nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Трамп ці Байдэн: вакол падзей 6.01.2021 у Вашынгтоне (частка 5)

10 студзеня, 2021 | 25 каментарыяў

Рэдакцыя.

Ня будзем асабліва хваліць сябе, але і не сказаць пра гэта нельга (тым больш, што такая сітуацыя назіраецца ня першы раз): для абсалютнай большасьці жыхароў Беларусі падзеі ў ЗША, зьвязаныя з “захопам пратрампаўскімі пратэстоўцамі” будынку Кангрэсу ЗША (так падаюць падзею “ліберальныя” СМДІ) сталі поўнай нечаканасьцю. “Адкуль усё гэта ўзялося?” – ня могуць уцяміць нашы людзі. Што ж, хай і далей “хваляць” афіцыйныя і апазіцыйныя СМДІ, якія замоўчвалі ці перакручвалі ўсё, што адбывалася ў ЗША, пачынаючы з 3 лістапада. І толькі чытачы нашага сьціплага інфармацынага рэсурсу былі папярэджаны, толькі яны могуць зьмястоўна, аўтарытэтна адказваць на аналагічныя пытаньні з боку сваякоў, суседзяў, калегаў… Але паколькі СМДІ і далей будуць замоўчваць ды перакручваць праўду ці наўпрост хлусіць (мы ў гэтым упэўнены, як у заўтрашнім узыходзе Сонца), мы вырашылі ў меру нашых сіл сабраць ды сістэматызаваць інфармацыю вакол падзей 6.01.2021 ў Вашынгтоне. Тое, што атрымалася, падаем ніжэй.

 

На пачатак, у якасьці зачыну да тэмы давайце паслухаем меркаваньні рускамоўных жыхароў ЗША пра тое, як яны бачылі зьмест падзей, якія павінны былі адбыцца 06.01.2021 у Вашынгтоне і на якія сваіх прыхільнікаў запрасіў Трамп.

 

 

1.Вядомыя рускамоўныя блогеры перад 6.01.2021.

У  адзначаным вышэй асьпекце найбольш каштоўным, вядома, на наш погляд, зьяўляюцца меркаваньні, выказаныя сп. Лявонам Вайнштайнам (гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=rVxxGfFB164). У сваім відэа ён яшчэ раз пералічыў непадважальныя доказы найбуйных фальсіфікацый на карысьць Байдэна і факты відавочнага ўмяшальніцтва ў гэта іншых краін (узгаданы былі Італія, Брытанія, Канада, Кітай). Ён таксама выказаў меркаваньне, што масавая прысутнасьць прыхільнікаў Трампа ў Вашынгтоне 6 студзеня прызначана падтрымаць тых асоб у Кангрэсе (уключна зь віцэ-прэзідэнтам Пенсам), якія прад’явяць усе гэтыя факты абедзьвюм палатам Кангрэсу ЗША, пасьля чаго кангрэсмэны ды сенатары вымушаны будуць пачаць разьбірацца зь імі па сутнасьці, а Пенс зможа адмовіцца прымаць галасы ад 7 ваглівых Штатаў. Сп. Вайнштайн (на фота ўнізе зьлева) пры гэтым аптымістычна разьлічваў на адкрытую відэа- ці гука-трансьляцыю з залы паседжаньняў Кангрэсу…

У т.л. для жаночай часткі нашай аўдыторыі прапануем паглядзець размову дзьвюх жанчын, датычную тэмы. Гэта Натальля Фальконэ і Кацярына Сініцына (на фота ўверсе – у цэнтры і справа; гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=CxlDBpdZxN8). Зьвяртаем ўвагу, што Фальконэ сказала, што “дэмакраты” ЗША “ня маюць ніякіх прынцыпаў” і робяць толькі тое, “што ім сказалі таўстасумы-глабалісты” (час 39:00). Таксама зьвяртаем увагу, што абедзьве жанчыны глядзелі ў будучыню аптымістычна – зьбіраліся “адкрываць шампанскае” з нагоды канчатковай перамогі Трампа і… вызваленьня (!) з-пад тыраніі амерыканскіх і еўрапейскіх “дэмакратаў-лібералаў”.

 

2. Першая падзея ў Вашынгтоне – мітынг у падтрымку Трампа.

Пра самую галоўную падзею, якая адбылася ў Вашынгтоне 06.01.2021 – мітынг у падтрымку Трампа, які праходзіў пад слоганам “Выратуем Амерыку” – сёньня можна знайсьці толькі адрывістыя і ўжо з-за гэтага скажоныя зьвесткі.

Напрыклад, вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=1scIsfw0qxE – першапачаткова было амаль 20 гадзін наўпроставай трансьляцыі з Вашынгтона, якую рабіў амерыканскі тэлеканал NTD. Яе прагледзела больш за 4 мільёны чалавек. Сёньня па гэтым е-адрасе можна знайсьці толькі абвестку на чорным фоне пра “недаступнасьць трансьляцыі”. Між тым, мы пасьпелі яшчэ 7.01.2021 прагледзець частку гэтага рэпартажу, у якім на свае вочы бачылі, як Трамп у дастаткова працяглай прамове ня толькі яшчэ раз пералічыў шматлікія доказы абуральных фальсіфікацый ды вонкавых умяшальніцтваў у выбары, а і заклікаў тэлеканалы паказаць людскае мора, якое сабралася. Але тыя НЕ паслухаліся…

Цяпер у сеціве прысутнічае шмат фота і відэа пра падзеі ў Вашынгтоне ў той дзень, але 99% зь іх паказвае напад на Кангрэс ЗША (мы думаем, што гэта невыпадкова), таму нам давялося прыкласьці намаганьні, каб паказаць 1-2 мільёны чалавек, якія прыйшлі па закліку Трампа на “Save America rally” (гл. фоты ўверсе і ў пачатку матэрыяла; таксама на мітынгоўцаў можна паглядзець тут – https://www.youtube.com/watch?v=kqH0-D72EwI).

Такі, вось, сёньня ўзровень аб’ектыўнага інфармаваньня ў Амерыцы і з Амерыкі.

Фрагмент пармовы Трампа можна паслухаць тут – https://www.youtube.com/watch?v=FO18dffWEGw . Наступны фрагмент тут – https://www.youtube.com/watch?v=yjQTcEXN8hs.

Таксама фрагмент выступу ёсьць тут – https://www.youtube.com/watch?v=V1jIupkRo_I . Апавядаецца “пра вялікі палітычны дзень у ЗША” (час 16:00-28:00; пра першую частку відэа мы пагаворым іншым разам). Але ліберастычны расейскі тэлеканал “Дождж”, вядома, ня мог інфармаваць без кропель дзёгцю…  У 30:30 на экране “Дажджу” намалявалася нейкая прафесар Ніна Хрушчова зь Нью-Ёрку (на фота ўверсе – справа), якая амаль столькі ж часу каментавала выступ Трампа, колькі “Дождж” паказваў прэзідэнта ЗША, за якога прагаласавала, мінімум, 75 мільёнаў амерыканцаў. Сярод іншага яна заявіла: “Нічога новага … Трамп увесь час распальвае грамадзянскую вайну ў ЗША, заклікае да яе …  падагравае фашызм … патрабуе, каб на яго мітынгі людзі прыходзілі са зброяй бараніць вось гэтага аднаго чалавека … наступныя 4 гады ён будзе працягваць сваю разбуральную дзейнасьць … Трамп  – каталізатар радыкальнай правасьці ”.  Вядома, пра фальсіфікацыю выбараў Хрушчова не сказала ні слова. У 39:00 “Дождж” вярнуўся ў Вашынгтон і паказваў Трампа яшчэ аж… 2,5 хвіліны.

Найбольш праўдзівае і адначасна эмацыйнае апавяданьне пра мітынг ад непасрэднага ўдзельніка падзей Алёны Мікіцкай і яе сяброў у суправаджэньні дакументальнага відэа можна паглядзець тут – https://www.youtube.com/watch?v=ZJ5xgf6c3CU . Як бачна на відэа, многія ўдзельнікі трампаўскага мітынгу рушылі да будынка Кангрэсу ЗША.

Многім беларусам, дасьведчаным у “вулічнай палітыцы”, варта паглядзець гэтае відэа хаця б для таго, каб параўнаць з уласным досьведам і пачуцьцямі. Напэўна, знойдзецца шмат падобнага…

 

3. “Штурм” Кангрэсу ЗША. Зрыў паседжаньня і здрада Пенса.

Як пра штурм інфармавалі розныя англамоўныя каналы  – можна паглядзець, напрыклад, тут:

–  https://www.youtube.com/watch?v=UHD_rZ5Jd_g (амерыканскі канал TODAY);

https://www.youtube.com/watch?v=E9sx0A5YcC8 (Нямецкая хваля);

https://www.youtube.com/watch?v=q6oB5aCImGohttps://www.youtube.com/watch?v=UXR_bqyAy4E (брытанскі канал ВВС);

https://www.youtube.com/watch?v=-2JTU7l6BrU (Спутнік);

https://www.youtube.com/watch?v=K254eqOUVCY (AFP);

https://www.youtube.com/watch?v=IMGKLH3hwhw (яшчэ раз нямецкі канал DW).

Як пра штурм інфармавалі славянамоўныя каналы, можна паглядзець, напрыклад, тут:

https://www.youtube.com/watch?v=jDwqoq4mmkY + https://www.youtube.com/watch?v=mrbtzwZ7Xv0 (НТВ);

https://www.youtube.com/watch?v=jUIvVJiXiKg (Голас Амерыкі украінскай).

Пасьля гэтых падзей Трамп асудзіў напад на Кангрэс, паабяцаў мірную перадачу прэзідэнцкай улады і адначасна зноў паабяцаў, што цудоўнае “падарожжа” тых, хто яго падтрымлівае, толькі пачынаецца (гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=iFADopBnb_U ).

Пра тое, што адбылося адразу пасьля правакацыі з “падпалам Рэйхстагу” (прабачце, “захопам Кангрэсу ЗША”) яшчэ 6.01.2021 апавяла Алёна Падружкінаhttps://www.youtube.com/watch?v=t1HNAe97-go .

Пра тое, што “напад на Кангрэс ЗША” – гэта была правакацыя “дэмакратаў”, адным з першых (пасьля некаторых сенатараў-рэспубліканцаў) заявіў таксама Ігар Панарын (https://www.youtube.com/watch?v=WlLocoAkBIQ).  “З 11 сенатараў-рэспубліканцаў, якія падтрымлівалі Трампа, засталося толькі 8 на чале з Томам Крузам” – нагадаў таксама Панарын.

 

4. Рэакцыя еўрапейскіх палітыкаў

“Напад пра-трампаўскіх прыхільнікаў на Кангрэс” імгненна, нібы па камандзе, асудзілі вядучыя еўрапескія “лідары”, адначасна вінаватым прызначылі Трампа – Меркель, Макрон, Джонсон, Зяленскі (https://www.youtube.com/watch?v=f8ZmZGd39Fg + https://www.youtube.com/watch?v=KuN4u1wT91U + https://www.youtube.com/watch?v=jDwqoq4mmkY).

 

5. Першыя ўражаньні аб падзеі.

Асноўны эмацыйны фон, які суправаджаў першыя ўражаньні непасрэдных удзельнікаў падзей ці заўзятых назіральнікаў за імі, быў такім – прыгнечанасьць, расчараваньне, злосьць. Гл., напрыклад, тут:

https://www.youtube.com/watch?v=Y2R90RBtBPA ;

https://www.youtube.com/watch?v=-jkgmF95zI4 (тут Мікіцкая дадаткова ўпершыню распавяла пра правакатараў);

https://www.youtube.com/watch?v=8lmuDWtlZoc ;

https://www.youtube.com/watch?v=j7l1JOOxLCQ (тут прагучала шмат рацыянальных пытаньняў).

 

6. Больш адрэфлексаваныя меркаваньні, датычныя далейшага жыцьця ў ЗША.

Песімістычны варыянт можна паслухаць тут – https://www.youtube.com/watch?v=eWvnMNOqPrk (пагроза будучых рэпрэсіў у ЗША і небясьпека Трэцяй сусьветнай),

Ськептычны варыянт ад Тацьцяны Родзіны тут – https://www.youtube.com/watch?v=C40_tgcBsE4

Тых, хто яшчэ спадзяецца на нешта пазітыўнае, можна паслухаць тут:

https://www.youtube.com/watch?v=PBIEqKaZh1I (аналіз з Бруселя);

https://www.youtube.com/watch?v=2kORT2zOl0k (пра саміт адвакатаў, заяву інаўгурацыйнага камітэту, выхад Тэхаса на ўзровень Вярхоўнага суда);

https://www.youtube.com/watch?v=YZMuk2mSUoE (“і далей трымайце кулачкі за Трампа”).

Варыянт адыходу ўбок ад сітуацыі можна паслухаць тут – https://www.youtube.com/watch?v=IgFbXzecs_Y

 

7. Наша версія таго, што адбылося.

Вядома, мы не амерыканскія палітолагі і нават не жыхары ЗША. Але ў нас ёсьць свой досьвед грамадска-палітычнай дзейнасьці ў Беларусі й цэнтральна-еўрапейскім рэгіёне.  Грунтуючыся на тым матэрыяле, які мы сабралі, прапануем найбольш верагодную версію падзей у Вашынгтоне. Гэта ня значыць, што мы ня бачым рацыянальных аргументаў у іншых версіях – проста тое, што мы пададзім ніжэй, выглядае для нас больш верагоднай версіяй. Падкрэсьлім, верагоднай для сітуацыі на 6 студзеня г.г.

1) Задача Трампа пры правядзеньні мітынгу ў Вашынгтоне, які праходзіў пад воклічам “Выратуем Амерыку”, заключалася ў выяўленьні ступені магчымай грамадскай падтрымкі для яго, а таксама ў тым, каб зрабіць ціск на “дэмакратаў” масавасьцю гэтай падтрымкі. Яго памылка (нешта горшае мы лічым менш верагодным) заключалася ў тым, што ён не папярэдзіў сваіх прыхільнікаў, каб тыя ні пры якіх абставінах не ўваходзілі ў будынак на Капіталійскім узвышшы. Толькі атачылі яго. Ён таксама чамусьці не пакінуў сваіх прадстаўнікоў, якія б маглі пакіраваць натоўпам.

2) З гэтай памылкі тут жа скарысталіся “дэмакраты”. Яны справакавалі ўваход людзей у Кангрэс вельмі слабым супрацівам з боку ахоўнікаў (мы ведаем, што кажам). Акрамя таго, першымі ў адзін з самых рэжымных аб’ектаў ЗША ўвайшлі іх, “дэмакратаў”, заранёў падрыхтаваныя і перапранутыя правакатары, якія паклікалі іншых.

3) Сцэнар быў запушчаны – напужаныя дэпутаты схаваліся ў таемным сховішчы. Калі ж вярнуліся, былі ў дэз’арыентаваным стане і злосныя. Кіраўнікам “дэмакратаў” у такіх варунках каштавала няшмат сілаў, каб на такім эмацыйным фоне (перапынак наўмысна ня быў зроблены) НЕ абмяркоўваць доказы фальсіфікацый, а адразу прыняць галасы Каледжу выбарцаў, прызнаўшы Байдэна прэзідэнтам, а Трампа – кіраўніком нападнікаў на Кангрэс.

Усё. Як гаворыцца, ш.т.д.

Дадатковыя сьведчаньні пра тое, што даная “правакатыўная” версія мае права на існаваньне, паступілі сёньня (гл. https://www.youtube.com/watch?v=dYG5yanzg2k).

Аналагічную пазіцыю заняў і фларыдскі Саня – https://www.youtube.com/watch?v=CRtrdBmreDQ

Відаць, мы больш дасьведчаныя ад рэспубліканскіх кангрэсмэнаў, а таму тут пакідаем пытаньне: чаму Кангрэс ЗША не выканаў свайго прызначэньня – НЕ разгледзеў доказаў шматлікіх фальсіфікацый на карысьць Байдэна? Доказаў злачыннага дзяржаўнага перавароту ў ЗША!..

 

8. Тры пытаньні да прыхільнікаў “дэмакратаў” ЗША і ЕЗ.

У заключэньні хочам пакінуць тры пытаньні для нашых прыхільнікаў заходніх “дэмакратаў”. Яны паўсталі як у нас, так і ў многіх іншых людзей, якія сачылі за амерыканскімі падзеямі апошні год.

Пытаньне 1:

У час акцый БЛМ і Антыфа, якія мелі месца летась (увесну і ўлетку) у многіх гарадах ЗША (з падпаламі машын, нападамі на людзей і іх забойствамі, рабаваньнем крамаў, захопаў цэлых раёнаў у гарадах), “дэмакраты” актыўна падтрымлівалі гэтыя дзеяньні, заяўляючы, што прадстаўнікі й актывісты даных арганізацый “выступаюць за свабоду, за справядлівасьць” (гл. іх словы ўнізе).

Адсюль пытаньне: чаму тыя ж “дэмакраты” ЗША НЕ падтрымалі прыхільнікаў Трампа, якія прыйшлі да сьцен Кангрэсу з тымі ж патрабаваньнямі?

Пытаньне 2.

У ЗША ўвесну летась у час затрыманьня паліцыяй загінуў беспрацоўны, шматразовы крымінальнік ды наркаман Джордж Флойд. Ён стаў у ЗША нацыянальным героем – сімбалам змаганьня за правы чорнаскурых грамадзян Амерыкі. Флойд быў пахаваны ў залатой труне.

У час “нападу на Кангрэс” была застрэлена белая амерыканка, былая вайсковаслужачая, маці малагадовых дзяцей і вялікая патрыётка ЗША Эшлі Бабіт (https://www.rbc.ru/rbcfreenews/5ff65f159a79473aee2dd654?from=newsfeed), якая патрабавала ад кангрэсмэнаў тое самае – выкананьня выбарчых правоў грамадзян ЗША.

Пытаньне: чаму “дэмакраты” ЗША НЕ падымаюць кампанію на карысьць такой жа яе гераізацыі? У якой труне будуць хаваць яе?

Пытаньне 3.

Як мы падалі вышэй, многія еўрапейскія “лідары” падтрымалі беларускіх пратэстоўцаў, абураных фальсіфікацыяй на выбарах.

Пытаньне: чаму “дэмакраты” ЕЗ  АСУДЗІЛІ грамадзян ЗША, якія пратэстуюць у сваёй краіне па той жа самай прычыне – абураны фальсіфікацыяй на выбарах?

Пры сустрэчы зь першым жа заходнім “дэмакратам” яму будуць зададзены гэтыя пытаньні.

Відаць, на гэтым трэба ставіць кропку. Цяпер будзем сачыць за тым, што адбудзецца ў ЗША па меры набліжэньня да даты 20.01.2021

Усяго лепшага, сябры.

 

 

25 каментарыяў

  1. валодзя хахлун кажа:

    Дзякуй! Зьмясцоўна, цікава

  2. мінак кажа:

    Паглядзеў рэпартаж Алёны Мікіцкай. Абсалютна непрафесійна, эмацыянальна і цікава адтаго, што можна назіраць звычайных амерыканцаў зблізку. На першы позірк ідуць людзі звычайные, простые, абсалютна не ведаючыя складанасьці і хітрасьці цяперашней палітыцы. Адна рускамоўная прыпляла чамусьці ”пугала сацыялізма і камунізма”… Уражанне, што на вуліцу выйшлі такія самыя як і ў Менску людзі, якія мала што ведаюць і разумеюць у палітыцы, не маюць праграмы, лідэраў, партый і як толькі Трамп сыйдзе, яны будуць бездапаможныя ў сваім пратэсных пачуццях і хто іх і куды павядзе зараз невядома нікому.
    Між тым адчуваецца, што ўзровень жыцця ў Вашынгтоне высокі, прапагандысцкія СМІ магутныя і электарат яны зацугляюць.
    Матэрыял цікавы. Дзякуй.

  3. мінак кажа:

    Лявон Вайнштайн выклаў цікавую інфармацыю пра тое, як у пяці штатах быў прыпынены падлік галасоў, а затым праведзены масавы ўкід галасоў за Байдэна. Фактычна гэта змова, дзяржаўны пераварот і амерыканская дэмакратыя не здоляла абараніць справядлівы выбар амерыканскага народа. Што, дарэчы і падцвердзіла меркаванне рэдакцыі і маё таксама, што ўлада належыць амерыканскай і сусьветнай алігархіі, а не амерыканскаму народу.
    Тут няма нічога новага, аб гэтым яшчэ ў свой час казаў Ленін, які гаварыў, што ніякай дэмакратычнай прэсы няма, бо хто плаціць грошы, той і заказывае інфармацыю.
    Праўда дзіўна тое, што міліардэр Трамп не ўладзіў сваім кроўным дружбанам і яны яго скінулі ад руля кіравання звышдзяржавай.
    Як казаў адзін пралетар — ёсьць падабенства паміж жыццямі мухі і чалавека, гэтых істот можна прыхлопнуць газетай(у нашым выпадку СМІ)

  4. Яўген кажа:

    Неяк падобна на ўдары ў ваду кулаком. “Чаму чорнага крымінальніка\наркамана гераізавалі, а вайсковаслужачую-патрыётку, белую ня будуць”? Вядома: чорны крымінальнік ляжаў прыдушаны на вуліцы і памёр фактычна пад каленам паліцыянта, хоць і казаў, што няма чым дыхаць. А белая патрыётка нямірна ўвайшла ў Капітолій. Там хутчэй за ўсё не цэльны быў стрэл, але хто яго ведае. У адрозьненьне ад нас, грамадзяне ЗША маюць дазвол на зброю, так што там напэўна так было, або магло быць, што развагі чыніць няма часу. Потым, калі наконт правакацый — там у адным роліку русское “давай, давай!” добра чуваць было. Факт, што пуціністам выгадны любы закалот у ЗША. Паўтаруся, Трамп бізнэсовец, які любіць мець усё, на што паклаў вока. Гандляр. Паўлін пыхлівы. Характар мае падступны, нецярпімы. Каб быў палітыкам, то гуртаваў бы дысцыплінаваных прыхільнікаў. І, так, упарадкаваў бы шэрагі людзей, якіх вывеў пад Капітолій. А так, па выніках, не палітык. Таму панясе адказнасьць.

    • Рэдакцыя кажа:

      Спадар, Яўген, раптам вы ўсё ж ня зьнікніце, таму зададзім вам два пытаньні:
      – калі вы пачалі казаць пра адказнасьць, параўнайце, калі ласка, адказнасьць Трампа за тое, што ён не папярэдзіў правакацыю, АРГАНІЗАВАНУЮ ІНШЫМІ, зьвязаную з нападам на Кангрэс, і адказнасьць “дэмакратаў” ЗША, а таксама тых, хто за імі стаіць, за тое, што яны, маючы за сабой меншасьць грамадзян ЗША, незакона ЗАХАПІЛІ ДЗЯРЖАЎНУЮ ЎЛАДУ – ЗЬДЗЕЙСЬНІЛІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕРАВАРОТ у перадавой 300-мільённай краіне;
      – адкажыце, чаму вашы ацэнкі дзейнасьці Трампа на пасадзе прэзідэнта ЗША зьяўляюцца супрацьлеглымі ў параўнаньні з тымі, якія даюць шматгадовыя жыхары ЗША – напрыклад, такія як Вайнштайн, Дуднік, Мікіцкая, Саня з Фларыды, яшчэ адзін блоген з Маямі?

      • Яўген кажа:

        паслаў быў адказ, але відаць пятроў з башыравым адвялі сабе ў чытальню

      • Яўген кажа:

        І ўсё-ткі сфармулюю наноў.
        Наконт доказаў таго, што дэмакраты ЗША адказна падтасавалі выбары — паўтаруся, паслухаў Джуліяні, і ён мяне не ўразіў. Адвакат, наколькі помню, да таго, як стаў мэрам NY — дык для адваката так сабе, малаціў мякіну спраўна. А што, маўчаць яму? дык тады суд і прысяжныя дакладна прызнаюць падабароннага вінаватым. І суды, дарэчы, адкінулі ўсе паўста з гакам кейсаў — хоць Трамп абачліва прызначыў туды “сваіх”, як ппомнім. Ці не?
        Далей, пра большасьць-меншасьць. Гэта ж не першы выпадак, калі кандыдат(ка) набірае выразную арыфметычную большасьць, але выбарцаў падтрымка не такая. Можа, гэта і хіб сістэмы ЗША, але ёсьць як ёсьць.
        Шмат больш важыць, як на маю развагу, асоба Трампа. Ён не палітык. Бізнэсовец з дзікім жаданьнем выйграць усе здзелкі на сьвеце. Характар пыхлівы, плэйбойскі. Каб быў палітык, грамадзіў бы вакол сябе людзей, не кідаўся б імі як расходным матэрыялам. І наступную легіслатуру выйграў бы дакладна. А так пазмагаецца, каб ня сесьці. Што яму замінала прадумаць, каб была нейкая дружына аховы парадку, каб мірна стаялі б там мільён ці два. Ну ды і мірна не стаялі, і мільёнаў там, як трапна сказала тая дама, а дзе яны, не было. А вось у адным з ролікаў “давай, давай!” пачулася выразна. Гэта калі беглі на Капітолій.
        Плаўна перайшоў да самай слабой кропкі ў доказнай пазіцыі матэрыялаў, якія прачытаў. Гэтыя давно русскожівушчіе — пры цяперашняй арыентацыі расіюшкі сярод іх не можа быць кап не было пятровых з башыравымі. Уявім хлопцаў з Безнадзёгінска, якім паказалі вялікі пачак грошай — ды яны ж зямлю рыць будуць. заадно Солсберы пабачаць, які там сабор высокі. Дык і з асноўным ворагам, ЗША, хіба іначай. Потым, другая частка іх, русскоговоряшчіх, мабыць банальна баіцца кап не ўзялі верх вынырнуўшыя было абамы, бо лічаць што гэта будзе капец. А можа ён і будзе, дарэчы. Нам незразумелыя праблемы каранных амерыканцаў, продкі якіх спакусіліся былі на бясплатную рабсілу, і потым аказалася, што гэта таксама людзі і маюць права. Маюць та маюць, але… які ровень. Мне адзін русскоязычный але беларус распавёў, як яны ў адным мястэчку фуру з півам разгрузілі для бара — за тысячу долараў. Ну ды гэта нецікава, цікава іншае. Перад гэтым уладальнік прапанаваў гэты заробак мясцовым беспрацоўным мурынам. тыя з яго толькі пасьмяяліся and proceeded to the shadows of trees пакурыць траўку. Дык вось, нашчадкам плантатараў і рабаўладальнікаў цяпер даводзіцца плаціць па рахунках сваіх продкаў, а панаехаўшыя браты і сёстры па скуры ўдзел браць у гэтым ня хочуць і адчайна шукаюць а як. А так, як прывыклі дома ў рашцы. Таму Трамп так, іхні прэзідэнт. Ну і, нарэшце, Саня с Флоріды. Дык а на халеру гэтага Саню так ужо адорваць увагай? мяркуючы па саманазову, гэта пацан. Пацаноў у нас і тут даволі панаехала, папса іхняя з кожнага праса. Нейкі адыёзны эксперт, ад пачатку.
        Карацей, чуйка мне падказвае, што Трамп гэта амерыканскі Луй. Дык а за што тады перажываць-змагацца. А вось расейцам, якія тут — духам іх пацягнула — каментуюць, падкажу канструктыўную ідэю. Яе раней агучваў, і у Ройзмана яна прагучала выразна. Не з таго канца берацеся за справу. Стартавыя пазіцыі былі вельмі добрыя, але зноў сталі на пройгрыш. Усё вельмі проста. Пры такіх рэсурсах, выстрайце напачатку ўзорны дабрабыт (благосостояніе) у сябе дома, з вялікім сярэднім класам, і ўвесь шарык да вас у чаргу сябраваць стане. А так як робіце — атрымаеце ворагаў паўсюль дзе нарабілі. Паслухайце параду, яна вам на дабро. Мы ж якую вам паслугу тут зрабілі — во як дагадзілі аднаму на П. Ён жа ненавідзіць выскачак з лапамі заграбушчымі, бачна няўзброеным вокам. Напэўна ён цешыўся гледзячы тое-сёе з Беларусі летась улетку. Ну і добра. Ня йдзіце сюды. На гэтай прекрасной ноце закончыць будзе выйгрышнае рашэнне.

  5. мінак кажа:

    Надыходзяць падзеі, калі яны памчаць так хутка і грозна, што тыя хто не разабраўся да гэтага часа, будуць у бурлівай жыццёвай плыні толькі плыўцамі без выратавальнага кола.

    Трамп урэзаў фінансавую дапамогу ”пратэстунам–рэвалюцыянерам”, апазіцыянерам ва ўсіх краінах, у тым ліку і ў нас. Глабалісты, калі прыйдзе Байдэн, дадуць вялікую фінансавую дапамогу гэтым апазіцыям, па ўсяму сьвету пракоцяцца каляровыя рэвалюцыяі, лакальные ваенные канфлікты, таксама новыя пандэміі і г.д. , бо мэта глабалістаў — гэта зьмяньшэння колькасьці насельніцтва на планеце, таксама ўмацавання долара — як сусьветнай валюты і г.д.
    За Трампам тыя людзі, што за новую тэхналагічна-прамысловую рэвалюцыю ў ЗША, умацавання ўласнай дзяржавы і не лезьць у іншыя краіны з іхнімі праблемамі.

    У глабалістаў іншая метода, сусьветнае дамінаванне, культ амерыканскіх грошай, ідыялогіі, стыля жыцця, сусветнае панаванне. Прыблізна так я бачу сёнішні малюнак сьвету. Нам трэба мацаваць і з’ядновываць нашую ўласную краіну, нашых людзей, бо наперадзе грозные падзеі…

    • Рэдакцыя кажа:

      Галоўным рэцэптам для ратаваньня нашай краіны і народа ў данай сітуацыі зьяўляецца НАЦЫЯНАЛЬНА-ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ВЫХАВАНЬНЕ і НАЦЫЯНАЛЬНА-ПАТРЫЯТЫЧНАЯ АГІТАЦЫЯ, якія цяперскай зграяў на чале з Лу-кам вось ужо 26,5 галоў цалкам вырублены… Калі цяперцы самым тэрміновым чынам і дастаткова маштабна хаця б гэта не пачнуць, паляцяць ад улады і пацерпяць асабіста найперш яны. Але яны рэдкасныя дурні, наўрад ці дадумаюцца…

  6. Антось кажа:

    Згодны з рэдакцыяй, але чытаючы некаторыя каментары тут, бачыш бясконцую цемру гэтай “невераятнай” масы…
    Па мне ім больш падыходзіць “несусветныя”…А далей кожны сам можа прыдумаць вызначэньне…
    А гэтыя беларускамоўныя, відаць круціліся ў дэмакратычным руху.
    Але вось прыйшоў “Газпром”, кінуў баблішка, і паплылі…Ведаю аднаго былога БНФаўца – дык той увогуле стаў ледзь не ідалапаклоннікам хцівай катлетніцы…А раней з ім за руку віталіся…
    Але гэта добры час, бо даўно трэба было адасобіць гнілое ад здаровага.
    У ва што пераўтварыліся ўсе гэтыя някляевы. мілінкевічы, губарэвічы, дзьмітрыевы, шушкевічы ды іншае, не кажучы ўжо пра структуры СВР Расеі – “Хартыю” ды “Белсат”?!.
    І БНФ хадзячы труп, не па колькасьці, а па нутру, мёртвая структура…
    Вось бачна,што цяпер сфармаваўся новы цэнтр сілы,новая рэдакцыя нацыянальнай ідэі – асяродак “Беларусь-наша зямля”.
    Трэба ачысціцца, ачысьціць аўгіевыя канюшні ад гнілога, ад ліберальных перабежчыкаў …
    Бо і ва ўнутранай палітыцы і ў зьнешняй несусьветныя даўно згубілі нацыянальны крытэрый. Што скажуць лібералы-тое і жуюць, як быдла ў стойле…

    • Siarhiej кажа:

      “структуры СВР Расеі – “Хартыю” ды “Белсат”” ???
      Антось, ты з глузду з’ехаў ці раскол умацоўваеш?

  7. Siarhiej кажа:

    Хіба кітайцы і мусульмане не глабалісты? Хіба яны не імкнуцца да сусветнага панавання з таталітарным ладам? Лепш “глабалісты” якія за “правы чалавека”, чым вата з правадырамі.

  8. мінак кажа:

    Раю на сайце Мидгард ИНФО паслухаць праграму ”Почему они спешат” вучонага Фурсава Андрэя Іліча, дзе ён грунтоўна дае аналіз сучаснай праграмы глабальнага класа. Там ён характарызуе супярэчнасьці між вытворчым капіталам і фінансавым капіталам на Захадзе і ЗША. Таксама выкладае праграму глабальнага класа выкладзеную Клаусам Швабам (знішчэнне нацыянальных дзяржаў, скарачэння ўзроўня спажывання ніжняга 57% слоя насельніцтва, канфлікты на расавай глебе, і шмат іншага”)

    ”Чалавека лёгка заблытаць фактамі, але калі ён ведае тэндэнціі, яго цяжка ашукаць” А. Далес

    Мы з вамі не ведаем хто такі Монте Гю Норман, які значыў у гісторыі больш, чым Рузвельт, Мусаліні, Гітлер і Чэрчыль разам узятые. Які зачыніў у 1929 годзе Велікабрытанію ад фінансавага ўплыву ЗША, у выніку развязаў другую сусветную вайну і ўрэшце па ланцугу падзей у 1991 годзе англасаксы перамаглі.

    У нашых грамадзян кароткае плячо гістарычнай памяці, праходзіць дзесяць, пятнацаць, двацаць год і наша грамадства, наш абывацель ужо нічога не помніць.
    Пры страце дзяржаўнасьці Беларусі пацерпім у першую чаргу мы, простые грамадзяне і жыхары краіны! Няўжо гэта не зразумела?

  9. Эльф кажа:

    ФУ ФУ ФУ как воняет, уже российская пропаганда на беларуском языке на беларуском ресурсе! Какой ПОЗОР! Кто автор этого недотворчества?

  10. мінак кажа:

    Чаму і з якой мэтай Англія правяла брэксіт? Ангельцы проста так нічога не робяць. Гэта пытанне для прасунатага Эльфа, каб пераканацца ці ёсьць у яго глузды.

    Тое што заламалі рукі Трампу сьведчыць, што глабальны фінансавы клас пайшоў у наступ.

    Навогул няма з кім абменьвацца думкамі, некалі былі вельмі цікавыя суразмоўцы з якімі можна было плённа кантактаваць, якія давалі інфармацыю, нечаканые думкі і сьветапогляды, пашыралі бачанне рэчаіснасьці. Зараз пайшоў прымітывізм і паўтор тых самых сьветапоглядаў канца 80-х і 90-х. Мабыць гэта сьведчанне, што дзядам трэба змоўкнуць і толькі назіраць плынь падзей.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы