Барыс Керзач, Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
Сталыя чытачы нашага сайта маглі заўважыць, што калі мы ў серыі артыкулаў аналізавалі адносіны паміж карэнным беларуска-літвінскім этнасам і ксенаэтнічнымі імігрантамі на трыторыі цяпершняй РБ (адпаведныя матэрыялы пачынаюцца тут: https://nashaziamlia.org/2008/07/24/1458, заканчваюцца тут: https://nashaziamlia.org/2008/08/09/1467), у гэтым аналізе адсутнічаў польскі этнас. Мы яго тады не закранулі па адной прычыне – з “палякамі” трэба было разьбірацца адмыслова. Бо польскае пытаньне ў Беларусі вельмі сьпецыфічнае. Цяпер час настаў…
3.
А затым…
Дакументы ў дзьвюх папярэдніх частках дадзенага артыкула вы бачылі. Таму пакінем у баку непатрэбныя рэверансы й адразу заявім, што нават з фармальнага пункту гледжаньня кожны аб’ектыўны чалавек напэўна скажа, што акцыя польскіх імперыялістаў пад назвай “Карта Паляка” (так зь вялікімі літарамі ў іх напісаньні; гл. частку 1) ёсьць нахабнай інгерэнцыяй звонку ў справы беларусаў-літвінаў, уварваньнем у справы іх (нашай) дзяржавы. Мы таксама так лічым.
Дадзеная польская акцыя праведзена без размовы з беларускім бокам (зь кім у Беларусі трэба размаўляць, мы скажам ніжэй адмыслова), накінута явачным парадкам і накіравана на людзей, якія ёсьць грамадзянамі чужой для палякаў краіны – Рэспублікі Беларусь (якой бы яна ў цяперашні час ні была). Гэта, як кажуць, абсалютна відавочная рэч – аксіёма, скажам больш – медыцынскі факт. Для дадзенай інтэрпрэтацыі няма ніякай рацыянальнай альтэрнатывы. Тое пазбаўленае зьместу адуважвальнае шматслоўе, угаворы, розныя вохі-ахі, якія маюць месца з польскага боку, усур’ёз успрымацца ня могуць (калі арыентавацца на рацыянальныя аргументы ці зыходзіць з элементарнай прыстойнасьці). Там нічога няма – толькі пустэча на фоне злачыннай сквапнасьці, цынізму, хлусьні й ардынарнага нахабства. Зьвярніце ўвагу, і ўсё гэта назіраецца ў нацыі, якая ўсяму сьвету любіць выстаўляць напаказ сваю каталіцкую богабаязнасьць і “больш высокую культуру”… Крывадушша – вось імя ўсяму гэтаму.
Калі ж мы дададзім да гэтай фармальнай канстатацыі яшчэ і кантэкст актуальнай беларускай рэчаіснасьці – а, менавіта, успомнім пра ЭТНАЦЫД і ГЕНАЦЫД беларусаў, разнастайныя формы ДЫСКРЫМІНАЦЫІ карэннага этнасу, пра розныя іншыя злачыствы, якія зьдзяйсьняюць у Беларусі расейскія імперыялісты разам зь іх мясцовымі халуямі-цяперцамі (гэта значыць, дададзім тое, пра што польскі бок выдатна паінфармаваны!) – мы ня можам дазволіць сабе ацаніць акцыю з “польскай картай” іначай як чарговы польскі нож, шмат разоў вядомы зь гісторыі, увагнаны ў сьпіну братняму беларускаму народу (сапраўды братняму). І гэты нож быў выкарыстаны ў даўно знаёмым, традыцыйным здрадніцкім стылі – г.зн. у час, калі беларусы-літвіны ўсёй сваёй увагай павернуты на ўсход, дзе вязка, зацята, зь вялікімі ахвярамі-стратамі й ужо вельмі-вельмі доўга змагаюцца з расейскім імперыялізмам (дарэчы, агульным ворагам для абодвух народаў), а з захаду сьпіна аказалася непрыкрытай. Гэта палякі й выкарысталі. Як кажуць, “ня вытрымала душа паэта”…
Такім чынам, “карта апалячанага” – гэта чарговая ЗДРАДА! (калі мэтай прыстойных людзей лічыць гуманістычны прагрэс чалавецтва, забясьпечыць які практычна магчыма толькі ва ўмовах шчыльнага інтэрнацыянальнага супрацоўніцтва ўсіх народаў, што ў сваю чаргу выдатна адлюстроўвае знакаміты беларуска-польскі слоган “За нашу і вашу свабоду!”) Фіксуем гэта як чарговы прынцып Нашай дактрыны (Д пр-п 112).
Дакладнае веданьне любога элемента рэчаіснасьці – ужо істотная станоўчая справа, а веданьне беларусамі таго, што сёньня няма ніякага “за нашу і вашу свабоду!”, што большасьць польскіх палітыкаў – гэта такія ж імперыялісты, як і маскалі, толькі зь іншымі падыходцамі (тое самае г*, толькі пафарбаванае інакш) – гэта станоўчая справа ў квадраце. Гэтыя веды даюць магчымасьць папярэдзіць наш народ ад магчымых памылак і ў бліжэйшы час, і ў больш аддаленай будучыні.
Што ж, беларусы-літвіны, давайце запомнім тое, што ёсьць, успомнім тое, што было, усё абагулім, сфармулюем і перададзім нашчадкам…
І ўсё ж, простай ацэнкі акцыі польскіх імперыялістаў для нас – ідэолагаў, недастаткова. Давайце капнем глыбей і, на пачатак, зробім кароткі абагульняльны аналіз выказваньняў, пададзеных раней.
3.1. Кароткі аналіз матэрыялаў, якія прыведзены ў частках 1 і 2.
На фоне прыведзеных раней матэрыялаў найперш хочам зьвярнуць увагу на тых, меркаваньняў каго мы ня чулі (3.1.1).
Амаль за год, які прайшоў з часу пачатку абмеркаваньня “карты”, актыўна не выказаўся ніводны з распіяраных “беларускіх” палітыкаў – ні з маладых, ні са сталых. Гэтую прэтэнзію мы накіроўваем найперш тым, хто выказваў свае прэзідэнцкія амбіцыі – г.зн. зьбіраўся заняць пасаду правадыра беларускага народу. Вось яны – “героі”, выцягнутыя на сонейка: Шушкевіч, Пазьняк, Мілінкевіч, Казулін, Лябедзька, хоць хто з БНФ (!), Статкевіч, Фралоў, Ганчарык, Гайдукевіч, Антончык і г.д. Кіраваць Беларусьсю яны жадаюць, бараніць беларускія інтарэсы – не. Вось які найістотны факт дала магчымасьць убачыць нам “карта”, выканаўшы ролю чарговага “крука ў лесе”.
Аказваецца, сярод усёй апазіцыі ў Беларусі ня проста няма ніводнай сапраўды дэмакратычнай партыі. Справа выглядае значна горш – сярод усіх распіяраных “беларускіх” апазіцыянераў няма ніводнага, хто быў бы шчыра нацэлены на абарону (а значыць і зьдзяйсьненьне) аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу! Усе яны ўсяго толькі альбо прыкідваюцца такімі, маючы на справе зусім іншыя каштоўнасьці й мэты, альбо знаходзяцца ў залежнасьці ад такіх “падвязак” (фінансавых ці іншых), якія ім ніколі не дазволяць выконваць ролю сапраўднага суб’ектнага лідара беларускага народу.
Ня можа быць дэмакратыі ў Беларусі без зьдзяйсьненьня інтарэсаў нашага народу, бо ў гэтым палягае зьмест беларускай дэмакратыі. Як і ня можа быць беларускім дэмакратам ніводны з тых, хто ўхіляецца ад змаганьня зь яе ворагамі. А для таго, каб змагацца зь імі, трэба мець мужнасьць хаця б голасна вымавіць імёны ворагаў. І калі адкрыць рот і выціснуць нейкія словы, датычныя расейскага імперыялізму, нямецкай эгаістычнай палітыкі, небясьпекі ісламізму той-сёй зь “беларускіх палітыкаў” яшчэ здатны, дык кінуць хоць пару асуджальных фраз у бок глабалісцкай фінансавай алігархіі, яе сіянакратычнага ядра, а таксама ў бок польскіх імперыялістаў, як паказваюць факты, ніхто зь іх ня ў стане…
Як бы гэтага было мала, тое ж мы мусім сказаць і пра “беларускія” “незалежныя” СМІ. Усе яны – ад “Народнай волі”, “Нашай нівы” да радыё “Свабода” ці сайта “Пагоні” – ці сваім шматзначным маўчаньнем, ці пададзенымі матэрыяламі (у тым ліку іх прапорцыяй) у акцыі з “картай” у большай ці меншай ступені служылі польскім імперыялістычным інтарэсам!.. Вось ён – яшчэ адзін факт, які адкрыўся.
Мы лічым апошняе дастаткова істотным, каб быць зафіксаваным у выглядзе чарговага прынцыпу Беларускай дактрыны (Д пр-п 66а).
Мы думаем, што дадзеная надзвычай прыкрая справа ў значнай ступені зьяўляецца вынікам таго, што недзе дзесяцігоддзе таму Захад перадаў частку фінансаваньня “для дэмакратызацыі” Беларусі палякам (іншыя часткі ён пакінуў у сябе ці перадаў у Расею). А тыя па-езуіцку выкарысталі гэта на тое, каб падрыхтаваць такое інфармацыйна-прапагандысцкае забесьпячэньне ўспрыняцьця ў Беларусі будучага ўвядзеньня “карты апалячанага”, якое мы бачым сёньня. Давайце не забываць: які мы маем вынік сёньня – такая ў кагосьці раней была мэта…
Дарэчы, калі мы ў загалоўку дадзенага артыкула абяцалі распавесьці нашым чытачам пра тэхналогію махлярства, якую выкарыстоўваюць польскія імперыялісты ў акцыі з “картай”, толькі што выкладзенае і ёсьць адной з частак дадзенай тэхналогіі (будуць яшчэ дзьве).
Пра тых, хто ня быў выслуханы (3.1.2).
Але, акрамя актыўных палітычных дзеячаў, у Беларусі ёсьць шмат найаўтарытэтных людзей – сапраўдных прадстаўнікоў Беларускай Нацыянальнай Эліты.
Каго мы маем на ўвазе? Калі ласка, гэта – Леанід Акаловіч, Уладзімір Арлоў, Рыгор Барадулін, Алесь Белакоз, Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, Анатоль Грыцкевіч, Сяргей Законьнікаў, Вольга Іпатава, Уладзімер Конан, Сьвятлана Новікава. Ёсьць іншыя. Пералічаныя – гэта недзе чвэрць, максімум – трэць тых прадстаўнікоў нацыянальнай эліты, якія на справе ёсьць. Варта было б таксама зьвярнуцца ў Раду БНР да Івонкі Сурвілы ці Сяргея Навумчыка, да кіраўніцтва арганізацыі беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”. Ня грэх было б зьвярнуцца і на наш сайт. Бо на сёньня мы – важкі рэсурс у глабальнай інфармацыйнай прасторы, які пасьлядоўна адстойвае аб’ектыўныя беларускія інтарэсы. І калі б польскі бок меў хаця б зародкі культуры, перад вырашэньнем пытаньня з “картай” ён абавязкова зьвярнуўся б да пералічаных людзей. І толькі затым, зыходзячы зь іх згоды, і з улікам іхных заўваг дазволіў бы сабе нешта рабіць, альбо не рабіць нічога.
Аднак палякі не зьвярнуліся. Зрабілі выгляд, што ім пра існаваньне пералічаных асоб і структур нічога невядома… Напэўна, ведалі, што пазіцыя пералічаных асоб будзе блізкай да пазіцыі Валянціна Акудовіча (якога, дарэчы, таксама можна аднесьці да нацыянальнай эліты).
Вось гэтае нежаданьне запытацца ў нацыянальных аўтарытэтаў і ёсьць другі кампанент тэхналогіі махлярства, накіраванай на прасоўваньне “польскай карты” на тэрыторыю Вялікай Літвы-Беларусі.
Пра рэакцыю цяперцаў (3.1.3).
Як бы нам ні было прыкра, але і мы разам са спадаром Акудовічам прызнаём, што за 14-гадовую гісторыю рэжыму Лукашэкі наша ацэнка падзеі ўпершыню часткова супала з той пазіцыяй, якую занялі нашы ворагі – цяперцы. Касьцян, Чаргінец, Папоў, Лукашэнка, іншыя казалі пра тое, што гэта “умяшальніцтва ва ўнутраныя справы краіны”, “спроба стварэньня пятай калоны на тэрыторыі Беларусі”, “палітычны подкуп, наўпрасткі зьвязаны з матэрыяльнымі пытаньнямі”, “чарговая правакацыя Польшчы супраць Беларусі”.
Але мы выдзяляем два істотныя моманты. Па-першае, непрыняцьце цяперцамі “карты апалячанага” ідэалагічна тлумачыцца тым, што “ў нас, – са слоў пана Касьцяна, – паводле Канстытуцыі ўсе грамадзяне Беларусі: паляк, габрэй, украінец, рускі – усе аднолькава роўныя. І мы заўсёды будзем патрабаваць аднолькавых адносін ад нашых суседзяў да нашых грамадзян, незалежна – якой яны нацыянальнасці. І нейкія ільготы, асобныя правы (палякі гэта ці габрэі) – хай яны забудуць пра гэта, бо гэтага ніколі не будзе”. На справе, як бачыце, такая пазіцыя азначае, што ў цяперцаў беларусы-літвіны, якія ёсьць адзінымі законнымі гаспадарамі Вялікай Літвы-Беларусі, адсутнічаюць нават у іхным пераліку. Натуральна, мы – беларускія зьмястоўныя дэмакраты – з гэтым ня згодныя. Таму мы гэтых паноў абавязкова будзем судзіць, нягледзячы на тое, якой бы саўковай “ідэалогіяй” яны сёньня ні апраўдвалі сваю злачынную беларусафобскую этнацыдную палітыку. Па-другое, за час, які прайшоў з моманту прыняцьця “карты”, мы ўжо даўно распрацавалі б і прынялі “Карту Беларуса” (менавіта такую, а не суайчыньніка) і зрабілі б цэлы шэраг іншых мерапрыемстваў, пра якія мы распавядзем трохі пазьней. Цяперцы таксама паабяцалі зрабіць нейкую “карту”. Аднак, як да гэтага часу, так і не зрабілі… (а можа, яны нашых падказак чакаюць?). З іншага боку, а як яны са сваім неадэкватным сьветаглядам могуць хоць што супрацьпаставіць палякам. Паспрабуй яны, напрыклад, заікнуцца пра этнацыд беларусаў на Беласточчыне, дык польскія палітыкі адразу пакажуць ім на ТАТАЛЬНЫ ЭТНАЦЫД беларусаў у беларускай дзяржаве. Таму, хутчэй за ўсё, крыкамі цяперцаў пра “карту апалячанага”, якія былі ў пачатку мінулага году, усё зь іх боку і закончыцца. Прайшоў час. Гук і боль ад аплявухі сьціхлі – заціхлі й цяперцы… На гэта польскі бок, дарэчы, і разьлічваў… Не пралічыў ён толькі нашу рэакцыю…
Пра галасы “грамадства” ў Беларусі (3.1.4).
У нас склалася ўражаньне, што польскія імперыялісты спадзяваліся, што іх маніпуляцыя з “польскай картай” адбудзецца пры поўным маўчаньні з боку беларускага грамадства, у сувязі з чым іхнай агентуры сьвяціцца не давядзецца… Пралічыліся. Вымушаны былі выказвацца многія. Зьвернем увагу на некаторыя моманты, якія з-за гэтага адкрыліся.
Чытаючы апраўданьні палякаў і апалячаных (пра апошніх ніжэй будзе адмыслова), мы ніяк не маглі пазбавіцца ад пачуцьця, што гэта ня словы людзей, а нейкае бляяньне ягнятаў… Настолькі ўсё пустое, павярхоўнае. Асабліва на фоне думак беларусаў (ня ўсіх, вядома – толькі тых, хто застаўся непадкупным…).
У шэрагу палякаў і апалячаных для нас асабліва прыкрымі былі пазіцыі дзьвюх асоб – найперш, гэта прэзідэнт Польшчы пан Качыньскі й сп-р Пісальнік. Што да першага, дык справа ў тым, што мы трохі ведаем пра зьмест палітычнай барацьбы ў Польшчы. Сімбалічна ён адлюстроўваецца супрацьстаяньнем прэзідэнта Качыньскага і прэм’ера Туска – “кансерватара” і “ліберала”. Ведаючы стратэгічныя задачы заходніх “лібералаў”, інтарэсы якіх у Польшчы прасоўвае пан Туск, мы, натуральна, усёй душой былі на баку прэзідэнта Качыньскага, думалі, нават, пра ўзаемадзеяньне, пра магчымасьць атрыманьня падтрымкі зь яго колаў. Аднак у сувязі зь яго, як высьветлілася, шавіністычнай пазіцыяй, варожай і беларускім інтарэсам, і элементарнай справядлівасьці, цяпер мы ня можам ні падтрымліваць яго, ні спадзявацца на яго. Ня важна, што гэта сямейнае (яго бацькі купілі дом на тэрыторыі чужога этнасу, адтуль іх папёрлі бальшавікі, а вінаватымі аказаліся беларусы – скрайніх знайшлі; дзе тут логіка?) – істотным ёсьць факт. Што да сп-ра Пісальніка, якога мы перыядычна сустракаем на вуліцах беларускай Гародні, дык наш адказ яму прысутнічае ў загалоўку дадзенага артыкула. Так хочацца быць мудаком? Ну, дык калі ласка…
Сярод апалячаных варта таксама зьвярнуць увагу на сп-ра Рудкоўскага. І супакойваў, і адуважваў, але ўрэшце кантэкстуальна “карту” падтрымаў.
Зь беларускага боку нас найбольш расчаравала пазіцыя рэдакцыі сайта “Пагоня” і сп-ра Гумянюка. Рэдактарам першага ёсьць вядомы БНФавец Мікалай Маркевіч… А Гумянюк, як да гэтага часу, лічыўся беларускім паэтам…
Лічым вартым таксама зьвярнуць увагу на падтрымку “карты” Мацкевічам.
Парадаваў і адначасова расчараваў нас рэдактар “Arche” сп-р Булгакаў. З аднаго боку, ён абсалютна дакладна заўважыў, што польская палітычная эліта прыняцьцем закона аб “Карце паляка” прадэманстравала, што яна прызнае толькі такое разуменьне нацыі, якое адлюстроўваецца тэрмінам “этнічная нацыя”. Расчараваў жа нас сп-р Валер тым, што, аказваецца, ён да гэтай пары, наслухаўшыся заходніх ліберастаў, усур’ёз ставіўся да паняцьця “грамадзянская нацыя”. Аказваецца, ён не разумеў, што гэта ўсяго толькі ідэалагічна-прапагандысцкі прыём такога сацыяпаразітнага монстра, як глабалісцкая фіналігархія. Так і хочацца сказаць: “сп-р Булгакаў, няўжо вы не разумееце, што “грамадзянская нацыя” – гэта ўсяго толькі этап дэзінфармацыйнай дэструкцыі ўяўленьня аб паўнавартаснай нацыі, якая ў здаровым стане можа існаваць толькі ў выглядзе “этнічнай”? Гэта разумеюць немцы, палякі, гэта ведаюць летувісы, латышы, эстонцы і многія-многія іншыя. Пара б і нам – беларусам (асабліва тым, хто адносіць сябе да інтэлектуалаў) – навучыцца адрозьніваць ідэалагічна-прапагандысцкую лухту, якая заўсёды накідваецца соцыюму якой-небудзь паразітнай сілай, ад аб’ектыўных заканамернасьцяў рэчаіснасьці”.
Ці ёсьць тыя, хто ў спрэчках вакол “польскай карты” выявіў сябе выклюна станоўча? Так, такія ёсьць. Сярод іх найпеш хочацца выдзяліць сп-ра Саянава. Некаторыя могуць падумаць, што гэта быў нехта з нашай рэдакцыі. Запэўніваем, – не (там, дзе па польскім пытаньні падаў свае прапановы наш рэдактар, мы вас шчыра паінфармавалі). Ёсьць яшчэ нармальныя валявыя беларусы ў Беларусі. І іх (нас) такіх досыць шмат. Аднак нам усё яшчэ не хапае арганізаванасьці (можа быць, гэта самае галоўнае, чаго нам, беларусам-літвінам, пакуль не хапае!). Таму адразу заклікаем сп-ра Саянава, калі да яго дойдзе гэты тэкст, увайсьці ў кантакт з нашай рэдакцыяй. Нам варта сустрэцца, паразмаўляць. А можа, мы і што-небудзь разам зладзім?…
На другім месцы мы б паставілі сп-ра Акудовіча. У чалавека ня толькі правільная пазіцыя, але ён яшчэ знайшоў у сабе сілы, каб паўторна актыўна выйсьці на радыё “Свабода” і засьведчыць сваю пазіцыю – заявіць аб небясьпецы “польскай карты” для беларускага народу! Такія паводзіны шмат каштуюць. Мы гэта ацанілі, заклікаем ацаніць усіх іншых.
І, нарэшце, вельмі прыемна нас уразіў пан Цішкоўскі. Гэта чалавек, якога мы даўно ведаем па гродзенскім БНФ (а ён ведае некаторых з нас). Аднак мы ніколі ня ведалі, што ён лічыцца палякам. Дый з той узорнай пазіцыяй, годнай для перайманьня, якую ён прадэманстраваў, у інтэрнацыянальным змаганьні з агульным ворагам гэта неістотна. Нагадаем яе: “Тут, у Беларусі, церпяць бедныя людзі, лупяць іх улады кіямі, садзяць у вязьніцу. А я, ведаеце, упарты такі: дзе лупяць, дзе зьдзекуюцца, я туды прымыкаю”. Заклікаем усіх – і беларусаў, і апалячаных, і сапраўдных палякаў – браць прыклад са сп-ра Цішкоўскага. Толькі тады нас чакае сьветлая будучыня.
3.2. Галоўны элемент у тэхналогіі махлярства.
Вышэй мы ўжо назвалі два кампаненты тэхналогіі махлярства, якую выкарысталі польскія імперыялісты. Нагадаем, гэта такая шматгадовая папярэдняя апрацоўка “беларускай апазіцыі” і “незалежным СМІ” ў Беларусі, у выніку якой яны пра “карту” будуць альбо маўчаць нібы спаралізаваныя, альбо нават выказвацца станоўча (гэта першы элемент махлярскай тэхналогіі), і гэта такое “абмеркаваньне” ўкараненьня “польскай карты” ў Беларусі, якое выключае кансультацыі з прадстаўнікамі сапраўднай нацыянальнай эліты з наступным інфармаваньнем беларускага народу пра яе пазіцыю (а гэта другі кампанент).
Але пры ўсёй важнасьці пералічанага галоўным элементам акцыі з “картай” мы лічым усё ж іншы. Яго трохі закранулі спадары Саянаў і Акудовіч. Але, на жаль, яны ня сталі дакладна фармуляваць сутнасьць праблемы. А яна ў тым, што ў канфлікце паміж беларускім і польскім бакамі прадметам спрэчкі зьяўляюцца беларуска-літвінскія землі (“Крэсы всходне”) й прадстаўнікі беларуска-літвінскага народу (сёньня – беларусы)! Па-простаму кажучы, польскія імперыялісты, карыстаючыся момантам, зноўку наважыліся адцяпаць у нашага беларуска-літвінскага народу НАШЫ землі й НАШЫХ людзей!!!
Калі казаць дэталёвей, маецца на ўвазе замоўчваньне вядомых навукова-гістарычных фактаў, напрыклад, пра анэксію польскімі імперыялістамі беларускай этнічнай тэрыторыі (Беласточчына); пра этнацыд беларусаў на гэтых спрадвечна беларуска-літвінскіх землях; пра выкарыстаньне каталіцкага касьцёлу і польскіх ксяндзоў як палітычнага інструмента, з дапамогай якога адбываецца апалячваньне карэннага беларускага насельніцтва; пра бесперапыннае падтрыманьне ў польскім грамадстве шавіністычна-імперскай настальгіі пра “Крэсы всходне”, якімі ў іх лічыцца ўся Заходняя Беларусь; пра жаданьне выкарыстаць апалячаных беларусаў у якасьці працоўнай сілы для вырашэньня эканамічных праблем на тэрыторыі Польшчы, як і стварыць “пятую калону” ўнутры Беларусі для дасягненьня сваіх імперскіх мэт на тэрыторыі Беларусі.
Мы ж – беларускія дэмакраты – усе апошнія гады лічылі, што ў сувязі зь вялікімі небясьпекамі, якія існуюць у сьвеце і якія пагражаюць быцьцю нашых абодвух народаў, польскія імперасты паступова перабесяцца, працьверазеюць і супакояцца. Найбольш рамантычныя з нас разьлічвалі нават на прабачэньні прадстаўнікоў польскага боку ў адрас народу беларускага за пэўныя факты мінулай гісторыі. У сувязі з гэтай пазіцыяй на Гарадзеншчыне многія беларускія і “польскія” грамадскія арганізацыі пэўны час актыўна супрацоўнічалі…
Аднак “Карта імпераста” паказала, што ўсё гэта былі памылковыя ўяўленьні, наіўныя спадзяваньні. Польскі імперскі дух у польскім грамадстве не суняўся. Ён перамог і здаровы сэнс, і ўсё больш прыстойнае, што там ёсьць. Фанабэрыя польскіх палітыканаў пераваліла праз пэўную мяжу, а яны – перайшлі рубікон. Ім настолькі захацелася адцяпаць у беларускага народу яшчэ трохі плоці – тэрытарыяльнай і людскай – што яны рызыкнулі пачаць сапраўдную ідэалагічную і палітычную вайну…
Што ж, вайна дык вайна. Беларусам-літвінам не прывыкаць.
Дарэчы, нагадаем – самае важнае, што трэба ведаць пра сучасную вайну – гэта тое, што інфармацыйна-псіхалагічная яе складовая мае цяпер нашмат большую вагу, чым дзесяцігоддзі, а тым больш стагоддзі таму. Гэтая складовая мае ўсе шанцы апынуцца цалкам на баку беларусаў-літвінаў. Прычына гэтаму адна – уся гістарычная навуковая праўда па любых пытаньнях беларуска-польскіх узаемаадносін поўнасьцю знаходзіцца на нашым баку.
Мы не асаблівыя адмыслоўцы ў гісторыі (па даных пытаннях ёсьць людзі лепшыя за нас), але, як гісторыкі-аматары і як жыхары Гарадзеншчыны, лічым сябе дастаткова падрыхтаванымі для ідэалагічна-прапагандысцкай дзейнасьці на выпадак адкрытага канфлікту паміж беларускай і польскай дзяржавамі, які, справакаваны польскімі шавіністычна-імперскімі коламі, па факце ўжо існуе. Мы таксама думаем, што большасьць чытачоў нашага сайта ведаюць, што за стагоддзі прадстаўнікамі беларуска-літвінскага этнасу для этнасу польскага было зроблена вельмі шмат – ад удзелу ў агульных войнах (пачынаючы з Грунвальду і заканчваючы службай беларусаў у арміі Андэрсана), да вялікіх унёскаў у польскую гісторыю і культуру (Ягайла, Касьцюшка, Міцкевіч, Агінскі, Пілсудскі й многія іншыя). Апошні дэмаграфічны ўнёсах беларусаў у “наруд польскі” адбыўся пасьля Другой сусьветнай вайны, калі тысячы апалячаных беларусаў пераехалі на сталае жыцьцё ў Польшчу.
У адказ на гэта палякі плацілі нам з большага чорнай няўдзячнасьцю, якая выяўлялася ў імкненьні не дапусьціць узмацненьня ВКЛ (пачалося зь перашкоды ў каранацыі Вітаўта), а цяпер і РБ, а таксама ў сталым імкненьні апалячыць літвінаў-беларусаў.
Дарэчы нагадаем некаторыя добра вядомыя гістарычныя факты пра тое:
– што зьяўленьне “палякаў” на нашай этнічнай тэрыторыі ёсьць наступствам уній паміж Польшчай ды ВКЛ і што гэтае іх зьяўленьне абумоўлена не перасяленьнем прадстаўнікоў польскага этнасу на беларуска-літвінскія тэрыторыі (палякам было забаронена набываць тут зямлю), а апалячваньнем мясцовага беларуска-літвінскага насельніцтва;
– што гэта апалячваньне адбывалася праз акаталічваньне мясцовага праваслаўнага насельніцтва, чаму спрыяла папярэдняе ўзьнікненьне ўніяцкай царквы;
– што ў 1920 годзе Ленін, каб ратаваць сваю ўладу, абсалютна незаконна аддаў палякам Заходнюю Беларусь (па гэтай прычыне яны дасёньня лічаць гэту нашу тэрыторыю сваімі “Крэсамі ўсходнімі”), а тыя выкарысталі амаль два дзесяцігоддзі, каб зноў максімальна апалячыць беларускае насельніцтва;
– што ў 1944 годзе палякі выклянчылі ў Сталіна Беласточчыну; на момант перадачы гэтай нашай зямлі палякам там жыло да паўмільёна беларусаў, цяпер, па дадзеных апошняга перапісу, на тэрыторыі Беласточчыны жыве ўсяго толькі 48.000 тых, хто лічыць сябе беларусамі (г.зн. засталася толькі 1/10 частка ад зыходнай колькасьці); заўважым, што за той жа час у Беларусі як было каля 400.000 тых, хто лічыць сябе палякамі, так і застаецца;
– што адкрытае і рэгулярнае ўзгадваньне пра “Крэсы всходне” ва ўсіх польскіх СМІ (гэта ўзгадваньне нярэдка адбываецца ў кантэксьце “страчаныя тэрыторыі, якія калі-небудзь будуць вернуты”), як пачалося пасьля вайны, так ніколі й не спынялася. Больш за тое, сёньня выраз “Крэсы всходне” ёсьць штодзённасьцю ў дыскурсе прадстаўнікоў “польскіх” “грамадскіх” арганізацый на Гарадзеншчыне.
Ну, што – хопіць, ці яшчэ паддаць пары? Калі паддаць, дык для большай выніковасьці зьменім форму. Лепш мы распавядзем вам, нашым чытачам, сітуацыю з польскім пытаньнем на Гарадзеншчыне ў форме кароткіх дакументальных аповедаў – па сутнасьці, кароткіх замалёвак з рэчаіснасьці. Кожная гісторыя, якая будзе пададзена далей – гэта абсалютна рэальныя факты (!), накопленыя намі за жыцьцё.
3.3. Кароткія замалёўкі з Гарадзеншчыны да ведама ўсіх беларусаў-літвінаў (“карце паляка” прысьвячаецца…).
3.3.1. Белакоз: Хто да чаго дабег…
Алесь Белакоз – славуты на Гарадзеншчыне чалавек. Ён былы настаўнік беларускай мовы ды літаратуры ў Гудзевіцкай школе ў Мастоўскім раёне і, адначасова, былы (на сёньня) дырэктар Краязнаўча-літаратурнага музея ў Гудзевічах, зьбіраньню якога прысьвяціў значную частку свайго жыцьця. Аднойчы ў час экскурсіі ён – чалавек, якія ведае гісторыю Беларусі й Гарадзеншчыны як мала хто – прыкладна так адказаў на пытаньне: адкуль у Беларусі зьявіліся палякі? Пасьля таго, як Кацярына ІІ забараніла Уніяцкую царкву, казакі ганялі адтуль нашых людзей. Той, хто дабег да касьцёлу, стаў каталіком, а той, хто дабег да царквы – праваслаўным. Потым частка каталікоў з-за агітацыі ксяндзоў стала “палякамі”. Так у Беларусі й зьявіліся “палякі”.
3.3.2. Вялікае генетычнае адкрыцьцё.
Адзін з нас асабіста ведае жанчыну, якая як навуковец займалася папуляцыйна-генетычнымі дасьледваньнямі жыхароў Гарадзеншчыны (гэтым досьледам была прысьвечана яе кандыдацкая дысертацыя). Яна аналізавала генетычныя адзнакі крыві ў розных групаў насельніцтва. У тым ліку яна дасьледвала кроў тых, хто лічыць сябе “палякам”, і тых, хто лічыць сябе беларусам. Спадзявалася знайсьці нейкія асаблівасьці, якія б даказвалі іх адрозьненьні. Якое ж было (першапачаткова) яе расчараваньне, калі яна высьветліла, што ніякіх генетычных адрозьненьняў паміж гэтымі людзьмі няма. Атрымлівалася, што тыя і тыя – гэта адна і тая ж група крэўных людзей. Яна казала, што не магла гэтаму паверыць, неаднаразова пераправярала. Калі кансультавалася ў Маскве, ёй параілі не адчайвацца – магчыма, казалі расейскія навукоўцы, вы наадварот адкрылі нешта важнае. А потым жанчына вырашыла пазнаёміцца зь гісторыяй Беларусі й Гарадзеншчыны. І тады, як яна казала, усё стала на свае месцы: “палякі” Гарадзеншчыны – гэта ніякія не палякі ў тым сэнсе, які мы маем на ўвазе, калі гаворым пра палякаў Польшчы, гэта – апалячаныя мясцовыя жыхары – а па-простаму, беларусы, апалячаныя праз акаталічваньне!…
3.3.3. “Целамі АКаўцаў было ўсеяна ўсё поле каля Дакудава”.
У аднаго з нас цешча родам зь вёскі Дакудава Лідскага раёна. Яшчэ ў канцы 1970-х з мэтай знаёмства з цешчай, яе маці й братамі давялося пабываць у гэтай вёсцы, разьмешчанай на беразе Нёмана. Адзін з дзядзькоў жонкі ў час Другой сусьветнай вайны ў даволі маладым узросьце ваяваў у савецка-беларускіх партызанах. Аднойчы, выйшаўшы за вёску, ён, паказваючы на вялікае поле, распавёў, што на ім пад канец вайны беларускія партызаны здолелі злапаць у пастку вялікі атрад “белапалякаў” і расстраляць іх усіх на гэтым полі, так што “цэламі палякаў было ўсеяна ўсё поле, іх былі сотні”. Распавядаючы гэта, ён дадаткова патлумачыў, што “палякі” так “дасталі” мясцовых жыхароў за час вайны, што многія беларусы лічылі іх амаль што такімі ж ворагамі, як і нямецкіх фашыстаў… Прайшлі гады. І стала зразумелай жудасная справа – у час Другой сусьветнай вайны адныя беларусы забівалі іншых беларусаў. Гэта адбывалася з-за таго, што перад гэтым польскія імперыялісты намовілі частцы зь іх, што яны “палякі”, а затым наўськалі на тых, хто працягваў сябе лічыць беларусам…
3.3.4. Партызаны 1980-га.
Дзякуючы магчымасьці глядзець польскае тэлебачаньне, жыхары Гародні мелі магчымасьць сачыць за тымі падзеямі, якія мелі месца ў Польшчы ў 1979-81 гг. Гэта былі знакамітыя часы “Салідарнасьці”. А дзякуючы жыцьцю ў Гародні, мы адначасова назіралі тое, што адбывалася па гэты бок мяжы. А тут таксама адбываліся цікавыя рэчы. Адна з такіх – зьяўленьне гэтак званых “партызан” на вуліцах Гародні й у лясах навокал. Для тых, хто ня ведае, патлумачым. “Партызаны” – гэта звычайныя савецкія людзі, якія адслужылі свой час у войску і якіх тэрмінова выклікалі на ваенныя зборы. На іх была вайсковая форма шэрагоўцаў ці сяржантаў, але адначасова гэтыя людзі нярэдка мелі бароды, доўгія валасы ды іншыя “неўстаўныя” прыкметы. Былі іх тысячы і тысячы – фактычна цэлыя орды такіх вось “партызан”. Яны былі сабраныя ўздоўж заходняй мяжы Беларусі й былі гатовыя ў любы момант уварвацца ў Польшчу, акупаваць яе. Магла паўтарыцца сітуацыя з уводам войскаў у Чэхаславакію ў 1968 г. Усё вісела на валаску. Мы ўсе – аўтары гэтага матэрыяла – у той час усёй душой былі на баку “Салідарнасьці”, ні за што не хацелі, каб орды савецкіх “партызан” пачалі таптаць польскую зямлю, прыніжаць годнасьць палякаў, а то і забіваць іх. Такія ў нас былі пачуцьці… Як усе напэўна ведаюць, Ярузельскі ўвёў ваеннае становішча, чым і запабег самаму горшаму. Усё абышлося…
3.3.5. “Сапоцкіна – польскае мястэчка”.
Самым “польскім” мястэчкам, якое знаходзіцца паблізу ад Гародні, лічыцца Сапоцкіна зь пераважна каталіцкім насельніцтвам. Яно разьмешчана на паўночны захад ад Гародні, у тым куце, дзе сустракаюцца межы Летувы і Польшчы. Кажуць, там жывуць самыя зацятыя “палякі” (дарэчы, вядомы ў беларускай інфармацыйнай прасторы прапагандыст “лібералізму” Яраслаў Раманчук родам адтуль). Дык вось, яшчэ калі быў жывы Міхась Ткачоў (доктар гістарычных навук, адзін з заснавальнікаў гарадзенскага клуба “Паходня”, а таксама адзін з заснавальнікаў адноўленай “Грамады”), ён распавёў аднаму з нас, што знайшоў дакументы, якія даводзяць, што на тэрыторыі Беларусі апошнім уніяцкім паселішчам, якое ў свой час упарта і даволі працягла трымалася свайго ўніяцтва, якраз і было… Сапоцкіна… Для тых, хто не разумее значэньне гэтага факта, патлумачым: гэта значыць, што да ўніяцтва Сапоцкіна было нармальным праваслаўным беларуска-літвінскім паселішчам!
3.3.6. Чыя рака Прыпяць?
Заходнія гарады і мястэчкі Беларусі, улучна з Гародняй і Берасьцем, ужо дзесяцігоддзі маюць магчымасьць глядзець польскае тэлебачаньне і слухаць польскае радыё. Таму тут яшчэ ў савецкія часы было шмат людзей, якія добра разумелі польскую мову, а той-сёй мог і размаўляць на ёй. “Глядзець Польшчу” лічылася адной з пераваг заходняй паласы беларускай тэрыторыі, асабліва ў савецкія часы, паколькі тады можна было атрымліваць дадатковую цікавую інфармацыю на фоне занудных савецкіх ТБ і Радыё. Той, хто глядзеў тады і працягвае глядзець сёньня польскае тэлебачаньне (цяпер у Гародні ёсьць нават кабельныя каналы, якія рэтрансьлююць польскія тэлеканалы; гэта беларускіх, як і раней, няма!), можа пацьвердзіць: выраз “Крэсы всходне” сустракаўся і працягвае сустракацца ў польскай інфармацыйнай прасторы досыць рэгулярна… Але аднойчы палякі зьдзівілі нават самых цярплівых беларусаў. У адной зь перадач па польскай геаграфіі, якая была прысьвечана польскім рэкам, выступоўца заявіў, што “Прыпяць – гэта мацеж жэк польскіх”. Падкрэсьліваем! Ня Вісла, а менавіта Прыпяць!!! Раім усім паглядзець на мапу і таксама зьдзівіцца, убачыўшы, дзе знаходзіцца тая рака, якую палякі лічаць “маці ўсіх польскіх рэк”.
3.3.7. Міцкевіч складаў вершы і па-беларуску?
Аднойчы Алесь Белакоз, пра якога было вышэй, распавёў, што на ўласныя вочы, гледзячы польскае тэлебачаньне, аднойчы бачыў і чуў, як адзін польскі прафесар распавядаў, што знайшоў вершы Адама Міцкевіча, напісаныя ім у маладосьці на беларускай мове. Маўляў, гэта былі першыя вершы паэта. Затым ён перайшоў на польскую мову. Праўда, з тае пары, адзначыў сп-р Белакоз, больш ніхто з польскага боку пазьней пра гэта ніколі ня ўзгадваў… [ад сябе дададзім: пакуль будуць спамінацца “Крэсы всходне”, а Прыпяць будзе “маці польскіх рэк”, мы наўрад ці даведаемся, ці пісаў беларус-літвін Адам Міцкевіч па-беларуску? – Рэд.]
3.3.8. “Польске строі народовэ” для “палякаў” Ліды.
Гэтую гісторыю распавяла нам адна з выкладчыкаў Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Справа была ў пачатку 1990-х, калі ў Беларусі пачалі актыўна ўтварацца розныя “польскія грамадскія культурныя арганізацыі”. У Лідзе была таксама створана “польская” арганізацыя, сябры якой засвойвалі польскую культуру, сьпявалі польскія народныя песьні. І вось аднойчы лідскія “палякі” вырашылі выступіць з канцэртам перад сапраўднымі палякамі, якія прыехалі паглядзець на іх з Польшчы. Для поўнага эфекту на канцэрт вырашана было апрануць і “польске строе народо́вэ”, якія ў мясцовых “палякаў” засталіся ад “дзя́да-прадзя́да”. Якім жа атрымаўся канфуз, калі мясцовыя “палякі” выйшлі сьпяваць польскія песьні ў… беларускіх народных строях! Атрымаўся велічэзны канфуз, які ўжо немагчыма было ні схаваць, ні выправіць. Здавалася б, усё ясна!… Але – не. Прадстаўнікі з Польшчы ачунялі першымі й супакоілі мясцовых “палякаў”: нічога, не засмучайцеся, мы вам прышлем “польске строі народовэ”. І што вы думаеце, праз пэўны час… прыслалі. Цяпер “палякі” зь Ліды сьпяваюць польскія песьні ў сапраўдных польскіх нацыянальных строях, выглядаючы, як сапраўдныя палякі…
3.3.9. Пахаваньне Чэславы Семяновіч.
Улетку 2007 года памерла Чэслава Антонаўна Семяновіч. Было ёй за 60, але памерла яна пры не зусім ясных абставінах, якія, прыйдзе час, магчыма, давядзецца высьвятляць. Была гэтая жанчына і простая (па сваёй адукацыі й месцах працы), і адначасова няпростая (па сваёй вельмі актыўнай грамадскай пазіцыі). Ва ўсіх месцах, дзе б яна толькі ні была, яна актыўна агітавала за незалежную Беларусь, за беларускі народ, за Пазьняка. Была яна беларускай, каталічкай (рэгулярна наведвала касьцёл) і, як цяпер кажуць, актыўнай БНФаўкай. Пасьля расколу БНФ у 1999 годзе перайшла ў КХП. Адзін з шырока вядомых яе ўчынкаў – гэта зьбіраньне вялікай сумы грошай на народную мемарыялізацыю Курапат (на крыжы). Жыла яна адна. На сьцяне ў яе кватэры на Дзевятоўцы побач віселі партрэты Яна Паўла ІІ і Зянона Пазьняка. Дый калі Пазьняк наведваў Гародню і затрымліваўся тут, ён адзін ці два разы начаваў у кватэры сп-ні Чаславы, чым яна вельмі ганарылася. З-за сваёй актыўнай прабеларускай пазіцыі ў Чаславы Антонаўны былі цяжкасьці ў кантактаваньні зь некаторымі суседзямі (расейцамі), было пэўнае непрыняцьце і з боку дзяцей, бо на беларускую справу яна нярэдка аддавала свае ўласныя грошы. І вось адбываецца пахаваньне. Людзі сабраліся непасрэдна на могілках. Тут былі ня толькі блізкія і сяброўкі нябожчыцы, а і сябры БНФ, Маладога Фронту, прадстаўнікі КХП, якія адмыслова прыехалі зь Менску (таму сьведкаў падзей, пра якія гаворка далей, было шмат…). Малады ксёндз прамаўляў па-польску. Касьцельная група адпявала па-польску. Нарэшце настаў час рабіць прамовы прысутным. Ад прадстаўнікоў касьцёлу таксама па-польску выступіў нейкі мужчына, які сярод іншага сказаў, што “мы хаваем знакамітую польку”. Большасьць прысутных абурылася, бо ведала Чаславу Антонаўну, як шчырую беларускую патрыётку. Пайшла серыя прамоў, у якіх прысутныя абавязкова адзначалі, што “сёньня мы хаваем знакамітую беларуску”. Быў адсьпяваны беларускі духоўны гімн “Магутны божа”, труна была ўрачыста пакрыта бел-чырвона-белым сьцягам (пра гэта многіх яшчэ пры жыцьці прасіла сп-ня Часлава). У цэлым, у дадзеным выпадку пахаваньне адбылося вельмі прыстойна і годна…
3.3.10. Могілкі адкрываюць праўду.
Вёска Грандзічы была разьмешчаная па поўнач ад і ўпрытык да Гародні. Цяпер яна ўлучана ў рысу горада. Грандзічы ўвесь час лічыліся “польскай вёскай” (у перакладзе на нармальную мову – каталіцкай). Там знаходзіцца маленькі стары касьцельчык, нядаўна істотна дабудаваны, а перад уездам стаіць вялікі каталіцкі крыж. Гуляючы ў ваколіцах Грандзіч можна натрапіць на вясковыя могілкі. Той, хто там апынецца, можа пераканацца, што на могілках мірна ўжываюцца каталіцкія і праваслаўныя магілы й крыжы ў блізкай колькаснай прапорцыі…
І яшчэ дзьве дакументальныя замалёўкі, якія я, Алесь Астроўскі, як адзін з аўтараў гэтага артыкула, хацеў бы зрабіць ад сябе асабіста.
3.3.11. Гродна – “то ест польске мя́сто”, а “беларусы – то рабы, быдла”.
Ёсьць у Гародні адзін пенсійнага ўзросту, але прадстаўнічага выгляду чалавек, які перыядычна круціцца і каля прапольскіх, і каля беларускіх грамадскіх арганізацый (калі кіраўніцтва якой-небудзь “польскай” арганізацыі заявіць, што пададзенае ніжэй ёсьць няпраўда, я, са згоды, падам прозьвішча гэтага чалавека). Мы зь ім выпадкова сустракаемся, паколькі жывем побач, і размаўляем, паколькі вочна сустракаліся на розных імпрэзах. На пытаньне, да якога народу сябе адносіць, гэты чалавек раней адказваў, што ён літвін. У размовах часта любіў рабіць акцэнт на шляхоцтве. Раней у нашых поглядах усё выглядала больш-менш блізка – мы аднолькава крытычна ацэньвалі сёньняшні рэжым і разьлічвалі на ўсталяваньне дэмакратыі. Пару гадоў таму ў размове насьцярожыў толькі адзін факт – мой суразмоўца вельмі ўжо перажываў за “бедных палякаў”, як ён казаў, якім мясцовыя ўлады не даюць недзе пабудаваць чарговы касьцёл. Аднак, калі я сустрэў гэтага чалавека мінулым летам, яго цяжка было пазнаць. Зьніклі былая тактоўнасьць, інтэлігентнасьць, іх месца заняло нахабства… Цяпер ён у вочы заяўляў, што ён паляк і што Гродна – гэта польскі горад. “І адкуль тут зьявіліся нейкія беларусы, тут заўсёды былі палякі, тут усё пабудавалі палякі”, – цяпер заяўляў ён. Калі мы дайшлі да пытаньня пра народы, цяпер у яго аказалася, што “беларусы – то рабы, быдла, а палякі – то ёсьць сапраўды годны народ, паколькі ён заўсёды змагаўся за свабоду”. Мая заўвага, што ён апалячаны беларус, выклікала ў яго і ўвогуле буру негатыву: “Я – паляк, я заўсёды лічыў сябе палякам. Кім я сябе лічу, адчуваю – тым я і ёсьць”, – такія крытэры этнічнасьці выводзіў ён. Ніякія аргументы, факты, якія я спрабаваў прыводзіць у адказ, не маглі пераканаць майго суразмоўцу ў глыбокай памылковасьці яго меркаваньняў. У выніку, разьвітваючыся, мне засталося толькі паабяцаць, што паінфармую ўсіх беларусаў пра новую польскую пазіцыю ў стаўленьні да беларусаў-літвінаў (а, на справе, як мы ведаем, старую даўно вядомую) і наперад параю нашым людзям быць з палякамі больш асьцярожнымі й больш ніколі не ахвяравацца на іх інтарэсы – “не змагацца за іх на грунвальдах”, бо ўдзячнасьці ад палякаў ня будзе. Акрамя таго, я паабяцаў, што разам зь сябрамі мы выпрацуем прынцыпы Беларускай дактрыны, якія ўлічаць аб’ектыўныя рэаліі ў польскім пытаньні, якімі надалей будуць карыстацца ўсе беларусы… Пазьней я зразумеў, што адбылае – гэта першыя вынікі ўвядзеньня “карты” ў Беларусі!…
3.3.12. І сярод апалячаных ёсьць прыстойныя людзі.
У 2004 годзе мне давялося ўдзельнічаць у выбарах у Палатку. Па даных exit pol я перамагаў у першым жа туры. Але, як вядома, перамагчы ў выбарах і патрапіць у орган заканадаўчай улады ў сёньняшняй Беларусі – гэта рэчы розныя. Істотнае значэньне пра веданьне сапраўднага стану грамадства (а менавіта, у якой ступені яно здольна галасаваць за “БНФаўца”) мелі канкрэтныя выкрытыя факты фальсіфікаці. Гэтых фактаў таксама назьбіралася дастаткова. Здабыць адзін зь іх у 2004 годзе дапамаглі ў тым ліку і мясцовыя “палякі”. Два зь іх паведамілі мне, што ў адной са школ Гародні я сапраўды перамог, але дырэктар гвалтам прымусіла ўсіх сябраў камісіі – настаўнікаў гэтай жа школы – запісаць у пратакол сфальшаваныя лічбы, якія сьведчылі пра “перамогу” кандыдаткі ад улады. Па-першае, я быў вельмі ўдзячны нашым калегам па змаганьні (і цяпер, з нагоды, гэтую ж удзячнасьць пацьвярджаю), а, па-другое, я лічыў гэты факт найістотным доказам магчымасьці шчырага інтэрнацыянальнага супрацоўніцтва паміж беларусамі й “палякамі” Гарадзеншчыны, скіраванага на дасягненьне і ў нашай дзяржаве (суседцы Польшчы) зьмястоўнай дэмакратыі. На жаль, пасьля пачатку акцыі “Карта паляка”, другое, як відавочна, адпала… (канец апошняй замалёўкі).
Пра што сьведчаць пададзеныя ўрыўкі з нашага жыцьцёвага досьведу?
Усё пра тое ж самае, што сфармулявана ў раздзеле 3.2., а менавіта, што:
– абсалютная большасьць “палякаў”, якія жывуць і на тэрыторыі Беларусі, і на тэрыторыі Беласточчыны, зьяўляюцца апалячанымі беларусамі-літвінамі. Гэта апалячваньне мае шматсотгадовую гісторыю, пры падтрымцы цяперцаў працягваецца і сёньня;
– але польскім імперыялістам сваё гнюснае махлярства схаваць немагчыма!;
– беларусы ў сваёй большасьці да імкненьня польскіх імперыялістаў іх апалячыць ставіліся, як да гэтай пары, досыць паблажліва. Гэтая пастава павінна кардынальна зьмяніцца, бо стала відавочным, што польскія імперыялісты самі не супакояцца. Ім трэба дапамагчы супакоіцца – аказваць сістэмны супраціў. Беларусам-літвінам прыйдзецца набыць неабходныя ўласьцівасьці й стварыць неабходныя сацыяльныя механізмы, каб актыўна спыніць працэс крадзяжу нашай тэрыторыі й нашых людзей, вярнуць тое, што было скрадзена раней, і дамагчыся прабачэньня за мінулае…
3.4. Што мы патрабуем ад улады і што зробім, калі прыйдзем да ўлады.
Пачатак укараненьня “карты апалячанага” стварыў новую геапалітычную сітуацыю ва Ўсходняй Еўропе. І, як ня дзіва, у далёкай персьпектыве гэтая “карта” створыць больш праблем для польскай дзяржавы, чым надасьць карысьці. Паколькі сітуацыя выбару, якую стварыла самой сабе Польшча, больш складаная, давайце спачатку пагаворым пра тое, што зьяўляецца значна больш адназначным – пра тую рэакцыю, якая абавязкова наступіць з беларускага боку, як толькі да ўлады ў Беларусі прыйдуць дэмакратычныя сілы. Дарэчы, тая праграма, якая пададзена ніжэй, можа пачаць зьдзяйсьняцца поўнасьцю ці часткова любым беларускім кіраўніцтвам, хаця б і цяперашнім. А наколькі актыўна і сістэмна яна будзе праводзіцца ў жыцьцё, стане істотным крытэрам дэмакратычнасьці любой улады ў Беларусі.
Такім чынам, у адказ на імперскую выхадку сёньняшняга кіраўніцтва Польшчы ў бок беларускай дзяржавы з боку беларускага ўраду павінна быць зроблена наступнае:
1. Зьменена пабудова беларускай палітычнай сістэмы з касмапалітычна-савецкай, антыбеларускай, этнацыднай (з усімі тымі заганамі-злачынствамі, якія адлюстраваны ў Д пр-пах 80 і 29) на зьмястоўна дэмакратычную – г.зн. арыентаваную на аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу. Некаторыя элементы будучай мадэлі, якія зьяўляюцца найбольш актуальнымі з нагоды “карты апалячанага”, сфармуляваны ў выглядзе наступных прынцыпаў Беларускай дактрыны: Д пр-пы 1, 2, 23, 30, 11, 7, 8, 55, 94, 99.
2. Вернута графа “нацыянальнасьць” у пашпарты (патрабаваньне, зафіксаванае ў Д пр-пе 41) і будзе наладжаны прыём жыхароў Беларусі ў беларускае грамадзянства па схеме, пададзенай у Д пр-пе 41..
3. Наладжаны сталы зварот увагі міжнароднай супольнасьці на этнацыд беларусаў на Беласточчыне разам з просьбамі дапамагчы ў вырашэньні гэтай праблемы.
4. Наладжана сталая праца ў міжнароднай інфармацыйнай прасторы, каб забясьпечыць шырокае веданьне адукаванымі людзьмі ў сьвеце, што многія дасягненьні культуры, навукі, гісторыі, якія памылкова да гэтай пары лічыліся польскімі, на справе належаць беларускаму народу.
5. Арганізавана сталае (да канчатковага вырашэньня праблемы) патрабаваньне вярнуць у склад Беларускай дзяржавы этнічныя беларускія тэрыторыі (Беласточчына [гл. малюнак да часткі 1]), якія былі перададзены Польшчы зь вядомых прычын крывавым Сталіным і якія пакуль знаходзяцца ў складзе Польшчы [пра беларускую этнічную тэрыторыю больш падрабязна гл. тут: https://nashaziamlia.org/2006/05/20/106/ – Рэд.]. Такое ж патрабаваньне будзе рабіцца і ў адносінах да матэрыяльных каштоўнасьцяў, якія скрадзены палякамі ў беларускага народу ва ўмовах цяжкіх абставін яго гістарычнага лёсу (Д пр-п 33).
6. Ініцыянаваны сталы зварот да Польшчы спыніць выкарыстаньне выразу “Крэсы всходне” ў сваёй адукацыі й інфармацыйнай прасторы, бо такія выразы ёсьць заяўкамі на імперскія амбіцыі й абражаюць беларускі народ. Унутры Беларусі будзе наладжана актыўная і выніковая контрпрапаганда ў адказ на імперскую прапаганду з боку Польшчы.
7. Зроблены захады, каб пераарыентаваць “польскі касьцёл” на беларускія рэйкі – на беларускую мову й інтарэсы. Калі гэта ня ўдасца зрабіць, будзе праводзіцца палітыка віцісканьня такога “касьцёлу” зь Беларусі.
8. Забаронена дзейнасьць “польскіх грамадскіх арганізацый”, якія праводзяць прапольскую прапаганду.
9. Будзе праводзіцца палітыка (якая, дарэчы, легалізавана польскімі ўладамі праз аналагічную дзейнасьць на Беласточчыне), скіраваная на тое, каб істотна паменшыць долю “палякаў”, якія жывуць у Беларусі (за 15-20 гадоў з дапамогай тых жа метадаў – у 10 разоў, як паменшылася колькасьць беларусаў на Беласточчыне).
10. Будзе ўведзена “Карта Беларуса”. Гэты дакумент будзе грунтам новай палітыкі – палітыкі прызнаньня Беларусі – Домам усіх беларусаў сьвету! (на ўзор той палітыкі, якую праводзіць Ізраіль, Нямеччына і шэраг іншых цывілізаваных краін сьвету).
11. У далейшым беларускія дэмакратычныя ўлады ня будуць аказваць падтрымку Польшчы, калі нейкія трэція сілы (напрыклад, расейская імперыякратыя, міжнародная фіналігархія, сіянакратыя, нямецкія рэваншысты) будуць праводзіць акцыі, скіраваныя на аслабленьне польскай дзяржавы і нацыі. Больш за тое, мы будзем імкнуцца пераканаць аналагічна паводзіць сябе кіраўніцтва Летувы, Украіны, Чэхіі, Славакіі, іншых краін, спасылаючыся на наш горкі дасьвед знакамітай польскай няўдзячнасьці.
12. На фоне ўсяго пералічанага польскаму боку ўвесь час будуць ісьці прапановы пачаць разам і на роўных вырашаць значна больш істотныя агульныя праблемы, натуральна, пасьля поўнага і добраахвотнага развязаньня ўсіх супярэчнасьцяў паміж беларускім й польскім народамі, якія былі назапашаны за перыяд польскай імперскай экспансіі на нашу зямлю.
Дадзеную праграму дзеяньняў прызнаем чарговым прынцыпам Беларускай дактрыны (Д пр-п 112а).
Натуральна, нам не хацелася б гэтага рабіць. Адсюль у нас прапанова: мы разьлічваем, што розум ды іншыя вышэйшыя якасьці пераважаць у сэрцах ды галовах польскіх палітыкаў і яны адменяць ня толькі акцыю з “картай апалячанага”, а і самастойна выканаюць усё, што патрабуе Д пр-п 33, і даступныя ім для зьдзяйсьненьня пункты толькі што пададзенай праграмы (тады яны захаваюць яшчэ і гонар). Мы ведаем таксама, што ў Польшчы ёсьць й інтэлектуалы вышэйшага гатунку (напрыклад, Б. Крыгер-Буцкая; гл. nashaziamlia.org/date/2007/01).
Акрамя таго, мы на гэта разьлічваем таму, што палітыка сістэмнага ўзаемадзеяньня польскай дзяржавы і будучай беларускай дэмакратычнай дзяржавы абсалютна неабходная для вырашэньня вялікіх агульных праблем, якія нам паасобку ня вырашыць і якія нас паасобку задушаць. Найперш гэтыя праблемы зьвязаны зь існаваньнем магутных ворагаў, агульных для абедзьвюх краін. На еўрапейскім кантыненце актыўна дзейнічаюць, маючы свае паразітычныя мэты, і расейская імперыякратыя, і глабалісцкая фіналігархія, і сіянакратыя. Вырастаюць зубкі й у кітайскай імперскай бюракратыі й у ісламісцкага клеру. Ёсьць яшчэ Нямеччына са сваімі інтарэсамі й комплексам Грунвальду…
Думаем, сітуацыя вартая сур’ёзнага абмеркаваньня. Мы лічым, што яшчэ ня ўсё страчана. Прынамсі, мы ня будзем сьпяшацца з азначэньнем сучасных польскіх палітычных колаў у якасьці яшчэ аднаго ворага беларускага народу. На прыняцьце нашай прапановы мы даем год. Калі ў адносінах да Беларусі й нашага народу пазіцыя польскага боку на пачатак 2010 года ня зьменіцца, мы будзем вымушаны прызнаць польскіх шавіністаў-імперыялістаў чарговым ворагам беларускага народу (і нададзім ім адпаведны №).
Выбар, які мае ўсе рысы знакамітага маральнага выбару, на баку польскай грамадска-палітычнай эліты.
І апошняе. Мы, беларусы-літвіны, ня можам ігнараваць, што польскі нож быў увагнаны нам у сьпіну ў здрадзецкім стылі – у час, калі наш народ і дзяржава аслаблены разбуральнай, сатанінскай палітыкай прамаскоўскага стаўленіка, які заняў і злачынным чынам вось ужо шмат гадоў утрымлівае вышэйшую ўладу ў краіне (гэта ўсё ўспамінаецца і ўспамінаецца, адбіваецца ў душы горкай крыўдай…). Паралельна з гэтым пачуцьцём мяняецца ў нас і стаўленьне да ўсёй польскай дзяржавы і яе сімвала – белага арла. Прабачце, але арол – гэта птушка, якая падлінай не харчуецца… Каго ж тады ўвасабляе польскі герб? – зацікавіліся мы і сталі шукаць адказ.
На малюнку ў пачатку гэтай часткі артыкула пададзены фота трох груп птушак, якія харчуюцца мясам. У верхнім шэрагу паказаны беркут – адзін з самых моцных і высакародных арлоў на зямлі. Ён падлінай не харчуецца і таму сімвалам Польшчы быць ня можа. У другім шэрагу паказаныя арланы – белаплечы і белагаловы. Гэтыя могуць харчавацца падлінай, але здольныя і рыбу злавіць, і сусліка ці зайца задушыць. Гэтыя птушкі ўсё яшчэ лічацца высакароднымі – прынамсі, белагаловы арлан абраны сімвалам Амерыкі. У ніжнім шэрагу паказаны падліньнікі Еўразіі – сіп, грыф і сьцярвятнік. Некаторыя зь іх могуць прыняць высакародную позу (зьвярніце ўвагу на грыфа, які знаходзіцца ў цэнтры), але іх падлінную натуру выдаюць голыя слабыя ногі й голая шыя. Мы думаем, што сучаснае польскае “годла народовэ” больш адпавядае сьцярвятніку (гэта той, што ў правым ніжнім куце), бо і пер’е ў яго ў асноўным белае, і на галаве ў яго ёсьць нейкая своеасаблівая хахлатасьць, якая аддалена нагадвае карону. Прыглядзіцеся – адзін у адзін і па форме, і па зьмесьце.
Падліньніка-сьцярвятніка – вось, аказваецца, каго сімвалізуе польскі герб!..
Уваліў спадар Астроўскі хромавым кірзачом па хвасце “бялэму ожэлу” нармалёва! Рэшпект поўны!
Дзе ж нашы галоўныя палітычныя “грантасосы і грантасосікі” – пад хвастом сьцярвятнікаў двухгаловага ды аднагаловага сьцішыліся і нешта грантавана ссуць і “аднэ на аднэх сруць”?! Ці ужо кінуліся з “барыкадаў”(якія гарадзілі, як “бабры” плаціны на ручайках “зялёных” з Захаду на Беларусь) “в очередь челяді отчей” каб абмяняць прафесійны талент здрады нацыянальных інтарэсаў на злотыя ці рублі? “Откройте карты”, господа-панове! Досыць “гуляць у цёмную” з сапраўднымі ды звыклымі беларусамі – 91-шы і 94-ты гады ўжо не паўторацца, але надыходзіць 2010 -ты і будзе ён літасцівы толькі да моцных духам і шчырых сумленнем!
Крута! І напэўна правільна. Толькі можа ня трэба было б абражаць “польскага арла”, палякі ж не абражаюць нашага вершніка. Да таго ж у Польшчы засталося хаця бы 1/10 частка фармальна беларусаў, а ў Расеі нават 1/10000 няма. Этнацыд нам пагражае з усіх бакоў, але самы страшэнны ціск ідзе ад правадыра і вертыкальнай мафіі.
Сяргею.
1. Наконт польскага герба. Гэта не абраза, а выяўленьне сапраўднага зьместу сімвала, адэкватнага рэальным справам яго носьбітаў.
2. Чым менш у Польшчы застаецца беларусаў, тым больш рэальныя гэта беларусы.
3. Калі цяперцы – галоўныя ворагі беларускага народу, гэта ня значыць, што яны адзіныя ворагі. Ёсьць яшчэ – і беларусы павінны ведаць і ўлічваць усіх.
Сяргею.
Лічу, што артыкул рэдакцыі вельмі адэкватны і па зьмесьце, і па тоне. Польскае кіраўніцтва – ня дурні, яны не маглі не пралічваць механізмы дзеяньня “Карты”. Яны не маглі ня бачыць, што праз “карту” будуць фактычна РАБАВАЦЬ Беларускую краіну – на людзей (пераважна маладых і здольных), на працоўную сілу, нарэшце, на грошы. Можна лёгка прыкінуць, што людзі, якія паедуць працаваць на паноў-палякаў, будуць плаціць падаткі ў казну Польшчы, але застаўшыся грамадзянамі Беларусі, будуць атрымліваць тут медыцынскую дапамогу (падлечваць хранічныя захворваньні, лячыць зубы і т. д.), могуць карыстацца тут сацыяльнай дапамогай. Ды і кім гэтыя людзі могуць працаваць у Польшчы? Без польскіх дыпломаў яны не ўладкуюцца на больш-менш высокааплочваемую кваліфікаваную працу, у лепшым выпадку будуць чаўнакамі, што ізноў жа выгадна Польшчы, бо гэта спрашчае шлях на наш рынак для іх прадпрыемстваў і с. гаспадаркі. Дзеці, якія выгадаваны беларускім грамадствам (пачынаючы ад радзільнага дому, медыцынскага абслугоўваньня дзяцей, сацыяльнай падтрымкі, датацый дзяржавы на дзіцячыя сады і заканваючы бясплатнай сярэдняй адукацыяй), паедуць атрымлімваць вышэйшую адукацыю ў Польшчы – добра, але ці вернуцца яны на працу ў Беларусь пасьля атрыманьня дыплому, які сапраўдны ва ўсіх краінах Еўразьвязу? Усе ведаюць, што пры наяўнасьці добрай працы атрымаць грамадзянства – пытаньне часу…
Польскае кіраўніцтва само выкрыла свае недобрасумленныя памкненьні праз усталяваньне “Карты” ТОЛЬКІ для УСХОДНІХ “суайчыньнікаў”. Такім чынам яно пацьвердзіла сваё фактычна злачыннае памкненьне выкарыстаць (на халяву) тую станоўчую для Польшчы розьніцу патэнцыялаў (розьніцу эканамічных, сацыяльных, палітычных умоваў), якая існуе паміж заходнімі краінамі і краінамі былога саўка.
Do redakcji :
To ma tyle wspólnego i prawdziwego ze stanem rzeczy, jak nos przyszytu do du.y, przepraszam. Co tu za bzdury piszecie o “semitach i arytach” – czy to jest klub fantastów i marzycieli ? Dokumenty poproszę,nie zaś domysły.