nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Пра “дэмакратыю” і чачэнскую незалежнасьць (частка ІІ; Д пр-п 88, 89)

12 студзеня, 2008 | Няма каментараў

Іса Джабраілаў

 

4.

Яшчэ адзін немалаістотны асьпект у дадзеным пытаньні: мяркуецца, што раз Захад і Расея зьяўляюцца канкурэнтамі на міжнароднай арэне, дык Захад, натуральна, усімі сіламі хоча дэстабілізаваць абстаноўку ў Расеі, улучна зь яе развалам на асобныя часткі.

А ці сапраўды хоча Захад распаду Расеі? Дакладней, ці выгадны Захаду гэты распад?

Маё глыбокае перакананьне – НЕ, НЕ ВЫГАДНЫ! Персьпектыва атрымаць замест аднаго апанента, хаця і брыкастага, некалькіх, на іх разуменьне (не зусім небезпадстаўнае) такіх жа непрадказальных і брыкастых, зусім ня сьвеціць стабільнай заходняй эканоміцы.

Калі б гэта было ня так, дык Захаду заставалася б проста ня ўмешвацца ў бурлівыя палітычныя працэсы, якія адбываліся ў Расеі на пачатку і ў сярэдзіне 1990-х гадоў, і Расея пасьпяхова развалілася б сама. Бо не рускі ж “авось” і не палітычны ды адміністратыўны геній алкаголіка Ельцына выратавалі Расею ад, здавалася б, немінучага краху.

Шматмільярдныя траншы Міжнароднага Валютнага Фонду; інвестыцыі ў расейскую эканоміку з рызыкай ні тое што не зарабіць, але і страціць укладзенае; розныя ахвяраваньні, прычым, у буйных сумах на “гуманітарныя” мэты (харчаваньне для “бедных” расейскіх салдат, якія ваююць у Ічкерыі ды г.д.)  – і Расея, пабалансаваўшы на самым краі бездані, зноў устала на ногі.

З усяго гэтага напрошваецца толькі адна выснова: Захаду распад Расеі нявыгадны. Расея патрэбная Захаду слабая, залежная – але адзіная [гэта так, але гэта суб’ектыўны, а не аб’ектыўны інтарэс, і не “Захаду”, а пэўным алігархіным (і, натуральна, кіроўным) колам на Захадзе; пра гэта заўсёды варта памятаць. – Рэд.]. І, такім чынам, надзеі на наша прызнаньне, як адзін са зьвёнаў ланцугу развала Расеі, безпадстаўныя і неапраўданыя. І чым раней мы гэта зразумеем, тым больш будзе ў нас часу для высілкаў у іншых кірунках. І, як вынік, тым менш будзе ахвяр у нашага народа.

 

5.

Як жа тады быць зь дзейнасьцю зьнешнепалітычных і парламенцкіх структураў ЧРІ, якія на працягу апошніх 8 гадоў працуюць за межамі Ічкерыі? Чаго яны дамагліся альбо, пры добрым выніку, маглі б дамагчыся на міжнароднай арэне? У чым заключаюцца іх пралікі, раз мы маем такі вынік, а дакладней, ня маем ніякага выніка?

Хацелася б, каб мы ўсьвядомілі для сябе раз і назаўсёды адну смутную ісьціну: сітуацыя ні ў якой меры не залежыць ад актыўнасьці альбо неактыўнасьці канкрэтных афіцыйных асобаў ЧРІ.  Хто б не займаўся гэтымі пытаньнямі ў цяперашняй абстаноўцы, пры сёньняшніх прыярытэтах у заходняй палітыцы, вынік усё роўна быў бы… нулявы.

Мы павінны шчыра прызнацца самі сабе: для Захада не існуе ні чачэнскай праблемы, ні ўладаў Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя. Дакладней, амаль не існуе.

Пра нас узгадваюць, калі Захаду трэба націснуць на Расею ў якім-небудзь пытаньні (эканамічным ці палітычным), але пасьля вырашэньня ўласных праблем пра нас зноў забываюць.

Груба кажучы, нас выкарыстоўваюць, а потым пасыпаюць нафталінам і адкладаюць у доўгую скрыню да наступнага патрэбнага моманту. ЧРІ і яе падстаўнічыя органы ўлады ў вачах Захаду – гэта толькі разьменная манета ў іх глабальнай гульні з Расеяй за ўплыў і кантроль над стратэгічнымі сьферамі сусьветнай палітыкі. І нічога больш.

Самае вялікае, на што могуць разьлічваць нашыя прадстаўнікі, дык гэта на тое, што які-небудзь заходні парламентар альбо грамадскі дзеяч у прыватным парадку, спачувальна паддакваючы, выслухае нашыя скаргі, хаця потым ніколі ня зробіць ні воднага практычнага крока, які пойдзе ў разрэз з палітыкай ЕЗ альбо вонкавай палітыкай яго ўласнай краіны.

Ня будзе ніводнай афіцыйнай сустрэчы і ня будзе падпісана ні воднага афіцыйнага пагадненьня.

Як ужо казаў раней, уплыў нашых прадстаўнікоў любога ранга на палітыку, якую праводзіць Захад, роўны нулю. Тады чым жа яны ўсе ў сапраўднасьці займаюцца? А толькі адным. Практычна ўся праца нашых зьнешнепалітычных і парламенцкіх структураў на Захадзе заключаецца ў простым інфармаваньні заходняга абывацеля аб працэсах, якія адбываюцца ў Ічкерыі й на Каўказе. І нічога больш.

Але ж гэтым можа займацца адзін, добра раскручаны інтэрнэт-сайт. І займацца нашмат больш вынікова. І тады ня прыйдзецца ствараць бачнасьць бурлівай дзейнасьці, ня трэба будзе падманваць простых чачэнскіх грамадзянаў прызнаньнем нашай незалежнасьці, якая нібыта вось-вось наступіць, маскіруючы за ўсім гэтым ўласную некампетэнтнасьць і марнасьць.

Ня трэба сьвядома ўводзіць у зман сваіх суграмадзянаў. Не прызнáюць нас заходнікі. Ня выгадна ім гэта (ва ўсялякім выпадку, пакуль Расея моцная, і пакуль Ічкерыя і Каўказ знаходзяцца пад кантролем Расеі). І той, хто сьцьвярджае адваротнае – той альбо цалкам некампетэнтны ў дадзеным пытаньні, альбо сьвядома хлусіць.

 

6.

Выснова для многіх, канешне, несуцяшальная. Заходнім дзяржавам й іхным лідэрам на нас (нашыя праблемы і нашу незалежнасьць), груба кажучы, напляваць.

Але можа ёсьць такія сілы на Захадзе, якіх усё ж турбуе наша жалоснае становішча? Можа быць, простыя грамадзяне гэтых краін?

Ня цешце сябе беспадстаўнымі спадзяваньнямі, заходняму абывацелю ў 100 разоў важней цэлюліт на ягадзіцах Брытні Сьпірс, чым усе ахвяры, якія прынесены нашым народам на працягу апошніх чатырох стагоддзяў [але акрамя абывацеляў, на Захадзе ёсьць пэўная доля проста прыстойных людзей – як, дарэчы, і ва ўсім сьвеце. – Рэд.].

Што вы хочаце ад грамадства, дзе на просьбу састарэлага бацькі зварыць кубачак кавы выклікаюць сацыяльнага работніка, а бацькі ў кожным банку могуць атрымаць інструктыю, зь якога ўзросту і колькі грошай можна браць зь дзяцей за жыцьцё і харчаваньне ў іх доме [!!! – Рэд.]. Як вы лічыце, на колькі такім людзям блізкія нашы праблемы?!

 

7.

І пад канец, пяройдзем ад сухой кацылярскай да больш звыклай, нармальнай мовы і паспрабуем разабрацца, што ж такое само паняцьце “дэмакратыя” ў сучаснай трактоўцы гэтага слова, і што (станоўчае і адмоўнае) ўвядзеньне дэмакратычных законаў унесла б у жыцьцё нашага народу.

Для пачатку разьбярэмся, што да чаго. Цьвярджэньні, што дэмакратыя й Іслам – гэта адно і тое ж, пакінем на сумленьні саміх сьцьвярджальнікаў, і зададзім сабе адно нечаканае, але, тым ня менш, немалаістотнай пытаньне. Ці гатовыя мы самі да дэмакратыі й, самае галоўнае, ці будзем мы да ёй гатовыя калі-небудзь? І яшчэ, ці жадаем мы такой дэмакратыі для нашага народа? [падкрэсьлім яшчэ раз: гаворка ніжэй пойдзе не пра дэмакратыю, а пра заходні псеўда-лібералізм – ідэалогію і практыку грамадскага жыцьця, у якую на Захадзе дэградавала практычная дэмакратыя ранейшый часоў, “рэфармаваная” пад інтарэсы глабалісцкай, касмапалітычнай фінанс-алігархіі. – Рэд.]

Такім чынам, што ёсьць дэмакратыя ў заходнім (еўрапейска-амерыканскім) разуменьні гэтага слова?

Роўныя правы і магчымасьці для кожнага, па-за залежнасьцю ад яго паходжаньня, пола, узроста, рэлігіі; магчымасьць кантраляваць уладу і уплываць на рашэньні, якія ёй прыймаюцца; абарона правоў грамадзянаў на дзяржаўным узроўні – і ўсё гэта не на паперы, а рэальна ў жыцьці – гэта дэмакратыя [у абсалютным значэньні пададзенага ў рэальным жыцьці няма! – Рэд.]. Высокія заробкі, разьвітая сацыяльная сьфера, забясьпечаная (хаця, як правіла, адзінокая) старасьць – і гэта дэмакратыя.

Але гэта яшчэ ня ўся дэмакратыя. Краевугольны камень заходняй дэмакратыі – гэта лібералізм [ага, нарэшце!!! толькі наадварот, гэты камень на столькі “краевугольны”, што акрамя яго нічога не застаецца… – Рэд.], г.зн. свабода індывідума (асобы). Прычым, поўная і ад усіх “умоўнасьцяў” і абмежаваньняў: маральных, ідэйных, полавых, сямейных, рэлігійных і г.д., і да т.п.

Аднаполавыя бракі; легальная прастытуцыя; topless і нудысцкія пляжы; гей-парады; парнаграфія пад “добрапрыстойнай” назвай эроціка на ТБ; урокі па сексульнаму разьвіцьцю ў школах з 4-5 класа; каля 70% дзяцей, народжаных па-за межамі рэлігійнага ці грамадзянскага шлюбу; карыкатуры на Прарока і дэманстрацыя порнафільмаў з выкарыстаньнем сьценаў хрысьціянскіх храмаў у якасьці экрана – гэта зноў дэмакратыя [ну, вось, ізноў забрытаўся; гэта ж – лібералізм! – Рэд.].

Можа некаторыя мае калегі-палітыкі, якія прабылі даволі працяглы час у “свабодным грамадстве” і глядзелі на ўсе гэтыя “прывабнасьці” заходняй цывілізацыі штодзённа, звыкліся зь імі й ім гэта не падаецца настолькі амаральным і блюзнэрскім. Але я не перакананы, што так думаюць простыя чачэнцы на нашай з вамі Бацькаўшчыне.

І ня трэба казаць, што мы возьмем толькі добрае, а кепскае адкінем. Гэты аргумант для дурняў. Не атрымаецца. Любіш катацца – любі й санкі цягаць! Дэмакратам напалову, раўно, як і мусульманінам напалову, быць немагчыма. Чалавек – альбо дэмакрат, альбо не дэмакрат; мусульманін альбо не мусульманін [дадзеная тэза – сафістычны трук, ня больш; ён псуе ўражаньне ад артыкула. – Рэд].  І хай кожны чачэнец вырашае для сябе сам, ці гатовы ён да дэмакратыі.

Хай дапаможа нам Усявышні Алах (с.т.) знайсьці ды ісьці тым Шляхом, які прывядзе нас у сады Фірдауса.

 

 

Ад рэдакцыі:

“Разумныя вучацца на чужых памылках, дурні – на ўласных”.  Гэта толькі прымаўка, бо наўрад ці вы сустракалі ў жыцьці шмат людзей, якія здольны вучыцца на памылках іншых. І ўсё ж, спрабаваць варта…

Спачатку, пытаньне: што супадае ва ўспрыняцьці рэчаіснасьці ў аўтараў артыкула і ў  нас – рэдакцыі сайта?

Адказ: гэта разуменьне таго, што ад цяперашняга Захаду наўрад ці варта чакаць дапамогі ў будаўніцтве зьмястоўных дэмакратый у такіх краінах, як наша  Беларусь, змагарная Чачня і ўсе іншыя краіны сьвету. Тут мы адзіныя, а таму нашым досьведам можам узаемна абмяняцца, каб яшчэ больш упэўніцца ў веданьні праўды.

У свой час мы ўжо сфармулявалі блізкае: “Захад ня ёсьць сябрам беларускага народу” (Д пр-п 5), “дэмакратызацыя Беларусі ня ёсьць мэтай Захаду – яму выгадны разбуральны, этнацыдны рэжым Лу-кі” (Д пр-п 67).

А што падзяляе нашы пазіцыі?

Найперш гэта назва той стратэгічнай грамадстка-палітычнай плыні, якая цяпер дамінуе на Захадзе і экспартуецца ў сьвет.

Аўтар артыкула заве яе “дэмакратыяй”. Мы ж лічым, што той дамінуючы ідэалагічны і практычны грамадска-палітычны лад, які цяпер усталяваны на Захадзе, нельга лічыць дэмакратыяй. Гэта – псеўда-лібералізм, які адрозьніваецца нават ад лібералізма (а ня тое, што дэмакратыі) адсутнасьцю заклікаў да свабоды народаў, а таксама сталым штучным правакаваньнем у чалавека праз СМІ нізкіх, жывёльных індывідуальна-эгаістычных інстынктаў, з дапамогай чаго дасягаецца рабурэньне маральна-этычных прынцыпаў, неабходных для арганізацыі й разьвіцьця паўнавартаснага грамадства, як сістэмнага цэлага. Гэтую справу зьдзяйсьняе дамінуючая цяпер на Захадзе соцыя-паразітная сіла, якой зьяўляецца глабалісцкая фінансавая алігархія (зь сіянакратычным ядром у цэнтры). Яна шызафрэнізуе, касмапалітызуе і дэградуе грамадствы (імкнецца тое ж зрабіць у маштабе ўсяго чалавецтва) для таго, каб стварыць і пашырыць асяроддзе ўласнага паразітнага існаваньня.

Паколькі тэндэнцыя блытаць дэмакратыю і псеўда-лібералізм стала назіраецца ў інфармацыйнай прасторы (робіцца гэта як з-за неадукаванасьці, так і наўмысна – як псеўда-лібераламі, так і, напрыклад, ісламістамі), зьмест папярэдняга абзаца лічым неабходным зафіксаваць, як чарговы прынцып нашай Дактрыны (Д пр-п 88).

Калі б аўтар прыняў нашу тэрміналогію, ён мог бы ўзбагаціць свой сьветагляд шэрагам прынцыпаў, у якіх крытычна разглядаюцца дэфекты псеўда-ліберальнай дактрыны на фоне зьмястоўна-дэмакратычнай (гл. Д пр-пы 19, 23, 29, 30, 31, 61, 62).

І апошняе.

Перад самым Новым годам мы сфармулявалі асноўны гіпатэтычны прагноз што да падзеяў у Беларусі (гл. https://nashaziamlia.org/2007/12/31/1120) пасьля верагоднага “абраньня” Мядзьведзева ці Касьянава новым прэзідэнтам Расеі. У ім прадказваецца адзін аптымістычны элемент: ёсьць шанц, што ў 2009 годзе Лу-ка будзе прыбраны… Аднак з-за двух стратэгічных чыньнікаў: магчымай псеўда-ліберальнай дэградацыі Захаду (першы) і магчымага захаваньня захопніцкіх памкненьняў Расеі ў адносінах да Беларусі (другі) – мы павінны быць падрыхтаванымі й да яшчэ горшага варыянта разьвіцьця падзей.   

Так, калі Расея наладзіць транзітныя шляхі для газа і нафты ў Еўразьвяз вакол Беларусі (у выніку, беларусы страцяць свой транзітны статус, а разам зь ім і цікавасьць да сябе), мы можам апынуцца ў атмасьферы такой жа цынічна-блюзьнеркай абыякавасьці да нашага лёсу з боку Захаду, якія ён дэманструе сёньня ў адносінах да чачэнскага народу. Гэта сітуацыя будзе цалкам адпавядаць абыватальска-дэгенератыўнаму стану і заходняга грамадства ў цэлым, і яго палітычнай “эліты” ў прыватнасьці.

Рыхтаваць сябе менавіта да гэтага і вучаць нас памылкі беларускіх ды чачэнскіх рамантыкаў 1990-х гадоў у поглядах на “дэмакратычны” Захад (прызнаемся, мы таксама былі сярод гэтых рамантыкаў). 

У выпадку, калі падзеі ў бліжэйшыя гады будуць разгортвацца па дадзенаму (найгоршаму) сцэнару, будучае вызваленьне беларускага народу з-пад імперскага ўплыву можа адбыцца альбо на фоне двугой фазы самараспаду расейскай імперыі, альбо пасьля імавернай вайны Захаду ці Кітая з Расеяй (можа тады Захад нарэшце стане відушчым і канчаткова пераадолее намоўленае яму сіянакратыяй жаданьне бачыць Расею “цэласнай”).

Інтуіцыя нам падказвае, што гэты прагноз варта зафіксаваць у якасьці прынцыпу Беларускай дактрыны (Д пр-п 89).

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы