Рэдакцыя (на аснове інфармацыі “Нашай нівы” і www.pahonia.promedia.by/str/2007-08/053.htm)
Урад Беларусі ўстанавіў падвышаныя каэфіцыенты суадносінаў сярэдніх зарплат кіраўнікоў шэрагу арганізацый на 2007 год. Гэтае рашэньне ўтрымліваецца ў пастанове Рады міністраў № 976 ад 31 ліпеня, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Як зазначаецца ў пастанове, зь 1 верасня падвышаючыя каэфіцыенты «прызначаныя для кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія стабільна працуюць, маюць высокую эфектыўнасьць і прыярытэтнае значэньне ў развіцьці адпаведных галінаў».
Згодна з дакументам, кіраўнік ЗАТ «Атлант» будзе атрымліваць зарплату ў шэсць разоў большую (каэфіцыент 6,0), чым сярэдняя зарплата работнікаў гэтага прадпрыемства. Падвышаныя каэфіцыенты вызначаны таксама кіраўнікам: ААТ «Магілёўскі металургічны завод» (5,5); ВРУП «Мінскі аўтамабільны завод» (6,0); ВРУП «Мінскі маторны завод» (6,0); РУП «Беларускі металургічны завод» (6,0); РУП «Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудаваньня «Гомсельмаш» (6,0); РУП «Мінскі трактарны завод» (6,0); РУП «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудаваньня» (6,0); РУВП «Беларускі аўтамабільны завод» (6,0). Гэтыя прадпрыемствы ўваходзяць у склад Міністэрства прамысловасці.
У 5,5 разу больш, чым у сярэднім па прадпрыемствах, будуць атрымліваць кіраўнікі арганізацый, якія ўваходзяць у канцэрн «Беллёгпрам»: ААТ «Белфа», ААТ «Віцебскія дываны», ААТ «Свiтанак» і СТАА «Белвест». Каэфіцыент 6,0 устаноўлены для заработнай платы дырэктарам прадпрыемстваў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва: ААТ «Бярозабудматэрыялы», ААТ «Краснасельскбудматэрыялы», ААТ «Салігорскпрамбуд» і ВРУП «Беларускі цэментны завод».
Кантроль за выкананнем гэтай пастановы ўскладзены на намеснікаў прэм’ер-міністра, а таксама міністраў прамысловасці, архітэктуры і будаўніцтва, старшыню канцэрна «Беллегпрам».
Аналагічнае рашэньне прымалася яшчэ ў 2006 годзе, але сьпіс прадпрыемстваў у параўнаньні з мінулым годам цяпер пашыраны.
Ад рэдакцыі:
Бываюць выпадкі, калі нешта карыснае ў будучую Беларусь можна ўзяць і зь цяперашняй РБ.
Мы лічым цалкам прыймальным падыход, калі вызначэньне зарплатаў кіраўнікоў розных установаў (дырэктары, рэктары і г.д.), міністэрстваў (міністр і яго штат), прадстаўнікоў мясцовай і цэнтральнай улады (рай-, гар- і аблвыканкамы, дэпутаты Вярхоўнай Рады, Прэзідэнт і прадстаўнікі яго адміністрацыі, суддзі, пракуроры і г.д.) адбываецца аўтаматычна праз адпаведны заранёў вызначаны падвышальны каэфіцыент (скажам, ад 3 да 12) адносна сярэдняга заробку ў тым калектыве ці сярод тых жыхароў, на якіх распаўсюджваецца ўлада адпаведнага кіраўніка.
Аб’яўляем дадзены падыход чарговым прынцыпам эканамічнай часткі Нашай дактрыны (Д пр-п 71).
З нагоды лічым мэтазгодным дадаткова патлумачыць, што ідэалагічную аснову прынцыпаў сацыяльна-эканамічнай арганізацыі будучай беларускай дзяржавы будуць складаюць, сярод іншага, такія:
– прыярытэтнасьць захаваньня нацыянальнай цэласнасьці, адзінства беларускага грамадства (г.зн., што эканамічны рух грамадства не павінен сацыяльна расшчапляць яго на скрайне бедных і скарайне багатых, не павінен пагражаць памяньшэньнем долі этнічных беларусаў сярод усяго насельніцтва Беларусі); улік гэтага прынцыпу забясьпечыць ад узьнікненьня катаклізмаў на нацыянальнай ці сацыяльнай глебе;
– улік неабходнасьці вырашэньня эканамічных праблем толькі ў балансе з усім комплексам іншых праблем, якія стаяць перад беларускім грамадствам (г.зн. што эканамічныя пытаньні павінны вырашацца толькі ў межах цэласнай сістэмы ўсіх іншых магчымых пытаньняў – экалагічных, дэмаграфічных, культурных, палітычных, ідэалагічных, сьветаглядных, іншых; пры гэтым іншыя пытаньні не павінны абвастрацца, а, наадварот, таксама прагрэсіўна вырашацца); улік гэтага прынцыпу не дазволіць узьнікнуць рознага роду іншым крызісам – экалагічным, дэмаграфічным, палітычным, іншым;
– асабісты дабрабыт і, нават, багацьце (якое дапускаецца) кожнага чалавека павінны быць запрацаваныя сумленнай працай – г.зн. заўсёды ўяўляць зь сябе толькі частку ад тых багацьцяў, якія стварыў чалавек для ўсяго грамадства за час свайго працоўнага жыцьця; кантроль за тым, каб гэты прынцып быў стала дзеючым, не дасьць разьвіцца ў часткі нашых людзей пачуцьцю, што ў беларускім грамадстве парушана сацыяльная справядлівасьць.
Мы лічым, што вырашэньне эканамічных праблем у азначаных рамках будзе весьці да знаходжаньня “залатой сярэдзіны”, ад якой толькі і магчымы прагрэсіўна-разьвіцьцёвы гуманістычны рух уверх.
Каб знайсьці “залатую сярэдзіну” ў вырашэньні тых ці іншых пытаньняў (у т.л. эканамічных) калі-некалі можна паспрабаваць выкарыстаць другі падыход – адпіхнуцца ад скрайнасьцяў, якія зьлева і справа.
Скрайнасьцю зьлева зьяўляюцца таталітарны камунізм (калі на словах усе эканамічныя каштоўнасьці дзяржавы зьяўляюцца “агульнанароднымі” й выкарыстоўваюцца для ўсяго грамадства, а на справе – належаць бюракратыі й выкарыстоўваюцца найперш у яе інтарэсах). Скрайнасьцю справа ёсьць агалцелы псеўда-лібералізм (калі ўсё зьяўляецца толькі прыватным, у выніку грамадства можа паступова расшчапіцца на скрайне бедную большасьць і скрайне багатую, алігархічную меншасьць).
Дзьве глабальныя соцыя-паразітычныя сілы – безнацыянальная бюракратыя і глабалісцкая фінансавая алігархія (зь сіянакратычным ядром на чале) – і страварылі дзьве названыя палітыка-эканамічныя мадэлі, якія найменей адпавядаюць аб’ектыўным інтарэсам народаў сьвету. На сёньня гэтыя дзьве сілы найбольш зацікаўленыя ў разбурэньні прагрэсіўнай сістэмнай арганізаванасьці (у т.л. эканамічнай) як асобных грамадстваў, так і ўсяго чалавецтва. Таму адыход ад запрапанаваных імі эканамічных мадэляў у своеасаблівы цэнтар – гэта ў значнай ступені й ёсьць адзін са спосабаў знаходжаньня эканамічнай мадэлі, аптымальнай для дзяржавы, дзе пануе зьмястоўная дэмакратыя.
Так, раней (гл. Д пр-п 51), у адпаведнасьці з прынцыпам “залатой сярэдзіны” мы ўжо прынялі, што ў будучай беларускай дзяржаве будзе прыватызавана многае, але ня ўсё (напрыклад, нетры ня будуць прыватызавацца), што сельскагаспадарчая зямля ня будзе калгаснай ці прыватнай, а будзе перадавацца грамадзянам Беларусі ад імя беларускага народу ў пажыцьцёвую арэнду.
І вось цяпер мы бачым, што на гэтай тэарэтычнай аснове для выніковага разьвіцьця эканамічнай сьферы зьмястоўна-дэмакратычнай дзяржавы можна запрапанаваць некалькі канкрэтных эканамічных прынцыпаў:
1. Пераўтварэньне дзяржаўных прадпрыемстваў у Закрытыя акцыянерныя таварысты (ЗАТы), дзе да 75% акцыяў будуць належаць прадстаўнікам працоўнага калектыву, кожны член якога ў залежнасьці ад стажу абавязаны мець мінімум акцый і мае права набыць іх максімум (гл. Д пр-п 51);
2. Цікавай (прынамсі, на пераходны перыяд) зьяўляецца сістэма разьмеркаваньня прыбытку ад эканамічнай дзейнасьці нацыяналізаваных прадпрыемстваў, пра якую нагадаў “Вікінг” у каментары да артыкула П.Хамякова “Да пытаньня пра ўласнасьць” (гл. https://nashaziamlia.org/2007/08/20/858). Напрыклад, кіраўнік нацыяналізаванага прадпрыемства атрымлівае 5% ад прыбытку, персанал – 30%; 15% ідуць на налогі, а 50% застаюцца на разьвіцьцё і мадэрнізацыю.
3. Выкарыстаньне заранёў вызначанага каэфіцыенту для вызначэньня зарплаты таго ці іншага кіраўніка адносна сярэдняга заробку ў тым калектыве ці сярод тых жыхароў, на якіх распаўсюджваецца яго ўлада (Д пр-п 71).
Усе гэтыя й ім падобныя прынцыпы – прагрэсіўны, стваральны выклік пералічаным вышэй соцыя-паразітным сілам і правакуемым імі соцыя-дэструктыўным зьявам. Іх дадатковая прагрэсіўнасьць праяўляе сябе ў тым, што кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў, тэрыторый аказваюцца ў залежнасьці (альтэрнатыва адчужанасьці) ад узроўню заробкаў людзей, працоўныя калектывы – у залежнасьці ад стану спраў на прадпрыемстве, а працоўныя калектывы і кіраўнікі вытворчай сьферы разам – у залежнасьці ад вынікаў іх працы ва ўмовах рынкавай эканомікі.
Вось гэтыя ўзаемныя зьвязанасьць, залежнасьць, абумоўленасьць (альтэрнатывы разьяднанасьці, адчужанасьці – грунту, на якім разьвіваецца потым паразітычная эксплуатацыя) зьяўляюцца дадатковым крытэрам (ужо трэцім) правільнасьці падбору аптымальных формаў эканамічнай арганізацыі зьмястоўна-дэмакратычных дзяржаў.
У сувязі з усім пералічаным мы іх і абіраем.