nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Маскаль наведаў Якуцію (частка 2; Д пр-пы 75 і 76)

13 кастрычніка, 2007 | Няма каментараў

Журналіст “Камсамолкі” [ён жа носьбіт і прапагандыст шавіністычнага камуна-імперскага сьветагляду. – Рэд.] пабываў у Рэспубліцы Саха (Якуція) і паглядзеў, як там жывуць рускія, якія цяпер – нятытульнае насельніцтва.

Рэдакцыя.

 

 

ЧАМУ РУСКІЯ Ў РАСЕІ СТАНОВЯЦЦА “ПАНАЕХАЛЫМІ”. 2-я частка.

Дзьмітры Сьцешын (www.dpni.org/articles/polemika/4022)

 

Помнік пераможанаму праваслаўю

Афіцыйна гэты помнік прысьвечаны 375-годдзю ўваходжаньня Якуціі [?! Як жа, памятаем пра “асваеньне Сібіры” Ермаком… – Рэд.] у склад Расейскай Федэрацыі [у аўтара дакладна так – “у склад Расейскай Федэрацыі”. – Рэд.]. Бронзавы мужык, які сядзіць вярхом на бервяне, – заснавальнік Якуцка Пётр Бекетаў, –  нараканьняў ні ў каго не выклікае: рубіць нешта ў падмурку грандыёзнага збудаваньня. Але далей пачынаецца самае цікавае: фундамент помніка няпросты – старажытная цэркаўка. Вось толькі замест купалоў і крыжа на ёй усталяваны 20-метровы татэмны слуп, сэргэ, які ўпрыгожваюць чатыры конскія галавы. 

Па задуме стваральнікаў помнік павінен быў нарэшце закрыць сабой стары Прэабражэнскі кафедральны сабор, пабудаваны на дамінанце. У народзе гэтая постмадэрнісцкая канструкцыя захапленьня не выклікала. Хутчэй наадварот. Пісаліся калектыўныя лісты ва ўрад і ў Маскву [канешне, куды ж яшчэ; толькі ў цэнтар імперыі, імператару. – Рэд.], і помнік то спынялі будаваць, то зноў пачыналі – па прынцыпе “сабака гаўкае, а караван ідзе”. І цяпер на будаўнічай пляцоўцы кран нясьпешна цягаў бятонныя пліты – умацоўваў фундамент хамаватага збудаваньня [усё, што не нясе сімволіку імперыі, для аўтара “хамскае”, “недарэчнае”, “навязьлівае”. – Рэд.].

У Дэпартаменце народаў і федэратыўных зносін кіраўнік Афанасій Мігалкін параіў мне “не супрацьпастаўляць і не шукаць адрозьненьняў” [вось і яшчэ адзін малойца! – Рэд.]. І для майго супакаеньня доўга пералічаў мне рускія словы, запазычаныя зь цюркскіх моваў. А што да шыманізма сказаў, як адрэзаў: “Падабаецца ён каму альбо не, але шаманізм ёсьць, і я яго забараняць ня буду” [малайчына! – Рэд.]. 

Я зайшоў на нядзельную службу ў Прэабражэнскі сабор. Як і казалі мне, якутаў і рускіх у храме было прыкладна пароўну, і думка пра помнік была, мякка кажучы, цікавая: “Давайце выйдзем за агароджу храма, і я вам скажу ўсё, што думаю, а тут такія словы вымаўляць нельга”.

У япархіі справы духовыя адмовіліся каментаваць наадрэз. Як паведаміў мне сакратар уладыкі: “Усе-усе паехалі, увогуле ўсе, нікога няма ў япархіі. Вы тут да панядзелка будзеце? Ну вось, усе толькі ў сераду прыедуць”. Пазіцыя ярарахаў царквы ў пытаньнях цьвёрдасьці і зьберажэньня веры мяне зьдзівіла ў бог ведае які раз. Але Бог ім суддзя [- падумаў журналіст “Камсамольскай праўды” і нават не заўважыў недарэчнасьці ў сваіх думках. – Рэд.]. Сітуацыю прасьвятліў адзін са сьвятароў, праўда, узяў зь мяне клятву, што я і на Страшным судзе не адкрыю яго імя. Па словах бацюшкі, уладыку Зосіме ўвесь час нагадвалі пра гэты помнік. Але ён сказаў проста: “Нічога страшнага, хай будуюць” – і на гэтым вогуле закрыў абмеркаваньне гэтай тэмы [а вось і трэці малойца! – Рэд.]. Я зьдзівіўся:

– Чаму? Нельга ж прабачаць ворагам веры! [класічны элемент шавіністычнага сьветагляду: для іх ёсьць “свае” і “ворагі”. – Рэд.]

Бацюшка пакорліва адказаў:

– Яны ўжо пакараныя сваім бязвер’ем. Вы ведаеце, што біч паўночных народаў – самагубствы? Зь нядаўніх часоў яны вярнуліся ў Якуцію. Проста хрысьціянская вера такі грэх не папускае, а ў веры язычніцкай у гэтым няма нічога страшнага. Проста пераходзіш з аднаго сьвету ў іншы. Якуцкі народ у імя праваслаўя зьдзейсьніў шмат духоўных подзьвігаў, як ніводны іншы. Та што і гэта пройдзе. Ужо праходзіць. Не прыжыліся тут неаязычнікі, гэта ўжо ўсім зразумела.

Я зьдзівіўся:

– Не прыжыліся, але нехта ставіць паўсюль сэргэ. І гэты помнік зноў жа ў капеечку абыдзецца!

Бацюшка махнуў рукой у туманныя далі. За сьпіной бронзавага Леніна ўзвышаўся Дом ураду.

– Там папытайся, і барані цябе Гасподзь.

 

Някліканы журналіст

Дзіўная справа, у чэрвені да мяне разоў дзесяць тэлефанавалі зь Якуціі – клікалі ў госьці, адмысловым чартарам для журналістаў, за кошт ураду. Заклікалі так настойліва, што на пятым званку стала ясна – ерунда нейкая робіцца ў далёкай Якуціі. Дакладна. Міністэрствы, дэпартаменты і дэканаты прынялі глухую абарону, і пару разоў мне намякалі: маўляў, прыязджаць трэба, калі запрашаюць, а не боўтацца па рэспубліцы без запытаньня. На любое пытаньне ішоў адказ: “Мы з вамі ня будзем размаўляць без распараджэньня з адміністрацыі прэзідэнта”. Я плюнуў і пачаў асвойваць вертыкаль улады явачным парадкам.

У Міністэрстве культуры, куды я заявіўся інкогніта і без рэчаў, панавала лёгкая мітусьня. Назад і наперад на выцягнутых руках пераносіліся нейкія велічэзныя картонныя макеты юртаў і аленьі рогі, снойдалі людзі з папкамі. Нарэшце ў адным кабінеце расчыніліся дзьверы і нехта гучна крыкнуў у калідор: “Ура! Мінфін даў грошай на фільм “Нараджэньне шамана”!” Я пайшоў на гук галасоў падзяліць радасьць з працаўнікамі культуры. Сустрэлі мяне няветліва:

– Вы хто?

– Журналіст “Камсамолкі”.

– Што вы жадаеце?

– Хачу паразмаўляць пра адраджэньне шаманізма, пра праваслаўе, духоўнасьць, нацыяналізм.

– Тут паразмаўлялі з адным… Як вы прайшлі ў будынак? Калі вы ня сыдзеце цяпер жа, мы пазвонім ахове!

Я выйшаў, але не сышоў. На лесьвіцы мяне дагнаў хлопец, Тускул Афанасьеў, як ён адрэкамендаваўся, з “Саюзу Саха Амук”. Запрапанаваў паразмаўляць шчыра. Мы выбралі калідор пацішэй і падваконьнік пашырэй.

Зразумейце, мы адраджаем нашу культуру, вяртаемся да вытокаў. Мы 400 гадоў таму зусім не добраахвотна прынялі іншую веру. Зразумела, гэта шмат каму не падабаецца, але мы не падрываем і не забіваем дзеля адраджэньня, і што ў гэтым кепскага? Вось патлумачце, што вас там у Расеі не задавальняе?

– Скужа за сябе. Мяне асабіста не задавальняе, што гэта робіцца навязьліва, без уліку іншых вернікаў, якіх у рэспубліцы 80%. І мне не зразумелая канчатковая мэта [а не твая саплівая справа! “што якуты прамеж сябе ды на сваёй зямлі вырашаць, так таму і быць”, – вось так павінен думаць кожны элементарна культурны чалавек. – Рэд.].

Тускул паглядзеў на мяне, як псіхічна хворае дзіця [во, малойца. – Рэд.]:

– Народ саха ўжо адчувае сябе нацыяй, але гэтага мала. Мы не хочам глядзець, як у нас бяруць усё каштоўнае – нафту, алмазы, пушніну, а наўзамен скідваюць нам усялякае сьмецьце – ссыльных і крымінальнікаў. Чулі выраз: “Якуція – зона бяз плоту”?

Па словах суразмоўцы, яны маглі б і самі выдатна працаваць з Захадам без пасярэдніцтва Расеі і расійскага ж бязмежнага крадзяжу і каланізатарства [проста дзіўна, што рускі шавінюга падаў гэтую размову. – Рэд.]

Хацеў я нагадаць свайму суразмоўцу пра розьніцу паміж “расейскімі каланізатарамі” і заходнімі, расказаць пра 10 мільёнаў індзейцаў альбо тых жа іракцаў, якія цяпер у поўны рост “супрацоўнічаюць з Захадам напрамую”. Але ня стаў. Як бы ні гучала гэта цынічна, але такую розьніцу лепш спасьцігаць на практыцы. Праўда, ні Расеі, ні Якуціі ў гэтым выпадку на мапе сьвету ўжо можа ня быць [у чарговы раз рускія шавінюгі дэманструюць свой затасканы прыём; аргумент заключаецца ў тым, што ёсьць, маўляў, імперыялізм і шавінізм, якія нашмат горшыя; па-першае, суразмоўца, як правіла, пра альтэрнатыўныя падзеі ня ведае (як, дарэчы, і сам шавінюга), а па-другое, ці ж аргумент гэта?! Сказаў бы якут маскальскаму журналюзе, што яму і яго народу ніякі (!) імперыялізм, каланіялізм, шавінізм непатрэбныя, і паслаў бы аргументатара на…; пры такой тактыцы хутчэй дайшло б! – Рэд.].  

 

Вучэньне – сьвятло альбо ўсё ж такі цемра?

У Якуцкі дзяржаўны ўніверсітэт я накіраваўся, як выказаліся ў Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Саха, “з ужо склалай, вызначанай думкай”. Яе мне “склаў” злакознены Дзяржкамстат РФ, які ведае ўсё. Са смутных лічбаў вымаляваліся цікавыя факты. Напрыклад, 26% якутаў, старэйшых за 25 гадоў, маюць вышэйшую адукацыю, а адукаваных рускіх толькі 14%. У Якуцку мне ня раз скардзіліся, што рускаму немагчыма паступіць на бясплатнае навучаньне ў ВНУ. Паклёп, наветы, пераконвалі мяне ў адміністрацыі прэзідэнта, такой статыстыкі ніхто не вядзе! Аднак па табліцы №10 Дзяржкамстата «Насельніцтва асобных нацыянальнасьцяў па крыніцах сродкаў да існаваньня» 5127 якутаў атрымалі стыпендыю, а рускіх стыпендыятаў усяго 271 чалавек…  

Я цэлую гадзіну гуляў па двух карпусах ЯДУ, і сярод тых, хто паступіў, знайшоў толькі двух рускіх абітурыентаў. Тоўстая і непрыгожая выдатніца зь Мінага размаўляць са мной не пажадала па банальнай прычыне: “Не хачу вылецець з першага курсу”, Затое са мной паразмаўляў бацька абітурыента зь Нюрбы. Летась у яго паступала дачка-медалістка на мытную справу. У прыёмнай камісіі сказалі, што месцаў няма, а потым неабачліва вывесілі сьпіс з некалькімі залічанымі [правільна, атрымайце свае ж метады назад – толькі цяпер у свой адрас! – Рэд.].

Мой суразмоўца пасьпеў гэты сьпіс сарваць. Спрэчка скончылася тым, што дачка мусіла падаваць дакументы ў Варонежскі універсітэт. Ні Піцер, ні Маскву сям’я не пацягнула [а чаго ж так? гэта ж ужо ваша любімая “руская Расея-матушка”?! – Рэд. ], а пра паступленьне ў якуцкія ВНУ можна было забыць. Да паступленьня сына рыхтаваліся больш грунтоўна – ён цэлы год вучыў якуцкую мову [!!! Як прыемна гэта чуць нам – беларусам! У нашай беларускай дзяржаве таксама так калісьці будзе! – Рэд.]. На іспыце вельмі зьдзівіліся, пацікавіліся пра нацыянальнасьць і дакуметы ўзялі.

У рэктараце пра нацыянальную палітыку ЯДУ са мной размаўляць адмовіліся, адправілі назад у Міністэрства адукацыі, але, на маё шчасьце, са мной згадзілася пагутарыць Яўгенія Міхайлаўна – віцэ-прэзідэнт рэспублікі, чынойнік з вялізным педагагічным стажам. Размова ў нас атрымалася дзіўная – сьляпога з глухім [гэта ня дзіва – карэспандэнт ужо шмат разоў паказаў сябе, як чалавек унутрана сьляпы і глухі да праблем іншых народаў. – Рэд.].

– Вось мне толькі што даслалі адказ з Дзяржкамстата. У ім напісана, што дзяржаўная статыстыка РФ не займаецца такімі пытаньнямі. Таму цьверджаньне, што якутаў, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю, у два разы больш, чым рускіх, неабгрунтаванае [яшчэ адна малойца! Вы бачыце, ўжо назьбіраўся колькасны матэрыял, каб сказаць: справа ня ў рускіх, а ў маскалях, у тых, хто мае імперскае мысьленьне, у тых, хто падбухторвае рускіх з цэнтру, з Масквы! – Рэд.].

– Добра, няхай сабе, не займаецца. Але я так і не зразумеў, чаму сярод абітурыентаў, якія паступалі ў ЯДУ ў гэтым годзе, я знайшоў толькі двух рускіх хлопцаў.

– Можа, вы не ў той час зайшлі?

– Я два ці тры разы заходзіў.

– Калі вы ўбачыце ва універсітэце двух якутаў і аднаго рускага, гэта не дае вам права сьцьвярджаць, што толькі якуты паступаюць ва універсітэт.

 

Мы самі ва ўсім вінныя

У апошні дзень камандзіроўкі я паехаў за Лену, да сапраўднага якуцкага казака Руслана Хмялёва. Атаман аднаўляе не дэкаратыўна-гарадскі, а самы сапраўдны курэнь Хатаскі Наслег. Мы сядзелі на лавачцы над амаль бяздонным абрывам і глядзелі, як у Лену сядае сонца. Атаман распавядаў, я слухаў:

– Пасіўнасьць мяне і забівае, і тлумачыць, чаму мы, рускія, апынуліся па ўсёй імперыі [!!!  ведаюць, сукі, што яны – паганцы-імперасты! – Рэд.] ў такім ганебным і вартым жалю стане. Гэта Гасподзь дае нам такія выпрабаваньні [Гасподзь прымушае вас быць імперыялістамі?! Гэта штосьці новае ў інтэрпрэтацыі таго, да чаго заклікаў людзей Хрыстос. – Рэд.], і мы расплочваемся.

Тут нацыяналізм ідзе зьверху [у гэтым сэнсе мы – беларусы – шчыра радыя за якутаў; іх кіраўнікі разумеюць, што супрацьстаяць сатанізму імперыялізма можа толькі боскасьць “нацыяналізма”. – Рэд.]. Становішча рускіх унізе ў цэлым не самае дрэннае [!!! яшчэ адзін – прычым, самы зацікаўлены ў адваротным, той, хто адкрыта спачувае расейскаму імперыялізму – вымушаны пацьвердзіць людскасьць, агульную культуру якутаў. – Рэд.]. Тое, што наверсе крычаць, маўляў, рускія – заваёўнікі, гэта ўзровень балбатні, ня больш. Размаўляў я тут з якуцкім нацыяналістам… Разумныя людзі заўсёды дамовяцца [ня столькі разумныя, колькі культурныя. – Рэд.].  Вось я ў яго пытаюся: колькі было якутаў па першым ясачным перапісе? [перапісалі тады, сколькі змаглі, дый кінулі, а ў Крамлі яшчэ ў разоў 10 дадзеныя паменшылі, каб апраўдаць магчымасьць “асваеньня” “бязьлюднай сібірскай тэрыторыі”. – Рэд.] Тры тысячы пяцьсот душаў, а цяпер амаль 500 тысячаў. Розьніцу адчуваеш? Матэматычную? [са словаў Алеся Белакоза: у 16-м стагоддзі колькасьць продкаў сучасных беларусаў і рускіх была прыкладна аднолькавай; цяпер беларусаў у 12 разоў менш; адчуваеце розьніцу, матэматычную, імперасты ванючыя?! – Рэд.] Вось ты стаіш перада мной. Якут, ведаеш сваю родную мову. У цябе ёсьць культура – якуцкія мастакі і пісьменьнікі, якуцкі тэатр і газэты… Якія мы табе заваёўнікі, мы браты! Ён падумаў-падумаў і кажа: ты правы! [трэба ўлічыць, што гэта была інтэрпрэтацыя размовы з боку рускага шавініста, а дзе інтэрпрэтацыя той жа размовы з боку якута? – Рэд.]

       

Кампетэнтна

Вячаслаў Глазычаў, член “Грамадскай палаты”, заяўляе: Нацыянальныя рэспублікі – кармушка для мясцовых кланаў [нават, калі ў некаторых выпадках і так, тады для якіх кланаў кармушка ўся “Расея”?! – Рэд.]

– Міна была закладзеная германскімі рамантыкамі [“міна” была закладзеная ў час Вялікай французскай рэвалюцыі 18-га стагоддзя! Гэтая “міна” стварыла цывілізаваныя дзяржавы сучаснай Еўропы, Японію і г.д. – іх культуры, эканомікі, росквіт, якія непараўнальныя па сваёй вышыні зь любымі іншымі мадэлямі дзяржаўнага будаўніцтва; і менавіта гэта не падабаецца самым розным соцыя-паразітным сілам… – Рэд.]. Ад іх ідэю “права нацый на самавызначэньне” пераняў Бісмарк, які гэтую ідэю ажыцьцявіў, зьляпіў з мноста княстваў адзіную Германію. Ідэю перанялі і рускія бальшавікі, якія ўбачылі ў “нацыянальна-вызвольнай барацьбе” магчымасьць разваліць дзяржаву і ўвесь капіталістычны сьвет. Гэтая ж міна спрацавала, як толькі ў 1991 г. лопнулі праіржаўленыя скрэпы КПСС [скрэпы лопнулі не з-за таго, што былі жалезнымі й праіржавелі, а з-за таго, што былі штучнымі, ненатуральнымі, неадэкватнымі патрабаваньням гуманістычнага прагрэсу чалавецтва! – Рэд.]. Дэструктыўны прыметнік “тытульны” быў імгненна падхоплены савецкай наменклатурай, якая занялася “нацыяналізацыяй” улады [у тым ліку і ў Беларусі зь этнацыднай “палітыкай” яе цяпершняга “кіраўніцтва”?! – Рэд.].

Умацаваньне Расеі ў пуцінскі перыяд прыгасіла гэты энтузіязм [прыдушылі энтузіазм народаў канкрэтныя механізмы імперскага “кантролю”, на рэалізацыю якіх, як на любую штучную, нежывую, антыпрагрэсіўную зьяву, былі выдадзеныя мільярдныя сумы нарабаваных нафтагаза-даляраў. – Рэд.], але ён нікуды ня зьнік. Спробы раскруціць фіна-вугорскі матыў “прыгнечанасьці”, які падаграецца з-за мяжы [адкуль жа яшчэ… – Рэд.], на шасьце, не далі істотнага выніку. У Татарстане Шайміеву ўдалося ахалодзіць гарачыя галовы [пра ўгра-фінаў і татар будуць наступныя артыкулы. – Рэд.]. Але адзін казанскі журналіст зацята пераконваў мяне, што лацініца нашмат лепш перадае адценьні вымаўленьня татарскіх слоў, чым кірыліца! А каля ўваходу ў мячэць у Наберерэжных Чаўнах на пытаньне, зададзенае па-руску, можна пачуць: “Вы тут у гасьцях, размаўляеце па-татарску!” Выдаліць атрутнае зельле можна толькі аднім чынам –  прызнаць нарэшце, што ёсьць толькі адна нацыя – Расея [усё, алес! вось да чаго даходзіць абсурд імперастычнага мысьленьня: “Расея – гэта нацыя!”. – Рэд.], у якой мірна суіснуюць і разьвіваюцца вялікія і малалікія этнакультурныя агульнасьці [па-першае, “мірна”, як да гэтага? Па-другое, пад кіраўніцтвам каго? У імя чыіх інтарэсаў? Дзеля чыіх мэт? – Рэд.].

Якуція прэзідэнта Штырава стаіць асобна. Тут ёсьць тэндэнцыя выцісканьня неякутаў з сістэмы кіраваньня і сістэмы вышэйшай адукацыі.

Мала хто зьвяртае ўвагу на факт, што практычна ўвесь прыбытак ад продажу алмазаў вяртаецца ў Якуцію ў выглядзе субсідыяў зь федэральнага бюджэту [здаецца, навошта тады ўсё апасяродкаваць праз “цэнтар”? хай якуты самі прадаюць сваё, іх тады “субсідаваць” ня трэба будзе; падвох усім відавочны: забіраем у “расейскі цэнтар”, каб забраць каштоўнасьці іншага народу, і затым “субсідуем” для таго, каб казаць, што “мы вас субсідуем, г.зн. утрымліваем”! – Рэд.], забясьпечваючы там найвышэйшы ўзровень бюджэтнай забясьпечанасьці на аднаго жыхара – звыш 50 тыс.руб. у год (у суседняй Магаданскай вобласьці ў 2,5 раза менш). Усю сьмятанку з гэтай плыні здымае мясцовая сямейна-кланавая бюракратыя [гэта можа быць так; толькі справа ў тым, што каб перамагчы мясцовую бюракратыю, складзеную з прадажных, карумпаваных чынуш, і пабудаваць дэмакратыю, у разнастайных нацыянальных рэспубліках “Расеі” спачатку трэба перамагчы “цэнтральную” імперастычную бюракратыю на чалае з манархам-“прэзідэнтам”. –Рэд.]. Тэарэтычна ёсьць шлях штучнай, націскной зьмены сітуацыі, але ён можа мець непрыемнасьці [як у Чачні? – Рэд.]. І ёсьць іншы шлях – уваходжаньне на тэрыторыю агентаў эканамічнага разьвіцьця [так у аўтара. – Рэд.], ці то ў выглядзе дзяржманаполій, ці то прыватных кампаній, шчыльна зьвязаных з агульнадзяржаўнымі інтарэсамі і ў мінімальнай ступені залежых ад лакальных элітаў [адкрытым тэкстам пра механізмы імперскага падпарадкаваньня; дарэчы, такое “ўваходжаньне” расейскага “бізнэсу” і з такімі ж адкрыта паразітнымі мэтамі адбываецца цяпер у Беларусі пад “уладай” прадажных цяперцаў! – Рэд.].

Ёсьць прычыны думаць, што ў бліжэйшыя гады зьмяненьні пойдуць менавіта гэтым шляхам. Тады перажыткі “міннай” аперацыі 150-гадовай даўніны накшталт нягеглай практыкі заключэньня дамоваў паміж арганічным цэлым і яго часткамі адамруць так, як рана ці позна адміраюць ўсе пустыя формы [па-першае, тут аўтар альбо нешта не разумее, альбо хоча накінуць нам чарговы хітрык імперастачнай прапаганды: на словах імперасты завуць “цэлым” усю “Расею”, а на практыцы правамі “цэлага” заўсёды надзяляе сябе толкі расейская імперыякратыя; па-другое, няма на сёньня на ўсім сьвеце нічога больш пустога, недарэчнага, фармальнага, такога, што абавязкова адамрэ і разваліцца, чым гвалтам створанае штучнае ўтварэньне пад назвай “Расея”! – Рэд.].  

 

 

Ад рэдакцыі:

І ў гэты раз мы ў рэдакцыі вагаліся, ці выстаўляць дадзены матэрыял, бо разумелі,  што для любога нармальнага чалавека чытаць тэкст, дзе апісваецца нешта з пазіцый вялікадзяржаўнага шавінізму – гэта заўсёды пэўныя пакуты, пераадольваньне сябе.

Але, з аднаго боку, такое трэба, каб ведаць, як мысьляць маскалі-імперасты, а з другога боку, у дадзеным канкрэтным выпадку мы былі шчодра ўзнагароджаны адкрыцьцямі новых заканамернасьцяў.

Так, аналіз тэксту выявіў, што ў нярускіх рэспубліках “Расеі”, як правіла, няма бытавога шавінізму з боку рускіх. Рускі народ, як такі, у сваёй абсалютнай большасьці пазбаўлены гэтай ганебнай рысы (што мы па ходу тэкста шматкроць падкрэсьлівалі). Але гэтае ж з усёй відавочнасьцю выпяціла іншы феномен: шавіністычны сьветагляд навязваецца рускім “зьверху” (іначай, “з цэнтру”). Элементарная логіка паказвае, што гэтым “верхам-цэнтрам” зьяўляецца ня нешта геаграфічна канкрэтнае, а сацыяльная група – асноўны атрымальнік расейскіх імперскіх інтарэсаў – маскальская імперыякратыя! Паўстае цікавае пытаньне: а навошта яна так робіць? І тут у выніку далейшага аналіза адкрываецца галоўнае: навязваньне рускаму народу сьветагляду маскальскіх шавіністаў патрэбнае расейскай імперыякрытыі для правядзеньня імперскай палітыкі. Такім чынам, рускі шавінізм і расейскі імперыялізм – рэчы зьвязаныя, якія, як правіла, ідуць у пары. Гэта мы заўважалі неаднаразова. Новым (для нас) стаўся зьмест гэтай сувязі – тое, што рускі шавінізм ёсьць аснова расейскага імперыялізму. І менавіта імперыякратыя – адзіны спажывец карысьці ад такой палітыкі –  каб праводзіць імперскую палітыку навязвае шавіністычны сьветагляд рускаму народу! Натуральна, робіць яна гэта падступна, праз кантэкстуальнае падбухторваньне рускіх, і па самых розных каналах, абы тыя ўспрынялі шавіністычны сьветагляд. Зрэдку даходзіць да сьмешнага, напрыклад, да такога: паколькі тэрмін “богаабранасьць” ужо пасьпеў заняць пэўны народ, рускім прапануецца стаць “боганосным народам”.

Дадзеныя адкрыцьці (якія апісваюць сістэму галоўных механізмаў правядзеньня імперскай палітыкі з боку галоўнага ворага нашага беларускага народу – расейскай імперыякратыі) падаліся нам настолькі важкімі, што мы вырашылі зафіксаваць іх у якасьці чарговага прынцыпу Нашай дактрыны (Д пр-п 75).         

Пад час аналіза тэкста выкрышталізавалася яшчэ адна думка. Аказваецца, што для таго, каб народам (такім, як якуцкі, татарскі, башкірскі, чачэнскі, бурацкі, марыйскі, мардоўскі, комі й дзясяткі іншых, у тым ліку і беларускі народ), якія знаходзяцца пад двайным каланіяльна-сацыяльным уціскам (у рабскай залежнасьці ад расейскай імперыякратыі й мясцовай бюракратыі), прыйсьці да зьмястоўнай дэмакратыі, ім трэба спачатку вызваліцца з-пад улады расейскай імперскай бюракратыі (перамагчы яе на сваёй ці чужой тэрыторыі), а затым вызваляцца ад мясцовай кампрадорскай бюракратыі й алігархіі. Калі памяняць месцамі пасьлядоўнасьць змаганьня, станоўчы вынік дасягнуць не атрымаецца. Гэта пацьвярджае нашае папярэдняе рашэньне аб прызнаньні галоўным ворагам беларусаў (ворагам №1) менавіта расейскай імперыякратыі (з пары імперыякратыя-цяперцы). Але мэта ня будзе дасягнутая, калі спыніць змаганьне на нейкім этапе, а не завяршыць яго (напрыклад, пасьля перамогі над расейскай імперыякратыяй). Таму заўсёды тэхналогія адна: спачатку дасягеньне незалежнасьці (ад любых формаў імперыялізму і каланіялізму – як тэрытарыяльнага, так і фінанасавага, інфармацыйна-ідэйнага!), а затым дасягеньне сапраўднай дэмакратыі (кіраўнічы ўплыў на народ з боку ўласнай нацыянальнай эліты і поўны кантроль над мясцовай бюракратыяй, фінансавай алігархіяй, сьпецслужбамі, ваеншчынай, клерам, ахлакратыяй, крыміналам ды іншымі патэнцыйна соцыя-паразітнымі сіламі).     

Пазначым дадзенае палажэньне як чарговы прынцып Беларускай дактрыны (Д пр-п 76). 

 

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы