nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Папа рымскі сустрэўся з… Лукашэнкам (С пр-п 15)

7 мая, 2009 | 7 каментарыяў

Рэдакцыя (у асноўным паводле http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=25843)

d09bd183d0bad0b0-d09fd0b0d0bfd0b0-1

 

 

 

Папа Бенедыкт XVI 27 красавіка г.г. прыняў ў Ватыкане Лукашэнку. Асабістая аўдыенцыя, як паведамляюць італьянскія СМІ, працягвалася 25 хвілін. Бакі абмеркавалі перспектывы пашырэння супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ватыканам.


1.

Як адзначыла «Радыё Ватыкана», Лукашэнка прыбыў да ўваходу ў Апостальскі палац. Яго ў прысутнасці роты швейцарскіх гвардзейцаў прывітаў прэфект палаца разам з ганаровымі камергерамі, якія праводзілі ў залу прыёмаў папы Бенедыкта XVI. Лукашэнку суправаджалі міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў і пасол Беларусі пры Святым Пасадзе Сяргей Алейнік. У склад беларускай дэлегацыі ўваходзяць «яшчэ каля 12 чалавек». Сярод іх быў і малодшы сын Лукашэнкі – Мікалай.

«Падчас размовы, якая праходзіла ў пазітыўнай атмасферы, былі абмеркаваны праблемы, што тычыліся адносінаў веры і розуму, міжканфесійнага і міжкультурнага дыялогу, — гаворыцца ў паведамленні прэс‑службы Ватыкана. — Апрача таго, абмяркоўваліся тэмы міжнароднага характару адносна прасоўвання справы міру і рэальнага прагрэсу чалавецтва, а таксама некаторыя ўнутраныя праблемы Беларусі, якія тычацца каталіцкай царквы і перспектыў пашырэння супрацоўніцтва».

d09bd183d0bad0b0-d09fd0b0d0bfd0b0-2

 

 

 

 

 

 

 

У час сустрэчы Лукашэнка запрасіў Бенедыкта XVI наведаць Беларусь, «калі на тое будзе воля Госпада». «Наша сустрэча зацягнулася на доўгія гады», — заявіў ён.

Пантыфік падарыў Лукашэнку сувенірную манету, Лукашэнка ўзаемна — вобраз Ісуса Хрыста, зроблены з беларускіх прыродных матэрыялаў, а Коля Лукашэнка падараваў пантыфіку свой буквар (гл. фота зьлева).

Пасля аўдыенцыі ў Бенедыкта XVI Лукашэнка сустрэўся з дзяржсакратаром Ватыкана кардыналам Тарчызіё Бэртонэ і сакратаром па адносінах з дзяржавамі Даменікам Мамберці.

На сустрэчы Лукашэнкі з Т.Бэртонэ размова ішла аб заключэнні пагаднення паміж Беларуссю і рымска‑каталіцкай царквой па аналогіі з дагаворам, які існуе паміж Беларуссю і праваслаўнай царквой. Апрача таго, бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў сферы навукі, культуры, архіўнай і бібліятэчнай справы.

 

2.

d09bd183d0bad0b0-d0bfd0b0d0bfd0b0-3Шчыра кажучы, нас не зьдзіўляюць частыя паездкі Лукашэнкі на справаздачу ў Маскву, у т.л. яго сустрэчы з такімі людзьмі, як патрыярх РПЦ МП Кірыл (гл. фота зьлева). Нас ужо ня так зьдзіўляюць і тыя антыдзяржаўныя, антынародныя заявы, якія Лу-ка дазваляе сабе ў час такіх сустрэч: Мы вельмі разьлічваем і лічым, што Руская праваслаўная царква павінна больш актыўна і больш адкрыта далучыцца да пытаньняў яднаньня дзьвюх дзяржаў, а, можа быць, і яднаньня славянскай цывілізацыі, у падставе якой знаходзіцца Україна, Беларусь і Расея“, – заявіў ён Кірылу (гл. http://news.tut.by/politics/134330.html). Але мы, хаця і людзі праваслаўнай культурнай традыцыі, разьлічвалі, што на Захадзе, ну, хаця б Ватыкан не дазволіць абрынуцца сваёй рэпутацыі праз кантакты з чалавекам, які ёсць галоўным вінаватым ў 15-гадовым этнацыдзе 10-мільённага еўрапейскага народу, у яго выміраньні, у вымушанай эміграцыі за мяжу (каб выжыць) больш мільёна чалавек, у сталай дыскрымінацыі беларусаў у палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай сьферах на іх уласнай зямлі, у шмат чым іншым, абсалютна злачынным…

Аднак, мы памыліліся. Татальная дэградацыі заходняга сьвету дайшла да такой ступені, што нават Папа Рымскі прымае такога чалавека, як свайго… Ужо хто-хто, але ж Папа ня ёсьць агентам расейскага ФСБ. Аднак, не. І ён туды ж… Гэта ўжо ўсё – поўны канец. Гэта канец таго сьвету, дзе мараль, прыстойнасьць, прынцыпы калісьці мелі хоць якое значэньне.

Людзі, пачакайце. За канцом маральнага сьвету абрынецца і гэты – фізічны!… Такая пасьлядоўнасьць падзей – немінучы закон прыроды!…

Мусім прызнаць: нанесены цяжкі ўдар па сьветабачаньні тых беларусаў-каталікоў, якія арыентаваліся на Папу рымскага – мелі яго ў наш цяжкі час ў якасьці ўнутранай псіхічнай апоры. Цяпер ім прыйдзецца ўспрымаць сьвет, як і беларусам-праваслаўным, якія сваім “узорам” вымушаны мець Кірыла…

Аднак, як бы там ні было, мы – рэдакцыя сайта – будзем працягваць сваю справу. А таму мы кажам цяпер і Ватыкану – “ганьба!”, і ўжо не азіраючыся ні на каго будзем працягваць шукаць і казаць праўду!

Раней мы сьцьвярджалі: Бог там, дзе праўда. Цяпер мы дадаем: Бога няма, дзе ёсьць лукавы…

 

3.

Аднак, не бывае падзей абсалютна чорных ці абсалютна белых. У любой падзеі, якую мы ацэньваем, як, напрыклад, негатыўную, заўсёды можна знайсьці нешта пазітыўнае. Часта яго варта паспрабаваць знайсьці й выкарыстаць.

Так і адбылая падзея дазваляе яшчэ вышэй узьняць наш маністычны сьветагляд. Давайце гэтым і зоймемся.

Абрынуўся апошні спадзеў на маральны аўтарытэт хоць якой рэлігійнай структуры. Гэта стварае нагоду, каб вызначыцца ў сістэме такіх паняцьцяў, як вера, рэлігія, канфесія, царква.

Пачнем з ключавога пытаньня: ці ты веруючы?

Тыя, хто адказваюць, што яны няверуючыя, што яны прызнаюць толькі сьвет выключна матэрыяльных аб’ектаў і не прызнаюць Бога, называюцца матэрыялістамі-атэістамі. Мы да іх не належым.

Тыя ж, хто прызнае прысутнасьць у сьвеце нейкай сілы, якая знаходзіцца ў т.л. і па-над людзьмі й якой варта падпарадкоўвацца, каб жыцьцё было паўнавартасным (найчасьцей гэтую сілу называюць Богам), называюцца веруючымі. Мы належым да іх.

Аднак, як высьветлілася, ёсьць некалькі варыянтаў веруючых, у залежасьці ад таго, як у іх сьветаглядах суадносяцца Бог і Сьвет. З гэтага суаднясеньня веруючыя дзеляцца на рэлігійных ідэалістаў, дуалістаў (у т.л. пантэістаў) і маністаў.

Рэлігійныя ідэалісты і дуалісты праз сваю веру ў міфічнага Бога (г.зн. “Бога”, які знаходзіцца па-за межамі рэальнага Сьвету), як правіла, зьвязаны зь якой-небудзь рэлігіяй – напрыклад, хрысьціянствам, мусульманствам ці буддызмам.

Мы належым да трэцяй групы – маністаў, у якіх назіраецца поўнае супадзеньне Сьвету і Бога. Таму ў сьветаглядным плане, а таксама як сродак кіраваньня намі (не блытаць з культурна-гістарычнай традыцыяй! пра гэта будзе асобная гаворка) мы не прызнаем ніякай рэлігіі, ні сьвятых кніг (у т.л. Бібліі – лічым яе філасофскім творам, напісаным старажытнымі габрэямі; ня блытаць з сучаснымі!), ні тым больш кіраўніцтва намі з боку якога-небудзь клера. “Бібліяй” для нас зьяўляецца сам Сьвет, яго Праўда, яго Законы, якія сапраўдны Бог заклікае вывучаць, ведаць й імі карыстацца, каб сваім жыцьцём спрыяць прагрэсіўнаму разьвіцьцю Сьвету. Мы лічым, што сэнс жыцьця чалавека ў найбольшай ступені зьвязаны менавіта з такім сьветаўспрыняцьцем, а не з рэлігійным.

Рэлігіі ў сваю чаргу дзеляцца на канфесіі. Так, напрыклад, хрысьціянская рэлігія дзеліцца на каталіцкую, праваслаўную, пратэстанцкая канфесіі. А некаторыя канфесіі (напрыклад, паваслаўная ці пратэстанцкая), у сваю чаргу, дзеляцца на цэрквы, якімі кіруюць адпаведныя царкоўныя ўлады (напрыклад, у Беларусі ёсьць ПРЦ МП, а ёсьць і несумніўна найбольш персьпектыўная БАПЦ).

Дык вось, нягледзячы на тое, што па сьветаглядна-палітычных крытэрах мы, як маністы, не прызнаем ніякай рэлігіі, канфесіі, царквы, але як прадстаўнікі свайго народу, мы – сябры рэдакцыі – маем такую ж культурна-гістарычную рэлігійную традыцыю як і ён – хрысьціянскую, пераважна праваслаўную (тое, што пры гэтым мы прапануем праваслаўным беларусам найбольш спадзявацца і падтрымліваць Беларускую аўтакефальную Праваслаўную царкву, ужо адлюстравана адпаведным прынцыпам Беларускай дактрыны).

Давайце пададзеную сьветаглядна-рэлігійную пазіцыю лічыць чарговым прынцыпам нашай Сьветагляднай дактрыны (С пр-п 15).

 


7 каментарыяў

  1. VITAL кажа:

    спадарства, вы ўвесь час выяўляеце сваю малую абазнанасьць у рэлігійнай сьферы. (Рэлігійныя ідэалісты і дуалісты праз сваю веру ў міфічнага Бога (г.зн. “Бога”, які знаходзіцца па-за межамі рэальнага Сьвету), як правіла, зьвязаны зь якой-небудзь рэлігіяй – напрыклад, хрысьціянствам, мусульманствам ці буддызмам.) Буддызм–не мае ідэі Бога, увогуле. У Хрысьцыянстве Бог не знаходзіцца па-за межамі рэальнага Сьвету: Бог прысутны ў гэтым Сьвеце (Сьвяты Дух; Бог нават быў тут у чалавечым целе–Сын (Логас)), яго трансцэндэнтнасьць у тым, што Ён большы за гэты Сьвет і, як-бы “выходзіць за яго межы”, а не “знаходзіцца недзе збоку”. Вы ўвесь час спрабуеце вашыя прыватныя ўяўленьні пра рэлігію і Бога выдаць за сапраўдныя. Пачытайце творы бізантыйскага багаслова Рыгора Паламы– там выкладзены погляды, што зараз ёсьць канонам Праваслаўнай Царквы ў поглядах на тое, Хто ёсьць Бог.

  2. Рэдакцыя кажа:

    Віталю.
    1) Вы, у адрозьненьне ад нас, абазнаны ў рэлігійнай сьферы, але пішаце, што “Буддызм – не мае ідэі Бога, увогуле”.
    Так лічаць хрысьціяне (http://cogmtl.net/Articles/089b.htm). А вось самі буддысты лічаць, што ў іх рэлігіі Бог ёсьць (http://www.bahai.by/faq_ru.html; http://spiritual.ru/relig/is_there.html). Нейтральны сайт Вікіпедыі тлумачыць, што ў розных галінах буддызму стаўленьне да Бога рознае. У буддызьме махаяны Бог ёсьць (http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%BE%D0%B3).
    2) Далей вы пішаце, што “у Хрысьцыянстве Бог не знаходзіцца па-за межамі рэальнага Сьвету, Бог прысутны ў гэтым Сьвеце”.
    Між тым, вы самі пару тыдняў таму параілі нам пачытаць некалькі крэацыянісцкіх сайтаў. Мы іх сумленна прачыталі. Дык вось, мы заўважылі, што ўлюбёным вобразам крэацыяністаў пра суадносіны Сьвета і Бога зьяўляюцца суадносіны мастака і намаляванай ім карціны. “Карціна – гэта наш Сьвет, а мастак – гэта Бог, які знаходзіцца па-за карцінай, якую ён намаляваў”, – рэгулярна заяўляюць глыбока веруючыя хрысьціяне…
    3) Гэта ў пантэістаў, такіх як Тэяр дэ Шардэн (адпаведны матэрыял выстаўлены на сайце), назіраецца тэндэнцыя наслойваць Бога на Сьвет. За гэта такіх хрысьцян перасьледуе афіцыйны хрысьціянскі клір… (біяграфія Тэяра гэта ілюструе).
    4) Нашая абазнанасьць у сьветаглядна-рэлігійнай сьферы роўна такая, каб мы маглі вызначыцца з нашай пазіцыяй у гэтым пытаньні.
    Раней мы падрабязна патлумачылі, навошта нам патрэбнае такое самавызначэньне. Потым мы з’арыентаваліся ў варыянтах веры і абралі найлепшы зь іх. Падзеі з Папам рымскім, пра якія заранёў мы, натуральна, нічога ня ведалі, нібы наўмысна пазьней падкрэсьлілі нашу правату…

  3. VITAL кажа:

    яшчэ раз: Буддызм – не мае ідэі Бога, увогуле. гэта факт. размова ідзе пра кананічны буддызм. там ён і не патрэбны, бо галоўнае–спыніць кола Сансары… тое, што некаторыя спрабуюць выдаць за “бога у буддызме”–гэта зноў жа спроба надаць нейкія асабістнасныя рысы “закону кармы”…
    што там думаюць нейкія “крэацыяністы” і “глыбако веруючыя хрысціяне” і афіцыйная кананічная дактрына Царквы–гэта можа быць 2 вялікія розьніцы. Што такое, напрыклад, “промысел Божы” як не дзейнасьць Бога ў гэтым сьвеце? Што прасякае Сьвяты Дух, як не гэты сьвет? Як можа быць міласэрдным, даруючым (ці наадварот) Бог, які знаходзіцца па-за межамі сьвету? Увогуле, як чалавек усёж-такі абазнаны ў рэлігійных пытаньнях, раю зьвяртацца па іх тлумачэньне да спецыялістаў, напрыклад праз адпаведныя сайты (pravoslavie.ru ці можна знайсьці іншыя, дзе ёсьць магчымасьць задаць пытаньне непасрэдна сьвятарам ці багасловам).

  4. Siarhiej кажа:

    Рэд.: “…Папа Рымскі прымае такога чалавека, як свайго… ”
    Сумняваюся, што Папа прымаў Лу-ку як свайго. Хрысціяне, навогул, вельмі талерантныя да грэшнікаў.

  5. FA кажа:

    Тое, што адбылося ў Рыме, сьведчыць толькі аб поўнай дэградацыі сучаснай чалавечай супольнасьці, асобы чалавека і духа. Да гэтага прывёў нас чалавечы эгаізм, ненасычальная бязмерная прага рабіць для сябе прыемнае, што з’яўляецца прычынай усіх бед людскіх і немінуча прывядзе да АПАКАЛІПСІСУ. Усе рэлігіі як бы матэрыялізуць Бога каб неяк абазначыць яго прысутнасьць у Сусьвеце.

  6. Сяргею.
    Ага. А яшчэ Папа Рымскі, ну, зусім не разумеў, што прымаючы “грэшніка” Лу-ку і размаўляючы зь ім пэўны час, ён легітымізаваў 15 гадоў сапраўднага сатанізму, які быў і застаецца накіраваным у Беларусі на беларускі народ. Ён, ну, зусім не разумеў, што здраджваў беларусаў…
    Пазьняк, баронячы Папу Рымскага, заявіў яшчэ лепш, што цяпер Ватыкан убачыў бескультур’е Лу-кі… Ага, а 15 гадоў Ватыкану не хапіла, каб гэта ўбачыць без арганізацыі прыёму Лу-цэ ў Ватыкане?!…
    Няўжо ня бачна, што Ватыкан цалкам выкрыў сябе, як яшчэ адна бюракратычная кантора (такая ж, як РПЦ, расейская імпербюракратыя, бюракратыя ЕЗ), толькі што трохі прыкрытая флёрам “таямнічасьці ды сьвятасьці”. А на самой справе Ватыкану трэба вырашыць з дапамогай Лу-кі нейкія свае пытаньні, а на беларусаў … пляваць!
    Віталю.
    І ўсё ж мы схільныя пытацца пра Бога ў буддызьме – у буддыстаў.
    Пры маністычным сьветаглядзе Бога за межамі Сьвета няма. Пры рэлігійным і дуалістычным сьветаглядах ён за межамі Сьвету ёсьць. Гэта – самае галоўнае адрозьненьне. Наступствам гэтага ёсьць тое, што маністычны сьветагляд не дапускае ніякіх міфаў, яму больш чым дастатакова Праўды Сьвета, праз якую і выяўляе сябе сапраўдны Бог! Дай Бог нам зразумець і ведаць гэтую Праўду!

  7. Уладзімер Русаковіч кажа:

    “Мы належым да трэцяй групы – маністаў, у якіх назіраецца поўнае супадзеньне Сьвету і Бога.. не прызнаем ніякай рэлігіі”
    Чарговая байка, па-грэцку “міф”, пра “поўнае супадзеньне”, якая выяўляецца недасягнутым, як заўсёды пакуль, пажаданьнем “зразумець і ведаць”.
    Замест “манізму” чарговая мана сабе й людзям.
    Ахвяры марксісцкай рэлігійнай адукацыі дагэтуль не прызнаюць, што іх “рэлігія” таксама “рэлігія”, але выдаюць сябе яе атрыманьнем у спадчыну паводле “рэлігійнай традыцыі”.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы