nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

САЦЫЯЛЬНЫ МАЛЮНАК СЬВЕТУ (удасканаленая версія)

красавік 22, 2016 | 9 каментарыяў

Сяргей Шынкевіч

Шынкевіч 1Спадар Сяргей (гл. фота) — наш сталы чытач і сябра некаторых з нас. Самастойна аналізуе грамадскую рэчаіснасьць, выяўляючы найбольш істотныя, на яго погляд, заканамернасьці, спрабуе скласьці цэласныя, сістэмныя ўяўленьні. Вынікі яго працы ўжо выстаўляліся на нашым сайце (гл. https://nashaziamlia.org/2013/11/22/6099/#more-6099). Сёньня мы прэзентуем чытачам сайта ўдасканаленую версію яго “сацыяльнага малюнка сьвету”. Некаторыя асаблівасьці арфаграфіі аўтара захаваныя.

Рэдакцыя.

 

– – –

Дыктатуры квітнеюць на глебе з прасьцякоў, угноенай халуямі

 

ЗЬМЕСТ

  1. Уплыў біясьферы.
  2. Зьмены ў біясьферы.
  3. Чалавек як складаная сістэма.
  4. Дыяспара як форма існаваньня нацыі.
  5. Ідэалогіі.
  6. Рэлігіі, самаарганізацыя, вучэньні і лідэры, цывілізацыя.
  7. Узаемадачыненьні праз канкурэнцыю.
  8. Інфармацыйная і псіхалагічная вайна (СМІ, адукацыя, рэкляма).
  9. Карупцыя, махлярства.
  10. Стан “халоднай вайны” ці “халоднага міру”?
  11. Роля сьпецслужбаў.
  12. Татальны кантроль грамадства.
  13. Злоўжываньне рэкламай.
  14. Сутыкненьне цывілізацый.
  15. Грамадзянская вайна.
  16. Вырашальная роля тэхналогій.
  17. Транснацыянальныя карпарацыі.
  18. Хуткі распаўсюд інфармацыі і дэзінфармацыі.
  19. Банкі.
  20. Аб’екты.
  21. Сьмецьце.
  22. Што лічыць прагрэсам?
  23. Глабалізацыя.
  24. Цывілізацыйныя прорвы і бар’еры.
  25. Праблема зваротнай сувязі і непрадбачаных наступстваў.
  26. Адметныя з’явы: паразіты, дыктатуры і тэрарызм.
  27. Прароцтва і парады.
  28. Роля свабоды, як рухавіка прагрэсу.
  29. Пагрозы цывілізацыі.

 

– – –

 

Структура [сацыяльнага сьвету] складаецца зь сямі блокаў (падсістэм):  I. Біясфера; II. Людзі;  III. Канкурэнцыя; IV. Тэхналогіі; V. Штучныя аб’екты; эканоміка, сьмецьце; VI. Прагрэс.  У гэтай схеме аргументам, які ўплывае на ўсе блокі, з’яўляецца Свабода, якая ўтварае сёмы блок (VII). Паміж блокамі ёсьць ўзаемадзеяньне, таксама як і зьменлівасьць у кожным блоку.

Шынкевіч 2

 

 

На мал. 1. Паказаны асноўныя дачыненьні паміж блокамі.

 

 

 

 

ЗаўвагаI, II, V – матэрыяльныя блокі; III, VIІ – інфармацыйна-камунікацыйныя (інтэрфейсныя) блокі; IV, VІ – зьмешаныя блокі.

Заўвага:  Свабода выкарыстаньня біясьферы мусіць быць абмежаваная, свабода размнажэньня людзей – таксама. Свабода выбару і выкарыстаньня сродкаў пры канкурэнцыі павінна быць абмежаваная. Тэхналогіі абмежаваныя коштам іх распрацоўкі, прымяненьня і патрабаваньнямі  бясьпекі.

 

 

I. БІЯСЬФЕРА

 

1. Уплыў біясьферы

Зямлю трэба лічыць касмічным аб’ектам, які ізаляваны прасторай і часам ад іншых аб’ектаў. Радыюс Зямлі 6370 км, таўшчыня слою біясферы на яе паверхні – 5 км [углыб літасьверы]. Значная частка біясферы малапрыдатная для жыцьця людзей – мора,  ледавікі, тундра, пустыні, балоты… Уплыў клімату на фармаваньне цывілізацыі і якасьці чалавека на ўсіх 4-х узроўнях (3) амаль вызначальны. Напрыклад, народы паўднёвай Еўропы менш “прадзьвінутыя”, чым паўночнай. Гэта можна патлумачыць тым, што “райскі” клімат добры для адпачынку і “дрэнны” для ўпартай працы (“праца стварыла чалавека”), а жорсткі клімат, халодны ці сухі і сьпякотны, прымушае накіроўваць амаль усе высілкі на простае выжываньне і не пакідае часу на творчасьць, самы лепшы – сярэдні клімат зь мяккай зімой. Малы ледніковы перыяд 15-18 стагоддзяў у Еўропе, калі сярэдняя тэмпература была на 2 градуса ніжэй сёняшняй, мог спрыяць пачатку тэхналагічнага пад’ёма (эпоха Адраджэньня).

Для забесьпячэньня камфортнага жыцьця кожнаму жыхару Зямлі на ўзроўні сярэдняга еўрапейца (5000 еўра на год – 2013 г.) рэсурсаў біясферы (прасторы, вады, расьлін, карысных выкапняў…) і інфраструктуры, відавочна, не хапае. Шчыльнасьць насельніцтва ўплывае на разьвіцьцё, і для сярэдняга клімату  аптымальна мець 50 – 200 чал. на кв. км для рэгіёна ці краіны. Варыянт стратэгіі, які б забяспечыў будучыню нашчадкам – утварэньне мястэчак са шчыльнасьцю да 2000 чал. на кв. км (эканомія на інфраструктуры), і пры гэтым не апускацца да жыцьця ў “тэрмітніках” (тэрмітнік – вялікі шматкватэрны дом, жалезабетонны барак).  Аптымальны памер мястэчак ад 50.000 да 500.000 жыхароў. Трэба пакідаць ад 30% да 50% плошчы краіны некранутай – для нашчадкаў. Аўстралія і Канада – краіны зь вельмі нізкай шчыльнасьцю насельніцтва. Калі гэтыя краіны ня будуць больш шчыльна заселеныя еўрапейцамі, дык непазьбежна на гэтыя тэрыторыі будуць “прабівацца” іншыя расы.

Пытаньні: Ці адбываецца дэградацыя еўрапейцаў на асвоеных землях Амерык – на тэрыторыях з больш цёплым кліматам? За апошнія 70 гадоў насельніцтва Зямлі ўзрасло ў тры разы. Што далей?!

 

2. Зьмены ў біясьферы

Сельскагаспадарчыя палі, дарожная інфраструктура, забудаваныя тэрыторыі, штучныя каналы і азёры, забруджаная зямля і паветра, распаўсюджваньне хатніх жывёл і зьнішчэньне дзікіх – прыклады дзейнасьці людзей. Пакуль гэтая дзейнасьць і прымяненьне тэхналогій не прывялі да катастрафічных наступстваў для біясьферы Зямлі, за выключэньнем некаторых абшараў (Поўдзень Сахары, Чарнобыльская зона…), але пагроза застаецца і рызыка ператварыць Зямлю ў вялікую сьметніцу ўзрастае.

Зьнікаюць многія віды расьлін і жывёл. Зьмены пад узьдзеяньнем Сонца не паддаюцца кантролю. Глабальнае ўзьдзеяньне парніковых выкідаў пакуль дакладна не ацэнена.

 

 

II. ЛЮДЗІ

3. Чалавек як складаная сістэма

Заўвагі: Тут не абмяркоўваецца праблема, як чалавек стаў такім, якім ён сёньня ёсьць. Спрэчка паміж “эвалюцыяністамі” і “крэацыяністамі” працягваецца, але імаверна спалучэньне абодвух канцэпцый. Прынцыповыя генетычныя асаблівасьці людзей не дасьледуюцца ці хаваюцца.

Падзелім гэтую сістэму на ўзроўні:

Фізічны ўзровень (ніжэйшы) – чалавек як біялагічны від: тут разглядаецца працягласьць жыцьця чалавека, стан здароў’я, вага, рост, трываласьць, пол, энэргічнасьць… На гэтым узроўні ацэніваюцца спартоўцы – колькі кг падняў, за які час прабег 100 м, і г.д.

Інтэлектуальны ўзровень – ацэнка функцыянаваньня мозга, памяці і хуткасьці апрацоўкі інфармацыі. Вымяраецца тэстамі IQ (intelligence quotient – каэфіцыент разумовага разьвіцьця). Звычайны чалавек мае IQ каля 100 (некаторыя жывёлы таксама маюць пэўныя інтэлектуальныя здольнасьці).

Існуюць дзьве катэгорыіі людзей – адна- і шматразова-праграмуемыя асобы. Першыя – чым іх начыняюць, тое яны ў сябе і носяць. Прадстаўнікі другой катэгорыі здольныя навучацца на працягу ўсяго жыцьця. У першых таксама слабая ініцыятыва, страх перад рызыкоўнымі, авантурнымі дзеяньнямі. Першыя схільны да аўтарытарызму (ім патрэбны правадыр), а другім патрэбна свабода.

Культурны ўзровень. Сюды ўваходзяць: адукацыя, прафесійнае майстэрства, валоданьне мовамі, жыцьцёвы досьвед, сьветагляд, звычкі, інфармацыя, якую чалавек назапашвае на працягу жыцьця. Культурны ўзровень традыцыйна складаецца з гуманітарнага і тэхналагічнага (тэхнічнага) складніка.

Маральны (вышэйшы) узровень. Найбольш таямнічы ўзровень. Чалавек можа быць здаровым, разумным, адукаваным (нармальным на папярэдніх 3-х узроўнях) і пры гэтым ня мець маралі – быць нягоднікам. Праблема вымярэньня маральнага ўзроўня вельмі складаная. Можна ацаніць Ісуса Хрыста ў 100 пунктаў, а Сталіну ці Пол-Поту даць 1-2 пункты. Гэты ўзровень можа стварыць эфект “геніяльнасьці”.

Узроўні зьвязаныя між сабой і межы паміж узроўнямі расплывістыя. Здаецца, моц уплыву вышэйшых узроўняў на ніжэйшыя большая, чым зьнізу ўверх. Мараль уплывае на здароў’е, але гэта патрабуе адмысловага дасьледаваньня.

Заўвага: Існуючая супярэчнасьць паміж навукай і рэлігіяй можа быць вырашаная, калі ўлічыць, што навука “працуе” на 3-м узроўні, а рэлігія ў асноўным на 4-м.

Кожнага чалавека можна апісаць вектарам асобы (вектарам у матэматыцы называюць велічыню, для вызначэньня якой патрэбна некалькі лічбаў). Вектар складаецца з 5-і лічбаў: (c,m,k,і,p), дзе c – civilization/кампанента цывілізацыі, m – moral/маральная, k – knowladge/культурная, i – intelect/інтэлектуальная, p – phisical/фізічная кампаненты.

Заўвага: Кампанента цывілізацыі будзе растлумачана далей, як абагульненьне рэгіянальных асаблівасьцяў людзей на ўсіх 4-х узроўнях.

Існуе праблема вымярэньня. Сярэдняе значэньне вектара для этнаса ці жыхароў краіны ня толькі характэрызуе ўзровень яе разьвіцьця, але і вызначае кірунак разьвіцьця. Існуючы скалярны паказчык узроўню разьвіцьця краіны HDI (Human Development Index) занадта агульны і малакарысны. Уплыў Gini-індэкса на разьвіцьцё пакуль незразумелы, хоць і назіраецца запаволенае разьвіцьцё краін з высокім індэксам, напрыклад у Паўднёвай Амерыцы.  Накірунак селекцыйнага (натуральнага і ненатуральнага) адбору людзей пакуль таксама незразумелы. Трэба чакаць пашырэньне селекцыйнага штучнага (навуковага) адбору, у першую чаргу пры шлюбе.

Пытаньне: Ці варта выдзяляць эліту краіны ці супольнасьці і ацэніваць яе асобна?

 

4. Дыяспара як форма існаваньня нацыі

Этнічная прыналежнасьць – найбольш устойлівае аб’яднаньне людзей, дзе ўсе чальцы з’яўляюцца блізкімі ці далёкімі крэўнымі (біялагічныя інстынкты робяць такія групоўкі найбольш устойлівымі згодна прынцыпу: сям’я – племя – нацыя). Да таго ж яны маюць агульную культуру, мову, тэрыторыю, гісторыю. Пры глабалізацыі (інфармацыйнай, эканамічнай, транспартнай, культурнай) адбываецца перамешваньне розных этнасаў, асабліва на межах іх тэрыторый. Працэс глабалізацыі ставіць пад пагрозу нацыянальныя дзяржавы, але пакуль прорвы і бар’еры занадта вялікія. Магчыма, нацыі працягнуць існаваць ў выглядзе дыяспары і такім чынам пазьбегнуць супярэчнасьці паміж нацыяналізмам і глабалізацыяй.

Нацыя мае свае нацыянальныя інтарэсы, фармулёўка і распаўсюд якіх з’яўляецца галоўнай задачай эліты (эліта – моцныя і ўплывовыя людзі, схільныя да альтруізму, з высокім паказчыкам 4-га ўзроўня, здольныя супрацьстаяць у канкурэнцыйнай барацьбе).

Розныя этнасы маюць розны адсотак людзей з высокім IQ і долю эліты. Эліта не заўсёды мае ўладу, часта пры ўладе знаходзіцца псеўдаэліта.

 

5. Ідэалогіі

Іншай важкай падставай згуртаваньня людзей з’яўляецца лад мысьленьня – сьветагляд, комплекснае ўспрыняцьцё сьвету ці ідэалогія. Існуюць таталітарныя ідэалогіі і адкрытыя, якія прынцыпова адрозьніваюцца па стаўленьні да свабоды. Да таталітарных трэба аднесьці камунізм, гэбізм (слова, вытворнае ад КГБ, якім неабходна абазначыць даўно вядомую з’яву), фашызм, ісламізм (радыкальны).

Камунізм заснаваны на нянавісьці паміж беднымі і багатымі, фашызм на расавай нянавісьці, ісламізм – на  канфесійнай. Гэбізм – ідэалогія ўлады дзеля ўлады, панаваньне над іншымі, якія не ўваходзяць у групоўку гэбілаў, панаваньне без аніякіх маральных абмежаваньняў і абгрунтаваньняў. Таму гэбілы выкарыстоўваюць іншыя “ізмы” для прыкрыцьця. У сучаснай Расеі яны абралі расейскае праваслаў’е (раней быў камунізм). Многія людзі не ўсьведамляюць, да якой ідэалогіі належыць іх сьветагляд.

Да адкрытых ідэалогій можна аднесьці лібералізм, нацыяналізм, сацыялізм і кансэрватызм. Апошні базуецца на хрысьціянскіх і дэмакратычных каштоўнасьцях.

Галоўныя рэлігіі трэба разглядаць як ідэалогіі: іслам (блізкі да таталітарнай ідэалігіі), хрысьціянства (адкрытая ідэалогія), юдаізм (выключная ідэалогія – выключае ўсіх: хто не юдэй, той – “гой”…). Усходнія рэлігіі – буддызм і індуізм, падобна, ёсьць ідэалогіямі замірэньня і цярпімасьці.

Немагчыма коратка апісаць рэлігіі, догмы ў якіх фармаваліся стагоддзямі.

Звычайна на падставе ідэалогій фармуюцца партыі. Напрыклад, хрысціянска-дэмакратычныя партыі існуюць у многіх еўрапейскіх краінах. Некаторыя ідэалогіі – гэта наўмысна прыдуманыя канструкцыі для абдурваньня людзей і дасягненьня мэтаў, якія хітра хаваюцца (напрыклад марксізм, зь якога вылез камунізм).

Сёньня ў заходняй цывілізацыі назіраецца канкурэнцыя паміж лібералізмам, сацыялізмам, кансерватызмам і прыхаваным юдаізмам. Здаецца, што найбольшы прагрэс можа забясьпечыць сумесь нацыяналізму і кансэрватызму.

Многія людзі і групы лічаць (часам неасэнсавана), што ў канкурэнцыі адмова ад маралі (нізкі паказчык 4-га ўзроўня) дае перавагу, і выбіраюць грошы (эквівалент рэсурсам) за мэту дзейнасьці. Гэта фармуе ідэалогію грошай, вядомую раней як “пакланеньне залатому цяляці – ПЗЦ”. Грошы даюць уладу, і наадварот. Некаторыя дыяспары кладуць гэта ў аснову нацыянальных інтарэсаў. Фактычна, сёньня ПЗЦ з’яўляецца пануючай ідэалогіяй Сьвету, хоць яна і маскуецца іншымі ідэалогіямі.

Кансьюмерызм (празьмернае спажываньне) навязваецца праз рэкламу і ператвараецца ў ідэалогію. Назіраецца рух лібералізму ў бок ПЗЦ і кансьюмерызму. Такія ідэалогіі небясьпечныя для прагрэса, таму што могуць запаволіць культурнае разьвіцьцё, занадта абвастрыць канкурэнцыю і павялічыць разрыў паміж багатымі і беднымі.

Заўвага: Улада ня ёсьць паняцьце з негатыўным сэнсам. Калі пры ўладзе знаходзіцца эліта, яна арганізуе, добраўпарадкоўвае і накіроўвае грамадства ў бок разьвіцьця, прагрэсу.

Пытаньне: Ці варта заснаваць рух “мінімалістаў”, першым ідэолагам якога трэба лічыць Дыягена, які жыў у старажытнай Грэцыі? Мэтай Руху можа быць удасканаленьне чалавека, разьвіцьцё і засваеньне тэхналогій, а дабрабыт і багацьце толькі для дасягненьня гэтай мэты. Пратэстантызм, як форма ідэалогіі, блізкі да мінімалізму. Распрацоўка ідэалогіі мінімалізму магчымая на ўжо існуючых дасягненьнях кансерватызму, пратэстантызму і нацыяналізму.

 

6. Рэлігіі, самаарганізацыя, вучэньні і лідэры, цывілізацыя

Спачатку з’явілася ідэя Бога ці Багоў, якія ведаюць і кіруюць тым, што за межамі людскага разуменьня і магчымасьцяў.  Гэтая ідэя не дазваляла людзям звар’яцець ад складанасьцяў і цяжкасьцяў жыцьця, надавала псіхічную ўстойлівасьць і тлумачыла з’явы прыроды гульнямі Багоў, на якіх можна было зваліць невуцтва і людскія праблемы. Потым рэлігіі набылі дадатковыя функцыі і трансфармаваліся ў ідэалогіі. Рэлігія уключыла правілы сумеснага жыцьця людзей і правілы ўзаемадачыненьняў з прыродай. Навука і тэхналогіі маюць карані ў рэлігіі, у асноўным у хрысьціянстве. Гэта можна прасачыць, напрыклад, па біяграфіях выбітных навукоўцаў XV-XX стагоддзяў [навукова-тэхналагічны прагрэс у Еўропе, які пачаўся ў асноўным у ХVI ст., наадварот быў зьвязаны з адмаўленьнем ад многіх рэлігійных (хрысьціянскіх) догмаў; гл., напрыклад, тут:  https://nashaziamlia.org/2011/06/03/4331/ – Рэд.].

Сёньняшні ўзровень разьвіцьця цывілізацыі не дазваляе абыйсьціся без Бога. Галоўная роля Бога ў тым, каб клапаціцца аб усім, што чалавек пакуль не разумее. Пасярэдніцтва паміж Богам і чалавекам бывае ператвараецца ў форму бізнэса, часам паразітычнага.

Самаарганізацыя таксама базавалася на рэлігіі. Сёньняшнія еўрапейскія дэмакратычныя стандарты выпрацоўваліся стагоддзямі (напрыклад, 1280 год – “Вялікая хартыя вольнасьцяў”).

Заходні абываталь працуе на сябе і сваю сямью і  разглядае ўрад як нанятых ім, абываьалем, менеджэраў. Ён жыве па законе, мае годнасьць, гонар і ведае свае правы. Мясцовае самакіраваньне мае ўладу і фінансы. Выбары даюць магчымасьць мяняць чальцоў усіх галін улады – заканадаўчай, выканаўчай, судовай. Няма масавай нянавісьці да багатых і пасьпяховых, хутчэй наадварот – павага, таму што яны плоцяць большыя падаткі. Звычка да самаарганізацыі стымулюе актыўнасьць, неабыякавасьць. У таталітарных і дыктатарскіх краінах самаарганізацыя жорстка душыцца. Бачна станоўчая роля няўрадавых арганізацый (NGO), але ў несвабодных краінах уладары ствараюць імітацыйныя няўрадавыя арганізацыі (урадавыя NGO – GoNGO), якія звычайна фарміруюцца і апекуюцца сьпецслужбамі.

Найбольш уплывовымі лідарамі былі заснавальнікі вучэньняў: Канфуцый, Арыстоцель (заснавальнік навукі, як віду дзейнасьці), Хрыстос, Магамет, Марцін Лютар, Маркс… З вучэньняў утвараліся рэлігіі і ідэалогіі, якія ў значнай ступені фармавалі цывілізацыі.

Хрыстос паводзіў сябе як вольны чалавек у тагачасным рабскім грамадстве. Лютар і падобныя яму прынцыпова зьмянілі хрысціянства – элемент “пакорлівасьці” быў адсунуты, таксама як і пасярэднікі паміж Богам і чалавекам. Маркс распаліў нянавісьць сярод людзей праз вынаходніцтва “класавай барацьбы”. Палітыкі-папулісты да гэтага часу карыстаюцца ягонай методыкай.

Хрысьціянская цывілізацыя да XV стагоддзя зайшла ў тупік (цёмныя стагоддзі), які быў зьвязаны з абмежаваньнем свабоды. Лютар і яго пасьлядоўнікі вывелі яе з тупіку, але Маркс і яго пасьлядоўнікі ў XIX – ХХ стагоддзях зноў загналі туды. Гэтыя гістарычныя выкруткі мелі і эканамічныя кампаненты. Няздольнасьць этнасаў разумець сваіх мудрацоў і спакушацца на хлусьню чужынцаў ці нягоднікаў можа мець катастрафічныя наступствы.

Заўвага: Людзі выхаваныя ва ўмовах свабоды істотна адрозьніваюцца ад рабоў на 3-м і 4-м узроўнях, а розныя правілы адбору пры свабоднай канкурэнцыі і пры таталітарызьме прывялі на працягу стагоддзяў да разыходжаньняў і на 2-м узроўні.

Гістарычныя выкруткі прывялі да стварэньня розных цывілізацый [гл. дадаткова, пачынаючы адсюль: https://nashaziamlia.org/2013/03/21/5513/ – Рэд.].

У спрошчанам варыянце назавём іх без тлумачэньня: 1. Захад (Еўразьвяз, Паўночная Амерыка, Аўстралія) – 1 млрд людзей; 2. Расейска-саўковая – 200 млн; 3. Кітайская – 1,4 млрд; 4. Мусульманская (некалькі варыянтаў) 1,5 млрд; 5. Адкрытая Усходняя (японская, карэйская) – 200 млн; 6.Таталітарная Усходняя (Паўночная Карэя, Вьетнам, …) – 300 млн; 7. Індыйская – 1,3 млрд; 8. Лаціна-амерыканская – 500 млн; 9. Афрыканская (Цэнтральная і Паўднёвая) – 700 млн; 10. іншыя (жыдоўская, выспы Ціхага акіяну) – 150 млн.

Заўвага: Класіфікацыя зроблена па культурнай (уключна сьветагляднай) этнічнай і геаграфічнай прыналежнасьці.

Па чыньніку свабоды маем: 1,35 млрд людзей (цывілізацыі №1,5,10) – свабодныя рэгіёны; 1,8 млрд (№7,8) – напалову свабодныя; 4,1 млрд (№2,3,4,6,9) – таталітарныя.

У розных цывілізацыях і народаў фармаваньне эліт і генетычная адбор людзей на працягу гісторыі адбываліся па розных інтэлектуальных і маральных прыкметах. З-за памылковага адбора большасьць народаў зайшло ў тупік. Толькі адна цывілізацыя (№1) забясьпечыла тэхналагічны прагрэс, а ўнёсак іншых – мінімальны. Але расклад хутка меняецца на карысьць паўднёва-ўсходняй Азіі (№5,3).

 

 

III. КАНКУРЭНЦЫЯ

7. Узаемадачыненьні праз канкурэнцыю

Зямная куля і біясьфера маюць абмежаваныя памеры і напаўненьне яе 7-ю мільярдамі людзей (стан на 2012 г.) стварае таўкатню і барацьбу за рэсурсы. Канкурэнцыя (унутрывідавая барацьба)  – абагульняючы тэрмін для вызначэньня людскіх стасункаў.

Разьвіцьцё тэхналогій (13) не пасьпявае за размнажэньнем людзей і ўзрастаньнем іх патрэбаў. Распаўсюд і ўдасканаленьне зброі стварае спакусу яе ўжываньня для захопу рэсурсаў і можа прывесьці да эфекту “малпы з гранатаю”, калі тэхналагічны складнік пераўзыдзе гуманітарнае разьвіцьцё (небясьпека гандалю зброяй). Абдзеленыя Богам і Гісторыяй (фармаваньнем эліт, зьбегам акалічнасьцяў ці “волей лёсу”) людзі, групоўкі, народы могуць запатрабаваць падзяліць усё па-роўнаму, “па-справядлівасьці”. Ідэалагічныя (сьветаглядныя), этнічныя і цывілізацыйныя адрозненьні надзвычай вялікія (ёсьць праблема вымярэньня і ацэнкі), каб іх можна было пераадолець ці хаця б узгадніць мірным шляхам.

Прадпрымаліся спробы адмяніць канкурэнцыю, для чаго ствараліся адмысловыя рэлігіі і ідэалогіі. Напрыклад, марксісты, калі атрымалі ўладу, адмянілі свабодную рынкавую канкурэнцыю, што прывяло да таталітарызму і масавых рэпрэсій (перавод эканамічнай канкурэнцыі ў палітычную ў выглядзе помсты лузераў). Ёсьць падазрэньне, што мэтай адмовы ад прыватнай уласнасьці на карысьць “дзяржаўнай” можа быць жаданьне заняць пануючае становішча ў дзяржаве, пры гэтым уся маёмасьць і рэсурсы станавіліся б уласнасьцю этнічнай ці іншай групоўкі, якая захопіць уладу. А для падману прасьцякоў выдумляюцца міфы і ідэалогіі (напрыклад міф пра дадатковую вартасьць, якую цалкам забірае прадпрымальнік).

Чалавеку патрэбна ежа, жытло, вопратка, транспарт, адукацыя, інфармацыя, сувязь, адпачынак-відовішча, сэкс-партнёры, размнажэньне, ахова здароў’я, сэрвісы (бясьпека, выдаленьне сьмецьця, камунальны сэрвіс, гандлёвы, юрыдычны…) і грошы, як эквівалент вышэйназванага, а таксама рэсурсы і тэхналогіі. Некаторым людзям патрэбна ўлада над іншымі.

Рэсурсы і грошы – галоўны аб’ект канкурэнцыі. Рэсурсы ўключаюць: жыцьцёвую прастору (з улікам клімату і якасьці біясьферы), карысныя выкапні, працоўную сілу. Іншым аб’ектам канкурэнцыі з’яўлюцца веды, валоданьне тэхналогіямі, культура, інфармацыя. Трэцім аб’ектам з’яўляецца ўлада. Перавага ў тэхналогіях і адукацыі забясьпечывае стратэгічную доўгатэрміновую перавагу пры канкурэнцыі.

Заўвага: Людзі заўсёды вялі “барацьбу з прыродай” – прыстасаваньне асяроддзя (біясферы) для людскіх патрэб і прыстасаваньне чалавека да асяроддзя (праблема тэхналагічная). Гэтую “барацьбу” трэба адрозьніваць  ад канкурэнцыі сярод суб’ектаў.

Суб’екты канкурэнцыі: асобы (напрыклад, канкурэнцыя за сэкс-партнёра), групы (прадпрыемствы, карпарацыі, палітычныя партыі…), этнасы і нацыі, расы, рэлігійныя (канфесійныя) і ідэалагічныя (сьветаглядавыя) супольнасьці, дзяржавы, блокі (блокі дзяржаў, партый…), цывілізацыі.

Спосабы канкурэнцыі: сусьветная вайна, лакальная вайна, грамадзянская вайна, халодная вайна, дэмаграфічная агрэсія (насельніцтва Кітаю ўзрасло ў 2,5 разы, Індыі ў 3,5 разы, Пакістану ў 5 разоў за апошнія 60 гадоў), эканамічная вайна, партызанская вайна, псіхалагічная і інфармацыйная вайна, тэрарызм, шпіянаж, забойства-бандытызм-крадзёж, карупцыя, махлярства, рознага кшталту правакацыі, паклёп-зьнявага-дэзінфармацыя, халодны мір, навукова-тэхналагічная канкурэнцыя, адкрытае рынкавае ці палітычнае спаборніцтва (у межах закону), рэкляма, конкурсы, аўкцыёны…

Заўвагі: Супрацьлегласьць канкурэнцыі – партнёрства, салідарнасьць, дабрачыннасьць. Але ў большасьці выпадкаў гэта выкарыстоўваецца для аб’яднаньня суб’ектаў з мэтай падвышэньня шансаў пры канкурэнцыі. Тэрмін “вайна” патрабуе ўдакладненьня, тут ён выкарыстоўваецца для абазначэньня вострых канфліктаў.

Усё часьцей выкарыстоўваецца прынцып: перамагаць і ня быць пры гэтым бачным (прапаганда праз тэлебачаньне часта хавае сапраўдныя мэты). Наркотыкі, алкаголь, “сэксізм”, “іграманія” ды іншыя людскія хібы могуць ужывацца як зброя супраць ворага. Мэтай можа быць разбурэньне сям’і, таксама можна “спансіраваць” крымінал і гомафілію ў варожай краіне. Сёньняшні глабальны стан (з 2013 г.) можна назваць “халодны мір”, які мала адрозьніваецца ад халоднай вайны, але агрэсія Расеі супраць Украіны (з 2014 г.) і ісламскі тэрарызм кладзе канец гэтаму міру.

Калі які-небудзь суб’ект блакуе адкрытую канкурэнцыю, іншыя суб’екты атрымліваюць маральнае права на канкурэнцыю за межамі закона (права на самаабарону). Рабства можна разглядаць як від, ці як вынік канкурэнцыі, таксама як і дыктатуру.

Заўвага: Праца рабоў неэфектыўная, таму дыктатуры прайграюць дэмакратыям з адкрытай канкурэнцыяй. Псіхалагічна стан рабства ў саманедастатковых людзей не выклікае пярэчаньня, таму дыктатуры – распаўсюджаная з’ява. Людзі, цалкам заклапочаныя штодзённым жыцьцём, якія не плануюць на шмат гадоў наперад і маюць слабы розум, з’яўляюцца глебай для рабства.

Вайна (адкрытая збройная) занадта разбуральная ня толькі для пераможанага, але і для пераможцы, таму прынцыповыя ворагі карыстаюцца сьпецслужбамі для прыхаваных тыпаў вайны, што істотна падвышае іх (сьпецслужбаў) статус. Захапіць чужыя рэсурсы таньней з дапамогай грошай ды інтрыг, чым з дапамогай зброі.

Тэрарызм – забойства, калецтва, прычыненьне шкоды невінным, выпадковым людзям – таксама метад канкурэнцыі, найбольш вар’яцкі метад. Улады для барацьбы з тэрарызмам узмацняюць кантроль над грамадствам, што абмяжоўвае свабоду, а дыктатарскія краіны карыстаюцца тэрарыстычнымі метадамі для барацьбы супраць апанентаў рэжыму.

Заўвага: у 21-м стагоддзі большасьць крывавых канфліктаў – гэта вынік канкурэнцыі паміж прыхільнікамі свабоды і прыхільнікамі (яўнымі і няяўнымі) рабства.

Канкурэнцыя – абагульняючы тэрмін. Амаль уся людская дзейнасьць зьвязана з канкурэнцыяй, круціцца вакол канкурэнцыі. Трэба адрозьніваць два кірункі канкурэнцыі: за рэсурсы і за тэхналогіі (веды і ноў-хаў).

Пытаньне: Наколькі рэсурсы абмежаваныя і дзе яны лакалізуюцца, дзе ёсьць “вольнае” месца?

 

8. Інфармацыйная і псіхалагічная вайна (СМІ, адукацыя, рэклама)

Са з’яўленьнем СМІ (друк, радыё, тэлебачанне, інтэрнэт…) узнікла і сістэма “прамываньня мазгоў”. У старажытныя часы прамываньне адбывалася ў вуснай форме. Сёньня ў СМІ назіраюцца рэкламныя дурноты, замоўчваньне істотных падзей і высоўваньне другасных, ёсьць і замбаваньне.

Адукацыйны патэнцыял СМІ выкарыстоўваецца мала. Замена адукацыйнай дзейнасьці забаўляльнай – адна з пагроз цывілізацыі. Выхоўваецца чалавек-спажывач, які можа падмяніць “чалавека разумнага” ( кансьюмерызм). Гэта назіраецца нават у свабодных краінах (прыклад – галівудскія дурнаватыя стужкі). У несвабодных краінах кантроль СМІ – галоўны спосаб падпарадкаваньня грамадства, другі па значнасьці – пагроза выкарыстаньня сілы.

Кантроль і перахоп інфармацыйных плыняў – важкі метад канкурэнцыі. СМІ, як бізнэс, часта адкідае маральныя абмежаваньні. Абаронай для асобнага чалавека можа быць стварэнье СВАЙГО інфармацыйнага асяроддзя, жорсткая фільтрацыя, ізаляцыя ад крыніц інфармацыйнага шуму і дэзінфармацыі, карыстаньне крыніцамі, якім можна давяраць. Сучасная тэхніка, напрыклад, спадарожнікавае тэлебачаньне, гэтаму спрыяе.

 

9. Карупцыя, махлярства

Ангельскае слова “corruption” азначае гніеньне, упадак. Карупцыйныя з’явы гэта – раскраданьне бюджэтных сродкаў, прывілеі дзяржчыноўнікам, сваяцтва, подкуп выбарчых камісій (палітычная карупцыя), фінансавыя піраміды (прыклад – справа Барні Мядафа, 2009 год), злоўжываньне ўладай, продаж інсайдэрскай інфармацыі… Карупцыйныя сьхемы часьцей за ўсё ўзьнікаюць на сутыку ўлады і бізнэса. Сусьветны фінансавы крызіс 2008 г. – гэта, галоўным чынам, вынік карупцыі.

Дыктатура з’яўляецца вышэйшай формай карупцыі, уключае рэкет і “прыхватызацыю” ўсёй краіны.

Статыстыка кажа, што 1% багатых людзей валодаюць 50% сусьветнага багацьця. Гэта, здавалася б, пацьвярджае гіпотэзу К. Маркса аб дадатковай вартасьці, але, напэўна, 30% з гэтых 50 абумоўлены карупцыяй.

Афшорныя зоны ёсьць распаўсюджаным метадам ухіленьня ад выплаты падаткаў. ТНК (транснацыянальныя карпарацыі), якія маюць філіі па ўсім сьвеце, шырока гэта выкарыстоўваюць (што недаступна звычайным грамадзянам, на якіх павялічваецца падаткавы ціск). Існуе магчымасьць захаваньня крадзенага, напрыклад у швейцарскіх банках.

Прыклад легальнага ўхіленьня ад падаткаў паказаны ў табліцы:

Шынкевіч 3Назіраецца экспарт карупцыі – подкуп замежных урадавых чыноўнікаў.

Нулявыя стаўкі адсоткаў па дэпазітах у банках ЗША і Еўразвязу сьведчаць аб тым, што гэтым краінам НЕ патрэбна вяртаньне ІХ грошай. Калі ім спатрэбяцца іхныя грошы, яны проста іх надрукуюць у колькасьці большай, чым гэта неабходна для таваразвароту.

Шах Джілані (Shah Gilani – вядомы фінансіст з Wall Street) назваў Федэральную Рэзервовую Сістэму (ФРС) ЗША найвялікшай крымінальнай установай у Сьвеце.

Спроба стварыць незалежную грашовую адзінку “bitcoin” выклікана ня толькі мэтай схаваць трансьферы і прыбытак, але і несумленнай эмісіяй даляра і еўра.

Сярэдняя інфляцыя USD за апошнія 100 гадоў складае 3,5% за год. Тое, што банкі акрамя сваіх асноўных функцый (дэпазіты, крэдыты, інвестыцыі, абслугоўваньне безнаяўных разьлікаў, канверсія валют) заняліся рызыкоўнымі сьпекуляцыямі па мудрагелістых сьхемах – прыкмета сусьветнай карупцыі. Так званы “лабізм” часам перарастае ў карупцыю. Манапалізацыя рынкаў і карпаратыўныя змовы таксама ёсьць карупцыя. “Экспарт алігархаў”, калі багатыя людзі разам са сваімі сем’ямі і капіталамі ўцякаюць з краіны,  – адзнака высокай карупцыі ў Расеі. Кафіцыент Gini, паказчык эканамічнай няроўнасьці ў краіне (гл. wikipedia.org), мае карупцыйны складнік. Выпуск урадам (цэнтральным банкам) аблігацый трэба лічыць абкраданьнем будучых пакаленьняў краіны.

 

10. Стан “халоднай вайны” ці “халоднага міру”?

Пасьля перамогі “Захаду” ў глабальнай халоднай вайне, міжнародныя стасункі перайшлі ў стан халоднага міру паміж блокамі дзяржаў: NATO, Кітай, арабскі сьвет, Расея з сатэлітамі, краіны-ізгоі, трэці сьвет. Лакальныя войны: Чачэнская вайна, Лівія, індыйскі Кашмір, Аўганістан, Ірак, былая Югаславія, Расейска-Грузінская вайна, Малі, Сірыя і г.д. не набылі вастрыні халоднай вайны, калі існавала пагроза ІІІ-й Сусьветнай вайны з ужываньнем ядзернай зброі, але вайна Расеі супраць Украіны пагоршыла сітуацыю.

У Афрыцы і Азіі застаецца шмат кропак, дзе адбываюцца і могуць узьнікнуць лакальныя войны. У Кашміры канфлікт двух ядзерных дзяржаў Індыі і Пакістана. NATO, як дамінуючая вайсковая сіла, з’яўляецца чыньнікам стабільнасьці.

Эканамічныя канфлікты і войны, шпіянаж і кропкавыя аперацыі, інфармацыйныя войны (прапаганда) ніколі не спыняліся. Галоўны канфлікт – гэта канфлікт паміж свабоднымі і несвабоднымі краінамі. Напрыклад, актам халоднага міру можна лічыць расейскі закон аб рэгістрацыі NGO у якасьці замежных агентаў. Рост насельніцтва Кітаю, Індыі і мусульманскіх краін можна лічыць дэмаграфічнай вайной. Друкаваньне даляраў і еўра банкамі ЗША і Еўразвязу можна лічыць эканамічнай вайной супраць астатняга сьвету, але “бясплатнае” карыстаньне праграмамі і патэнтамі, капіяваньне тэхналогій Кітаем, Расеяй ды іншымі краінамі кампенсуе страты. Канфлікты на Блізкім Усходе маюць ня толькі нафтавы кампанент, але і дэмаграфічны, і ідэалагічны. Улады многіх дзяржаў зьдзейсьняюць крымінальныя акты супраць сваіх грамадзян і парушаюць правы чалавека.

Падтрымка наркагандлю, гандаль зброяй, спансіраваньне міжнароднага тэрарызму, падтрымка дыктатур… – элементы вайны. Пры гэтым Міжнароднае Права парушаецца ці ігнаруецца.

Вайну “ўсіх супраць усіх” нельга дапускаць, але хто яе можа спыніць?

Негледзячы на ўсе войны, канфлікты і крызісы сёньня Сьвет значна больш бясьпечны і багаты, чым дзесяткі гадоў таму. Аб гэтым сьведчыць статыстыка па гвалтоўнай сьмерці і голаду.

 

11. Роля сьпецслужбаў

Сьпецслужбы – гэта ўрадавыя, закрытыя ад грамадскасьці арганізацыі для правядзеньня таемных аперацый, часта за межамі закону. Роля сьпецслужбаў унутры краіны і за яе межамі ўзрастае, нават здаецца, што краінамі кіруюць не эліты, а сьпецслужбы [сёньняшняя Расея – яскравы прыклад. – Рэд.], пры гэтым грамадствы становяцца ўсё больш закрытымі, што перашкаджае свабоде канкурэнцыі і спрыяе карупцыі, барацьба зь якой ёсьць функцыя сьпецслужбаў.

Сьпецслужбамі выкарыстоўваюцца і кіруюцца шматлікія групоўкі, агенты ўплыву, яны пранікаюць ў СМІ, партыі, грамадскія арганізацыі, згуртаваньні і саюзы, нават у “тусоўкі”. Магчымая падмена эліт і стварэньне псеўдаэліт праз сьпецслужбы.

Пабочны вынік тэрарызму – падвышэньне ролі сьпецслужбаў. Сьпецслужбы могуць выйсьці з-пад грамадскага кантролю і ўсталяваць кантроль над грамадствам. Прыклад – гэбізм (5).

Сьпецслужбіста можна вызначыць як чалавека з двайным абліччам ці “двайным дном”, адпаведна падрыхтаваным. У СССР КГБ сфармаваўся як узброены аддзел КПСС і перахапіў уладу на постсавецкай прасторы пасьля краху спробы пабудовы камунізму, таму што палітычныя партыі не пасьпелі сфармавацца і набыць досьвед. У Беларусі КГБ выступае як партыя Лу-кі, хоць камітэт мае і другога “хозяина” ў Крамлі.

Сьпецслужбы павінны выконваць функцыі “антывіруса”, а не кантроля грамадства.

 

12. Татальны кантроль грамадства

Мір і спакой у краіне забясьпечваецца згодай грамадзян трымацца маралі, закона і культуры, плаціць падаткі… Але дадаткова грамадства кантралюецца ўладай праз СМІ, пагрозай сілы і выкарыстаньнем сілы.

У цывілізаваных краінах кантроль адбываецца па закону, а ўлада мяняецца праз ВЫБАРЫ. Закон абмяжоўвае [рэгулюе. – Рэд.] канкурэнцыю, а канкурэнцыя па-за законам з’яўляецца злачынствам. Законы павінны адпавядаць Правам Чалавека, якія, у сваю чаргу, базуюцца на маралі.

Пры дыктатуры “законы” незаконныя. Але праблема злоўжываньня ўладай актуальная і для цывілізаваных краін, асабліва калі ўзрастае роля сьпецслужбаў. Трэнд росту колькасьці бюракратаў і шматлікіх рэгулюючых законаў, якія ўрэшце абмяжоўваюць свабоду, патрабуе лічбавага вымярэньня. Злоўжываньні выкрываюцца незалежнымі СМІ і неўрадавымі арганізацыямі. У таталітарных краінах і дыктатурах сьпецслужбы, акрамя сілавых і абарончых функцый, выконваюць палітычныя функцыі.

Заўвага: Структуры дзяржаў тут не разглядаюцца. Цывілізаваныя краіны маюць складаную структуру, а дыктатуры простую “вертыкаль” [на справе, піраміду. – Рэд.].

Укараненьне інфармацыйных тэхналогій (ІТ) ва ўсе сьферы жыцьця павялічвае магчымасьці для збора інфармацыі пра кожнага чалавека, робіць чалавека больш “безабаронным”. Праўда, ІТ таксама павялічваюць магчымасьці для самаарганізацыі. Манапалізацыя Інтэрнэту ўяўляе пагрозу цывілізацыі.

Законы, якія забараняюць сачэньне за чалавекам і ўмяшаньне ў асабістае жыцьцё, часта парушаюцца. Пытаньне пра існаваньне таемных сусьветнай змоў (ТСЗ) ці планаў пакуль не адкідаецца.

 

13. Злоўжываньне рэкламай

Сёньняшнія СМІ не спрыяюць адукацыі, хутчэй навязываюць праз рэкламу скажонае ўяўленьне пра Сьвет, ператвараюцца ў “лахатрон”, што мае наступствам распаўсюд ідэалогіі ПЗЦ і панаваньня псеўдаэліты.

 

14. Сутыкненьне цывілізацый

Палітыка “мультыкультуралізму” правалілася, хоць і мае некаторыя станоўчыя вынікі: прорва паміж цывілізацыямі стала лепш зразумелая і асобным прадстаўнікам удалося інтэгравацца. Недахоп рэсурсаў пры дэмаграфічным выбуху і беднасьць народных мас абумоўлівае каласальную інэртнасьць зьбліжэньня. Прорва нават павялічваецца, з’яўляюцца новыя разрывы. Сьвет становіцца больш хаатычным, але паступова фармуюцца сусьветныя стандарты паводзін, што дае надзею пазьбегнуць “вайны ўсіх супраць усіх”.

 

15. Грамадзянская вайна

У 2015 годзе маем наступныя грамадзянскія войны і блізкія да вайны крызісы (гарачыя кропкі): Сірыя, Цэнтральна-афрыканская рэспубліка, Карэя, Аўганістан, Ірак, Блізкі Усход, Украіна, постсавецкія краіны. Не выключаецца тактыка распальваньня грамадзянскай вайны і ў іншых краінах з мэтаю захопу ці падпарадкаваньня гэтых краін. Асноўная прычына вайны – канфлікт паміж свабоднымі грамадзянамі і прыхільнікамі рабства, хоць ёсьць дэмаграфічная і этнічная кампаненты, уплыў суседніх дзяржаў, а таксама барацьба за рэсурсы – “месца пад сонцам”.

 

 

IV. ТЭХНАЛОГІІ

16. Вырашальная роля тэхналогій

Кітайскі імператар меў абсалютную ўладу, ад якой пакутаваў народ. Людзі імкнуліся ўцячы зь імпэрыі па моры. Каб кітайцы не ўцяклі, імпэратар забараніў будаваць вялікія караблі, а на малых далёка не ўцячэш. У выніку еўрапейцы, а не кітайцы, засялілі Амерыку, хаця кітайцы маглі гэта зрабіць на некалькі стагоддзяў раней.

Дыктатуры парушаюць правы чалавека, забіраюць свабоду, плодзяць рабоў. Але праца раба малаэфектыўная. Раба можна прымусіць капаць яму, але прымусіць яго прыдумаць мікрапрацэсар немагчыма.

Розум, мозг з’яўляецца найбольш эфектыўным вытворчым інструментам. Знакаміты лёзунг IBM Corp. гучыць так:  “машыны павінны працаваць, а людзі думаць”. Сёньня тэхналогіямі валодаюць вялікія карпарацыі, у асноўным транснацыянальныя. На другім месцы – універсітэты.

Падвышэньнем узроўню жыцьця пры дэмаграфічным выбуху за апошнія 50-100 гадоў, мы абавязаны тэхналогіям. У 1920-м годзе, які ўмоўна лічыцца годам стварэньня квантавай механікі (рэвалюцыі ў фізіцы) адбыўся скачок у тэхналагічным прагрэсе. Такіх скачкоў, пачынаючы з выкарыстаньня чалавекам агню, у гісторыі было некалькі. Навогул, з 19-га стагоддзя пачаўся круты тэхналагічны пад’ём  Апошнім скачком трэба лічыць 1990 год (таксама умоўна) – масавы распаўсюд інфармацыйных тэхналогій. Чакаюцца прарывы (скачкі) у галіне фізікі элементарных часціц і біятэхналогій. Прапаганда ў несвабодных краінах прыпісывае “посьпехі” правадырам, але паляпшэньне дабрабыту адбываецца за кошт тэхналогій і вынаходніцваў у свабодных краінах, якія ўкараняюцца па ўсёй Зямлі. Дыктатуры, часта з дапамогай сьпецслужбаў, крадуць тэхналогіі. Гэта іх на нейкі час ратуе (напрыклад, амерыканскія камуністы перадалі Сталіну тэхналогію ядзернай бомбы), але дыктатуры ня маюць кадраў для іх хуткага засваеньня і развіцьця.

Раней мэтай дзяржавы (уладароў) з’яўляўся захоп тэрыторыі, а сёньня галоўнай мэтай з’яўляецца авалоданьне тэхналогіямі і ўдасканаленьне чалавечага чыньніка: паляпшэньне інтэлектуальнага, фізічнага і культурнага (уключна навуковага і адукацыйнага) стану свайго народа, падвышэньне маральнага ўзроўню стасункаў унутры краіны (што не выключае падвойных стандартаў у адносінах да іншародцаў). Так дзейнічаюць эліты, адсюль – змаганьне эліт, а не народаў.

Заўвагі: Пытаньне аб фармаваньні глабальнай эліты застаецца адкрытым, невырашаным. “Эліты”, якія знаходзяцца пры ўладзе і не дбаюць пра разьвіцьцё свайго народа, ня маюць права называцца элітай. Гэта псэўдаэліта. Пры дыктатуры псеўдаэліта клапоціцца толькі пра захаваньне ўлады [прыклад відавочны… – Рэд.].

Заўвага: “Захад” апынецца ў цяжкім становішчы, калі ён страціць тэхналагічную перавагу. Палітыка мульцікультуралізму правалілася [але нейкія сілы яе па-ранейшаму прапіхваюць. – Рэд.]. Безадказныя правадыры, атрымаўшы тэхналогіі двайнога ці ваеннага прызначэньня, выкарыстаюць іх супраць цывілізацыі. Тут можна ўзгадаць кнігу “Вайна з саламандрамі” К. Чапека.

Можна вызначыць тры галоўных накірункі разьвіцьця тэхналогій: інфармацыйны, біятэхналагічны, энэргетычны. Дэшыфрацыя геномаў людзей і наступнае іх тлумачэньне можа істотна паўплываць на [веды пра гісторыю і] прынцыпы фармаваньня супольнасьцяў, стануць вядомымі генетычныя адрозненьні паміж этнасамі. Шлюбы могуць заключацца на падставе генетычных дадзеных і такі генетычны адбор можа павялічыць культурны і эканамічны разрыў паміж народамі, а таксама паміж элітай, сярэднім класам і прасьцякамі. І наадварот – дадзеныя генэтыкі могуць быць выкарыстаныя для “глабалізацыі” супольнасьцяў.

Заўвага: Многія тэхналагічныя праблемы маюць эканамічныя рашэньні, а многія эканамічныя праблемы маюць палітычныя рашэньні. Рашэньні залежаць ад узроўня свабоды.

 

17. Транснацыянальныя карпарацыі

Уладальнікамі тэхналогій, якія не даступныя большасьці дзяржаў, і якія прыносяць найбольшыя прыбыткі, з’яўляюцца транснацыянальныя карпарацыі (ТНК).

Заўвага: Моц ТНК можна ацаніць, напрыклад, па факце продажу (транзакцыі) камунікацыйнай брытанскай кампаніяй Vodafone 45% сваёй долі ў амерыканскай кампаніі Verizon wireless за 130 міл’ярдаў USD (02.09.2013). Для параўнання, бюджэт Беларусі на 2013 г. складае каля 18 міл’ярдаў USD, а ВУП каля 127 міл’ярдаў USD (53 міл’ярдаў USD па дадзеных Міжнароднага валютнага фонду). А фірма Apple, якая мае 65.000 супрацоўнікаў, прадае свае вырабы на суму каля 80 міл’ярдаў USD штогод (2012).

Нават эксплуатацыя космасу, якая патрабуе вялікіх ведаў, ноў-хаў і грошай, пераходзіць да прыватных фірм. Стымуляцыя акадэмічных і ваенных дасьледаваньняў з дзяржбюджэту з наступнай перадачай тэхналогій сваім фірмам – нармальная палітыка разумных дзяржаўных дзеячоў. Праект ЗША NIF-LIFE па стварэньні тэрмаядзернай электрастанцыі – прыклад. Калі праз 10 гадоў, як плануецца, праект дасьць плён, нафта і газ, як энэрганосьбіты, страцяць сваё значэньне і кошт (па стане на канец 2015 праект не дасягнуў мэты і быў закрыты). Многія тэхналогіі можна ажыцьцявіць толькі ў глабальным маштабе, таму і назіраюцца аб’яднаньні дзяржаў вакол тэхналогій, напрыклад ESA (касмічнае агенства Еўразьвязу).

Акрамя трох галоўных кірункаў тэхналогій (16) важкімі з’яўляюцца таксама будаўнічыя, транспартныя і арганізацыйныя (напрыклад: супермаркеты, біржы, банкаўскія сеткі…) накірункі. Распаўсюд тэхналогій патрабуе міжнароднай стандартызацыі, што з’яўляецца чыньнікам глабалізацыі. Стандарты, якія тычацца кампутараў, праграм, інтэрнэту, GPS-навігацыі, мабільнай сувязі, спадарожнікавага тэлебачаньня, транспарту, будаўніцтва ды іншыя аднаўляюцца штогод. Большасьць гэтых стандартаў дэ-факта ўводзіцца ТНК. У Сьвеце існуе 40 тысяч ТНК, якія валодаюць 90% усіх тэхналогій і патэнтаў і якія забясьпечываюць 70% сусьветнага гандлю (http://www.beyondthemediamatrix.net).

Роля ТНК і міждзяржаўных утварэньняў зь цягам працэсу глабалізацыі будзе ўзрастаць. Валоданьне тэхналогіямі – галоўны чыньнік фінансавага посьпеху ў канкурэнтнай барацьбе. ТНК, утвораныя грамадзянамі пэўнай краіны, якія плоцяць падаткі ў бюджэт гэтай краіны, робяць апошнюю канкурэнтназдольнай і багатай.

Заўвага: Складваецца сітуацыя, калі чалавеку будзе ня важна, грамадзянінам якой краіны ён з’яўляецца, а важна, у якой карпарацыі ён зарабляе грошы. Нацыянальная салідарнасьць можа стаць слабей за карпаратыўную. Гэта трэцяя па важкасьці (пасля нацыянальнай і ідэалагічнай) падстава для аб’яднаньня людзей.

У верасьні 2013 году, як вынік тэхнаэвалюцыі аб’яўлены новы аб’ект канкурэнцыі – “фаблет” (phablet – ад спалучэння слоў smart-PHone i tABLET PC). Аб’ём рынку для фаблетаў ацэньваецца ў сотні міл’ярдаў USD штогод. Разам з інфраструктурай бяздротавых камунікацый гэта з’яўляецца моцным чыньнікам глабалізацыі – стварэньня “сусьветнай вёскі”.

 

18. Хуткі распаўсюд інфармацыі і дэзінфармацыі

Другім па важкасьці чыньнікам уплыву, пасьля клімату, на фармаваньне цывілізацыі і якасьці чалавека на ўсіх 4-х узроўнях з’яўляецца інфармацыйная прастора. Мабільныя телефоны, Інтэрнэт, спадарожнікавае тэлебачаньне, LAN (лакальныя сеткі) i Wi-Fi (бездротавыя LAN), 3G i 4G/LTE (глабальныя бяздротавыя сеткі), інтэрнэт-банкінг, дістанцыйнае навучаньне, інтэрнэт-крамы,  GPS-навігацыя, сацыяльныя сеткі – тэхналогіі, якія мяняюць культуру і адукацыю. Згодна дасьледаваньня фірмы IBM  кожны дзень ствараецца 2,5 міл’ёна тэрабайт дадзеных (чэрвень 2013 г.), а 90% інфармацыі, якой мы карыстаемся, створаны за апошнія 2 гады. Пры гэтым узьнікае праблема выдзяленьня патрэбнай інфармацыі з шуму.

Праблема шуму, спаму, шкодных праграм, крадзяжу інфармацыі і кібер-злачынстваў можа ператварыцца ў пагрозу цывілізацыі. Дэзінфармацыя, падобная на прапаганду (8), з’яўляецца формай канкурэнцыі. Ёсьць і тэхнічны бок інфармацыйных канфліктаў – узрастае імавернасьць убудаваньня схаваных (шпіёнскіх) функцый у праграмы. Кантроль ліній сувязі і сэрвераў, стварэньне адмысловых праграм сачэньня, крадзеж прыватных дадзеных, блакіроўка інфармацыі – могуць істотна зьмяніць культуру і перашкодзіць яе разьвіцьцю.

Заўвага: Збоі ў сувязі могуць ствараць тэхна-катастрофы, асабліва на транспарце і ў энэргазабесьпячэньні. Ёсьць зьвесткі, што распрацаваны электра-магнітныя бомбы, якія, падобна маланкам, могуць псаваць электроннае абсталяваньне. Небясьпеку для электронікі ўяўляюць выкіды плазмы з Сонца.

Дыстанцыйныя (online)  універсітэты (прыклад Udacity) могуць зрабіць рэвалюцыю ў адукацыі. Навучаньне ў такіх універсітэтах у дзесяткі разоў таньней пры добрай якасьці, чым у традыцыйных універсітэтах.

 

19. Банкі

Гуртовыя гандлёвыя нацэнкі звычайна складаюць 10%, а пры продажы ў раздроб 30%, што робіць гандаль вельмі прываблівым бізнэсам. Але больш прываблівым з’яўляецца банкаўскі бізнэс, дзе прыбытак банку на транзакцыю складае 2% пры мізэрным сабекошце самой транзакцыі. Маніпулюючы грошовай масай банкі атрымалі непрапарцыйна вялікі ўплыў на эканоміку і палітыку. Буйныя банкі з’яўляюцца ТНК і часта злоўжываюць сваім уплывам. Фінансава-прамысловыя групы ўзначальваюцца банкамі. Дзякуючы банкаўскай таямніцы можна праводзіць рызыкоўныя сьпекуляцыі і рэйдарскія захопы. Сацыяльны паразітызм банкаў патрабуе асобнага дасьледаваньня. Праз цэнтральныя банкі сваіх краін урады могуць праводзіць глабальныя карупцыйныя аперацыі (9) і весьці эканамічныя войны.

 

 

V.  ШТУЧНЫЯ АБ’ЕКТЫ, ЭКАНОМІКА, СЬМЕЦЬЦЕ

20. Аб’екты

Тут варта пералічыць матэрыяльных аб’ектаў, што створаны чалавекам і ўяўляюць каштоўнасць для людзей (у адрозненьні ад сьмецьця).

Інфраструктура (дарогі, электралініі, трубаправоды, лініі сувязі, парты і аэрапарты, каналізацыя, каналы, вадаправоды, спадарожнікі…). Транспарт (чыгунка, аўта, марскі, водны, паветраны…). Будынкі (гарады, мястэчкі, вёскі, жытло, склады, крамы, фабрыкі, школы, універсітэты, стадыёны, залы, лякарні, могілкі, будынкі для жывёл, пляцоўкі для сьмецьця…). Кар’еры, шахты, сьвідравіны, палі, сады… Прамысловасьць (станкі, прылады…). Сэрвісныя пункты…

Усё гэта мае кошт і можа прадавацца, утварае багацьце народу. Наяўнасьць аб’ектаў спрыяе прагрэсу, але можа быць і тормазам. Аб’екты ды інфраструктура ўтвараюць эканамічную базу краіны.

 

21. Сьмецьце

Сьмецьце прадукаванае адной краінай наносіць шкоду ўсім краінам, напрыклад праз забруджваньне паветра. Некаторыя аб’екты, заснаваныя на старых тэхналогіях, ператвараюцца ў сьмецьце. У “разьвітых краінах” аб’ём сьмецьця, “вырабленага” адным чалавекам, складае прыблізна 1 тону і 50 куб.м каналізацыйных сьцёкаў за год. Тэхналогій поўнай перапрацоўкі сьмецьця для паўторнага выкарыстаньня не існуе.

Заўвага: Перыяд, які пачаўся ў 1800 г., прапануецца называць геалагічнай эпохай Антрапацэн (Anthropocene) таму, што людзі зьмяняюць біясьферу. З таго часу пачалося паскарэньне тэхналагічнага і дэмаграфічнага прагрэсу.

 

 

VІ. ПРАГРЭС

22. Што лічыць прагрэсам?

Шляхоў разьвіцьця сотні, а правільны толькі адзін. Да таго ж правільны шлях невідавочны. Таму ўхіленьне ад згубных, памылковых шляхоў і ёсьць выбар правільнага (“… і ня ўводзь нас у спакусу, але пазбаў нас ад злога”. Біблія). Падобна на тое, што сацыяльнае жыцьцё адбываецца згодна Тэорыі Хаоса, дзе нязначныя зьмены ў першапачатковых варунках ці нязначнае вонкавае ўздзеяньне можа прывесьці да катастрофы ці росквіту.

Прагрэсам тут лічыцца інтэлектуальнае, культурнае (інфармацыйна-пазнавальнае), фізічнае і маральнае разьвіцьцё чалавека (удасканаленьне на ўсіх 4-х узроўнях) як біялагічнага віду, а таксама разьвіцьцё груп і соцыюма (удасканальваньне інтэрфейсу).

Рух у кірунку зьмяншэньня Зла і павялічэньня Дабра, хоць самі тэрміны “зло” і “дабро” даволі расплывістыя. Дабро зьвязана са зьмяншэньнем нагрузкі на біясьферу, распаўсюдам інфармацыі і адукацыі (з адмовай ад дэзінфармацыі і забабонаў). Жыві і давай жыць іншым, стаўся да блізкага твайго так, як жадаеш, каб ён ставіўся да цябе – такія прынцыпы маралі трэба прызнаць аксіёмамі (хоць паўстае пытаньне: “каго лічыць блізкімі?”). Для выкананьня гэтых прынцыпаў патрэбна самаабмежаваньне ўласнай свабоды. Прагрэс дасягаецца цяжкай разумовай і фізічнай працай пры разумным кіраўніцтве (мэнеджменце) і самаарганізацыі.

Трэба прыдумаць спосаб вымярэння прагрэсу. У інфармацыйных тэхналогіях прагрэс вызначаецца паказальнай функцыяй:Шынкевіч 4а– закон Мура (Moore’s law), дзе:  x – час у гадах, a – стан тэхналогіі з пачатку адліку (a = 1 для 1970 г.).

На справе, гэта азначае падваеньне якасьці кампутараў у два разы кожныя два гады пры нязьменным кошце. Імаверна, што і для іншых тэхналогій існуе нешта падобнае закону Мура, але лічбу 2 у степені трэба замяніць на большую, напрыклад для транспартных тэхналогій яна можа быць 30.Шынкевіч 4бКалі  кропкай адліку для тэхналогій лічыць пачатак выкарыстаньня чалавекам агню, дык за апошнія стагоддзі тэхналагічны прагрэс бяcспрэчна паскараецца.

Заўвага: Мноству памылковых шляхоў і абмежаванай колькасьці правільных шляхоў адпавядае прынцып росту Энтрапіі (Хаоса). Пры глабалізацыі разнастайнасьць мусіць быць абмежаваная таму, што рэсурсы і час абмежаваныя. Мы ня можам ставіць эксперыменты для праверкі “правільнасьці” шляху, падобна таму, як гэта адбылося з марксізмам – занадта дорага і рызыкоўна.

Пытаньне: Ці мусіць прагрэс стрымлівацца, каб падцягнуць, пачакаць тых, хто можа выпасьці ў “асадак”?

Фізічны прагрэс людзей адносна лёгка ацаніць, напрыклад, па працягласьці жыцьця, а як вымерыць ці ацаніць разьвіцьцё інтэлекту ў людзей з пакаленьня ў пакаленьне? Ці расьце гуманітарны складнік культурнага прагрэсу тэмпамі падобнымі да тэхналагічнага? Ці адбываецца, наогул, маральны прагрэс?

Пакуль відавочна, што тэмпы ўсіх кампанентаў прагрэсу розныя ў розных этнасаў і цывілізацый. Існуе паказчык разьвіцьця краіны HDI – Human Development Index (гл. wikipedia.org), але для разуменьня прагрэсу ён малакарысны таму, што ня ўлічвае чыньніка свабоды. Трэба ўводзіць вектар разьвіцьця, які б паказваў таксама кірунак разьвіцьця і зьмены цягам часу.

Заўвага: Падобна таму, што жыцьцё на Зямлі падтрымліваецца дзякуючы небачнаму азонаваму слою біясьферы, так і цывілізацыя падтрымліваецца незаўважальнымі прынцыпамі маралі.

 

23. Глабалізацыя

Як можна кіраваць сям’ю мільярдамі людзей, кожны зь якіх мае свае асаблівасьці і мэты? Поўны кантроль немагчымы, але…: 1 – калі людзі аб’яднаныя ў групы ці краіны, дык можна кіраваць праз узьдзеяньне на лідэраў; 2 – праз адукацыю і СМІ (уключна Інтэрнэт); 3 – праз гандаль і фінансаваньне; 4 – сілавы ціск. Узьдзеяньне на лідэраў можа адбывацца шляхам подкупа, прасоўваньнем агентаў уплыву, падтрымкай слабых лідэраў і нейтралізацыі моцых…  Пакуль што маем трошкі ўпарадкаваны хаос і небясьпечныя трэнды (плыні кшталту ісламізацыі).

Глабальны парадак можа мець толькі два варыянты: А) дэмакратыя праз выбары, свабода інфармацыі, рынкавая канкурэнцыя, агульна прызнаныя стандарты;  Б) дыктатура, рэпрэсіі, прапаганда, прымусовая праца, свавольства дыктатараў.

Ці існуе патаемны сусьветны урад? Дасьледуюцца розныя варыянты глабальнай “змовы”, але на паверхні мы маем “вялікую” сямёрку і дваццатку, дзейнічаюць глабальныя арганізацыі UN (ААН), WTO (СГА), ISO (стандарты), Сусьветны банк, Аліміпійскі камітэт… Але моц і ўплыў ТНК і банкаў значна большая, асабліва калі яны групуюцца ў “сем’і” ці утвараюць карпаратыўныя змовы. Сёньня эфектыўнасьць міжнародных інстытутаў трэба лічыць нездавальняючай, распаўсюджваньне свабоды пры наяўнасьці някепскага міжнароднага права не назіраецца.

Хто можа вырашыць глабальныя праблемы (напрыклад, іранская і паўночнакарэйская ядзерныя пагрозы, расейскі імпэрыялізм, голад у Афрыцы, ісламскі тэрарызм, банкаўская карупцыя…)? Шкада, што спроба стварыць агульную сусветную мову скончылася правалам (эсьперанта), а на гэтую ролю вылучылася даволі складаная ангельская мова. Няхай нас ня ўводзіць у зман камуфляж, калі самая жудасная дыктатура называецца “Карэйская Народная Дэмакратычная Рэспубліка”, а лепшая дэмакратыя называецца “Аб’яднанае Каралеўства Брытаніі і Паўночнай Ірландыі”. Захаваньне манархій у некаторых разьвітых краінах – цікавы прыклад прыстасаваньня элітаў да прагрэсу на працягу стагоддзяў знаходжаньня пры ўладзе. Эліты клапаціліся пра свой народ і не паддаліся карупцыі.

Першай правільнай цывілізацыяй трэба лічыць Старажытную Грэцыю, потым былі пэўныя перыяды ў Рымскай Імпэрыі, потым цяжкае разьвіцьцё Брытаніі ды Нідэрландаў у Сярэднявеччы, эпоха Адраджэньня… На працягу стагоддзяў людзі блукалі па тупіковых завулках (цёмныя стагоддзі) і толькі зрэдку вярталіся на правільны шлях цывілізацыі (варыянт А). Сёньня на такім шляху знаходзяцца некаторыя заходнія палітычныя эліты і партыі, напрыклад – рэспубліканская партыя ЗША.

Глабалізацыя ўплывае на спосабы канкурэнцыі. Канкурэнцыю трэба пераносіць на культурны, адукацыйны, тэхналагічны, рынкавы і эканамічны узроўні і пазьбягаць сілавых і падрыўных метадаў. Найбольшая канкурэнцыя адбываецца паміж паўночна-атлантычным і паўднёва-ўсходнім азіяцкім рэгіёнамі.

 

24. Цывілізацыйныя прорвы і бар’еры

Параўнайце сярэднюю сям’ю ў Зімбабве і Нямеччыне, ці сям’ю ў Бангладэш і Канаде – відавочная цывілізацыйная прорва. Нават унутры краіны, напрыклад, Бразіліі, каласальныя адрозненьні паміж людзьмі па багацьні, адукацыі. Дадайце да гэтага сьветаглядныя бар’еры.

Пераадоленьне прорвы, наладжваньне кантактаў можа заняць стагоддзі, за гэты час ёсьць высокая імавернасьць вайны, асабліва паміж суседнімі краінамі і на сутыку цывілізацый. Патрэбны базавыя элементы агульнай культуры, якія могуць быць інтэрфэйсам, найперш маральныя прынцыпы і міжнародныя законы, якія не дазволяць разбуральную сілавую канкурэнцыю. Працэс зойме ня меньш дзвух стагоддзяў і будзе суправаджацца грамадзянскімі і лакальнымі войнамі, ў лепшым выпадку.

Можна толькі пералічыць цывілізацыйныя і сьветаглядныя праблемы: моўныя бар’еры, стварэньне сусветнага інфармацыйнага і адукацыйнага “расолу”, расслаеньне грамадства на эліту, сярэдні клас і прасьцякоў, багатых і бедных, уніфікацыя мазгоў і захаваньне разнастайнасьці, масавая нелегальная іміграцыя, дыктатуры і простая людская тупасьць (нізкі 2-і ўзровень). Вялікая праблема ўзнікае ў сувязі з супярэчнасьцю паміж рынкавай канкурэнцыяй, дзе перамагае мацнейшы, і дэмакратыяй, дзе адін чалавек – адзін голас.

Заўвага: бар’ерамі, у адрозненьні ад прорваў, тут лічацца разыходжаньні, якія можна пераадолець у бліжэйшай персьпектыве(10 – 20 гадоў).

Людзей часам “сартыруюць” па сацыяльных прыступках, сацыяльнай лесьвіце. Варыянт сартыроўкі (без паліткарэктнасьці) з улікам усіх жыхароў Зямлі:  1. “Трава” – да 20% жыхароў;  2. Прасьцякі – да 30%;  3. Базавы слой – да 45%;  4. “Абслуга” – да 4,9%;  5. “Гаспадары”- 0,1%.

Паміж 1-й і 2-й прыступкай знаходзіцца ўзровень выжываньня і прагрэсу. Гіерархія будуецца па адзнацы валоданьне багацьцем (грошы, рэсурсы, інфраструктура), сувязямі і ўплывам.

 

25. Праблема зваротнай сувязі і непрадбачаных наступстваў

Адэкватны сацыяльны Малюнак Сьвету можа быць карысным для разуменьня гульняў, у якія гуляюць “вялікія браты” – лідары і уплывовыя групоўкі. Гэта ж дазваляе людзям правільна ацэньваць дзяржаўнаю і  мясцоваю уладу, што важна на выбарах.

Галоўны канал зваротнай сувязі – дзейнасьць апазіцыі (палітычная, эканамічная, інфармацыйная), незалежныя СМІ і няўрадавыя арганізацыі.

Лішнія людзі – ня толькі вынік дэмаграфічнага росту, але і непрадбачанае наступства разьвіцьця тэхналогій. Тэхналогіі дазваляюць аднаму чалавеку забясьпечваць мінімальныя ўмовы жыцьця (МУЖ) для 10 чалавек (лічба 10 узята як рабочая гіпотэза). Трэба вызначыць таксама і прыстойныя ўмовы жыцьця (ПУЖ) з прывязкай да рэгіёнаў і клімату. Звычайная сям’я складаецца з 4-5 чалавек і працаўнік гатовы падтрымліваць толькі сям’ю, а іншых толькі пры ўмове дабраахвотных ахвяраваньняў і падаткаў. У выніку з 7 млрд, што насяляюць Зямлю, 2-3 млрд – гэта лішнія людзі, для якіх няма працы, заробкаў і рэсурсаў, значыць – адукацыі і персьпектыў. Нават у найбольш разьвітых рэгіёнах (Еўропа і Паўночная Амерыка), беспрацоў’е складае каля 10% – 100 міл’ёнаў людзей.

Натуральна, у асадак выпадаюць неэнэргічныя, малаадукаваныя людзі і тыя, каму непашчасьціла – пьянства, аўтааварыя, стыхійнае ліха, хвароба, лакальная вайна… Тэхналогіі мяняюць лад жыцьця, але ня ўсе пасьпяваюць да іх прыстасавацца – зь гісторыі вядомы такія выпадкі як, напрыклад, брытанскія “лудзіты” (гл. McKinsey Global Institute (MGI), “Disruptive technologies: Advances that will transform life, business and the global economy”). У Бангладэш людзі працуюць за $40 (2013 г.) у месяц, жывуць на мяжы фізічнага выжываньня і ня маюць рэсурсаў на разьвіцьцё. Што будуць рабіць заможныя краіны, калі дзясяткі мільёнаў галодных перакрочаць іх межы? Магчымае выйсьце – спыненьне дэмаграфічнага росту, інвестыцыі ў адукацыю і блакіроўка таталітарных ідэалогій.

Назіраецца масавы адыход людзей ад хрысьціянскіх цэркваў, таму ўзнікае пытаньне пра пераасэнсаваньне Бібліі. Хрысьціянства мусіць пашырыць свае функцыі і ператварыцца ў ідэалогію. Адукацыя можа абмежавацца правіламі “націсканьня гузікаў” на кампутарах без разуменьня ініцыяваных працэсаў. Гэта не спрыяе разьвіцьцю інтэлекта – адсюль паўстае пытаньне пра адмоўны ўплыў тэхналогій на натуральны адбор сярод людзей праз 2-гі ўзровень і стварае рызыку тэхналагічных катастроф.

Існуе праблема няякаснай адукацыі, калі нават выкладчык не пераадольвае бар’ер разуменьня і вучні ўспрымаюць інфармацыю як шум. Ня больш 20% вучняў у Беларусі засвойваюць школьную праграму – прыклад неэфектыўнага выкарыстаньня часу і сродкаў. Аб дэградацыі адукацыі сьведчыць той факт, што настаўнікаў у школах няма, ёсьць толькі… настаўніцы.

Узрастае рызыка тэхналагічных катастроф. Прыклад – Чарнобыльскі выбух, ад якога найбольш пацярпела Беларусь. Падобныя катастрофы могуць прывесьці да дэградацыі людзей на 1-м і 2-м узроўнях.

Непрадбачаным наступствам так званай эмансіпацыі жанчын у цывілізаваных краінах стала зьніжэньне нараджальнасьці і скарачэньне долі белага насельніцтва Зямлі.

Жорсткая канкурэнцыя, разбуральныя канфлікты, лакальныя войны шкодзяць прагрэсу. Пагоня за ўзрастаньнем ВУП, чым заклапочана большасьць эканамістаў,  безперсьпектыўная. Міграцыйныя працэсы ўнутры і паміж цывілізацыямі ў доўгатэрміновай персьпектыве не абавязкова даюць станоўчыя вынікі.

Прыродныя катастрофы – тайфуны, цунамі, засухі, навадненьні, вулканічныя выкіды… – частыя з’явы. Уплыў Сонца і Космаса на зямны клімат амаль немагчыма прадбачыць і прадухіліць, таксама як і выбухі пад зямной карой. Зямлю нельга лічыць замкнёнай сістэмай таксама таму, што назіраючы за космасам, мы атрымліваем інфармацыю, неабходную для разьвіцьця тэхналогій.

 

26. Адметныя з’явы: паразіты, дыктатуры і тэрарызм

Частка бюракратыі з’яўляецца сацыяльнымі паразітамі. Раздуты адміністртыўны апарат і празьмерная колькасьць “сілавікоў” – характэрныя рысы дыктатур. Да сац-паразітаў таксама можна аднесьці частку “бедных”, якія задавальняюцца дапамогай і не імкнуцца працаваць. Рабаўнікоў, наркадылераў, фінансавых махляроў ды іншых крымінальнікаў таксама адносім да паразітаў.

Як працуе дыктатура? Спачатку нейкая асоба прыходзіць да ўлады праз рэвалюцыю ці праз выбары пры падтрымцы значнай часткі народа, але потым дыктатар і яго атачэньне ствараюць: 1. Прапагандовую і сілавую групоўкі, службу ўласнай бясьпекі, таемную паліцыю, карнікаў;  2.  Манапалізуюцца СМІ. Поўнае падпарадкаваньне друку, радыё, тэлебачаньня шляхам прызначэньня саўдзельнікаў на кіраўнічыя пасады і зьмены статуса СМІ;  3. Захоп фінансавых рэсурсаў, кантроль таварных плыняў, рэкет прадпрымальнікаў і захоп маёмасьці (фармальна, маёмасьць аб’яўляецца “дзяржаўнай”, але насамрэч гэта манаполія дыктатара); 4. Зьмена канстытуцыі і законаў. Выбудова “вертыкалі”, ліквідацыя незалежнага суду і парламента, прафсаюзаў…;  5. Блакіроўка выбараў і замена іх прапагандовым фарсам; 6. Сілавое здушэньне апазіцыі і пратэстаў, ігнараваньне правоў чалавека і  ператварэньне грамадзян у прыгонных ці рабоў.

Адданасьць дыктатару добра аплочваецца, а ўсе іншыя людзі разглядаюцца як рабы ці авечкі, якіх стрыгуць і якія жывуць на мінімальным узроўні выжываньня (выжыванцы, цярпілы). Апатыя і абыякавасьць – псіхалагічны чыньнік, які істотна спрыяе дыктатарам. Як вынік – запавольваньне эканомікі, тэхналагічны тупік, беднасьць пры раскошы дыктатара і “вертыкалі”, інтэлектуальная і культурная дэградацыя жыхароў – усё гэта ў параўнаньні з тым, чаго можна было б дасягнуць пры свабодным і дэмакратычным разьвіцьці.

Дыктатуры абапіраюцца на людзей схільных да рабства. Іншай прычынай устойлівасьці дыктатур з’яўляецца салідарнасьць таталітарных рэжымаў і бязьдзейнасьць цывілізаваных свабодных краін, заклапочаных уласным дабрабытам. Па сутнасьці, пры дыктатуры адбываюцца наступныя з’явы: 1) ліквідуюцца законы, якія павінны прымацца дэмакратычна абраным парламентам – яны замяняюцца загадамі правадыра; 2) СМІ замяняюцца прапагандай; 3) захопліваюцца матэрыяльныя і фінансавыя каштоўнасьці – дзяржаўныя і прыватныя.

Заўвага: Gini-індэкс для дыктатарскіх краін даволі нізкі, што сьведчыць аб яго неадэкватнасьці.

Заўвага: Выбар тактыкі апазіцыі пры канфлікце з дыктатурамі робіцца пасьля наступных ацэнак: 1) ацэнка сваіх сіл і сродкаў (людзі і фінансы); 2) ацэнка сіл і сродкаў канкурэнта; 3) ацэнка поля дзейнасьці (стан мазгоў электарата); 4) ацэнка сваіх саюзьнікаў; 5) ацэнка саюзьнікаў канкурэнта. На некалькі тысяч актыўных людей у апазіцыі дыктатар мае дзясяткі, а можа сотні тысяч вертыкальцаў, сьпецслужбістаў, сілавікоў. Некалькі дзясяткаў тысяч USD фінансавых рэсурсаў апазіцыі супраць некалькіх мільярдаў у дыктатара. Надзея толькі на зьмену стану мазгоў электарата, але гэта вельмі павольны працэс.

Пра тэрарыстаў пакуль няма чаго сказаць больш таго што ёсьць ў СМІ. Некаторыя выпадкі – гэта ўчынкі адчаю, але большасьць абумоўлены ідэалогіяй (ісламскі тэрарызм), а некаторыя акты – вынік правакацыі сьпецслужбаў. Можна канстатаваць, што ісламізм заняў месца камунізму, як уяўная небясьпека, але наперадзе кітайская праблема. Юдаізм, магчыма, таксама стварае праблему для свабодных краін шляхам павольнага прасоўваньня сваіх інтарэсаў і падмены нацыянальных інтарэсаў гэтых краін (5).

Пытаньне: Ці павялічываецца % інвалідаў і дэфектыўных людзей? Сучасная медыцына спыніла жорсткі натуральны адбор.

Заўвагі: Здаецца, галоўную праблему цывілізацыі можна акрэсліць банальнай і відавочнай з’явай – бедныя і дурныя размнажаюцца хутчэй чым багатыя і разумныя. Калі прыняць за аксіёму, што homo sapiens – чалавек разумны, насамрэч ня вельмі разумны, дык сацыяльны малюнак сьвету не выглядае занадта загадкавым. Шмат праблем можна патлумачыць глупствам.

 

27. Прароцтвы і парады

Кароткатэрміновыя, да 2050 г. Генетычна абумоўленыя шлюбы з мэтай нараджэнья дасканалых нашчадкаў, даступнае інфармацыйнае і энэргетычнае забесьпячэньне для ўсіх, вызначальны ўплыў ТНК на ўрады, нацыяналізм і распрацоўка адзінай сусьветнай ідэалогіі, ліквідацыя дыктатарскіх рэжымаў, нэакаланіялізм – інструмент вырашэньня праблем бедных краін, распаўсюд прыхаваных і гібрыдных карупцыйных сьхем…

Стварайце СВАЮ інфармацыйную прастору, вучыцеся адрозніваць дабро ад зла, плануйце сваё жыцьцё, багацейце…

 

 

VIІ. СВАБОДА

28. Роля свабоды як рухавіка прагрэсу

Існуе лічбавая сувязь паміж памерам свабоды і разьвіцьцём (ці дэградацыяй), але для гэтага трэба прыдумаць спосаб вымярэньня свабоды і разьвіцьця.

Прагрэс залежыць ад сумы свабод чальцоў дзяржавы (дыяспары):   Шынкевіч 4в(дзе fi – свабода грамадзяніна “і”, n – колькасьць дарослых грамадзян) ці больш дакладна, ад сярэдняй колькасьці свабоды на грамадзяніна Шынкевіч 4гДыктатуры і таталітарныя рэжымы забіраюць частку свабоды ад кожнага чальца, пры гэтым забраная частка марнуецца. Агульная колькасьць свабоды ў дзяржаве зьмяншаецца і прагрэс запавольваецца, ці адбываецца дэградацыя. Прагрэс рэгіёна ці краіны з’яўляецца функцыяй свабоды (fср), а залежнасьць ад рэсурсаў (r) і зьнешніх абставін (x) больш слабая: P=ф(fср,r,x).

P – прагрэс у грамадстве можна вымяраць багацьцем (бюджэтам, сярэднім заробкам …), якасьцю і канкурэнтнасьцю прадукцыі. F і, fi – можна вымяраць з дапамогай тэстаў і аналізу падзей у краіне (свабода СМІ і прадпрымальніцтва, колькасьць паліцыі, наяўнасьць палітвязьняў…).

Шынкевіч 4

 

Мал.2. Прагрэс, як функцыя свабоды

 

 

 

 

Заўвага: fi – вагаецца ад 0 да 1. Дыктатар мае fi блізкае да 1, а раб – 0,1. Напрыклад, пры дыктатуры ў грамадстве колькасьцю 100 асоб: F=10,9 (1+0,1х99), а ў грамадстве, дзе ўсе аднолькава свабодныя fср = 0,5 і F = 50 (0,5х100).  Пік функцыі прагрэса імаверна атрымліваецца пры сярэдняй свабоде грамадзяніна fср = 0,5. Функцыя прагрэсу P мае выгляд кургана. Пры fср > 0,5 спад P абумоўлены жорсткасьцю неабмежаванай канкурэнцыі. Лічба 0,5 узята як рабочая гіпотэза і яе можна аспрэчваць.

Доказам сувязі прагрэса і свабоды з’яўляецца разьвіцьцё дзьвюх Карэй – Паўночнай, якая абрала “савецкую” мадэль разьвіцьця, і Паўднёвай з “амерыканскай” мадэльлю. Стартавыя ўмовы ў 1946 годзе былі аднолькавыя – аднолькавы клімат і этнас. Падобнае бачна таксама пры параўнаньні разьвіцьця СССР і Фінляндыі пачынаючы з 1917 г., Усходняй і Заходняй Нямеччыны 1945-89 гады, дыктатарскай Беларусі і дэмакратычнай Польшчы пачынаючы з 1995 г.

 

29. Пагрозы цывілізацыі

Пагрозы абумоўлены празмерным абмежаваньнем свабоды наўпрост ці ўскосна, альбо празьмернай “лібералізацыяй” ці беззаконьнем.

Дэмаграфічны выбух, кансьюмерызм, праблема смецьця (будзем жыць на звалцы).

Цывілізацыйныя прорвы. Параўнайце рынкавы кошт маёмасьці сярэдняга жыхара Швайцарыі – 500.000 USD і жыхара Самалі – 200 USD. Дадайце розьніцу ў адукацыі і адчуйце магчымыя наступствы!

Распаўсюджваньне таталітарных ідэалогій. Кітай – імаверны кандыдат. Расея – дыктатура зь [вечна] неадэкватным, імперскім кіраўніцтвам.

Папулізм – палітычная карупцыя. Сацыяльны паразітызм можна разглядаць як варыянт карупцыі, але пры масавым “захворваньні” ён уяўляе пагрозу.

Эканамічныя крызісы і фінансавыя маніпуляцыі могуць спарадзіць хаос нават у разьвітых краінах.

Назіраецца замена адукацыйнай дзейнасьці забаўляльнай.

Наркотыкі (уключна алкаголь) і эпідэміі.

Збачэнства (гомасэксуалізм) з’яўляецца пагрозай. Гэта вынікае нават зь Бібліі і прымаецца як аксіёма.

Татальны кантроль грамадства сьпецслужбамі абмяжоўвае свабоду і можа спыніць разьвіцьцё.

Імавернасьць “сусьветнай змовы” і маніпуляцыя СМІ.

Заўвага: Без маральнага складніка ў аснове цывілізацыі, вайна ўсіх супраць усіх (4-я сусьветная, калі лічыць Халодную вайну 3-й сусьветнай) непазбежная. На некалькі міл’ярдаў шахраёў, падонкаў, бандытаў ніякіх “праваахоўных ворганаў” ня хопіць.

Заўвага: Існуюць праблемы вымярэньня разнастайнасьці, бар’ераў, свабоды, прагрэсу ды іншых адзнак, уласьцівасьцяў. Таксама існуе праблема распазнаваньня малых доз тэхналагічнай атруты і негатыўных павольных працэсаў.

Бескантрольнае [накіраванае ўніз] разьвіцьцё (дэградацыя) можа прывесьці да катастрофы, таму без сусьветнага панаваньня адной базавай ідэалогіі не абысьціся. Гэтую ідэалогію трэба выразна сфармуляваць: Правы чалавека, верхавенства Закона, недатыркальнасьць тэрыторый, захаваньне прыроды… Але застаецца пытаньне: хто і як будзе забясюпечываць выкананьне базавых прынцыпаў?

Трэба блакаваць спробы любой групоўкі “замуціць хаос” і пры гэтым самой застацца добра арганізаванай, каб потым, ва ўмовах хаоса, захапіць абсалютную ўладу.

– – –

 Падзяка: Дзякую Уладзімеру Крукоўскаму за рэдагаваньне і каштоўныя заўвагі.

Заўвага: Гэтая праца патрабуе штогадовага перагляду.

 

 

9 каментарыяў

  1. Licvin кажа:

    Дзякуй Сяргей за цікавы і вельмі плённы артыкул. Чытаў з асалодай і з разумовым намаганнем, засталося толькі засвоіць і вывучыць. Нашы ўласныя і дробныя каментарыі выглядаюць дзіцячымі на фоне абагульняючым і сыстэмна выкладзеным гледзішчам.

  2. Павел Біч кажа:

    Так што павінна рабіць апазіцыя бліжэйшыя 5-10 гадоў, каб захаваць Незалежнасць краіны, адрадзіцца культурна і апынуцца ў группе перадавых паўночна-еўрапейскіх краін і народаў?

  3. Павел Біч кажа:

    Шаноўны Сяргей, я і раньше быў высокага мнення аб тваіх інтелектуальных здольнасцях, але цяпер пасля тваёй усеабдымнай теорыіі тым болей. Ў незалежным друку стала зусім няма чаго чытаць. Паглядзі расейскага філосафа Джемаля Гейдара, як ён тлумачыць духоўную крызу Захада, яго прагноз на будучыню. Пракаментуй. Таксама было б не дрэнна калі Рэдакцыя сайта падняла тэму прыхода да улады ў Еўропе Крайне Правых партый. Напрыклад ў польскім сейме ужо ёсць такая фракцыя. Як гэтые Правые паставяцца да нас. І наагул чаго нам чакаць ад Правых.

  4. Licvin кажа:

    Сёння мы прывязаны да расейска-праваслаўнай цявілізацыі якая налічывае дзесьці з вялікімі патугамі 180 млн. чалавек. Цывілізацыі якія маюць колькасьць 200 млн. чалавек, нежыцездольныя ў гістарычнай перспектыве. Яшчэ ў студэнцкія гады я думаў аб тым што Савецкаму Саюзу трэба набраць колькасьць насельніцтва 450 млн. чалавек і ”тады нам ніхто не страшны.” ( Зараз сам дзіўлюся як тады прадбачліва я думаў) Але мабыць думаў так не толькі я, але і нехта яшчэ, уплывовы і прадбачлівы, і таму ў СССР была запушчана шырокая праграмма спойвання насельніцтва, якая з поспехам была выканана.
    Такім чынам мы знаходзімся на кантыненце ”расейская–праваслаўная цывілізацыя” і няма аніякіх шанцаў некуды саскочыць. Усё нічога, але гэная расейска-праваслаўная цывілізацыя малаэфектыўная, Нобелеўскі лаўрэат Паўлаў І.П. у сваёй нобелеўскай лекцыі ”О руском массовом уме” зазначыў, што ” рускіе по эфектівності своего ума в десяткі раз уступаем европейцам”. І сёння спроба патлумачыць расійскаму чалавеку, кіраўніку — не дае выніку. Яны арганічна і натуральна неэфектыўны. ”Слова” для рускага чалавека мае рашаючае значэнне перад эфектыўнай ”справай”. Такім чынам нам — па генэтыцы еўрапейцам і арыйцам — застаецца толькі жыць і марнаваць сваё жыццё ў малапрадуктыўнай і неэфектыўнай сыстэме каардынат.
    Моладзь яшчэ ловіцца на блясну ”халявы”, сэксу, мазаічных ведаў, а вось старэйшым, якія ўжо ўсё, зразумелі застаецца толькі думаць аб вечным…

  5. Licvin кажа:

    Нажаль пачынаецца для маладых, для нас дзядоў, усё ўжо заканчываецца.(Але дзякуй)

  6. Licvin кажа:

    Павел Біч ”…каб захаваць Незалежнасць краіны, адрадзіцца культурна і апынуцца ў группе перадавых паўночна-еўрапейскіх краін і народаў?”
    Пытанне добрае, цікавае і шматзначнае! Тут трэба шмат думпць і вывучаць. На Захадзе таксама над гэтым шмат думаюць, бо ідзе крызіс Заходняй Ідэі, сярэдні клас паступова ўтылізіруецца за непатрэбнасцю, міліярдэры пачынаюць падграбаць пад сябе асноўныя багацці народаў і краін, узнікае магутны супраціў яшчэ толькі ў сацыялагічных тэорыях і спрэчках, што ў будучыні можа прывесьці да вялікіх тэктанічных сацыяльных рухах і рэвалюцый. У Францыі Лі Пэн, у ЗША Трамп — першыя ластаўкі будучых падзей. У Расеі можа так трасануць, што Чубайсы і прочыя не пасьпеюць дабегчы да сваіх індывідуальных летакоў….

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы