nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Наш каментар на апошнія артыкулы рускіх нацыяналістаў (Д пр-п 86, 87)

студзень 9, 2008 | Няма каментараў

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач

Уз�о�н� ��наван�н� абек�а1.GIF

Прыйшоў час абмеркаваць усе артыкулы рускіх нацыяналістаў, выстаўленыя за апошнія дні на нашым сайце. Першае, што кідаецца ў вочы пры азнаямленьні з прапановамі розных рускіх нацыяналістаў па выйсьці з той сітуацыі (фактычна – пасткі), у якой апынуўся рускі народ у яго ўласнай імперыі – гэта іх разнастайнасьць. А між тым, усе людзі, запрэзэнтаваныя праз свае артыкулы – гэта па-свойму заслужаныя, разумныя, выбітныя асобы.

Так, асноўнае, што прапануе Яраўрат – гэта адмаўленьне ад ідэалагічных пошукаў на карысьць арганізацыйнай дзейнасьці. Маўляў, галоўнае – арганізацыя, а ідэалогія неістотная. Барыс Міронаў прапануе сканцэнтравацца на змаганьні зь сіянісцкай змовай і яе канкрэтнымі прадстаўнікамі. Аляксей Шырапаеў прапануе вярнуцца да каранёў – у дахрысьціянскую, даімперскую Русь і на яе глебе стварыць канструктыўную сьветаглядную альтэрнатыву; зь яе дапамогай перацягнуць на свой бок рускую інтэлігенцыю; затым з гэтымі сіламі пачаць змагацца ня толькі супраць ідэі й практыкі расейскай імперыі, а і супраць Масквы і, нават… самой Расеі. У сваю чаргу “арыйцы”, каб дасягнуць станоўчых зьменаў у грамадскай рэчаіснасьці, прапануюць “навесьці парадак у галовах”, а для гэтага адмовіцца ад розных формаў імперскай ідэалогіі – найперш камуністычнай, хрысьціянскай, нацысцкай.

Мы ня будзем разважаць пра прычны дадзенай ідэйнай разнастайнасьці – гэта нам не патрэбна. Мы будзем выбіраць тое, што мае карысьць для нас.

Таму другое, што варта абмеркаваць і выкарыстаць – гэта прыцыповае разыходжаньне ў падыходах, якое назіраецца найперш у пазіцыях Яраўрата і “арыйцаў”. Хто зь іх правы? Наш адказ такі: правы абодва, але кожны па-свойму. Каб гэта ўсьвядоміць, прыйдзецца заглыбіцца ў тэорыю.

Напачатак мы прапануем разгледзець малюнак, пададзены ніжэй. На ім паказаныя формы (і, адначасова, узроўні) існаваньня любога аб’екта ў рэчаіснасьці. Гэтыя ўзроўні існаваньня аб’екта могуць быць наступнымі:


Уз�о�н� ��наван�н� абек�а1.GIF

– аб’ект існуе, але выключна пасіўна, аб’ектна, да самастойнага руху ня здольны (1-ы ўзровень);

– аб’ект ня толькі існуе, але і здольны да самастойнага ненакіраванага руху (2-і ўзровень); на дадзеным узроўні існаваньня аб’ект праяўляе сябе прота суб’ектам;

– аб’ект мае ўласную мэту свайго існаваньня, таму яго рух зьяўляецца накіраваным (3-і); аб’ект стаў суб’ектам;

– аб’ект ня проста рухаецца ў кірунку мэты, але сама яго мэта адпавядае прагрэсіўнаму кірунку разьвіцьця Сьвета (4-ы, найвышэйшы ўзровень); аб’ект набыў уласьцівасьць выключна стваральнага суб’екта.

Адно з самых істотных у гэтай тэарэтычнай сістэме заключаецца ў тым, што кожны больш высокі ўзровень існаваньня аб’екта ўключае ў сябе ўласьцівасьці ніжэйшых, больш базавых узроўняў. Так, напрыклад, для таго, каб аб’ект рухаўся ў пэўным кірунку, патрэбна, каб ён увогуле мог самастойна рухацца, а для таго, каб ён мог рабіць апошняе, патрэбна, каб ён, як мінімум, проста быў… У сваю чаргу, дадзеныя залежнасьці азначаюць дзьве істоныя заканамернасьці: па-першае, без выкананьня ўмоваў існаваньня аб’екта на больш базавых (больш грунтоўных) узроўнях немагчымае існаваньне аб’екта на больш высокіх (напрыклад, як можна казаць пра рух аб’екта, калі ня будзе самога аб’екта); а, па-другое, што кожны вышэйшы ўзровень надае сэнс існаваньню любога больш базавага. Нагадаем, дадзеныя заканамернасьці ўжо былі разгледжаныя ў артыкуле, прысьвечаным прынцыпу 1 нашай Сьветагляднай дактрыны (цяпер яны выкладзеныя толькі для больш складанай сістэмы – 4-узроўневай). Дадаткова застаецца толькі зьвярнуць увагу на тое, што самы высокі 4-ы ўзровень дадзенай тэарэтычнай сістэмы ўключае ў сабе ўмовы існаваньня аб’екта на ўсіх папярэдніх узроўнях, і стварае вышэйшы сэнс існаваньня для ўсіх іх.

Цяпер ад абстрактнай сьхемы пяройдзем да кантрэтнага аб’екта, якім зьяўляецца кожнае людскае грамадства (напрыклад, наша беларускае), у межах якога і для якога мы жадаем зрабіць нешта карыснае. І тут, сапраўды, бываюць спрэчкі на тэму: якой дзейнасьцю заняцца, каб зрабіць самае карыснае, найбольш вырашальнае для свайго грамадства – грамадскай (культурніцтва), палітычнай (барацьба за прыход дэмакратычных сілаў да ўлады), ідэалагічнай (вызначэньне і абгрунтаваньне мэтаў, сэнсу грамадска-палітычнай дзейнасьці), сьветагляднай (высьвятленьне, якая з магчымых мэтаў зьяўляецца найбольш правільнай – г.зн. найбольш адэкватнай прагрэсіўнаму кірунку разьвіцьця чалавецтва). Гл. правую частку сьхемы, паказанай на малюнку.

Наш адказ такі: усе яны патрэбныя і ўсе яны знаходзяцца ў межах сістэмы, якая толькі што апісаная, пад кантролем ахарактарызаваных узаемазалежнасьцяў (сувязяў). Гэта, сярод іншага, азначае, што, напрыклад, зь усіх формаў грамадзянскай актыўнасьці людзей, накіраванай на выпраўленьне большых ці меншых скажэньняў, ва ўмовах якіх вымушанае жыць наша грамадства, грамадская дзейнасьць зьяўляецца найбольш базавай, а сьветаглядная – найбольш высокаўзроўневай.

Паколькі завочнай спрэчцы паміж Яраўратам і “арыйцамі” на дадзеную тэму папярэднічала ў свой час заява З.Пазьняка, што найвышэйшай формай грамадскай дзейнасьці чалавека зьяўляецца палітычная, лічым неабходным толькі што патлумачанае зафіксаваць у якасьці чарговага прынцыпу Беларускай дактрыны (Д пр-п 86).

Трэцяя зьява, якая нас зацікавіла – гэта адрозьненьне пазіцый Б.Міронава і А.Шырапаева. Адрозьненьне заключаецца ў двух асьпектах: па-першае, Міронаў называе толькі адну групу расейскіх сацыяльных паразітаў – сіяністаў (няправільна называючы іх габрэямі), а Шырапаеў асноўнай расейскай праблемай лічыць сімбіёз расейскай імпербюракратыі (называе яе чыноўніцтвам) з разнастайнымі этнічнымі мафіямі; па-другое, Міронаў толькі прапануе змагацца зь сіяністамі ва ўладзе (дэструктыўная дзейнасьць), а Шырапаеў, ні ў якім разе не адмаўляючыся ад змаганьня, большую частку высілкаў прапануе скіраваць на стварэньне канструктыўнай альтэрнатывы, ва ўсіх яе асьпектах, існуючаму ў Расеі імперскаму рэжыму.

І ў дадзеным выпадку мы лічым правымі абодвух. Тым больш, што даўно сьцьвярджаем, што змаганьне з сацыяльнымі паразітамі-дэструктарамі (іх дэструкцыя) ёсьць формай канструктыўнай дзейнасьці (калісьці гэта мы зафіксуем у якасьці аднаго з прынцыпаў Сьветаглянай дактрыны). Пры гэтым усё ж аддаем перавагу больш прасунутай канцэпцыі Шырапаева. Нам асабліва прыемна, што яна істотна падтрымлівае раней сфармуляваныя намі прынцыпы Беларускай дактрыны (83 і 85), якія сьцьвярджалі пра зьліцьцё ў адзіны паразітычны сімбіёз расейскай імперыякратыі й адной з галоўных этнічных мафій – сіянісцкай. Акрамя таго, мы таксама лічым, што для перамогі дэмакратыі ў Беларусі канструктыўная дзейнасьць (у т.л. ідэалагічна-сьветаглядная дзейнасьць, на якой сканцэнтраваныя мы) зьяўляецца ня менш істотная за дэструктыўную.

Нарэшце, апошняе – чацьвертае пытаньне, абмеркаваньня якога нам не пазьбегчы, можа гучаць так: дык хто з рускіх нацыяналістаў па сваіх поглядах зьяўляецца найблізкім да сьветагляду сябраў рэдакцыі нашага сайта.

Адказ: несумніўна Аляксей Шырапаеў (разам зь Пятром Хамяковым, артыкулы якога мы падавалі раней). Менавіта дадзеныя рускія людзі найбліжэй падышлі да разуменьня таго, што галоўным ворагам рускага народу, які можа давесьці сітуацыю да яго татальнага зьнішчэньня, зьяўляецца непасрэдна сама расейская імперыя.

У такой ступені, у якой яны гэта разумеюць і ў якой заклікаюць да дэзінтэграцыі Расеі, у такой ступені яны зьяўляюцца сапраўднымі рускімі дэмакратамі. Хай сабе яны яшчэ ня сталі ўніверсальнымі нацыяналістамі – не адчуваюць праблем іншых народаў, выкліканых усё той жа імперыяй; хай сабе яшчэ ня здольныя салідарызавацца зь іншымі народамі на інтэрнацыянальнай аснове; хай сабе прапануюць яшчэ ня тую форму дэзінтэграцыі, якую трэба – але гэта ўжо вельмі істотны крок у кірунку стварэньня рускай сапраўднай дэмакратыі.

Мы лічым магчымым маральна падтрымаць гэтых людзей (маецца на ўвазе А.Шырапаеў і П.Хамякоў) і, нават, уступіць зь імі ў кантакт (хаця самі навязвацца ня будзем; гэта ня наша роля). Няхай дадзенае палажэньне будзе чарговым прынцыпам нашай Дактрыны (Д пр-п 87).

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы