nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Ці можа Бог быць сіяністам? (частка 2б: наш аналіз, працяг)

Ліпень 21, 2013 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

Бог-сіяніст 127. Юдэі: “Хрыстос – юдэйскі фарысей і габрэйскі нацыяналіст, да забойства якога габрэі ня маюць ніякага дачыненьня”.

Ад спадара Пінхаса мы даведваемся, што аказваецца, сярод юдэяў ёсьць тыя, хто сумняюцца ўвогуле ў быцьці на зямлі гістарычнага Хрыста. Цытата: “На процілеглым полюсе поглядаў знаходзяцца тыя, хто ўвогуле лічыць евангельскае апісаньне Ісуса «зборным вобразам», да чаго іх падштурхоўваюць, напрыклад, паралелі паміж вобразам Ісуса і вобразам «Праведнага Настаўніка» Кумранскай грамады … Тыя выказваньні, якія ёсьць аб «Ешуа га-Нацры» (Ісусе Назарыцяніне) у габрэйскіх талмудысцкіх крыніцах, кажуць пра чалавека, які жыў за 150 гадоў да Ісуса евангельскага” (частка 8).

 

Але, відаць, гэты погляд не зьяўляецца дамінуючым у юдаізьме, таму Палонскі на ім сваю ўвагу не акцэнтуе. Затое шмат увагі ён надае доказам таго, што Ісус быў аднім з габрэйскіх рабінаў-фарысеяў. Вось шэраг цытат:

– “Аналіз поглядаў Ісуса – такіх, якімі яны даны нам у Евангельлях – прыводзіць да высновы, што па сваіх поглядах Ісус цалкам знаходзіўся ў рамках філасофска-рэлігійнай канцэпцыі фарысэяў, хоць, з прычыны сваёй яркай харызматычнасьці, па некаторых пытаньнях займаў скрайнія пазіцыі ўнутры гэтага руху” (частка 11);  

– “Аб сваёй поўнай згодзе з вучэньнем фарысеяў (пры нязгодзе зь іх паводзінамі) Ісус адназначна заяўляе сам:  «Тады Ісус сказаў: на Майсеевы пасад селі кніжнікі й фарысэі, дык вось, усё, што яны скажуць вам захоўваць, захоўвайце і рабіце; па справах жа іх не рабіце, бо яны гавораць, і ня робяць» (Мф. 23:2-3). Іншымі словамі, Ісус крытыкуе паводзіны фарысеяў, але цалкам згодны зь іх вучэньнем ды зь іх інтэрпрэтацыяй запаветаў Торы” (частка 12);

– “Тэкст Евангельляў паказвае супадзеньне поглядаў Ісуса і фарысэяў у пытаньні аб галоўных запаветах і асновах рэлігійнага жыцьця чалавека” (частка 13);

– “Ісус нідзе не крытыкуе само Вучэньне фарысэяў, але ўсюды – толькі іх паводзіны, як тое, што не адпавядае іх уласнаму вучэньню (крывадушнасьць). Больш за тое, ён таму і выкрывае паводзіны фарысеяў, што зь іх вучэньнем ён згодны (частка 14);

– “Практычна ўсе ідэі й этычныя прынцыпы Ісуса маюць паралелі ў талмудысцкім юдаізме … сутнаснага адрозненьня паміж Ісусам і фарысеямі на самай справе няма, а «ўражаньне наяўнасьці рознагалосьсяў» ствараецца палемічнай формай Евангельляў, а таксама прымітывізацыяй у іх фарысейскага пункту гледжаньня” (частка 15).

Для нас таксама вельмі істотным ёсьць тое, што Хрыстос на погляд аўтара і, натуральна, юдэяў зьяўляецца габрэйскім нацыяналістам. Цытата: “У прамовах Ісуса … мы зусім не знаходзім тэндэнцый «універсалізму», у сэнсе выхаду за рамкі габрэйскага народа. Хутчэй наадварот: Евангельлі малююць нам Ісуса як даволі радыкальнага габрэйскага нацыяналіста” (частка 16). Яшчэ ў частцы 27 свайго тэксту Палонскі заяўляе, што “Ісус зьвяртаўся толькі і выключна да габрэяў”.

(зьвярніце ўвагу, гэтыя заявы робяцца спадаром Палонскім на фоне ранейшых настойлівых прапаноў лічыць першую частку Бібіліі, найбольш блізкую да юдэйскай Торы, “універсальнай крыніцай рэлігійнай веры”, а тут ужо кажа: “толькі й выключна да габрэяў”, “не знаходзім прыкмет універсалізму”…)

Для ілюстрацыі гэтага меркаваньня пра Хрыста аўтар прыводзіць вядомы ўрывак з Новага Запавету, дзе Ісус заяўляе, што ён пасланы “толькі да гіблых авечак дому Ізраілевага”, і ў сувязі з гэтым дадаткова груба адмаўляе ў дапамозе ханаанцы-негабрэйцы (Мц 15:22-28; чытаючы Біблію, можна знайсьці й іншыя выказваньні Хрыста, дзе падкрэсьліваецца выключнасьць і асаблівая місія габрэйскага народа).

Мы ня будзем зьвяртаць увагу на “рэзкасьць стылю Ісуса”, пра які з нагоды кажа спадар Палонскі, але мы ня можам не адзначыць, што як ні зьмягчай стыль, сутнасьць словаў Хрыста застанецца нязьменнай…

Як рэалісты, мы ўправе выказаць сумненьні, ці сапраўды так казаў Хрыстос, ці нейкія словы яму прыпісаны (а, калі прыпісаны, дык якія словы сапраўдныя, а якія – не), але абмяркоўваць гэта па этычных прычынах ня станем – гэта маюць права рабіць толькі шчырыя хрысьціяне ў сваім асяроддзі.

Бог-сіяніст 8aАдзін зь лідараў расейскіх старавераў спадар Хіневіч (ён жа Патэр Дзій) таксама сцьвярджае (гл., напрыклад, тут: http://www.youtube.com/watch?v=b-cY-nRy6zU), што хрысьціянства зьявілася ў Ізраілі, і яно прызначалася толькі для народа Ізраіля. “Пра гэта казаў сам Ісус” – кажа Хіневіч.

Таксама ён нагадвае, што “Ісус быў пасланы да гіблых авечак дома ізраілева, каб прынесьці ім духа сьвятога”; што ў Хрыста было 12 вучняў, але ў Бібліі “толькі два Евангельля вучняў Хрыста і два – вучняў Паўла”; што іншыя Евангельлі “забаронены да чытаньня – аднесены да апокрыфаў”; што ў 5-й главе апакрыфічнага Евангельля ад Андрэя Першазваннага запісана, што Ісус нават заклікаў сваіх вучняў не хадзіць да славянаў (“язычнікаў Поўначы”) з мэтай іх абарачэньня ў хрысьціян, бо “бязгрэшныя яны і ня ведаюць грахоў і парокаў дома ізраілева”, – так Хіневіч цытуе Ісуса са слоў Андрэя Першазваннага.

Сапраўды з усіх бакоў атрымліваецца, што Ісус у крызісны для габрэйскага народу час (крызіс быў абумоўлены маральнай дэградацыі палітычнай і “духоўнай” верхавіны – рыба гніе з галавы) ставіў перад сабой толькі адну задачупрывесьці ў прытомнасьць гэты народ і найперш яго пастыраў – габрэйскіх рабінаў

Адчуваецца, што пакутніцкая сьмерць Хрыста ці не самая балючая тэма для аўтара кнігі “Дзьве тысячы гадоў разам”. У гэтай сітуацыі спадар Палонскі не знайшоў нічога лепшага, як заняцца выкрутасьніцтвам і прапагандай (частка 17).

Трагічныя гістарычныя падзеі амаль 2000-гадовай даўніны ён аб’яўляе “літаратурным евангельскім аповедам”, а ўзгадкі пра віну габрэяў у гэтых падзеях “абсурднымі”, “комплексамі хрысьціянскай сьвядомасьці, якой неабходны псіхічныя падмацаваньні”, “антыюдэйскім і антысеміцкім напрамкамі ў хрысьціянстве”.  На яго меркаваньне габрэі, як народ, наогул ня мелі ніякага дачыненьня да забойства Ісуса. Бо па словах Палонскага, вышэйшае сьвятарства на чале з Найвышэйшым Сьвятаром “не было прадстаўніком габрэйскага народу”; натоўп, які падтрымаў пакараньне сьмерцю Хрыста “таксама нельга адносіць да габрэйскага народу ў цэлым”; дый забойства праз расьпяцьце “гэта чыста рымскі патэнт”, – піша аўтар.

Выпраўленьне падобных антысеміцкіх вывіхаў – гэта важная частка духоўнага сталеньня хрысьціянства. Але гэта праблема саміх хрысьціян, а ня тэма для дыялогу” – мэнтарскім тонам, з прыпахам фанабэрыі заключае спадар аўтар і нагадвае, што каталікі “афіцыйна асудзілі антысемітызм і саму ідэю «ўскладаць на габрэйскі народ віну за пакараньне сьмерцю Хрыста» на Другім Ватыканскім Саборы ў 1963 г., а многія напрамкі пратэстантызму [зрабілі гэта] яшчэ раней” (частка 17).

(Тут мы мусім нагадаць меркаваньне Вольгі Чацьверыковай – гл. https://nashaziamlia.org/2013/06/09/5762/#more-5762 – што на Другім ватыканскім саборы “… верхавіна каталіцкай царквы дапусьціла страшнае адступленьне, заявіўшы, што “элементы ісьціны ёсьць ва ўсіх рэлігіях” і што “ісьціну трэба шукаць з дапамогай дыялогу”. Фактычна тады [каталікі] адмовіліся ад палажэньня, што ісьціна знаходзіцца ў хрысьціянскай царквеАдзіная царква, якая стаіць гэта праваслаўная царква. Яна захоўвае ісьціну. Таму з такой зацятасьцю сёньня зьдзяйсьняюцца нападкі на хрысьціянска-праваслаўнае вучэньне, каб прымусіць нас таксама незаўважальна ўпісаць у [праваслаўе] гэты агульны экуменізм. Тады ўжо можна будзе і на нашай зямлі завяршаць іх праграму)

Мы, як і аўтар кнігі “Дзьве тысячы гадоў разам”, таксама лічым, што віна габрэяў у забойстве Ісуса – тэма для дыскусіі ў хрысьціянскім асяроддзя. Але ў канктэксьце гэтай праблемы хацелі б дадаткова зьвярнуць увагу на некаторыя факты:

– па-першае, на цікавую ўнутраную супярэчнасьць у аргументацыі аўтара: калі гаворка ідзе пра Тору і першую частку Бібіліі, спадару Палонскаму цалкам дастаткова ўдзелу некалькі старажытных габрэяў у складаньні тэкстаў для гэтых кніг, каб даказаць абсалютна супрацьлеглае таму, што ён заяўляе вышэй – некалькі габрэяў тое-сёе напісалі і ўжо ў яго атрымліваецца “габрэйская Біблія”, “габрэйская біблейская ідэя”, “богаабранасьць ды месіянства ўсяго габрэйскага народу” і т.п. рэчы (дарычы, тое самае назіраецца адносна некаторых гістарычна значна больш блізкіх падзей: злачынствы адносна нешматлікіх нямецкіх ССманаў у гады Другой Сусьветнай вайны – і сіяністам гэтага цалкам дастаткова, каб абвінаваціць увесь немецкі народ у “6-мільённым халакосьце” і праз гэта прымусіць усіх немцаў дасёньня – г.зн. на працягу ўжо амаль 70 гадоў! – выплочваць габрэям штогод шматмільярдныя рэпарацыі…). Атрымліваецца так: тут пішуць некалькі габрэяў – слава дастаецца ўсяму габрэйскаму народу; вінаватыя ССаўцы – адказнасьць па́дае таксама на ўвесь нямецкі народ. А як гаворка ідзе пра забойства Хрыста, дык удзел у ім вялікага натоўпу габрэяў і ўсяго духоўнага кіраўніцтва гэтага народу не вядзе да ўскладаньня ніякай адказнасьці на габрэяў… Тыповая двайныя стандарты, аднак. Такое ў нармальных людзей не праходзіць;

– па-другое, падрабязнае дасьледваньне судовага працэсу над Ісусам зрабіў сучасны ізраільскі юрыст Хаім Коэн (быў міністрам юстыцыі Ізраіля і членам Вярхоўнага суда). Адзначыўшы разнастайныя парушэньні працэсуальных нормаў юдэйскага суду (самаагавор, адсутнасьць сьведкаў, начны час ды іншае), ён вылучыў гіпотэзу, што Сінідрыён (гл. малюнак у пачатку данага матэрыяла) апраўдаў Ісуса шчэ адзін варыянт выкрутасьніцтва. – Рэд.]. Акрамя таго, Хаім Коэн адхіляе як неабгрунтаваную версію, што Сінедрыён таго часу быў у руках садукеяў (гл. https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%B8%D0%BD%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B8%D0%BE%D0%BD). Так, ня мы, а сам пан Коэн абвяргае думку, якую нам прапануе спадар Пінхас, пішучы, што “ўсё храмавае кіраўніцтва складалася цалкам з садукеяў” (частка 17). У адпаведнасьці з галахой спадар Палонскі мусіць слухаць пана Коэна…;

Бог-сіяніст 10– трэцяе: першы пакутнік за хрысьціянскую веру Сьвяты Стэфан быў прыцягнуты да суду Сінедрыёну за свае пропаведзі й па выраку быў каменяваны ў Ерусаліме прыкладна ў 33-36-ы гады н.э. (https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D1%82%D0%B5%D1%84%D0%B0%D0%BD_%D0%9F%D0%B5%D1%80%D0%B2%D0%BE%D0%BC%D1%83%D1%87%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%BA); расьпяцьце Хрыста адбылося ў 33-ім годзе н.э. (http://www.newsru.com/religy/26may2012/dataiisus.html; http://www.otvetim.info/bibliya/554), значыць, Сінедрыён у тыя ж часы ўсё ж выносіў сьмяротныя прысуды “багахульнікам”, а ня быў такім ужо добранькім-лагодненьнім, якім хоча падаць яго нам спадар Коэн;

– чацьвёртае: перад прыняцьцем хрысьціянамі канчатковага рашэньня раім таксама праглядзець фільм Мэла Гібсана “Жарсьці Хрыстовыя” (можна, напрыклад, тут: http://www.youtube.com/watch?v=O_Qnaj56LXs; зьлева кадры з гэтага відэа). Фільм на наш погляд зьяўляецца адначасна і мастацкім шэдэўрам, і аўтарытэтнай дакументальнай рэканструкцыяй адпаведных гістарычных падзей.

– і апошняе: аўтар усё ж прызнае, што прычына непрыняцьця Хрыста юдэйскімі кіраўнікамі й іхнага жаданьня надзейна пазбавіцца ад яго практычна адна – ідэалагічная. Цытата: “Калі мы гаворым аб пажаданасьці прызнаньня габрэямі гістарычнай важнасьці Ісуса і яго вучэньня, то, зразумела, гаворка не ідзе аб прызнаньні Ісуса Месіяй ці, тым больш, Богам – гэта супярэчыць самым базавым габрэйскім біблейскім прынцыпам (частка 10)

Такім чынам, прызнаньне Ісуса Месіяй ці Богам супярэчыць габрэйскай Бібліі. З пазіцыі юдаізма Хрыстос і 2000 гадоў таму, і цяпер – выключна самазванец. Тады яго юдэйскае кіраўніцтва забіла (чужымі рукамі), фізічна забіла б ці зьнішчыла б як-небудзь інакш і сёньня (сваімі рукамі ці чужымі)…

Два тысячагоддзі таму Сінідрыён жадаў сам вырашаць, каго прызнаваць, а каго не прызнаваць пасланцам Бога. І сёньня сіянакратыя хоча таго ж. Чаму?

Дый таму, што права на такое рашэньне – адзін з магутных рычагоў кіраваньня глабальнай палітыкай! Выпусьці такі рычаг, і ў гэтай сьферы ты ўжо ня самы галоўны… Як тады дасягнуць сваю стратэгічную глабальную мэту?..  

 

8. З усіх бакоў супярэчлівы Павел

Практычна столькі ж увагі, як Хрысту, спадар Пінхас Палонскі надае апосталу Паўлу (гл. ілюстрацыю). Ужо праз гэта можна зразумець, што для юдэяў гэты чалавек ёсьць надзвычай важнай постацьцю (магчыма, з-за свайго практычнага ўнёску ў разьвіцьцё хрысьціянства, а, магчыма, з-за сваёй неадназначнасьці для іх). 

Бог-сіяніст 11У хрысьціян да Паўла таксама дваістае стаўленьне. Тут ён лічыцца адным з апосталаў. Але ён не належыў ні да 12 галоўных вучняў Ісуса, ні нават да 72 яго вучняў другога шэрагу. Больш за тое, Павел ніколі ня бачыў Хрыста (хаця па некаторых зьвестках быў маладзейшы за яго і мог знаходзіцца ў час расьпяцьця Ісуса ў… Ерусаліме – гл. https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BF%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%BE%D0%BB_%D0%9F%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D0%BB). Акрамя таго, першую палову свайго жыцьця Павел – тады Саўл – быў жорсткім “ганіцелем” хрысьціян, часта ня ведаючым жалю забойцам, а на другую палову жыцьця раптам стаў “найвыбітным рупліўцам на карысьць хрысьціянства”, галоўным хрысьціянскім місіянерам.

Спадар Палонскі са свайго юдэйскага боку адкрывае для нас яшчэ дзьве дваістасьці Паўла:

– па-першае, аказваецца, унутры сябе ён усё жыцьцё (да самага скону) заставаўся несумніўным прыхільнікам юдаізму, а для ўсіх іншых – падаваў сябе, як зацяты хрысьціянін;

– па-другое, для таго, каб арганізаваць замацаваньне і пашырэньне хрысьціянства ў рымскай імперыі, ён фактычна стварае “юдаізм для язычнікаў” (хрысьціянства), але пры гэтым вымушаны сказіць артадаксальны юдаізм (адмена абразаньня ды іншае) і нават дыскрэдаваць яго ў вачах будучых хрысьціян, каб падладзіцца пад асаблівасьці іх першапачаткова язычніцкага сьветаўспрыняцьця.  

У выніку, асоба Паўла пакідае нас, і, відаць, самаго аўтара, ў шызафрэнічным стане… 

Вось як пра адзначанае ды іншае істотнае піша аўтар:

“Першахрысьціяне спачатку заставаліся групай ўнутры юдаізма. Пры гэтым іх спробы прапаганды свайго пункту гледжаньня сярод астатніх габрэяў ня мелі вялікага посьпеху … Ідэя «Ісуса як Месіі» памерла б, калі б не апостал Павел – выбітны рэлігійны філосаф і геніяльны лідар, які фактычна і стварыў хрысціянства як асобную негабрэйскай рэлігію … зьвярнуўшыся не да габрэяў, а да язычнікаў, шляхам стварэньня новай формы рэлігіі – па сутнасьці, галіны юдаізму” (частка 19);

“Павел імкнуўся адначасна і застацца юдэем, і стварыць новую рэлігію для народаў сьвету. Без сумніву, ён прызнае габрэйскую абранасьць, як у мінулым, так і ў будучыні, неадмяняльнасьць Боскага Запавету з габрэямі й месіянскую ролю габрэйскага народа ў гісторыі чалавецтва. Але пры гэтым ён лічыць, што важна пачаць распаўсюд Боскага Сьвятла, монатэізму і біблейскага сьветагляду сярод язычнікаў. А для гэтага трэба стварыць «юдаізм для народаў сьвету», г.зн. такую ​​форму рэлігійнага мысьленьня, якая б несла чалавецтву галоўныя габрэйскія рэлігійныя ідэі … без таго, каб абавязваць негабрэяў выконваць Суботу, кашрут, абразаньне і г.д. Вобраз Ісуса раскрыўся Паўлу як унікальная магчымасьць перадаць язычнікам габрэйскую біблейскую ідэю (частка 20);

“Павел сам адназначна вызначае сябе як фарысея … усё сваё жыцьцё быў перакананы, што яго дзейнасьць адпавядае асновам фарысейскай рэлігійнай канцэпцыі, – гэта значыць, артадаксальнаму юдаізму …  але паколькі мэта яго была ў «апостальстве язычнікам», у звароце іх у «юдаізм для народаў сьвету» – то ўсё, што ён пісаў і абвяшчаў, было падпарадкавана гэтай мэце” (частка 21);

“Паколькі Павел «апостал язычнікаў», і пакліканы несьці габрэйскае Боскае сьвятло народам свету, то ён фармуе сваё вучэнне так, каб яно – працягваючы прытрымлівацца ідэяў Торы! – магло максімальна хутка і шырока распаўсюджвацца, каб яно адпавядала сьветаадчуваньню «элінаў». Пытаньне павінна быць пастаўлена жорстка: “Прымаеш – выратуешся, не прымаеш – ня выратуешся”. Каб вучэньне магло лёгка распаўсюджвацца, на чале ўсяго павінна была быць пастаўлена менавіта вера – гэта значыць досыць просты пачатковы акт, які … забяспечыць сьвяты статус габрэйскаму Біблейскаму тэксту, створыць, па словах самога Паўла, «прышчэпку дзікай масліны да габрэйскага камля»” (частка 23);

“Дзейнасьць Паўла прывяла адначасна да двух супрацьлеглых вынікаў: з аднаго боку, сьвятло юдаізму распаўсюдзілася на чалавецтва, з другога, вобраз самога юдаізму ва ўяўленьні гэтага чалавецтва апынуўся да непазнавальнасьці скажоным. Дасягненьні тут зьліліся з недахопамі” (частка 25);

– “Асноўнай праблемай, якая падзяляе хрысьціянства і юдаізм, зьяўляецца тое, што хрысціянства лічыць Ісуса Богам – меркаваньне, непрымальнае для габрэяў … Абагаўленьне Ісуса, г.зн. канцэпцыя «веры ў Ісуса, як у Бога» узьнікае ў рэчышчы стварэньня Паўлам «хрысціянства для язычнікаў» … Канцэпцыя «Ісуса як Бога» абсалютна непрымальная для юдаізму і габрэйскай сьвядомасьці. Юдаізм забараняе пакланяцца каму б там ні было, акрамя як Богу наўпрост, забараняе габрэям любыя бачныя «вобразы Бога» – Ісус жа, нават без абразоў, на якіх ён паказаны, у літаратурным тэксьце Евангельляў ўжо зьяўляецца «вобразам». Для габрэяў такое «надзяленьне Бога вобразам» прыраўноўваецца да ідалапаклонства …  У тэрміналогіі юдаізму гэты падыход называецца шытуф (вобраз, які далучаецца да Бога). Менавіта такі тып рэлігіі стварае Павел … каб мець надзею на посьпех сусветнага распаўсюду (частка 26);

“Пры Паўле стварэньне хрысьціянскай тэалогіі й тэкстаў было толькі пачата (Евангельні, напрыклад, ствараліся ўжо пасьля Паўла). Пачатковыя ўрыўкі зьбіраліся і рэдагаваліся, і рабілі ўсю гэтую працу ўжо не габрэі, а былыя язычнікі, навернутыя Паўлам” (частка 29).

Такім чынам, тут адкрытым тэкстам гаворыцца, што новая рэлігія – хрысьціянства – ёсьць “галіной юдаізму”. Яна стваралася штучна (у т.л. Саўлам-Паўлам) пад палітычныя мэты тагачасных рэлігійных кіраўнікоў габрэйскага народу (на той час гэта быў Сінідрыён). Усё было падпарадкавана гэтым мэтам, у тым ліку быў маніпулятыўна выкарыстаны вобраз Ісуса. З улікам асаблівасьцяў масавай псіхікі негабрэяў былі выкарыстаны механізмы псіхічнага ціску на іх, каб тыя – язычнікі – хутчэй станавіліся юда-хрысьціянамі.

Адзначанае належыць пераважна да сьферы ідэалогіі. А як выглядала практычнае зьдзяйсьненьне пастаўленых мэт?

Вось словы самаго Палонскага: “Быў яшчэ велізарны рух «напаўпразелітаў» («богабаязныя зь язычнікаў»), якія групаваліся вакол габрэйскіх абшчын («сінагог») ва ўсіх значных гарадах Рымскай Імперыі. Гэтыя напаўпразеліты прымалі на сябе манатэізм, адмаўляліся ад ідалапаклонства, шанавалі габрэйскае Сьвятое Пісаньне. Яны ў некаторай меры захоўвалі запаведзі, але не былі гатовыя цалкам браць на сябе ўсе абавязкі юдаізму (г.зн. станавіцца цалкам празелітамі-габрэямі [гаворка найперш пра нежаданьне рабіць абразаньне. – Рэд.]). Павел вырашыў, што менавіта гэтыя людзі, у першую чаргу, павінны стаць прыхільнікамі яго руху. (Павел тлумачыў ім, што, згодна юдаізму, «хто не выконвае ўсё – ня можа выратавацца», а паколькі ўсё ў дакладнасьці наогул выканаць немагчыма, то «апраўданьне» трэба шукаць не ў запаветах Торы, а ў веры ў Ісуса). Устаноўка, абраная Паўлам, аказалася надзвычай эфектыўнай”, – заключае аўтар (частка 24).

Такім чынам, аўтар кнігі, зьмест якой мы аналізуем, адзначаючы вялікае значэньне апостала Паўла ў гісторыі хрысьціянства і людскай цывілізацыі апошніх 2.000 гадоў, тым ня менш не дае нам рацыянальных тлумачэньняў глыбінных механізмаў таго, што адбывалася, не тлумачыць сапраўдных прычынаў названых вышэй супярэчнасьцяў, зьвязаных з асобай Паўла, пакідаючы нас у стане нявызначанасьці.

Што ж, паспрабуем пазьней тое-сёе патлумачыць самі…

 

9. Заходняе хрысьціянства ўжо падпарадкавалася

Далей спадар Палонскі нагадвае, што разьвіцьцё створанай “новай галіны юдаізму” ўжо ў першыя стагоддзі яе існаваньня перайшло з рук габрэяў да негабрэяў – найперш элінаў ды рымлян, а потым і ўвогуле пачалося “адпачкоўваньне” – «адрынаньне юдаізму хрысьціянствам». У апошнім працэсе ён адзначае асаблівую ролю Евангельля ад Яна.

Так паступова сфармавалася цэласная тэалогія антыюдаізма – «тэалогія замяшчэньня», – піша аўтар (частка 29). Хаця тут жа нагадвае, што “зыходную сувязь зь юдаізмам, дый наогул паходжаньне хрысьціянства зь юдаізму, ужо нікуды прыбраць было нельга” (важкая заўвага: сапраўды праглынуты кручок юдаізму без пашкоджаньня глоткі дастаць ужо амаль немагчыма).

Імкненьне зноў створанай рэлігіі адмежавацца ад базавага вучэньня, на груньце якога яна была створана, аўтар ацэньвае, як “духоўную няўдзячнасьць”, “дзіцячую хваробу антыюдаізма” (частка 30).

Затым ён апісвае працэс пераадоленьня “гэтай хваробы”, які пачаўся ў другой палове ХХ стагоддзя. Адзначаючы, што гэты працэс сёньня знаходзіцца ў пачатковай стадыі, спадар Пінхас разьлічвае, што ён будзе разьвівацца і “прывядзе да істотнага пераасэнсаваньня габрэйска-хрысьціянскіх узаемаадносін”, а таксама “ўсяго аблічча заходняй цывілізацыі” (частка 30) [праскачыла чарговая прыкмета глабалісцкіх замашак аўтара – важная прыкмета, якая характарызуе асаблівасьці менталітэту ў яго асяроддзі. – Рэд.].

Аптымізм Палонскага на яго погляд падпітваюць наступныя ідэалагічныя зрухі:

– 2.000 гадоў таму, у першых пакаленьнях людзей пасьля таго як хрысьціянства і юдаізм падзяліліся, кожны з бакоў глядзеў на іншы як на часовую, пераходную зьяву. Аднак ніводная з гэтых рэлігій за прайшоўшы час ня толькі ня зьнікла, але і набыла істотныя дасягненьні. “Усё гэта, – па словах аўтара выданьня – паслужыла прычынай адмовы ад «тэалогіі замяшчэньня» і пераходу да «тэалогіі дапаўненьня», што стварае непараўнальна больш магчымасьцяў для разьвіцьця габрэйска-хрысьціянскага дыялогу, чым гэта было ў папярэднія эпохі” (частка 31);

– нягледзячы на тое, што юдаізм і хрысьціянства ня могуць у прынцыпе знайсьці згоду ў пытаньні прызнаньня/непрызнаньня Ісуса Богам, ідзе пошук таго, што гэтыя рэлігіі аб’ядноўвае. Асаблівыя посьпехі ў такой дзейнасьці назіраюцца ў юдэяў у дачыненьнях з каталікамі. У ідэалагічнай сьферы шукаюцца “такія асьпекты сваёй праўды”, якія б дазволілі “законнае тэалагічнае існаваньне ў прасторы [кожнай з рэлігій] іншага боку”. У якасьці прыкладу аўтар прыводзіць наступныя разьлікі (у такіх разьліках мы, натуральна, прысутнасьці Бога таксама ня бачым): габрэі прызнаюць, што “Ісус – «Месія народаў сьвету» [тут у аўтара дзьвюкосьці – ад таго не зразумела, ён мае на ўвазе сапраўды шчырае прызнаньне Хрыста Месіяй, ці “прызнаньне” на словах; акрамя таго ня сказана, ці ўваходзяць габрэі ў склад тых народаў, для якіх Ісус прызнаецца Месіяй? – Рэд.], і нясе ім Боскае Сьвятло”, а хрысьціяне прызнаюць, што “габрэі знаходзяцца ў рамках свайго Запавету з Богам, дзякуючы чаму могуць дасягнуць Выратаваньня і без хрысціянства” (частка 32) [гэта нішто іншае, як падзел сьфераў ідэалагічнага ўплыву – зьява па азначэньні абсалютна немагчымая для шчырых вернікаў любой рэлігіі. – Рэд.].

“былі афіцыйна абвешчаныя ідэі, якія зьвязаныя ня толькі з адмовай ад хрысьціянскага місіянства ў дачыненьні да габрэяў, але і тыя [ідэі], у якіх дэкларуецца тэалагічная важнасьць і нават неабходнасьць для хрысьціянства габрэйскай нязгоды зь ім (частка 32);

Далей спарад Пінхас апавядае, што практычна было зроблена ў азначаным кірунку. А было зроблена наступнае: 

1. Папа рымскі Ян Павел II спыніў дзейнасьць усіх каталіцкіх арганізацый, накіраваную на хрысьціянскае місіянерства ў дачыненьні да габрэяў, і дэклараваў выратавальнасьць юдаізму для габрэяў паралельна са збаўчасьцю хрысьціянства для іншых народаў сьвету.

Са слоў Палонскага такое рашэньне рымскага Папы было ўгрунтавана на наступных развагах: “Калі мы сапраўды верым у Бога і ў Біблейскі тэкст, то павінны прызнаць, што Боскае слова неадменнае. А раз Біблія – ​​Пяцікніжжа Майсеевае і кнігі габрэйскіх прарокаў – кажа пра вечны Запавет Бога з габрэйскім народам, то гэты Запавет ня можа быць адменены або «скасаваны». Гэта азначае, што габрэі ратуюцца шляхам свайго, адмысловага Запавету з Богам, без прыняцьця хрысьціянства і без хрышчэньня, – у той час як іншыя народы сьвету маюць патрэбу ў хрысьціянстве. Ян Павел падкрэсьліў, што той, хто ня верыць у вечнасьць і дзейснасьць габрэйскага запавету з Богам, ня верыць і Бібліі, што зьяўляецца ерасьсю для хрысціяніна” (частка 32).

Бог-сіяніст 14Натуральна, што такое рашэньне Яна Павела II – найвышэйшага аўтарытэта для 1,5 мільёнаў каталікоў у час яго жыцьця – аб “адмысловым у габрэяў Запавеце з Богам”, не магло не вітацца юдэямі й… сіяністамі (а найперш іх кіраўнікамі). Верагодна ў  сувязі з гэтым адбыўся выразны сімбалічны акт – наведваньне Янам Паўлам ІІ Ізраіля 20 сакавіка 2000 года (гл. фота).

Каб быць аб’ектыўнымі, мусім распавесьці пра адзін істотны нюанс гэтага візіта (узята адсюль: http://baznica.info/article/neizvestnyi-vizit-ioanna-pavla-ii): “У 4 гадзіны дня Ян Павел наведаў лагер палестынскіх бежанцаў Дэйшэх, разьмешчаны паблізу Віфляема. У той час жыхароў лагера налічвалася каля 10.000 чалавек, большая частка зь якіх мусульмане, якія ратаваліся ад «вялікай катастрофы» (так палестынскія ўцекачы называюць стварэнне дзяржавы Ізраіль). Бруд і галеча характэрныя зараз для прытулку людзей, якія страцілі свае дамы ў 1948 годзе, калі быў «народжаны» Ізраіль. Каля 650 дамоў літаральна ўціснутыя ў у адзін квадратны кіламетр зямлі. Беспрацоўе на ўзроўні 60%. На Хэўронскай дарозе, якая вядзе да лагера, Яна Паўла II віталі ўдзельнікі так званага «Марша Ключоў» – сотні школьнікаў несьлі ключы ад дамоў сваіх дзядоў і прадзедаў, зь якіх яны былі выселеныя шмат гадоў таму. Сёньня гэтыя ключы перайшлі па спадчыне да трэцяга пакаленьня, як сямейная рэліквія, сімбалізуючая страту роднага дома, зьнесенага ізраільскімі бульдозерамі … Карціна проста ўражвала: Ян Павел II спачатку стаіць пасярод Віфляема, як той жабрак, які прывітаў маленькага Ісуса ў Калядную раніцу, а затым нахіляецца і абдымае дзіцяці, на шыі якога вісіць металічны ключ, які нагадвае яму аб месцы жыхарства яго дзеда. Наведваньне Папам Рымскім Дэйшэха нагадвае аб няпростай дылеме, якую адчуваюць некаторыя хрысьціяне, разважаючы аб сучасным Ізраілі: насуперак рэзалюцыі ААН, якая заклікае да вяртаньня арабскім уцекачам іх дамоў й іх зямель па стану на травень 2011 г., паводле статыстыкі ААН, у сьвеце налічваецца 4,7 мільёна палестынскіх бежанцаў… “.

Але, каб быць аб’ектыўнымі да канца, мусім заўважыць, што палестынскія ўцекачы пасьля таго візіту Яна Паўла ІІ дасёньня так і не вярнуліся ў свае дамы, затое папская забарона на місіянерства сярод габрэяў дзейнічае вось ужо шмат гадоў…

2. Бенедыкт XVI (гл. фота), які зьмяніў Яна Паўла ІІ пасьля яго сьмерці, пайшоў яшчэ далей, – сцьвярджае Палонскі. Ён абвясьціў, што для хрысьціянстватэалагічна важна і нават неабходна, каб габрэі працягвалі прытрымлівацца юдаізму і не прымалі хрысьціянства – іншымі словамі, нават з хрысьціянскага пункту гледжаньня габрэйскае непрыманьне хрысьціянства правідэнцыйна” , – заяўляе аўтар (частка 32). 

Бог-сіяніст 15На наш жа незаангажаваны погляд гэта азначае, што каталіцкі клер вырашыў выйсьці са стану ідэалагічна-рэлігійнай канфрантацыі зь юдэйскім клерам і, верагодна, падпарадкавацца яму. Няхай іншыя спрачаюцца зь юдэямі, – палічылі вышэйшыя каталікі. Такі вось “хітры” палітычны манеўр. Але з рэлігійнага пункту гледжаньня гэта азначае поўную капітуляцыю каталіцызма перад юдаізмам. На месцы каталіцызма фактычна ўзьнікае новая рэлігія – юда-каталіцызм. Бо ў класічнага каталіцызма цяпер у цалкам падарваным, літаральна раструшчаным стане апынаецца сэнс усяго таго, што зьвязана з сапраўдным хрысьціянствам – ахвяра і запаветы Хрыста, у цэлым значэньне Новага Запавета, сэнс Троіцы. Гэтая хрысьціянская канфесія губляе патэнцыял абсалютнай веры ў іх і… ў сваю правату, а значыць, адмаўляецца ад патэнцыялу лічыцца вядучай, найбольш персьпектыўнай рэлігіяй. Нават унутры свайго каталіцкага асяродку такое становіцца немагчымым (як Закон дэградуе ў правіла, калі высьвятляецца, што ў ім ёсьць выключэньні, так і тут; каталіцызм пагадзіўся быць стратэгічна дэфектыўным).

Юдэі сьвяткуюць. Іх абсалют у цяперашні гістарычны момант перамагае… Каталіцызм з занозай у выглядзе “выключэньня з правіла для габрэяў” цяпер будзе знаходзіцца ў дэпрэсаваным стане (на пачатак, гэта будзе адчувацца ў ідэалагічна-тэалагічнай сьферы, а затым пойдзе далей).  Актуалізуецца значэньне праваслаўя… У які бок з усяго гэтага сьхіляцца вагі гісторыі, аднаму Богу вядома. Але тое, што ва ўсім гэтым ёсьць нейкія “таямніцы мадрыцкага двара” – гэта нам зразумела. І, думаем, многім акрамя нас. 

На фоне адзначанага спадаром Палонскім што да рашэньняў апошніх двух Папаў у адносінах да юдэяў, мы ў сваю чаргу вырашылі капнуць глыбей. Тым больш, што наступныя падзеі (асабліва зьвязаныя зь лёсам Бенедыкта XVI) сьведчылі пра нейкія істотныя і ўжо палітычныя зрухі, якія адбываліся ўнутры каталіцкай царквы на фоне стагоддзяў дамінуючага і адносна стабільнага існаваньня гэтай хрысьціянскай канфесіі ў г.зв. “заходнім сьвеце”. Пачалі зь Вікіпедыі (https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BD%D0%B5%D0%B4%D0%B8%D0%BA%D1%82_XVI). 

Бенедыкт XVI пачаў сваю дзейнасьць на вышэйшай пасадзе ў каталіцкай царкве ў красавіку 2005 года, а ўжо ў лютым 2013 года… адрокся ад сваіх папскіх абавязкаў (і прывілеяў). Гэтая зьява бывае настолькі рэдка, што можа лічыцца амаль ўнікальнай. Акрамя таго, было бачна, што, напрыклад, здароўе Папы тут не прычым, тлумачэньне было туманным – значыць сапраўды глыбінная палітычная прычына. Але якая?

Шукаючы адказ, вырашылі зьвярнуць увагу на канфліктныя ці скандальныя сітуацыі, якія з-за сьценаў Ватыкану выйшлі на паверхню публічнага жыцьця ў час апошняга папства. 

Так, Вікіпедыя паведамляе, што ў верасьні 2006 года Бенедыкт XVI выступіў ва ўніверсітэце Рэгенсбурга (гэта Нямеччына, Баварыя – радзіма Папы) зь лекцыяй пра ролю розуму ў хрысьціянстве й ісламе, а таксама аб канцэпцыі сьвятой вайны. Ён працытаваў словы візантыйскага імператара XIV стагоддзя Мануіла II: «Пакажыце мне, што новага прынёс Мухамед, і вы знойдзеце злыя і бесчалавечныя рэчы, такія, як загады мячом несьці веру, якую ён прапаведаваў». Пры гэтым Бенедыкт XVI двойчы сказаў «я цытую». Аднак нягледзячы на гэта яго выступ выклікаў гнеўную рэакцыю ў мусульманскім сьвеце, якая, дарэчы, ужо тады была інфармацыйна падтрымана многімі “заходнімі” СМІ.

20 сакавіка 2010 году ўпершыню ў гісторыі папства, Бенедыкт XVI, у сувязі з урадавым рассьледаваньнем выпадкаў сексуальнага гвалту над дзецьмі (педафіліі) й іх утойваньня епіскапатам Ірландыі, выпусьціў адпаведнае пастырскае Пасланьне, у якім гаварылася, што сьвятары-педафілы «здрадзілі давер, аказаны ім нявіннымі маладымі людзьмі й іх бацькамі», «павінны адказаць за гэта перад Усемагутным Богам і перад судом», і абвінаваціў іх у нанясеньні велізарнай шкоды ахвярам, ​​а таксама Касьцёлу і рэлігійнаму жыцьцю (заўвага: усе папярэднія Папы, уключаючы Яна Паўла ІІ, падобныя факты хавалі ад публічнага агалошваньня). У красавіку таго ж года ў ходзе візіту на Мальту Бэнэдыкт XVI сустрэўся з ахвярамі сексуальнага гвалту з боку сьвятароў і ў размове зь імі выказаў свае «сорам і смутак». Ён запэўніў, што надалей царква будзе рабіць «усё, што ў яе сілах, для абароны моладзі й прыцягненьня крыўдзіцеляў да судовай адказнасьці». Аднак у сакавіку-красавіку 2010 года ў сусветных СМІ былі апублікаваныя матэрыялы, у якіх Бенедыкт абвінавачваўся ў асабістай датычнасьці да ўтойваньня педафільскіх злоўжываньняў у яго бытнасьць кардыналам у Баварыі й ЗША.

Папу крытыкавалі таксама за адмену адлучэньня ад царквы шэрагу ультракансерватыўных біскупаў з Таварыства Сьв. Пія X, адзін зь якіх публічна адмаўляў Халакост

Аднак у Вікіпедыі не адзначаны некаторыя іншыя істотныя факты.

Бог-сіяніст 15аТак, беларусы-літвіны ніколі не забудуць, што Бенедыкт XVI у красавіку 2009 г. прыняў у Ватыкане Лукашэнку (гл. https://nashaziamlia.org/2009/05/07/2147/).

Тады многія ў Беларусі былі проста ў шоку – такі ўдар (ці плявок) у твар усіх беларусаў-патрыётаў… Асабліва цяжка ўсё гэта пераносілі тыя, для каго Ватыкан уяўляўся ледзь не апошняй арганізацыяй у сьвеце, якая прынцыпова прытрымлівалася (хаця б вонкава) прыкмет прыстойнасьці… Таксама адбыліся вялікія рэпутацыйныя страты ў тых палітыкаў, якія любілі падаваць Ватыкан, у якасьці альтэрнатывы ўсяму таму беларусафобству і дэгенерацтву, якое назіраецца ў Беларусі пасьля 1994 года.  Гаворка, натуральна, найперш пра пана Зянона.

Мы ўжо закраналі апошняе (гл. https://nashaziamlia.org/2009/05/07/2142/ і тут: https://nashaziamlia.org/2009/12/15/2837/), але ўлічваючы заўвагі ў наш адрас, каб мы ня толькі спасылаліся на нейкія крыніцы, а і прыводзілі адпаведны тэкст, працытуем самі сябе:  

“З новых праколаў Пазьняка варта паказаць на канфуз з нагоды яго абароны Ватыкану, які прыняў “беларускага” дыктатара. Мы гэтую падзею ацанілі са шкадаваньнем і абсалютна негатыўна (гл. https://nashaziamlia.org/2009/05/07/2147). Пазьняк жа — пачаў адчайна апраўдваць Ватыкан (гл. www.pazniak.org/mdl.php?mdl=art&cat=9&art=168): “Бенедыкт XVI … ў дачыненьні да прыняцьця зь візітам “апошняга ізгоя Эўропы” не парушыў ніводнага, устаноўленага ў Ватыкане правіла, звычаю і традыцыі … Ніякага карт-бляншу, ніякага празнаньня, дазволу на паскудзтва Лукашэнка не атрымаў, нікаго не расчуліў, нікаго не ашукаў, толькі паказаў наглядна, хто ён такі і што ён за чалавек … У Рыме ўсё ўбачылі і ўсё зразумелі … і ня трэба заламываць рук і расчароўвацца ў папскай прыстойнасьці, спадарам інтэлігенцыі. Эўропа даверлівая, філісьцёрская і г.д., але яна чуйная на бескультур’е. Гэта не Расея”.

Аднак далейшыя падзеі паказалі нашу правату, а абаронца Ватыкану атрымаў ад апошняга дадатковую звонкую аплявуху, бо Ватыкан пазьней … узнагародзіў Лукашэнку мэдалём ды блаславіў яго (www.svaboda.org/content/article/1873077.html). Што зьяўляецца прычынай поўнага канфузу Пазьняка ў “ватыканскай” гісторыі – яго ідэалізм ці сьпецыфічная небесстароннасьць – мы ня ведаем. Але ведаем, што і першае, і другое істотна дыскрэдытуе яго як беларускага дэмакратычнага дзеяча”.

(канец нашай цытаты).

Праўда, сітуацыя “Папа + Лукашэнка” мала закранула іншы сьвет. Затое многія зьвярнулі ўвагу на іншыя незвычайныя падзеі, якія адбываліся прыкладна ў той жа час.

У ліпені 2009 году Бенедыкт XVI выдаў энцыкліку “Caritas in Veritate” (Любоў у праўдзе, гл. https://nashaziamlia.org/2009/07/23/2456/). На 150 старонках тэксту адзначалася, што ў сьвеце назіраецца павелічэньне сацыянальнай няроўнасьці, нарастае экалагічны крызіс,  крызіс многіх дзяржаваў, пашыраецца фінансава-эканамічны крызіс, рынак зьнішчае пачуцьцё людскай салідарнасьці. Пад канец у энцыкліцы заяўлялася, што існуе неадкладная патрэба ў сапраўдным сусьветным цэнтры палітычнай улады” (гаворка, натуральна, пра “Сусьветны ўрад”).

А гэта ўжо выклікала шок у многіх ня толькі ў Беларусі, а і ў сьвеце. Справа ў тым, што ўсе папярэднія стагоддзі каталіцкая царква на чале з Ватыканам лічылася магутнай арганізацыяй, якая прынцыпова змагаецца супраць розных таемных структураў (найперш масонскіх), якія ставілі сабе мэту прыход да ўлады ў глабальным маштабе. А тут на табе – ад імя Бога (афіцына выказаныя словы Папы менавіта так і павінны ўспрымацца ў каталіцызьме) ўсім хрысьціянам-каталікам было загадана калі не падтрымаць, дык хаця б не пярэчыць, будучаму стварэньню “Сусьветнага ўраду”…

Таксама істотнай для аналіза варта лічыць нейкую валтузьню вакол банка Ватыкана.

На гэты конт у свой час спадарыня Чацьверыкова дала нам наступную інфармацыю (https://nashaziamlia.org/2013/06/09/5762/#more-5762):

“…банк Ватыкана — гэта толькі адна з афшорных кропак, адзін з афшораў. Проста ён быў вельмы зручным для сусьветнай эліты толькі таму, што гэты афшор не ўваходзіў у сьпіс афіцыйных афшораў і праз гэта ён быў абсалютна засакрэчаны. Гэта быў кампраміс: Ватыкану пакідалі магчымасьць мець сваю ўласную фінансавую базу, [але была і ўмова, што] гэты афшор разам з абслугоўваньнем сваёй мафіі, італьянскай мафіі, павінен абслугоўваць і транснацыянальную мафію. Цяпер жа банкаўская верхавіна пераходзіць сёньня  да канчатковага захопу пад свой кантроль усіх фінансаў сьвету, таму ўсе афшоры будуць цяпер пераходзіць пад кантроль вось гэтай банкстэрскай верхавіны. Гэта датычыць і Ватыкана. Калі яго банк меў магчымасьць абслугоўваць нацыянальную мафію, тады ён быў патрэбны. Цяпер ён непатрэбны. Усе размовы пра празрыстасьць фінансаў Ватыкана патрэбныя толькі для таго, каб, фактычна пакончыўшы з нацыянальнай мафіяй, паставіць банк Ватыкана пад кантроль інтарэсаў транснацыянальнай банкаўскай верхавіны. Сёньня Ватыкан патрэбны сусьветнай “эліце” выключна як носьбіт сьветагляду, які забясьпечвае магчымасьць стварэньня ўніверсальнай сусьветнай экуменічнай рэлігіі [і царквы], у цэнтры якой будзе стаяць Папа. Цяпер гэта яго асноўная місія — ідэалагічная, сьветаглядная, рэлігійная. Усё, гульні з банкам закончыліся …  Я думаю, што Бенедыкта XVI-га прыбралі таму, што ён ніякім чынам не забясьпечваў такую накіраванасьць [працэсаў], якая сёньня патрэбная [банкстэрам]. А праблемы з банкам Ватыкана былі проста выкарыстаныя ў якасьці механізмаў, якія забясьпечвалі зрынаньне Бенедыкта XVI — стварылі й раздулі вэрхал, дыскрэдытавалі Папу, а потым зьбіраліся і ўнутраную ватыканскую кухню паказваць. Паказалі толькі частку, шмат засталося. Умовы былі жорсткіяТонкія дасьледчыкі кажуць, што мы павінны быць гатовыя да магчымага Трэцяга ватыканскага сабору, які грунтоўна перагледзіць вучэньня [Хрыста]. Але пакуль яны афішаваць гэта ня будуць. Будуць рыхтаваць усё ціха, як было напярэдадні Другога ватыканскага сабору, а потым “выкінуць” радыкальна-рэвалюцыйныя дакументы й іх прымуць. Цяпер пачалася перабудова апарату [бюракратычнага] Ватыкана. Пад словы аб дэмакратызацыі адбываецца пазбаўленьне ад старых традыцыйных груп ціску, каб потым паставіць усё пад кантроль ордэна езуітаў”.

Аднак, як скласьці ўсе пазлы мазаікі, якія нам сталі вядомыя (а ёсьць яшчэ і невядомыя), у адзіную, цэлую карціну грамадскі найзначных падзей вакол Ватыкана? Чым патлумачыць супярэчлівыя дзеяньні (як на наш погляд) Бенедыкта XVI і ўнікальны факт яго адстаўкі?

Пакуль мы ня ведаем якасных адказаў на гэтыя пытаньні. А яны вельмі важныя для канчатковага апісаньня сітуацыі, у якой сёньня знаходзіцца заходняе хрысьціянства. Таму мы паспрабуем зрабіць невялікае адступленьне ад стратэгічнага кірунку нашага цяпершняга аналіза і прысьвяцім наш наступны матэрыял спробе высьвятліць сапраўдныя прычыны адрачэньня Папы.      

 

10. “Хай рассудзіць Месія”…

У заключэньні спадар Палонскі піша: “Аднак самае галоўнае для дыялогу – гэта ўсведамленьне агульнага імкненьня да аднаго і таго ж – да прыходу Месіі, «канчатковае прышэсьце» якога габрэі й хрысьціяне разумеюць аднолькава, у духу прароцтва Ісаі – што будуць «перакутыя мячы на аралы»” (частка 33).

А далей дадае: “У вызначэньні крытэраў чаканага прыходу Месіі юдаізм і хрысьціянства супадаюць … зыходзячы з гэтага, [трэба] сумесна дзейнічаць, каб прасунуць чалавецтва да месіянскіх часоў. А ці будзе гэта прышэсьце першым (як лічаць габрэі) або другім (як лічаць хрысьціяне), у якім менавіта сэнсе ён будзе «Богачалавекам» і як у дакладнасьці варта разумець некаторыя з прароцтваў старажытнасьці – гэта ўсё мы зможам ўдакладніць у самога Месіі, калі ён пагодзіцца адказваць на падобныя пытаньні” (частка 34).

Прапанова спадара Пінхаса зразумелая. Так “з дапамогай Месіі” ён афармляе сваё жаданьне адкласьці праблемныя пытаньні юдэйска-хрысьціянскіх ўзаемадачыненьняў на больш позьні час. Тым, хто за ім стаіць, патрэбная перадышка. Гэта яўная прыкмета таго, што актыўны бок задаволены дасягнутым на даным этапе. Разьлік у такіх выпадках, як вядома, робіцца на тое, што з часам альбо праблемы, якія засталіся, страцяць актуальнасьць, альбо сіянакратыя зноў падрыхтуецца і вырашыць іх на сваю карысьць (г.зн., што вынік будзе альбо нейтральны, альбо на карысьць гаспадароў Палонскага – бяспройгрышная для іх гульня). Таму для іх галоўнае, каб мы ў бліжэйшы час ня рыпаліся…

Нас, натуральна, такі расклад не задавальняе. Таму мы працягнем аналіз, імкнучыся прыйсьці да абгрунтаваных высноў. Бо толькі недзе на гэтым шляху знаходзіцца наша перамога…

 

 

 

4 каментарыя

  1. Літварус кажа:

    Сп. Астроўскі, Вы залезлі ў такіе дебрі, што ужо ніхто не можа нават каментаваць вашые працы. Лепш пракаментуйце артыкул Светланы Куль аб тым што ў Заходняй Беларусі 70% адсоткаў молодзі пераходзіць на рэйкі літвінства , а 30% – на рэйкі заходнерусізма (фактычна, чістай рускасці). Ці не ёсць гэта доказам таго што беларускасць як культурніцкая з’ява не здольная стварыць нацыю і ад яе варта як мага хутчэй пазбаўляцца? На мой погляд, Вы першая кандыдатура на тое каб узначаліць гэты рух.Пакіньце свой антісемітізм як запасную абойму, на усялякій выпадак. Гэты яе артыкул быў надрукаваны на сайце Архэ, і можа яшчэ стаіць там.

    • Рэдакцыя кажа:

      1) Літварус: “Пакіньце свой антісемітізм”

      Ну, і як з вамі кантактаваць? Мы ўжо столькі тлумачылі, што нас ні семітызм, ні антысемітызм не цікавіць, а цікавіць габрэйскі шавінізм – сіянізм (адносна якога мы займаем пазіцыю анты- – г.зн., што мы выступаем з пазіцыі антысіянізма), што многім чытачам напэўна ўжо проста гідка. Бо яны даўно ўсё зразумелі. Нават нейкая Маша зь “Беларускага партызана” ўсё зразумела. А вы зноў пра “антысемітызм” – робіце выгляд, што вашаму інтэлекту такія элементарныя рэчы недаступныя…

      2) Літварус: “Вы залезлі ў такіе дебрі”

      У ніякі гушчар мы не залазілі. Проста тэма для многіх новая. Па той прычыне, што большасьць аналітыкаў баяцца яе закранаць (чаму баяцца, таксама вядома). На самай справе ўсё тут элементарна. Калі разабрацца. Мы разьбярэмся і ўсім патлумачым.

  2. Літварус кажа:

    Сп. Астроўскі, а наконт дадзеных С. Кулей Вы нічога не можаце патлумачыць?

  3. з...лы беларус кажа:

    да Літварус – Можа для вас дакладная аналітычная інфармацыя і “дебры”, а для нармальна мыслячых – прыемна і мы не спяшаем з каментарамі, мы адпачываем душою і чакаем, чакаем і не дачакаемся каментароў “Хрыстанутых жыдамі”. бо іх “заткнула” такая інфа … А вы пачытайце лепш каментары наконт “Рэфармацыі праваслаўнутых” ад Лу-кі, во дзе “сьвятая прастата”!… І ўвогуле, нешта вас, літварусоў, распладзілася на розных сайтах, мусіць, падкормліваюць няблага, бо вы не Беларусы. А Сьвятлану Куль і каментаваць смешна – 70 супраць 30, дай Божа Веры ў Навуку….

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы