nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.5. Сьвет будучы

Трамп ці Байдэн: з 20.01.2021 людская цывілізацыя пачала жыць у антыўтопіі (частка 7)

25 студзеня, 2021 | 10 каментарыяў

Рэдакцыя.

Некаторыя нашы чытачы прапануюць нам не выходзіць геаграфічна далёка за межы Беларусі ў аналізе нашых беларуска-літвінскіх праблем. Аднак мы ведаем (як, напэўна, і многія іншыя), што для таго, каб нашы праблемы аналізаваць ня толькі на ўзроўні пытаньняў “што?”, “дзе?”, “калі?”, “як?” (гэта і бяз нас робяць шматлікія СМДІ, наўмысна абмяжоўваючы ўзровень разуменьня рэчаіснасьці ў сваіх аўдыторыях), а і на ўзроўні пытаньняў “чаму?” (тым больш “навошта?”), нам трэба выходзіць за межы Беларусі. Прычына простая: ня столькі падзеі ў Беларусі вызначаюць падзеі ва ўсім людскім Сьвеце, колькі наадварот: падзеі ў маштабе ўсяго чалавецтва істотна ўплываюць на тое, што адбываецца ў Беларусі. Таму мы так упарта працягваем сачыць за ЗША – у значнай ступені палітычным і тэхналагічным цэнтрам сёньняшняй людскай цывілізацыі. У даным выпадку мы будзем аналалізаваць асноўнае з таго, што зьвязана з разьвітальным выступам Трампа й інаўгурацыяй Байдэна. Выснова з нашага аналізу падана вышэй у назве данай часткі матэрыялаў. Як мы да яе прыйшлі, падана ніжэй.

Далей »

САЦЫЯЛЬНЫ МАЛЮНАК СЬВЕТУ (удасканаленая версія)

22 красавіка, 2016 | 9 каментарыяў

Сяргей Шынкевіч

Шынкевіч 1Спадар Сяргей (гл. фота) — наш сталы чытач і сябра некаторых з нас. Самастойна аналізуе грамадскую рэчаіснасьць, выяўляючы найбольш істотныя, на яго погляд, заканамернасьці, спрабуе скласьці цэласныя, сістэмныя ўяўленьні. Вынікі яго працы ўжо выстаўляліся на нашым сайце (гл. https://nashaziamlia.org/2013/11/22/6099/#more-6099). Сёньня мы прэзентуем чытачам сайта ўдасканаленую версію яго “сацыяльнага малюнка сьвету”. Некаторыя асаблівасьці арфаграфіі аўтара захаваныя.

Рэдакцыя.

 

Далей »

STRATFOR ужывую і адкрыта пра палітыку ЗША ў геаграфічным цэнтры Еўропы

22 студзеня, 2016 | 10 каментарыяў

Фрыман 1Летась 4 лютага ў Чыкагскай Радзе па глабальных справах адбыўся выступ вядучага прадстаўніка STRATFOR (гл. папярэдні матэрыял) спадара Джорджа Фрымана (на фота ён справа; зьлева вядоўца – Нік Брэнд). На Ютубе была выстаўлена частка інтэрвю сп. Фрымана (гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=BxY6YEl2Uso). У ёй адкрыта агалошваецца палітыка ЗША ў нашым ваколбеларускім рэгіёне. Мы вырашылі падаць у тэкставым выглядзе гэтую, найбольш важную для нас, частку выступа сп. Фрымана і на нашым сайце, паколькі яна дапаўняе і вобразна ажыўляе наш папярэдні матэрыял.

Рэдакцыя.

Далей »

Stratfor пра Еўропу, Расею і ЗША ў бліжэйшае дзесяцігоддзе

17 студзеня, 2016 | 29 каментарыяў

Стратфор

 

У папярэднім нашым матэрыяле мы толькі адным сказам узгадалі меркаваньні амерыканскай прыватнай выведча-аналітычнай кампаніі Stratfor што да будучыні Расеі. Мы знайшлі рускамоўную версію адпаведнага даклада (вось тут: http://inosmi.ru/world/20150305/226676529.html), пераклалі на нармальную для нашых умоў беларускую мову некалькі найбольш важных, з нашага пункту гледжаньня, раздзелаў гэтага дакладу і высталяем ніжэй.

Рэдакцыя.

Далей »

Ідэалагічная складовая апошніх падзей ва Ўкраіне на фоне ніякіх падзей у Беларусі

3 жніўня, 2015 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Ідэалагічная складовая 1Украіна на працягу некалькіх апошніх тыдняў адышла ад краю бездані, у якую яе спрабавала сьпіхнуць расейская імперыякратыя. Гаворка пра тое, што планавалася “Масквой” пасьля вядомай правакацыі пад Мукачава. Мы на сайце сачылі за хадой тых падзей, а таксама паказалі канчатковы вынік – кіраўнікі Правага сектару (ПС) ня толькі не паддаліся на правакацыю, а і вырашылі рыхтавацца да правядзеньня нацыянальнага рэферэндуму па актуальных праблемах уладкаваньня ўкраінскай дзяржавы. У даным выпадку тое, што ПСаўцы не зрабілі – т.б. не паддаліся на правакацыю прамаскоўскіх сіл – па сваім значэньні мае такую ж грамадска-палітычную вагу, як і тое, што яны зрабілі на Майдане і ў першыя месяцы абароны сваёй зямлі ад расейскай агрэсіі. Але, як сайт ідэалагічны, нас у найбольшай ступені цікаваць тыя зрухі ва ўкраінскай палітыцы, якія маюць важкую ідэалагічную складоваю. Каб гэты асьпект падзей не прайшоў незаўважаным, мы вырашылі дадаткова яго прааналізаваць (у дадатак да папярэдняга матэрыяла).

Далей »

Балта-Чарнаморская вось як геапалітычная персьпектыва Ўкраіны

1 жніўня, 2015 | 2 каментарыя

БЧС 2Важнымі для нас – беларускіх зьмястоўных дэмакратаў – зьяўляюцца ўяўленьні прадстаўнікоў Правага сектару (хаця б яго кіраўніцтва ці ідэолагаў) ня толькі пра супрацьстаяньне з расейскай імперыякратыяй і яе служкамі – расейскімі імперыялістамі, а і пра будучыню іх дачыненьняў зь іншымі народамі. Нам у рэдакцыі вядома, што многія прадстаўнікі Правага сектару выдатна разумеюць неабходнасьць сістэмнага ўзаемадзеяньня з тымі, хто мае тыя ж праблемы з расейскім імперыялізмам (як і, дарэчы, з заходнім фінансавым), што і яны. Ідэя супрацоўніцтва прадстаўнікоў нацыянальна-патрыятычных сіл народаў, якія жывуць на балта-чарнаморскімі перашыйку Еўропы (у геаграфічным цэнтры Еўрапы) вылучана і вядома даўно. Гэта важная ідэя, і прадстаўні ПС яе падтрымоўваюць. У доказ гэтага падаем ніжэй артыкул Івана Птаха, які быў выстаўлены на сайце Правага сектару (гл. тут: http://pravyysektor.info/news/chogo-pragnemo/199/baltijskocornomorska-vis-yak-geopolitichna-perspektiva-ukrayini.html).

Далей »

Ад саветчыны да рускасьці

25 лютага, 2014 | 9 каментарыяў

Мамонаў 5

 

Выстаўлены ніжэй тэкст узяты намі з г.зв. “Блакнота рускага недабітка” (http://ugunskrusts83.livejournal.com/). Аўтар яго нібы і невядомы, але па стылі й індэйных прынцыпах артыкул напэўна належыць аўтару папярэдняга артыкула – рускаму нацыяналісту Фёдару Мамонаву. Лічым, што гэты тэкст можа быць цікавы ня толькі рускім, а і тым, хто цікавіцца беларускай ідэалогіяй і палітыкай. Дзякуючы гэтаму артыкулу перад намі вымалёўваецца яшчэ адзін тып “рускага нацыяналіста” (узята адсюль: http://ugunskrusts83.livejournal.com/358633.html; дзіўная ілюстрацыя адтуль жа).

Далей »

Ці можа Бог быць сіяністам? (частка 2в: сьвежыя таямніцы з Ватыканскага двара)

27 ліпеня, 2013 | 14 каментарыяў

Рэдакцыя.

Бог-сіяніст 17Як абяцалі ў папярэднім матэрыяле, мы вырашылі больш глыбока прааналізаваць адрачэньне Папы рымскага Бенедыкта XVI ад сваёй улады. Увага да гэтага пытаньня абумоўлена тым, што выкрыцьцё сапраўдных прычын гэтай далёка не штодзённай падзеі магло б дапамагчы лепш зразумець зьмест сучасных палітычных працэсаў на еўрапейскім і нават глабальным узроўні. Адразу папярэдзім: заняўшыся названай праблемай, мы і не разьлічвалі на той “улоў” з фактаў, які ў выніку атрымаўся. Галоўнай крыніцай інфармацыі зноў аказалася Вольга Чацьверыкова  – адмысловец ва ўзгаданых пытаньнях (гл. яе фота і вокладку яе кнігі “Здрада ў Ватыкане альбо Змова Папаў супраць хрысьціянства”). Менавіта ад яе былі атрыманы найбольш абгрунтаваныя і каштоўныя зьвесткі. Але ня толькі. Давайце пачнем наша сёньняшняе азнаямленьне з тэмай зь менш важкіх крыніц інфармацыі.

Далей »

Ці можа Бог быць сіяністам? (частка 2б: наш аналіз, працяг)

21 ліпеня, 2013 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

Бог-сіяніст 127. Юдэі: “Хрыстос – юдэйскі фарысей і габрэйскі нацыяналіст, да забойства якога габрэі ня маюць ніякага дачыненьня”.

Ад спадара Пінхаса мы даведваемся, што аказваецца, сярод юдэяў ёсьць тыя, хто сумняюцца ўвогуле ў быцьці на зямлі гістарычнага Хрыста. Цытата: “На процілеглым полюсе поглядаў знаходзяцца тыя, хто ўвогуле лічыць евангельскае апісаньне Ісуса «зборным вобразам», да чаго іх падштурхоўваюць, напрыклад, паралелі паміж вобразам Ісуса і вобразам «Праведнага Настаўніка» Кумранскай грамады … Тыя выказваньні, якія ёсьць аб «Ешуа га-Нацры» (Ісусе Назарыцяніне) у габрэйскіх талмудысцкіх крыніцах, кажуць пра чалавека, які жыў за 150 гадоў да Ісуса евангельскага” (частка 8).

Далей »

Два гатункі “рускіх нацыяналістаў” (гатунак другі – сапраўдныя; частка 2г)

3 жніўня, 2012 | 32 каментарыя

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

 

     

 

Варта падаць зьвесткі таксама пра “рускіх нацыяналістаў”, якія існуюць у сілавым блоку сёньняшняй Расеі. Хай першым зь іх будзе генерал-палкоўнік Леанід Івашоў. Пачнем зь яго біяграфіі.

 

Далей »

Інтэрвю са Сьвятланай Новікавай (частка 3)

8 ліпеня, 2012 | 9 каментарыяў

Далей »

Пра зьмест і сэнс нашай дзейнасьці (вакол падзей 24-25 сакавіка ў Менску)

29 сакавіка, 2012 | 107 каментарыяў

Рэдакцыя.

 

Маем абавязак паінфармаваць нашых чытачоў аб выніках сустрэчы прыхільнікаў стварэньня Беларускага Дэмакратычнага Руху. Акрамя таго, за апошнія дні адбылося некалькі важных падзей, якія варта абмеркаваць.


Далей »

ІДЭАЛАГІЧНЫЯ АСНОВЫ НАШАГА РУХУ

23 сакавіка, 2012 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

З нагоды абвесткі аб чарговым зборы прыхільнікаў стварэньня Беларускага дэмакратычнага руху (БДР); з нагоды таго, што з самага пачатку рэдакцыя сайта nashaziamlia.org узяла на сябе абавязкі па фармаваньні й абгрунтаваньні ўяўленьняў пра будучую Беларускую Дзяржаву як нашу мэту і мару, а таксама ўяўленьняў пра ідэальна ўладкаваную агульналюдскую цывілізацыю, да якой варта імкнуцца ўсім прыстойным людзям (арыентуючыся на яе, як на ідэальную мэту); з нагоды таго, што рэдакцыя плануе і далей адказваць у ствараемым Руху за ідэалагічны кірунак дзейнасьці, а таксама, каб пазьбегчы непаразуменьняў і паспрыяць большаму канструктывізму сустрэчы  (натуральна, калі цяперцы ці іншыя соцыядэструктыўныя сілы ўвогуле дадуць сабрацца і паразмаўляць – ад іх жа можна чакаць усяго) – мы вырашылі каротка распавесьці пра нашы ідэалагічныя дасягненьні на цяперашні час.

Далей »

Навуковыя веды – аснова рэалістычнага сьветагляду (частка 2: Прынцыпы рэалістычнага сьветагляду)

3 чэрвеня, 2011 | Няма каментараў

Алесь Астроўскі

2. Прынцыпы рэалістычнага сьветагляду

Выкарыстоўваючы вышэй запрапанаваныя сімвалы, сутнасьць рэалістычнага сьветагляду можна выказаць формулай:  A > ў > A,  якая азначае, што чалавек імкнецца зрабіць зьмест свайго ўнутранага сьвету максімальна адпаведным, адэкватным зьместу аб’ектыўнай рэчаіснасьці.

Далей »

Кірунак – гуманістычны прагрэс (частка 3: універсальная мадэль дзяржавы)

27 жніўня, 2009 | 32 каментарыя

Алесь Астроўскі

d094d0b7d18fd180d0b6d0b0d0b2d0b0-1

 

У папярэдняй частцы гэтага матэрыяла патлумачана пра два падыходы, выкарыстаньне якіх дазваляе пабудаваць кібернетычную мадэль многіх складаных шматузроўневых сістэм – “эвалюцыйны” і “структурны”. Час паспрабаваць скласьці ўніверсальную мадэль дзяржавы.

Далей »

Кірунак – гуманістычны прагрэс (частка 2: механізмы прагрэсу; С пр-пы 5а, 5б, 17-20)

27 жніўня, 2009 | Няма каментараў

Алесь Астроўскі

d0a1d18cd0b2d0b5d182-2

 

 

Мой, як і ўсёй нашай рэдакцыі, адказ вельлерам такі: мэта, а зь ёй і сэнс існаваньня Сьвету заключаюцца ня ў сьмерці, а ў неабмежаваным (практычна неабмежаваным з пазіцый часу жыцьця любога чалавека і ўсяго чалавецтва) прагрэсіўным разьвіцьці (запішам як С пр-п 5а). Прагрэс – гэта ўладкаваньне, упрыгожаньне, ўдасканаленьне, падвышэньне ўзроўню арганізацыі (запішам як С пр-п 5б). Дадзеныя палажэньні патрабуюць адмысловага аналізу і канкрэтызацыі.

Далей »

ВЕЧНЫ МІР (Частка 3)

18 мая, 2009 | Каментары (1)

Імануэль Кант

Далей »

ВЕЧНЫ МІР (Частка 2)

18 мая, 2009 | Няма каментараў

Імануэль Кант

Далей »

ВЕЧНЫ МІР (Філасофскі накід Імануэля Канта. Частка 1)

18 мая, 2009 | Каментары (1)

d091d18fd0bbd0b0d181d196d0bd-d09ad0b0d0bdd182-2Мы выстаўляем матэрыял – пераклад брашуры Іманула Канта (выдадзенай у Кёнігсбергу ў 1795 г.; падаецца за выняткам зносак), які стаў даступным абсалютнай большасьці беларусаў дзякуючы вялікай працы аднаго з нашых сталых аўтараў і адначасна вядомага германіста – Яўгена Бяласіна (вы бачыце яго фота разам з партрэтам аўтара). Гэты твор Канта настолькі ж важны для таго кірунку працы, які мы абралі, наколькі й складаны для ўспрыняцьця (хаця назвы раздзелаў і галоўныя думкі аўтара зразумець, спадзяемся, можа кожны). Адзін з найвялікшых мысьляроў сьвету два стагоддзі таму выказвае свае ўяўленьні пра тое, як ўладкаваць сьвет людзей. Кант сьцьвярджае (дзе наўпроста, а дзе кантэкстуальна), што чалавецтва складаецца з народаў, што кожны народ павінен мець сваю дзяржаву, што сістэма дзяржаў мусіць кіравацца законамі, якія ў сваю чаргу павінны быць вышэй любой дзяржавы, і што толькі ў такіх варунках кожны чалавек можа быць максімальна свабодным і праўна забясьпечаным, каб стваральна раскрыць сябе. Аказалася, што гэта ўсё тое ж, што сьцярджаем і за што змагаемся мы! Аднак, калі такое сьцьвярджаем мы – гэта адно. Калі ж мы можам спаслацца на Букоўскага (nashaziamlia.org/2007/04/11/623/), супрацоўніка Хадсанаўскага інтытута (ЗША; nashaziamlia.org/2007/06/30/737), а тым больш на Канта – гэта ўжо, як кажуць, зусім іншы каленкор…

Рэдакцыя.

Далей »

П’ер Тэяр дэ Шардэн і яго філасофія

29 красавіка, 2009 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

d0a2d18dd18fd180


Калі гаворка ідзе пра манізм і пантэізм – філасофію адзінства Бога і Сьвета – адным з найбольш часта ўзгадваных аўтараў (у сусьветным маштабе) зьяўляецца Тэяр дэ Шардэн. Мы вырашылі пазнаёміцца самі й пазнаёміць вас і з гэтым чалавекам, і зь яго сьветаглядам. Галоўная задача ранейшая – супаставіць наша разуменьне суадносін Сьвета і Бога з тым, якое прапануюць іншыя філосафы. Матэрыял, які падаецца ніжэй, сабраны з наступных крыніц: ru.wikipedia.org; www.gumer.info/bogoslov_Buks/Philos/Spirk/35.php; http://filosof.historic.ru/enc/item/f00/s11/a001116.shtml; http://save-kolbich.livejournal.com/53093.html; http://www.alexandermen.ru/books/tom1/1_pril10.html

Далей »

Сьвет і Бог (С пр-п 4)

6 красавіка, 2009 | 26 каментарыяў

Алесь Астроўскі (у якасьці ілюстрацыі да артыкула пададзены фотаздымкі Галактык, якія сутыкаюцца, зробленыя тэлескопам Габла).

d093d0b0d0bbd0b0d0bad182d18bd0bad196

 

Думаю, што гэты артыкул будзе адным з ключавых у фармаваньні Сьветагляднай дактрыны на нашым сайце. У ім вызначаецца наша ўспрыняцьце Сьвету, у якім мы маем гонар жыць, сфармулявана наша разуменьне Бога і зроблена прапанова аб’яднацца рацыяналістам-навукоўцам, якія высока цэняць маральныя каштоўнасьці (апошнія маюць ня толькі рэлігійнае паходжаньне), і веруючым людзям, якія шукаюць апірышча для ўласных маральных каштоўнасьцяў у рамках той ці іншай рэлігіі. Усім нам – змагарам за Дабро прагрэсу – не перамагчы зло дэградацыі, калі не аб’яднацца. Нягледзячы на істотныя сьветаглядныя супярэчнасьці, якія існуюць паміж людзьмі Ведаў й людзьмі Веры, нас на фоне нарастаючага панаваньня ў сёньняшнім сьвеце сілаў зла аб’ядноўвае нашмат больш, чым падзяляе. І хаця навука грунтуецца на аб’ектыўных фактах, а рэлігія на тых ці іншых аўтарытэрах, кампраміс можа быць заснаваны на тым, што навукоўцы пагодзяцца ўвесьці ў свой ужытак паняцьце “Бог”, а веруючыя пагодзяцца прыняць той зьмест гэтага паняцьця, які запрапануе навука. (Праўда, акрамя таго, навукоўцы напэўна будуць настойваць на секулярнасьці грамадства і будуць заклікаць успрымаць рэлігію часткай такой сьферы грамадскага жыцьця, як культура, а веруючыя людзі на гэта таксама мусяць пагадзіцца).

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы