Віталь Хромаў, Барыс Керзач
Напярэдадні.
Як вядома, пасьля “Еўрапейскага маршу” “аб’яднаная апазіцыя” пачала рыхтавацца да чарговага маршу, на гэты раз “сацыяльнага”. Акцыю планавалася скіраваць “супраць скасаваньня ільготаў, на зьмену сацыяльнай палітыкі ў краіне”.
Старшынём аргкамітэту быў прызначаны намесьнік старшыні ПКБ Валеры Ўхналёў. У адным зь інтэрвю ён заявіў, што разьлічвае на “вельмі вялікую колькасьць прадпрыймальнікаў, якая возьме ўдзел у акцыі”, што з нагоды падрыхтоўкі да “Сацыяльнага марша” “зьбіраюцца подпісы ва ўсіх 110 акругах за тое, каб дэпутаты Палаты прадстаўнікоў далі справаздачу пра сваю дзейнасьць”, што заяўлены маршрут шэсьця – ад Кастрычніцкай плошчы па праспэкце Незалежнасьці-Скарыны да Нацыянальнай бібліятэкі з правядзеньнем там мітынга. Натуральна, улады адразу зьмянілі маршрут шэсьця на – ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Аргкамітэт пагадзіўся. “Галоўнае для нас – гэта не маршрут, а тое, каб на акцыю прыйшло як мага болей людзей”, – пракаментаваў Ухналёў.
Аптымізму што да маштабаў планаванага мерапрыемства дадалі сацыёлагі. Па выніках верасьнёўскага дасьледваньня НІСЭПД, “Сацыяльны марш” падтрымлівала больш за 22% рэспандэнтаў, тады як “Еўрапейскі марш” – толькі 6,5%. Тая ж аптымістычная танальнасьць гучала за суткі да мерапрыемства ў інтэрвю аднаго з арганізатараў чарговага “марша”, старшыні АГП А.Лябедзькі: “А шостай гадзіне раніцы мы хадзілі на трактарны завод, дзе раздалі больш за тры тысячы інфармацыйных матэрыялаў з запрашэньнем на Сацыяльны марш… Проста ішло нарасхват”. У той жа час Валер Ухналёў заявіў: “інфармацыйная кампанія пра марш вельмі актыўная”.
Факталогія падзеі.
Хто жадае самастойна азнаёміцца з рэпартажамі пра “Сацыяльны марш”, можа зрабіць гэта па наступных адрасах: http://svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/11/17247E6A-7D40-4FD6-989B-5044D1D8E714.html; http://svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/11/AF0C0840-6AED-4BC5-9FDD-DFB80A7F7D73.html. Мы ж паспрабуем апісаць хаду падзей карацей.
Па-першае, у Менску ў той дзень было два “сацяльныя маршы”. Частка арганізатараў (меншая) не пагадзілася пачынаць марш ад Акадэміі навук і прыйшла на Кастрычніцкую плошчу. Сярод іх Віктар Івашкевіч, Анатоль Лябедзька, Ігар Рынкевіч (іх блытаныя тлумачэньні сваіх паводзінаў можна прачытаць тут: http://svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/11/da34719e-3256-48ec-a313-4a7742362663.html). Затым адтуль невялікая група моладзі, якая несла бел-чырвона-белыя сьцягі, а таксама сімволіку “Маладых дэмакратаў” АГП і БСДП (Грамада), прайшлі шэсьцем па ходніках да плошчы Незалежнасьці. Яны несьлі расьцяжку “Не – адмене ільгот!” і скандавалі “Жыве Беларусь!” Міліцыянты ім не перашкаджалі.
Па-другое, кідалася ў вочы надзвычай вялікая разнамаснасьць удзельнікаў той часткі “сацыяльнага маршу”, якія сабраліся каля Акадэміі навук. Тут былі і камуністы з чырвонымі сьцягамі СССР (?!) й сьцягамі цяперашняга лукашысцкага рэжыму (?!), і нейкія прадстаўнікі расейскай арганізацыі “Абарона” пад трохкалорам цяперашняй расейскай імперыі (у гутарцы з карэспандэнтам «Свабоды» яны заявілі: “разам з Расеяй Беларусі будзе жыць лепей”; ?!), і прадстаўнікі сацыял-дэмакратыі, у тым ліку тыя, хто падтрымлівае Казуліна, і прадстаўнікі БНФ, АГП, актывісты “Маладога фронту”, і ліквідараты, і анархісты з чырвона-чорнымі сьцягамі, і нейкая група ці то скінаў, ці то “прафашыстаў” пад назвай “Белая воля”, і жанчыны з рондалямі, якія грукалі ў іх лыжкамі ў такт маршаў аркестру камуністаў, і г.д. (не было толькі абяцаных прадпрыймальнікаў).
Па-трэцяе, усе расьцяжкі і лозунгі, якія несьлі ўдзельнікі “Сацыяльнага маршу” на гэты раз ужо былі практычна толькі рускамоўныя (?!).
Па-чацьвертае, усе, хто сабраліся (ня больш за 1-2 тысячы чалавек!), каля 13.00 прайшлі шэсьцем ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор, дзе прыкладна ад 14.00 да 15.00 правялі мітынг.
На ім выступілі: арганізатар маршу Валер Ухналёў, які сказаў, што “тое, што сёньня робяць улады, сьведчыць, што яны баяцца, калі людзі выходзяць на вуліцы і адкрыта выказваюць свае думкі, сваю нязгоду з палітыкай дзяржавы”; старшыня прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч у сваім выступе заявіў пра антысацыяльную палітыку цяперашніх чыноўнікаў; старшыня ПКБ Сяргей Калякін падкрэсьліў, што сацыяльныя пратэсты будуць пашырацца, ён скрытыкаваў палітыку ўладаў у дачыненьні да найбяднейшых слаёў насельніцтва; былы палітвязень Сяргей Скрабец запатрабаваў вызваліць усіх палітвязьняў; ліквідатар Васіль Сілівэрст заклікаў улады вярнуць ільготы пацярпелым ад аварыі на ЧАЭС; сьвятар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Леанід Акаловіч зьвярнуў увагу, што БАПЦ усяляк уціскаюць улады; ліквідатар Аляксандар Ваўчанін заявіў, што многія са 115 тысяч беларускіх ліквідатараў дагэтуль ня вераць, што “дзяржава” ў іх адбірае льготы.
У завяршэньні мітынгу была прынятая рэзалюцыя (таксама рускамоўная), якую вы бачыце ніжэй.
З фармальных інтрыгаў падзеі цікавасьць уяўляе замена Валера Ўхналёва, афіцыйнага кіраўніка мерапрыемства, на Сяргея Калякіна, праблемы з гукаўзмацняльнай апаратурай, а таксама бойка “скінаў-фашыкаў” (гл. фота ніжэй) з анархістамі падчас шэсьця на перакрыжаваньні вуліц Сурганава і Якуба Коласа.
Наш каментар.
А цяпер давайце пагаворым пра сур’ёзныя рэчы. Пачнем з таго, што абсурд – гэта дзеяньне ці выказваньне, якія пярэчаць здароваму сэнсу, элементарнай логіцы.
Якія ж абсурдныя моманты мы ўбачылі ў нядзельнай падзеі?
Першы можна сфармуляваць ў выглядзе пытаньня, якое так і хочацца публічна задаць арганізатарам г.зв. “Сацыяльнага маршу”: вы што, панове, так і ня бачыце, ня ведаеце, не ўсьведамляеце, што ў цяперашні гістарычны момант беларускі народ знаходзіцца пад двайным прыгнётам? Адзін зь іх – гэта імперска-каланільны. Ён адбываецца па нацыянальнай прыкмеце і праяўляецца ў форме этнацыда, генацыда, сталай пагрозы страты дзяржаўнасьці беларускага народу, дыскрымінацыі сьвядомых (а г.зн. найлепшых) беларусаў па месцы працы і г.д.. Другі кірунак прыгнечаньня – сацыяльны. Ён адбываецца па прыкмеце сацыяльнай. У адпаведнасьці зь ім эксплуатацыі падвяргаюцца ўсе грамадзяне Беларусі, якія не належаць да актуальнай паразітычнай групы “вертыкальных” бюракратаў-цяперцаў і яе абслугі ў выглядзе розных ідэалагіных, палітычных і сілавых структур.
У сувязі з тым, што двайны ўціск, пад якім знаходзіцца наш беларускі народ – гэта настолькі відавочны факт, які далей ня варта ніяк удакладняць, задаем пытаньне: ці можа народ вызваліцца ад сацыяльнага прыгнечаньня, калі перад гэтым не вызваліцца ад нацыянальнага?
Адкажам за вас: такое н е м а г ч ы м а !!!
Хто хоча пераканацца, паспрабуйце ўяўвіць альтэрнатыву. З-за яе сьмехатворнасьці мы ня будзем на яе далейшае разгортваньне губляць час.
Калі ж усё, што мы толькі што падалі, зьяўляецца ня проста слушным, а і абсалютна відавочным, дык чаму такога ж бачаньня не было прадэманстравана арганізатарамі “Сацыяльнага маршу”? Самая выбітная прыкмета сказанага – татальная рускамоўнасьць маршу. Што яна азначае? Тое, што маршысты падтрымліваюць этнацыд, генацыд, захаваньне каланіяльнага рэжыму ў Беларусі?! Вось толькі ільготы бы ім вярнуць… Атрымліваецца, што так…
Але ж гэта поўны абсурд. І ўжо толькі ён дазваляе сьцьвярджаць, што барацьба арганізатараў “Сацыльнага маршу” “за сацыяльныя правы працоўных”, “за вяртаньне ільготаў”, “за сацыяльную справядлівасьць” і г.д. патрэбная ім не для дасягненьня агалошваемых мэт, а для захаваньня сваіх цёплых месцаў у рабочым, прафсаюзным, сацыял-дэмакратычным рухах.
Другі абсурд.
Тры тыдні таму перад “Сацыяльным маршам” быў “Еўрапейскі”. Яны праводзіліся асобна сіламі адной і той жа “аб’яднанай апазіцыі”. Гэта прымушае паставіць чарговае пытаньне: А што “Шлях у Еўропу?” і “Шлях да сацыяльнай справядлівасьці” – гэта розныя шляхі, шляхі ў розных кірунках? Што, шлях у Еўропу ня будзе зьвязаны з захаваньнем сацыяльных гарантыяў, з сацыяльнай справядлівасьцю, пэўнымі ільготамі для людзей, найбольш пакрыўджаных лёсам ці, наадварот, найбольш заслужаных перад нашым народам?
Сімволіка правядзеньня двух асобных маршаў сьведчыць, што гэта так!
Адсюль пытаньне да лідараў “аб’яднанай апазіцы”: яны наўмысна так зрабілі ці ў іх так ненаўмысна атрымалася?
Трэці абсурд.
Ці можна ў Беларусі (дый ня толькі), народ якой столькі нацярпеўся, праводзіць якія б там ні было мерапрыемствы пад сімваламі розных сатанінскіх сілаў?
Нагадаем, пад савецкім чырвоным сьцягам зь сярпом і молатам ды чырвонай зоркай толькі па самых сьціплых падліках было зьнішчана больш 1,5 мільёна беларусаў! Прычым, у большасьці – лепшых! Гэты сьцяг мае для нашага народу чорную аўру, ня менш пачварную, пякельную, чым сімвалы нямецкага нацыянал-сацыялізму.
Цяперашні расейскі трыкалор ужо таксама апаганены генацыдам чачэнскага народу. Камуністы, вы ж кажаце, што вы – “інтэрнацяналісты”. Аказваецца, інтэрнацыяналісты – гэта мы! Дадайце да пякельнай аўры расейскага трыкалора адкрытыя заявы нейкіх маскалёў, якія тут жа, на маршы, заявілі (па старой звычцы не пытаючыся ў нас), што нам – беларусам – разам зь імі ў іх паганай імперыі будзе лепш.
Нарэшце, цяперашні лукашысцкі сьцяг. Арганізатары ўжо, што, забылі, на якім рэферэндуме ён быў прыняты? Яны, што, не ўсведамляюць, што гэта сімвал цяперскай посткамуністычнай этнацыдна-генацыднай бюракратыі, якая пагадзілася выконваць функцыю каланіяльнай адміністрацыі, каб паразітаваць на нашым шматпакутным беларускім народзе?
А калі арганізатары ня поўныя падонкі ці дэбілы, тады яны мусяць адказаць на пытаньне: чаму ўся гэтая сімвалічная пошасьць разам зь яе носьбітамі не была выкінутая з шэрагаў маршантаў?!
Нам вельмі прыемна было даведацца, што ў шэрагах удзельнікаў маршу “перыядычна ўзнікалі спрэчкі паміж людзьмі з савецкай сымболікай і беларускамоўнымі маладымі людзьмі”?
Слава сапраўднай беларускай моладзі! Малойцы. Вы разумееце, што сатанінскія сілы ніколі ня дапамогуць вырашыць сацыяльныя праблемы беларускага народу. Толькі наадварот…
Усё пералічанае азначае, што арганізатары абодвух маршаў адкрыта прадэманстравалі сваю поўную заблытанасьць, некампетэнтансьць, як у пытаньнях ацэнкі таго стану, у якім знаходзіцца беларускае грамадства, так і ў шляхах выйсьця зь яго (падкрэсьлім, гэта толькі – як мінімум). Але гэта не азначае, што наша рэдакцыя не падтрымлівае большасьць патрабаваньняў да сёньняшніх бюракаратычна-цяперскіх уладаў, якія зафіксаваныя ў рэзалюцыі “Сацыяльнага марша і мітынга”.
Якраз наадварот! Мы іх усе падтрымліваем за выключэньнем ільготаў для ўдзельнікаў “аўганскай” і “чачэнскай” войнаў. Гэтыя войны былі ня проста несправядлівымі, яны ў многім былі імперскімі, захопніцкімі, генацыднымі. У першай зь іх загінула каля 1 мільёна ні ў чым не вінных грамадзян Аўганістана, у другой – каля 250 тысячаў грамадзянаў мільённай Чачні! Усім удзельнікам гэтых войнаў, якія хаваюцца за выразам “воінаў-інтэрнацыяналістаў”, наша… адсутнасьць павагі! Гэтыя войны вяла расейская імпербюракратыя целамі грамадзянаў Беларусі, а цяпер хоча, каб яшчэ наступствы ўсёй гэтай імперскай ганьбы аплочваў беларускі народ сваёй працай?! Не атрымаецца!
Людзі, вы ж не бараны. Не ўдзельнічайце ў несправядлівых войнах, удзельчайце ў справядлівых!
Для надзейнасьці, запішам апошняе, як чарговую тэзу нашай дактрыны (Д пр-п 79).
А якія войны справядлівыя?
Адказ Лявонаўне.
Пад выразам “справядлівая вайна” маецца на ўвазе бок канфлікту, які звонку можа выглядаць абсалютна “мірна”.
Далей:
1. Справядлівым ёсьць змаганьне за самастойнасьць свайго ды іншых народаў, за іх вызваленьне ад імперска-каланіяльнага прыгнёту (дарэчы, імперыялізм, сярод іншага, бывае класічны – тэрытарыяльны, і новы – фінансавы; справядлівай зьяўляецца барацьба супраць абодвух).
2. Справядлівым таксама ёсьць змаганьне за сацыяльную справядлівасьць, за праўду, за гуманістычны прагрэс супраць іх ворагаў – разнастайных сацыяльных паразітаў.
Удзел альбо няўдзел у “справядлівай вайне” – разам са стваральнай накіраванасьцю жыцьця ёсьць галоўным крытэрам для ацэнкі паўнавартасьці чалавека, як чалавека…