nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Каму сорамна мець пачуцьцё этнічнай прыналежнасьці (Д пр-п 61, 62)

Чэрвень 25, 2007 | Каментары (1)

Барыс Керзач, Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.

Папярэдні артыкул, аўтар якога гаворыць пра небясьпеку “росту этнічнай самасьвядомасьці рускіх”, пра “нацыяналізм этнічнай бальшыні [у Расеі. – Рэд.]”, пра  “імкненьне хваравітай самасьвядомасьці [рускіх. – Рэд.] масаў суцешыцца этнічным дамінаваньнем” і да т.п.,  зьяўляецца добрай нагодай для таго, каб абмеркаваць значэньне наяўнасьці ў людзей “этнічнага пачуцьця” (сьфера псіхічнага) і таго сацыяльнага феномену, які зь яго вынікае – зьявы “этнічнага адзінства”, у забесьпячэньні паўнавартаснай грамадскай арганізацыі.

 

1. Пачнем з воддалі.

Для функцыянаваньня любога грамадства ў здаровым (іначай, гарманічным, уладкаваным, паўнавартасным, цывілізаваным, прагрэсіўным і г.д.) рэжыме, істотным зьяўляецца ня толькі наяўнасьць у сьветаадчуваньні людзей пачуцьця індывідуальнай свабоды, а і пачуцьця адказнасьці. Гэта абумоўлена тым, што грамадства аб’ектыўна зьяўляецца ня простай сукупнасьцю грамадзянаў, а іх сістэмай, аб’яднанай у адзіны цэласны грамадскі арганізм праз разнастайныя ўнутрыграмадскія сувязі (яно такім мусіць быць). Пры гэтым кожны чалавек у грамадстве – гэта элемент такой сістэмы, які аб’ектыўна павінен быць падпарадкаваны заканамернасьцям існаваньня ўсяго цэласнага соцыюму, а ня толькі заканамернасьцям існаваньня адной асобы (напрыклад, ізаляванай на востраве). Адсюль, у паўнавартасным грамадстве ў чалавека мусіць быць (ня можа ня быць) ня толькі права, напрыклад, прынесьці бутэльку зь пітвом у лес, на пляж і г.д., але і абавязак (перад грамадствам, прыродай), вынесьці потым пустую тару (дарэчы, істотна меньшую па масе) зь месца адпачынку і пакласьці яе ў сьметніцу. Калісьці ў кожнага працаўніка будзе абавязак выкупіць пэўны мінімум акцыяў прадпрыемства, на якім ён працуе, і будзе права набыць тыя ж акцыі ў 3 ці 5 разоў большай колькасьці. І г.д.

Дарэчы, нават з гэтых прыкладаў бачна, што ў большасьці выпадкаў абавязкі чалавека перад грамадствам складаюць толькі долю ад “масы” яго правоў, а яго адказнае жыцьцё ў здаровым соцыюме ўяўляецца (у такой ступені, у якой чалавек адказны, а грамадства здаровае), як жыцьцядзенасьць у прасторы паміж пэўным мінімумам абавязкаў (падлога) і пэўным максімумам правоў (столь).

Гэтым аб’ектыўным умовам існаваньня чалавека ў цывілізаваным сьвеце павінен адпавядаць стан яго сьветаадчуваньня – такі стан, калі нормай успрыняцьця чалавекам свайго месца ў грамадстве будзе ўсьвядомлены сістэмны баланс яго правоў (з аднаго боку) і яго ж абавязкаў (з другога). Ён – гэты баланс – ёсьць нормай сьветаўспрыняцьця чалавека ў соцыюме.  

Для таго, каб такі сьветагляд узьнікаў у людзей і стала падтрымоўваўся, патрэбна адэкватнае выхаваньне, навучаньне дый увогле адпаведным чынам арганізаванае інфармацыйнае асяроддзе. Як і наадварот: любое дзеяньне ці бязьдзеяньне (прыўнясеньне, расшчапленьне, ігнараваньне, выпячваньне дый, у цэлым, што заўгодна), якое скіравана на скажэньне дадзенага сьветаглянага балансу, павінна лічыцца інфармацыйным злачынствам, бо так яно і ёсьць!

На жаль, сёньня мы літаральна татальна назіраем супрацьлеглую (г.зн. злачынную) карціну, бо ў наш час абсалютна наўмысна і адкрыта (у нечым, нават, нахабна) уся апісаная сістэма правоў і абавязкаў чалавека ігнаруецца, разбураецца. Так, напрыклад, мы бачым, як актыўна педалюеца тэма “правоў і свабод чалавека” пры абсалютным ігнараваньні “адказнасьці чалавека” перад сваёй сям’ёй, сваім народам, чалавецтвам, Сьветам! Вядома нам і кім так робіцца. Гэта патрэбна соцыя-паразітычным сілам – асноўным разбуральнікам інстытуту сям’і, прыхільнікам аслабленьня ўнутранага адзінства народаў, аўтарам касмапалітычнага глабалісцкага праекту, бо менавіта праз такія разбуральныя дзеяньні, праз пераўтварэньне чалавецтва ў хахатычную біямасу гэтыя сілы могуць дасягаць свае соцыя-паразітныя мэты.

Татальная атмасьфера касмапалітызуючай прапаганды ня можа ня ўплываць на абсалютную большасьць людзей, нават тых, хто зьбіраецца паляпшаць наша жыцьцё. Прыкладам зьяўляецца стварэньне ў Беларусі руху “За свабоду!”.

Скажыце, ці мала ў нас сёньня свабоды дэградаваць, апускацца, дэбілізавацца, абыдляцца? Ці мала мы бачым у грамадстве праяваў усяго гэтага?

Мы лічым, што больш чым дастаткова – прычым, ня толькі ў грамадства, а і ў прадстаўнікоў улады. Больш за тое, свабода ад адказнасьці за выкананьне сваіх абавязкаў перад сваім народам, якую сёньня дэманструюць нашыя мясцовыя цяперцы – гэта і ёсьць асноўная прычына  этнацыду, генацыду, дыскрымінацыі элітных беларусаў, сацыяльнай несправядлівасьці й усіх іншых праблем, якія існуюць у сёньняшняй Беларусі пад іх уладай. І не кажыце, што рух мае на ўвазе “свабоду Беларусі ад расейскага імперскага панаваньня”. Так гэтыя словы не ўспрымае грамаства дый… самыя ўдзельнікі руху. Хоць ты вазьмі дый ствары рух “За Адказнасьць перад Беларусьсю і беларускім народам!”

У дадзеных абставінах мы вымушаны зафіксаваць пададзенае ў выглядзе чарговага прынцыпу Беларускай дактрыны: у будучай беларускай дзяржаве будзе забаронена інфармацыйнае ці якое-небудзь яшчэ разбурэньне ўсьведамленьня сістэмнай сувязі паміж індывідуальнымі правамі чалавека й яго абавязкамі перад беларускім народам! (Д пр-п 61)

 

2. Этнічнае пачуцьцё і ўсьведамленьне чалавека сваёй адказнасьці перад грамадствам.

Прысутнасьць у чалавека “пачуцьця адказнасьці перад сваім грамадствам” як натуральнай, арганічнай часткі яго сьветаўспрыняцьця, магчымае толькі тады, калі чалавек будзе ўспрымаць сваё грамадства, сваю краіну, свой народ чымсьці сапраўды блізкім, неаддзельным ад сябе (ці, зь іншага ракурсу – ўспрымаць сябе часткай іх), будзе ўвесь час заставацца зьвязаным зь імі нябачнай пупавінай. Толькі ў гэтых умовах (і як вынік іх) ад чалавека ў адносінах да грамадства можна чакаць нефармальна адказныя (канструктыўныя, шчырыя, сумленныя і г.д.) паводзіны.

Разглядаемае пачуцьцё можна паспрабаваць штучна намовіць. Пры гэтым можна казаць, што “мы ўсе грамадзяне адной краіны”, што “жыць у грамадстве і быць свабодным ад яго немагчыма”, што “мы ўсе абавязаны, павінны” і ўсялякія падобныя некрафільныя ідэалагемы, якія ў свой час распаўсюджвалі і камуністы ў СССР, і цяпер распаўсюджваюць… псеўда-лібералы ў той жа Еўропе і ЗША. Так, на такім навучаньні і такой прапагандзе можна трохі праехацца, але для таго, каб яна была дзейснай, яе абавязкова трэба падмацоўваць страхам быць пакараным за невыкананьне сваіх абавязкаў перад грамадствам. Бо сама па сабе такая прапаганда будзе неэфектыўнай, а “культурныя паводзіны” чалавека, калі й будуць мець месца, дык толькі ў выглядзе фармальна культурных (г.зн. будуць мець месца толькі тады, калі чалавек будзе пад кантролем страху быць пакараным). 

А цяпер уявіце, што настаўнік у, напрыклад, беларускай школе запрапануе вучням (абсалютная большасьць зь якіх беларусы) скласьці дома і прынесьці ў школу свае радаводы, зь якіх будзе вынікаць, што ў абсалютнай большасьці дзяцей усе продкі (ці значная доля іх) зьяўляюцца беларусамі, а потым запрапануе падумаць пра тое, што ў іх – гэтых продкаў – былі свае бацькі, і што калі так працягнуць разглядаць, дык апынецца, што кожны вучань, які сядзіць у класе – гэта тысячы яго продкаў – беларусаў-літвінаў, якія ўліліся ў яго і зь якіх ён створаны (паглядзіце: двое бацькоў, чацьвёра дзядоў і бабуль, 8 прадзедаў і прабабуль, 16 прапрадзедаў, 32, 64, 128 і г.д.; у выніку, напрыклад, на пачатак XVІ стагоддзя ў кожнага атрымаецца… больш за 1.000.000 продкаў, калі прыняць, што пакаленьні зьмяняліся ў сярэднім праз кожныя 25 гадоў). А яшчэ ўявіце, што настаўнік скажа, што “мы, як прадстаўнікі аднаго народу, зьяўляемся генетычна, роднасна блізкімі адзін аднаму (бо ў межах аднаго народу нашыя генеалагічныя лініі пераплецены) – г.зн., што калі б нам удалося дакладна расьсьледаваць нашы радаслоўныя, дык аказалася б, што ўсе мы, як максімум, 10-15-юрадныя браты і сёстры, дзядзькі-цёткі й пляменьнікі-пляменьніцы”. Калі ён яшчэ дадасьць, што ўсе нашыя продкі стагоддзямі і тысячагоддзямі жылі на сваёй беларуска-літвінскай зямлі, пахалі, будавалі, баранілі, палівалі крывёй… Калі ён скажа, што нашыя продкі ў свой час думалі пра тое, якія будуць іх нашчадкі – г.зн. мы з вамі, марылі, што мы будзем годныя іх, будзем пра іх памятаць, будзем ім удзячныя, і, у выніку, будзем сапраўднымі гаспадарамі на ўласнай зямлі. Калі гэты ж настаўнік з такім жа натхненьнем раскажа вучням пра іх уласную (беларуска-літвінскую) славутую гісторую, цудоўную культуру, прадэманструе ўсю прыгажосьць іх роднай мовы – мовы іх народу, да якога яны належаць…

Уявілі?

А цяпер скажыце, ці большымі будуць шанцы, што ў вучняў сапраўды зьявіцца моцнае, натуральнае (у дадатак, самааднаўляльнае, жывое, унутранае, уласнае) пачуцьцё зьяднанасьць са сваім беларускім народам, з Беларусьсю і, як вынік, пачуцьцё адказнасьці за іх?

Думаем, адказ відавочны.

Такім чынам, атрымліваецца, што ўзбуджэньне “этнічнага пачуцьця” – гэта важнейшы спосаб (і этап) выніковага выхаваньня грамадзян – сапраўдных патрыётаў сваёй краіны. Пры ўмове, што мы шчыра жадаем выхаваць нашых людзей як грамадзян сапраўды адказных, канструктыўных, сумленных!

Выкаваньне адказнасьці перад грамадствам і краінай на падставе фармальных ідэалагемаў ды страху пакараньня (з аднаго боку) і на груце ўзбуджэньня ды падтрыманьня “этнічнага пачуцьця” (з другога) адбываецца ў настолькі ж рознай атмасьферы і дае настолькі ж розныя вынікі, як праца раба пад пагрозай бізуна і праца свабоднага чалавека, матываванага творчым парывам і магчымым посьпехам.

Мы лічым, што ўсё пададзенае настолькі відавочна, што на справакаванае кантэкстам папярэднага артыкула пытаньне: ці легальным ёсьць пачуцьцё прыналежнасьці да беларускага этнасу (народу) ў этнічнага беларуса? – даем адказ: такое пачуцьцё у будучай Беларусі будзе лічыцца ня толькі легальным, нармальным, здаровым, але і надзвычай пажаданым! На яго ўзбуджэньне і культываваньне ў значнай ступені будзе скіраваны працэс навучацьня і выхаваньня моладзі, а таксама інфармацыйнае забесьпячэньне ўсяго беларускага грамадства.

Няхай гэта палажэньне будзе чарговым прынцыпам нашай дактрыны (Д пр-п 62).

 

3. Каму і чаму не падабаецца пачуцьцё этнічнай прыналежнасьці.

Аднак, з другога боку, з артыкула Эміля Абрамавіча Паіна вынікае, што ён хоча бачыць Расею не “нацыяналістычнай” (заснаванай на этнічным пачуцьці рускіх), а “ліберальнай”.

Паўстае супярэчнасьць: у нас – беларусаў – нацыянальна-этнічнае пачуцьцё атрымліваецца відавочным дабром, а ў габрэя Паіна – злом.

Дадзеная сітуацыя дадаткова абвастраецца тым, што ў Ізраілі – дзяржаве габрэяў – стаўленьне да энічнага пачуцьця габрэяў такое ж, як у нас – г.зн. абсалютна станоўчае (калі не сказаць, што нашмат больш станоўчае). І гэта зразумела. Габрэі за кошт дадзенага пачуцьця перажылі сотні гадоў у эміграцыі й не распусьціліся, ня зьніклі, а захавалі сябе як народ. Затым за кошт гэтага ж пачуцьця яны дамагліся заснаваньня і росквіту ўласнай дзяржавы. Таму зразумела, што габрэі высока цэняць, усяляк падтрымліваюць і захоўваюць усё, што спрыяе дадзенаму пачуцьцю.

Напрыклад, нават сёньня дзеля гэтага ўсіх рэпатрыянтаў у Ізраіль афіцыйна (і дакладна) правяраюць на этнічную прыналежнасьць да габрэйскага народу, выкарыстоўваючы крытэры генетычнай (г.зн. “па крыві”) роднасьці – у кожным канкрэтным выпадку высьвятляюць, кім сапраўды па нацыянальнасьці была маці таго, хто заяўляе, што ён габрэй.

І мы – беларусы – ня супраць гэтага (больш за тое, многія лічаць, што няблага было б дадзены досьвед пераняць і выкарыстаць у Беларусі). Мы разумеем, спачуваем, пагаджаемся. Акрамя таго, мы перакананыя, што і сп-р Паін таксама не зьбіраеца выступаць супраць этнічнага пачуцьця ў габрэяў і клопату пра яго з боку афіцыйных уладаў Ізраілю.   

Чаму ж тады ён так хвалюецца з нагоды факту, што ў рускіх нарастае нацыянальная сьвядомасьць? Чаму ён гэтым так выразна не задаволены?

А так сябе ён паводзіць хутчэй за ўсё таму, што паралельна з дадзеным працэсам набліжаецца канец той сітуацыі, якая мае месца ў цяперашняй “ліберальнай Расеі”, калі невялічкае габрэйская меншасьць (да якой належыць і інтарэсы якой несумніўна адстойвае сп-р Паін) прысябечыла сабе праз махлярства (прасьцей, скрала) непрапарцыйна вялікую частку багацьцяў народаў расейскай імперыі. Гэтыя багацьці яна мае шанц захаваць толькі тады, калі расейкае грамадства будзе працягваць заставацца ў хаатычна-касмапалітызаваным стане, а габрэйская грамада “Расеі” наадварот будзе захоўваць шчыльнае адзінства і дакладную арганізацыю найперш за кошт зьвязанасьці паміж сабой моцнымі ўнутранымі сувязямі, за кошт усё таго ж “пачуцьця этнічнай прыналежнасьці” (мадэль: цьвёрдае цела ў рыхлай біямасе). У цэлым, эфект ад такога становішча спраў атрымліваецца соцыя-паразітычным (дакладна такі ж, як і ў расейскай імперыякратыі). 

Як і наадварот. Калі б абрамовічы і “абрамычы” маглі й далей знаходзіцца ў “Расеі” пры ўладзе палітычнай, эканамічнай, інфармацыйнай, а пад імі была касмапалітызаваная біямасса з прадстаўнікоў розных этнасаў, рэлігій, сексуальных ды іншых груп (г.зн. расейская імперыя працягвала захоўваць “ліберальныя рысы”), гэта, па ўсім відаць, цалкам задаволіла б сп-ра Паіна (як, дарэчы, зноў жа і расейскую імперскую бюракратыю; “либеральная Россия” – вось ён грунт для стратэгічнага сімбіёзу абедзьвюх соцыя-паразітных груп).

У выніку атрымліваецца, што першыя, каму павінна быць сорамна мець “этнічнае пачуцьцё” (бо яно выкарыстоўваецца для дасягненьня антыграмадскіх, паразітных мэт) – гэта прадстаўнікі габрэйскай грамады “Расеі”, такія, як Э.А.Паін. Вельмі верагодна, што прызначэньне яго артыкула ў тым, каб адцягнуць увагу ад сваіх патронаў.

Аднак дадзенае не азначае, што рускі нацыяналізм увесь такі белы і чысты. Наадварот, “нацыяналізм рускіх” без сумневу таксама негатыўная зьява (і тут мы са сп-ром Паіным цалкам пагаджаемся) І менавіта таму, што гэта не нацыяналізм, а шавінізм, які нясе не стваральнае значэньне (як гэта ёсьць, напрыклад, ва ўзгаданым вышэй нацыяналізме беларускім), а выключна агрэсіўны, імперскі, захопніцкі, разбуральны зьмест у адносінах да іншых народаў расейскай імперыі, іх тэрыторый і багацьцяў, як і ў адносінах да народаў, якія жывуць побач з расейскай імперыяй, іх тэрыторый і багацьцяў.     

Таму рускія – гэта сапраўды кандыдаты №2 на маральны суд над тымі, каму павінна быць сорамна за сваё “этнічнае пачуцьцё” (прынамсі, да той пары, пакуль будзе існаваць расейская імперыя).

 

 

Каментары (1)

  1. Бенедзікт кажа:

    Сп. Астроўскі,
    наколькі вядома, ужо сёньня даступныя медыка-генетычныя аналізы крыві, якія даюць уяўленьне пра паходжаньне кожнага чалавека. Можа варта кіравацца дадзенымі такіх аналізаў, у кожным канкрэтным выпадку?
    Але зь іншага боку мы ведаем, які ўплыў на чалавека аказвае выхаваньне, у прыватнасьці нацыянальнае выхаваньне… У сувязі з гэтым варта ўзгадаць Адама Міцкевіча ў якога быў бацька ліцьвін, а маці габрэйка… Варта паглядзець таксама радавод Максіма Багдановіча…і ня толькі. Спрэс пытаньні! Але гэтым і цікавы ваш (і вашых калег) артыкул, пра такія тэмы трэба казаць.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы