nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Ад саветчыны да рускасьці

люты 25, 2014 | 9 каментарыяў

Мамонаў 5

 

Выстаўлены ніжэй тэкст узяты намі з г.зв. “Блакнота рускага недабітка” (http://ugunskrusts83.livejournal.com/). Аўтар яго нібы і невядомы, але па стылі й індэйных прынцыпах артыкул напэўна належыць аўтару папярэдняга артыкула – рускаму нацыяналісту Фёдару Мамонаву. Лічым, што гэты тэкст можа быць цікавы ня толькі рускім, а і тым, хто цікавіцца беларускай ідэалогіяй і палітыкай. Дзякуючы гэтаму артыкулу перад намі вымалёўваецца яшчэ адзін тып “рускага нацыяналіста” (узята адсюль: http://ugunskrusts83.livejournal.com/358633.html; дзіўная ілюстрацыя адтуль жа).

 

“Рускі «малы народ» – гэта не бунтоўная эліта (за наданьне гэтаму тэрміну адмоўнай канатацыі падзякуем Шафарэвічу) і нават не нацыяналістычны аналаг масонства, як думаюць многія. Рускі «малы народ», да прабачаць мяне за тоеслоўе, – гэта, у першую і апошнюю чаргу, НАРОД. Ён складаецца зь людзей рознага сацыяльнага становішча, аб’яднаных адзінай ідэнтычнасьцю [генетычнай? сьветагляднай? – Рэд.], якія звыклі атаесамляць сябе з гістарычнай Расеяй, Белым рухам 1917-21 гг., антысавецкай белай эміграцыяй, сялянскімі паўстанцамі 1920-30-х гг. і Рускім вызвольным рухам 1941-45 гг.

Антырускі генацыд, які ішоў поруч з савецкім этнагенезам, паставіў рускую нацыю на грань выміраньня. Апакаліпсіс XX стагоддзя выветрыў з рускіх былую імперскую ментальнасьць, замяніўшы яе якасна іншым светаўспрыняцьцем. Можна сказаць, што рускі на сёньня – гэта прыхільнік Белага руху зь ментальнасьцю ўсташаў.

Нацыяналізм «вялікага народу» можа быць толькі ўсёзьмяшальным. Таму ўсе спробы прышчапіць рускамоўнай біямасе РФ белагвардзейшчыну і гістарычную Расею загадзя асуджаныя на правал і прафанацыю. Асноўным супернікам тут выступаюць не канкуруючыя нацыянал-бальшавіцкія праекты, а сама тканіна, сама натуральнасьць «вялікага народу», які запраграмаваны на пакланеньне агіднаму ідэалагічнаму міксту, складзенаму з камунізму і аскаплёнага, вывернутага навыварат “рускага сьвету”. Дадамо сюды, што ўся гэтая абуральная пачварнасьць, гэтак мілая сэрцу «народушкі», смачна запраўлена цэлым арсеналам бутафорскага барахла – ад чэкісцкіх тужурак да сарафанаў. Гульлівы цырк пры адкрыцьці «Алімпіяды» выдатна гэта праілюстраваў.

Для разуменьня таго, чаму савецка-рускі народ заведама непапраўны, увядзем у наша апавяданьне такую ​​катэгорыю як «веліч». У паняційным апараце «вялікага народу» яна выконвае ролю арбітра паміж пластамі гісторыі, якія супярэчаць адзін аднаму. «Вялікі народ» натхняецца любой «веліччу», усё роўна – са знакам плюс яна або са знакам мінус. Вялікая перамога 1812 года стаіць у яго ў адным асацыятыўным шэрагу зь «вялікай перамогай» 1945-га, а вялікае асваеньне Сібіры – зь «вялікімі» сталінскімі будоўлямі (у лепшым выпадку, а ў горшым – з «вялікімі» рэпрэсіямі супраць ненавісных «ворагаў народу», якіх – так, да ведама – кожны саўрасок хоча вынішчыць пад корань). Размах дзейства асьвячае ў вачах «вялікага народу» само дзейства, нават крывавае і жудаснае. Адсюль у саўкоў [адначасна] людаедскі культ «Перамогі» і рэлігія Рэвалюцыі 1789-га ў іншай grande nation.

Ні ідэалогія, ні законы логікі ня ў сілах зьмяніць прыхільнасьцяў народу-крэтына, чыя псіхалогія і менталітэт завязаныя на гігантаманіі самага благога кшталту. Тут, дарэчы, крыецца прычына няпрыязі «вялікага народу» да ўсіх парасткаў сапраўднага нацыянальнага ідэалізму. «Вялікі народ» прынцыпова ня любіць ідэі, бачачы ў іх патэнцыйную небясьпеку. Варта вам выпісаць саўкоў са складу рускай нацыі на падставе банальнай ідэйнай несумяшчальнасьці чырвоных мутантаў з прадаўжальнікамі белай барацьбы, як тут жа ўздымецца выцьцё і ў вас паляціць шквал абвінавачваньняў у «падмене нацыі ідэалогіяй».

Методыка выбудоўваньня нацыянальнага пантэону ў «малога народу» зусім іншая. Яе агортвае не безыдэйная тытанамахія, а пераемнасьць традыцыі, абавязковай умовай якой зьяўляецца лагічнасьць і несупярэчлівасьць. Сукупнасьць нацыянальных паданьняў аточана піетэтам і ахоўваецца з усёй строгасьцю. Саладжавы «сінтэз гераічных старонак рускай гісторыі» натыкнецца тут на цьвёрдае і рашучае неразуменьне: Сувораў і тым больш Каппель ніколі ня будуць пастаўлены ў адзін шэраг з Жукавым і Ракасоўскім, і не з-за розніцы перакананьняў гэтых палкаводцаў, а з прычыны таго, што яны належалі да двух розных нацыянальнасьцяў [? – Рэд.].

Разьмежаваньне саветчыны і Русі прымае ў нацыяналізме «малога народу» татальны характар, не спыняючыся і перад апартэідам: у Рускай дзяржаве, незалежнасьць якой нам яшчэ трэба адваяваць у інтэрнацыяналу [аўтар напэўна мае на ўвазе не ІНТЭР-НАЦЫЯНАЛІЗМ, а безнацыянальную расейскую імперскую бюракратыю, падпарадкаваную глабалісцкай сіянакратыі. – Рэд.], прадстаўнікі былога народу-прыгнятальніка будуць абавязаны насіць пазнакі ў выглядзе чырвонай зоркі [відаць, перабор… – Рэд.]. Нельга разводзіць рускую ідэнтычнасьць ўсялякім іншародным збродам (а саўкі з рускімі прозьвішчамі для нас такія ж чужынцы, як каўказцы і сярэднеазіяны).

Гісторыя “малой” нацыі, па вялікім рахунку, раўназначная гісторыі яе нацыяналістаў (а не якой-небудзь «прыроджанай нацыянальнасьці», якая нібыта радніць рускіх патрыётаў з чырванасьцяжнымі клікушамі адкуль-небудзь з Крыму). Тыя ж, хто стаяў у нацыянальна-вызвольнай вайне па іншы бок барыкад бязь ценю шкадаваньня выкрэсьліваюцца з нацыянальнай супольнасьці. Такая жорсткая логіка нацыянальнага будаўніцтва. Як ні круці, не трывае яна духу савецкай іншародчыны, якую раз за разам рэжа сваімі бязьлітаснымі нажніцамі: што рускаму добра, тое саўраску сьмерць. Рускія нацыяналісты, ня бойцеся рэзаць цела «вялікага народу» і не зьвяртайце ўвагу на віск «прафесійных рускіх». Чым гучней будзе заяўленая наша руская іншасьць, тым хутчэй савецкая скаціна будзе загнаная назад у свой нярускі сьвінарнік.

Выбар гранічна жорсткі: альбо руская традыцыя сьвятой барацьбы з акупантамі, замкнёная ў адасобленым, бойкім і ведаючым свае інтарэсы «малым народзе» (не абавязкова малалікім, бо «драбніца» выяўляецца ня ў колькасьці, а ў ментальнасьці, заточанай на рэвалюцыйны парыў і адзіноту гэтага народу пасярод варожага савецка-мультыкультурнага сьвету), або марнаваньне сіл і нерваў на арганічна чужую нам савецка-рускую біямасу, якая ня толькі ніколі не ўбярэ нашу версію рускай ідэнтычнасьці, але і дыскрэдытуе, перакруціць яе пры любой магчымасьці, папярэдне запырскаўшы чырвоным паносам «народнай згоды і прымірэньня».

У корані заганны тэзіс, які падае рускіх як «гаспадара, які захварэў», які часова адхілены ад пульта кіраваньня, але варта яму па-мядзьведжы рыкнуть, як усё наладзіцца і ён зноў будзе дыктаваць сваю волю ня толькі суседзям, але і, мабыць, цэлай планеце. Па-першае, гэта фактычная памылка: у рэальнасьці рускія параўнальна невялікі народ, якому да панаваньня ня толькі ў сьвеце, але і ў РФ як да Імглістасьці Андрамеды. Па-другое, такі падыход спараджае палітычную абломаўшчыну. Народ-мядзьведзь стылістычна прайграе народу-ваўку, а расфуфыранае «вялікадзяржаўніцтва» – рэвалюцыйнаму экстазу рускага нацыяналізму.

Для «малых» нацыяналістаў рускія – гэта кампактная і ўгневаная нацыя ў поўным узбраеньні, якая дыхае нянавісьцю да савецкай спадчыны і ў сваёй непрымірымасьці гатовая сысьці нават у Бранскія лясы, як тое зрабілі байцы РОНА [частка Рускай вызвольнай арміі часоў Другой сусьветнай] пасьля вяртаньня чырвоных акупантаў. Гэта партызанскі, паўстанцкі народ. Ён ганарыцца сваімі продкамі, што біліся з камунізмам ў саюзе з замежнымі дзяржавамі (толькі б за белую свабодную Расею!) і ўпарта не разумее папрокаў у «паражэнстве», бо яго вайна не грамадзянская, але нацыянальна-вызвольная, а таму аргумент пра «стральбу ў рускіх братоў» адпадае сам сабой.

РФ – ня Веймарская Нямеччына і ніколі ёй не была, колькі б ні талдычылі пра адваротнае пацрыёты і лібералы. Пачнем з таго, што для рускага аналага Веймарскай рэспублікі яна залішне прасторная. Хоць бы таму час спыніць спадзяваньні на «рускае 30 студзеня». Замест таго, каб чакаць ад «вялікага народу» нямецкіх паводзінаў (немцы ў 1933-ім – адна справа, а саўкі ў 2014-м – зусім іншае), варта ўявіць на месцы РФ ня Веймар, а дзясятак Ірландыяў, кожная зь якіх можа стаць базай для разгортваньня рускага вызвольнага руху.

Разам зь «вялікадзяржаўнай» паказухай неабходна адкінуць і дробнатраўчатую буржуазнасьць, якую часьцяком прыпісваюць «малым народам». За гэтую блытаніну трэба дзякаваць людзей накшталт Шырапаева, бо менавіта яны настойліва кананізавалі буржуа, спадзеючыся выветрыць смурод саветчыны смуродам лібералізму. Пазадаем яму і тым, хто зь ім, рытарычныя пытаньні. Ці зьяўляюцца буржуазнымі латвійскія і эстонскія «лясныя браты»? Ці буржуазныя харвацкія ўсташы? Ці буржуазныя славацкія глінкаўцы? Ці буржуазныя чачэнскія баевікі? Ці буржуазныя заходнеўкраінскія майданаўцы? На гэтым размову пра ўяўную буржуазнасьць «малых народаў» можна зачыняць.

Ахілесавай пятой «вялікага рускага нацыяналізму» варта прызнаць, акрамя ўсяго іншага, і адсутнасьць у ім выразна выпрацаванага «вобразу ворага». Любы нацыяналізм мае патрэбы ў выразнай дэманалогіі. Што б ні казалі, але нацыянальная ідэя калі й не будуецца на нянавісьці ў чыстым выглядзе то, прынамсі, мае патрэбу ў адладжаным выхадзе для яе.

Ва ўкраінскім выпадку Вораг персаналізаваўся ў рэжыме Януковіча, які стаў сінонімам «акупацыі». Для актывістаў Майдана цяперашняя ўлада ня проста «дрэнны ўрад» (як быццам урад Юшчанкі, за які калісьці агітавалі праварадыкалы УНА-УНСО, быў добрым!). Для іх яна, перш за ўсё, каланіяльная адміністрацыя, якая абапіраецца на неўкраінскі Паўднёва-Усход з «сэрцам імглы» ў Данецку (адна зь мянушак Януковіча – «янакіеўскі антыхрыст»; як бачым, тут сярэднявечная эсхаталогія перамяшаная з этнакультурнай непрыязнасьцю да «данецкіх»).

У дэманалогіі ўкраінскага руху паўднёва-ўсходнія вобласьці маюць статус «пекла на зямлі», чые насельнікі – увасобленыя дэманы апраметнай, біялагічна схільныя ненавідзець усё ўкраінскае. Гэтых дэманаў трэба альбо зьнішчыць, альбо выгнаць яшчэ далей на ўсход, але ніякага міру зь нячыстай сілай быць ня можа. Кагосьці такая логіка пакарабаціць да глыбіні душы, але менавіта ёй ўкраінскі нацыяналізм абавязаны сваім посьпехам. Без татальнай «фобіі» (антыкамунізму і «русафобіі») не было б дэманціраваных ідалаў Ільіча па ўсёй Украіне, не было б малойчыкаў, якія кідаюцца на «Беркут» (які ўкамплектаваны тымі самымі «дэманамі» з Крыма і Данбаса), не было б захопленых праварадыкаламі гарадскіх адміністрацый [паміж “захадам” і “ўсходам” Украіны дысананс больш нацыянальна- ды маральна-культурны – Рэд.].

Які «вобраз ворага» прапануецца «вялікаму народу» з боку «прафесійных рускіх»? Звыклая цягамоціна ў выглядзе паўсюдных «чуракк», «хачэй», «этназлачыннасьці», «жыдоў» ды іншай бытавухі [ня ўсё тут “бытавуха”. – Рэд.]. Ці можна сур’ёзна казаць пра палітыку, гісторыі, ідэалогію, калі «рузке віцязь» як ашалелы бяжыць на чарговы мітынг у памяць «15-гадовай Мані, забітай за слоік ягі». Вы вызначыцеся: ці нацыянал-бытавуха з Маняй і ягой, ці вызвольны нацыянал-рэвалюцыйны рух з Куцепавым і Камінскім. Зрэшты, заклікаць да каго-небудзь залішне, ментальнасьць «прафесйна рускіх» наўпрост процілеглая маёй ментальнасьці рускага «ічкерыйца». Я дык па наіўнасьці ўсюды шукаю інтарэс для ўласнага невялікага народу, зацкаванага оркамі ды чэкістамі, а не напружваюся дзеля саветызаваных чужынцаў.

Рускаму антысавецкаму нацыяналізму даўно час разглядзець у рэжыме Пуціна нешта больш злавеснае, чым пасрэдную аўтарытарную хунту. Пуцінізм як акупацыйны феномен, як апошняе ўвасабленьне Інтэрнацыяналу на руінах разбуранай рускай дзяржавы – такім павінен выглядаць «вобраз ворага» у нашай сітуацыі. Але гэта яшчэ ня ўсё. У кожным саўку, які праходзіць міма, рускі чалавек абавязаны бачыць ня толькі ідэйнага, але і этнічнага ворага (і нават расавага: не забываем, што фенатып савецкіх не вялікарускі, а ў чыстым выглядзе мардоўскі).

Зьмяняецца і матывацыя нацыяналістаў. Ім бессэнсоўна «прыходзіць ва ўладу» або нават «захопліваць» яе. Ірландскія рэвалюцыянеры ня ставілі мэтай пераварот у Лондане. Замест гаварыльні пра тое, «як нам уладкаваць Расею», рускія нацыяналісты [мусяць] узяць на сябе цяжар пошукаў «рускай Западэншчыны», плацдарма, падобнага на Галічыну, зь якой, як вядома, ідэалогія Бандэры і зьдзейсьніла кідок за Збруч. Ад рускіх нацыяналістаў пакуль не патрабуецца куды-небудзь «кідацца», ім проста трэба адшукаць нарэшце “рускую Тайвань»…

Ідэальным зь гістарычнага і рэгіянальна-палітычнага пунктаў гледжаньня ўяўляецца варыянт Пскоўшчыны – вобласьці, дзе з 1918 па 1950-я гг. ня тухла полымя нацыянальна-рускай партызанкі. Калі шукаць паўнакроўны рускі «Бандэрштадт» (Уласаўград?), то знайсьці яго можна толькі ў Пскове – горадзе, над якім у 1941-44 гг. свабодна лунаў рускі трохкаляровы сьцяг.

Гэтыя развагі цяжка чытаць без уздрыгу ня толькі саўку, але і рускаму чалавеку. На двары 2014 год, ва Ўкраіне нацыянальная рэвалюцыя, а мы – рускія – знаходзімся ў прылазьніку нацыяналізму (ды і ўваходзім у яго толькі дзякуючы такім тэкстам, як гэты; не палічыце за фанабэрыю, але я ня бачу побач публіцыстаў, думаючых у аднолькавых са мной танах; ёсьць нешта падобнае, але да поўнага супадзеньня поглядаў яшчэ далёка; пакуль я ўсяго толькі «белая варона”).

Адзінае, што можа суцяшаць на фоне ўкраінскага посьпеху: без рускіх (г.зн. без расейскай пратэстнай актыўнасьці ўнутры РФ – а яе можа ажыцьцявіць толькі «альтэрнатыўны» рускі народ насуперак саўкам) у суседзяў усё роўна не атрымаецца нічога ўцямнага і даўгавечнага (не палічыце за пахмурны прагноз у дачыненьні да вынікаў Майдана). Прынамсі, ня трэба ўпадаць у адчай наконт персьпектыў. Сёньня ідэю «іншых рускіх» успрымуць сто чалавек. Заўтра іх будзе тысяча. Дзесяць тысяч ідэйных прадаўжальнікаў справы Туркулы і Камінскага – ужо велізарны посьпех.

Калі ж нашых прыхільнікаў будзе ня дзесяць, а сто тысяч (пры адпаведна пастаўленай прапагандзе атрымаць такую ​​лічбу ня вельмі складана), і калі кожны зь іх заклапоціцца «рускай Тайваньню», то, хто ведае, можа, дзе-небудзь на прасторах РФ запалае свая, руская «Чачня». І гэтую «Чачню» ўжо не падкупіш цацкамі – бо характар ​​антысавецкай рускай ідэнтычнасьці такі, што спарадзіць Кадырава яна ня зможа ні пры якіх абставінах”.

 

9 каментарыяў

  1. Litvarus кажа:

    Мяркую, што реакцыйнасць (на усіх дыспутах Жыріноўскага з дэмакратамі за яго галасуюць ў 3-4 раза больш людзей чым за демакратаў) нараджаецца “вялікасцью” Расеі, якая ў сваю чаргу, праістекае ад колькасці насельніцтва і тэрыторыі РФ. Адкуль, думаю, што пакуль РФ не пачне распадацца, рускіе прагрэсіўные мысляры не змогуць ажыцявіць свае планы – стварыць рускую дэмакратычную краіну. Калі ж Расея пачне распадацца і там пачнецца нацыянальна-дэмакратычнай рэвалюцыя, а Беларусь застанецца яе калоніяў (як зараз), то наша Сіневокая стане Вандэяй, где збярэцца усе самае мракабеснае што ёсць ў Расеі. К таму часу усталюецца Украіна і усё нашае Палессе будзе імкнуцца да Украіны, таксама як гарадзеншчына цяпер глядзіць на Польшчу. Адбудзецца чарговый раздел Беларусі паміж суседзямі. На нашай тэрыторыі усталюецца агульны сметнік для усей Усходняй Еўропы. Адсуль выснова – як мага хутчэй з нашага народу ствараць нацыю. Мая прапанова вядомая – адмаўляцца ад назвы “белые рускіе”, якая не дае нашаму народу стаць нацыяй. З рускімі аўтарамі апошніх артыкулаў, я згоден (не ўнікаячы ў тонкосці, ў якіх я не разбіраюся паколькі зацыклен на нашай айчыннай тэматыке).

  2. Litvarus кажа:

    Аб тым, што непреадольная цяга да Вялічча ( ў інтэлектуальным аспекте гэта цяга да Ідэала і безмерных да глупасці экстрапаляцый, ў духоўным аспекте гэта цяга да Святасці) у рускіх, з адначасовай іх тэхналагічнай адсталасцью ад Захада, робіць рускіх рабамі і такім незвычайным народам, трапна зауважыў М. Лермантаў: “И скажешь сам надменно.- пускай я раб, но раб Царя вселенной”.

  3. Tverbelarusklan кажа:

    Вы бы лучше почитали, что этот “дядя Федор” пишет в своем ЖЖ про беларусов, украинцев и поляков. Что он призывает к геноциду инородцев, вершить который будет он во главе со “святым, малым русским народом”. Вобщем, Смесь Розенберга с хлыстами и прочими сектантами.

  4. Siarhiej кажа:

    Вось таксама сайт шызанутых імперцаў: http://ruskline.ru/

  5. Licvin кажа:

    Справы, братэлы, сур’ёзныя. Фактычна анэксія Крыма пачалася і невядома якім чынам яна завершыцца. Расіі будзе не вельмі зручна ўтрымліваць Крым на сваім балансе. Але ў расіян ёсьць загатоўка аб пракладцы дамбы праз праліў з Кубані да Крыма. Акрамя таго павысіўшы ўзровень фінансавага абеспячэння крымчан у разы, Расія пагасіць патэнцыяльны супраціў. Расія пачынае браць свой імперскі рэванш. Хто будзе наступным? Успомнім, як наш лідэр аднойчы ўзрушана зазначыў: ”Такога нават пры Сталіне не было”.
    Магчыма трэба пачынаць сушыць сухары…

  6. Litvarus кажа:

    Сп.Tverderusklan, я таксама мог бы намекнуць на тое што я сегодня ці учора вычытаў ў прессе, бляснуць сваёй эрудыцыяй. Але я імкнуся пісаць як мага прасцей. Хто такі “дядя Федар”, хто такі “малы рускі народ”? Дядя Федар гэта Дастаеўскі? Калі так. Так я даўно зауважыў што нерускіе, якіе вырашылі пераўтварыцца ў маскалёў са скуры вылязяць каб хутчэй імі стаць. Наш Дзержынскі ўзяўся за самую брудную справу у рускіх бальшавікоў, а наш Федар вырашыў даць маскалям абгрунтаванне іх святой міссіі і антысемітізм. Не ведаю як будзе ў будучыні, але пакуль наш народ дэманструе вышэйшую ступень халуйства перад маскалямі.

  7. Litvarus кажа:

    Сп. Літвін, калі афера з Крымам у Путіна атрымаецца, наступнай тэрыторыяй, лічыць Саакашвілі, будзе адна з прыбалтыйскіх рэспублік. Але ж яны ў НАТА! Але я думаю, што у Путіна нічога не атрымаецца. А крымскіе татары атрымаюць амаль што Незалежнасць.Не будзе лі крымская афера Путіна канцом РФ? Шмат якіе дурні з апазіцыі марыць пра гэта, забываючы што усе, што адбываецца вакол нас можа быць павернута супраць нас. Напрыклад, Беларусь апошні бастыен мракабесія ў Еўропе, калі Расея стане дэмакратычнай. Твая ідэалогія, што усе вакол Расеі могуць выратвацца толькі разам з ею, сп. Літвін, памылковая. Выратоўвацца трэба кожнаму паасобку, таму што усе суседзі мараць пажывіцца са Слабага. Не толькі такі Захад. Такіе усе.

  8. Licvin кажа:

    Амаль згодны, шаноўны Літварус. Але наконт ”памылковай ідыялогіі” вы тут не разабраліся. Рваць цяльняшку на грудзі і ісьці на Расею бессэнсоўна зараз, бо мы моцна залежны ад Расеі. Разам з тым тактычна, граматна, пераканаўча тлумачыць расіянам аб памылковасьці іхняга імперскага падыхода ў міжнародных і ўнутраных справах — гэта наш абавязак і наша стратэгія і тактыка. Расея, Вялікая Расея ( як толькі кажаш рускім слова ”Вялікая Расея”, дак у іх зразу ўзнікае слабіна ў нагах,) Вялікая Расея — гэта кантынент, гэта цывілізацыя і на гэтым кантыненце жывуць сотні раўнапраных народаў. Сутнасьць Расеі — мацаваць гэтыя народы …і далей па логіцы тэкста. Пры гэткім падыходзе нашы браты зразу страчваюць дамінанту і не ведаюць што казаць далей. Звычайна яны кажуць, што трэба аб’яднацца пад адной коўдрай. Тады тлумачыш ім, што я моцна храплю, да таго ж наеўшыся бульбы часцяком ноччу пускаю моцны і смярдзючы пёрд, а як падап’ю, то магу пад коўдрай пераблытаць сваю жонку з жонкай рускага братэлы… Звычайна ім крыць нечым, разам з тым яны не кідаюцца на мяне, бо я сказаў ім сакральныя для іх словы ”Вялікая Расія!”
    Звярніце, як умела карыстаюца гэтым лозунгам ”Вялікая Расія” разумныя і дальнабачныя габрэі. Яны ўжо міліярды міліярдаў паклалі ў свае кішэні, і па ранейшаму застаюцца лепшымі сябрамі рускіх братоў. Хазанаў аднойчы расказаў па тэлебачанню, як Ельцын прамаўляў поўгадзіны тост ”За Вялікую Расію”, гэта быў такі гумар з сатырай, што абрагатацца можна было!
    2. Тут ёсьць адзін вельмі сур’ёзны пункт. У 1994 годзе ЗША І Расея падпісалі міжнародны догавар, дзе ўзялі на сябе гарантыі і абавязак заховываць суверынітэт, незалежнасьць і тэратарыяльную цэласнасьць Украіны і Беларусі, як краін, якія добраахвотна адмовіліся ад ядравая зброі !!! Пры анексіі і захопе тэрыторыі Украіны ўзнікне вельмі непрыемны прэцэндэнт для ЗША і Еўрапейскай цывілізацыі, калі ЗША і Захад не здоляюць быць гарантам незалежнасьці і суверынітэта ў данным выпадку Украіны. Што стане вельмі сур’ёзным фактарам для Ірана, КНДР, і з будучыне і другіх дзяржаў мець сваю ядравую зброю!
    3. Таму, як скажа Вашынгтон, так і зробіць Крэмаль. Хутчэй за ўсё — гэта дымавая завеса, нешта яны пад шумок будуць рабіць значнае і для сусветнай алігархіі важнае. Можа Венесуэлу замочаць, можа некаму іншаму пістон паставяць, можа базу ВМС у Чорным моры пабудуюць?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы