nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Чаму сабакагаловы “чалавек году” аддаў перавагу “блакітнаму варышцы” (Д пр-п 85)

31 снежня, 2007 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Ð�Ñ�дзÑ�, Ð�Ñ�Ñ�Ñ�.JPG 

Нагадаем. Апошніх восем артыкулаў з фактамі й думкамі, пададзенымі ў іх, былі выстаўленыя для таго, каб найглыбей прааналізаваць падзею “вымушанай праўды”, якой стала абраньне Пуціным Мядзьведзева ў якасьці свайго пераемніка. Давайце падагулім сабранае і паспрабуем удакладніць, у якім стане знаходзіцца расейская імперыя і яе імперыякратыя, а таксама паспрабуем сфармаваць прагноз што да лёсу Беларусі ў бліжэйныя 2-4 гады.

 

1. Галоўныя факты вакол аперацыі “пераемнік”.

На наш погляда галоўнае, што прымусіла Пуціна і яго атачэньне прыняць вядомае рашэньне – гэта несумніўна знаёмы ім сапраўдны стан “Вялікай Расеі”. На наш погляд, гэта першы і галоўны фактар.

Тут, між іншым, мы назіраем працяг той стратэгічна-дэгенератыўнай лініі, якая ідзе яшчэ з 1970-80-х гадоў прыснапамятнага СССРа і якая выяўляецца ў сталым назапашваньні ў г.зв. Расеі розных эканамічных і сацыяльна-палітычных праблем. 8 гадоў пуцінскай улады, пад час якіх на словах назіраліся  “стабільнасьць і аднаўленьне велічы ды моцы Расеі”, на справе працягвалі быць гадамі старэньня ў гэтай паганай імперыі яе інфраструктуры, далейшай дэградацыі асноўных фондаў, назапашваньня ўзаемных даўгоў, выраджэньня кіроўнай эліты і г.д. Артыкулы С.Бялкоўскага і Э.Самойлава сьведчаць пра гэта недвухсэнсоўна. Яны па сутнасьці пацьвярджаюць тое, пра што мы інфармавалі вас – нашых чытачоў – і раней (гл. напрыклад тут: nashaziamlia.org/2006/11/24/412, тут: nashaziamlia.org/2006/07/17/198, ці тут: nashaziamlia.org/2007/10/01/913).

Калі ў вас на падставе прагляду “яшчыка” склалася іншае ўражаньне – гэта вынік прапаганды новага тыпу, якая цяпер завецца PRам, а ніяк ні сапраўдных фактаў рэчаіснасьці.

Па-другое, у выніку “рэструктурызацыі разнастайных дзяржаўных манаполій” у Пуціна ў яго прыватнай уласнасьці “апынуўся” да непрыстойнасьці вялікі капітал – больш 40 мільярдаў даляраў (некаторыя называюць лічбу да 60 мільярдаў)! Пры гэтым афіцыйны заробак Пуціна складае 4.860 еўра ў месяц (гл. nashaziamlia.org/2007/09/03/872). Такім чынам, легальны капітал Пуціна, які можа назапасіцца ў яго за 8 гадоў прэзідэнцкіх паўнамоцтваў (пры ўмове, што ён жыў за кошт заробку жонкі) ня можа складаць больш, чым паўмільёна еўра (4.860 х 12 х 8 = 467.000). Пагадзіцеся, менш 1 мільёна даляраў і 40 мільярдаў даляраў – гэта трохі розныя лічбы.  

Усё гэта азначае, што за час свайго прэзідэнцтва Пуцін займаўся ў асноўным “канверсіяй прэзідэнцкай пасады ва ўласны капітал” (ну, натуральна, яго атачэньню таксама тое-сёе перападала) і рабіў гэта зь яшчэ большым імпэтам, чым Ельцын (па чутках, той “назапасіў” усяго толькі каля 15 млрд. даляраў). Розьніца ў іміджах гэтых двух палітыкаў: той краў, а гэты сьціплы – таксама ў асноўным піяр.

Існаваньне дзьвюх груп ва ўрадзе Пуціна – лібералаў (Чубайс, Кірыенка, Грэф і г.д.) і сілавікоў (Іваноў, Патрушаў, Грызлоў ды іншыя) – было бачнае і неўзброеным вокам. Праўда, Беразоўскі, Неўзлін, Хадаркоўскі, Гусінскі – вядомыя кадры ельцынскіх часоў – пры Пуціне былі тым ці іншым чынам адпраўленыя далёка за крамлёўскія вароты. Але палітычныя і эканамічныя пазіцый у такіх асобаў, як Чубайс і Абрамовіч, захаваліся, што выклікала неразуменьне ў расеянскай масы. Пры позьнім Пуціну спадзеў на тое, што іх лёс будзе аналагічным лёсу Беразоўскага ці Хадаркоўскага, зьнік і на яго зьмену паступова ў грамадства была ўкінутая думка, што Пуцін знайшоў ідэальнае рашэньне – маўляў, ён стварыў збалансаваны ўрад з прыхільнікаў, як “Вялікай Расеі”, так і “ліберальнай імперыі”, дзе ён выконваў ролю нібы маста паміж дзьвюма скрайнасьцямі.

Многія паверылі ў гэты намоўлены міф і таму былі скрайне расчараваныя тым, што ў ключавы момант, калі далей гуляць, маўчаць і прыкідвацца стала больш немагчыма, Пуцін прыняў рашэньне, якое аказалася такім:

– “ніякага трэцяга тэрміну, трэба ўцякаць, пакуль ня позна” (гэтае яго рашэньне абумоўленае эканамічным і сацыльна-палітычным станам “Вялікай Расеі”);

– “у пераемнікі адназначна прапаную Мядзьведзева – ён больш падабаецца Захаду, а гэта дасьць магчымасьць мне захаваць мае капіталы, застацца легальным, паважаным чалавекам; а ўсе гэтыя сілавікі? а пайшлі яны нафіг…; а расейскі народ? а ён пайшоў нафіг ужо даўным даўно…” (гэтае рашэньне абмоўленае важкасьцю 40-60 млрд. даляраў у новага сусьветнага фіналігарха).  

Вось, у прынцыпе, і ўсе ключавыя фактары, якія сталі прычынай “гістарычнага” кадравага рашэньня Пуціна. 

Да непрыстойнасьці актыўная і тэрміновая, сінхронная і адкрытая падтрымка Захадам кандыдатуры Мядзьведзева, а таксама падзяка Пуціну ў выглядзе “чалавека году” па версіі амерыканскага часопіса “Time” – усё гэта выразныя прыкметы як абсалютнай задаволенасьці з боку “Захаду” прынятым Пуціным рашэньнем, так і прыкметы папярэдняй узгодненасьці гэтага рашэньня…

 

2. Сістэма ўлады ў Расеі й зьмест актуальнага этапу яе гісторыі.

Галоўнае, што абраньне Пуціным у час “Ч” прадстаўніка “ад лібералаў” зусім ня значыць, што Пуцін больш ліберал, чым прыхільнік цьвёрдай рукі. Каб яму трэба і можна было, ён зь лёгкасьцю і без цяжкіх наступстваў для сумленьня пераўтварыў бы ў Чачню і ўсю цяперашнюю Расею, і ваколрасейскую прастору, і ўсё, куды б мог дацягнуцца яго ўплыў. Прычына такога рашэньня была, вядома ж, у адзначаным жаданьні захаваць і легалізаваць свой капітал. Тут усё зразумела. Але гэтае ж рашэньне адначасова азначае больш істотнае: што “ліберальны Захад”, у тым ліку і праз дадзены механізм (узгаданая вышэй асабістая зацікаўленасьць Пуціна), у ключавыя моманты мае магчымасьць працягваць кіраваць кадравай палітыкай у Крамлі (!!!). І, як бачым, той не ўпускае такой магчымасьці…

Дадзенае істотнае палажэньне як найлепш пацьвярджаюць Д пр-пы 67 і 83, якія паказваюць на тэндэнцыю зрастаньня (па структуры, мэтах і тэхналогіях узьдзеяньня на грамадства) расейскай імперыякратыі й касмапалітычнай, глабалісцкай фіналігархіі ў адзіны паразітычны арганізм. Пры гэтым, дарэчы, бачна (пра гэта мы таксама пісалі), што фіналігархія ўрэшце падпарадкуе імперыякратыю, перагуляе яе, пераўтворыць яе ў сябе. Такім чынам, тое, што адбылося, ёсьць выдатнай ілюстрацыяй да таго, што мы сфармулявалі раней.

Вылучэньне “пераемніка” менавіта Пуціным стварае першаму істотную перавагу. Але яго галахічнае габрэйства аб’ектыўна ёсьць яго недахопам… ва ўмовах Расеі, якая ў гэтым сэнсе яшчэ не ЗША… Таму тое, што будучым прэзідэнтам Расеі будзе Мядзьведзеў, мы лічым верагодным на адсоткаў 60. Каля 40% мы аддаем Касьянаву, якога, як вядома, часта клічуць “Міша – два працэнты”.

Але абодва яны па сутнасьці стаўленікі “ліберальнага Захаду”, а дакладней – касмапалітычнай фінансавай алігархіі з моцным сіянісцкія ядром. Таму прыход да ўлады ў Расеі “ліберала” ці то пад ціскам бюракратыі ў час галасаваньня (Мядзьведзеў), ці то ў выглядзе імітацыі “памаранчавай рэвалюцыі” (Касьянаў) – можна назваць амаль фактам. Калі ж у Расеі ў бліжэйшыя некалькі месяцаў адбудзецца нешта, што ня будзе адпавядаць дадзенаму раскладу, гэта стане цудам.

З дадзенага разважаньня можна зрабіць яшчэ больш прынцыповую выснову: цяпер, на дадзеным гістарычным этапе, мы зьяўляемся сьведкамі паступовай эвалюцыі Расеі ад тэрытарыяльнай імперыі да імперыі гібрыднай – тэрытарыяльна-фінансавай. Фіксуем дадзенае палажэньне ў выглядзе прынцыпу нашай дактрыны (Д пр-п 85).

Што гэта значыць для нас у прынцыповым плане. Што заўгона, акрамя чаго-небудзь добрага. Як вядома, хрэн не саладзейшы за рэдзьку… Імперыякратыя для стварэньня і ўтрыманьня сваёй тэрытарыяльнай імперыі заўсёды дзейнічала праз гвалт, праз ламаньне костак, глабалісцкая фіналігархія дзейнічае хітрэй – праз разжыжэньне мазгоў…

 

3. Прагноз падзей у Беларусі на бліжэйшыя гады і больш аддаленую персьпектыву.

Адзінае добрае, што дае для Белаурсі пераход прэзідэнцкай улады ў Расеі ў рукі “ліберала” – гэта тое, што Лу-ка апынаецца ў надзвычай цяжкім становішчы для яго: па-першае, вакол Беларусі ў бліжэйшы час ва ўсіх краінах прэзідэнты зьменяцца па 3-4 разы за апошнія 14 гадоў, пакуль ён катуе Беларусь, а, па-другое, усе яны цяпер будуць больш “дэмакратычнымі” й “ліберальнымі”, чым ён.

Якія з гэтага будуць наступствы?

У сувязі з наступаючым Новым годам намалюем самы аптымістычны варыянт.

Амаль з поўнай упэўненасьцю можна прадбачыць, што ў бліжэйшыя месяцы пачне істотна пагаршацца… жыцьцё нашых грамадзянаў (праз церні да зор).

На гэтым тле мы будзем сьведкамі аслабленьня інтэгратыўнай рыторыкі й нарастаньня – да парасячага візгу, да зрыву на фальцэт – вядомага нам сіплавата-гнусавага барытону. Мы будзем чуць прыблізна наступныя тэзы: “Беларусь – самая галоўная каштоўнасьць нашага народу”, “вакол Беларусі трэба яднацца” і г.д.  Натуральна, па сутнасьці будзе мецца на ўвазе, што трэба яднацца вакол “дарагога прэзідэнта”. Уся гэтая валтузьня будзе ўсё больш і больш нагадваць фарс, чым паскорыць аслабленьне лукашысцкага рэжыму (слабых “саўкі” ня любяць).

Акрамя таго, па меры нарастаньня магчымасьці хуткай страты ўлады Лу-кам зь яго “вертыкалі” пачнуць бегчы пацукі… у бок “аб’яднанай апазіцыі” (высьветліца, што слабых ня любяць і “вертыкальшчыкі”; яны ж – такія ж “саўкі”, толькі больш прайдохістыя, беспрынцыпныя і нахабныя). І мы будзем сьведкамі яшчэ большага цуду – іх аб’яднанацы будуць прымаць…  

Лу-ка, каб хоць трохі пратрымацца ва ўладзе (хоць дзень, хоць ноч), пачне актыўна прадаваць самыя лепшыя кавалкі ўласнасьці беларускага народу – нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы, трубаправоды, нерухомасьць, зямлю… ня толькі маскалям, а і заходнікам. І мы зноў станем сьведкамі цуду – заходнікі (з маскалямі й так усё зназумела) будуць “купляць” нашую маёмасьць!!!

Прыкладна ў 2009 годзе цалкам магчымае “скіданьне” Лу-кі (верагоднасьць падзеі каля 30%). Калі гэта не адбудзецца, ўсе пачнуць рыхтавацца да выбарчай кампаніі 2011 года. Там верагоднасьць “скіданьня” Лу-кі пры магчымай падтрымцы Расеі складзе каля 70%.

Найбольшая верагоднасьць, што ў 2011 годзе да ўлады прыйдуць “лібералы” тыпу АГП і Мілінкевіча. Наступствы будуць такія ж, як ад “лібералаў” у Расеі, ва Украіне і паўсюль (дарэчы, некаторыя ідэалагічныя асаблівасьці “лібералаў” азначаныя намі ў Д пр-пе 31).

Канкрэтна:

– Лу-цэ дадуць уцячы, судзіць ня будуць; тым больш ня будуць судзіць нікога зь яго атачэньня;

– беларусізацыю “пачнуць” як у пачатку 1990-х зь дзіцячых садкоў (але не з ВНУ, як трэба), каб заваліць яшчэ раз; беларусам дадуць толькі сімвалы;

– навука, адукацыйная сістэма, служба аховы здароўя будуць паступова завальвацца, як і пры Лу-цэ; будуць паскоранымі тэмпамі нарастаць праблемы з чысьцінёй і абароненасьцю навакольнага асяроддзя;

– у беларускай інфармацыйнай прасторы, як і цяпер, галоўнымі постацямі застануцца Кабзон, Петрасян, Лаліта, Клара і да т.п. прымітыўныя, але вельмі ўжо нахабныя пустышкі, ад якіх многіх у нашай рэдакцыі ўжо цяпер цягне на ваніты…;

– будуць інтэнсіўна захоплівацца ў прыватную ўласнасьць тыя матэрыяльныя каштоўнасьці, якія зьяўляюцца патэнцыйнай ўласнасьцю толькі беларускага народу – прадпрыемствы, газа- і нафтаправоды, зямлю і г.д. (у параўнаньні зь перыядам Лу-кі гэты працэс паскорыцца ў дзесяткі разоў). Толькі ў адрозьненьне ад Лу-кі ўсё гэта будзе суправаджацца песьнямі пра “сьвяшчэнства прыватнай уласнасьці” – каб схапіць і замацаваць;

– дэмаграфічныя праблемы беларускага народу вырашацца ня будуць, іх ня будуць нават заўважаць;

– палітычную сістэму пад канец свайго кіраваньня “лібералы” “рэфармуюць” так, каб максімальна распыліць дзяржаўную ўладу паміж прэзідэнтам і парламентам (самі ж яны выкарыстаюць усе магчымасьці прэзідэнцкай сістэмы ўлады, якую “стварыў” Лу-ка). Зроблена гэта будзе для таго, каб пераемнікі “лібералаў” мелі найвялікшыя клопаты ў час спробаў хоць неяк нармалізаваць сітуацыю ў Беларусі пасьля дзікунскай версіі “беларускай прыхватызацыі”;

– мульцімільянерамі стануць Раманчук, Заіка, Мілінкевіч, Міхалевіч, дабра “падымуцца” Лябедзька, Гразнова, Дабравольскі й яшчэ некалькі дзясяткаў ценевых фігур…  

Галоўнае! Усё гэта нафіг не патрэбна беларускаму народу, паколькі не адлюстроўвае яго аб’ектыўных інтарэсаў!

 

Могуць запытацца: а што б нас задаволіла? Гэтае пытаньне самае складанае. Яго мы паспрабуем больш падрабязна разабраць у свой час пры формаваньні адпаведных прынцыпаў сьветагляднай дактрыны. Цяпер пададзім сьхематычна.

Па сутнасьці, нас бы задаволіла тое, што і ўсё чалавецтва.

Справа ў тым, што ў агульналюдскай цывілізацыі небясьпечна павялічыўся разрыў паміж тэхналагічным і гуманістычным прагрэсам. Дакладней, апошні небясьпечна тармозіцца ў сваім разьвіцьці разнастайнымі соцыяпаразітнымі сіламі – імперыякратыяй, сіянакратыяй і г.д.

Цяпер, у наш час – час глабалізацыі (якую варта разумець толькі як дасягненьне тэхналагічнага прагрэсу, які істотна скараціў час і адлегласьці, і ні ў якім разе не як касмапалітызацы – апошняе намаўляюць “лібералы”) на гуманістычны прагрэс уплываюць дзьве супрацьлеглыя тэндэнцыі:

– адна зь іх разбуральная – зьвязаная з тым, што глабалізацыя суправаджаецца касмапалітызацыяй-хаатызацыяй чалавецтва; відавочна, што дадзеная форма глабалізацыі ёсьць выявай рэгрэсу, а яе асноўным праваднікой зьяўляецца міжнародная фінансавая алігархія;

– другая канструктыўная, зьвязаная з нарастаньнем структураванасьці, арганізаванасьці, прагрэсіўнай складанасьці, якая адначасова будзе суправаджацца ўзьнікненьнем і разьвіцьцём новых каштоўных уласьцівасьцяў, якія будуць сьведчыць пра гуманістычны прагрэс; правадніком дадзенай формы глабалізацыі могуць быць толькі сапраўдныя нацыянальныя эліты народаў сьвету (натуральна, калі яны будуць мець рычагі дзяржаўнага кіраваньня).

Калі б глабалізацыя пайшла па другім шляху – па шляху гуманістычнага прагрэсу, чалавецтва бы перастала пакутаваць ад войнаў ды іншых сучасных “цывілізацыйных” праблем, а яго прагрэсіўнае разьвіцьцё ў цэлым толькі паскорылася. Такім чынам, аб’ектыўны інтарэс чалавецтва відавочны – ён у канструктыўным шляху.  

Аднак пераўтварэньне Расеі з тэрытарыяльнай імперыі ў ліберальную – гэта відавочны крок, які ўзмацняе першую, негатыўную тэндэнцыю. Тактычна – так, верагодны прыход да ўлады ў Расеі “ліберала” можа паспрыяць вызваленьню беларускага народу ад лукашызму, але ня вырашыць стратэгічных праблем – ні беларускіх, ні расейскіх (тактычна мы можам выіграць, стратэгічна мы хутчэй за ўсё праіграем). Кардынальна паспрыяць вырашэньню праблем нашых народаў магла б дэзінтэграцыі Расеі на нацыянальныя дзяржавы (дэмакратыя ў Расеі без яе істотнай структурнай рэарганізацыі недасягальная;  гл. Д пр-п 16) і прыход да ўлады як у Беларусі, так і ў гэтых новых краінах сапраўдных, зьмястоўных дэмакратаў (што такое зьмястоўная дэмакратыя гл. тут: nashaziamlia.org/2006/04/05/15).

Калі ж у 2009-11 гг. у Беларусі да ўлады ня прыйдуць сапраўдныя беларускія дэмакраты, нам і нашаму народу яшчэ доўга давядзецца выкарасківацца зь цяжкага становішча, якое мы будзем называць пост-лукашызмам і пост-лібералізмам…

 

Што канкрэтна трэба рабіць нам у цяперашняй гістарычнай сітуацыі?

Пра гэта мы ўжо шмат разоў казалі, нагадаем яшчэ раз: беларусам трэба тэрмінова аб’ядноўвацца і арганізоўвацца вакол сапраўдных беларускіх ідэолагаў, палітыкаў (а не сурагатных, з патрахамі купленых) і рыхтавацца да сур’ёзнага ахвярнага змаганьня. Іншага выйсьця няма і ня будзе!!!

Як вы – нашы наведвальнікі – бачыце, мы сваю частку справы працягваем рабіць…

 

P.S.

А, так, ледзь не забылі. Хто такі “сабакагаловы” і хто такі “блакітны варышка”.

Тлумачым. Сабакагаловымі малпамі называюцца розныя віды павіянаў з-за таго, што яны маюць такі характэрны выгляд галавы і твару. Кожны раз, як мы бачым аднаго палітыка, мы чамусьці ўспамінаем гэтых малпаў.

�ав��н�.JPG

“Блакітны варышка”, як вы напэўна ведаеце – гэта адзін з герояў раману “12 крэслаў”. Глядзіце фота ў пачатку артыкула: ці ж ня тая ж асацыяцыя ўзьнікае і ў вас?..

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы