nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Ці вырашыць МУС Беларусі праблему фіктыўных шлюбаў (частка 5: высновы і рашэньні; Д пр-пы 99-101)

9 жніўня, 2008 | 5 каментарыяў

Віталь Хромаў, Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

Відаць, ужо дастаткова мы разглядалі тэму ўзаемадзеяньня карэннага этнасу (у прыватнасьці, і нашага беларуска-літвінскага) і ксенаэтнасаў. Пара́ падводзіць вынікі…


10.

Нагадаем, што зьмястоўным сімвалам дадзенай тэмы стала тое, што мы неаднаразова зьвярталіся да нацыянальных меншасьцяў, якія пражываюць у Беларусі, каб яны праявілі сапраўдную інтэрнацыянальную салідарнасьць і заявілі свой пратэст хаця б супраць этнацыду беларуска-літвінскага народу – сапраўднага гаспадара беларускай зямлі. Практычна такія звароты былі зроблены двойчы з нагоды правядзеньня ў Гародні г.зв. “Фестывалю нацыянальных культур” (і ў 2006, і ў 2008 гадах), які са словаў уладаў “яскрава дэманструе росквіт культур усіх народаў, якія пражываюць у Беларусі”. Праявы гэтага “росквіту”, напрыклад, у нашай Гародні добра вядомыя: у нас няма ніводнай беларускамоўнай ВНУ, ніводнай беларускай школы, ніводнага беларускага дзіцячага садка, ніводнай беларускай групы ў дзіцячым садку… Аналагічна выглядаюць справы па ўсёй Беларусі – на ўсёй нашай зямлі! Дарэчы, пра гэтую нашу бяду, якая на нас навалілася ў 1994-м не па нашай волі, а па прычыне мацнейшага імперскага ціску з боку расейскай імперыякратыі, і да нашых зваротаў выдатна ведалі ўсе ўдзельнікі “Фестываля”. Якая ж была рэакцыя? Нулёвая! Усім напляваць! Больш за тое, і ў гэтым годзе, і два гады таму ўсе “падворкі” з задавальненьнем сьпявалі, танчылі, елі, пілі, гандлявалі й г.д. фактычна… на тэрыторыі расстрэлу беларускай культуры. Усе яны актыўна падтрымалі этнацыдную палітыку цяперскай вертыкалі (нагадаем, цяперцы – гэта “беларускія” ўлады з псіхікай людзей часовых, якія жывуць паводле прынцыпа “красьці тут і цяпер”, а там “хоць трава не расьці”).

На падставе гэтага ды іншых фактаў былі зроблены наступныя высновы:

– ніякага сапраўднага інтэрнацыяналізму сёньня няма, яго месца займае фармальная імітацыя;

– на сёньня нашы беларускія праблемы здольны вырашаць толькі мы самі – беларусы; 

– у нас ёсьць поўнае маральнае права на аб’ектыўны аналіз узаемаадносін беларускага народу зь іншымі народамі-імігрантамі, якія атабарыліся на нашай зямлі!

Да яго заключнай часткі мы і прыступаем.

 

10.1. Першае пытаньне, якое паўстае з усяго пералічанага, можа гучаць дзіўнавата, але ж яго варта разгледзець:  ці мае права этнас, які жыве на сваёй этнічнай тэрыторыі, БАРАНІЦЦА ад чужародных этнасаў, якія хацелі б расьсяліцца, бытаваць і гаспадарыць на яго зямлі? калі мае, дык на чым грунтуецца такое права?

Так, такое права ёсьць. Гэта права грунтуецца на некалькіх рэчах:

– сьвет пабудаваны так (прычым, ня толькі людскі сьвет, а і жывёльны), што такая абарона з боку карэнага этнасу зьяўляецца яго натуральным правам (іншая справа, што гэтае права пэўныя сілы спрабуюць дыскрэдытаваць тым ці іншым чынам, але гэта ўжо й  іншае пытаньне…);

– гэта права грунтуецца на тым, што прадстаўнікам аднаго этнасу жыць разам заўсёды лепш, утульней (адчуваеш сябе сярод генетычна блізкіх, крэўных людзей; ведаеш, што ад іх чакаць, супадаюць этычныя нормы, прынцыпы паводзін, тэмперамент і г.д.), чым уперамешку з прадстаўнікамі чужародных этнасаў; таму людзі натуральным чынам яднаюцца, трымаюцца й імкнуцца жыць сярод свайго народу;

– на тым, што ў многіх народаў ёсьць толькі адно месца на Зямлі, дзе яны могуць адчуваць сябе гаспадарамі на ўласнай зямлі – гэта іх этнічная тэрыторыя (беларусы належаць да такіх народаў);

– на тым, што праз іміграцыйна-дэмаграфічныя працэсы, а таксама праз паразітычны захоп уласнасьці ксенаэтнасы могуць істотна пагоршыць умовы пражываньня карэннага этнасу, могуць прывесьці да таго, што аўтахтонны народ можа падпасьці пад іх эксплуатацыю, а то і ўвогуле вымерці…

Ня ўсе ўсьведамляюць, але для таго, каб зьнішчыць нейкі народ ці падпарадкаваць яго сваім паразітным мэтам, соцыяпаразітныя сілы сярод розных відаў зброі – канвенцыйная ваенная, грошы як зброя, інфармацыя як зброя – могуць выкарыстоўваць і ксенаэтнічны дэмаграфічны фактар, як 4-ы від зброі, які бывае ня менш “эфектыўны” за іншыя. Пры гэтым масавыя забойствы насельніцтва, подкуп уладаў і агрэсіўная прапаганда могуць мець нават другаснае значэньне. Вось некалькі прыкладаў:

– уявіце, што спачатку кітайцаў можа быць столькі, колькі ў Сібіры і на Далёкім Усходзе, затым столькі, колькі на тэрыторыях Тыбету і Уйгурскай Аўтаномнай Акругі, затым столькі, колькі ва Ўнутранай Манголіі й Манчжурыі; апошнія тэрыторыі практычна ўжо цалкам захоплены, а карэнныя этнасы вынішчаны;

– спачатку маскоўцаў-каланістаў можа быць столькі, колькі ў Польшчы ці Летуве, затым столькі, колькі ў Эстоніі ці Латвіі, затым столькі, колькі ў Крыме, а на заключнай стадыі – колькі ў Калінінградскай вобласьці; зноў той жа вынік для аўтахтонаў – іх там няма;

– спачатку мусульманаў-ісламістаў можа быць столькі, колькі, скажам, у Нарвегіі, затым столькі, колькі ў Францыі, Вялікабрытаніі, Нідэрландах, а затым столькі, колькі ў Косава…; апошняя тэрыторыя цалкам захоплена, карэнны этнас выгнаны.

Ну, што, ці застаўся хто-небудзь, хто гатовы такое ігнараваць? Калі застаўся (як, напрыклад, с-богдан (гл.1-ю частку дадзенага матэрыялу), які адстойваў прынцып адкрытасьці межаў, як праяву “цывілізаванасьці” і адсутнасьці “нагнятаньня ксенафобіі”), тады хай нешта аналагічнае станецца зь яго сямьёй, яго родам… А мы, як беларускія зьмястоўныя дэмакраты, з пагрозай уціску і зьнішчэньня беларускага народу катэгарычна ня згодныя, незалежна ад віду тэхналогіі, выкарыстанай для гэтага. Таму пойдзем далей…  

Зь сістэмных пазіцый абарона свайго народу ад ксенаэтнічнага дэструктыўнага ўзьдзеяньня неабходна для наступнага:

– на індывідуальным узроўні: для захаваньня ўмоваў для максімальнай самарэалізацыі кожнага канкрэтнага чалавека, што зьяўляецца грунтам для таго, каб яго жыцьцё было максімальна паўнавартасным, выніковым, напоўненым радасьцю, шчасьцем, сэнсам;

– на грамадскім узроўні: для падтрыманьня ўмоваў для гарманічнага ўзаемадзеяньня ўсіх сацыяльных груп й індывідаў на аснове прынцыпаў справядлівасьці й салідарнасьці, што, у сваю чаргу, стварае ўмовы для максімальнага раскрыцьця інтэгральнага патэнцыялу ўсяго грамадства;

– на агульналюдскім узроўні: для ўладкаваньня міжнародных адносін на грунце прынцыпу “госьць – гаспадар” (ступіў на чужую тэрыторыю – госьць, вярнуўся да сябе – гаспадар) і для прагрэсіўнага разьвіцьця ўсёй агульналюдскай цывілізацыі ва ўмовах мінімальнай варажнечы, якое, як вядома, заснавана на ўзаемадзеяньні этнічнай дыферэнцыяцыі (адзіная натуральная дыферэцыяцыя – этнічная) й інтэграцыі; скажам прасьцей: разнастайнасьць народаў, зь якіх складаецца чалавецтва, неабходна для таго, каб яно прагрэсіўна разьвівалася.   

Аўтахтонны этнас, баронячы сваё права быць гаспадаром ва ўласнай дзяржаве, па сутнасьці, бярэ абавязак адказваць за наступствы сваіх дзеяньняў на яе тэрыторыі перад уласнымі нашчадкамі, перад іншымі народамі сьвету, перад прыродай. Адсюль дадзенае права – абсалютна канструктыўная, станоўчая зьява. Удакладнім істотны  псіхалагічны момант: калі чалавек адчувае, што абсалютная большасьць грамадзян краіны – гэта, па сутнасьці, яго крэўныя, у дадатак аб’яднаныя адзінай культурай, мовай, гісторыяй, яго сьветагляд разьвіваецца так, што яму браць адказнасьць гаспадара сваёй зямлі ня толькі ня цяжка, а нават прыемна…

Дададзім сюды ня раз сфармуляванае намі, што сапраўдная дэмакратыя – гэта такі рэжым арганізацыі дзяржавы, калі ўлады зьдзяйсьняюць аб’ектыўныя інтарэсы канкрэтнага народу. Натуральна, што сярод гэтых інтарэсаў адзін з падставовых – захавацца ў часе, а г.зн. у тым ліку ня быць выціснутым іншым этнасам, не давесьці справу да грамадзянскай вайны зь ім, ня страціць пазіцыі “гаспадара ва ўласным доме” (апошняе азначае не дазволіць скласьціся сітуацыі, калі прадстаўнікі этнасу-імігранта пачынаюць навязваць гаспадару свае інтарэсы, сваё бачаньне грамадскай сітуацыі, свае эканамічныя, палітычныя, культурныя правілы, пачынаючы выкарыстоўваць аўтахтонаў у якасьці сваёй прыслугі, а то і рабоў).

У якасьці аргументацыі на карысьць захаваньня генетычных і культурных асаблівасьцяў ды адзінства любога этнічнага грамадства таксама можна выкарыстаць  падыход, які называецца “ад зваротнага”. Сапраўды, паспрабуйце ўявіць, што нехта голасна заяўляе, што беларускі народ ня мае права бараніць свайго адзінства і сваіх асаблівасьцяў, сваёй цэласьці, што ён не павінен быць гаспадаром ва ўласнай дзяржаве, а, наадварот, павінен адчыніць свае межы, не кантраляваць міграцыю, упусьціць любыя чужародныя этнасы і ў любой колькасьці, затым  павінен даць ім магчымасьць заняць кіраўнічыя пасады ў палітыцы, эканоміцы, інфармацыйнай сьферы і г.д., даць ім магчымасьць дэмаграфічна выціснуць карэнны этнас, прывёўшы яго да выраджэньня і сьмерці… Паспрабавалі? Ну, усё ясна?..

Як бачым, прынцып “ад зваротнага” выразна паказвае, што пазіцыю альтэрнатыўную нашай могуць адстойваць толькі ворагі народаў, у т.л. і нашага беларускага. Бо канчатковым вынікам такой палітыкі ёсьць СЬМЕРЦЬ НАРОДУ, а той, хто нясе сьмерць табе і тваім блізкім – гэта заўсёды твой вораг!.. Безальтэрнатыўна.

Такім чынам, што б ні казалі самыя розныя касмапалітызатары – ад імперыякратычных да ліберастычных – з гэтым пытаньнем кожнаму нармальнаму чалавеку ўсё відавочна (нам, беларусам, таксама): аўтахтонны народ мае поўнае права на абарону сваёй тэрыторыі ад захопу ксенаэтнічнымі чужынцамі, а сябе ад эксплуатацыі імі й паступовага зьнішчэньня з дапамогай ксенаэнічнай дэмаграфічнай зброі. Больш за тое, яго кіраўнікі абавязаны не дапускаць падкладваньня ксенаэтнічных дэмаграічных мінаў з наступнымі магчымымі бедамі для карэннага народу – паразітаваньнем, грамадзянскай вайной, выміраньнем!

Гэта ўсё настолькі відавочна, што варта фіксацыі ў якасьці чарговага прынцыпу нашай дактрыны (Д пр-п 99).

 

10.2. Другое пытаньне. Ці ўсе этнасы аднолькава небясьпечныя для карэнага народу?

Ужо той аналіз, які мы зрабілі, паказвае, што не.

Розныя ксенаэтнасы істотна адрозьніваюцца паміж сабой ступеньню сваёй адрознасьці (генетычнай, моўнай культуровай) ад карэннага этнасу; ступеньню ўнутранай спаянасьці, зьяднанасьці; большай ці меншай нараджальнасьцю; ступеньню падпарадкаванасьці агрэсіўна-разбуральнай (у адносінах да карэннага этнасу) ідэалогіі; ступеньню выразнасьці пачуцьця ўяўнай перавагі над карэнным этнасам; ступеньню настроенасьці больш на ўласную стваральную працу ці на соцыяпаразітны спосаб існаваньня. Калі выкарыстаць гэтыя параметры, становіцца бачным, што гарманічнае суіснаваньне, напрыклад, беларускага народу на яго ўласнай тэрыторыі зьяўляецца вельмі праблематычным, калі ні немагчымым, найперш з такімі этнасамі, як араба-афрыканцы, маскоўцы-імперцы, цыганы, габрэі, кітайцы й, верагодна, некаторыя іншыя (напрыклад, армяне, азербайджанцы й г.д.). Зь імі сапраўды гарманічнага суіснаваньня (у культурным, дэмаграфічным, эканамічным, палітычным плане), хутчэй, не атрымаецца. Гэтыя народы (яшчэ раз падкрэсьлім, гаворка ідзе пра колькасна вялікія этнічныя супольнасьці, а не пра асобных індывідаў) пры іх зьяўленьні ў Беларусі ў дастаткова вялікай колькасьці сапраўды могуць пачаць пагражаць існаваньню карэннага беларуска-літвінскага этнасу, таму іх зьяўленьне неабходна разглядаць з пазіцый ПАГРОЗЫ і, адпаведна, неабходнасьці АБАРОНЫ ад яе.

Але, каб нас не абвінавацілі ў шавінізме (хаця які шавінізм, калі гаворка пра бясьпеку народу-гаспадара на яго ЎЛАСНАЙ ТЭРЫТОРЫІ, але тым ня менш) мы называем прыклады тых этнасаў, якія, хутчэй за ўсё, такой небясьпекі не ўяўляюць. І гэта ня толькі крымскія татары, якія яшчэ да Грунвальду пасяліліся ў Вялікай Літве-Беларусі і вось ужо больш за 6 стагоддзяў (!) мірна суіснуюць зь беларусамі, а і, верагодна, летувісы, латышы, украінцы, французы, італьянцы, шведы, фіны, амерыканцы (англа-саксы). Прычына ў тым, што асноўныя этнічныя параметры апошніх вельмі блізкія да беларускіх.

Так што цяжка будзе пэўным сілам абвінаваціць нас у шавінізме. Не атрымаецца, панове. Гаворка ўвесь час ідзе пра магчымасьць гарманічнага суіснаваньня карэннага народу з прадстаўнікамі чужародных этнасаў. І, як мы бачым, ёсьць выпадкі, калі такое суіснаваньне магчымае, а ёсьць – калі немагчымае… Таму наўмыснае падбухторваньне этнічнага грамадства да “мультыкультурнасьці” ёсьць ні чым іншым, як спосабам накінуць яму вельмі цяжкія праблемы…

Беларусь – гэта дом беларускага народу, гэта – наша зямля. Беларусь, вядома, ня толькі для беларусаў, але ўжо што дакладна – найперш для беларусаў!

 

10.3. Трэцяе пытаньне. Як узьнікае ксенаэтнічная пагроза?

Адзін з галоўных спосабаў – гвалтоўны прывоз каланістаў, як частка ваеннай агрэсіі (так прывозілі расейцаў на тэрыторыю былой Прусіі, так прывозілі кітайцаў на тэрыторыю Тыбета). Варыянт гэтага спосабу – гэта прывоз каланістаў пад шумок ваенных падзей на тую ці іншую тэрыторыю, аніяк не зьвязаную з “пакараньнем агрэсара”. Так, напрыклад, нахабна карыстаючыся сітуацыяй, прывозілі расейцаў у Беларусь пасьля Другой сусьветнай вайны. Яшчэ ў 1980-я адзін добры дзядок вельмі маляўніча (зь тыповым беларускім гумарам) распавядаў нам: нягледзячы на тое, што Беларусь была рэспублікай-партызанкай, чамусьці ўсё начальства – ад кіраўнічкі раённай бібліятэкі да старшыні абкаму КПСС – у 1944-45 гг. было прывезена з усходу з-за межаў фронту (там, дзе ён стаяў у 1941 годзе), і чамусьці ўсе яны былі расейцамі… 

Другі стратэгічны варыянт, калі ксенаэтнас засяляе карэнную этнічную тэрыторыю па-за сувязьзю з гвалтоўнымі падзеямі. Гэты варыянт таксама распадаецца на два: калі ксенаэтнас быў запрошаны (як зрабіў Вітаўт у адносінах да крымчакоў, ці Дэ Голь у адносінах да адданых фрнацузам араба-афрыканцаў, немцы пасьля ДСВ у адносінах да туркаў й г.д.) і калі яго не запрашалі (ён тады пранікае ціхай сапай, карыстаючыся патуральніцтвам, а то і відавочнай карумпаванасьцю ўлад).

У апошнім варыянце інтэнсіўнасьці іміграцыі спрыяе вялікая розьніца паміж эканамічным узроўнем жыцьця на радзіме і ў той краіне, дзе міграты імкнуцца апынуцца (у адным з папярэдніх артыкулаў было добра паказана, як вялікая розьніца ва ўзроўні жыцьця і сацыяльнай абароненасьці паміж Францыяй і тым жа Сенегалам спрыяе іміграцыі сенегальцаў у Францыю).

Тут трэба дадаць, што апошняму варыянту іміграцыі ў якасьці зыходнага фону надзвычай спрыяе таксама распаўсюд сярод карэнных жыхароў замест прынцыпаў ідэалогіі й практыкі зьмястоўнай дэмакратыі прынцыпаў ліберастычнай ідэалогіі. Сярод найбольш распаўсюджаных ідэалагемаў апошняй можна назваць наступныя: “грамадзянскасьць (неэтнічнасьць) нацыі”, “адкрытае грамадства”, “празрыстасьць межаў”, “талерантнасьць” насельніцтва, “мультыкультурнасьць” грамадства, яго  “касмапалітычнасьць”, “паліткарэктнасьць” улады, “халакост”, “цывілізаванасьць”, “Еўропа без падзяляльных межаў”, “інтэграцыя ў грамадства”, “барацьба з тэрарызмам”, “ліберальнасьць”, нават, “дэмакратычнасьць” і г.д. Пазнаёце, ці ня так? Усё гэта зманлівыя ідэалагічныя закідоны, якія выкарыстоўваюцца для таго, каб інфармацыйна і дэмаграфічна расхістаць, а затым цалкам разбурыць і касмапалітызаваць (г.зн. хаатызаваць у генетычных і культурных адносінах) аўтахтонны этнас. Калі інфармацыйная прастора даўно і шчыльна завалена падобнай лухтой, чакай альбо зьявы падкладаньня дэмаграфічнай міны, альбо адзнак рабаваньня народу рознымі сацыяльнымі паразітамі…

На прыкладзе пранікненьня араба-афрыканцаў у Заходнюю Еўропу бачны і дадатковыя PR-аўскія прыёмчыкі:

– гаворыцца толькі пра “інтэграцыю мусульманаў” ды прадстаўнікоў іншых народаў і рэлігій у еўрапейскае грамадства, пра тое, як зрабіць так, “каб мусульмане ды негры адчувалі сябе паўнавартаснымі грамадзянамі дзяржавы, якая дала ім прытулак, на столькі ж лаяльнымі да яе, як і ўсе іншыя”; але пры гэтым замоўчваецца, чаму ў Еўропе праводзіцца такая палітыка, якая вядзе да выміраньня еўрапейскіх нацыяў?!  Чаму не вырашаецца праблема нараджальнасьці сярод прадстаўнікоў карэнных этнасаў?

– не высьвятляецца пытаньне, хто зьяўляецца ініцыятарам палітыкі генетычнай касмапалітызацыі еўрапейскіх народаў, чый у гэтым інтарэс, які гэта інтарэс; няўжо кошт гэтага інтарэсу большы, чым вартасьць існаваньня еўрапейскіх народаў.

– замест таго, каб прапанаваць спосабы вырашэньня ксенаэтнічнага дэмаграфічнага пытаньня, гаворка зноў ідзе толькі пра “талерантнасьць”, “мультыкультурнасьць”, “інтэграцыю” ды іншае, што толькі заганяе праблему ўглыб, перадае яе чарговым пакаленьням еўрапейскіх народаў ва ўсё больш складаным і безвыходным выглядзе. Дзе логіка? Праверце, калі ў вас баліць зуб, няўжо вы расказваеце яму пра талерантнасьць (г.зн. цярпімасьць)? Няўжо вы кажаце: баліць, значыць трэба цярпець? Не. Калі ўзьнікае такая сітуацыя, вы імкнецеся вылечыць і зуб, й любую іншую хваробу, каб ачуняць… Чаму ж тады гэты абсалютна нармальны і відавочны падыход не выкарыстоўваецца для лячэньне сацыяльных хваробаў?!

Зьвяртае на сябе ўвагу і такі момант. Для мусульманаў тое, што яны не жадаюць “інтэгравацца” ў еўрапейскія грамадствы, падаецца, як іх кепская рыса. Для габрэяў, якія не зрабілі тое ж за стагоддзі (!), не зьбіраюцца рабіць і далей – гэта прызнаецца іх станоўчай рысай. Маўляў, якія яны малойцы, захавалі “сваю ідэнтычнасьць”… Няўжо мы зноў маем дычыненьне са знакамітымі “падвойнымі стандартамі”?

І апошняе. Калі мы зьбіралі гэты матэрыял, нас не пакідала думка, што тое ж пранікненьне ў Заходнюю Еўропу мусульманаў араба-афрыканцаў, якое пачалося ў 1950-я і стала сёньня тут асноўнай сацыяльнай праблемай, было кімсьці спланаванае і кіраванае. Не маглі ж кіраўнікі заходне-еўрапейскіх краін не прадбачыць негатыўныя вынікі таго, што яны рабілі паўстагоддзя таму. Гэта ж элементарна… Дык хто стаяў за іхнымі сьпінамі? Аднак, калі галоўнага ініцыятара перасяленьне маскоўцаў-расейцаў у, напрыклад, пасьляванныя Прыбалтыйскія краіны, Беларусь ды Украіну ўбачыць лёгка (гэта расейская імперыякратыя), дык галоўнага ініцыятара сёньняшніх праблем з ксенаэтнасамі ў Заходняй Еўропе на паверхні не відаць. І ўсё ж метадам выключэньня дапускаем, што гэта тая сіла, якую мы называем глабалісцкай фінансавай алігархіяй. Проста больш няма нікога, каму дыверсійная акцыя падобнага маштабу была патрэбнай (для касмапалітызацыі сьвету, як адзін з крокаў на шляху зьдзяйсьненьня глабальных соцыяпаразітных мэт), і адначасова была па сілах. 

 

10.4. Як абараніць свой народ ад ксенаэтнічнай экспансіі. Праграма ў прынцыпах.  

Мы можам ганарыцца, што за два гады працы накапілі шэраг прынцыпаў Беларускай дактрыны, якія, з аднаго боку, праясьняюць сітуацыю, а з другога – іх зьдзяйсьненьне відавочна здольна паспрыяць памяньшэньню ксенаэтнічных пагрозаў беларускаму народу, як й іншым народам сьвету, спыненьню міжнацыянальнай варажнечы.

Давайце узгадаем іх і паспрабуем першапачаткова сістэматызаваць.

Адным з найважнейшых зьяўляецца Д пр-п 1.  У ім сьцьвярджаецца, што “мы, – як рэдакцыя, – выступаем за нямецкую этнічна-культурную мадэль будучай беларускай нацыі й дзяржавы, а не за французскую мадэль палітычна-грамадзянскай нацыі, бо толькі ў першай мы бачым шанец на выжываньне, дабрабыт і шчасьце для нашага шматпакутнага народу”.  Матэрыял, па падставе якога была зроблена дадзеная высновы, быў надрукаваны яшчэ ў 1999 г. Як бачыце, наступная хада падзеяў цалкам пацьвердзіла слушнасьць такога рашэньня.

На жаль, прарасейскія беларусафобскія ўлады дзейнічаюць цяпер у цалкам супрацьлеглым ключы. У прыватнасьці, у Д пр-пе 29 заяўлена пра тры стратэгічныя дэструктыўныя кірункі антыбеларускай дзейнасьці цяперскіх уладаў – этнацыдны, антыбеларускі кадравы і той, які скіраваны на стварэньне ў Беларусі “мультыкультурнага грамадства”. У ім зьвяртаецца ўвага, што такое стаўленьне да нацыянальнага адраджэньня і нацыянальных кадраў, як “таптаць, душыць, зьнішчаць, не дапускаць, датычыць толькі беларусаў”. “На гэтым фоне назіраецца цалкам адваротнае стаўленьне да прадстаўнікоў чужых этнасаў. Цяперашнія ўлады імкнуцца ўсяляк падтрымліваць іншапляменнае насельніцтва іміграваць у Беларусь, прапагандуюць чужынскія мовы і культуры, не замінаюць заняцьцю імігрантамі разнастайных кіроўных пасадаў.

Рэдакцыя заяўляе, што ў будучай беларускай дзяржаве з сапраўды беларускім кіраўніцтвам у працэсе нармалізацыі сітуацыі будзе зроблена наступнае:

– аддзеламі культуры, адукацыі, а таксама эканомікай, палітыкай, ідэалогіяй, інфармацыяй, аховай здароўя, дэмаграфіяй, спортам, турызмам, экалогіяй і г.д. у Беларусі, як мінімум. на 82% стануць кіраваць беларусы-літвіны (Д пр-п 9);

– адзіна прымальнае вырашэньне дэмаграфічнай праблемы ў сучаснай Беларусі заключаецца ў стварэньні такіх умоваў жыцьця прадстаўнікоў карэннага беларуска-літвінскага народу, пры якіх павінен адбывацца яго натуральны колькасны прырост за кошт уласнай нараджальнасьці. Кампенсацыя выміраньня жыхароў Беларусі за кошт стварэньня ўмоў для іміграцыі іншапляменнага насельніцтва ёсьць вельмі цяжкім злачынствам (Д пр-п 24);

– у час прыватызацыі прыблізна 85% ўсіх капіталаў, якія будуць перададзены ў арэнду ці прыватызаваныя, павінна апынуцца ў руках беларусаў (Д пр- п 51 і 51а);

– у Д пр-пе 30 наступным чынам сьцьвярджаецца пра пасьлядоўнасьць вырашэньня розных сацыяльных праблем у пасьлялукашэнкаўскую эру: “у будучай беларускай дзяржаве вырашэньне праблемаў розных сексуальных, нацыянальных ды іншых меншасьцяў будзе адбывацца толькі пасьля таго, як будуць вырашаны ўсё праблемы большасьці – г.зн. Беларускага народу! Толькі пасьля таго, як яму будуць вернуты яго мова, культура, гісторыя, сімвалы, сьветагляд, уласнасьць, улада, бясьпека, пачуцьцё годнасьці, персьпектыва ў рэалізацыі яго аб’ектыўных інтарэсаў і г.д., толькі пасьля таго, як беларускі народ стане паўнапраўным гаспадаром на ўласнай зямлі, толькі пасьля гэтага можна будзе прыступіць да справядлівага вырашэньня праблем, якія турбуюць меншасьці!”

Паралельна з дадзенай канструктыўнай праграмай было сфармулявана некалькі запабежных дактрынальных прынцыпаў у адрас некаторых канкрэтных ксенаэтнасаў. Так, у Д пр-пе 50 з нагоды спробы накінуць віну беларускаму народу за халакост, было заяўлена, што ў будучай Беларусі будзе створана такая сітуацыя, што тэма “якой бы ні было “віны” беларусаў за сваю гасьціннасьць перад габрэямі ці кім бы ні было яшчэ” больш ніколі не ўзьнікне. А ў Д пр-пе 92 заяўлена, што “мы ставімся скрайне негатыўна да ўсіх заяваў і дзеяньняў Лукашэнкі, якія правакуюць магчымую экспансію кітайцаў на нашу беларускую зямлю”.

У сваю чаргу ў Д пр-пе 38 было зафіксавана, што павага і яе дэманстрацыя да мовы, культуры, традыцый, рэлігіі й іншых каштоўнасьцяў усіх народаў Сьвету будзе адным з ключавых прынцыпаў паводзін прадстаўнікоў дзяржаўнаў улады ў будучай Беларусі ў сьферы міжнародных дычыненьняў.

Адначасна з пералічанымі, у асноўным тэарэтычнымі падыходамі, на дадзены момант сфармуляваны прынцыпы і канкрэтнага вырашэньня некаторых пытаньняў. Так, Д пр-п 73 сьцьвярджае, што наша Беларуская дзяржава павінна мець добра ахоўваемыя межы, пераход праз якія павінен быць дакладна кантраляваным. У будучай беларускай дзяржаве абавязкова будзе строгі візавы рэжым, які будзе функцыянаваць у адпаведнасьці зь беларускімі нацыянальнымі інтарэсамі. А Д пр-п 43 сьведчыць, што “ў будучай беларускай дзяржаве прыйдзецца адмыслова прымаць жыхароў цяперашняй РБ у грамадзяне новай Беларусі. Спачатку будзе адменена двайное грамадзянства для небеларусаў. Затым у пашпартах будзе ставіцца штампік з пазначэньнем нацыянальнай прыналежнасьці чалавека [дарэчы, за вяртаньне ў пашпарты адметкі пра нацыянальнасьць уладальніка пашпарта ўжо ідзе барацьба ва Украіне; гл. http://nacija.org.ua/index.php?option=com_content&task=view&id=2017&Itemid=2. – Рэд.]. Пасьля гэтага ўсе беларусы будуць аўтаматычна лічыцца грамадзянамі Беларусі (бо Беларусь – гэта краіна беларусаў), а прадстаўнікі іншых народаў будуць падпісваць адмысловую заяву, што яны прымаюць дзяржаўны статус Сьвятых беларускіх каштоўнасьцяў (г.зн. беларускай мовы, культуры, гісторыі, традыцый, сьветагляду, сімвалаў, агульнанацыянальных аб’ектыўных інтарэсаў ды мэтаў і г.д.). Пасьля гэтага і небеларусы аўтаматычна будуць станавіцца грамадзянамі Беларусі. Калі чалавек не падпіша гэтую заяву, ён будзе заставацца ў статусе простага жыхара Беларусі, пазбаўленага шэрагу правоў”.

Аднак, ёсьць розныя соцыяпаразітныя сілы (акрамя цяперскіх уладаў), якім пададзены вышэй падыход не падабаецца. Іх прадстаўнікі – камуністы, расейскія імперцы, ліберасты – прапануюць іншыя падыходы, прааналізаваўшы якія можна заўсёды выкрыць той ці іншы соцыяпаразітны інтарэс. Некаторыя дактрынальныя прынцыпы, сфармуляваныя намі, адказваюць і на гэтыя выклікі. Так, у Д пр-пе 62 сьцьвярджаецца, што “у связі з тым, што псеўда-лібералы з захаду і расейскія імперыялісты з усходу ўвесь час імкнуцца дэлегалізаваць пачуцьцё прыналежнасьці беларуса-літвіна да ўласнага народу, заяўляем, што такое пачуцьцё у будучай Беларусі будзе лічыцца ня толькі легальным, нармальным, здаровым, але і надзвычай пажаданым! На яго ўзбуджэньне і культываваньне ў значнай ступені будзе скіраваны працэс навучаньня і выхаваньня моладзі, а таксама інфармацыйнае забесьпячэньне ўсяго беларускага грамадства. Прычына ў тым, што пачуцьцё прыналежнасьці да ўласнага народу і ўсіх яго каштоўнасьцяў зьяўляецца грунтам для біяфільнага, стваральнага, канструктыўнага стаўленьня да сябе і сьвету”. У Д пр-пе 23 зьвяртаецца ўвага, што “беларускае грамадства ёсьць рэальнай, а не абстрактнай катэгорыяй, што яно можа існаваць толькі тады, калі аб’яднанае “вакол свайго ядра”, якім зьяўляецца рэальны беларускі народ, што рэальнасьць беларускага народу, як суб’екта гісторыі, абумоўлена ўсёй сістэмай сувязяў, якія яднаюць беларусаў (а гэта і ёсьць агульнанацыянальныя каштоўнасьці – найперш, беларуская мова, культура, гісторыя, генетычная блізкасьць, нацыянальныя сімвалы, агульная будучыня і г.д.), і што “кожны, хто імкнецца гаварыць пра беларускае грамадства, абыходзячы праблему беларускага народу, на справе “клапоціцца” пра тое, каб зьнішчыць ці яго самога, ці забіць у ім уласьцівасьць яго рэальнасьці” (тое, што па гэтым пытаньні могуць быць супрацьлеглыя погляды, можна ўбачыць, напрыклад, тут: http://www.svaboda.org/content/Article/1107430.html).

На гэтым фоне Д пр-п 31 дадае, што вяртаньне дэмакратыі ў Беларусь магчымае толькі пасьля таго, як беларускі народ стане сапраўдным гаспадаром на сваёй зямлі. “Спачатку трэба даць уладу, уласнасьць, мову, культуру, гісторыю, нармальныя дзяржаўныя сімвалы, правы і свабоды, годнасьць, бясьпеку, сэнс жыцьця, будучыню і г.д. нашаму канкрэтнаму і рэальнаму беларускаму народу, а ўжо потым усе ліберальныя каштоўнасьці можна паспрабаваць даць абстрактнаму грамадзяніну. Толькі так! І ніяк інакш!

У супрацьлегласьць прынцыпам ліберастычнай “ідэалогіі” Д пр-п 19 заклікае: “Будучыня чалавецтва ў справядлівым (г.зн. прагрэсіўным, правільна скіраваным) вырашэньні ўзьнікаючых супярэчнасьцяў … Ніякай талерантнасьці да грамадскіх хваробаў і крызісаў! Давайце грамадскія праблемы падымаць і канкрэтна вырашаць, а не заганяць у “талерантнасьць”!”.

 

10.5. Апошняе дапаўненьне.

Да гэтай сукупнасьці дактрынальных прынцыпаў мы ўжо дадалі Д пр-п 99 (гл. вышэй).

Але і гэта, напэўна, ня ўсё. Атрымаўшы новыя факты і веды, бачыцца неабходнасьць удакладніць Д пр-пы 24 і 43. 

У будучай беларускай дзяржаве дэмаграфічная палітыка будзе накіраваная на тое, каб падтрымліваць аптымальны баланас паміж генетычнай цэльнасьцю, адзінствам беларускай нацыі (першае) й яе адкрытасьцю сьвету (другое). Трэба, каб, з аднаго боку, ніводны беларус не сумняваўся, што яго беларуска-літвінскі народ ня толькі з культурна-моўных, а і зь генетычна-роднасных, крэўных пазіцый абсалютна канкрэтны аб’ёкт Сьвету – дакладна акрэсьленая, дыскрэтная частка людскай цывілізацыі, да якой ён належыць. З іншага боку, таксама трэба, каб беларусы не гублялі генетычнай сувязі з генафондам усяго чалавецтва, абсалютна не закрыліся, не адасобіліся. Аптымальная мяжа для гэтага балансу павінна быць выяўлена на строга навуковых падыходах, што могуць зрабіць толькі беларускія навукоўцы. Але верагодна, што ў будучай Беларусі для дасягненьня вышэй акрэсьленай мэты доля беларусаў не павінна зьніжацца менш за 95% (дакладней, зьніжэньне да 95% – алярмічная мяжа, а перавышэньне 99% – перакос у шавінізм і генетычны аўтаркізм), а 1-5%-ная доля прадстаўнікоў іншых народаў, якія стала жывуць у Беларусі, нейкім чынам павінна быць зьвязана зь іх прапорцыяй у Еўропе і сьвеце. На сёньня доля беларусаў у Беларусі (82% даныя апошняга перапісу) далёка не адпавядае пададзеным вышэй лічбам. Гэта азначае, што пасьля прыходу да ўлады сапраўдных прадстаўнікоў беларускага народу ім прыйдзецца праводзіць такую дэмаграфічную, эканамічную, сацыяльную, інфармацыйную палітыку, якая б спрыяла істотнаму падвышэньню нараджальнасьці сярод беларусаў і мінімізацыі іміграцыі ў Беларусь прадстаўнікоў небеларускіх этнасаў. Далей, калі мы – беларусы – набярэм нестаючыя 15%,  да нас на сталае жыцьцё ўсё роўна можна будзе ўпускаць каго і колькі трэба нам, выдзяляючы для кожнай нацыянальнай групы адпаведныя квоты.

Хай дадзенае дапаўненьне будзе лічыцца Д пр-пам 100 Беларускай дактрыны.

У заключэньні вяртаючыся да таго пытаньня, зь якога фармальна нарадзіўся дадзены матэрыял, можна сказаць, што кантроль МУСам фіктыўнасьці/нефіктыўнасьці міжнароных шлюбаў ёсьць абсалютна недастатковай мерай.

Па-першае, на фоне, калі Лукашэнка вось ужо 15-ы год дэманструе ўсяму сьвету (а ня толькі беларусам) гатовасьць оптам прадаць беларускую каштоўнасьць №1 – дзяржаву беларускага народу (тэхналогія завецца “Саюз Расеі й Беларусі”) наўзамен за галоўную табурэтку ў Крамлі, ці гатовы распрадаваць Беларусь у буйную розьніцу (трубаправоды, заводы, зямлю – расейскім алігархам), продаж беларускіх інтарэсаў у дробную розьніцу яе асобнымі грамадзянамі праз заключэньне фіктыўных шлюбаў з грамадзянамі іншых краін, несумніўна, падаецца ім і ня толькі ім не такім ужо злачынным. Па-другое, набыцьцё міліцыяй права кантраляваць такія шлюбы, сапраўды, стварае крыніцу для карупцыі. Па-трэцяе, як паказана ў першай частцы дадзенага матэрыяла, пры цяперашнім стане “беларускага” заканадаўства і чыноўніцтва, любыя захады па кантролі за фіктыўнасьцю/нефіктыўнасьцю шлюба прадстаўнік іншай дзяржавы можа лёгка абысьці.  Адсюль неабходнасьць прыняцьця сістэмных захадаў супраць набыцьця імігрантамі беларускага грамадзянства якім бы ні было чынам улучна з каналам фіктыўных шлюбаў.    

Відавочна, што гэтыя меры павінны выглядаць прыкладна так.

Шлюб, напрыклад, замежнага грамадзяніна зь беларускай грамадзянкай не павінны даваць яму права стаць грамадзянінам Беларусі. Замест гэтага ён аўтаматычна набывае права стаць жыхаром Беларусі. Але гэта азначае, што ён ня зможа мець палітычныя правы, а таксама шэраг эканамічных правоў (напрыклад, мець буйную ўласнасьць у Беларусі ці наймаць наёмных працаўнікоў). Акрамя таго, ён ня будзе мець права запрашаць сваіх суродзічаў на сталае жыцьцё ў Беларусь. Грамадзянамі Беларусі могуць стаць толькі яго дзеці. Скасаваньне шлюбу павінна весьці да пераводу статусу такога імігранта ў статус асобы, якая павінна на працягу пэўнага вызначанага часу выехаць на сваю радзіму (без паўторнага права ажаніцца з грамадзянкай Беларусі, а ў разведзенай беларускай грамадзянкі Беларусі павінна зьнікнуць права ажаніцца з замежнікам з пераездам апошняга на тэрыторыю Беларусі (сама хай выязджае). Мы лічым, што гэты падыход варта абцяжарыць дадатковымі абмежавальнымі ўмовамі ў адносінах да прадстаўнікоў небясьпечных этнасаў – такіх, як прадстаўнікі ісламскіх народаў (за выключэньнем, як на сёньня, беларускіх татар), маскоўцаў, габрэяў, кітайцаў, цыган, магчыма, некаторых іншых (няхай дадзенае палажэньне будзе чарговым прынцыпам Д пр-п 101 Беларускай дактрыны).

Той, хто лічыць падобнае “нецывілізаваным падыходам”, няхай прачытае 3-і каментар Галіны Арцёменкі да 4-й часткі дадзенага матэрыялу, дзе яна апісвае стаўленьне да імігрантаў у Нямеччыне. Альбо для вас Нямеччына недастаткова цывілізаваная і вы лічыце, што ў Беларусі павінна быць, як цяпер у Францыі?.. А, па-другое, Францыя – былая метраполія-імперыя. І яна разам з Брытаніяй, Галяндыяй, Гішпаніяй, Расеяй цяпер за гэта расплочваецца. Як і за тое, што французы думалі, што ім усю гісторыю афрыканцы будуць задніцы падціраць… А пры чым тут мы, беларусы?  

Калі й цяпер мы вас не пераканалі, дык, можа, вы проста вораг беларускага народу?!

Усяго лепшага, сябры.

Жыве Беларусь – наша зямля!

     

5 каментарыяў

  1. Паважанае спадарства, любы народ мае права бараніць сваю краіну нават, пры неабходнасці, са зброяй ў руках. Гэта запісана ў статуту ААН. А Беларусь не то што сябра ААН, а краіна-заснавальніца, што ёсць не адно і тое ж. У многіх краінах свету правы нацыі вышэй, чым правы чалавека, а пра іншаземцаў няма і размовы, таму што эгаізм індывідума не можа пагаршаць умовы жыцця і бяспеку усёй нацыі. Мы як народ маем права падаць нават ў суд за то, што нас аднеслі да сферы уплыву Расеі, да развіваючай краіны і што за нашай спіной супраць нашага народу заключаецца змова (у прыватнасці, так мы сталі сферай уплыву – фактычна калоніяй). Мы ёсць народ са сваёй тэрыторыяй. мовай, культурай (па гэтым катэгорыям вызначаецца народ і прызнаецца ў свеце) і маем такія ж правы, як, напрыклад, немцы ці французы ці іншыя народы. Як бароняць народы сваю тэрыторыю – паглядзіце на Ізраіль. Высадзіліся пасля вайны ў Палесціну, заявілі, што гэта наша гістарычная радзіма і выгналі тых хто там жыў. І ніхто не крычыць, што гэта не законна. Да ведама, калі на асабістай зямлі народа знішчаецца яго родная мова, такому народу ніхто не спачувае. На такі народ глядзяць з агідай. (праўду, праўду кажу, сама чула, бачыла і чытала).
    Ад таго што так адбываецца ў Беларусі не Лукашэнка вінават. Здраднік, ён і ёсць здраднік. То што робіць улада з мовай, культурай, з беларусамі, дык яны не ёсць беларусы. Уладу захапілі чужынцы і ўсё робяць магчымае, каб яе захаваць. Для сваёй выгады яны робяць усё правільна, а на беларусаў і усё беларускае яны глядзяць з агідай. Вам не казалі ў вочы, што беларуская мова – гэта дзебільная мова. А я гэта чула і ў 16. і ў 30. і сёння. Тое што сёння беларусы з вышэйшай адукацыяй гарбацяцца на дачах у маскалёў, утрымліваюць крымінальных цыганоў, усю шваль з усяго белага свету, схілілі голавы перад крымінальнымі бандамі вельмі вялікі сорам, ганьба. Запытайце, хаця б ў думках, у паўстанцаў Тадэуша Касцюшкі, у паўстанцаў Кастуся Каліноўска, у тых хто змагаўся са зброяй ў руках з бальшавікамі пасля кастрычніцкага перавароту, з камуністамі пасля Другой Сусветнай вайны ці цярпелі б яны гэты здзек? Яны тады гэтага не цярпелі і сёння б не маўчалі.
    Наша праблема заключаецца ў тым, што у нас няма нацыянальна-патрыятычнай эліты (не блытайце нацыянальна-патрыятычную эліту з інтылігенцыяй) , якая б была здольна вырашаць праблемы (не гаварыць, не імітываць, а вырашаць рэальна), якая б была здольна арганізаваць людзей для самаабароны. І вось ў цяперашні час мы і займаемся стварэннем такой супольнасці. Гэта будзе адукаваная, з высокім інтэлектуальным патэнцыялам, са шляхецкім духам, з моцнай сілай волі, з высокімі маральнымі якасцямі, з годнасцю ў сэрцы, здольная вырашаць праблемы супольнасць, якая прыйдзе да улады, каб на Беларусь пасыпаўся залаты дождж, адрадзілася краіна замкаў, услаўляліся нашы дзяды і прадзеды, засіялі нашы святыні і згінулі нашы ворагі. Каму гэта падабаецца, запрашаем ў нашы шэрагі.
    Жыве Беларусь.

  2. AHToHuO кажа:

    давай тока без фанатизма.)

  3. А дзе тут фанатызм?

  4. Рэдакцыя кажа:

    Так, сп-р Яўген. Мы больш пакутавалі ад таго, што занудна атрымалася.
    Апраўдваліся тым, што часта ў тэорыі без занудства аніяк…

  5. lan кажа:

    Спасибо за статью оказалась очень полезной.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы