сьпецаперацыя Масквы часткова атрымалася. Чакалася, праўда, што будуць сотні, магчыма, тысячы трупаў і грамадзянская вайна… Затым [адбудзецца] поўная анэксія, да чаго Макрон і некаторыя іншыя заклікалі Пуціна. А Байдэн да гэтага часу адмоўчваецца… Пры гэтым ніводны палітык з краін, якія падпісалі Будапешцкі мемарандум, не сказаў ні слова пра каштоўнасьць ды недатыкальнасьць незалежнасьці Беларусі (толькі ў свой час Майк Пампеа). Яны вядуць размовы ў парадыгме “правоў чалавека” ў час, калі магчымая пагібель цэлага еўрапейскага народу разам зь яго гісторыяй, традыямі, культурай…

 

-Якія могуць быць правы чалавека ў складзе Расеі?

-Безумоўна. Цяпер галоўнае абараніць дзяржаўную незалежнасьць Беларусі. І калі палітыкі пра гэта ня кажуць, яны альбо нейкія авантурысты, альбо падкупленыя агенты, альбо проста падонкі…

 

-За нас ніхто нічога ня зробіць. Еўропа падтрымлівае “грамадзянскую супольнасьць”… “Невероятные” гатовы падтрымаць, прычым, умоўна, любога, хто выйшаў бы супраць нелегітымнага Лу-кі. Без асаблівага ўдумваньня ў сітуацыю. Што адбудзецца ў бліжэйшы час.

-Алена, вы закранулі самую важную тэму.

Чаму мы так крычалі, так папярэджвалі пра тое, каб людзі былі асьцярожныя?

Калі б гэта была сапраўдная рэвалюцыя, яна б спарадзіла дзясяткі новых ініцыятываў, падобных на вашу, як гэта было ў 1990-я. Тады было сапраўднае нацыянальнае абуджэньне, нацыянальны ўздым. Цяпер мы бачым толькі пустацьвет… Цяпер жа выкарыстоўвалі людзей [у цёмную], былі нейкія брудныя ініцыятывы… У выніку, выбілі значную частку актыўных людзей. Многія сядзяць, шмат моладзі зьехала… Калі цяпер нацыі спатрэбіцца арганізацыя, калі трэба будзе паказваць дух і сілу, каб, напрыклад, абараніць [канстутыцыйны] пункт пра нейтралітэт, спыніць новую імперскую хвалю, цяпер гэта можа аказацца немагчыма…

Цяпер пагроза [незалежнасьці] надзвычай сур’ёзная.

Быў магчымы выхад зь сітуацыі па польскім сцэнары. Але замест гэтага “правіцелем” ідзе здача незалежнасьці. Першы сігнал – беспадстаўная цкаваньне сімболікі. Гэта не падабаецца нават некаторым вертыкальшчыкам. Другое, ідзе цкаваньне “сьвядомых змагароў”. На справе патрыёты і рабочыя не падтрымалі забурэньні, бо баяліся зьяўленьня Лу-кі 2, увода расейскіх войскаў і поўнай анэксіі. Па гэтай прычыне не адбыліся забурэньні значна большага маштабу. Многія рабочыя, зь якімі я размаўляў, інтуітыўна адчувалі, што тут хлусьня, падман. Трэцяе – гэта рашэньне зачыніць амбасады 10 заходніх дзяржаў. Гэта, як мінімум, крэтынізм і дэбілізм… Нават Іран ды Расея не зачыняюць амерыкаснкую амбасаду…

Па сутнасьці гэта азначае, што агент расейскага імперыялізму зьнішчае, дэмантуе ўласную дзяржаву. А беларусам, каб трапіць на Захад, за візамі трэба будзе ехаць у Маскву. Гэта фіяска палітыкі Лу-кі і адначасна канец для яго самаго… Затым яго, як Януковіча, спачатку дэманстратыўна “апусьцяць”, а затым заб’юць яго сыноў, каб вытрасьці зь яго ўсё, што ён “назьбіраў”… Расейцы не прабачаць Лу-ку яго дзёрзкасьці… Пры гэтым яны задаволяць частку інстынктаў плебсу, чым падсалодзяць горыч ад страты дзяржаўнасьці

 

-А свабоды будзе столькі ж, як на “рэферэндуме” ў Крыме…

-Адзін з расейскіх варыянтаў быў у ператварэньні Беларусі ў нейкую “ліберальную рэспубліку” з паступовым “адсоўваньнем” нацыяналістаў, якія будуць ціха (без якіх-небудзь судовых працэсаў) “зьнікаць”

 

-На жаль, нашы людзі ня ведаюць, як людзі ў Крыме сядзяць у турмах і зьнікаюць… Я буду інфармаваць пра гэта.

-Але да гэтага варыянта яны [расейцы] пакуль не гатовы.

Дарэчы, нядаўна была катастрафічна недарэчная заява МЗС Лу-кі. Там было нешта пра Аляску ды іншае ў стылістыцы “керзавых ботаў”… Пазьней высьветлілася, што Макей ня мае ніякага дачыненьня да гэтай заявы. Яго проста не падпусьцілі… А заяву пісалі расейскія салдафоны…

Бачна, што правіцеля расейцы “прыхопліваюць” усё далей і глыбей, наўпрост бяруць за горла…

І на гэтым фоне мы бачым проста ідыятызм з боку Захаду. Заходнікі ніяк не падтрымоўваюць нашу дзяржаўнасьць, наадварот – зьяўляюцца саўдзельнікамі такога страшнага злачынства

 

-Гэта балюча ўсьведамляць, але я згодная…

Гэта быў Сяргей Высоцкі. Беларуская партыя Свабоды-Самаабарона, незарэгістраваная. І канал “Менавіта онлайн”. Распаўсюджвайце гэтае відэа [і тэкст]

 

21 каментарый

  1. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, нарэшце вы высказаліся. Я буду перачытваць ваш матэрыял некалькі разў. але вы запамяталі прастаўляць А.В і С.В, прапушчаны запытальнікі. Чытаць матэрыял вельмі цяжка

  2. Павел Біч кажа:

    Я не палітык. я культуролаг і літвініст. таму маю крытыку сп. Высоцкі можаце не ўспрымаць сурьёзна.
    Вось вы пішыце, што прарасейскіе сілы ўзялі ў рукі БЧБ сцяг і вокліч “Жыве Беларусь”. Дзяржаўные сімвалы гэта цяжолыя сімулякры. але і яны паддаюцца сімуляцыі.Я прадбачу што пасля затішшя праз пару гадоў цяпершніе улады анічога не змяніўшы па-сутнасці увядуць бчб сцяг і Пагоню дзяржсімваламі.чым пасадзяць нашую глупую апазіцыю ў чарговую калужу. Нагадаю, што абсалютна ўсе новые краіны пасля развалу СССР увялі свае нацыянальные сімвалы. Чаму не ўвесці і нашым? Вокліч “Жыве Беларусь” чыста прарасейскій. Для усяго Свету і нашых рабацяг Русь=Расея. І Кацярына ясна сказала для чаго Літву перайменавалі ў Беларусь – каб прывязаць на века нас к Расеі.інакш кажучы . каб плодзіць такіх як Лукашенка і такую беззубую і шмат ў чым прадажную апазіцыю.
    Вы сільна перабольшваеце значнасць усялякіх КДБ і ФСБ. Ніякіе арганізацыі не вывдзяць сотні тыс. людзей на вуліцы і не уводзяць іх з вуліцаў. і ніякія не прымусілі пратэстоўцаў узяць ў рукі БЧБ сцягі. Дарэчы. у нас канцентрацыя сцягоў была большай чым ў адпаведных выпадках ў іншых краінах былога Саюца;. нават прадавачкі скрадзіліся што белыя і чырвоныя тканіны раскупілі ў прапорцыі 2:1.
    Ты пішашь ў чыста пазьнякўскім духу што Захад мала падтрымлівае нашую незалежнасць. А для чаго ім нас падтрымліваць якшто мы крыкам Жыве “Белая Расея” хочам застацца ў Рускім Свеце,(уяві што было б на Украіне каб яны засталіся з назвай “Малая Расея”. што б яны крычалі на Майдане?) а Ціханоўская нават раіла святкаваць перамогу не 8-га мая. а 9-га разам з расейцамі. Пакуль мы будзем звацца белымі рускімі аб актыўнай падтрымцы нас Захадам трэба забыць. Мы для іх чужыя.
    Ідэалоггія вашая цалкам бесзубая – вы прапануеце змагацца за незалежную. нейтральную. нацыянальную Беларусь. Так хто супраць гэтага? Усю краіну цяперцы заставілі бігбордамі “Я-Беларусь”. ёсць рух “Белая Русь”. Аб нейтралітете ў наш час трэба забыць. Няма абсалютна нейтральных краінаў, пагатоў што месцяцца на мяжы двух варожых Светаў – Рускага і Эўрапейскага.
    Хопіць ужо сп. Высцкі вам і разам з астатняй апазіцыяй пераліваць з пустога ў парожняе!..
    Змагацца трэба за тое што не магчыма сімуляваць. А гэта нвая назва са словам Літва. Варыянтаў такіх назваў шмат. Трэба выбраць і пачынаць прапаганду адмову ад назвы са словам Русь.
    Мацкевіч,Усаў і усе нашые палітолагі жывуць уяленнямі мінулага і паказваюць рацыяналістычнае безуміе. вы. чп. Высоцкі паказваеце безуміе тэрыі змовы, змовы у вас шмат паверхоўные так што вы здаецца самі заблыталісь ў паверхаў змоў.
    Ідзе вайна, а на вайне перамогу вырашаюць бітвы. а не шпэкі і зздраднікі.Вырышае колькасць і баяздатнасць войска. Адзіны спосаб спыніць пагружэнне краіны ў прорву рабства гэта павелічваць колькасць праэўрапейскага элемента. а гэта азначае адмову ад назвы Б.Русь і вяртанне да назвы са словам Літва.

  3. мінак кажа:

    Тое што зрабіла і робіць імперская Расея ў сваёй гісторыі і ў сучаснасьці, няма аніякага сакрэту і мы бачылі гэта і ў Грузіі і ва Украіне. Тыя самыя Грузія і Украіны зрабілі больш грубыя палітычныя памылкі чым нашая дзяржава, у выніку страцілі частку сваіх тэрыторый і загінулі тысячы людзей. Беларусь пайшла больш гнуткім шляхам, праз кампрамісы і суступкі, праз дамоўленасьць з Расейскай імперыяй. Да пары да часу гэта давала станоўчыя вынікі, але было зразумела, што рана ці позна ”браты” будуць імкнуцца да паглынанне нашай тэрыторыі.

    (Некалі Кацярына ІІ на заяву дэлегацыі ўкраінскіх казакоў па пытаннях ”Пераяслаўскай дамовы” запытала: –Дзе яна? — Ёй працягнулі тэкст дамовы. Кацярына ІІ узяла гэтую дамову ў рукі і кінула яго ў камін на пылаючы агмень. Потым павярнуўшыся да разгубленай дэлегацыі з Украіны ізноў запытала. — І где она? ) Таму абурацца метадам палітычнай барацьбы нашага братняга народа — наіўна і неразумна.

    Здзіўляе канечна пазіцыя Захаду, бо гісторыя сведчыць, што як толькі Расея выходзіць на межы Заходняй Еўропы, то праз нейкі час адбываюцца сусветные войны. Верагодна, што Захад і Расея дамовіліся між сабой. І ў гэтай дамоленасьці Беларусь з’яўляецца толькі разменнай манетай, як некалі ў 1939 годзе Прыбалтыка і Фінляндыя.

    Як я мяркую, калі АГ атрымаў маскоўскі ярлык на ”Княства”, то адным з пунктаў дамоўленасьці было: ”вынішчэне гістарычных сімвалаў і бел.мовы”. АГ круціўся, як мог і шмат зрабіў для збудавання муроў дзяржавы, але апошнія гады ціск з бок метраполіі нарастаў і зараз яшчэ больш узмацняецца…

    Наша нацыянальная і творчая інтэлігенцыя не скарыстала ў поўнай меры ўсе магчымасьці для асьветы грамадства, часта сама даверліва хілілася да імперскага пляча, рабіла дзіцячыя памылкі, не разумела што аншлюс запланаваны з самага пачатку і рана ці позна будзе спраўджаны. Сьвядомая частка замест таго каб дзень і ноч працаваць на незалежнасьць і суверынітэт, часта займалася вербальным балбатунізмам і шукала вінаватых у мінулай гісторыі і сучаснасьці.

    Мужыкі, вы лепш асэнсуйце жыццёвы лёс Лебедзя, Немцова, Гамсахурдыя, Старавойтавай і шэраг іншых. Прынцып: ”Кто не с намі, тот протів нас!” працягвае дзейнічаць на тэрыторыі Імперыі.

  4. Яўген Мурашка кажа:

    Мемарандум
    Палітычных і грамадскіх арганізацый
    Альянсу Балта-Чарнаморскіх Нацый (АБЧН)
    Мы, прадстаўнікі палітычных і грамадскіх арганізацый , шасьці краін геаграфічнага цэнтру Эўропы ( Украіны, Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі ды Грузіі ), абмеркаваўшы сучасную палітычную сітуяцыю, якая складаецца у Эўропе і вакол нашых краін,
    ЗАЯЎЛЯЕМ:
    Аб стварэньні Альянсу Балта-Чарнаморскіх Нацый (АБЧН)
    Сёньнешнія драматычныя падзеі абумоўлены ростам рэваншыстцкіх настрояў у кіраўніцтве РФ і паступовай палітыкай Захада, у адносінах да краін, якія вызваліліся з “турмы народаў” – СССР. Млявая рэакцыя на анэксію Крыма і уварваньнем У. Пуціна на тэрыторыю Данецкай і Луганскай вобласьцей, сьведчыць аб досыць трывалым перыядзе эканамічна-палітычным уплыву “Рускага міру” на інфармацыйныя плыні ды міжнародную палітыку Захаду.
    Адзінай магчымасьцю, для нацыянальных дзяржаў, якія аднавілі дзяржаўнасьць з распадам СССР, зберагчы сёньня уласную свабоду, ёсьць аб’яднаньне высілак дзеля абароны ад агрэсіўнай, імперскай Расеі. Патрыятычныя сілы Балта-Чарнаморскага рэгіёну АБ’ЯЎЛЯЮЦЬ аб неабходнасьці дынамічнага супрацоўніцтва у міжнароднай палітыцы, геапалітычных стратэгіях, стварэньні агульных узброенных фарміраваньняў, інавацыйнных тэхналёгій у розных накірунках культуры, асьветы, гандлёва-эканамічных адносін, утварэньні міжнароднага механізму супраціву расейскай інфармацыйнай агрэсіі.
    Палітычныя ды грамадскія арганізацыі, якія падпісалі гэты Мемарандум, дамовіліся стварыць сталадзеючы прадстаўніча-кансультатыўны ворган, з кіраўнікоў арганізацый-падпісантаў Мемарандуму, праводзячы рэгулярна міжпартыйныя кансультацыі, нарады з найбольш актуяльных пытаньняў рэгіянальнай бяспекі у Эўропе ды міжнароднага супрацоўніцтва і пакідаючы адчыненнымі дзьверы Альянсу для палітычных ды грамадскіх арганізацый – Скандынаўскіх, Балканскіх, Каўказскіх ды іншых народаў, дзеля уступленьня.
    Мы, ПАТРАБУЕМ, безумоўнага вызваленьня усіх тэрыторый краін, акупаванных РФ а таксама – Абхазіі, Цхенвальскага рэгіёну, Прыднястроўя, Крыму ды частак Данецкай і Луганскай вабласьцей Украіны.
    Альянс Балта-Чарнаморскіх Нацый (АБЧН), дэкляруе прынцыпы абароны праў чалавека, тэрытарыяльнай недатыкальнасьці нашых краін, незалежнасьці і свабоды нашых народаў, мы кіруемся, выключна прынцыпамі верхавенства Міжнароднага права. Наша супрацоўніцтва грунтуецца на прынцыпах Эўрапейскага Зьвязу і НАТА.
    Зьвяртаемся да усіх паплечнікаў, аднадумцаў, да прадстаўнікоў адпаведных грамадскіх сіл Украіны, Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Грузіі ды іншых краін з заклікам аб’яднацца у адзіны антыімперскі Фронт, арганізацыйным цэнтрам якога, павінен стаць Альянс Балта-Чарнаморскіх Нацый (АБЧН)
    Мемарандум падпісалі:
    Палітычныя партыі
    1. Ад Кангрэсу Украінскіх Нацыяналістаў (Украіна)
    – Сцяпан Брацюн.
    2. Ад Беларускай Партыі Свабода (Беларусь)
    – Сяржук Высоцкі.
    3. Ад палітычнага аб’яднаньня “Эўрапейскія дэмакраты Грузіі (Грузія)
    – Паата Давітая.
    4. Ад Народнага Руху Украіны (Україна)
    – Васіль Куйбіда.
    5. Ад Правага Сектару (Україна)
    – Ігар Мазур.
    6. Ад Рэспубліканскай Хрысьціянскай Партыі (Україна)
    – Мікола Пароўскі.
    7. Ад Ураінскай Рэспубліканскай Партыі (Україна)
    – Сяржук Дэнэрдж.
    8. Ад партыі зялёных (Україна)
    – Віталь Конанаў.
    9. Ад Літоўскага Нацыянальнага Саюзу (Літва)
    – Юліус Панка.
    10. Ад Нацынальнай Кансэрватыўнай Партыі (Эстонія)
    – Рубэн Каалеп
    Грамадскія арганізацыі
    1. Ад грузінскай дыяспары Украіны (Україна)
    – Тамара Шавладзе
    2. Ад Усеукраінскай Лігі Жанчын (Україна)
    – Марыя Пятрова
    3. Ад Маладзевага Нацыяналістычнага Кангрэсу (Україна)
    – Сяржук Кузан
    4. Ад Цэнтру Беларуска-Украінскага супрацоўніцтва “Пагоня” (Україна).
    – Антось Глушко.
    5 Ад Усеукраінскага таварыства “Асвета” імя Т.Шаўчэнкі (Україна)
    – Павло Мовчан.
    6. Ад палітычных уцекачоў “Зьвязу Беларусаў Нямеччыны” (Нямеччына)
    – Галіна Арцёменка.
    5.12. 2014г.
    https://www.facebook.com/photo?fbid=2350591005244201&set=a.1391292774507367

    • Siarhiej кажа:

      Добра напісана, але … Для дасягнення агучаных мэтаў і патрабаванняў неабходна 20 міл’ярдаў эўра, 10 міл’ярдаў можа не хапіць.

    • Мандарын кажа:

      Никто и никогда в реале не видел в Беларуси эту “партию” Высоцкого. Никогда он не говорил за какие источники он существует, где работает, чем занимается. И вы предлагаете мне всерьез рассматривать заявления этого политического авантюриста? Да там ГБ за версту несет.

  5. Павел Біч кажа:

    Сп.Мурашка. ну і што гэтыя жабрацкія неразвітыя эканамічна краіны-падпісанты Мемарандума (дакладней іх часткі) могуць дапамагчы нам? Толькі Словам,і.Заявамі і Паперкамі.Але гэтае ніколі не дзейнічала. Расею і рэжым Лукашенкі можна задушыць толькі эканамічна. да і тое пад Пытаннем таму што ёсць Кітай і яшчэ шмат шмат краінаў Свету якія ненавідзяць Захад і Свабоду і таму будуць дапамагаць Расеі і цяперашней Беларусі.

  6. Павел Біч кажа:

    Чамусьці Сяргей (але не Высоцкі)? Давай Сярожа напішы што нас выратуюць новые цыфравые тэхналогіі. ці нешта ў такім духу.

    • Siarhiej кажа:

      Тэхналогіі => Эканоміка => Палітыка – гэта прамая сувязь – моцнае ўздзеянне. Але ёсць і зваротная сувязь – тэарытычна слабейшае ўздзеянне: Палітыка -> Эканоміка, Палітыка -> Тэхналогіі, Эканоміка -> Тэхналогіі. Пры ўважлівым разглядзе Гісторыі Свету і сёняшнім стане Свету гэта не цяжка падцвердзіць. Таму таталітарныя і дыктатарскія рэжымы, якія абмяжоўваюць свабоду думкі, распаўсюд інфы, свабоду дзейнасці людзей з’яўляюцца тупіком цывілізацыі.
      Нас выратуе бясспрэчная перавага ліберальна-дэмакратычнага капіталізма перад таталітарным капіталізмам, а канкрэтна – немагчымасць дурыць людзей рознымі “ментальнымі” канструкцыямі, ціпа камунізма, і прапагандовымі штампамі, ціпа Лу2 горш за Лу1. У век пасля 3-й Прамысловай рэвалюцыі інфу блакаваць НЕмагчыма, хаця прасцякоў хапае …
      Ліб-дэм капіталізм мае свае праблемы, я іх называю інфантылізм і канс’юмерызм на бытавом узроўні, а таксама алігархія і карупцыя. Спадзяюся, што базавыя агульныя, глабальныя прынцыпы, ціпа Правоў чалавека, дазволяць пазбегнуць катастроф. Што тычыцца Тэорыі сусветнай змовы, дык гэта асобная тэма.

  7. Павел Біч кажа:

    У паперднем маім каменте прапушчана слова “маўчыць”. Старческі маразм бярэ меня за глотку.

  8. Siarhiej кажа:

    “чарговы прарасейскі Лу-ка 2 (усе гэтыя бабарыкі-цэпкалы-ціханоўскія) будзе горшы за Лу-ку 1” – цалкам памылковае сцверджанне.

  9. Siarhiej кажа:

    Трошкі не па тэме. Патрік Бьюкенен “Смерть Запада” – кніга пра рэальную сусветную змову, вельмі цікавая кніга, ёсць расейскі пераклад у інтэрнэце.

  10. L.Volmontavič кажа:

    пан Высоцкі! Знайдзіце магчымасць каб абвяшчаць нас ўсіх аб вашых выступах ,напрыклад у нейкіх блогераў ці тэлебачанні. Бачыў вашы выступы на тв украіна 24, застаўся вельмі задаволены,бо вы кажыце тое што блізка патрыётам ліцьвінам…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы