nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Масонскія гульні Пуціна (Частка 4; Д пр-п 64)

22 ліпеня, 2007 | Няма каментараў

Мікалай Смаленцаў-Собаль.

Гісторыя ўзаемадзеяньня КП-ГБ-масонаў РФ і мандыялістаў Захаду паказальная ва ўсіх адносінах.

Мы ўжо адзначалі нянавісьць расеянаў да А.Чубайса. У якасьці істотнага дадатку паліва ў гэтую нянавісьць граў той факт, што Чубайс сапраўды апынуўся ў 1998 годзе на сакрэтным зьездзе Більдэрберга. А-а-а! Ён – самон і карбанары! Вораг рускага народу. Ды да таго ж габрэй (што пацьверджана Габрэйскай Энцыклапедыяй). Аднім словам, сапраўдны жыда-масон! Асабліва ў гэтым візгу быў чутны голас так званых “патрыётаў” ды іншых чырвона-ружовых усіх масьцяў. Аднак з таго часу Чубайс больш не запрашаецца на звыш-сакрэтныя паседжаньні Більдэрбергскай групы. Ён – адпрацаваны матэрыял. Яго час прайшоў. Ён цяпер задавольваецца пасадай у РАО ЕЭС.

Чаго ня ведае расейскі электарат, дык гэта тое, што ўжо ў наступным, 1999-м, годзе ад РФ на чарговы зьезд Більдрберга ў Партугалію паехалі Дзьмітры Трэнін і Лілія Шоўцова.

Зьезд быў такі ж сакрэтны, як і ўсе папярэднія, і ўсе наступныя. Вось чаму ў адкрытых крыніцах ні пра Трэніна, ні пра Шаўцову вы не знойдзеце, што яны маюць хоць малое дачыненьне да Більдэрберга. Затое знойдзеце іхныя прозьвішчы ў самім Більдэрберзе – заходнія мондэалісты цэняць сваіх “калегаў” з РФ у пятачок за пучок.

Хто такі Трэнін? Відавочна, што яго сапраўднае званьне не ніжэй за генеральскае. Глядзіце самі. Служба ва ўзброеных сілах СССР/РФ больш за 20 гадоў. Адукацыя: Ваенны інстытут у Маскве (1971 г.), Інстытут ЗША і Канады РАН, кандыдат навук (1984 г.). Пасады: афіцэр сувязі ў аддзеле вонкавых зносінаў Групы савецкіх войскаў у Германіі, Патсдам (1978-83 гг.); выкладчык англійскай мовы, Ваенны інстытут (1983-86 гг.); старэйшы выкладчык кафедры краінаведаньня, Ваенны інстытут (1986-93 гг.).

Што такое “афіцэр сувязі” ды яшчэ ў “аддзеле вонкавых зносінаў”? Вы думаеце, гэта – сувязіст? Не, гэта – афіцэр вайсковай выведкі. Што такое Ваенны Інстытут? Вы думаеце, што гэта вышэйшая ваенная вучэльня? Не, гэта інстытут для падрыхтоўкі ваенных выведнікаў. Што такое Інстытут ЗША і Канады РАН? Гэта ўстанова, якой кіраваў адзін з самых тытулаваных КП-ГБ-Масонаў – Г.Арбатаў, былы член ЦК КПСС, адзін з тых, хто ўводзіў “перабудову зьверху”, каб не дазволіць ёй адбыцца “зьнізу”.

Пасьля атрыманьня падрыхтоўкі ў гэтым інстытуце Д.Трэнін уключаецца ў 1985 годзе ў склад дэлегацыі СССР на савецка-амерыканскіх перамовах па ядзернай зброі ў Жэневе (1985-91 гг.). Сур’ёзная пасада, вялікая адказнасьць. З прыходам да ўлады Ельцына кар’еры Дзьмітрыя Трэніна быў дадзены фарсаж. У 1993 годзе ён – старэйшы навуковы супрацоўнік Ваеннага каледжа НАТА ў Рыме (ого!), а таксама старэйшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце Еўропы РАН (1993-97 гг.). Потым – забаўная пасада [задавалася б. – Рэд.] намесьніка дырэктара Маскоўскага Цэнтра Карнэгі. І, нарэшце – Більдэрберг!

Ці было вядома самім мандыялістам, што ў іхныя шэрагі зацясаўся масьціты ваенны выведнік ад “сацлагеру”? Ведаючы, што Більдэрбергская група звычайна праводзіць сваю працу пад беспасярэдняй аховай ЦРУ (па-за залежнасьцю ад краіны паседжаньняў), было б наіўна меркаваць, што Трэнін прасьлізнуў туды нераспазнаным. Але год 1999-ы быў пераходным. Усе чакалі зьменаў у Крамлі. Ельцын павінен быў ведаць, ці пойдзе ён сам, ці яго трэба прыбіраць. Д.Трэнін, відавочна, і быў тым пасланцам, які ўнёс яснасьць.

Лілія Шаўцова ўвайшла ў Більдэрберг разам з гэтым тытулаваным выведнікам. Але ў адрозьненьні ад яго, яна там і засталася. Яна ўдзельнічае ва ўсіх зьездах Більдэрберга пачынаючы з 2001 года. Толькі ў 2000-м ад РФ нікога не было. І гэта быў год, калі зьмянілася кіраўніцтва Більдэрберга: на месца П.Кэрынгтана сеў віконт Эцьен Давіньён – масонская велічыня ня меншая за Шырака. Л.Шаўцова, такім чынам, сталася нібы паўнамоцным прадстаўніком РФ у гэтай найуплывовейшай мандыялісцкай арганізацыі.

Біяграфія Ліліі Фёдараўны таксама стракаціць прагаламі і пустымі датамі. Паступіўшы ў сярэдзіне 1960-х у Львоўскі універсітэт, яна праз два гады неяк так удала нераводзіцца ў МДІМА [рус. МГИМО – Московский государственный институт международных отношений. – Рэд.]. Заканчвае яго ў 1971 годзе. Як сама яна кажа ў нядаўнім інтэрвю пра гады сваёй вучобы, “для МДІМА тыя гады не былі перыядам загніваньня. Кожны мог знайсьці нешта для сябе. Зьдзейсьніць інтэлектуальны прарыў альбо пачаць супрацоўнічаць з выведкай, выдатна пазабаўляцца альбо шмат прачытаць – усё было ў нашай уладзе…”

Свой “інтэлектуальны прарыў” Лілія Фёдараўна зьдзейсьніць ужо ў эпоху Пуціна, калі вылучыць дактрыну “выбарнай манархіі” – такі ж ідэалагічны абсурд, як і “інтэрнацыянальны патрыятызм”. Аднак адзначым іншую фразу – “пачаць супрацоўнічаць з выведкай”! Сімптаматычнае прызнаньне, між іншым.

Працавала Шаўцова больш “па палітыцы”: пачынала ў Цэнтры палітычных дасьледваньняў, дайшла да дырэктарста ў 1989 годзе, перабралася ў Інстытут міжнародных эканамічных і палітычных даследваньняў РАН, дзе за шэсьць гадоў стала намесьнікам дырэктара. Потым стажыроўка ў Амерыцы. Шаўцова лічыцца прафесарам-візіцёрам у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі (1993 г.), у Карнельскім (1994 г.), у Джорджтаўнскім універсітэце пад Вашынгтонам, нешта робіць у Дасьледчым Цэнтры Вудра Вільсана (1994-95 гг.).

Пасьля адпаведнай падрыхтоўкі Лілія Фёдраўна вяртаецца ў Маскву ў родны МДІМА – у гняздо будучых дыпламатаў і кузьніцу выведчых кадраў. У 1997 годзе ёй даюць пасаду прафесара. А ў дадатак атрымлівае яна працу вядучым дасьледнікам у Маскоўскім Цэнтры Карнэгі. Так-так, у тым самым, дзе намесьнікам дырэктара Д.Трэнін.

Блізкае сяброўства зьвязвае гэтых двух “гігантаў мысьлі” і “палітычных вястуноў будучыні”. Калі зойдзеце на Інтэрнэт-сайт Маскоўскага цэнтру Карнэгі, зьвярніце ўвагу – электронны адрас Дзьмітрыя Трэніна: dmitri@carnegie, а электронны адрас Ліліі Фёдараўны – dmitribo@carnegie. Розьніца – у гэтым самым “bo“. Што такое “бо”, ведаюць толькі яны. Гэта іхны інтымны сакрэт. Проста, навошта ж было свае інтымныя сакрэты выкладаць на сайт Карнэгі-цэнтра?

Да, між іншым, членам навуковай рады ў тым жа Карнэгі-цэнтры лічыцца Аляксей Арбатаў. Знаёмае прозьвішча, ці ня так? Гэта яго бацька Георг Арбатаў шмат гадоў быў дырэктарам Інтытута ЗША і Канады, таго самага, дзе Д.Трэнін абараніў сваю кандыдацкую дысертацыю ў 1984 годзе.

Навуковец-міжнароднік, заснавальнік Інстытута ЗША і Канады, дзе ён і цяпер ганаровы дырэктар, Георг Аркадзьевіч Арбатаў уваходзіў у інтэлектуальную палітычную эліту свайго часу, быў аднім з дарадцаў вышэйшага кіраўніцтва краіны, пачынаючы ад Брэжнева і Андропава да Габачова і раньняга Ельцына.

Пры Андропаве ён быў кансультантам разам з А.Бовіным, Ф.Бурлацкім, О.Багамолавым, і ўваходзіў у тую ж кагорту, што і А.Вольскі з Я.Прымаковым. Пры Гарбачове Г.Арбатаў разам з акадэмікам А.Аганбегянам, Я.Прымаковым, Л.Абалкіным, А.Якаўлевым ды інш. складаў г.зв. “магзавы цэнтар”. Быў удзельнікам важнейшых міжнародных перамоваў, меў кантакты і з прэзідэнтамі ЗША, і з выбітнымі амерыканскімі палітыкамі [той, хто сачыў за савецкай палітыкай яшчэ ў 1970-я памятае тэлеперадачы палітычнага аглядальніка Зорына, чванлівага габрэя, які любіў запрашаць да сябе яшчэ двух такіх жа ды яшчэ, як цяпер становіцца вядомым, масьцітых масонаў – Я.Прымакова і Г.Арбатава; тады ўтраіх яны тлумачылі нам “палітыку партыі” і ганілі капіталізм; адзінае, што тады прыцягвала ўвагу да гэтых перадач – віды вуліц Нью-Ёрка і песьня Бітлоў “Любоў нельга купіць”. – Рэд.].

Яго бацька, Аркадзь Міхайлавіч, у сваю чаргу быў супрацоўнікам савецкага гандлёвага прадстаўніцтва ў Германіі. З 1935 года – працаваў у Наркамаце зьнешняга гандлю СССР. У гады рэпрэсіяў быў выгнаны і ўладкаваўся на працу… намесьнікам дырэктара Бібліятэкі імя Леніна па адміністратыўнай частцы – някепскае выгнаньне! І гэта ў той час, калі дзясяткі тысячаў атрымлівалі “вышэйшую меру сацыяльнай абароны”, а яшчэ мільёны былі накіраваныя гінуць у сталінскія лагеры, на лесапавалы, руднікі, шахты, каналы.

Відавочна, салідная адміністратыўная-бібліятэчная падрыхтоўка папашы дала магчымасьць сыну, Георгію Арбатаву, апынуцца ў самым цэнтры масонскага руху ў пачатку 1970-х. Памятаеце сустрэчу Л.Брэжнева і Р.Ніксана ў 1973-м? Арганізацыю савецка-амерыканскай гандлёвай камісіі ўзяў на сябе як раз Г.Арбатаў.

Доўгія гады ніхто ня мог разгадаць, у чым сутнасьць гэтай камісіі. Праўда, заўважалі, што ў Маскве ў тыя гады зьявіўся філіял банка Чэйз Манхэтан, прама на Чырвонай плошчы. З чаго б гэта? Няўжо ў савецкіх людзей зьявіліся даляры ў тыя гады? Дык не, гэбэшнікі па-ранейшаму лапалі кожнага, у каго заўважалі “валюту”, усё так жа савецкія суды ляпілі тэрміны за “незаконныя валютныя аперацыі”. Потым адзначылі, што савецкія людзі атрымалі магчымасьць далучыцца да буржуазнага напою “Пепсі-Кола”. Моладзь стала здабываць джынсы (аддаючы за адныя месячны заробак), жаваць імпартаваную гумку і слухаць Бітлз ды Пінк-Флойд.

Разгадка ж простая. У супер-сакрэтную савецка-амерыканскую гандлёва-эканамічную камісію (USTEC) уваходзілі: найперш бос з Пепсі-Колы Дональд Кендал, які і прабіў гэты праект праз Белы Дом; а таксама прэзідэнт Амерыкан Экспрэс Алва Уэй, і выконваючы дырэктар той жа Амерыкан Экспрэс Джэймс Д.Робінсан III; адзін з уласьнікаў фінансава-інвестыцыйнай кампаніі Браўн Бразэрс Хэрыман, ён жа ўплывовы член Трохбаковай Камісіі Роберт Руза (Robert Roosa); галава Сусьветнага Сіянісцкага Кангрэсу, прэзідэнт кампаніі Seagrams Эдгар Бронфман, які кантралюе 21% акцый фінансавай імперыі ДзюПонт; прэзідэнт American International Group Морыс Грынберг; ужо вядомы нам Арманд Хамер, шматгадовы сябра Савецкага Саюза; і Дуэйн Андрэас, буйнейшы зернегандляр, які ўзначальвае Арчэр-Дэніэлс-Мідлэнд Карпарэйшн.

У 1972 годзе ў Вашынгтоне ў супер-элітарным “Клубе на вуліцы Ф.” (F.Street Club) адбылася звыш-сакрэтная сустрэча паміж тымі, хто на самай справе руліць у сьвеце. Дональд Кендал запрасіў Дэвіда Ракфелера (гэта той, што адкрыў Чэйз Манхэтэн на Чырвонай плошчы ў Маскве), уплывовейшага Хельмута Соненфельдта (Дзярждэп ЗША), які ў той час быў патронам Генры Кісінджара, і госьця з СССР… Георгія Арбатава. На той сустрэчы Г.Арбатаў заявіў “вялікім майстрам“, каго ён хацеў бы бачыць у складзе савецка-амерыканскай гандлёва-эканамічнай камісіі. Перш за ўсё, указаў Георгі Арбатаў, гэта Арманд Хамер, гэта таксама Рэджынальд Джонс з Джэнерал Электрык (між іншым, уся выведчая апаратура, электроніка падслухоўваньня, ракетная электроніка), Фрэнк Кэры з IBM і, нарэшце, Ірвінг Шапіра, галава фінансавай імперыі ДзюПонт.

Вось на якім узроўні працаваў Георгі Арбатаў, прапагандыст ЦК КПСС – і вось зь кім меў зносіны на звыш-сакрэтных сустрэчах!

Арбатаў-малодшы – ня менш лоўкі, чым яго вёрткі дзед, і ня менш тытулаваны, чым яго імяніты бацька. Ён закончыў той жа МДІМА ў 1973 годзе, трохі пазьней, чым Л.Шаўцова. Пасьля асьпірантуры – кандыдат гістарычных навук. Потым навуковы супрацоўнік, загсектарам Інстытута сусьветнай эканомікі і міжнародных адносін (ІСЭМА) РАН, у якім з 1985 года дырэктаваў Я.Прымакоў. Гэты член ЦК КПСС і Мальтыйскага ордэна апекаваўся сынам свайго сябра і калегі па “пасвячэньні” – зрабіў А.Арбатава загадчыкам аддзелам ІСЭМА (1985-94 гг.), стаў рухаць яго па ваенна-дыпламатычнай лініі. Так, А.Арбатаў апынуўся членам дэлегацыі на перамовах аб СНВ-1, удзельнікам працоўных груп па перамовах аб РСД-РМД, ОВСЕ, СНВ-2 [абрэвіятуры па-руску. – Рэд.]. Ці не з таго часу пачалося яго пладатворнае супрацоўніцтва з Д.Трэніным, якога несумніўна ведаў па ІСЭМА?

У 1994-2003 гг. Арбатаў-малодшы – дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ, намесьнік старшыні Камітэта па абароне. Член навуковай рады пры Міністэрстве замежных спраў РФ (1997 г.). Член навукова-кансультатыўнай рады МЗС РФ, кансультант міністэрства абароны РФ. Член расейскага Савета па зьнешней і абароннай палітыцы. З 2001 года – намесьнік старшыні РПД “Яблака” (несумяшчальнае на першы погляд спалучэньне: ваеннае будаўніцтва, мілітарысцкая дыпламатыя і ўсё зь сябе такое рэфармісцкае і прадзьвінутае “Яблака” зь яго лідэрам Г.Яўлінскім – але гэта толькі на першы погляд!).

Нарэшце, з 2003 года А.Арбатаў – таксама “акадэмік” і прафесар Акадэміі абароны, бясьпекі і аховы правапарадка пры Прэзідэнце РФ. Пачакайце, ці не тая самая гэта Акадэмія, што аб’ядноўвае буйнейшых савецкіх генералаў і маршалаў, самых тытулаваных гэбэшнікаў і больш за сотню дзяржыноўнікаў пуцінскага набору? Ці не тая гэта АПБАП, што ўвяла цэлы шэраг ордэнаў, у тым ліку ордэн “Залатога сокала”? Менавіта яна! Атрымліваецца, што Аляксей Арбатаў адначасова працуе на АПБАП і ордэн КП-ГБ-масонаў, г.зн. у адным “паслушаньні” з Шыракам і Шродэрам, і ён жа заўважальная фігура ў Карнэгі-цэнтры, амерыканскім інстытуце ў Маскве.

Хочаш ня хочаш, узьнікае пытаньне: што ж такое Карнэгі-цэнтар? Чаму гэта ў Маскве спатрэбілася ствараць яго, выдзяляць яму шыкоўны асабняк на Твярской 16/2, насычаць яго сваімі “сьпецыялістамі”?

Яшчэ ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя стальны магнат і партнэр Морганаў Эндру Карнэгі заснаваў пяць “дабрачынных” фондаў у Пітсбургу, Вашынгтоне і Нью-Ёрку з сумарным капіталам амаль 200 млн. долараў. Для таго часу гэта была каласальная сума. Адразу ж былі вызначаны і асноўныя мэты фондаў – фінансаваньне праграмаў у галіне адукацыі, вонкавай і ўнутранай палітыцы. Сяброўства ў апякунскай радзе фондаў стала візітнай карткай амерыканскага масонства.

Несумніўна, ідучы за традыцыямі старога добрага амерыканскага масонства, Георгі Арбатаў аднойчы прывез свайго сына ў Амерыку і паказаў сваім сябрам: гэта – мой сын, ён ужо вырас, ён разумны, адукаваны, закончыў МДІМА, кандыдат і доктар гістарычных навук, далёка пойдзе – я ж, як-ніяк, член ЦК КПСС. І вось праз гады ў Маскве адчыняецца Карнэгі-цэнтар. Аляксей Арбатаў і прама далёка пайшоў: навуковец, прафесар, “акадэмік”, роўны генералам і маршалам, кансультант міністэрства абароны, дэпутат Дзярждумы, член ложы “Залаты Сокал”, заадно – супрацоўнік Дзьмітрыя Трэніна і калега Ліліі Шаўцовай. А тыя – свае людзі ў Більдэрберзе…

Было б наіўным лічыць уладнае масонства нейкай застылай масай. Не, яно ўвесь час варушыцца, пераўтвараецца, узбагачаецца, пазбаўляецца ад шлака, дасканаліцца, вярбуе новыя сілы. Як ва ўсім сьвеце, так і ў РФ. Розьніцы практычна няма. Быць можа, толькі ў адным – уладнае масонства Захаду стварае масона-прававыя дзяржавы, а КП-ГБ-кліка РФ – масона-крымінальнае [у адносінах да лёсу народаў псеўда-лібералізм Захаду і класічны тэрытарыяльны расейскі імперыялізм адрозьніваюцца нязначна; гэта ўсяго розныя тэхналогіі, якія маюць аднолькавую мэты – падпадакаваньне і разбурэньне народаў! (мэта – галоўнае!); аўтар не разумее гэтага, паколькі сапраўдным дэмакратам, відаць, не зьяўляеца; таму лепш запомніць сказ, выдзелены тоўстым. – Рэд.]. І яны гэта разумеюць [маецца на ўвазе расейская імперыякратыя. – Рэд.], а таму імкнуцца ўсіі сіламі завуяляваць сваю існасьць, надаць сабе добрапрыстойны выгляд. Прынамсі, каб перад тварам заходніх “высокапасьвечаных” не выглядаць ужо зусім шпаной.

Так, два гады Л.Шаўцова аднаасобна прэзентуе ўладную эліту РФ у Більдэрберзе. Але ў 2003 годзе ёй далі напарніка. Ім аказаўся… член Савета Федэрацыі РФ, старшыня Камітэту па міжнародных справах СФ Міхаіл Маргелаў.

Расейскі абывацель, бадай што, тут застапарыцца: хто такі, чаму ня ведаю? Як, кажаш, завуць яго? Маргелаў? Так, Міхаіл Вітальевіч Маргелаў, 1964 года нараджэньня, калі ўзяць амерыканскія меркі, дык яго ўзровень – “член Сенату”. Гэта нават не дэпутат Дзярждумы, гэта трохі вышэй [М.Маргелаў ужо двойчы праходзіў у матэрыялах нашага сайта; выглядаў ён адмоўна, як у выпадку з канферэнцыяй па сіянізьме ў Іране, гл. https://nashaziamlia.org/2006/12/30/474, так і ў выпадку з канфліктам вакол “бронзавага салдата” ў Эстоніі, гл. https://nashaziamlia.org/2007/05/03/650 – Рэд.].

Розныя палітолагі спрабуюць ўсімі патугамі вывесьці яго з КГБ-ФСБ, прысвойваюць Маргелаву тытул “палітыка новага пакаленьня”, не зьвязанага са сьпецслужбамі, “кар’ернага дыпламата” (як абнародавана ў яго афіцыйным сайце; не, гэта зусім не азначае дыпламата, якога асудзілі і паслалі рыць кар’ер, гэта зусім наадварот). Аднак зь песьні слоў не выкінеш.

У няпоўныя 20 гадоў Маргелаў – перакладчык Міжнароднага аддзелу ЦК КПСС. У няпоўныя 22 – выкладчык Вышэйшай Школы КГБ СССР. Як у яго гэта атрымалася?

Вельмі проста. Падобна А.Арбатаву ён мае іменітага тату: апошняя гэбэшная пасада Віталя Маргелава – намесьнік дырэктара Службы зьнешней выведкі, званьне генерал-палкоўнік ГБ, дэпутат Дзярждумы, сын генерала Васіля Маргелава, які калісьці камандаваў ВДВ. Ну, ганьбай было б сынку і ўнучку [такіх продкаў. – Рэд.] ня мець посьпеху на глебе “кар’ернай дыпламатыі”.

У 1990-95 гг. М.Маргелаў працуе ў амерыканскіх кансалтынгавых кампаніях World Resources, Boston Consulting Group, Bain & Company асвойвае заходнія паліттэхналогіі: бізнэс-палітыка, аказаньне кансалтынгавых паслуг, абслугоўваньне кіраваньня, агульнае кіраваньне і сьпецтэхналогіі, глабалізацыя кіраваньня, міжнародны бізнэс… А галоўнае – заснаваньне сувязяў зь дзясяткамі буйнейшых бізнэсменаў і кампаній, уладнымі структурамі ў ЗША, грамадска-палітычнымі фігурамі. Зьвярніце ўвагу: Маргелаў стажыруецца ў Штатах прыкладна ў тыя ж гады, што і Шаўцова.

Часта кансалтынгавыя кампаніі займаюца выключна сацыялагічнымі дасьледваньнямі: як авалодаць паводзінамі працоўных групаў насельніцтва (тое, што ў савецкай навуцы называлася “калектывам”), якія заканамернасьці трэба ўлічваць у перадвыбарчых кампаніях, як прымусьці мільёны людзей чыркаць у бюлетэнях “так-так-не-так”…

Дык вось адкуль растуць ногі ў найноўшых паліттэхналогій?! Вось дзе адукоўваюцца цяперашнія “новыя пакаленьні” ўладнай эліты РФ.

Пасьля такой мандыялісцкай практыкі Маргелаў-малодшы таксама пайшоў ва ўладу: па году, па некалькі месяцаў займаецца ўсім, што даюць: 1995-96 гг. працуе ў групе Video International, з 1996 г. да траўня 1997 г. – першы намесьнік начальніка ўпраўленьня прэзідэнта РФ (тады Ельцына) па сувязях з грамадскасьцю [для тых, хто ня ведае, “сувязь з грамадскасьцю” – гэта і ёсьць піяр (PR). – Рэд.], з траўня 1997 г. – начальнік упраўленьня прэзідэнта РФ па сувязях з грамадскасьцю (усё яшчэ Ельцын), з 1998 года – намесьнік старшыні праўленьня РІА “Новости”…

Заўважаеце падабенства: мэта стварэньне АПБАП – “атрыманьне аб’ектыўнай, незалежнай інфармацыі пра ўсе сьферы жыцьцядзейнасьці краіны, інфармацыі, неабходнай заканадаўчай і выканаўчай уладзе для выпрацоўкі законапраектаў…” і сталае кружэньне Маргелава каля ўлады, каля Ельцына, каля інфармацыі, да атрыманьня пасады дырэктара Расінфармцэнтра ў кастрычніку 1999 года.

У ходзе парламенцкіх выбараў 1999 года Маргелаў быў прэс-сакратаром руху “Адзінства”, пазьней адказваў за сувязі з рамадскасьцю дэпутацкай фракцыі “Адзінства”. Са студзеня па сакавік 2000 году ён ужо дарадца па прэсе выбарчага штабу Уладзіміра Пуціна.

Са сьнежня 2000 года зьяўляецца членам Савета Федэрацыі ад адміністрацыі Пскоўскай вобласьці. У лістападзе 2001 года абраны старшынём Камітэта СФ па міжнародных справах. Пскавічоў можна не пытанцца, як папаў гэты самы Маргелаў у Савет Федэрацыі – усё роўна мала хто адкажа вам што-небудзь сэнсоўнае. Адзінае, што ўспомняць, што дзед М.Маргелава быў камандзірам Пскоўскай дывізіі ВДВ.

Чамусьці ў афіцыйных біяграфіях часта прапускаецца яшчэ адна пасада Маргелава – члена Савета па зьнешняй і абарончай палітыцы СФ РФ. А між тым, у гэтым “савеце” ён стаіць у аднім шэрагу з такімі карыфеямі абароны і патаемнага масонскага кіраваньня, як Я.Прымакоў, А.Вольскі, А.Арбатаў, дэпутат Думы і генерал арміі А.С.Кулікоў, – усе, хто мае непасрэдныя адносіны да ордэна “Залаты Сокал”. Да таго самага, у які па асабістаму загаду Пуціна прынятыя і Шырак, і Шродар [цікава, у замен за прыняцьце куды? – Рэд.].

У 2003 годзе спатрэбілася ўмацаваньне КП-ГБ-масонскага корпусу РФ на міжнароднай арэне. Корпус выстаўляе сваю правераную фігуру. Менавіта Міхаіл Маргелаў, які прайшоў класічную падрыхтоўку ў масонскіх цэнтрах ЗША, свабодна гаворыць па-арабскі й англійскі, цяпер член Савета па зьнешняй і абарончай патыцы СФ РФ, старшыня Камітэта па міжнародных справах СФ, едзе на нараду Більдэрбергскай групы, якая на гэты раз адбылася ў Версалі, пад Парыжам…

І ніхто з журналістаў не паказвае ні Трэніну, ні Шаўцовай, ні Маргелаву на тое, што яны – у шэрагах масонаў-мандыялістаў. І палітычныя лідары не дакараюць. І нават нацыяналістычныя крыніцы памоўкваюць. З чаго б гэта? Няўжо Більдэрберг стаўся першым сябрам рускага народу?

У наступным, 2004 годзе, Маргелава зьмяняе [Маргелаў хамлаваты, але маскалі такіх тонкасьцяў не заўважаюць; затое заходнікі заўважаюць. – Рэд.]… хто б вы думалі? – Грыгоры Яўлінскі. Менавіта ён разам з “паўпрэдам” Л.Шаўцовай цяпер прадстаўляе РФ у Більдэрберзе. Прадстаўляе старшыня таго самага “Яблака” (якое праігрывае ўсе выбары, пачынаючы са свайго ўтварэньня) – на зьдзіўленьне расейскіх “дэмакратаў”, людзей, можа быць, недзе ў правінцыі й някепскіх, але ўжо вельмі наіўных. Таму што нагадаем, хто намесьнікам у Г.Яўлінскага па “Яблаку” – Аляксей Арбатаў, прафесар і акадэмік АПБАП, сын таго самага Г.А.Арбатава.

Такі, у самым агульным выглядзе, механізм сувязі паміж сусьветнай закулісай, мандыялісцкім і ўладным масонствам Захаду і КП-ГБ-масонствам РФ. Зразумела, сувязь гэтая нашмат мацней, глыбей, больш разнабаковая. Тут прыведзена толькі малая доля асобаў і структур, якія яе забясьпечваюць. Не ахопленыя апісаньнем яшчэ дзясяткі арганізацый, ведамстваў, сотні асобаў, чые імёны на слыху і чые імёны ніхто ня ведае – з-за ўмоў сакрэтнасьці.

На самай справе КП-ГБ-масонства значна больш шматлікае. Яно ахоплівае ўсю грамадска-палітычную інфраструктуру РФ, ад самага нізу, ад усіх гэтых прыдуманых карлікавых нікчомных “палітычных партый” і мясцовых адміністрацый да самага Крамля і Лубянкі.

Саму краіну яны разглядаюць, як велізарнае прадпрыемства, якое дае ім дывідэнты, а насельніцтва – як працоўную сілу, замацаваную за гэтым прадпрыемствам.

У эпоху пост-індустрыялізма на пярэдні план эканамічнай магутнасьці выходзіць энэргетыка. Газ, электрычнасьць, нафта. Аднім словам – Труба. Насельніцтва не патрэбна для абслугоўваньня Трубы і можа паміраць. Усьвядоміўшы гэта, КП-ГБ-масоны трансфармавалі ўсю структуру свайго “прадпрыемства”. Вось чаму кожны год у РФ памяньшэньне насельніцтва – да 800.000 чалавек.

Самі ж яны зноў атрымліваюць тыя ж самыя багацьці [ня тыя самыя, а значна большыя, што і пацьвярджае далей сам аўтар. – Рэд.]: ужо ня проста паездкі за мяжу, а асабнякі й палацы на Французскай Рыўеры альбо ў паўднёвай Каліфорніі, банкаўскія рахункі ў афшорных зонах, адукацыю дзяцей у Оксфардах, Кэмбрыджах, Гарвардах, Стэнфардах, Сарбонах, кватэры на Парк-Авэню ў Нью-Ёрку, асабнякі на Рублёўскім шасе пад Масквой, лячэньне ў лепшых клініках сьвету, адпачынак на экзатычных Гаваях і Карыбах…

Узаемаадносіны паміж Захадам і КП-ГБ з часам падвяргаюцца метамарфозам. Але гэтыя метамарфозы не закранаюць галоўнага: сталай карэктыроўкі супрацоўніцтва паміж уладнай “элітай” РФ і мандыялістамі Захаду. Яны вядуць усё тую ж партыю менуэта, дзе кожны ведае, калі павярнуцца, калі зрабіць крок улева альбо ўправа, калі прысесьці альбо зрабіць прабежку.

Гульня КП-ГБ-масонаў працягваецца. Прыз – улада ў краіне, рабскае падпарадкаваньне ста сарака мільёнаў. Прэзідэнт РФ У.Пуцін у гэтай гульні – ключавая фігура, пачынаючы са стварэньня АПБАП ды прыняцьця ў ложу “Залаты Сокал” сваіх “калегаў” з Францыі ды Германіі і заканчваючы інтэлектуальным узбагачэньнем ад Таварыства Монт Пелерын ды атрыманьнем фатаздымку з поварам Генры Кісінджэра.

Так дзейнічае ўладнае масонства ва ўсім сьвеце.

Ад рэдакцыі:

Мы лічым гэты артыкул у значнай ступені выбітным. Але ў ім не хапае дакладнага апісаньня іерархіі масонства, зь якой было б відаць, хто на самай справе ў ім кіруе. Якая такая суб’ектная сіла? Як яе імя? Якія яе мэты? Якая ў ёй ідэалогія? Але і на падставе супастаўленьня тых фактаў, якія пададзены, з тымі, якія ёсьць у нас (асоба Маргелава, шчыльная сувязь паміж заходнімі і расейскімі масонамі, правядзеньне этнацыднай палітыкі з боку расейскай імперыякратыі ў адносінах да беларускага народу і практычна татальнае маўчальне “Захаду” на гэты конт, іншая дзейнасьць масонаў, якая аніяк ня зьвязана ні з гуманістычным прагрэсам, ні з сацыяльнай справядлівасьцю, ні зь беларускай дэмакратыяй, і г.д.), можна сказаць, што наша стаўленьне, як беларускіх дэмакратаў, да мандыялісцкага руху на Захадзе і ў Расейскай імперыі павінна быць як мінімум насьцяржанным. Будзем далей сачыць за сусьветнай закулісай (адпаведная рубрыка намі ўведзена), а выведзенае палажэньне сфармулюем, як чарговы прынцып нашай дактрыны (Д пр-п 64).

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы