nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Трамп ці Байдэн: з 20.01.2021 людская цывілізацыя пачала жыць у антыўтопіі (частка 7)

25 студзеня, 2021 | 10 каментарыяў

Рэдакцыя.

Некаторыя нашы чытачы прапануюць нам не выходзіць геаграфічна далёка за межы Беларусі ў аналізе нашых беларуска-літвінскіх праблем. Аднак мы ведаем (як, напэўна, і многія іншыя), што для таго, каб нашы праблемы аналізаваць ня толькі на ўзроўні пытаньняў “што?”, “дзе?”, “калі?”, “як?” (гэта і бяз нас робяць шматлікія СМДІ, наўмысна абмяжоўваючы ўзровень разуменьня рэчаіснасьці ў сваіх аўдыторыях), а і на ўзроўні пытаньняў “чаму?” (тым больш “навошта?”), нам трэба выходзіць за межы Беларусі. Прычына простая: ня столькі падзеі ў Беларусі вызначаюць падзеі ва ўсім людскім Сьвеце, колькі наадварот: падзеі ў маштабе ўсяго чалавецтва істотна ўплываюць на тое, што адбываецца ў Беларусі. Таму мы так упарта працягваем сачыць за ЗША – у значнай ступені палітычным і тэхналагічным цэнтрам сёньняшняй людскай цывілізацыі. У даным выпадку мы будзем аналалізаваць асноўнае з таго, што зьвязана з разьвітальным выступам Трампа й інаўгурацыяй Байдэна. Выснова з нашага аналізу падана вышэй у назве данай часткі матэрыялаў. Як мы да яе прыйшлі, падана ніжэй.

 

Армія ЗША.

У якасьці зачыну варта нагадаць пра “слупы” амерыканскай дэмакратыі, якія падтрымлівалі яе некалькі стагоддзяў. У канцы 2020-га года ўсім, каму гэта было цікава, стала зразумелым, што амаль усе яны падточаны “нейкімі цермітамі” і ўжо не існуюць у якасьці цывілізацыйных апор – слупы абрынуліся (пра гэта мы пісалі ў 4-й частцы данай серыі матэрыялаў – https://nashaziamlia.org/2021/01/04/10185/#more-10185). Спадзеў у ратаваньні амерыканскай дэмакратыі заставаўся толькі на… армію ЗША. Гэты спадзеў сілкавалі сцэны шчырай прыхільнасьці вайскоўцаў да Трампа – сцэны, якія немагчыма з’імітаваць (гл., напрыклад, тут –  https://www.youtube.com/watch?v=6HTaZaXFRpA).

Аднак у амерыканскіх узброеных сілах, акрамя шэрагоўцаў, сярэдняга і высокага ўзроўняў кіраваньня, ёсьць яшчэ і самы высокі кіраўнічы ўзровень. Ім зьяўляецца Аб’яднаны камітэт начальнікаў штабоў узброеных сіл ЗША. Відавочна, што “цермітам” дастаткова было падтачыць яго. Відаць, так і было зроблена…

12 студзеня 2021 года быў распаўсюджаны зварот Камітэту НШ да вайсковаслужбоўцаў (на фота зьлева старшыня Камітэту Мак Мілі), у якім сярод іншага было заяўлена (https://www.dw.com/ru/komandovanie-vooruzhennyh-sil-ssha-osudilo-besporyadki-v-vashingtone/a-56208382 ; https://rg.ru/2021/01/13/rukovodstvo-vs-ssha-vystupilo-s-zaiavleniem-posle-besporiadkov-u-kapitoliia.html ; https://www.swissinfo.ch/rus…), што… “Забурэньні з ужываньнем гвалту 6 студзеня (2020 г.) сталі непасрэдным нападам на Кангрэс ЗША і канстытуцыйны працэс краіны Вайскоўцы павінны ўвасабляць каштоўнасьці й ідэалы краіны, а таксама падтрымліваць і бараніць Канстытуцыю … Правы на свабоду слова і сходаў нікому не дазваляюць зьвяртацца да гвалту, падбухторваньняў да бунту ці паўстаньня 20 студзеня 2021 года ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй, зацьверджанай штатамі й судамі, засьведчанай Кангрэсам, абраны прэзідэнт Байдэн ўступіць на пасаду і стане нашым 46-м галоўнакамандуючым“.

Стала зразумелым, што апошняя апора амерыканскай дэмакратыі… таксама абрынулася, а разам зь ёй і апошнія спадзевы прыстойных людзей на спыненьне працэсу заняпаду ўсёй людскай цывілізацыі.

Разьвітальная прамова 45-га.

Трамп маўчаў некалькі дзён, а затым перад самым 20.01.21-м выступіў з разьвітальнай і падводзячай вынік яго 4-гадовай працы прамовай (у нейкай ступені гэта таксама была і прамова-пакаяньне, і прамова-наказ).

А што яму цяпер заставалася рабіць?…

(на рускай мове ці з субтытрамі яе можна праслухаць і паглядзець тут: https://www.youtube.com/watch?v=x05zCm0TjaU ; https://www.youtube.com/watch?v=epSmcbivYAs).

Калі ня браць да разгляду ўступную частку прамовы (зь яе фармальна-абавязковымі выказваньнямі ўдзячнасьці ўсім, хто падтрымоўваў Трампа за час яго прэзідэнцтва) і яе заключную частку (з яе абавязковым: “Хай дабраславіць Бог Амерыку!”), дык, абагуліўшы, пра прамову можна сказаць наступнае:

– у ёй на гэты раз не было ніякіх узгадак пра выбары, якія прайшлі, і пра тыя фальсіфікацыі на іх, якія дазволілі “дэмакратам” скрасьці гэтыя выбары ў сапраўднага пераможцы, а разам зь ім і ва ўсяго амерыканскага народу (пра гэта, нагадаем, Трамп дастаткова падрабязна выказваўся, напрыклад, тут – https://nashaziamlia.org/2020/12/26/10169/#more-10169 – ці тут – https://nashaziamlia.org/2021/01/10/10196/#more-10196);

– прамова выглядала шчырай, праўдзівай, а таксама была патрыятычнай;

– асноўную частку прамовы склаў пералік разнастайных дасягненьняў Трампа за перыяд яго прэзідэнтцва (ёсьць меркаваньні некаторых назіральнікаў, што Трамп, нягледзячы на шматлікія штучныя перашкоды яму, на пасадзе прэзідэнта ЗША сапраўды зрабіў вельмі шмат для дабрабыту і самапавагі амерыканцаў – у гэтым сэнсе зьяўляецца адным з самых выбітных прэзідэнтаў ЗША);

– таксама Трамп адзначыў, што за час свайго прэзідэнцтва ён не распачаў ні адной вайны;

– большасьць з таго, што Трамп лічыць сваімі дасягненьнямі, мы таксама лічым пазітыўнымі справамі (выключэньне складаюць некаторыя “дасягненьні”, зьвязаныя з блізкаўсходняй палітыкай гэтага ўладара Белага дому, якія мы лічым сумніўнымі).

Прад’явы.

Мы, як, напэўна, і многія іншыя людзі, якія спадзяваліся на супрацьлеглае заканчэньне прэзідэнцкай выбарчай эпапеі 2020 года ў ЗША, апынуліся ў стане расчараваньня. І хаця надзея на справядлівасьць апошнія месяцы таяла паступова, нават мы за некалькі дзён да 20.01.21 пакідалі для сябе 1% верагоднасьці для таго варыянту, пра які казалі пазітыўна арыентаваныя прыхільнікі кансьпіралогіі – такія, напрыклад, як Алёна Падружкіна, прафесар Ігар Панарын ці прыхільнік расейскага імперыялізму і Лу-кі, яры інтэграст, балгарын Пламен Паскаў (фоты ўнізе)

(У дадатак да таго, што ёсьць на сайце, можаце паспрабаваць атрымаць “асалоду”, напрыклад, ад такіх рэпартажаў гэтых людзей, як – https://www.youtube.com/watch?v=GgOifTzBnPE ; https://www.youtube.com/watch?v=p3hk71JnV5I ; https://www.youtube.com/watch?v=D82t0WOyCRI ; (https://www.youtube.com/watch?v=q21dk4Al05s ; https://www.youtube.com/watch?v=XP7qYcrh3C8 ; https://www.youtube.com/watch?v=Zmd2A1Wvd4Q).

Аднак усе іх “аптымістычныя прадказаньні” на практыцы аказаліся казкамі для дарослых (калі не наўмыснымі PR-акцыямі, накіраванымі на нейтралізацыю патэнцыйнай актыўнасьці пэўнай часткі незадаволеных тым, што адбываецца). Пазітыўны вынік ад гэтых кансьпіралагічных мрой, на якія мы спадзяваліся, цяпер заключаецца толькі ў тым, што далей мы ні на што падобнае ўжо спадзявацца ня будзем… Ды іншым ня раім.

Аднак многія людзі горш перажывалі страту спадзеваў на добры вынік прэзідэнцкіх гонак у ЗША. Некаторыя зь іх пачалі паводзіць сябе дзіўна: напрыклад, гучна выказваць прэтэнзіі ў адрас Трампа – маўляў, ты ж абяцаў

Як канкрэтна гэта выглядае, можна паглядзець на прыкладзе аргументацыі “Глогера з Маямі”. Вось яго пастаноўка пытаньня: “Ты прэзідэнт. Ты на ўвесь сьвет распавёў пра парушэньні на выбарах. Ты нас у гэтым пераканаў. Цяпер каля 70% амерыканцаў ня вераць у дэмакратычныя выбары. Якое меў права прэзідэнт ЗША пасьля гэтага сыходзіць са свайго паста і пакідаць амерыканцаў у стане зьняверанасьці, маральнага ўпадку, пачуцьця несправядлівасьці? Якое ён меў права ўсё гэта кінуць? Ён абавязаны быў нешта зрабіць. Нельга ж так…”  (гл. тут – https://www.youtube.com/watch?v=GIF3O48U1s4 – час 0:00- 2:00)

Аднак, каб аб’ектыўна ацаніць паводзіны Трампа, “які здаўся”, найперш трэба адэкватна ацаніць актуальную грамадска-палітычную сітуацыю ў ЗША. Давайце абагулім яе яшчэ раз.

Па-першае, так званыя “дэмакраты” татальна зфальсіфікавалі (скралі) прэзідэнцкія выбары. Вынікам чаго стаў незаконны, абсалютна злачынны захоп вышэйшай выканаўчай пасады ў ЗША – пасады прэзідэнта. Фактычна адбыўся дзяржаўны пераварот з узурпацыяй дзяржаўнай улады. Найцяжкае злачынства, зьдзейсьненае па змове “групы асоб”.

Другое. Перад усім Сьветам была цалкам разбурана рэпутацыя ЗША, як “узорнай заходняй дэмакратычнай краіны, якая мае надзейныя дэмакратычныя інстытуты са шматсотгадовай гісторыяй дэмакратычнага кіраваньня”.

Але перад тым, як адбыцца ўсяму адзначанаму вышэй, першапачаткова, перад гэтым, мусіла адбыцца тое, што тут мы называем трэцімшляхам шантажу ці карупцыйнага подкупу нейкія “церміты” павінны былі захапіць і падпарадкаваць сабе ўсе амерыканскія СМІ (уключаючы ўсе каналы тэлебачаньня, усе папяровыя выданьні, усе сацыяльныя е-сеткі). Тое ж было зроблена з усімі ключавымі выбарчымі камісіямі, судамі (усе 60 позваў у суд са скаргамі на фальсіфікацыю выбараў з прывядзеньнем 100%-х доказаў не былі нават прыняты да разгляду), усімі сьпецслужбамі (найперш ФБР і ЦРУ), пракуратурамі, губернатарамі штатаў, заканадаўчымі асамблеямі асобных штатаў і Кангрэсам ЗША (які пад прэтэкстам нападу на яго таксама ня стаў разглядаць доказы фальсіфікацый). Той жа лёс напаткаў многіх чальцоў Рэспубліканскай партыі ЗША, асоб у акружэньні Трампа, прадстаўнікоў вышэйшага каманднага складу арміі ЗША.

А яшчэ перад гэтым “церміты” павінны былі захапіць Галівуд, універсітэты, амерыканскі ІТ-сектар, вядучыя транснацыянальныя карпарацыі… Будзем лічыць апошняе чацьвёртым, а на справе тым, з чаго ўсё пачалося.

Калі Трамп убачыў, якая сіла яму супрацьстаіць, калі ён зразумеў, што на яго баку толькі купка адчайных справядліўцаў ды вялікая маса неарганізаваных “рэднэкаў”, зацікаўленых у нармальных ЗША, ён напэўна зразумеў, што спроба зьдзейсьніць чарговы “рашучы крок” будзе ня больш чым авантурай, якая завяршыцца кепскімі наступствамі. Значна больш кепскімі, чым тыя, напрыклад, якія выклікаў “напад на Кангрэс”. У выніку Трамп вырашыў… адступіць ці здасца (што з гэтага на самай справе – пакажа час).

ГАГАНЦКАЯ ЗАСЛУГА ТРАМПА ПЕРАД АМЕРЫКАНСКАЙ НАЦЫЯЙ І ЎСЁЙ ЛЮДСКАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫЯЙ ЗАКЛЮЧАЕЦЦА Ў ТЫМ, ШТО ЁН СВАІМ УПАРТЫМ ЗМАГАНЬНЕМ ДА САМАГА РАЦЫЯНАЛЬНА МАГЧЫМАГА КАНЦА ПРАДЭМАНСТРАВАЎ УСЯМУ СЬВЕТУ ЎСЁ ТОЕ, ШТО МЫ АДЗНАЧЫЛІ ВЫШЭЙ У ЧАТЫРОХ АБЗАЦАХ. Ужо толькі за гэта мы мусім выказаць яму нашу вялікую беларуска-літвінскую падзяку!

Таксама ён сваёй 4-гадовай дзейнасьцю на пасадзе прэзідэнта ЗША яшчэ раз пацьвердзіў вядомую ісьціну: у цэлым добрае жыцьцё людзей у любой краіне вызначаецца найперш тым, наколькі прыстойныя ды разумныя людзі будуць ёю кіраваць…

– – – –

Дзіўныя паводзіны “дэмакратаў”.    

Між тым, у інтэрвале часу паміж 6-20.01.2021 г. амерыканскія “дэмакраты” таксама ня спалі. Яны актыўна дзейнічалі. Толькі вось іх дзейнасьць была нейкай дзіўнай.

Яны ініцыявалі ў Кангрэсе працэдуру чарговага імпічменту Трампу за тое, што ён “заклікаў напасьці на Кангрэс” (на справе Трамп ні да чаго падобнага не заклікаў). У выніку Трамп стаў першым у гісторыі ЗША прэзідэнтам, супраць якога імпічмент пачынаўся двойчы.

Яны акружылі Капітолій высокай сьцяной з калючым дротам і перакрылі ад транспартнага руху цэлы раён у Вашынгтоне, дзе знаходзіцца Кангрэс. Яны прыцягнулі туды 25 тысяч вайскоўцаў і чальцоў Нацыянальнай гвардыі для аховы (https://www.youtube.com/watch?v=MXK-sfmFfAg).

А аднойчы ноччу ў гэтай зоне ў 2.000 служачых Нацыянальнай гвардыі была прынята прысяга і яны сталі паліцэйскімі, якія могуць мець і выкарыстоўваць зброю (https://www.youtube.com/watch?v=ZQdB1dDHoI0).

Дзіўная інаўгурацыя 46-га прэзідэнта ЗША.  

Інаўгурацыя Байдэна таксама была дзіўнай. На ёй прысутнічала “рэкордная” колькасьць людзей – аж некалькі сотняў чалавек (некаторыя фоты зь яе гл. ніжэй).

Трансьляцыю зь інаўгурацыі Джо Байдэна з каментаваньнем на рускай мове вы можаце паглядзець і праслухаць, напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=HJrOmk36JKE.

Галоўнае, што запомнілася з выступу Байдэна – гэта заклік да яднаньня ўсіх амерыканцаў.

Але, каб словы “дэмакратаў” нешта значылі…

Дзіўныя першыя ўказы Байдэна.

Літаральна адразу пасьля інаўгурацыі Байдэн кінуўся ў Белы дом, дзе пачаў хутка падпісваць указы, якія адмянялі многія ранейшыя распараджэньні Трампа. На меркаваньне многіх аналітыкаў, гэтыя ўказы пагаршаюць эканамічнае, дэмаграфічнае і маральна-этычнае становішча ў краіне. Асабліва ў дачыненьні да белай працоўнай часткі амерыканскай нацыі.

Адмысловае пацьверджаньне адзначанаму будзе пазьней, але тое, што ўжо вядома пра палітыку новага кіраўніцтва ЗША, дазваляе нам заявіць, што ЗША і ўся людская цывілізацыя пачынаюць жыць у “новым дзіўным сьвеце”, іначай, пры “новым сусьветным парадаку”, у сапраўднай антыўтопіі.

Усяго лепшага, сябры.

І хай не пакіне нас надзея на лепшае…

 

 

10 каментарыяў

  1. мінак кажа:

    ” ЗША і ўся людская цывілізацыя пачынаюць жыць у “новым дзіўным сьвеце”, іначай, пры “новым сусьветным парадаку”.

    ЗША пачало жыць у постіндустрыяльным перыядзе. Ужо непатрэбныя міліярды рабацяг, якія стваралі індустрыяльную цывілізацыю. Далейшае ўзрастаючае спажыванне чалавецтвам прывядзе да марнатраўства неўзнаўляемых рэсурсаў, забруджаванню планеты, знішчэнню фаўны і флоры, зьмяненню клімату і ў выніку да вымірання чалавецтва.
    Таму заходняя эліта распрацавала праграму пераходу да постіндустрыяльнага перыяда і паступова ажыцяўляе яе. Перашкаджаюць краіны якія знаходзяцца ў індустрыяльным перыядзе, нарошчваюць вытворчасьць, павялічваюць спажыванне … З гэтымі краінамі будуць весьці барацьбу ў выглядзе каляровых рэвалюцый і лакальных вайсковых канфліктаў.
    Нашай краіне таксама трэба напрацовываць постіндустрыяльные накірункі, адмаўляцца ад індустрыяльных гігантаў, ашчадна адносіцца да рэсурсаў, перамяшчаць жыццё ў невялікія мястэчкі і пасяленні, заховываць прыроду… Карацей кажучы ”ісьці наперарэз”, а не таптацца ззаду ў аўтсайдэрах.

    Таксама зьвяртаю ўвагу: ільды Антарктыды таюць. Прэсная вада з Грэнландыі і Антарктыды напаўняе акіяны, і згодна законам фізікі ў выніку абаротаў планеты вакол сваёй асі, гэтая вада зьбіраецца ў экватарыяльнай зоне. Узнікаюць разбуральные тарнада, цыклоны, ураганы. Таксама нахіл асі Зямлі пачынае выпрамляцца і планета ў адносінах да сонца пачынае займаць заўсёды пастаянае становішча. Ужо не будзе не зімы, ні лета, на экватары будзе спякота, у вузкім ўмераным поясе вечная лета, а далей на поўнач пачнецца новы ледніковы перыяд. Гэтыя працэсы пойдуць вельмі хутка і неабарачальна. Вузкая прыдатная для жыцця паласа зямной паверхні здоляе пракарміць толькі некалькі соцен міліёнаў чалавек. Як захваць цывілізацыю з яе навуковымі дасягненнямі?!

    Таму сусьветная эліта не падымаючы панікі пачынае рабіць крокі для выжывання. Трамп — гэта асоба з гуманістычнай індустрыяльнай эпохі. Напэўна Байдэн прэзентуе постіндустрыяльную эпоху выжывання.

    • Рэдакцыя кажа:

      1. Думаем з нахілам Зямлі ў вас атрымаўся перагіб.
      2. Мы ўсе ў рэдакцыі надзвычай “зялёныя”, але ня лічым, што тое, што пачынае рабіць глабальная “эліта”, выклікана яе гуманізмам і біяфільнасьцю… СІтуацыя хутчэй супрацьлеглая – біяфільнасьць выкарыстоўвацца для прыкрыцьця соцыяпаразітных, абсалютна злачынных мэт.

  2. мінак кажа:

    ”Думаем з нахілам Зямлі ў вас атрымаўся перагіб”.

    Уплыў нахілу зямной восі на размеркаванне інсаляцыі даказаў упершыню серб Міланковіч у 1930 годзе. ”У цяперашні час гэты нахіл складае 23,5 градуса, калі ён меньшае, паступленне сонечнай энергіі ў палярные вобласьці зьмяньшаецца, а калі павялічываецца — гэта паступленне ўзрастае. Уплыў перыядычных зьмены нахілу зямной восі мае 41 000-гадовую цыклічнасьць, найбольш моцна ўплывае каля полюсаў і паступова слабея да экватара”. ”Тайны ледніковых эпох” Джон Імбрі і Кэтрін Палмер Імбрі.
    Таксама маюцца яшчэ шэраг важкіх фактараў, сярод іх узрастанне вуглякіслага газа ў атмасферы, які затым паглынаецца на працягу некалькі тысяч год.

    Зразумела, што глабальны клас не пакутае ад гуманізму, але я мяркую, што ён дастаткова адукаваны і мае імкненне да жыцця, таму прымае меры для ўласнага выжывання. У Павестцы –21 якраз маецца пункт аб захванні і павялічэнні лясоў і наогул біасферы. Таксама давайце зірнём на вялікую колькасьць ”лішніх людзей” на планеце, якім нечага рабіць, але яны хочуць не проста жыць, але і шыкоўна жыць. Пачытайце Клауса Шваба.

    Мы нейкім чынам зацыкліліся на супраціве і крытыцы марксізма, бальшавізма, сацыялізма, імперскасьці, расейшчыны, капіталізме, алігархіі. Давайце паспрабуем узняцца крыху вышэй, рассунуць межы свайго гістарычнага сьветаагляду на 100 год, а затым і больш, на 200-300 год. І нават калі сёння зірнуць у 1950-55 гады жыцця нашай краіны, то зразу чэсныя рэвалюцыянеры і пратэстуючыя прыціхнуць і нават змоўкнуць.

    Калі мы зірнём і правядзём аналіз, то шмат чаго паўстане ў зусім іншым сьвеце, чым нам здаецца зараз. У будучыне заўсёды існуе некалькі версій, нават мноства, некаторые з іх, і нават большасьць выклікае пачуццё вялікага непакою.

  3. Павел Біч кажа:

    Рэдакцыя лічыць што за усімі планамі кіруючай эліты ёсць злачынныя мэты. Можа і так. Але як паменьшыць колькасць насельніцтва зямной кулі без злачынства? Якшто Паменьшым шмат якія праблемы знікнуць. Можа хто зауважыў калі паказвалі амеріканскія справы. то ў адным з кабінетаў вісела мапа Свету.на якой уся Сібір была пафарбована кітайскім колерам..

  4. валянцин кажа:

    шчыра уражаны працавитасьцю Сп. Астроускага па выбарчых кализиях у ЗША ! але нагадаю, их систэма выбарчая “загострана” не на пасиуную БОЛЬШАСЬЦЬ, а на актыуную МЕНЬШАСЬЦЬ …и гэта правильна – тольки меньшасьць насельництва мае АйКю вышэй сярэдняга … И НАГАДАЮ – я и СЯРГЕЙ выйграли у прагнозе на чарговага Прэзидэнта ЗША ( нам АПЛАДЫСЬМЕНТЫ, старыя жэужыки! ))))

  5. Siarhiej кажа:

    Негледзячы на ўсе амерыканскія “завірухі” я не лічу, што там адбылася нейкая катастрофа, а тым больш антыўтопія. Але некаторыя “указы” Байдэна сапраўды дурнаватыя. Яго адміністрацыя гэта 2+15+9=26 вышэйшых кіраўнікоў і дарадцаў, але колькасць чальцоў з этнічна-еўрапейскімі каранямі мінімальная.
    Прапаную звярнуць увагу на Еўразвяз, для пачатку прачытаць “Еўропа ў 12 уроках” Паскаля Фантэйна, інфа па стану на 2003 год, белмова. Уражвае ўрок 12: “Якая будучыня Еўропы?”. Спасылка:
    kamunikat.org/download.php?item=19109-1.pdf&pubref=19109

  6. Siarhiej кажа:

    Вось гэты англамоўны сайт збольшага адлюстроўвае погляды Рэспубліканскай партыі ЗША (навіны, меркаванні, палітыка і бягучыя падзеі пры кансерватыўным падыходзе):
    https://www.nationalreview.com/
    “Кансерватыўны” – значыць традыцыйны, на каштоўнасцях заснавальнікаў ЗША.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы