nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Сьвет і Бог (С пр-п 4)

красавік 6, 2009 | 26 каментарыяў

Алесь Астроўскі (у якасьці ілюстрацыі да артыкула пададзены фотаздымкі Галактык, якія сутыкаюцца, зробленыя тэлескопам Габла).

d093d0b0d0bbd0b0d0bad182d18bd0bad196

 

Думаю, што гэты артыкул будзе адным з ключавых у фармаваньні Сьветагляднай дактрыны на нашым сайце. У ім вызначаецца наша ўспрыняцьце Сьвету, у якім мы маем гонар жыць, сфармулявана наша разуменьне Бога і зроблена прапанова аб’яднацца рацыяналістам-навукоўцам, якія высока цэняць маральныя каштоўнасьці (апошнія маюць ня толькі рэлігійнае паходжаньне), і веруючым людзям, якія шукаюць апірышча для ўласных маральных каштоўнасьцяў у рамках той ці іншай рэлігіі. Усім нам – змагарам за Дабро прагрэсу – не перамагчы зло дэградацыі, калі не аб’яднацца. Нягледзячы на істотныя сьветаглядныя супярэчнасьці, якія існуюць паміж людзьмі Ведаў й людзьмі Веры, нас на фоне нарастаючага панаваньня ў сёньняшнім сьвеце сілаў зла аб’ядноўвае нашмат больш, чым падзяляе. І хаця навука грунтуецца на аб’ектыўных фактах, а рэлігія на тых ці іншых аўтарытэрах, кампраміс можа быць заснаваны на тым, што навукоўцы пагодзяцца ўвесьці ў свой ужытак паняцьце “Бог”, а веруючыя пагодзяцца прыняць той зьмест гэтага паняцьця, які запрапануе навука. (Праўда, акрамя таго, навукоўцы напэўна будуць настойваць на секулярнасьці грамадства і будуць заклікаць успрымаць рэлігію часткай такой сьферы грамадскага жыцьця, як культура, а веруючыя людзі на гэта таксама мусяць пагадзіцца).


1.

Давайце лічыць нашым Сьветам (Сусьветам) усё, што нам пра Яго вядома ды яшчэ невядома і што ўзьнікла пасьля Вялікага Выбуху. Апошні, у адпаведнасьці з сучаснымі навуковымі ведамі, адбыўся больш за 13,5 млрд. гадоў таму. Наш найвялікі па сваіх маштабах, велічы й таямнічасьці Сьвет складаецца сёньня зь гіганцкай колькасьці Галактык, якія разьмешчаны ў грандыёзнай прасторы. Ён існуе ў атачэньні ня менш вялікага і таямнічага Нішто (гіпотэзу пра існаваньне іншых Сусьветаў давайце пакуль не разглядаць). Што гэта за Нішто, якія заканамернасьці свайго існаваньня Яно мае (зь іх тыя, якія прывялі да ўзьнікненьня Вялікага Выбуху і зьяўленьня Сьвету) – нам невядома.

Мы жывем у галактыцы Малочны шлях, якая мае больш за 100 млрд. зорак, на планеце Зямля, якая круціцца вакол адной з зорак нашай галактыкі – Сонца.

Зноў жа, па даных навукоўцаў, узрост нашай Зямлі й Сонца каля 5 млрд. гадоў; час існаваньня жыцьця на Зямлі – каля 4 млрд. Першыя, найбольш прымітыўныя людзі зьявіліся на Зямлі больш за 2 млн. гадоў таму; людзі нашага біялагічнага віду – краманьёнцы – каля 150-200 тысячаў гадоў таму; а першыя дзяржавы – каля 7-8 тысяч гадоў таму.

Вось прыкладна ў такім Сьвеце, калі браць у самых агульных рысах, мы жывем.

2.

Калі выкарыстаць прынцып, які пададзены ў якасьці С пр-пу 3, мы здольны ўбачыць адну вельмі істотную рэч. Так, калі ўзяць любы аб’ект у нашым Сьвеце, меншы за Яго, лёс такога аб’екта вядомы – ён раней ці пазьней абавязкова разбурыцца і зьнікне (так, напрыклад, людзі ў сваёй большасьці жывуць да 100 гадоў, секвоі й баабабы – могуць пражыць больш тысячы; егіпецкія піраміды праз 100.000 гадоў павінны разбурыцца і зьнікнуць, а Джамалунгма наўрад ці праіснуе 100 мільёнаў гадоў…). Аднак, калі мы паглядзім на ўвесь Сусьвет, дык ён, пачынаючы з моманту свайго ўзьнікненьня, ужо існуе 13,5 млрд. гадоў і мае наперадзе яшчэ практычна неабмежаваную (практычна вечную) будучыню.

Але галоўная ўласьцівасьць наша Сьвету ня ў тым, што Ён практычна вечны, а ў тым, што Ён увесь час прагрэсіўна разьвіваецца. На месца састарэлых і зьніклых аб’ектаў прыходзяць новыя, больш дасканалыя – тыя, якія маюць новыя, лепшыя ўласьцівасьці. Тая патэнцыйная энэргія, якую меў Сусьвет у момант свайго зараджэньня, паступова разыходзіцца, але частка яе ідзе на стварэньне ўсё больш складанага, усё больш высокаўзроўневага Сьвету (патэнцыйная энэргія, якую мае Сьвет, паступова ператвараецца ў разьвіцьцё Сьвету). Гэты працэс і называецца прагрэсіўным разьвіцьцём (дарэчы, гэта такі працэс, вынікам якога зьяўляецца падвышэньне ўзроўню арганізацыі; ён зьвязаны са зьяўленьнем новых усё больш дасканалых аб’ектаў, сістэм, якія маюць усё больш дасканалыя ўласьцівасьці).

Прагрэсіўнае разьвіцьцё Сьвету – гэта Яго неад’емная рыса, Яго ўласьцівасьць!

Больш за тое, гэтае разьвіцьцё ёсьць самаразьвіцьцём. Яно адбываецца за кошт унутраных уласьцівасьцяў і механізмаў, непасрэдна ўласьцівых самому Сьвету (дарэчы, гэтыя механізмы добра расшыфраваныя на прыкладзе эвалюцыйнага разьвіцьця жывой прыроды)…

Дык вось, на маё меркаваньне, прысутнасьць Бога – гэта ключавая і адначасна неад’емная ўласьцівасьць Сьвету, якая выяўляе сябе ў бесперапынным, неабмежаваным прагрэсіўным разьвіцьці, а сам Бог – гэта зьмест і мэта (сэнс) існаваньня Сьвету. Пры гэтым зьмест існаваньня Сьвету выяўляе сябе ў сістэме ўсіх заканамернасьцяў, якія забясьпечваюць існаваньне і прагрэсіўнае разьвіцьцё Сьвету, а мэтау імкненьні да дасягненьня чарговага, усё больш высокага ўзроўню Яго прагрэсіўнай арганізацыі. Як толькі гэты новы ўзровень дасягаецца, мэта, нібы гарызонт, перамяшчаецца далей. Яна заўсёды застаецца і ідэальнай, і адначасна рэальнай (але ніколі – матэрыяльнай). Пры гэтым любая боская мэта грунтуецца на тых рэальных аб’ектыўных заканамернасьцях, якія кіруюць існым Сьветам.

(Давайце дадзенае палажэньне зафіксуем як чарговы прынцып Сьветагляднай дактрыны – С пр-п 4).

3.

Пададзеная ўласьцівасьць Сьвету (у выкарыстанай вышэй тэрміналогіі – прысутнасьць усюдыіснага Бога) – гэта тое, што выклікае ў людзей пачуцьцё Цуду. Бо здавён людзі бачылі, што ўсё, з чаго складаецца Сьвет, раней ці пазьней зьнікае, але сам Сьвет ня толькі не зьнікае, а яшчэ і разьвіваецца.

Многія людзі здавён адчувалі і ў той ці іншай ступені ўсьведамлялі, што яны зьяўляюцца аб’ектамі нейкіх вялікіх заканамернасьцяў, якія кіруюць Сьветам (у т.л. і той рэчаіснасьцю, якая знаходзіцца вакол і ўнутры іх), і што ва ўмовах магчымасьці выбару лепш (бо стратэгічна сэнсоўна) рабіць стаўку менавіта на прагрэс. Бо прагрэс (Бог) – гэта і найбольш важкая, і найбольш сэнсоўная ўласьцівасьць Сьвету. Аднак, сфармуляваць у навуковым выглядзе, што такое прагрэс, якія яго механізмы і чаму варта жыць, арыентуючыся на яго, яны часта не маглі. Больш за тое, спробы такіх фармулёвак у старадаўнія часы былі бессэнсоўнымі, бо ўся іншая людская маса ўсяго гэтага ўсё роўна не ўспрыняла б і не паслухалася б. А менавіта апошняе ва ўсе часы і пры любых палітычных сістэмах лічылася галоўным. Акрамя таго, людзі маюць свабодную волю. З-за гэтага ў іх ёсьць свабода выбару (часта ілюзорная). І ім у абсалютнай большасьці здаецца, што выбраць свой уласны шлях (па прынцыпу – “што хачу, тое і наварачу”) нашмат важней, чым абраць правільны шлях ці хаця б прызадумацца над тым, дзе ён ёсьць.

Акрамя таго, псіхіка чалавека мае тую асаблівасьць, што яна ня церпіць чорных дзірак невядомага ў сваім сьветаглядзе і таму “любіць” запаўняць іх рознымі міфамі – абы гэтых дзірак не было, Навукойцы больш цярплівыя, яны могуць сказаць: “гэта невядома, я гэтага ня ведаю” – і прапанаваць чакаць ці працягваць шукаць адказ. Навукоўцы-рацыяналісты арыентуюць свой сьветагляд на тое, што ўсё, што калісьці раней лічылася цудам, пазьней раскрылася як натуральная зьява, паказаўшы свае натуральныя заканамернасьці… Яны перакананыя, што так будзе і з тымі пытаньнямі, навуковых адказаў на якія пакуль няма.

Аднак неабходнасьць арганізацыі грамадства (у дадзеным выпадку лепш любая, чым ніякай, хаця лепшая – лепш) патрабавала практычнай выніковасьці палітычных механізмаў. Так зьяўляліся старадаўнія, міфалагічныя (у нечым універсальныя, а ў нечым сьпецыфічныя, затое PR-аўскі выніковыя) апісаньні Бога зь яго “ўласьцівасьцямі й магчымасьцямі”. Гэтыя апісаньні й сёньня скаладаюць аснову любых рэлігій, у т.л. і ўсіх сусьветных. Затое магчымасьці арганізоўваць масы, кіраваць імі з дапамогай міфічна-рэлігійнага Бога ёсьць непараўнальна большымі, чым з дапамогай рацыянальнага Бога…

Такім чынам, міфалагізацыя Бога ёсьць памылкай з навуковых пазіцый, але ніяк не з рэлігійна-палітычных (і наадварот, з пазіцый тых, хто мае ўладу, сапраўдны Бог ня мае практычнай каштоўнасьці). Больш за тое, з апошніх пазіцый былі й яшчэ доўга будуць адбывацца акты агрэсіі на спробы вызначыць сапраўднага Бога, пачынаючы з заяваў пра тое, што вызначэньне Бога і Яго ўласьцівасьцяў – гэта выключная прэрагатыва рэлігіі…

Ва ўсіх рэлігіях міфалагічны Бог аддзелены ад Сьвету і пастаўлены па-над Ім (з гэтага пачынаецца міфалагізацыя Бога). На справе, Бог – гэта ўласьцівасьць Сьвету, неаддзельная ад Яго, бо Сьвет і Бог – гэта адзіная цэласная сістэма (гл. С пр-п 1).

Аднак, і гэта ці ня самае галоўнае, у сваёй ключавой якасьці – абавязковасьці перамогі Дабра стварэньня, уладкаваньня, гарманізацыі, удасканаленьня, узвышэньня, адплаты (г.зн Бога) над Злом разбурэньня, хаатызацыі, дэградацыі (па сутнасьці, над сатаной) – Богі сапраўдны і рэлігійны супадаюць.

І гэта абнадзейвае. Ці ня праўда?

4.

Сапраўдны Бог прапануе нам (падкрэсьліваю, не патрабуе, а прапануе) улічваць законы Сьвету, ПАДПАРАДКОЎВАЦЦА ім.

Мы ня можам прыдумаць нейкія законы існаваньня Сьвету і накінуць іх Сьвету (так спрабавалі рабіць бальшавікі; цяпер мы ведаем, навошта яны так рабілі й кім яны былі на самой справе – гл. https://nashaziamlia.org/2008/11/25/1606/). Напрыклад, паспрабуйце накінуць свой алгарытм хаця б кубіку Рубіка, які, як вядома, створаны чалавекам (гл. https://nashaziamlia.org/2007/04/07/615/), і вы лёгка пераканаецеся, што такая задача ёсьць проста абсурднай. Мы толькі можам, ведаючы законы прагрэсіўнага разьвіцьця Сьвету, паводзіць сябе, дасягаць сваіх мэт з улікам гэтых законаў.

Адсюль сапраўдны Бог нібы прапануе нам ВЕДАЦЬ ПРАЎДУ рэчаіснасьці, ведаць яе заканамернасьці. Можна нават сказаць, што сапраўдны Бог размаўляе з намі ў форме праўды рэчаіснасьці. Таму адкрываць, ведаць і распаўсюджваць праўду, як і выяўляць няпраўду (прычым, дзе б яна ні была – хоць у “Сьвятых пісаньнях”) – гэта ня толькі ня грэх, гэта – абавязковая ўмова для праведнага жыцьця. Імкненьне да аб’ектыўных ведаў – ключавае рыса чалавека, які ўлічвае парады сапраўдага Бога [у рэдакцыі гэтае палажэньне мы вырашылі падмацаваць некалькімі матэрыяламі, якія мы будзем выстаўляць пазьней, праз якія будзем падаваць шакуючую для многіх Праўду. – Рэд.].

Адсюль атрымліваецца, што сьферай, якая найбольш набліжана да сапраўнага Бога, ёсьць не рэлігія, а тым больш ні царква, а Навука. Калі праўда і рэлігійныя дагматы не супадаюць, Бог прысутнічае там, дзе Праўда…

І тут мы раптам адкрываем для сябе, што, калі ведаць заканамернасьці існаваньня Сьвету і паводзіць сябе ў адпаведнасьці зь імі, мы ня столькі падпарадкоўваемся нечаму, колькі ЎЗБРОЙВАЕМСЯ магутнай зброяй, неабходнай для ўласнага паўнавартаснага жыцьця!.. Аказваецца, падпарадкаваньне “жаданьням” сапраўднага Бога – гэта ня грэх і нават ня сорам, а адзіны спосаб і захаваць годнасьць, і напоўніць сваё жыцьцё сэнсам, і паўнавартасна яго пражыць.

Акрамя таго, сапраўдны Бог “ня хоча”, каб мы бессэнсоўна гублялі час на малітвы, а “хоча”, каб мы ДЗЕЙНІЧАЛІ: як разумныя істоты здабывалі максімальна вялікія й дасканалыя веды, паводзілі сябе адпаведным чынам у той ці іншай сітуацыі, ставілі перад сабой высокія мэты й імкнуліся дасягнуць іх – карацей, увесь час рабілі карысную, прагрэсіўную справу. Там, дзе няма дзейнасьці на карысьць прагрэсіўнага разьвіцьця Сьвету, там Бога няма. Ня столькі малітвы, колькі аналіз сітуацыі, прыняцьце рашэньня і актыўная стваральная дзейнасьць – вось парада сапраўднага Бога. Нават грэх (зь кім не бывае) бессэнсоўна, а таму і немагчыма вымаліць (няма перад кім; рэлігійны Бог – міф), затое яго трэба кампенсаваць рэальнымі, стваральнымі ўчынкамі.

Д’ябал – гэта спакуса захопу таго, што зроблена іншымі, гэта выкарыстаньне іншых, гэта рэальная разбуральная, паразітная дзейнасьць, якая вядзе ў кірунку дэградацыі. Сапраўдны Бог “раіць” ня толькі актыўна бараніцца ад зла, а і актыўна змагацца зь ім – г.зн. ён раіць актыўна выяўляць і зьнішчаць зло. Бо больш высокаўзроўневы Сьвет можа паўстаць толькі на грунце такога падыходу да жыцьця.

І ніякай “другой шчакі”…

5.

Чалавек – гэта дваістая жывёльна-маральная істота, у якой у жывёльным целе прысутнічае мозг з уласьцівасьцю розуму і, бывае, высокая мараль-дух.

Чалавек з-за сваіх разумовых здольнасьцяў усьведамляе часовасьць свайго існаваньня. У сувязі з гэтым многія разумеюць, што правільнае (праведнае) жыцьцё ў тым, каб пасьля сьмерці засталіся нашчадкі й іншыя вынікі сваёй стваральнай дзейнасьці. Гэта і ёсьць спосаб на жыцьцё пасьля сьмерці (біялагічная і людская яго часткі). Такія дасягненьні за час жыцьця і надаюць яму сэнс (акрамя таго, паўнавартасьць, радасьць, шчасьце), нягледзячы на немінучыя цяжкасьці. Абавязковасьць апошніх у тым, што праведнае жыцьцё – гэта жыцьцё антыэнтрапійнае, энэргазатратнае, бо скіравае ўгару. Калі ж ваша жыцьцё накіравана толькі на самазадавальненьне, колькі б у ім ні было матэрыяльных дабротаў, штучнай весялосьці й лёгкасьці, да яго абавязкова будзе прыкладзена бессэнсоўнасьць, страта персьпектывы, бо эгаістычнае жыцьцё, як зьява праэнтрапійная, вядзе ўніз. Такое жыцьцё – гэта вяртаньне ў жывёльны стан. Нарадзіцца чалавекам, мець патэнцыял чалавека, а пражыць жыцьцё, як жывёла – ці гэта ня ёсьць ужо найжорсткае пакараньне ад сапраўднага Бога? І гэта толькі пры жыцьці…

Як бачым, прапанова на вечнае жыцьцё ад сапраўднага Бога таксама істотна адрозьніваецца ад таго, што ў выглядзе Раю і Пекла пасьля сьмерці абяцаецца ў рэлігійных міфах.

Выбар, самастойны выбар свайго шляху – індывідуальна за кожным.

Галоўнае, што вы, як чытач, папярэджаны…

Р.S.

Большую дэталізацыю некаторых момантаў можна знайсьці ў маім ранейшым артыкуле, прысьвечаным Рэлігіі актыўнага дабра (пачынаць адсюль https://nashaziamlia.org/2007/01/01/476/).

26 каментарыяў

  1. Franciszak кажа:

    Winshuju ALIES’.
    Cudouna, kali dobra padumajesh, tak jano i jos’c’.
    Najhorsh toje, shto chas’ciej za usio liudzki ehaizm pieramahaje,
    a zhywiol’mny stan i ablichcha chas’ciej prysutnichajuc’ u liudziash.
    Khacia prahres ni spynic’, d’jabel’skija rysy chas’ciej pieramahajus’
    u shtodzionnym zhyc’ci, alie prauda wyshej zla. Heta znachyc’ BOH
    prysutnichaje u liudziakh i wiadzie ikh da pieramohi.

  2. Надзея кажа:

    Паважаны Алесь Аляксандравіч. Можна Вам задаць адно пытанне: чаму Вы не верыце у Бога? Вось гэтыя малюнкі, якія Вы вывесілі гавораць аб Усемагутнасці Бога, аб Яго непаўторнасці, святасці і савершэнстве. Нават калі мы ведаем цела чалавека, што там тварыцца – гэта ці не цудоўна?????????
    Сутнасць Бога не даказваецца, а счітаецца самой сабой зразумелай. Але паглядзіце вакол…… Гэта стопудова не эвалюцыя, таму шта шмат выпадкаў. У Бога выпадкаў нема. Я веру, што калі небудзь Вы пазнаеце сілу Бога і накіруеце свае сілы ў правільнае русла. Рэлігія – гэта не міф, Бог – гэта не міф. Усё што адбывалася раней – гэта не міф. Гэта рэальнасць!!!!!!! Хай паможа Вам у гэтым Бог.

  3. Сп-ня Надзея.
    Бог, у якога я веру, апісаны. Але бачу, ён вам не падабаецца.
    Чаму? Ці не таму, што патрабуе ад чалавека высілкаў, каб паказаць яго ж людскія якасьці?
    Вядома, лягчэй маліцца, прoсячы Бога зрабіць усё за цябе…
    Сапраўдны Бог дае людзям шанц і паказвае шлях, а далей свой сьвет людзі павінны зрабіць лепшым самі…

  4. Яўген кажа:

    Паважаны Алесь, ні ў якім разе не хачу Вас пакрыўдзіць, проста хачу дапамагчы. Увогуле фон артыкула вельмі правільны, толькі вось галоўныя акцэнты прапушчаны.

    “Праўда, акрамя таго, навукоўцы напэўна будуць настойваць на секулярнасьці грамадства і будуць заклікаць успрымаць рэлігію часткай такой сьферы грамадскага жыцьця, як культура, а веруючыя людзі на гэта таксама мусяць пагадзіцца”: Можна жыць нармалевым жыццем у грамадстве, звонку падаецца зусім звычайным, аднак кіравацца Светам ці Духам, ды любіць Бога. Пры гэтым, Дух не будзе часткай культуры, а будзе галоўнай каштоўнасьцю й арыентырам. Раз чалавек нарадзіўся, ен павінен адслужыць на гэтай зямлі па максімуму, намагаючы свае высілкі, якія каардынуюцца Богам.

    “Аднак, калі мы паглядзім на ўвесь Сусьвет, дык ён, пачынаючы з моманту свайго ўзьнікненьня, ужо існуе 13,5 млрд. гадоў і мае наперадзе яшчэ практычна неабмежаваную (практычна вечную) будучыню”: Наконт вечнасьці нашай зямлі “Неба і зямля пройдуць, але ня словы” (Ад Марка 13:31)
    “Але галоўная ўласьцівасьць наша Сьвету ня ў тым, што Ён практычна вечны, а ў тым, што Ён увесь час прагрэсіўна разьвіваецца”: Прагрэс дапамагае чалавеку у матэрыальным жыцці, моўна кажучы абслугоўвае яго, аднак, ен не дапамагае, напрыклад, думаць, што як меньш не матэрыальна.

    “прысутнасьць Бога – гэта ключавая і адначасна неад’емная ўласьцівасьць Сьвету, якая выяўляе сябе ў бесперапынным, неабмежаваным прагрэсіўным разьвіцьці, а сам Бог – гэта зьмест і мэта (сэнс) існаваньня Сьвету”: Правільна, толькі ў развіцці чалавека да Вобраза, гэта значыць духоўнае развіцце і прагрэсс, які будзе суправаджацца і матэрыальным дабрабытам, а не пераход ад каней да трактароў.

    “…мэта – у імкненьні да дасягненьня чарговага, усё больш высокага ўзроўню Яго прагрэсіўнай арганізацыі”: Ён з самага пачатку зроблены дасканала, з максімальным узроўнем арганізацыі. Але можна казаць пра больш высокі ўзровень арганізацыі людзей ды іх узаемаадносін.

    “…чым з дапамогай рацыянальнага Бога”: Бог можа быць і рацыянальным, усе Яго Законы рацыянальныя, і дзейнічаюць як механізм. Так, міфалогіі шмат, але гэта праблема самаго чалавека, яго недасканаласьці.

    “Богі сапраўдны і рэлігійны супадаюць”: Больш скажу , Ён яшчэ і “жывы”, і актыўна дзейнічае.

    “Мы толькі можам, ведаючы законы прагрэсіўнага разьвіцьця Сьвету, паводзіць сябе, дасягаць сваіх мэт з улікам гэтых законаў”: Добра, трэба толькі ведаць свае месца і Таго, хто гэтыя законы стварыў.

    “Адсюль атрымліваецца, што сьферай, якая найбольш набліжана да сапраўнага Бога, ёсьць не рэлігія, а тым больш ні царква, а Навука”: Навука набліжана толькі як кот, напрыклад, набліжаны да кампутра, ен бачыць яго, можа нават “сказаць” нешта сваім і падаць гэта за заканамернасьці, але не пазнаць існасьці, бо не мае, альбо не ўжывае, сродкаў каб распазнаць іх. Рэлігія далася праз Слова, а Слова – гэта існасьць, крыніца жыцця. А царква мае інструманты, але чалавек там не зацікаўлены распазнанні, у многіх выпадках, альбо баіцца далейшага духоўнага прагрэсса і ведання Бога, бо яму так камфортна.

    “І ніякай “другой шчакі””: Гэта можа быць адзін з законаў, якія Вы вельмі правільна разумееце. Ісус не паддаваўся на спакусы Д’ябла, не падстаўляў шчаку, аднак аддаў “Яе” за людзей, якія ўяляюць каштоўнасьць на гэтай Зямлі.

  5. Siarhiej кажа:

    1. Розум чалавека абмежаваны і ня можа змесціць усёй інфармацыі. Нават прафесійная спецыялізацыя (падзел працы) не дапамагае. Каб не звар’яцець ад складанасцяў Свету патрэбны Бог, які ведае ўсё. Чалавек кажа – Яне ведаю, а Бог ведае і я на Яго спадзяюся.
    2. Калі чалавек прызнае над сабой Бога, ён ня будзе рабом іншага чалавека таму што ён ужо мае над сабой Гаспадара. Бог вызваляе чалавека ад зямнога рабства і дае свабоду.
    3. У Бібліі выкладзен Закон Бога (10 запаветаў). Гэты Закон апірышча цывілізацыі, крыніца людскіх законаў, канстытуцыі, правоў чалавека…
    4. Ісус Хрыстос – прыклад паводзін чалавека па Закону. Хрыстос хадзіў па Палестыне і за ім шлі людзі – несанкцыянаванае шэсце (арт. 167 КАП). Ён рабіў прамовы перад людзьмі – несанкцыянаваны мітынг. Ён абзываў тагачасных уладароў крывадушнікамі – абраза годару і годнасці (арт. крымінальнага кодэксу). Ён стварыў (з 12 апосталамі) незарэгістраваную арганізацыю. Пры сёняшняй уладзе на Беларусі Яго б трымалі на Акрэсціна ці ў падвалах КГБ.

  6. Надзея кажа:

    Паважаны Алесь Аляксандравіч!!!
    Мой бог – гэта Бог любові, Бог міласэрдны. Ніякіх высілкаў сапраўдны Бог не патрабуе. Згодна з тым, што Ён дае выбар чалавеку, і я зрабіра свой выбар. Бога пасцігнуць сваім розумам немагчыма. І маліцца вельмі тяжка, вельмі….
    і пры тым правільна маліцца,а не эгаістычна. Мабыць, Вы не ведаеце як гэта.
    Лепш богу аддаць усе справы ў Яго руку, таму што Ён ведае. што нам лепш.
    “И притом знаем, что любящим Бога, призванным по Его изволению, всё содействует ко благу!” Римлянам.
    Вельмі часта мы спадзяемся на свае сілы. што зусім неправільна. Правільны выбар – гэта выбар сапраўднага, а не вымысленага, Бога.

  7. Хачу адказаць сп-ні Надзеі й сп-ру Сяргею.

    Сп-р Сяргей.
    1) Розум чалавека сапраўды абмежаваны і ня можа зьмясьціць усіх ведаў аб Сьвеце. Але, па-першае, гэта НЕ АЗНАЧАЕ, што чалавек не павінен імкнуцца больш ведаць законы Сьвету; што ён (па-другое) павінен спыніць выкарыстаньне сваіх разумовых здольнасьцяў (а агнастыцызм заклікае як да першага, так і да другога); што ён (па-трэцяе) не павінен прыслухоўвацца да больш разумных, дасьведчыных людзей, якія ведаюць значна больш за яго і жадаюць яму Дабра; што ён (па-чацьветае) не павінен імкнуцца адрозьніваць добразычлівых людзей ад тых, хто яго хацеў бы паразітна выкарыстаць… Сапраўдны Бог, які пададзены ў артыкуле, у адрозьненьне ад міфічна-рэлігійнага, заклікае і разьвіваць свой розум, і максімальна ведаць праўду рэчаіснасьці, і прыслухоўвацца да разумных добразычлівых людзей, і выяўляць, ізаляваць зламысьнікаў-паразітаў.
    Магчымасьці чалавека сапраўды абмежаваныя, але, з іншага боку, і не такія малыя! Яны ж прызначаны чалавеку для яго складанага жыцьця. Таму ў сапраўднага Бога, наадварот, ЛІЧЫЦЦА ГРАХОМ, калі чалавек не жадае выкарыстаць і тыя магчымасьці, якія ў яго ёсьць – калі па ўласным жаданьні ці пад уплывам намаўленьня кагосьці ён адмаўляецца ведаць хаця б асноўныя Законы Сьвету і Яго прагрэсіўнага разьвіцьця (боскія, дарэчы, Законы).
    2) Вера ў міфічнага Бога ня толькі ня робіць чалавека вольным, яна яго праз царкоўную бюракратыю – клер – закабаляе. У Расеі цар-імператар лічыўся намесьнікам Бога на Зямлі, дваране былі рабамі цара, а звычайныя сяляне – найбольш веруючыя людзі – рабамі рабоў… Іншая справа, што чым больш у межах той ці іншай веры ці канфесіі Бог адпавядае сапраўднаму, тым у большай ступені чалавек вызваляецца.
    3) Бярэм першы ж запавет: “не забі”. Каго? Злачынцу-забойцу? Агрэсіўнага ворага, які напаў на твой народ і забівае яго? Глабальнага сацыяльнага паразіта, які вядзе ўсё чалавецтва да сьмерці?! Ну, і што мы дасягнем?! Акрамя таго, на якіх старонках Бібліі сказана пра прычыны і хаця б галоўных вінаватых у сёньняшнім эканамічным крызісе? (а між тым, ад яго пакутуюць сотні мільёнаў людзей). Дзе там дадзена характарыстыка цяперскага этнацыдна-генацыднага рэжыму Лу-кі ў Беларусі? (ад якога пакутуе, вось ужо 15 гадоў бессэнсоўна страчваючы жыцьці, 10-мільённы народ!) Усё гэта новыя зьявы, яны патрабуюць і новых адказаў, якіх сярод 10 запаветаў няма. Вы ж ня будзеце казаць, што біблейскае “ўсялякая ўлада ад Бога” – гэта задавальняючы адказ на дадзеныя сітуацыі. Сапраўдны ж Бог раіць разьбірацца, выяўляць зло і змагацца зь ім. Інакш, – кажа ён, – Дабра людзі не пабачаць, а і тое страцяць, што маюць…
    4) Чым закончыліся несанкцыяваныя шэсьці й мітынгі Хрыста, мы ведаем… Так што той час ня лепшы за сёньняшні (тады дадаваліся яшчэ катаваньні й цяжкая, пакутлівая сьмерць). Але ўсе мы ведаем, што і сёньняшняе наша жыцьцё пры лепшым кіраўніцтве магло б быць РЭАЛЬНА значна лепшым, чым ёсьць. І за гэта трэба змагацца – КАНКРЭТНА і ЭФЕКТЫЎНА – інакш жыцьцё не палепшыцца. Пра гэта гаворыць сапраўдны Бог. Міфічны ж заклікае слухацца начальства, таму што яно… “ад Бога” і быць задаволеным тым, што ёсьць. А калі хто чымсьці не задаволены – маліся…

    Сп-ні Надзеі.
    1) У мінулым каментары вы мяне папракнулі, што я ня веру ў Бога. Як жа я ў Яго ня веру, калі згаджаюся і падпарадкавацца яму, і імкнуцца здабываць Веды пра Яго Законы, і актыўна дзейнічаць у адпаведнасьці зь Яго інтарэсамі. Усё гэта ахвярныя акты, якія патрабуюць самааддачы, якія і азначаюць, што я маю Бога, веру ў Яго, служу Яму, атрымліваючы наўзамен фактычна толькі адно – СЭНС І ПАЎНАВАРТАСЬЦЬ жыцьця… Ваш жа Бог дасьць вам толькі ўяўны супакой…
    2) Малюнкі, якія прыведзены, сьведчаць пра магутнасьць майго Бога ня ў меншай ступені, чым пра магутнасьць вашага… Але, на жаль, толькі мой Бог – ня міф…
    3) Аналагам малітвы пры веры ў сапраўднага Бога ёсьць ЗДАБЫВАНЬНЕ ВЕДАЎ (дарэчы, катэгарычнае адмаўленьне агнастыцызму – адно з ключавых адрозьненьняў сапраўднага Бога ад міфічнага).
    4) Давайце праверым сілу вашага Бога і сілу майго.
    Купіце кубік Рубіка, перакруціце яго некалькі разоў, а потым паспрабуйце скласьці. Я заранёў ведаю, што калі вы яго ня будзеце ламаць, у вас на 99,99% верагоднасьці (практычна 100%) нічога не атрымаецца. Цяпер паспрабуйце памаліцца з тым, каб ваш Бог альбо даў вам веды, як яго скласьці, альбо, пакуль вы маліліся, склаў кубік Рубіка… за вас. Я зноў перакананы (зь верагоднасьцю больш за 99,99%), што ў вас нічога не атрымаецца. І колькі б вы гэта не паўтаралі, вынік будзе ўсё той жа – негатыўны. Калі вы нарэшце пераканаецеся, што ўсе вашы метады марныя, скарыстайцеся, калі ласка, “малітвай” да майго Бога. Г.зн. пашукайце інструкцыю, як складаецца кубік Рубіка фармата 3 х 3 (дарэчы, яна ёсьць на нашым сайце), затым, карыстаючыся інструктыяй і тымі Ведамі, якія ў ёй ёсьць, вы РЭАЛЬНА складзеце кубік… Ну, і чый Бог мацнейшы?
    Яшчэ прыклад зь гісторыі. У свой час інквізіцыя спаліла Джардана Бруна на вогнішчы за тое, што ён сьцьвярджаў, што ня Сонца круціцца вакол Зямлі, як вынікала зь Бібліі, а ў сістэме зорак, як каардынат, наадварот – Зямля верціцца вакол Сонца і вакол сваёй восі. А цяпер адкажыце, зь кім быў Бог: з Джаржана Бруна, які паміраў у агні, ці з прадстаўнікамі царквы, якія ў гэты ж час трымалі Біблію ў руках? Напэўна, вы адчуваеце, што Бог быў з Бруна! Чаму? А таму, што зь ім была боская Праўда!.. Такім чынам, Праўда – прыкмета Бога (як і патлумана ў артыкуле), а Біблія – толькі ў такой ступені, у якой яна адпавядае Праўдзе, бо яе пісалі людзі (старжатныя габрэі і пісалі, вядома, у сваіх інтарэсах…). А Праўда Сьвету – гэта і ёсьць сапраўдныя словы сапраўднага Бога.

    Сёньня справа па вялікім рахунку, вядома, ня ў кубіку Рубіка і не ў пакутніцкай сьмерці Бруна. Яны – толькі мадэлі той сітуацыі, у якой апынуўся наш народ і ўсё чалавецтва. Але схема вырашэньня ГЭТЫХ ГРАМАДСКІХ праблем прынцыпова тая ж. Мой Бог кажа, што ўсё будзе толькі пагаршацца, пакуль людзі САМІ не разьбяруцца ў тым, што абываецца, ня знойдуць выйсьце і ПРАКТЫЧНА ня зробяць ДОБРУЮ СПРАВУ! Тыя, хто будзе так рабіць, гэта і будуць сапраўдныя вернікі сапраўднага Бога! А вы, як я бачу, у гэты час – час максімальнага напружаньня ўсіх сіл лепшых прадстаўнікоў чалавецтва, у час сьмяротнай бітвы – вы плануеце “цяжка” маліцца свайму міфічнаму Богу… Што ж, посьпехаў вам у гэтай надзвычай “сэнсоўнай і высакароднай” справе…

  8. Яўген кажа:

    Дарэчы, спадарства, ці ведаеце вы аб існаванні http://www.kryuja.org з прыбліжаным да навуковага аналізу, калі ён існуе ў дадзеным выпадку, індаэўрапейскасьці ліцьвінаў-беларусаў і аглядам паганьства? Сайт ні як не пасуецца да Хрысціянства, аднак у межах праблемы гісторыі беларусаў і іх паходжання спрыяе пашырэнню ведаў.

  9. Уладзімер Русаковіч кажа:

    Алесь Астроўскі “У свой час інквізіцыя спаліла Джардана Бруна на вогнішчы за тое, што ён сьцьвярджаў, што ня Сонца круціцца вакол Зямлі, як вынікала зь Бібліі”
    1) Каталіцкі сьвятар Джардана Бруна ў 1593 годзе (Памятныя дні // Новы час. №1(6) 31 студзеня 2003 года, http://nchas.iatp.by/arhiv/6/artyk/5.html) настаўляў за плату свайго венецыянскага вучня Джавані Мачаніга (Бруна Джардана Філіпа, http://www.slounik.org/120764.html) ў веры ў “геліяцэнтрычную сыстэму сусьвету” (17 лютага 1933 году выйшаў у сьвет першы нумар тыднёвіка “Newsweek”, http://www.svaboda.org/articleprintview/792545.html або http://www.svaboda.org/content/article/792545.html) ды іншыя неабгрунтаваныя выдумкі (Джардана Бруна, http://pawet.livejournal.com/71440.html).
    Незадаволены выкладаньнем спадар Мачаніга й выдаў гэтага шарлатана Сьвятой “інквізіцыі”, то бок у перакладзе з лаціны каталіцкаму сьледству, якое вялося 8 год.
    Таму ніякай “боскай Праўды” са спадаром Брунам не было.
    2) “Сонца круціцца вакол Зямлі, як вынікала зь Бібліі”
    Што за марксісцкая выдумка?
    Ці гэта з твораў вучняў Карла Мардэхая па мянушчы “Маркс” “вынікала” пра Біблію?
    Ці мо ўсё ж спасылку на пераклад дасьцё?
    Годзе ўжо ахвярнасьці на карысьць марксісцкай рэлігіі.
    Няўжо Вам, спадар Астроўскі, гэтак марскісцкія забабоны ўбілі ў галаву ў савецкай марскіска-рэлігійнай семінарыі-ўніверсітэце-школе?
    Найгорш, што гэтую самую лухту пра Бруна, Біблію й ня толькі рэлігійныя марксісцкія фанатыкі дагэтуль не перастаюць пашыраць і ператвараюць людзей у ахвяраў сваёй марксісцкай прапаганды ад самай школы.

  10. Надзея кажа:

    Прывітанне. Шчыра кажучы, вы меня вельмі расмяшілі. Не думала, што людзі могуць так думаць па мірскому, па зямному. Ведаеце, што Бога спакушаць нельга.Успомніце, як Хрыстос адказваў на пытанні санаты ў час пасту.ў кожным моманце я ў сваім жыцці бачу руку Божую. Дарэчы, кубікі я складваць ўмею. Бога я прашу тады, калі сама нічога зрабіць не магу. Напрыклад, вывучыць экзамен па біялогіі, які я буду здаваць ў летнюю сэсыю. Ў меня няма тярпення і вытрымкі яго вывучіць – тады мой Бог дае мне доўгацярпенне. Бога пазнаць немагчыма, але патрэбна з кожным днём ўсё больш станавіцца падобным да Яго. Ўсё намнога прасцей. ваші добрая дзеянні і розныя справы ніяк не дапамогуць Вам бым ў царстве з Хрыстом. Прачытайте пасланні апостала Паўла. І Біблію пісалі не людзі, а Бог. Яны толькі пісалі сваёй рукой пад вадзіцельствам Духа Святога. Раз Вы ставіце пад самненне Слова Бога, то ў тое , у ва што вы верыце, не мае ніякага сэнсу. Людзі пісалі Біблію не па сваіх інтарэсах. Зазірніце ў час Ноя: пілі, елі, выхадзілі замуж, жаніліся. Грашылі адным словам – таму Бог навёў патоп. А зараз? Не тое самае? Цяпер не грашаць? такая ж праблема. Я не ведаю не воднага месца, дзе ё Бібліі гаворыцца, што сонца круціца вакол зямлі. Вы прачыталі хоць раз біблію ад начала да канца? Каб прачыталі, зразумелі б у чым благая Весць. Што ўсё, ш то Вы робіце аьсалютна безсэнсоўна. “Благодатью вы спасены, через веру. Не от дел, чт обы никто не хвалился”.
    “Ибо возмездие за грех – смерть, а дар Божий – жизнь вечная во христе Иисусе”. Адкажыце, а навошгта богу даказваць сваю силу? якая ад гэтага будзе вам карысць? бог раней рабиў гэта, и што? Мне крыху жалка вас, так як вы яўэ не пазналі ісціну спасення. Поспехай вам1

  11. Siarhiej кажа:

    Сп-р Русаковіч! Пры чым тут нейкі марксізм? Цьмяная лабуда Маркса даўно засталася за межамі інтарэсаў людзей, нават прафесіяналы пра яе ўжо не ўзгадываюць. У сп-ра Астроўскага відавочна няма ніякіх забабонаў.

  12. Бачу, што ёсьць неабходнасьць адказаць.

    Сп-ру Яўгену.
    У нас на сайце ёсьць некаторыя матэрыялы аўтараў, якія друкуюцца на http://www.kryuja.org. У бліжэйшы час мы паглядзім, ці ёсьць магчымасьць узяць адтуль што-небудзь і падаць у нас, каб чытачы і нашага сайта больш ведалі пра існаваньне такой рэдакцыі.

    Сп-ру Русаковічу.
    Нешта я ня ўсё зразумеў з вашага каментара, таму, каб працягваць сэнсоўны дыялог пра сапраўды Боскую праўду, прашу ўдакладніць:
    1) Што вы лічыце адэкватным рэчаіснасьці (інакш -боскай праўдзе), што Сонца верціцца вакол Зямлі (геацэнтрычная сістэма) ці, наадварот, што ў сістэме зор і мас Зямля верціцца вакол Сонца (геліяцэнтрычная сістэма)? За якія думкі вы лічыце Джардана Бруна шарлатанам? Бруна спалілі ці не спалілі за тое, што ён настойваў на геліяцэнтрычнай сістэме?
    2) Я ведаю, што ў Бібліі не напісана, што Сонца верціцца вакол Зямлі. Але зьмест гаворкі пра іншае. Пра тое, што ёсьць людзі, якія лічаць, што адзінай крыніцай ведаў пра Сьвет ёсьць Біблія (я лічу, што адзінай крыніцай ведаў пра Сьвет ёсьць сам Сьвет, які боскую праўду не хавае, а паказвае ўсім, хто жадае яе ВЕДАЦЬ), а калі ў ёй нечага не апісана, дык трэба зьвяртацца да царкоўных АЎТАРЫТЭТАЎ, якія маюць права інтэрпрэтаваць Біблію і тлумачыць, што зь яе ВЫНІКАЕ па тым ці іншым пытаньні (я лічу, што так узьнікае механізм падпарадкаваньня царкоўнай бюракратыі – клеру). Тое, што “Сонца круціцца вакол Зямлі” – гэта тыповая інтэрпрэтацыя клерам і “сьвятой інквізіцыяй” узаемаадносін Сонца і Зямлі ў часы Бруна. Ці ня так? Хто не падпарадкоўваўся вынікаўшай зь Бібліі інтэрпрэтацыі Сьвету ў тыя часы, таму пагражала вогнішча (яшчэ адзін прыклад – Галілей, які туды не паўшоў, адмовіўшыся ад боскай праўды на карысьць жыцьця). Ці ня так?
    3) Калі так, дык што ёсьць Боскай праўдай – тыя міфы, што кажуць клерыкалы, ці тое, што ёсьць на самой справе?!
    4) Пры чым тут Карл Мардэхай (ён жа Маркс)?
    Чакаю адказаў.

    Сп-ні Надзеі.
    Калі вы пачынаеце казаць у такіх тэрмінах, як “насьмяшылі”, “шкада”, мне таксама давядзецца іх выкарыстаць.
    1) Няўжо вы сапраўды ня ведалі, што “людзі могуць думаць па мірскому, па зямному”? (сьмех)
    2) Думкі пра Вечнасьць, пра прагэсіўнае разьвіцьцё Сьвету, пра ахвярнае змаганьне са злом на баку Дабра – гэта ёсьць мірскія думкі? (сьмех)
    3) Кубік Рука – прасьцейшая мадэль Сьвета. Калі вы сапраўды ўмееце складаць “кубікі”, можа, вы падкажаце каардынаты таго месца ў Бібліі, дзе напісана, як “іх” складаць? (сьмех)
    4) Няўжо сапраўды, калі вы ня можаце “вывучыць экзамен па біялогіі”, вы пачынаеце маліцца і “экзамен вывучваецца”? (сьмех)
    5) Няўжо вы, калі ўсё ж вывучыце “экзамен па біялогіі”, дык гэта выключна дзякуючы таму, што прасілі вашага Бога? А, можа, гэта дзякуючы таму, што ВЕДЫ пра законы сапраўднага Бога выкладзены ў падручніку? (сьмех)
    6) Як можна станавіцца “з кожным днём ўсё больш падобным на Бога”, калі “Бога пазнаць немагчыма”? Адкуль вы ведаеце, што становіцеся падобным на Яго, а не на кагосьці іншага?.. (сьмех)
    7) Няўжо сапраўды “добрыя дзеянні і розныя справы ніяк не дапамогуць” папасьці “ў царства Хрыстовае”? (жах; нехта, не хачу казаць нават – хто, давёў дзяўчыну да таго, што яна супраць добрых учынкаў і спраў; ды вас тэрмінова трэба ратаваць…)
    8 ) “Біблію пісалі не людзі, а Бог” (сьмех)
    9) “Яны толькі пісалі сваёй рукой пад вадзіцельствам Духа Святога”. А хто пісаў Каран? (падумаць)
    10) …. і г.д. і да т.п.
    Карацей, мне вас шкада!

  13. Аксана кажа:

    Паважаная спадарыня Надзея. Па Вашых допісах бачна, што ў Вас вельмі высакародная і ўзнёслая душа. Мне заўсёды вельмі прыемна сутыкацца ў жыцці з такімі людзьмі, як Вы, таму што яны заўсёды імкнуцца быць сумленнымі. Я таксама вельмі цаню сумленнасць і лічу, то сэнс жыцця можа быць толькі ў высокіх памкненнях і ўчынках. Але чым больш даведваюся пра жыццё (і на сваім досведзе, і па паведамленнях аб падзеях у свеце), тым больш пераконваюся, што рэлігійная дактрына (у прыватнасці, хрысціянская, у якой я выхаваная) няздольная ахапіць усе праявы гэтага жыцця. Рэлігія можа даць душы летуценую ўзнёсласць і адасобленасць ад жыцця, яна заспакойвае душу, але не супакойвае, таму што не забяспечвае справядлівасці ў гэтым жыцці. У Вас малюнкі сутыкнення галактык выклікаюць адчуванне велічы і ўсемагутнасці Бога. А я, калі даведваюся, што багацеі з Уол-Стрыт заганяюць у жабрацтва цэлыя краіны дзеля прыдбання мільярдаў, якія яны трацяць на брыльянты і вычварэнскія забавы – я раптам ясна ўсведамляю, што ў такім гіганцка пачварным свеце няма Бога.
    Што да тэорыі эвалюцыі – дык я таксама вывучала біялогію і ведаю, што гэта тэорыя паслядоўна і стройна тлумачыць эвалюцыйнасць паходжання відаў. А як Вы можаце сцвярджаць, што “Гэта стопудова не эвалюцыя”, калі нават яшчэ не здалі экзамен па біялогіі?
    Што да Бібліі, дык яна прыйшла да нас з далёкай мінуўшчыны. Праверыць праўдзівасць апісаных у ёй падзей вельмі цяжка. Але тое, што мільёны людзей прымаюць на веру, што яна “пісалася пад вадзіцельствам Божым”, не з’яўляецца доказам таго, што гэта на самой справе было так. Біблія для мяне – філасофскі труд даўніх часоў. У ёй шмат добрых запаветаў. Але я не магу прыняць яе ў якасці ісціны, таму што карціна свету ў ёй не адпавядае рэчаіснасці; таму што ёсць у ёй такія месцы, як Ад Матфея, гл.15, вершы 21-28, дзе мяне не лічаць за чалавека; таму што там на кожным кроку сустракаю завуаляваныя (праз прытчы) застрашванні смерцю, жабрацтвам, хваробамі для тых, хто не з Хрыстом. Ведаеце, калі я перастала верыць у рэлігійную ўзнанагароду-пернік – вечнае жыццё ў тым свеце, дык выявіла, што глыбей за гэту веру ў маёй душы сядзеў падсвядомасны СТРАХ пакарання Божага, які ўсё яшчэ ПРЫМУШАЎ мяне прытрымлівацца рэлігійных догмаў. Страх – вось галоўны інструмент рэлігіі.
    Я не хачу высокае спасцігаць праз страх. Думаю, гэты спосаб патрэбны толькі людзям з невысокай духоўнасцю.

  14. VITAL кажа:

    настойліва раю шаноўнаму сп. Астроўскаму выдаліць гэты артыкул з сайта. Найперш, з навуковага падыходу, бо гэты артыкул парушае прынцыпы навукі “мэнэджмэнт” ці “кіраваньне арганізацыяй” і ўносіць раскол у шэрагі беларускіх патрыётаў, што гуртуюцца, ці хацелі б гуртавацца вакол гэтага сайту. Прапануючы запісаць гэту ерась у дактрынальныя прынцыпы, вы пракладаеце прынцыпова непераадольную прорву паміж прыхільнікамі ідэі беларускай дэмакратыі. Гэта адназначна шкодзіць справе і робіц немагчымым стварэньне сапраўды моцнай арганізацыі. Калі, канешне, вы гэта ставіце на мэце, а не стварэньне нейкай квазі-рэлігійнай сэкты.
    калі хочаце больш глыбокае і сур’ёзнае абгрунтаваньне–дашлю пазьней.

  15. Сп-ру Віталю.
    Не, так ня пойдзе. Буду чакаць абгрунтаваньня.

  16. VITAL кажа:

    добра. але ж цікава–няўжо сам не разумееш, што артыкул шкодны? (нават без разгляду таго, хто тут правыці не правы)

  17. Віталю.
    Па-першае, у тым жахлівым стане, у якім знаходзіцца наш народ, нам могуць дапамагчы толькі стратэгічныя рэчы (усе тактычныя сродка ўжо апрабаваны па шмат разоў – безвынікова). А праўда – гэта і ёсьць рэч стратэгічная…
    Па-другое, артыкул пісаўся для аб’яднаньня. Навуковец зь вернікам дыскутуюць, якім ёсьць Бог, а не адмаўляюць адзін аднаго…
    Па-трэцяе, я ведаю, як цяжка рэфармаваць свой сьветагляд. Гэта – самае складанае для чалавека. Ты не ўяўляеш, колькі мне каштавала прыняць думку (каб яна стала маёй), што ўсе законы, з-за якіх існуе і разьвіваецца Сьвет, па-над намі. Нам іх не адмяніць, не забараніць. Мы ня можам прыдумаць новыя. Нам застаецца іх адкрываць, ВЕДАЦЬ й ім падпарадкоўвацца, калі мы жадаем пражыць жыцьцё сэнсоўна, вынікова, шчасьліва…
    Па-чацьвертае. Далей зь сістэмы законаў Сьвету (Бога) вынікае і абавязковаць існаваньня разнастайнасьці народаў, зь якіх складаецца чалавецтва, і іх права бараніць свае інтарэсы на ўласнай этнічнай тэрыторыі, будаваць там свае дзяржавы, і абавязак падпарадкоўвацца інтарэсам усёй людскай цывілізацыі… Адсюль узьнікае легітымнасьць, пажаданасьць, высакароднасьць і нашага змаганьня за Будучую Беларускую Дзяржаву (пра ўсё гэта будзе далей у Сьветагляднай дактрыне).
    Так я бачу сітуацыю.

  18. Віталю.
    1) Дзякуй за ўзорныя крэяцыянісцкія сайты (сапраўды, дзякуй!). Вельмі паказальна, цікава, маштабна. І адначасна… патрабуе адмысловага глыбокага аналізу. Г.зн., што на грунце гэтых матэрыялаў давядзецца пісаць адмысловы артыкул (мы ў рэдакцыі ўжо зьбіраліся былі пачаць выкладаць артыкулы – носьбіты радыкальнай Праўды, каб даказаць, што мы прыхільнікі сапраўднага Бога, але цяпер гэтую справу адкладзем на час і тэрмінова зоймемся глыбейшым аналізам крэацыянісцкага сьветагляду).
    2) У сваю чаргу, я прапаную табе не губляць час і пазнаёміцца, напрыклад, з матэрыяламі сайта macroevolution.narod.ru, а, каб там не блукаць, на пачатак пачытаць хаця б вось гэта http://macroevolution.narod.ru/eidel1.htm

  19. Паважанае спадарства, пытанне аб пошуках сапраўднага Бога (ці хаця б таго, які любіць беларусаў) і рэлігіі сёння стаяць рабром. Бо сапраўды рэлігія раздзяліла наш народ, яшчэ тысячу гадоў назад. І вашы каментары яскрава аб гэтым кажуць, бо няма адзінства думак, а ёсць іх шматлікасць, а гэта хаас. Калі шматлікасць думак скіравана ў адным накірунку, то гэта гэта ёсць пазытыў. Калі ж шматлікасць думак скіравана ў розных накірунках, то гэта хаас. Дык вось у нас на сайце сейчас пануе хаас. Хаас вядзе да дэградацыі. І тут была сказана, што выкіньце гэты артыкул, бо ён угробіць сайт. Вось такім чынам і адбылася дэградацыя наша народа. І сапраўды можна угробіць гэты сайт такім чынам. Але наша задача стаіць ў тым, каб развязаць гэты гардзееў вузел, каб потым не было глебы для узнікнення хааса ў будучай Беларусі. Нам патрэбен такі падмурак, які б трымаў не парушна наш народ. Народ і нацыя тады моцны, калі яны моцна згуртаваны і зцеменціраваны духоўнымі і маральнымі каштоўнасцямі, пры тым ідучымі знутры чалавека, а не надзетымі маскамі. Адкіньце ўсё што вы чулі і чаму вас вучылі, не чытайце ні чыіх сайтаў і прыслухайцеся да свайго сэрца і розуму і адкажыце сабе на пытанне, што вам патрэбна, чаго вам нехапае каб быць шчаслівым. А потым глядзіце хто ці што вам мяшае дасягнуць гармоніі ў жыцці. І тады вашы погляды супадуць, бо праўда знаходзіцца ў адной кропцы і не будзе хааса. Калі ж гэты сайт сумеее развязаць і разкласці па палочкам узнятую тэму, то ён яшчэ большай будзе карыстацца павагай. Але не паднімаць гэтую тэму таксама нельга, бо дэградацыя грамадства імкліва вядзе да фізічнага самазнішчэння беларусаў. І гэта горш, чым ўсё астатняе.

  20. “Пакуль цябе хваляць – заўжды памятай, што ты не на сваёй дарозе, а на дарозе іншых…” Гэта з Ніцшэ, і ў гэтым ён правы. Сп. Астроўскі, Вы правы і ў патрэбе дакладна азначыць сутнасць Бога як інтэлектуальнага апірышча і ў самім азначэнні Бога : “Бог – гэта зьмест і мэта (сэнс) існаваньня Сьвету”. Бог як мэта прагрэсіўнай сутнасці жыцця – эвалюцыі біясферы планеты Зямля ў цэлым і Чалавека разумнага ў прыватнасці – дасягальны ў бясконцым часе эвалюцыі біясферы і характэрызуецца параметрамі “бясконца высокага інтэлекту пры бясконца малой (блізкай нулю)масе жывой формы матэрыі”(у прыхаваным выглядзе гэтая тэза ёсць у “Біяфізіка: метадычныя парады да лабараторных работ,Гродна: ГрДзУ, 1998, старонка 6-7, аўтар тэзы Лучко В.С.). Тут пагаджаюся з сп. Арцёменка – “праўда знаходзіцца ў адной кропцы і не будзе хааса”! “Нашто тая дарога, якая не вядзе к храму!..”
    Храмы Рэлігіі першасныя адносна Храму Навукі, цяпер існуюць паралельна і канкурыруюць і варагуюць (шкадаванне…), але ў Будучыні, ў Ноасферы (па Вярнадзкаму) яны стануць адзіным Храмам Навукі і Бог як сутнасць стане адзіным як абстрактная, але аб’ектыўная мэта развіцця Чалавецтва.Бог не ёсць прычына і пачатак(Бог не ёсць хаос), Бог ёсць прадукт і мэта прагрэсіўнай эвалюцыі… Віват сапраўднай беларускай прафесуры!

  21. Уладзімер Русаковіч кажа:

    Алесь Астроўскі “1) Што вы лічыце адэкватным рэчаіснасьці (інакш -боскай праўдзе), што Сонца верціцца вакол Зямлі (геацэнтрычная сістэма) ці, наадварот, што ў сістэме зор і мас Зямля верціцца вакол Сонца (геліяцэнтрычная сістэма)? За якія думкі вы лічыце Джардана Бруна шарлатанам? Бруна спалілі ці не спалілі за тое, што ён настойваў на геліяцэнтрычнай сістэме?”
    – “Зямля верціцца вакол Сонца”. Але шарлатан Бруна беспадстаўна казаў пра “цэнтар сусьвету”, хоць сам займаўся багаслоўем, а ні зоркаўлікам, па-грэцку “астраноміяй”.
    – Лічу, зыходзячы з досьведа Джавані Мачаніга.
    Спадар Мачаніга замовіў ў спадара Бруна 2-месячнае навучаньне па сваёй кнізе “Мастацтва памяці”, выдадзеную ў 1582 годзе ад народзінаў Ісуса Збаўцы.
    Аднак, у выніку здольнасьць да запамінаньня ў Джавані Мачанігі не палепшылася, і той зьвярнуўся да каталіцкага сьледства.
    – Спалілі, але ні “за тое, што ён настойваў на геліяцэнтрычнай сістэме”, бо гэта нават у абвінавачаньні ня згадваецца.
    ___
    Алесь Астроўскі “2) Я ведаю, што ў Бібліі не напісана, што Сонца верціцца вакол Зямлі. Але зьмест гаворкі пра іншае. Пра тое, што ёсьць людзі, якія лічаць, што адзінай крыніцай ведаў пра Сьвет ёсьць Біблія (я лічу, што адзінай крыніцай ведаў пра Сьвет ёсьць сам Сьвет, які боскую праўду не хавае, а паказвае ўсім, хто жадае яе ВЕДАЦЬ), а калі ў ёй нечага не апісана, дык трэба зьвяртацца да царкоўных АЎТАРЫТЭТАЎ, якія маюць права інтэрпрэтаваць Біблію і тлумачыць, што зь яе ВЫНІКАЕ па тым ці іншым пытаньні (я лічу, што так узьнікае механізм падпарадкаваньня царкоўнай бюракратыі – клеру). Тое, што “Сонца круціцца вакол Зямлі” – гэта тыповая інтэрпрэтацыя клерам і “сьвятой інквізіцыяй” узаемаадносін Сонца і Зямлі ў часы Бруна. Ці ня так? Хто не падпарадкоўваўся вынікаўшай зь Бібліі інтэрпрэтацыі Сьвету ў тыя часы, таму пагражала вогнішча (яшчэ адзін прыклад – Галілей, які туды не паўшоў, адмовіўшыся ад боскай праўды на карысьць жыцьця). Ці ня так?”
    – “царкоўным АЎТАРЫТЭТАМ, які меў права інтэрпрэтаваць Біблію і тлумачыць, што зь яе ВЫНІКАЕ”, то бок “царкоўным бюракратам” і быў Джардана Бруна.
    – Так. Але гэта плагіят “клера і “сьвятой інквізіцыі”” на “інтэрпрэтацыю” паводле мудралюбскага збора твораў якраз старажытнагрэцкага язычніка Арыстоцеля – “Метафізіка”, які за адсутнасьцю вынаходніцтва францысканскім манахам Фрэнсісам Бэканам прыёмаў навуковага пазнаньня лічылі прымальным для “інтэрпрэтацыі”.
    Да таго яшчэ адзін толькі ягіпецкі грэк-язычнік Клаўды Пталямей у сваёй “Вялікай матэматычнай працы па астраноміі” занатаваў тую самую “інтэрпрэтацыю”.
    – Не. На “вогнішча”траплялі тыя, хто нежартоўна парушаў права царкоўнай грамады, да якой сябе адносіў. Галіліа Галілей “туды не паўшоў, адмовіўшыся ад” шарлатанства, бо на час напісаньня ў 1632 годзе ад народзінаў Ісуса Хрыста свайго твора “Гутарка пра дзьве найважнейшыя сістэмы сьвету” ён ня меў дастатковых доказаў сваім цьверджаньням. Спадар Галілей ня зблытаў здагадку, па-грэцку “гіпотэзу”, з “боскай праўдаю”, якая заставалася тады для яго “схаванай”.
    ___
    Алесь Астроўскі “3) Калі так, дык што ёсьць Боскай праўдай – тыя міфы, што кажуць клерыкалы, ці тое, што ёсьць на самой справе?”
    “міфы, што кажуць клерыкалы,” ня могуць стацца “Боскай праўдай”, хоць бы са сьведчаньня вучня Марка пра Ісуса паводле Бібліі, што ёсьць адной з “крыніцаў ведаў пра Сьвет, якая боскую праўду не хавае, а паказвае ўсім, хто жадае яе ВЕДАЦЬ” (Біблія. Дабравесьце паводле Мацьвея. Разьдзел 15. Вершы 1-14. http://www.knihi.com/biblija/40-macviej.html):
    “1. Тады прыходзяць да Ісуса Ерусалімскія кніжнікі і фарысэі і кажуць:
    2. навошта вучні Твае парушаюць звычай старцаў? бо ня ўмываюць рук сваіх, калі ядуць хлеб.
    3. А Ён сказаў ім у адказ: навошта і вы парушаеце запаведзь Божую дзеля звычаю вашага?
    4. Бо Бог запаведаў, сказаўшы: шануй бацьку і маці; і: хто ліхасловіць бацьку альбо маці, сьмерцю хай памрэ.
    5. А вы кажаце: калі хто скажа бацьку альбо маці: «дар Богу – тое, чым бы ты ад мяне карыстаўся»,
    6. той можа і не ўшанаваць бацьку альбо маці сваю; такім чынам вы скасавалі запаведзь Божую дзеля звычаю вашага.
    7. Крывадушнікі! добра прарочыў пра вас Ісая, кажучы:
    8. «Набліжаюцца да Мяне людзі гэтыя вуснамі сваімі і шануюць Мяне языком; а сэрца іхняе далёка адлягае ад Мяне;
    9. але марна шануюць Мяне, навучаючы вучэньням, запаведзям чалавечым».
    10. І паклікаўшы люд, сказаў яму: слухайце і разумейце:
    11. ня тое, што ўваходзіць у вусны, апаганьвае чалавека; а што выходзіць з вуснаў, тое апаганьвае чалавека.
    12. Тады вучні Ягоныя, прыступіўшы, сказалі Яму: ці ведаеш, што фарысэі, пачуўшы слова гэтае, запаняверыліся?
    13. А Ён сказаў у адказ: усякая расьліна, якую не Айцец Мой Нябесны пасадзіў, выкараніцца,
    14. пакіньце іх: яны – сьляпыя павадыры сьляпых; а калі сьляпы сьляпога вядзе, дык абодва ў яму ўпадуць.”
    ___
    Siarhiej “Пры чым тут нейкі марксізм?”
    Алесь Астроўскі “4) Пры чым тут Карл Мардэхай (ён жа Маркс)?”
    Адукацыя.
    “Жонка Крупскага” – Надзея Крупская, шчырая марскістка, распрацоўвала прыёмы ды навучальныя праграмы, якія застаюцца асноваю навучальнага “працэса” дагэтуль.
    Гэта тая “Цьмяная лабуда Маркса”, пра якую “нават прафесіяналы ўжо не ўзгадываюць”, але чамусь дагэтуль, хоць і “цьмяна”, вымаўляюць “савецкая адукацыя”.
    Гэта тое, пра што й дасюль павучаюць толькі на занятках па педагогіцы без “цьмянасьці”.
    Гэта тое, што вылучае нават мусульманскіх паўстанцаў ва ўсім сьвеце, якія атрымалі бязбожную рэлігійную вышэйшую адукацыю ў маскоўскім універсітэце дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы дый іншых марксісцкіх семінарыях пад рознымі “сьвецкімі” дый міжнароднымі назвамі.
    Таму кажны раз, калі прыгадваеце штось са “школьнае праграмы”, асабліва па гісторыі або грамадазнаўстве, бярыце пад увагу сваю адукацыю.
    Часам варта літаральна ад пачатку шукаць весткі па прадмеце быццам упершыню.
    Але ўсё роўна варта мець на ўвазе, што нават “шукаць” Вас вучылі ў гэтай самай “школе”.

  22. Уладзімер Русаковіч кажа:

    Прашу выбачэньня за няўважнасьць пры праўцы тэкстаў.
    ___
    Алесь Астроўскі “2) Я ведаю, што ў Бібліі не напісана, што Сонца верціцца вакол Зямлі. Але зьмест гаворкі пра іншае. Пра тое, што ёсьць людзі, якія лічаць, што адзінай крыніцай ведаў пра Сьвет ёсьць Біблія (я лічу, што адзінай крыніцай ведаў пра Сьвет ёсьць сам Сьвет, які боскую праўду не хавае, а паказвае ўсім, хто жадае яе ВЕДАЦЬ), а калі ў ёй нечага не апісана, дык трэба зьвяртацца да царкоўных АЎТАРЫТЭТАЎ, якія маюць права інтэрпрэтаваць Біблію і тлумачыць, што зь яе ВЫНІКАЕ па тым ці іншым пытаньні (я лічу, што так узьнікае механізм падпарадкаваньня царкоўнай бюракратыі – клеру). Тое, што “Сонца круціцца вакол Зямлі” – гэта тыповая інтэрпрэтацыя клерам і “сьвятой інквізіцыяй” узаемаадносін Сонца і Зямлі ў часы Бруна. Ці ня так? Хто не падпарадкоўваўся вынікаўшай зь Бібліі інтэрпрэтацыі Сьвету ў тыя часы, таму пагражала вогнішча (яшчэ адзін прыклад – Галілей, які туды не паўшоў, адмовіўшыся ад боскай праўды на карысьць жыцьця). Ці ня так?”
    – “царкоўным АЎТАРЫТЭТАМ, які меў права інтэрпрэтаваць Біблію і тлумачыць, што зь яе ВЫНІКАЕ”, то бок “царкоўным бюракратам” і быў Джардана Бруна.
    – Так. Але гэта плагіят “клера і “сьвятой інквізіцыі”” на “інтэрпрэтацыю” паводле мудралюбскага збора твораў якраз старажытнагрэцкага язычніка Арыстоцеля – “Метафізіка”, які за адсутнасьцю вынаходніцтва ангельскім правазнаўцам Фрэнсісам Бэканам прыёмаў навуковага пазнаньня лічылі прымальным для “інтэрпрэтацыі”.
    Да таго яшчэ адзін толькі ягіпецкі грэк-язычнік Клаўды Пталямей у сваёй “Вялікай матэматычнай працы па астраноміі” занатаваў тую самую “інтэрпрэтацыю”.
    – Не. На “вогнішча”траплялі тыя, хто нежартоўна парушаў права царкоўнай грамады, да якой сябе адносіў. Галіліа Галілей “туды не паўшоў, адмовіўшыся ад” шарлатанства, бо на час напісаньня ў 1632 годзе ад народзінаў Ісуса Хрыста свайго твора “Гутарка пра дзьве найважнейшыя сістэмы сьвету” ён ня меў дастатковых доказаў сваім цьверджаньням. Спадар Галілей ня зблытаў здагадку, па-грэцку “гіпотэзу”, з “боскай праўдаю”, якая заставалася тады для яго “схаванай”.

  23. VITAL кажа:

    звыклы беларус , я пра тое і кажу, што вы (атэісты, гностыкі..) паблыталі Бога–Творцу і Кіраўніка Сусьвету і нейкі “прадукт”….

  24. Уладзімеру Русаковічу.
    Калі людзі жадаюць у спрэчцы наблізіцца да ісьціны, яны імкнуцца даваць такія адказы на пытаньні, якія хаця б ня множылі пытаньняў.
    На жаль у нас так не атрымліваецца…
    Пару апошніх дзён я са сваёй адукацыяй ад “Крупскай і Маркса” (іншай займець умоў не было; відаць, у мяне не было тых магчымасьцяў, што ў вас) вымушаны быў аналізаваць узаемадачыненьні каталіцкай царквы з Капернікам, Бруна, Галілеям. Высновы такія:
    – ніхто з названых асоб ня быў шарлатанам. Наадварот, усе яны былі геніяльнымі людзьмі, з-за чаго ўбачылі шмат супярэчнасьцяў паміж праўдай рэчаіснасьці й афіцыйнай дактрынай таго часу і з-за гэтага мелі перасьлед!
    – Мачаніга ня быў ахвярай Бруна, а наадварот;
    – ваша іезуіцкая абарона злачынстваў каталіцкай царквы выдае вашу нейкую зацікаўленасьць у гэтым;
    – каб праясьніць усе пытаньні (асабліва для нашых чытачоў) біяграфіі Каперніка, Бруна і Галілея з апісаньнем іх узаемадачыненьняў з каталіцкай царквой (складзеныя на падставе аналізу дастаткова вялікай колькасьці крыніц) будуць пазьней выстаўлены на нашым сайце.

  25. Уладзімер Русаковіч кажа:

    Алесь Астроўскі “Мачаніга ня быў ахвярай Бруна, а наадварот”
    Выходзіць, што або Джавані Мачаніга ня ўтрымліваў Джардана Бруна 2 месяцы ў сябе дома ў якасьці платы за навучаньне, або ўтрымліваў, але ўсё ж навучаньне “памяці” дало плён?
    Калі ня тое й ні другое, тады спадар Бруна невук, які выдаваў сябе за знаўцу, па-італійску шарлатан.
    Ці мо спадар Мачаніга зразумеў, што яго надурылі, таму й ня стаўся сам “ахвяраю”, а зрабіў ёю “наадварот” спадара Бруна?
    ___
    Алесь Астроўскі “ваша іезуіцкая абарона злачынстваў каталіцкай царквы”
    Спадар Астроўскі, гэта беспадстаўнае абвінавачаньне на мой адрас.
    І наагул хоць бы выкрыцьцё мною “злачынства каталіцкай царквы” ад імя яе сьвятара Бруна ў дачыненьні да спадара Мачанігі яўна пярэчыць Вашаму цьверджаньню.
    ___
    Алесь Астроўскі “кампраміс можа быць заснаваны на тым, што навукоўцы пагодзяцца ўвесьці ў свой ужытак паняцьце “Бог”, а веруючыя пагодзяцца прыняць той зьмест гэтага паняцьця, які запрапануе навука”
    “навукоўцы” “таксама мусяць пагадзіцца”, што “навука” ёсьць часткаю “рэлігіі”, то бок грамадскай сьвядомасьці, паводле азначэньня такой “навукі”,
    як грамадазнаўства.
    Такім чынам, “навукоўцы” “пагодзяцца ўспрымаць” свае здагадкі, па-грэцку “гіпотэзы”, часам пажыцьцёвыя, у якасьці сваёй “рэлігіі” і перастануць адмаўляць, што “навукоўцы” такія самыя “веруючыя”, як і прыхоўваць сваю “рэлігійна-навуковае” прапаведніцтва “настойваньнем на секулярнасьці”.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы