nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Трамп ці Байдэн: перадкалядная прамова Трампа, якую чула няшмат амерыканцаў (частка 3)

26 снежня, 2020 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

Многія з нашых чытачоў, якія мала ведаюць пра цяперашнюю сітацыю ў ЗША, могуць падумаць: “Што за лухта? Прэзідэнт ЗША перад сьвятамі робіць прамову, якая мае найважнейшае значэньне для далейшага лёсу гэтай дзяржавы, а яе жыхары – прычым, масава – гэтую прамову ня чулі”. А справа ў тым, што былы “ўзор дэмакратыі са свабодай ды канкурэнцыяй СМІ, свабодай слова і меркаваньняў” сёньня знаходзіцца ў стане ня проста падобным, напрыклад, на былы таталітарны СС, а і ў яшчэ больш антыўтапічным стане. Паспрабаваў бы які-небудзь рэдактар у СС не паказаць па тэлевізары прамову, напрыклад, генеральнага сакратара КПСС… У ЗША ж сёньня такое магчыма. Вядучыя электронныя СМДІ Амерыкі проста ігнаруюць прэзідэнта Трампа. Таму праслухаць яго прамову – гэта сёньня прывілея для нямногіх. У т.л. вас, нашы наведвальнікі. Яе зьмест узяты адсюль (https://www.youtube.com/watch?v=DeGsjztDNl8), перакладзена на нашу мову (з рускай ды англійскай) і атэкставана намі.

 

 

“Мае дарагія суграмадзяне!

Сёньня я хачу патлумачыць вам, чаму я так рашуча гатовы выкарыстаць усе даступныя законныя і канстутыцыйныя варыянты, каб спыніць крадзеж вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Як у прэзідэнта, адзін з маіх самых сур’ёзных абавязкаў – абараніць недатыкальнасць вашага святога права на голас.

У гэтым годзе, выкарыстоўваючы вірус у якасьці прэтэкста, афіцыйныя прадстаўнікі “дэмакратаў” у ключавых няўстойлівых (ваглівых) штатах незаконна парушылі законы ўласных штатаў, каб дазволіць і палегчыць махлярства ў маштабах, якія яшчэ ніколі не былі ў гісторыі нашай краіны.

Пра праўдзе кажучы, мы выйгралі выбары зь вялікай перавагай, выйгралі па-буйному. Сёньня я хачу апавесьці вам пра факты, якія паівнен ведаць кожны амерыканец.

Вернемся да ночы пасьля выбараў. У поўнач мы лідзіравалі ў няўстойлівых штатах. Мы выйгралі Флорыду з рэкорднай колькасьцю галасоў.  Таксама Агаё з рэкорднай колькасьцю галасоў. Выйгралі Аёву на 8,2%, што істотна адрозьніваецца ад фальшывай інфармацыі, паданай ў СМІ. Мы набралі 293.000 галасоў у Мічыгане, 112.000 галасоў у Вісконсіне, 356.000 галасоў у Джорджыі і амаль 700.000 галасоў у Пенсільваніі. Усё гэта ваглівыя штаты.

Джо Байдэну было немагчыма пераадолець гэтыя лічбы і “дэмакраты” гэта ведалі. Усе прагназісты гэта добра ведалі.

Буйныя палітычныя дзеячы нашай краіны тэлефанавалі мне, каб павіншаваць зь перамогай.

Але потым усё раптам пачало зьнікаць, усё пачало мяняцца… Падлік галасоў раптам спыніўся ў неклькіх штатах і пасярод ночы адбылася серыя масавых і статыстычна неверагодных укідаў галасоў, мяняючы вынікі ад штата да штата. У 6:31 раніцы штат Мічыган раптам паведаміў пра 147.224 галасоў, сярод якіх 94% былі за Байдэна і 6% за Трампа. У 4:42 раніцы Вісконсін паведаміў пра 143.279 галасах, зь якіх амаль усе былі за Байдэна. Аналагічнае масавае падзеньне адбылося ў Джорджыі – у 13:34, зноў жа амаль ўсе галасы за Байдэна. Гэтай вялікай колькасьці аднабаковых галасоў цудоўным чынам хапіла, каб вывесьці Джо Байдэна ў лідары ва ўсіх ключавых ваглівых штатах.

І гэтыя абуральныя анамаліі – толькі верхавіна айсьберга.

Мы рэкордна выйгралі ў 18 зь 19 акругаў, якія “давалі перамогу” за апошнія 40 гадоў. Мы таксама выйгралі Агаё, Фларыду і Аёву зь гістарычным адрывам. А гэта сьведчыць, што Байдэн можа стаць першым кандыдатам з 1960 года, які выйграе Белы дом, прайграўшы пры гэтым гэтыя тры штаты.

З Джо Байдэнам у верхняй палаце (Кангрэсу) “дэмакраты” згубілі 25 з 26 месцаў. Гэта рэкорд. Планавалася, што дэмакраты атрымаюць 15 месцаў. Але замест гэтага з-за майго посьпеху яны страцілі 14 месцаў. Падумайце, яны зьбіраліся па-вялікаму выйграць, але моцна прайгралі.

Мая кампанія атрымала больш галасоў, чым любы прэзідэнт (ЗША) у гісторыі. За мяне прагаласвала амаль 75 мільёнаў чалавек. Мы атрымалі прыкладна на 12 мільёнаў галасоў больш, чым у 2016 годзе. Гэта самы вялікі прырост галасоў для дзеючага прэзідэнта за ўсю гісторыю.

Я таксама атрымаў самую вялікую долю нябелых выбарацаў з усіх рэспубліканцаў за больш, чым 60 гадоў. Фактычна ў нас атрымалася лепш з афраамерыканскімі й лацінаамерыканскімі выбарцамі па ўсёй краіне за выключэньнем невялікай жменькі карумпаваных гарадоў, якія кіруюцца дэмакратамі ў ключавых ваглівых штатах – месцах, якія вядомы махлярствам. Такіх як Мілуокі, Дэтройт, Атланта і Філадэльфія. Усе яны кіруюцца палітыкамі-“дэмакратамі”.

Ніводны прэзідэнт ніколі не праігрываў на (сваім) пераабраньні, калі дамагаўся такіх выбітных посьпехаў па ўсіх кірунках. Нічога падобнага яшчэ не было.

Тым ня менш, нягледзячы на ўсе доказы гучнай перамогі Трампа і ўсе прагнозы напрацягу ночы, яны хочуць [хто гэтыя “яны”? – рэд.], каб мы паверылі, што Джо Байдэн, які рэдка пакідаў свой падвал для правядзеньня кампаніі, нейкім чынам атрымаў на 11,7 мільёна галасоў больш, чым Барак Абама, і што ён перамог Барака. Гэта немагчыма гістарычна, матэматычна, палітычна і лагічна. Гэтага не адбылося, ён ня выйграў. Мы перамаглі зь вялікай перавагай!

За апошнія 7 тыдняў мы падалі шмат доказаў таго, як “дэмакраты” зьдзейсьнілі гэта жахлівае махлярства што да амерыканскага народу і ўсяго Сьвету,

Па-першае, мы паказалі, што чыноўнікі практычна ў кожным ключавым ваглівым штаце нахабна парушалі законы свайго штата, каб адмяніць працэдуру выбараў, адмяніць гарантыі, спрыяць махлярству і незаконна прынесьці карысьць Джо Байдэну. А заканадаўчыя органы, якія павінны ўносіць зьмены, выкарыстоўваліся рэдка, а то і ніколі.

Напрыклад, радыкальны “дэмакрат”-дзяржсакратар Пенсільваніі прыпыніў выкананьне ўсіх патрабаваньняў па праверцы подпісаў, парушыўшы закон Пенсільваніі, ня кажучы ўжо пра вялікае і вельмі незаконнае падзеньне бюлетэняў. У Мічыгане “дэмакрат”-дзяржсакратар незаконна заваліў штат заяўкамі на адмацавальнае пасьведчаньне, хаця закон штата Мічыган строга абмяжоўвае распаўсюд адмацавальных пасьведчаньняў. У Вісконсіне ў буйных “дэмакратычных” гарадах было разгорнута больш за 500 аўтаматычных неабароненых скрынь для галасаньня, якія былі яўна незаконнымі. Гэта адкрыла шлях для незаконнага збору бюлетэняў і буйнога махлярства. У Джорджыі дзяржсакратар пачаў незаконную апрацоўку бюлетэняў за некалькі дзён да дня выбараў, а таксама ўдакладніў сістэму праверкі подпісаў у парушэньне закона. У Джорджыі адбылося шмат іншых жахлівых рэчаў.

Адных гэтых дзеяньняў было больш чым дастаткова для фальсіфікацыі вынікаў выбараў “дэмакратаў”.

Па-другое, колькасьць адхіленых бюлетэняў для завочнага галасаваньня даводзіць, што ў ключавых штатах былі падлічаны сотні тысяч незаконных бюлетэняў. Гэтага было дастаткова, каб зьмяніць вынікі выбараў самастойна.

У 2016 годзе ў Джорджыі было адхілена 6,4% бюлетэняў для галасаваньня. У гэтым годзе было адхілена менш за 1%. Такім чынам, гэты паказчык быў зьніжаны больш, чым у 30 разоў. Тое самае адбылося ў Пенсільваніі ды іншых штатах. Яны прымалі ўсе гэтыя бюлетэні, многія зь якіх былі абсалютна незаконнымі.

У той год, калі колькасць лістоў у бюлетэнях была самай высокай, працэнт адхіленых бюлетэняў быў самым нізкім за ўсю гісторыю. Адзінае магчымае тлумачэньне – незаконна апрацаваныя і падлічаныя дзясяткі тысяч бюлетэняў. Большасць амерыканцаў былі б шакаваныя, калі б даведаліся, што ні ў адным штаце няма колькі-небудзь значных спробаў праверыць грамадзянства, месца жыхарства, асобу ці права на атрыманьне пошты ў бюлетэнях. Магчымасці для незаконнай дзейнасці неабмежаваныя – і гэта тое, чаму мы толькі што былі падвергнуты.

Па-трэцяе – сотні і сотні сведкаў пад страхам пакарання за ілжэсьведчаньне выступілі аб падмане і махлярствах, якія яны бачылі ўласнымі вачыма. Сьведкі пакляліся, што яны бачылі, як работнікі выбарчых участкаў незаконна датавалі тысячы бюлетэняў задняй датай, шматразова падлічвалі партыі адных і тых жа бюлетэняў і разгружалі скрыні і скрыні з бюлетэнямі – усе з адным подпісам і ўсе на карысць Джо Байдэна. Іншыя сьведкі засьведчылі, што бачылі тысячы так званых “чыстых” бюлетэняў (і без складак), якія галасавалі за Байдэна. Калі ў бюлетэня няма складкі, значыць – ён не быў адпраўлены па пошце, значыць – гэта быў падман.

Рэспубліканскім назіральнікам за апытаннем было адмоўлена ў доступе, паколькі сотні тысяч галасоў былі падлічаны ў гарадах, кіруемых “дэмакратамі”. Ёсць нават кадры з камеры відэаназіраньня з Джорджыі, на якіх чыноўнікі загадваюць назіральнікам пакінуць пакой перад тым, як выцягнуць чамаданы з бюлетэнямі з-пад сталоў. Прычына, па якой яны былі вымушаны пакінуць пакой, заключалася ў тым, што, паводле іх словаў, адбыўся сур’ёзны прарыў вадаправоду. Прарыву вадаправоду не было. У многіх выпадках рэспубліканскія назіральнікі былі фізічна выдалены з пакояў.

У дадатак існуе вельмі трывожнае пытаньне аб сістэме галасаваньня “Дамініён”. Толькі ў адной акрузе Мічыган 6 тысяч галасоў былі перададзены ад Трампа да Байдэна, і тая ж сістэма выкарыстоўвалася на большай частцы тэрыторыі Злучаных Штатаў. Не было запрапанавана прыймальнага тлумачэньня, чаму “Дамініен-сістэмс” можа пераключаць галасы простым націсканьнем кнопкі.

У Арызоне сенат штата нядаўна накіраваў позву ў суд для правядзеньня судовай праверкі машын для галасаваньня. І аналагічныя рассьледаваньні павінны быць неадкладна праведзены ў кожным штаце, дзе выкарыстоўвалася сістэма “Даміньен”. У Тэхасе не дазваляецца выкарыстоўваць сістэму “Даміньен”.

Як я толькі што выклаў, мы падалі непадважальныя доказы фальсіфікацыі выбыраў. Нічога з гэтага не павінна было адбыцца ў Злучаных Штатах Амерыкі. Гэта – пародыя на дэмакратыю, ганьба нашай Рэспублікі.

У 2016 годзе мы засьпелі іх зьнянацку. З гэтага моманту ў іх было 4 гады на працу над сьхемай фальсіфікацыі выбараў 2020 года. Фальсіфікацыя выбараў 2020 года была толькі апошнім крокам у высілках “дэмакратаў” і СМІ [няўжо толькі іх; за імі, што, нікога больш уплывовага няма? – рэд.], накіраваных на тое, каб адрынуць волю амерыканскага народу, зьнішчыць наш рух любымі магчымымі сродкамі. Любымі неабходнымі сродкамі. На працягу месяцаў і нават гадоў да выбараў СМІ, буйныя тэхналагічныя гіганты і дэмакратычная партыя [а імі хто кіраваў? – рэд.] адкрыта ўступалі ў змову, каб падмануць амерыканскую грамадскасьць.

Раней у гэтым годзе было па-за ўсялякім сумневам даказана, што сям’я Джо Байдэна атрымала ад камуністычнай партыі Кітая мільёны долараў. Тым ня менш, СМІ й тэхналагічныя кампаніі працавалі сумесна над поўнай цэнзурай гэтай інфармацыі. У нашай краіне больш няма свабоднай прэсы. Гэта ўціск, гэта прэса зь якой праўда ніколі ня выйдзе вонкі. Гэта найвялікшы і самы шакуючы скандал з удзелам кандыдата ў прэзідэнты ў сучаснай гістрыі. Але апытаньні паказваюць, што палова галасавалых за Джо Байжэна нават ня чулі пра гэту гісторыю.

Гэта ня першы і не адзіны выпадак, калі СМІ і кампанія Байдэна нахабна хлусілі амерыканскаму народу. Яны неаднаразова настойвалі, каб мы не выраблялі вакцыну супраць кітайскага вірусу да сярэдзіны наступнага году. І ўсё ж да канца гэтага году мы ўжо санкцыянавалі дзьве вакцыны з разьмеркаваньнем дзясяткаў мільёнаў доз і яшчэ сотняй мільёнаў у працэсе. Пра гэта кажуць, як пра найвялікшы медыцынскі цуд. Толькі ў гэтым сэнсе СМІ і дэмакратычная партыя хлусілі амерыканскаму народу, спрабуючы скрасьці выбары.

Цяпер пра апытаньні. Каб стрымаць яўку выбарцаў СМІ апускалі мяне ў некаторых апытаньнях на 15-17% у тых штатах, у якіх я выйграў ці быў вельмі блізкі да перамогі. Калі гэта абуральнае махляства ня будзе цалкам дасьледвана і прыбрана выбары 2020 году назаўсёды будуць лічыцца нелегітымнымі й самымі карумпаванымі выбарамі ў гісторыі нашай краіны.

Амерыканцы павінны мець поўную веру ў нашы выбары, ад гэтага залежыць лёс нашай дэмакратыі. Прыйшоў час амураканскаму народу ўзьніць голас і запатрабаваць тэрміновага выпраўленьня гэтай несправядлівасьці. Нашы выбары мусяць быць сумленнымі й празрыстымі, на 100% свабоднымі ад махлярства.

Мы выйгралі гэтыя выбары з буйной перавагай галасоў і народ Злучаных Штатаў гэта ведае. Паўсюль людзі дэманструюць, што яны злыя і напужаны. Мы ня маем права дапусьціць, каб выбары былі цалкам сфальсіфікаванымі.

Дзякуй.

Хай дабраславіць вас Бог і дабраславіць Бог Амерыку!”

(канец выступу Трампа)

=

Дадаткова Трамп выступаў у гэтыя перадкалядныя дні і па тэме бюджэту “дэмакратаў”, які ён не падпісаў. Чаму? – гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=ABYC7ikFIuY .

 

=

Ад рэдакцыі:

Мы думаем, што гэты выступ Трампа будзе мець гістарычнае значэньне.

Многае ў ім абагулена, сістэматызавана.  Асноўная выснова застаецца ранейшай: Трамп перамог у выбарах зь вялікім адрывам, але яго перамога была нахабна скрадзена амерыканскімі “дэмакратамі” на карысьць Байдэна!        

Для канчатковай перакананасьці ў гэтым, а таксама для арыентацыі ў магчымых сцэнарах разьвіцьця падзей у ЗША не хапае толькі сьвежай порцыі аналітычных ды проста асабістых меркаваньняў. Таму прапануем паглядзець яшчэ некалькі відэа ад рускамоўных жыхароў ЗША.

Напрыклад, такія:

https://www.youtube.com/watch?v=3NJjjr0BV0w ;

https://www.youtube.com/watch?v=PZ4uqqskLn0 ;

https://www.youtube.com/watch?v=rdbLko3MbqQ ;

https://www.youtube.com/watch?v=p73joOyXOPI ;

https://www.youtube.com/watch?v=qtkpgeCce80 ;

https://www.youtube.com/watch?v=C9nIwZlJvqQ ;

https://www.youtube.com/watch?v=zG7RfFycklY .

Усяго лепшага, сябры.

 

 

6 каментарыяў

  1. Яўген кажа:

    Паглядзеў выступ былога прэзідэнта ЗША ў трубе. Яго стылістыка нічым не адрозная ад манеры купца, які змагаецца на рынку ўлады. Потым, адно тое што там ольгінскіх нямерана ў падтрымку Трампушкі, сведчыць адкуль вушы растуць. Расіі выгадна было разваліць Еўразвяз, ну дык хоць Англію адкалолі. Радасці нямерана. Цяпер ім блакітны сон грамадзянская вайна і развал Штатаў. Расія вярнулася да падтрымкі самага днішча планеты, да традыцыі СССР. На жаль. Але ў ЗША не так усё трагічна. Дэмакратыя мае той рэзерв гнуткасці, што Трамп, калі ўжо ён настолькі праведнік і “той” прэзідэнт, можа вярнуцца ў барацьбу праз 4 гады.

  2. мінак кажа:

    ”У нашай краіне больш няма свабоднай прэсы.” Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
    ” Трамп перамог у выбарах зь вялікім адрывам, але яго перамога была нахабна скрадзена амерыканскімі “дэмакратамі” на карысьць Байдэна!”
    ”Мы думаем, што гэты выступ Трампа будзе мець гістарычнае значэньне.”

    Можна адзначыць, што ”бумеранг дэмакратыі” запушчаны па ўсім сьвеце, вярнуўся назад і гваздануў па самой альма матэр дэмакратыі. Дасьведчаные і дальнабачные аналітыкі даўно папярэджавалі, што ”дэмакратыя” мае свае слабые месцы і хібы. Некалі, зусім нядаўна, нямецкі фюрэр дэмакратычна выбраны немцамі на пасаду канцлера, потым паставіў на вушы і нямецкі народ, і еўрапейскую цывілізацыю і амерыканцаў. Ягоны памагаты, гебельс, у тыя часы казаў, што дайце мне сродкі масавай інфармацыі і я праз год ператвару народ у паслухмяную масу, а яшчэ праз год у быдла…

  3. Павел Біч кажа:

    Як сільна Мінак ненавідзе Свабоду і демакратыю. Аж захлёбваецца ад радасці што нешта там ў ЗША пачаўся невылікі бардачок.

  4. мінак кажа:

    ”Доктор философии, историк Университета Тафтса Гэри Леупп рассказал, почему американцам не стоит радоваться из-за избрания на пост президента страны Джо Байдена. По его словам, возвращение к власти демократов не закончится ничем хорошим.

    Хотя Трамп и является патологическим лжецом, Байден показал себя еще хуже, уверен историк. Он предупредил, что с приходом последнего в Белый дом США вновь вернутся к риторике собственной исключительности, которой будут оправдывать свои военные вмешательства по всему миру, прикрываясь при этом маской «сохранения стабильности».

    Трамп же прилагал все усилия, чтобы вывести американских военных из горячих точек, отметил ученый.

    В августе президент США заявил, что американские войска почти выведены из Ирака. По его словам, там осталось «очень мало» военнослужащих. Он также выразил мнение о том, что на Ближнем Востоке «никогда не должно было быть американских военных» и назвал размещение войск в Ираке «худшем решением в истории страны».

    До этого он заявлял, что американские солдаты больше не будут заниматься восстановлением других стран и «решать чужие конфликты». Трамп отметил, что США возвращаются к основополагающим принципам, согласно которым военные должны оборонять и защищать свою страну от внешних врагов.”

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы