Рэдакцыя.
Калі вы думаеце, што пад ціскам фактаў (напрыклад, тых, што прыведзены ў дзьвюх папярэдніх частках даных матэрыялаў ды шматлікіх іншых, якія засталіся “за кадрам”) амерыканскія “дэмакраты-лібералы” масава кінуліся іх пераправяраць, а затым, каб пазбавіцца ад пачуцьця глыбокага, пакутлівага сораму (за падрыў даверу жыхароў ЗША ды іншых краін да амерыканскай дэмакратыі), пачалі вымольваць прабачэньні за сваю партыю і яе “асобных актывістаў”, вы моцна памыляецеся. Аснова рэакцыі “лібералаў” супрацьлеглая – ня проста адрынаньне фактаў (нават без павярхоўнага азнаямленьня ды аналізу), а іх поўнае ігнараваньне, прыпраўленае ноткамі штучнай іроніі ды пагарды. Пры гэтым бачна, што для іх галоўнае – не закранаць зьмест праблемы, які ў тым, што большасьць грамадзян ЗША абрала сваім прэзідэнтам Дональда Трампа і што гэты вынік быў нахабна скрадзены камандай Байдэна і тымі, хто за ёй стаіць. Яны проста ставяць людзей перад чарговым “зьдзейсьненым фактам”. Адзначанае асабліва выразна праступае ў інфармаваньні грамадзян ЗША СМДІ (сродкамі масавай дэзынфармацыі) данай краіны (якія, нагадаем, на 95% знаходзяцца ў руках “дэмакратаў ЗША”). Таму давайце далейшы наш аналіз падзей у ЗША зь іх і пачнем.
1.Амерыканскія “ліберальныя” і зьвязаныя зь імі СМДІ – дробныя інфармацыйныя пакасьнікі. Але амаль татальна ўсюдуісныя…
Паколькі большасьць нашых чытачоў не валодаюць дастаткова добра амерыкана-англійскай мовай, прапануем паслухаць у якасьці ўзорнага прыкладу адзначанага вышэй рускамоўнага рэзідэнта ЗША і па сумяшчальніцтве прыхільніка тамтэйшых “дэмакратаў” – ужо вядомага многім “Анатоля Ўласава” (гл. фота ўнізе зьлева). Вы можаце на ўласныя вочы пабачыць (https://www.youtube.com/watch?v=JwO81I-aH4Q), зь якой лёгкасьцю ды ўпэўненасьцю зь яго вуснаў зьлятае: “Ніякіх парушэньняў знойдзена не было … Ніякіх варыянтаў, што Байдэн ня будзе прэзідэнтам, няма”. Затое, як мы ўжо адзначылі, вы не пачуеце ад сп. “Уласава” нават намёка на сур’ёзны, адэкватны грамадскаму значэньню аналіз хаця б аднаго з прад’яўленых рэспубліканцамі ў адрас “дэмакратаў” абвінавачваньняў. Карацей, як прынята казаць, “хоць кол яму на гаве чашы”.
У апошнія тыдні ў ЗША распаўсюджваецца і набірае моц вэрхал (і гэта на фоне працягу выбарчай кампаніі), выкліканы аўтарам праекту “Вэрытас” Джэймсам О’кіфам, які пачаў абнародаваць сабраную ім інфармацыю пра “сасіскі CNN” (https://www.youtube.com/watch?v=F1HB5X-TmGk) – а па сутнасьці, пра тое, як галоўны бос гэтай найуплывовай інфармацыйнай імперыі Джэф Захер (на фота ўверсе справа) вырашае, якія навіны-сасіскі можна “скормліваць” масаваму жыхару Амерыкі, а якія навіны (у т.л. найважныя) яму падаваць ня варта. Вось так – канкрэтна, нават банальна – выглядае “кухня” па маніпуляваньні сьветаглядам масавага амерыканскага (дый ня толькі) тэлегледача…
Ціску “дэмакратаў” “ня вытрымаў” і некалі адносна прарэспубліканскі тэлеканал Фокс-Ньюс. Ён перамятнуўся ў лагер “дэмакратаў” – таксама аб’явіў Байдэна абраным прэзідэнтам ЗША. На гэтым канале пазіцыі прыстойнага інфармаваньня грамадства захоўвае толькі адзін вядоўца Такер Карлсан (праўда, у абставінах паўсюднай фонава-татальнай хлусьні такая пазіцыя выглядае… радыкальнай – вядомы феномен). Пра што і як кажа паважаны Карлсан, можна паглядзець, напрыклад, тут: https://www.youtube.com/watch?v=cwAtfhnrit0 ;
https://www.youtube.com/watch?v=nJSpKRz96Fo ;
https://www.youtube.com/watch?v=p_IwX7OIUqI ;
https://www.youtube.com/watch?v=x2oVPyjX9eA ;
https://www.youtube.com/watch?v=jWTODn6638M .
Дайшло да таго, што ледзь не адзіным сродкам камунікаваньня Трампа зь яго ўласным грамадствам стаў яго, Трампаў, Твітэр, на які падпісаліся мільёны амерынканцаў. Але і ён – Твітэр Трампа – бывала, цэнзураваўся і блакаваўся ўласьнікамі данай інфармацыйнай сістэмы.
Мы ўжо падавалі меркаваньне, што адной з галоўных памылак рэспубліканскага прэзідэнта ЗША стала тое, што ён не зрабіў свой тэлеканал. Відаць, так яно і ёсьць…
У цэлым сітуацыю зь інфармаваньнем амерыканскага грамадства што да ваколвыбарчых падзеяў добра адлюстроўвае прыклад зь інтэрвю Алёны Мікіцкай вядоўцу “студыі RTN”, які (і гэта журналіст!) выглядае цалкам ня ў курсе гістарычных падзей, якія адбываюцца сёньня ў ЗША (https://www.youtube.com/watch?v=B1lMaaDz8z8).
На фоне адзначанага цікава назіраць і за галоўным еўрапейскім інфармацыйным тэлеканалам Еўраньюс. Як мы ўжо пісалі, некалькі месяцаў пасьля выбараў гэты канал з розных нагодаў інфармаваў пра “новаабранага прэзідэнта ЗША Байдэна”. Аднак два-тры дні перад самым Новага годам Еўраньюс інфармаваў сваіх тэлегледачоў пра тое, што Байдэн заяўляе, што за яго прагаласавала “74 мільёна выбарцаў ЗША”, а Трамп – што “75 мільёнаў”. Праўда, цяпер гэтага рэпартажу няма.
2. Рэакцыя афіцыйных асоб на выкрытую праўду, датычную фальсіфікацыі выбараў.
Пра тое, як масава здраджваюць амерыканскую нацыю чыноўнікі ЗША (уключаючы генеральнага пракурора ЗША Бара), адмаўляючыся рабіць тое, за што яны атрымліваюць свой заробак, можна паслухаць, напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=P3q_gYv_Apo ;
https://www.youtube.com/watch?v=M713Pcd6ZN0 ;
https://www.youtube.com/watch?v=9s0hX5wkuVQ
Сваю працу (у сэнсе абароны праўды ў інтарэсах амерыканскага грамадства) практычна цалкам правалілі і сьпецслужбы ЗША. Гл., напрыклад, тут –
https://www.youtube.com/watch?v=dioYFDbruEs ;
https://www.youtube.com/watch?v=W–_1adEJr8
Аналагічна паводзяць сябе і амаль усе суды, уключна зь Вярхоўным. А мы яшчэ нядаўна думалі, што суды ў ЗША непадкупныя… Аналагічныя рэакцыі назіраюцца ў кангрэсмэнаў і большасьці сенатараў, нягледзячы на адмысловыя слуханьні, на якіх падаюцца факты маштабных фальсіфікацый (гл, напрыклад, тут
https://www.youtube.com/watch?v=AGqz1M5lKH4 ;
https://www.youtube.com/watch?v=7suJhSzxyBc
3. Электаральны каледж.
Вынік галасаваньня электаральнага каледжу вы бачыце ніжэй (https://www.youtube.com/watch?v=-zG5e9gxTag).
4. Папярэдняе абагульненьне.
Абагульненьне адзначанага можна пачуць, напрыклад, тут –
https://www.youtube.com/watch?v=463QXBEMoZs
Мы, у сваю чаргу, прааналізаваўшы ўсё адзначанае і абагуліўшы, таксама пацьвярджаем, што, па-першае, на сёньняшні дзень у ЗША, дзякуючы “дэмакратам”, абрынуліся (нібы драўляныя слупы, падточаныя тэрмітамі) наступныя апоры дэмакратычнага ладу:
– выбарчыя камісіі, а зь імі і ўсе выбарчыя працэдуры;
– сьпецслужбы (найперш ФБР);
– заканадаўчыя органы асобных штатаў і Кангрэс ЗША (яго ніжняя палата – кангрэсмэны, і верхняя палата – Сенат);
– інстытут губернатарства;
– пракуратура, уключна з генеральнай;
– практычна ўся судовая сістэма – суды асобных штатаў і Вярхоўны суд ЗША;
– большасьць кіраўнікоў Рэспубліканскай партыі ЗША;
– амаль усе СМІ, як сродкі масавай інфармаваньня і адукаваньня насельніцтва, якія ператварыліся ў СМДІ.
Таму сёньня па ўзроўні разьвіцьця дэмакратыі ЗША з адной з узорных краін, якой яны былі некалі, абрынуліся на ўзровень дэмакратыі, характэрны для тыповых “бананавых дыктатур”.
Другое, паколькі Трамп рэальна выйграў выбары, прычым, з вялікай перавагай, але прэзідэнтам быў аб’яўлены іншы кандыдат, даную сітуацыю сапраўды варта характарызаваць як захоп вышэйшай дзяржаўнай улады зграяй злачынцаў у выніку іх папярэдняй змовы.
На сёньня Трамп застаецца зь невялікай групай надзейных паплечнікаў і шматмільённай масай яго прыхільнікаў – простых грамадзян ЗША. Гэтага недастаткова. Патрэбна яшчэ хаця б адна агульнадзяржаўная арганізацыя ў якасьці надзейнай апоры. Інакш зь ліберастычна-дэмакратычнай багны не выбрацца.
У гэтых абставінах многія ўспамінаюць амерыканскую армію.
5. Зь кім будзе армія?
Каб з’арыентавацца, варта на пачатак паслухаць тут: https://www.youtube.com/watch?v=dY9MgH6jsWY
А затым паглядзець, як Трампа сустракалі ў вайсковай Акадэіі ў Вэст-Поінце (гл., напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=krmJY5Qv2Mw ; https://www.youtube.com/watch?v=ZIxi5VGvnbA ; https://www.youtube.com/watch?v=6HTaZaXFRpA; гл. таксама фота ў пачатку). Гэтага будзе дастаткова, каб зразумець, што армія застаецца цалкам на баку Трампа.
6. Прагноз падзей у ЗША ў бліжэйшыя дні.
Цяпер асноўнай датай стала 6 студзеня. Што будзе ў гэты дзень ці вакол яго?
Верагодна, усе варыянты адказу на гэтае пытаньне можна знайсьці тут:
https://www.youtube.com/watch?v=IEGlnj6VqtU
https://www.youtube.com/watch?v=jWNswreXifc
https://www.youtube.com/watch?v=2PvSnn_Qp8g
https://www.youtube.com/watch?v=E53vIWxc6II
–
Усяго лепшага, сябры.
Большасьць кіруючай эліты супраць Трампа. Калі армія падтрымлівае Дональда і рашуча пойдзе за ім, тады магчыма аб’яўленне надзвычайнага становішча і пералік галасоў у некалькіх штатах.
Трэба рашучасьць Напалеона, сталёвая хватка Коба, перакананасьць Чэрчыля, упэўненасьць і аўтарытэт Рузвельта і падтрымка народа!
Трэба напэўна памаліцца за Трампа і папрасіць Тварца аб дапамозе Дональду.
ЗША – глабальны гулец. Паглядзем на палітыку Байдэна і Кангрэса праз некалькі месяцаў. Без панікі!
Сярхей, адмыслова для цябе:
– https://www.youtube.com/watch?v=ZM856jYMF6E
– https://www.youtube.com/watch?v=9T9e1eWauyo
І ўсё ж ведаючы характар Трампа, ён пашуміць, пакрычыць і паедзе да сябе на ранча. Ён не пойдзе супраць амерыканскай эліты. І вайскоўцы не пойдуць супраць Вярхоўнага Суда, Кангрэса і прочых атрыбутаў амерыканскай улады.
Слава Богу, пакуль ня ўсе здраднікі, назіраем да 20-га.
Тое што мы назіраем цяпер у ЗША добра спланаваны працэс і ваш Трамп таксама актыўны ў ім ўдзельнік. Мэтай ёсць ганьбаванне ўсіх тых людзей якія ўсё спрабавалі супрацьдзейнічаць зьнішчэнню чалачечнасці, здаровага сэнсу, еўрапейскай цывілізацыі (так званага белага чалавека) г.д. Трамп быў пастаўлены на першы тэрмін каб выступаць як бы зборным сімбалем такіх людзей, але з мэтай спускання ўсяго ва ўнітаз і расколу грамадства. Анічога не было зроблена за 4 гады. Цяпер жа нармальных людзей назавуць і расістамі, і экстрэмістамі, і увогуле не чалавекамі. За абодвамі партыямі стаяць сілы, пра якія неяк не ўзгадваецца, а ў іх усё ідзе па плану, пакуль адныя ідуць з кулакамі на іншых. Правоў чалавека цяпер у ЗША вобмаль. Ну пра што можна гаварыць, калі можна згубіць працу без нашэння ямакі (намордніка) на твары? І якая мне справа каго назначаць начальнікам-паразітам (ніхто нікога не выбірае ў ЗША), аднаго дзядзю ці іншага, калі ты не абаронены ў прасцейшым, праве на працу, навошта такіе прэзідэнты? Калі якую важную праблему не закрані, то пачынаецца ныццё “мне не даюць, супраць мяне тое і гэта, бла бла бла”. А як закрыць краіну праз не існуючы вірус, разбурыць эканоміку, тарпедаваць атруту-вакцыну і г.д, то тут ён майстр. Ды вы хоць спіс спонсараў яго праглядалі? А хто з банкрутцтва тры разы яго выцягваў ня ведаеце? І за які паслугі ў будучыні? Навошто такі прэзідэнт? Злачынца як і усе.
1. “ты не абаронены ў прасцейшым, праве на працу, навошта такіе прэзідэнты?”
Праца гэта тавар, хаця і спецыфічны, які выстаўляецца на продаж. Калі твая прафесія не мае попыту, дык мяняй прафесію ці замуці свой бізнэс. Іншы падыход азначае што чалавек не суб’ект, а аб’ект.
2. Трамп НЕ злачынца ў адрозненні ад 3%. Не блытай, эканоміка ЗША ўзмацнілася, а Кітай і РФ правільна вызначаны як пагроза цывілізацыі.
Гаворка не пра тое, што прафесія мае ці не мае попыт, а што ты яе можаш згубіць праз тое, што не мае дачынення да тваёй прафесійнасці. Эканоміка ўзмацнілася? Гэта з якой такой нагоды, калі краіна ўжо 10 месяцаў пад сталымі прыказамі, абмежаваннямі на бізнэс і на ўсе іншыя сферы жыцьця. А, зразумей. Лічбавых пустых грошай дазволілі на акаўнты карпарацыям і банкам пакласці і г.д., а яны ўжо трохі падкінулі абдуранаму замбаванаму насельніцтву. Не, ну мы ж праз пакуніцкую здольнасць паперы долар не думаем, проста што нейкая эканоміка вырасла. А што людзям з таго, што яна на паперы і ТВ вырасла?
https://edition.cnn.com/politics/live-news/congress-electoral-college-vote-count-2021/index.html -прамая трансляцыя
Пасля паразы на выбарах Трамп можа ўтварыць сваю, больш радыкальную партыю, але гэта кепска для Рэспубліканскай партыі.
Каб разабрацца ў партыях ЗША і іх ідэалігіі чытайце АНГЛАМОЎНУЮ версію Вікіпедыі: Republican Party (United States), Democratic Party (United States), Conservatism in the United States, Modern liberalism in the United States. Таксама звярніце ўвагу што ўнутры гэтых партый існуюць розныя плыні.
Усе партыі ў Паўночнай Амерыке і Еўразвязе і ў многіх іншых краінах ЛІБЕРАЛЬНЫЯ !
Цудоўна, Вікіпедыя гэта якраз добрая і дакладная крыніца інфармацыі. Ну ну. Ух гэтыя лібералы, кітайца, расейцы. Толькі не “богаабраныя”.
” большасьць грамадзян ЗША абрала сваім прэзідэнтам Дональда Трампа і што гэты вынік быў нахабна скрадзены камандай Байдэна і тымі, хто за ёй стаіць.”
Сяргей, вось вам і ўся амерыканская дэмакратыя. Трампа пасля штурма натоўпа Капітолія паставілі перад выбарам, альбо ён сыйдзе, альбо яму аб’явяць імпічмент і заканапацяць у турму гадоў на 20. Выснова: носьбітам улады з’яўляецца эліта, а не электарат.
Наш АГ ездзіць па заводах тлумачыць электарату азы сучаснай палітыкі, але для чорнабелай масы гэта, што пугай па вадзе. Заўсёды галоўная задача вярхоўнага глаўнакамандуючага ці генсека, прэзідэнта ці дыктатара — ёсьць падбор і выхаванне сваёй уласнай нацыянальнай эліты. Вось эліта і будзе выховываць і тлумачыць электарату, ператвараць яго ў народ–патрыёта.
Не хочаш мець і падтрымліваць сваю інтэлігенцыю: пісьменнікаў, філосафаў, музыкаў, актораў, гісторыкаў, рэжысёраў — тады застаешся адзін з чужой бюракратыяй, якая цябе па камандзе замежных куклаводаў хутка спусціць у ўнітаз.
А народ? Як там Пушкін пісаў: ”Народ безмолствовал!”
Наконт ”злачынца”. Вось Трамп прызваў сваіх старонікаў прыехаць у Вашынгтон і падтрымаць яго. У выніку захопа Капітолія загінулі 4 чалавека. Трампа, як падбухторшчыка можна кваліфікаваць, як злачынца. Наша бяда, што мы жывём чужым розумам, не бачым добрага і пазітыўнага свайго, гнобім сваё, і апантанна, хціва хочам чужога карыта.
”А калі ён пражыў усё, настаў вялікі голад у той краіне, і ён апынуўся ў нястачы: і ён рады быў напоўніць чэрва сваё струкамі, якія елі сьвінні, але ніхто не даваў яму… Устану, пайду да бацькі майго і скажу яму: тата! я зграшыў супраць неба і перад табою, ” Паводле Лукі Сьвятое Добравесьце”.
Удакладняю: Jeffrey Zucker (тут Джэф Захер) 1965 г.н., паходзіць з габрэйскай сям’і. Прэзідэнт CNN Worldwide з 2013 г. Але ў ЗША процьма іншых крыніц інфы.
Нажаль, апошнія дзеянні Трампа даюць дадатковую нагоду для крамлёўска-лукоўскага пропа задурыць мазгі грамадзянам.
Пасля падзей ў Кангрэсе ЗША 06/01/2021 маем свята крамлёўска-лукоўскай прапаганды. Чытайце:
https://www.kasparov.ru/material.php?id=5FF99187DFA6F
Прыклад сафізму, дакажу што 5=10: 5 х 0 = 0, 10 х 0 = 0, то бок 5 х 0 = 10 х 0, скарачаем 0 у апошнім равенстве і атрымліваем 5 = 10.
Сяргей, гэта ў матэматыцы 5=5, і 10=10, а ў палітыцы часта 5>10, а 3<1 … і гэтак далей. У чатырох ключавых штатах дзе улада ў дэмакратаў, былі сфальсіфікаваны выбары, якія і сталі рашаючымі для перамогі Байдэна. Гэта ўсё па матэрыялам амерыканскіх СМІ.
Для нас, як для заўзятараў на трыбунах, па вялікаму рахунку ўсё роўна хто перамог. Але мы шараговые абывацелі крыху задаволеные, што амбітные амерыканцы пракалоліся з сваёй хвалёнай выбарчай сыстэмай. Можа крыху меньш будуць лезьці ў справы іншых народаў і краін. Хаця наўрад, для таго і выбралі Байдэна з дэменцыяй, зараз палезуць у Ірак, Паўночную Карэю, ва Украіну ды на Каўказ і Сірыю.
https://www.kasparov.ru… Каспараў мае грамадзянства ЗША. І згодна заканадаўства ЗША верна служыць амерыканскаму імперыялізму, таму верыць ягонаму сайту і тым артыкулам, што там размяшчаюцца наіўна.
Присяга гражданина США.
Обязательный элемент принятия гражданства США. Присягающий вслед за секретарем суда повторяет текст присяги:
«Настоящим я клятвенно заверяю, что я абсолютно и полностью отрекаюсь от верности и преданности любому иностранному монарху, властителю, государству или суверенной власти, подданным или гражданином которого я являлся до этого дня; что я буду поддерживать и защищать Конституцию и законы Соединённых Штатов Америки от всех врагов, внешних и внутренних; что я буду верой и правдой служить Соединённым Штатам; что я возьму в руки оружие и буду сражаться на стороне Соединённых Штатов, когда я буду обязан сделать это по закону; что я буду нести нестроевую службу в вооружённых силах США, когда я буду обязан делать это по закону; что я буду выполнять гражданскую работу, когда я буду обязан делать это по закону; и что я произношу эту присягу открыто, без задних мыслей или намерения уклониться от её исполнения. Да поможет мне Бог».
Отказ под присягой от прежнего гражданства был введен Конгрессом США в 1802.
Такім чынам Каспараў — агент амерыканскіх ідыялагічных службаў і вядзе ідыялагічную прапаганду супраць сваёй былой Радзімы.
На сайце Каспарава шмат аўтараў. Чым дэза (прапаганда) адрозніваецца ад інфы? Дэза НЕ адпавядае рэальнасці, фактам. Кожны выбірае крыніцы інфы ў залежнасці ад свайго IQ і жыццёвага вопыту.
“Каспараў — агент амерыканскіх ідыялагічных службаў і вядзе ідыялагічную прапаганду супраць сваёй былой Радзімы” – бздура!
Прабачце, трэба чытаць ”Іран” замест ”Ірак”. ”…для таго і выбралі Байдэна з дэменцыяй, зараз палезуць у Іран, Паўночную Карэю, ва Украіну ды на Каўказ і Сірыю.”
r2aq5m
47aa67
pogkt0
j1ipwc
otgju3
je44w9