nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Stratfor пра Еўропу, Расею і ЗША ў бліжэйшае дзесяцігоддзе

17 студзеня, 2016 | 29 каментарыяў

Стратфор

 

У папярэднім нашым матэрыяле мы толькі адным сказам узгадалі меркаваньні амерыканскай прыватнай выведча-аналітычнай кампаніі Stratfor што да будучыні Расеі. Мы знайшлі рускамоўную версію адпаведнага даклада (вось тут: http://inosmi.ru/world/20150305/226676529.html), пераклалі на нармальную для нашых умоў беларускую мову некалькі найбольш важных, з нашага пункту гледжаньня, раздзелаў гэтага дакладу і высталяем ніжэй.

Рэдакцыя.

 

Кантэкст

Не бывае беспраблемных дзесяцігоддзяў, і нават у самыя спакойныя часы хтосьці пакутуе. Крызісы, якія мы чакаем у наступныя 10 гадоў – не самыя цяжкія за мінулае стагоддзе, і не цяжэйшыя за тыя, якія яшчэ будуць. Як звычайна, можна чакаць, што ад наяўнай у нас цяпер інфармацыі будзе залежаць будучыня. Часта можна пачуць, што пакуты і праблемы нашага пакаленьня цяжэй, чым калі б там ні было. Гэта – звычайны нарцысізм. Наша становішча непазьбежна зьменіцца – і, напэўна, хутчэй, чым мы чакаем. Нашы нягоды – звычайная дэталь звычайнага людскага жыцьця. Суцяшэньне слабое, але гэта рэальнасьць і той кантэкст, ў якім трэба ўспрымаць гэты прагноз на бліжэйшыя 10 гадоў.

 

  1. Еўропа

Еўрапейскі Зьвяз (ЕЗ), верагодна, ня ў стане вырашыць сваю фундамянтальную праблему, і гэта не Еўразона, а зона свабоднага гандлю. Нямеччына – цэнтар прыцягненьня ЕЗ; немцы экспартуюць больш за палову свайго ВУП, і палова гэтага экспарту прыпадае на іншыя краіны ЕЗ. Нямеччына стварыла вытворчую базу, якая ў шмат разоў перавышае яе ўласныя патрэбы, нават пры ўмове стымуляваньня нацыянальнай эканомікі. Ад экспарту цалкам залежаць рост, поўная занятасьць і сацыяльная стабільнасьць. Структуры Еўрапейскага Зьвязу – уключаючы ацэнку еўра і мноства ўнутраных еўрапейскіх правілаў – толькі ўзмацняюць гэтую залежнасьць ад экспарту.

Гэта расколвае і без таго раздробненую Еўропу, прынамсі, на дзьве часткі. У міжземнаморскай Еўропы і такіх краін, як Нямеччына ці Аўстрыя, зусім розныя патэрны паводзінаў і патрэбы. Няма адзінай палітыкі, якая адпавядала б ўсёй Еўропе. Гэта з самага пачатку было галоўнай праблемай, але цяпер набліжаецца пераломны момант. Што ідзе на карысьць адной частцы Еўропы, шкодзіць іншай.

Нацыяналізм ужо значна ўзрос. Яго пагаршае ўкраінскі крызіс і заклапочанасьць ўсходнееўрапейскіх краін чаканай пагрозай з боку Расеі. Усходнееўрапейскі страх перад рускімі стварае яшчэ адну Еўропу – усяго гэтых асобных Еўроп чатыры, калі вылучыць скандынаўскія краіны ў асобную.

Улічваючы рост папулярнасьці еўраськептыкаў адначасна справа і зьлева, усё большую легітымізацыю мэйнстрымных партый і рост папулярнасьці еўрапейскіх сепаратыстаў, раздробленасьць і нацыяналістычны ўздым, якія мы прадказвалі ў 2005 годзе і раней, відавочныя.

Гэты трэнд будзе працягвацца. Еўрапейскі Зьвяз можа ацалець у нейкай форме, але еўрапейская эканоміка, палітыка і вайсковае супрацоўніцтва будуць кіравацца пераважна двухбаковымі або абмежаванымі шматбаковымі партнёрствамі, якія маюць вузкую ськіраванасьць і не злучаюць удзельнікаў. Некаторыя дзяржавы могуць захаваць рэшткавае сяброўства ў моцна зьмененым ЕЗ, але сам па сабе ён ня будзе больш вызначаць характар ​​еўрапейскай палітыкі.

Замест гэтага Еўропу будзе вызначаць вяртаньне нацыянальнай дзяржавы ў якасьці асноўнай формы палітычнага жыцьця на кантыненце. Лік нацыянальных дзяржаў, верагодна, будзе павялічвацца па меры таго, як разнастайныя сепаратысцкія рухі будуць дамагацца посьпеху – падзелу краін на складовыя часткі ці прамой сецэсіі. Гэта будзе асабліва прыкметна ў бліжэйшыя некалькі гадоў, таму што агульнаеўрапейскі крызіс ўзмоцніць палітычны і эканамічны ціск.

Нямеччына з гэтай масы нацыянальных дзяржаў будзе найбольш ўплывовай і ў палітычным, і ў эканамічным сэнсе. Але Нямеччына надзвычай уразьлівая. Гэта чацьвёртая эканоміка сьвету, аднак гэта становішча склалася дзякуючы экспарту. У экспарцёраў заўсёды ёсьць натуральная ўразьлівасьць: яны залежаць ад магчымасьці й жаданьня пакупнікоў спажываць іх прадукцыю. Іншымі словамі, Нямеччына знаходзіцца ў закладніках эканамічнага дабрабыту свайго атачэньня.

У гэтым сэнсе супраць Нямеччыны дзейнічае некалькі сіл. Па-першае, еўрапейскі нацыяналізм, які расьце, будзе ўсё больш аддаваць перавагу пратэкцыянізму ў эканоміцы і на рынку працы. Слабыя краіны, верагодна, будуць зьвяртацца да разнастайных механізмаў кантролю над капіталам, а моцныя пачнуць абмяжоўваць пераход замежнікамі (уключаючы грамадзян ЕЗ) сваіх межаў. Мы мяркуем, што існуючыя пратэкцыянісцкія меры, якія дзейнічаюць цяпер у еўрапейскіх эканоміках ў галіне, напрыклад, сельскай гаспадаркі, у будучыні будуць дапоўнены гандлёвымі бар’ерамі, створанымі слабымі краінамі паўднёвай Еўропы, якiя маюць патрэбу ў аднаўленьні нацыянальных эканомік пасьля цяперашняй дэпрэсіі. У глабальным сэнсе мы чакаем, што еўрапейскі экспарт сутыкнецца з усё больш моцнай канкурэнцыяй і вельмі нестабільным попытам. Такім чынам, мы прагназуем працяглы эканамічны спад у Нямеччыны, які прывядзе да ўнутранага сацыяльнага ды палітычнага крызісу і аслабіць ў бліжэйшыя 10 гадоў уплыў Нямеччыны на Еўропу.

Цэнтрам эканамічнага росту і палітычнага ўплыву [у Еўропе] будзе Польшча. Польшча ўвесь гэты час падтрымлівала высокія тэмпы росту – мабыць, самыя ўражвальныя пасьля Нямеччыны ды Аўстрыі. Акрамя таго, хоць насельніцтва Польшчы, верагодна, і пачне скарачацца, але ня так моцна, як у Нямеччыне ці Аўстрыі. Па меры таго, як Нямеччыну будуць скалынаць глабальныя эканамічныя і папуляцыйныя зрухі, Польшча дыверсіфікуе свой зьнешні гандаль і ў выніку ператворыцца ў дамінуючую сілу на Паўночна-Еўрапейскай раўніне. Больш за тое, мы чакаем, што Польшча стане лідарам новай антыруская кааліцыі, да якой у першай палове дзесяцігоддзя падключыцца Румынія. У другой палове дзесяцігоддзя гэты саюз згуляе вядучую ролю ў пераглядзе расейскіх межаў і вяртаньні страчаных тэрыторый фармальным і нефармальным спосабамі. Па меры таго, як Масква будзе слабець, гэты саюз стане панаваць ня толькі над Беларусьсю і Ўкраінай, але і далей на ўсход. Усё гэта ўзмоцніць эканамічнае і палітычнае становішча Польшчы і яе саюзьнікаў.

Польшча працягне атрымліваць выгады ад стратэгічнага партнёрства са Злучанымі Штатамі. Калі глабальная сіла ўступае ў такое стратэгічнае партнёрства, яна заўсёды імкнецца наколькі гэта магчыма ўзмацніць і ажывіць эканоміку партнёра, каб адначасна стабілізаваць грамадства і дазволіць будаўніцтва магутнай арміі. З Польшчай і Румыніяй адбудзецца менавіта гэта.

Вашынгтон не хавае сваёй зацікаўленасьці ў рэгіёне [! – Рэд.].

 

  1. Расея

Малаверагодна, што Расейская Федэрацыя ў яе сучасным выглядзе ацалее. Няздольнасьць Расеі ператварыць прыбытак ад экспарту энэргарэсурсаў ва ўстойлівую эканоміку робіць яе ўразьлівай да ваганьняў коштаў на вуглевадароды. У РФ няма спосабу абараніцца ад гэтых рынкавых працэсаў. Улічваючы структуру федэрацыі, у якой прыбытак ад экспарту спачатку ідзе ў Маскву, і толькі потым перанакіроўваецца мясцовым урадам, рэгіёнам будзе даставацца вельмі розная колькасьць гэтага прыбытку. Гэта прывядзе да паўтарэньня савецкага досьведу 1980-x і 1990-x, калі Масква страціла здольнасьць падтрымліваць дзяржаўную інфраструктуру. Усё гэта прымусіць рэгіёны ратавацца ад праблем самастойна, утвараючы фармальныя і нефармальныя аўтаномныя аб’яднаньні. Эканамічныя сувязі паміж Масквой і перыферыяй аслабнуць.

Гістарычна Расея вырашала такія праблемы пры дапамозе сьпецслужбаў – КДБ і яе спадчыньніцы ФСБ. Але, як і ў 1980-я, сьпецслужбы будуць ня ў стане стрымаць цэнтрабежныя сілы, якія будуць адрываць рэгіёны ад цэнтра. Канкрэтна ў гэтым выпадку магчымасьці ФСБ аслабляе яе ўцягнутасьць у нацыянальную эканоміку. Без ФСБ, якая выклікае сапраўдны жах, раздрабленьне Расеі немагчыма будзе прадухіліць.

На захад ад Расеі Польшча, Венгрыя і Румынія паспрабуюць вярнуць рэгіёны, страчаныя калісьці ў барацьбе з рускімі. Яны паспрабуюць далучыць Украіну і Беларусь [важны абзац, але ён павінен быць у папярэднім разьдзеле… – Рэд.].

На поўдні РФ страціць здольнасьць кантраляваць Паўночны Каўказ, у Сярэдняй Азіі пачнецца дэстабілізацыя. На паўночным захадзе Карэлія паспрабуе вярнуцца ў склад Фінляндыі. На Далёкім Усходзе пачнуць весьці незалежную палітыку прыморскія рэгіёны, больш зьвязаныя зь Японіяй, Кітаем і ЗША, чым з Масквой. Іншыя рэгіёны не абавязкова будуць шукаць аўтаноміі, але могуць атрымаць яе па сваёй волi. Асноўная ідэя: паўстаньня супраць Масквы ня будзе, наадварот, аслаблая Масква пакіне пасьля сябе вакуум. У гэтым вакууме будуць існаваць асобныя фрагменты былой РФ.

Гэта прывядзе да найбуйнейшага крызісу наступнага дзесяцігоддзя. Расея валодае велізарным ядзерным арсеналам, раськіданым па краіне. Заняпад маскоўскай улады паставіць пытаньне аб кантролі за гэтымі ракетамі ды пра тое, якім чынам можна гарантаваць адмову ад іх прымяненьня. Для Злучаных Штатаў гэта стане велічэзным выпрабаваньнем. Вашынгтон – адзіная сіла, здольная вырашыць такую ​​праблему, але амерыканцы будуць ня ў стане фізічна ўзяць пад кантроль велізарны лік ракетных баз чыста вайсковым спосабам, прычым так, каб ні адна ракета не была ў працэсе запушчана. Злучаным Штатам давядзецца выпрацаваць нейкае вайсковае рашэньне, якое цяжка сёньня выразна ўявіць, зьмірыцца з пагрозай выпадковых запускаў або стварыць у ядзерных рэгіёнах стабільныя і эканамічна ўстойлівыя ўрады, каб затым з часам нейтралізаваць ракеты невайсковым шляхам. Цяпер цяжка сказаць, як будзе разьвівацца гэтая сітуацыя. Але ўлічваючы наш прагноз – раздрабленьне Расеі – у бліжэйшыя 10 гадоў гэтую праблему тым ці іншым спосабам давядзецца вырашаць.

Пытаньнем першай паловы дзесяцігоддзя будзе тэрыторыя, на якую распаўсюдзіцца новы Балта-Чарнаморскі саюз [!!! – Рэд]. Лагічна было б пашырыць яго да Азербайджана і Касьпійскага мора. Ці адбудзецца гэта, залежыць ад рэчаў, якія мы закранем у прагнозе па Турцыі і Блізкім Усходзе.

 

  1. Злучаныя Штаты

Эканоміка ЗША па-ранейшаму складае 22% сусьветнай. Амерыка працягвае дамінаваць на моры і валодае адзінай значнай міжкантынентальнай арміяй. З 1880-х ЗША бесьперашкодна расьлі ў эканамічным і палітычным сэнсе. Нават Вялікая Дэпрэсія апынулася ў выніку эпізадычнай непрыемнасьцю. Вакол росту амерыканскай сілы выбудавана сучасная міжнародная сістэма, і мы лічым, што гэты рост працягнецца без перашкод.

Галоўная перавага Злучаных Штатаў – закрытасьць. Амерыка экспартуе ўсяго 9% ВУП, і 40% гэтага экспарту ідзе ў Канаду і Мексіку. Толькі 5% ВУП чульлівы да ваганьняў глабальнага попыту. Ва ўмовах нарастаючага хаосу ў Еўропе, Расеі ды Кітаі Амерыка можа дазволіць сабе страціць палову экспарту – велічэзны аб’ём, але нават такая страта будзе цалкам вырашальнай праблемай.

Ад праблемаў зь імпартам ЗША таксама абаронены цалкам надзейна. У адрозненьне ад 1973 году, калі арабскае эмбарга на нафту значна пахіснула амерыканскую эканоміку, у наступнае дзесяцігоддзе ЗША ўваходзяць як буйны вытворца энэргіі. Хоць некаторыя мінералы даводзіцца ўвозіць з-за межаў NAFTA, а некаторыя прамысловыя тавары краіна імпартуе, без усяго гэтага можна лёгка абысьціся, асабліва калі ўлічыць чаканы рост прамысловай вытворчасьці ў Мексіцы пасьля сыходу вытворчасьцяў зь Кітая.

Сусьветны крызіс пакінуў амерыканцаў у выйгрышы. У ЗША сьцякаецца глабальны капітал – грошы, якія бягуць зь Кітая, Еўропы і Расеі, асядаюць у Амерыцы, зьніжаючы працэнтную стаўку і ажыўляючы рынак акцый. Амерыка адчувае некаторы ўплыў еўрапейскага банкаўскага крызісу, але гэты ўплыў, па-першае, нельга параўнаць з тым, што было дзесяць гадоў таму, а па-другое, яго кампенсуе прыток капіталу. Што да вечнага страху перад сыходам кітайскіх грошай з амерыканскіх рынкаў, гэта ўсё роўна адбудзецца – але павольна, па меры таго, як рост кітайскай эканомікі будзе запавольвацца, а аб’ём унутраных інвестыцый павялічыцца. Рэзкі сыход немагчымы – больш грошы ўкладаць проста няма куды. Зразумела, у наступныя 10 гадоў рост і рынкі будуць вагацца, але ЗША застаецца стабільным цэнтрам сусьветнай фінансавай сістэмы.

У той жа час амерыканцы сталі менш залежныя ад гэтай сістэмы і сутыкнуліся са мноствам цяжкасьцяў у кіраваньні ёю і асабліва ў яе супакаеньні. ЗША ў наступныя дзесяць гадоў будуць менш ахвотна прымаць на сябе палітычныя абавязальніцтвы, і нашмат неахвотней – ладзіць ваенныя інтэрвенцыі.

Амерыка на працягу стагоддзя была заклапочаная небясьпекай зьяўленьня еўрапейскага гегемона – асабліва магчымым саюзам паміж Расеяй і Нямеччынай або заваяваньнем адной з гэтых краін іншай. Такі саюз больш чым які-небудзь іншы меў бы магчымасьць – пры дапамозе нямецкага капіталу і тэхналогій у спалучэньні з рускімі рэсурсамі і жывой сілай – пагражаць амерыканскім інтарэсам. У Першую сусьветную, Другую сусьветную і Халодную войны Амерыцы атрымалася прадухіліць яго зьяўленьне.

У сусьветныя войны Амерыка ўступіла позна, і хоць ёй атрымалася панесьці менш страт, чым панесьлі іншыя ўдзельнікі канфлікту, узровень гэтых страт усё роўна не задаволіў грамадства. У Халодную вайну ЗША ўступілі рана, і прынамсі ў Еўропе, не панесьлі стратаў зусім. На гэтым заснаваны вядучы прынцып амерыканскай зьнешняй палітыкі, даведзены амаль да аўтаматызму: калі ў Еўропе пачынае ўзьнікаць гегемон, ЗША ўмешваюцца як мага раней, як у часы Халоднай вайны, выбудоўваючы саюзы і разьмяшчаючы войскі на асноўных абарончых пазіцыях.

Цяпер гэта робіцца ў дачыненьні да Расеі. Хоць мы прадказваем заняпад Расеі, у бліжэйшай персьпектыве Расея ёсьць небясьпечнай, асабліва загнаная ў кут эканамічна. Больш за тое, якім бы ні быў прагноз, ЗША ня могуць быць цалкам упэўнены, што Расея прыйдзе ў заняпад. І сапраўды, калі рускім удасца пачаць пасьпяховае пашырэньне (палітычна, эканамічна або ваенным шляхам), яны могуць пазьбегнуць заняпаду. З гэтага Амерыка і будзе зыходзіць. Амерыканцы паспрабуюць выбудаваць сістэму саюзаў, паралельную НАТА, ад Прыбалтыкі да Баўгарыі, і ўцягнуць у яе як мага больш краін. У саюз паспрабуюць завабіць Турцыю і распаўсюдзіць яго на Азербайджан. У гэтыя краіны прапарцыйна пагрозам будуць накіраваныя войскі.

Гэта стане галоўным зьместам першай паловы дзесяцігоддзя. У другой палове Вашынгтон засяродзіцца на тым, каб пазьбегчы ядзернай катастрофы пры распадзе Расеі. Злучаныя Штаты ня будуць ўцягвацца ў вырашэньне еўрапейскіх праблем, ня стануць ваяваць зь Кітаем, і будуць як мага менш ўмешвацца ў блізкаўсходнія справы. Міжнародныя антытэрарыстычныя аперацыі працягнуцца, але з поўным усьведамленьнем іх у лепшым выпадку часовага выніку.

Амерыканцаў чакае буйная праблема. У ЗША існуюць 50-гадовыя цыклы, кожны зь якіх заканчваецца сур’ёзнымі сацыяльнымі й эканамічнымі крызісамі. Адзін з цыклаў пачаўся ў 1932 годзе зь перамогай Рузьвельта і скончыўся прэзідэнцтвам Джымі Картэра. Ён пачаўся зь неабходнасьці аднавіць попыт на тавары фабрык, якія прастойвалі, і скончыўся усеагульным звышспажываньнем, недахопам інвестыцый, двухзначнымі лічбамі інфляцыі ды беспрацоўя. Рэйган аформіў прынцыпы перафарматаваньня амерыканскай прамысловасьці праз зьмены ў падатковым заканадаўстве і ссунуў цэнтар грамадскай структуры з гарадскіх рабочых на насельнікаў сабурбіі, прафесіяналаў і прадпрымальнікаў.

Да канца гэтага цыклу засталося 15 гадоў, і наступны крызіс пачне ўпершыню адчувацца ў другой палове наступнага дзесяцігоддзя. Яго контуры ўжо бачныя – гэта крызіс сярэдняга класу. Праблема не ў няроўнасьці; праблема ў тым, што сярэдні клас больш ня можа жыць, як сярэдні клас. Цяпер сярэдні даход амерыканскай хатняй гаспадаркі трымаецца на ўзроўні 50.000 долараў [у год? – Рэд.]. Залежыць ад штата, але на справе гэтая сума бліжэй да 40.000. Яна дазваляе сярэдзіне сярэдняга класу купіць сьціплы дом і пры асьцярожным стаўленьні да грошай выжыць за межамі папулярных агламерацый. Найнізкі сярэдні клас, 25% насельніцтва, ня можа дазволіць сабе нават гэтага.

Гэтаму ёсьць дзьве прычыны. Па-першае, гэта рост колькасьці бацькоў-адзіночак: дзьве хатнія гаспадаркі ў два разы даражэй, чым адна. Па-другое, справа ў тым, што рашэньні, якія забясьпечылі неабходнае перафарматаваньне амерыканскай прамысловасьці й надзвычай павялічылі прадукцыйнасьць працы, адначасна пагоршылі становішча сярэдняга класу на рынку працы і паменшылі яго даход.

Крызіс пакуль не палітычны – ён стане палітычным да канца дзесяцігоддзя, але ня вырашыцца ні выбарамі 2028-га, ні выбарамі 2032-га. Гэта нармальны, цыклічны крызіс, але ён усё роўна будзе цяжкім”.

(канец цытаваньня даклада)

Ад рэдакцыі:

Мы, вядома, зь мяшанымі пачуцьцямі ўспрынялі прагноз, што ў бліжэйшае дзесяцігоддзе Нямеччына аслабне (а разам зь ёй і ЕЗ), і што Расея распадзецца. Пры розных пазітыўных момантах – трывожна неяк. Але найбольшую трывогу ў нас выклікае прагноз, што Польшча (разам з Румыніяй і Венгрыяй) можа пачаць свой варыянт руху “nach Osten” – т.б. на Беларусь і Ўкраіну…

Наколькі рэалістычным зьяўляецца даны прагноз? На гэтае пытаньне дакладны адказ дасьць толькі сама 10-гадовая будучыня. Акрамя таго, мы павінны памятаць, што адкрытая выдача такога сорту “прагнозаў” можа мець зусім іншую мэту (часта супрацьлеглую) адносна той, якая абвяшчаецца…

Але, пры ўсіх варыянтах: папярэджаны, значыць – узброены…

 

29 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Сп. Астроўскі, вы хоць паважайце логіку, якая ў вашым ідеальна-метафізічным светапоглядзе правазносіцца да небёсаў. Як можна сумесціць ваш страх да “прагнозаў” (як спосаба навязванння пэўных поглядаў) з “паперджваннем ( ў гэтых прагнозаў) як з узбраеннем? Неразуменне вамі гэтага вядзе да распужвання чытачой і нежадання пісаць на вашым сайце каменты. Вы аб’явілі свой сайт светапоглядным, а самі баіцеся любога шораха (любой іншай ад вашай думкі). А яшчэ здаецца хочаце каб вашые дымкі распаўсюджваліся ў грамадстве. Пры вашай хваравітай падазронасці вы прысуджаны на немату і забвенне. Вы гэтага амерыканца яшчэ не аб’явілі прапольскім? (ён жа аб’явіў што Польшча будзе мацнець)

    • Рэдакцыя кажа:

      Сп. Павал, ну, нельга ж настолькі адкрыта выдаваць сваю прыналежнасьць да польскай дэфензівы…

      • Мандарын кажа:

        Кругом враги? :))

        Я так и знал.:))

        А вообще смешно наблюдать, что данный сайт Островского болеет той же болезнью, что болел и БНФ с его участием. Кто высказывает не такие мысли, что у руководства, тот несомненно “враг беларускага народа”, “агент КГБ” или просто дурак или сволочь.

        В результате такого ущемления свободы думки и слова БНФ в итоге и сгнил начисто, превратился в секту фанатиков, дураков, маргиналов.

        Разве не так, спадар Островский?
        Тогда зачем вы повторяете “шлях БНФ” в политике?
        Эдак Вы и ваши коллеги из сектантства никогда не выползите. Тут Бич прав.

  2. Павел Біч кажа:

    Нездольнасцью адрозніць еўрапеізм ад польскасці, вы толькі паказалі свой прарасейскі прымітывізм

  3. Павел Біч кажа:

    У меня было два мешка и одеяло. Знакомый эсэсовец посмотрел, покачал головой. – Ich sehe schwarz (я вижу черноту). Мол, печальная участь ждет твое имущество, лучше брось его сразу под забор.

  4. Павел Біч кажа:

    Сп. Астроўскі, растлумачце мне хто такі Мандарін.

    • Пан, Біч.
      Адкажу за Пана Алеся,
      Пан “мандарын” гэта Генадзь Самусевіч, жыве у Менску
      Яры беларусафоб, без тармазоў у галаве.
      Кажу адказна, бо меў “счасьцьце” з ім палемізіраваць
      З павагай.
      Яўген

      • Мандарын кажа:

        Я не могу быть белорусофобом, потому что не боюсь нацистов вроде Мурашко из Германии или националистов вроде Островского из Гродно.

        Лепить ярлыки- это все что остается лузерам от политики. Мне смешно с вас, хлопцы.:))

  5. VladIv кажа:

    Аднак, вельмі цікава ! Раю чытачам азнаёміцца
    (асабіста спадару Бічу):

    http://nn.by/?c=ar&i=20204

  6. Павел Біч кажа:

    Сп.Vladlv, дзякуй вам за інфармацыю аб Мандарыне. Шкада, але вы, здаецца, не чыталі мой артыкул на ARCHE, ў якім я тлумачу чаму так шмат этнічных беларусаў кашталту Самусевіча не любяць сваёй мовы. Ані адзінае незалежнае СМІ яго не надрукавалі. таму што гэта выкрыцце фразы Бурачка аб тым што без мовы нацыя загіне. Нашые адраджэнцы і памерлые і жывые зрабілі з гэтай хлусні скаральную фразу. Я паказваю што мова гэта адбітак (хай адзін і з важнейшых) нацыі, але не код. Кодам нацыі з’яўляецца назва народа. У нас ён прыніжальный і агідный. Народ гэта адчувае, таму што быць атросткам іншай нацыі гэта агідна. Уся Амерыка размаўляе на пазычаных мовах (ангельскай, партугальскай, ангельскай) але там у нацый нейтральные коды-назвы – амеріканцы, бразільцы. перуцанцы і г.д. і Яны паспыхова будуюць свае культуры і нацыі. Чаго няма у нас. У нас цудоўная мова (прызнанне А. Міцкевіча), але з-за абразлівай назвы ёй брезгаюць. Мова у нас безвінна вінаватая. Назва беларусец гэта праваслаўна папоўская назва, Прыхільнікі Масквы у нас марылі аб ёй стагоддзямі і пасля раздела РП яе атрымалі. Але Кацярына 2-я была разумнейшай баба і перайменоўваючы нас з літвінаў ў беларусаў ясна разумела што гэта назва нас забье (прывяжам гэты народ да Расеі і яны забудуць сваю мову…) Гэта адбылося. Алсюль і паразы апазіцыі і крах бел. культуры і усё праз комплекс непаўнавартасці якой узнікае калі народ падаўлены чужой мовай і культураў Таму я змагаюся за літвінства. Як яно пераможа, народ заразмаўляе на сваёй мове. Паведамьце свой мэйл, я пішу рэдка 1-2 разы ў год. буду пасылаць вам свае артыкулы. Будаваць нацыю на слогане адраджэнцаў “беларускае гэта не рускае” могуць толькі ідыёты.

  7. Павел Біч кажа:

    Працяг паперднега каментара. Вялікая памылка, ашуканства і хлусня, якая завела наш народ ў тупік гэта вядомая фраза Богушэвіча. Людзі памылкова пад кодам зразумеюць нешта з практыцы аб шпіёнах, службаў выведак і контрвыведак якія каб ўскрыць шіфрофку павінны знайсці ключ які яны называюць кодам. Але філасофскае вызначэнне кода гэта “імя якая аб’ядноўвае розные фенамены і надае ім агульны сэнс”. Мова на гэта нездольная. Пра мову можна толькі сказаць што гэта гукавы або пісьмны спосаб камунікацыі. Яшчэ яна нейкім хітрым спосабом магчыма связана з менталітетам народа. Тут людзі слабые розумом асабліва шмат нагаварылі глупстваў, кшталту мова гэта кровь, душа, дух і т.п. усе гэта на узроўне экстарсенсорыкі і навукой такая сувязь невызначана (хаця магчыма і ёсць). Зусім іншае назва народа. Уявіце вялікую колькасць людзей з якой трэба стварыць нацыю. З чаго вы пачнеце? Натуральна дадзіце гэтаму натоўпу імя і пажадана гонарлівае, якое будзе спадабацца людзям (назва “беларус” такім не з’яўляецца таму што вызначае нас як атростак без адметных рысаў, такое народ ніколі не палюбіць), затым народ зробіць мяжы сваёй краіны, затым яму створаць (ці кадыфікуюць) адметную мову, затым… Такім чынам, мова гэта адбітак нацыі і можа існаваць толькі пасля стварэння назвы-імя народа. Гэтага нашые нараджэнцы не разумеюць і лічаць меня ворагам беларусшчыны. Але молодзь ужо пачынае меня зразумець Сп. Самусевіч і Астроўскі ахвыры гэтага неразумення.

  8. Алесь Астроўскі кажа:

    На днях літаральна фізічна адчуў – як павеў ветру: Беларуска-літвінскай мовай з намі гавораць тысячагоддзі гісторыі нашага народу…
    Розным здраднікам гэтага ніколі не адчуць…

    • Мандарын кажа:

      Да уж, кругом одни здрадники, спадар Островский.

      Вот только вы один у нас непогрешимый патриот Беларуси.:))

      Но если я никогда не присягал вашей тусовке, то где мое предательство? В чем?:))

  9. Павел Біч кажа:

    Реаліст праф. Астроўскі – так ён сябе вызначае – вырашыў схавацца за містыкай – мова для яго павеў ветра і гаварыць яна з праф праз тысячагодзі і, нарэшце, з кім мова так не гаварыць гэта здраднікі. Ну прама не праф. медыцыны які капаецца ў кішках, а паэт-пісьменнік для якого мова гэта сродак зарабляць на хлеб.

    • Алесь Астроўскі кажа:

      Ня буду нават казаць пра вашыя ўяўленьні, сп. Біч, што медыцына – гэта корпаньне ў кішках, а для паэтаў ды пісьменьнікаў мова – усяго толькі сродак зарабляць на хлеб…
      Ёсьць рэчы і важней. Як вы ўсім тут паказалі, для вас, сп. Біч, акрамя стратэгічных пераваг нашай мовы таксама нічога ня значаць такія рэчы як:
      – наша шматтысячагадовая гісторыя;
      – будучы лёс НАШАГА народу.
      Вы – яскравейшы прыклад таго, як ліберастычны “постмадэрнізм” можа выесьці чалавеку мазгі і душу…

      І яшчэ да вашага ведама: сапраўдная навука, якая паклікана пазнаваць рэчаіснасьць такой, якой тая ёсьць, вельмі часта пачынаецца зь інтуітыўнага азарэньня…

  10. Siarhiej кажа:

    Не звяртайце ўвагу на мандарынаў-тролей. Паўлу Бічу раю змяніць e-mail, здаецца нехта “пасьціць” ад яго імя.
    Пра артыкул:
    NAFTA (North American Free Trade Agreement) – пагадненне аб вольным гандлі між ЗША, Канадай і Мексікай, якое пачало дзейнічаць з 1994. “сабурбія” (suburb) – прыгарад.
    Сумнеўна, што Расея хутка (5-10 гадоў) разваліцца. У рэжыме “паўночнай карэі” яна можа доўга існаваць, але яе ўплыў на суседзей зменшыцца. Беларусам-ліцвінам трэба назапашываць кадры і рэсурсы каб стаць важкімі гульцамі ў “новым Балта-Чарнаморскім саюзе” і ў Эўропе. Артыкул карысны тым, што адлюстроўвае погляды ўплывовых колаў ЗША.

  11. Мандарын кажа:

    Беларусам-ліцвінам трэба назапашываць кадры і рэсурсы каб стаць важкімі гульцамі ў “новым Балта-Чарнаморскім саюзе” і ў Эўропе.

    ****************************

    Да вы уже с Островским лет 7 тут “назапашваеце” и что?.:)) Болей вас не становится. Островский всех затюкал, обвинил в предательстве. Вот и нет вокруг вас людей.

    Кругом одни здрадники.:))

    Помню как вот так Позняк обвинял в предательстве всех, кто с ним не был согласен. Затем Вячорка.
    И где сейчас Позняк?
    И где сейчас Вячорка?

    И почему сам Островский збег из БНФ?:))

    Ай, кругом одни здрадники.:))

    • Рэдакцыя кажа:

      Сп. Мандарын-Самусевіч.
      Калі жадаеце, каб вашыя каментары тыповага троля мелі шанц і далей зьяўляцца на нашым сайце, калі ласка, пішыце іх па беларуску.

      • Мандарын кажа:

        Прабачьце, я не могу писать па-беларуску. Потому что воспитывался, учился и всю жизнь говорю на ненавистном вам русском языке.:))

        Так что или принимайте таким как есть, или баньте, мол, наш сайт не для “врагов народа”, а врагов определяет лично редакция.:))

    • Паслухай Самусевіч (манкурт), даўно не чуў тваёй вайдоты.
      Меў надзею, што ты трохі прачысьціў сваю бесталкоўку.
      Але бачу, ты як быў манкуртам, ім і застаўся.
      Мінулым часам я табе ужо распавядаў, што такія як ты, выйдуць сустракаць “зялёных чалавечкаў” з хлебам-сольлю.
      І такія як ты, будуць верашчаць і забіваць такіх як я, Пан А.Астроўскі, Пані Г.Арцёменка, Пана С.Высоцкага і яшчэ тысячы беларускіх патрыётаў.
      Будзець праводзіць “рэферэндумы” пад рулямі аўтаматаў, за стварэньне Паўночна-Захадняга краю, у складзе Расеі.
      Але д’ябла вы угадалі, мы таксама не пальцам зроблены. Толькі варухніцеся, мітулем апынецеся там, дзе жадалі б бачыць нас.
      Уразумеў, Самусевіч?
      З павагай.
      Я.Мурашка

      • Мандарын кажа:

        Cпадар Мурашка, вы мне не тыкайте, не хамите. А то я вас тоже манкуртом обзову.

        “Мінулым часам я табе ужо распавядаў, што такія як ты, выйдуць сустракаць “зялёных чалавечкаў” з хлебам-сольлю.”

        А если не выйду, тогда что? И вообще, какое вам дело до моих политических взглядов?

        “Але д’ябла вы угадалі, мы таксама не пальцам зроблены.”

        Надеюсь, что вас “делали” таки традиционным ” способом”..:))

        Вы уже много лет в Германии, а так и не приняли европейские традиции уважения к человеческой личности, уважения свободы мнения другого человека. Только и брэшыце. Не европеец вы, Марашка! Ой, не европеец.:))

  12. Павел Біч кажа:

    Паспраюую адказаць усім хто паудзельнічаў ў спрэчке (хаця гэта магчыма нікому і не цікава) Сп. Мандарін, дарма Вы Пазняку, Мурашке, Астроўскаму і т.п. лепіце ярлык нацыяналістаў. Яны даўно ужо не пры уладзе ў апазіцыі. (Чаму так сталася іншае пытанне). А хто кіруе апазіцыяй апошніе гадоў 20? Гэта демакраты. Няужо вы не бачыце што вось гэта сапраўдный атстой – Лябедька, Статкевіч, Некляеў. Магчыма па сваёй дурасці яны ужо выконваюць ролі агентаў уладаў, таму што кідаць ў барацьбу парэшткі апазіцыі,якая не можа заведама перамагчы нават ў дробязі – студенты, ІП – ці гэта не правакацыя? Я ж прызываю заняцца свядомасцью народа. Вырабляць як мага болей нацыяналістаў. Але не на базе беларускасці. Яна можа толькі нараджаць халопаў Масквы. Але на ахове беларускасці стаяць пыхлівые адраджэнцы, якія захапілі усе незалежные СМІ (акрамя сайта можа Астройскага, хаця ён таксама не друкуе нічога па унутраннаму становішчу ў апазіцыі). Так на якіх пазіцыях вы стаіце сп. Мандарін? Спрабуеце вітаць над схваткай і проста злаваць “свядомых”?
    Згодзен, што сп. Астроўскі паказвае горшые нацыянальные рысы нашага народу- схільнасць да склок і абраз.Не зауважыў я у яго і ў шчырасці – на мае пытанне растлумачыць адну релігійную абвературу якую ён прапанваў- ён прамаўчаў. Прыходзіцца падазрэваць што гэта нешта праваслаўнапапоўскае. Я ж лічу што праваславія РПЦ у нас і так зашмат і лепей пакуль не займацца яго прапагандай. Астройскі відаць гэта адчуў і адразу прылепіў да меня ярлык агента польскай дефінзівы.
    З высновамі Сяргея, я амаль зайжды згодзен. Толькі дабаўляю, што пры том архінізкім ўзроўне нацыяналізма якой у нас назіраецца. Расея ў выпадку свайго развала, можа перасунуцца на нашые землі і паселіць у нас пару міліёнаў рускіх бежанцоў з сваіх нерускіх терыторый, якія яна будзе губляць і тады на нашым адраджэнні і нашай нацыі можна паствіць жырный крыж. Тут зноў тое ж выйсце што я прапаноўваю апазіцыі – заняцца свядомасцью нашіх людзей ў напрамку надання яму большай еўрапейскасці – літвінства.

    • Мандарын кажа:

      “Сп. Мандарін, дарма Вы Пазняку, Мурашке, Астроўскаму і т.п. лепіце ярлык нацыяналістаў.”

      Это не ярлык и вообще в термине “националист”, “национализм” нет ничего плохого. По своим взглядам большая часть участников этого сайта националисты. Причем не в европейском измерении 21-го века, а в лучшем случае в европейском измерении 19-го века: “кто не с нами, тот против нас и нам враг”. Ну, ваше дело, спадары.:)) Я уважаю ваши взгляды и волен с вами не соглашаться.:))

      “Яны даўно ужо не пры уладзе ў апазіцыі.”

      А что националистом можно быть только “пры уладзе ў апазіцыі.”?:))

      А хто кіруе апазіцыяй апошніе гадоў 20? Гэта демакраты.

      Верите, мне все равно. НО я не считаю их демократами. Там почти все авторитаристы. Только стесняются это сказать прямо. Я вот не стесняюсь: я не демократ, а приверженец взглядов Ли Куань Ю, приверженец политики буржуазного авторитаризма для Беларуси на переходный период от лукашенковского феодализма к белорусскому капитализму. В демократию болтунов или для рабов (ни нации, ни народа тут толком нет) я не верю, откровенно смеюсь над ними. Нас спасет только буржуазная диктатура от исчезновения.

      Так на якіх пазіцыях вы стаіце сп. Мандарін?

      Не на позициях этнического национализма, что стоит Островский энд компани. Стою на позициях гражданского национализма. Не важно на каком языке говорит белорус в Беларуси, если он за Беларусь, а не за Россию или за Европу. Кто считает себя белорусом, тот и белорус. А какой он веры, языка и прочее, мне глубоко наплевать.

      Спрабуеце вітаць над схваткай і проста злаваць “свядомых”?

      Я Островскому лично еще в 2003-м году сказал, что белорусский этнический национализм исторически проиграл. И даже вручил свою работу о провале БНФ в президентской кампании 2001 года, где было четко объяснено почему националисты проиграли и что делать. Ничего делать никто не захотел. А лично спадар Островский решил по-прежнему стоять на позициях этнического национализма. Ну вот и “результаты”: вокруг вас практически никого нет. Политически вы не существуете ни как системная яоппозиция, ни как несистемная. НО я предупреждал задолго что так и будет. Кто имеет мозги, тот пусть думает. Кто не имеет- вперед к “победе национализма”.:))

      Расея ў выпадку свайго развала, можа перасунуцца на нашые землі і паселіць у нас пару міліёнаў рускіх бежанцоў з сваіх нерускіх терыторый, якія яна будзе губляць і тады на нашым адраджэнні і нашай нацыі можна паствіць жырный крыж.

      Меня не интересует “адраджэнне”. Меня интересует есть ли будущее у белорусского капитализма и смогут ли белорусы иметь свое суверенное государство. Что белорусы не будут говорить все на мове, это я понял еще в далеком 2001-м годе. Кто не понял (не захотел смотреть на вещи в их жестокой реальности)- ваши проблемы.

      Тут зноў тое ж выйсце што я прапаноўваю апазіцыі — заняцца свядомасцью нашіх людзей ў напрамку надання яму большай еўрапейскасці — літвінства.

      Меня не интересует “воспитание народа”.
      Меня не интересует литвинство.
      Я против нашего вступления в клуб либеральных государств ЕС.
      Я за самостоятельное существование, в лучшем случае, как идеал, за Интермариум.

      • Рэдакцыя кажа:

        Мандарын-Самусевіч, дзе з вашага боку нармальная для ўмоў Беларусі беларуска-літвінская мова?
        Чвэрць стагоддзя беларусафобскага рэжыму для вас недастатковы аргумент і час, каб ёю авалодаць?

        • Мандарын кажа:

          Мандарын-Самусевіч, дзе з вашага боку нармальная для ўмоў Беларусі беларуска-літвінская мова?

          А должна быть?
          А право самих белорусов решать этот вопрос самостоятельно, каждым, вы у них забираете?
          Тогда чем вы отличаетесь от прочих авторитаристов?

          Чвэрць стагоддзя беларусафобскага рэжыму для вас недастатковы аргумент і час, каб ёю авалодаць?

          А вы считаете, что достаточно приказать белорусам вернуться к мове и они вернуться?
          Ну, попробуйте. Только для этого вам потребуется самая малость – придти к власти. Захватить власть в Беларуси.

          Сможете?

          Ну, начинайте. ^))

          Как победите, я тотчас тогда признаю ваше право определять политику, в том числе и языковую.

  13. vitaut kuplievic кажа:

    Ці ня мала хто выдае якія прагнозы? Яны колькі чыньнікаў разьлічвалі, паводле якіх формул? Паводле якіх мэтодык? Нецікава ўсё гэта!
    Расейскі імпэрскі шавінізм — асноўная наша праблема.

    • Мандарын кажа:

      Расейскі імпэрскі шавінізм — асноўная наша праблема.

      И как вы предлагаете решать эту проблему?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы