Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
1. Падзеі разгортваліся наступным чынам.
12 кастрычніка г.г. Лукашэнка ў рамках сваёй “палітыкі” заляцаньня да расейскага правінцыйнага грамадства (відаць, усё яшчэ разьлічвае на шапку Манамаха, зразумела, наўзамен за… нашу Беларусь) праводзіў чарговую прэсавую канфэрэнцыю перад расейскімі рэгіянальнымі журналістамі. Яна трансьлявалася па Першай праграме Беларускага радыё ў наўпроставым эфіры (ёсьць запіс). Па дадзеных радыё “Свабода” падчас прэсавай канфэрэнцыі Лукашэнка заявіў: “Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсьці! Сьвінушнік быў! Гэта ў асноўным быў габрэйскі горад. Ну, вы ведаеце, як габрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі”.
У руска- і англамоўных СМІ распаўсюджаныя трохі іншыя словы Лукашенкі: “Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад? Страшна было зайсьці, сьвінушнік быў. Гэта ў асноўным габрэйскі быў горад. Вы ведаеце, як габрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Я ні ў якім разе не хачу іх пакрыўдзіць, але яны ня вельмі клапоцяцца, каб падстрыжана трава была, як у Маскве – у расіян, беларусаў”. Па дадзеных гэтых СМІ ён таксама падкрэсьліў, што сітуацыя ў горадзе палепшылася пасьля таго, як габрэі яго пакінулі, і заклікаў габрэяў з грашыма вяртацца ў Бабруйск: “Мы яго прывялі ў парадак і ізральскім габрэям кажам – рабяты, вяртайцеся назад. Я ім сказаў – з грашыма вяртайцеся!”
Рэакцыя кіраўніцтва Ізраіля на такую заяву Лукашэкі была хуткай і рашучай:
– амбасадар Ізраіля ў Беларусі Зэеў Бэн-Ар’е (гл. фота ўверсе зьлева) тут жа быў адкліканы зь Менску ў Ізраіль “для кансультацыяў”. Пра гэта паведаміла ізраільская газэта “Гаарэц”. Пазьней прадстаўнікі амбасады пачалі казаць, што ён “адляцеў на адпачынак”, а высокапастаўлены службовец МЗС Ізраіля заявіў: “Мы ня будзем вагацца вярнуць пасла, калі такія выказваньні прагучаць зноў”;
– МЗС Ізраіля выдала адмыловы прэс-рэліз. У ім ад імя міністэршы Цыпі Ліўні рэзка скрытыкаваныя “антысэміцкія заўвагі Лукашэнкі”. “Роля кіраўнікоў дзяржаваў – змагацца з антысемітызмам, дзе б ён толькі ні ўздымаў сваю агідную галаву, ва ўсім сьвеце, а не заахвочваць яго! Антысемітызм – гэта перадусім індыкатар грамадзтва, у якім ён узьнікае, і яго кіраўнікоў”, – заявіла міністэрша;
– амбасадар Беларусі Ігар Ляшчэня (гл. фота ўверсе справа) быў выкліканы ў МЗС Ізраілю, дзе яму было заяўлена “пра пазыцыю ізраільскага боку”. Падчас тлумачальнай гутаркі з намесьнікам кіраўніка дэпартамэнту Эўропы і Азіі ізраільскага МЗС Піні Авіві, амбасадар Беларусі пачаў абвяргаць інфармацыю аб выказваньнях Лукашэнкі, што выклікала дадатковы гнеў МЗС Ізраіля. “Гэта ня нейкі клерк – гэта ваш прэзыдэнт, ні менш ні больш [ніякі ён ня “наш”; ён якраз у большай ступені ваш. – Рэд.]. Мы шакаваныя і выказваем нашае абурэньне. Апрача прэзыдэнта Ірана ніхто так не гаворыць”, – указаў Піні Авіві амбасадару Ляшчэню.
Тады амбасадар Беларусі ў Ізраілі на афіцыйным сайце амбасады пракамэнтаваў сытуацыю вакол дыпляматычнага канфлікту. Ён, у прыватнасьці, згадаў, як цягам чатырох гадоў быў адным з памочнікаў Аляксандра Лукашэнкі “і ведае пра ягонае добрае стаўленьне да габрэйскага народу”. “Асабліва цёплае стаўленьне ў кіраўніка Беларусі да выхадцаў з Беларусі”, – піша Ляшчэня і цытуе словы Лукашэнкі, якія той сказаў у ліпені 2006 году: “Іх лёсы нам неабыякавыя… Сёньня там канфлікт – і нам балюча”. Акрамя таго, Ляшчэня дадае: “Цягам апошніх пяці-шасьці стагодзьдзяў нідзе ў нашым рэгіёне габрэі не адчувалі сябе так абаронена, бясьпечна, як на беларускіх землях, і традыцыйна добрае стаўленьне да габрэяў захоўваецца і ў сучаснай Беларусі. … Беларусь і антысемітызм – паняцьці несумяшчальныя, – піша ён. – Што тычыцца Бабруйску, то цяпер габрэйская грамада тут нешматлікая, але горад літаральна пранікнёны габрэйскай гісторыяй гэтых мясьцінаў. Яе там памятаюць і берагуць, і ганарацца ёю. … Абноўлены і адбудаваны Бабруйск – гэта і даніна памяці, даніна павагі да многіх пакаленьняў сяброў габрэйскай грамады, для якіх горад быў родным”, – лічыць Ігар Ляшчэня.
У адказ на запыт інтэрнэт-рэсурсу NEWSru.co.il у пасольства Беларусі ў Ізраілі там ня сталі камэнтаваць выступ Лукашэнкі. Прадстаўнік амбасады зазначыў, што ня будзе даваць ніякіх камэнтароў, бо “гэтай цытаты няма ў афіцыйнай стэнаграме выступу прэзыдэнта Беларусі”.
2. Наш каментар.
Пры першым, павярхоўным, поглядзе на канфлікт хочацца пракаментаваць два моманты.
Першы – гэта той навочны ўрок, які кіраўнікі Ізраіля, якія цяпер афіцыйна прэзентуюць увесь габрэйскі народ, падалі цяперцам. Яны даходліва прадэманстравалі апошнім, як трэба бараніць інтарэсы свайго народу! Дадзены ўрок мы, як беларускія зьмястоўныя дэмакраты, ня можам не вітаць і прызнаемся ў сваёй зайздрасьці да габрэйскага народу, які мае такіх нацыяналістычных кіраўнікоў.
Другі феномен – гэта тая агідлівая лісьлівасьць, зь якой цяперцы, зьневажаючы годнасьць свайго беларускага народу, пачалі апраўдвацца, выпраўляць няўдалае выказваньне іх правадыра. Ганьба, дый толькі.
Але гэта яшчэ ня ўсё. Беларусы, удумайцеся, на якім фоне адбываецца падзея. Бюракратычна-паразітная піраміда бязродных бюракратаў-цяперцаў, названая “вертыкальлю”, 14-ы год трымае ўладу над беларускім народам. І замест уладкаваньня жыцьця беларусаў, за лёс якіх яны павінны адказваць перад народам, чалавецтвам, Богам, цяперцы нібы янычары ўвесь гэты час зьдзяйсьняюць страшэннае злачынства – этнацыд беларускага народу! Здаецца, такое могуць рабіць толькі сьмелыя, моцныя, нахабныя злодзеі (прыйдзе час, мы ўсіх адказных будзем судзіць; абавязкова!). Але што высьвятляецца: як толькі іх правадыр трохі няўдала выказаўся, яны тут жа пачалі зь лісьлівасьцю апраўдвацца… Аказваецца, цяперцы – гэта палахлівыя, дробныя злодзеі-шкоднікі. Такое выглядае агідай у квадраце!!! (судзіць будзем усё роўна, толькі што з агідлівасьцю…)
Пералічанае, як мы сказалі, знаходзіцца на паверхні. А што, калі капнуць глыбей?
Каб гэта зрабіць, напачатку варта ўспомніць, што ёсьць справядлівасьць, што ёсьць культура міжнародных адносін, варта дадаць да тэмы трохі гістарычных ведаў. А яшчэ, каб пазбавіцца неадназначнасьці ці скажонага ўспрыняцьця далейшага, давайце дададзім чарговы Дактрынальны прынцып.
Хай ён гучыць так: габрэі (людзі габрэйскай нацыянальнасьці), габрэйскі народ, семіты (семіцкія народы), кіраўніцтва Ізраіля, Ізраіль, сіяністы, сіянакратыя – гэта ўсё істотна розныя аб’екты нашай рэчаіснасьці. Мы гэта ўлічваем і заклікаем улічваць усіх. Гэта значыць, што калі мы гаворым пра габрэйскі народ, мы маем на ўвазе менавіта габрэйскі народ, а не, напрыклад, кіраўіцтва Ізраіля ці сіяністаў. Калі мы гаровым пра адзін з галоўных соцыяпаразітных монстраў сучаснай людская цывілізацыі – сіянакратыю, г.зн., што мы маем на ўвазе менавіта яе, а не, напрыклад, габрэяў. Дакладна такое ж дыферэнцаванае стаўленьне ў нас да іншай групы аб’ектаў: рускія людзі, рускі народ, Расея, носьбіты ідэй рускага шавінізму і расейскага імперыялізму (расейска-рускія шавіністы ды імперыялісты – маскалі), расейская імперская бюракратыя (расейская імпербюракартыя, імперыякратыя). Калі мы пішам нейкі тэрмін, мы маем на ўвазе дакладна азначаны аб’ект (Д пр-п 78).
А цяпер нагадваем, што сапраўды габрэйскі народ карыстаўся гасьціннасьцю беларуска-літвінскага народу некалькі стагоддзяў. Наша зямля на многія-многія гады стала домам для яго. Габрэяў сапраўды адусюль гналі (чаму гналі, мы пакуль разглядаць ня будзем), а ў Беларусі яны знайшлі найлепшыя ўмовы для жыцьця. На выказваньне сп-ра Ляшчэні: “Цягам апошніх пяці-шасьці стагодзьдзяў нідзе ў нашым рэгіёне габрэі не адчувалі сябе так абаронена, бясьпечна, як на беларускіх землях”, – мы заклікаем зьвярнуць асаблівую ўвагу, таму што гэта надзвычай істотны гістарычны і палітычны факт!
І, вось, мы задаем пытаньне найбольш сумленным прадстаўнікам габрэйскага народу (бо ведаем, у кожным народзе ёсьць такія): Чаму ж тады ў час, калі мы так церпім ад расейскай імперыякратыі й яе стаўленіка – Лукашэнкі, у знак салідарнасьці зь беларусамі, у знак элементарнай удзячнасьці нам, ніхто з вас за 13 гадоў НЕ ПАДТРЫМАЎ НАШ НАРОД як да гэтай пары?! Чаму МЗС Ізраіля (у адрозьненьне, напрыклад, ад Дзярждэпу ЗША) ад імя габрэйскага народу яшчэ ні разу не выказала свой пратэст СУПРАЦЬ ДЫСКРЫМІНАЦЫІ БЕЛАРУСАЎ на іх уласнай зямлі цяперскім рэжымам Лукашэнкі? Чаму ні разу не выказалася супраць ЭТНАЦЫДУ беларусаў?!
Такая, значыцца, нам падзяка ад вас за тое ўсё Вялікае дабро, якое дзясяткі пакаленьняў беларусаў зрабілі вам за шмат стагоддзяў?!
Што ж, нам застаецца сказаць толькі адно: добра, запомнім…
Таму, зьвяртаючыся да прадстаўнікоў габрэйскага народу, якія выехалі на сваю “гістарычную радзіму” зь Беларусі, мы, у адрозьненьне ад Лукашэнкі, заяўляем: мы вас зь Ізраіля ў Беларусь не запрашаем, ні тых, хто бяз грошаў, ні тых, хто з грошамі. Для нас – гаспадароў зямлі беларускай – гэта будзе непрыймальна. Мы будзем пратэставаць і… змагацца супраць гэтага.
Зьвяртаючыся да сіянакратычнай мафіі, якая ў пачату 1990-х навязала нам на прэзідэнцкую пасаду бескультурнага, неадукаванага, параноіка (а мы ведаем, што гэта адбылося не без удзелу сіянакратыі), мы гаворым настунае: вось і атрымайце ад Лукашэнкі самі тое, што вы ж і заслугоўваеце!
Да Рэд. Ня трэба так сур’ёзна і эмацыйна ставіцца да балбатні Лу. Хам Жырыноўскі выказваецца больш груба.
Сорамна толькі што мы такога церпім.