nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

4.4. Падаем дакумент

Хто заказвае санкцыі супраць Беларусі (частка 1)

13 сакавіка, 2021 | 35 каментарыяў

Рэдакцыя.

Напэўна, усім беларусам вядома пра цяжкі стан, у якім знаходзіцца эканоміка Беларусі й, адпаведна, іх уласны матэрыяльны дабрабыт. Галоўная прычына заключаецца ў эканамічнай палітыцы прамаскоўскага агента, які вось ужо 27-ы год займае пасаду прэзідэнта Беларусі. Сутнасьць гэтай палітыкі – у захаванасьці ўласнасьці беларускага народу ў руках постсавецкай “чырвонай бюракратыі” (яе мы завем цяперцамі), згуртаванай вакол “прэзідэнцкай вертыкалі”. Яшчэ 30 гадоў таму гэтая эканамічная мадэль прадэмастравала ўсім сваю заганнасьць. Аднак Лу-ка ў 1994-м паабяцаў давесьці адваротнае і “пабудаваць нябачаную ў сьвеце краіну”. Колькі ні спрабавалі беларусы жыць і працаваць у такіх умовах, але і іх славутыя цярплівасьць ды ўпартасьць не дапамаглі. Толькі канчаткова пераканаліся: аб’ектыўныя законы прагрэсіўнага разьвіцьця Сьвету (у т.л. эканомікі) не перашыбіць… Але сёньня сітуацыя ў Беларусі дадаткова пагаршаецца з-за эканамічных санкцыяў, якія паступова пачалі ўводзіцца з боку Еўразьвязу ды іншых заходніх краін. Гэтыя дзеяньні варта таксама лічыць ня проста недружалюбнымі ў дачыненьні да нашага народу (бо яны ствараюць дадатковы эканамічны ціск на людзей), а і тымі, якія абцяжарваюць праблему будучага выхаду з таго цяжкага стану, у якім беларусы-вялікалітвіны апынуліся з-за палітыкі Лу-кі й яго маскоўскіх гаспадароў. Літаральна на днях у інфармацыйнай прасторы зьявілася заява шэрагу грамадска-палітычных дзеячаў, у якой прысутнічае заклік да сакцый (хаця сама заява была складзена і даслана ў адпаведныя адрасы яшчэ летась у ліпені, яна літаральна дасёньня заставалася фактычна таемнай), разам зь ёй быў абнародаваны і сьпіс падпісантаў. Мы вырашылі выставіць гэтыя дакументы і на нашым сайце, каб абмеркаваць (шматлікія памылкі друку выправілі, правапіс захавалі).

Далей »

БЕЛАРУСКІ ТЭСТ альбо ЯК АБРАЦЬ ЛЕПШУЮ БУДУЧЫНЮ

31 снежня, 2020 | 31 каментарый

Рэдакцыя.

Палітычны крызіс ў ЗША працягваецца. Лёс людскай цывілізацыі ў значнай ступені вырашаецца сёньня там. Літаральна празь некалькі тыдняў у залежнасьці ад таго, хто ў ЗША атрымае канчатковую перамогу на прэзідэнцкіх выбарах (рэспубліканцы на чале з Трампам ды Пенсам ці “дэмакраты” на чале з Байдэнам-Харыс), мы даведаемся, пойдзе чалавецтва шляхам далейшай ліберастычнай хаатызацыі і дэградацыі, ці ў людзей захаваецца права мець Радзіму і яны змогуць спадзявацца на сацыяльную справядлівасьць ды гуманістычны прагрэс (а зь імі на дасягненьне сваіх мар). Адзначанае абумоўлівае тое, што мы столькі ўвагі надаем аналізу амерыканскіх падзей. Але і ў нашым уласным Доме ня ўсё стабільна ды ладна. За апошнія некалькі месяцаў беларусы атрымалі палітычны ўрок гістарычнага маштабу – падзеі вялі нас праз магутныя эмацыйныя ўсплёскі, радыкальныя ломкі грамадска-палітычных сьветаглядаў, а то і наўпрост кардынальна мянялі лёсы… Каб неяк аблегчыць псіхічны стан нашых людзей, мы прапануем навагодні падарунак. Яго назва ўжо абнародавана ўверсе, а прызначэньне – дапамагчы беларусам з’арыентавацца ў хаосе інфармацыйнай рэчаіснасьці (які наўмысна нагнятаюць ўсе СМДІ), разабрацца самім з сабой, вызначыцца з тымі, хто вакол нас, а яшчэ больш з тымі, хто выступае перад намі з тэлевізійных ды кампутарных экранаў.

Далей »

Крызіс абвастраецца, значыць разьвязка набліжаецца (частка 3)

25 кастрычніка, 2020 | 10 каментарыяў

Рэдакцыя.

Цяпер, пасьля лепшай арыетацыі ва ўнутры- і вакол-беларускай гамадска-палітычнай сітуацыі, можна перайсьці да аналізу асноўных падзей апошніх двух тыдняў. Яны нечакана “выбухнулі” на фоне паступовага сьціханьня маштабных падзей на вуліцах нашых гарадоў (на што несумніўна паўплывалі псіхічная стомленасьць людзей, рэпрэсіі з боку оркаў рэжыму, пэўнае расчараваньне ў “новай апазіцыі”) і азнаменавалі сабой пераход рэвалюцыі пратэсту ў новую фазу. Можна было чакаць, што ў сувязі з азначанай хадой падзей у Беларусі найперш актывізуюцца зь нейкімі новымі прапановамі і метадамі дзеяньня “апазіцынеры-2020”. Аднак першым, хто “падкінуў дроваў” у падзеі найноўшай гісторыі Беларусі, аказаўся сам Лу-ка.

Далей »

Крызіс абвастраецца, значыць, разьвязка набліжаецца (частка 2)

23 кастрычніка, 2020 | 11 каментарыяў

Рэдакцыя.

Многія кажуць, што ўжо ведаюць Лу-ку, “як аблупленага” ­– настолькі, што ўжо глядзець на яго ня могуць… Аднак перад тым, як казаць пра тых, хто ірвецца яму на зьмену, варта нагадаць некаторыя забытыя факты пра Лу-ку, якія дапамогуць паставіць правільныя пытаньні ў дачыненьні да яго “зьменшчыкаў”. Памятаеце, т. Лу-ка спачатку, у 1994-м, быў “усенародна абраным ПП РБ”? Аднак пазьней аказаўся “аўтарытарным кіраўніком”, яшчэ пазьней – “апошнім дыктатарам Еўропы”, а сёньня ўжо чутно пра “тыранію ў Беларусі”… Між тым Лу-ка, якім ёсьць цяпер, такім і быў 26 гадоў таму! Першы “рэферэндум” зь вяртаньнем БССРаўскай сімболікі і, фактычна, адменай дзяржаўнасьці нашай мовы адбыўся, дзякуючы Лу-ку, яшчэ ў 1995-м. Зьбіцьцё і выкіданьне дэпутатаў-галадоўнікаў з авальнай залы беларускага Парламенту (гл. фота ўверсе) адбылося тады ж і па яго загадзе. Праз год Лу-ка пры падтрымцы з Расеі і ўвогуле разганяе Вярхоўны Савет і фактычна прызначае свой ВС – “ручны ды ператраханы” (у 1996-м ужо чарговая частка ВС на чале з Сямёнам Шарэцкім, дарэчы, вельмі прыстойным чалавекам, не пагадзілася з такімі падзеямі – засталася ў апазіцыйным ВС, які, аднак, праіснаваў нядоўга). Літаральна яшчэ праз пару гадоў у Беларусі пачалі “зьнікаць” многія ключавыя фігуры апазіцыі, прычым, настолькі далёка, што дасёньня не вярнуліся… Усё адзначанае і рознае іншае было больш за 20 гадоў таму. Уяўляеце, колькі гадоў мы страцілі? Між тым, ужо тады, у сярэдзіне 1990-х, было шмат людзей, якія “цалкам прачыталі” Лу-ку. Аднак на іх заклікі маса ў сваёй большасьці рэагавала маўчаньнем. Чаму не абуралася так, як цяпер? А таму, што заўвагі прыстойных людзей тады маса лічыла неістотнымі на фоне абяцаньняў “пабудаваць нябачаную ў Сьвеце дзяржаву”, якія гучалі з боку  “ўсенародна-абранага”. Многім, хто належыць сёньня да “ачунялых”, спатрэбілася страціць да чвэрці стагоддзя ўласнага жыцьця (!), каб нарэшце і ў іх галовах “туркнула”… Аднак цяпер многія ачараваныя Ціханоўскай, і зноў ня вераць папярэджаньням дальнабачных, патрыятычных беларусаў, нават не задумваюцца аб магчымасьці прыходу на месца Лу-кі 1 Лукі 2. Няўжо хочуць страціць яшчэ чвэрць стагоддзя жыцьця? Напэўна, не. Проста ня думаюць. Відаць, яшчэ замала страцілі, каб назапасіць дастаткова жыцьцёвага досьведу. Каб гісторыя не паўтарылася, давайце прыгледзімся да кіраўнікоў “новай апазіцыі”…

Далей »

Да 4-х дадалася яшчэ 40…

5 кастрычніка, 2020 | 29 каментарыяў

Дзякуючы падказцы аднаго з нашых наведвальнікаў, выстаўляем прозьвішчы і прафесійны статус 40 асоб, адносна якіх Еўразьвяз 2 кастрычніка г.г. вырашыў увесьці персанальныя санкцыі (узята адсюль: https://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/PDF/?uri=OJ:L:2020:319I:FULL&from=EN). Усе яны дадаліся да 4 асоб, якія патрапілі пад санкцыі ЕЗ яшчэ ў 2004 годзе (гэта Віктар Шэйман, Юры Сівакоў, Уладзімір Навумаў і Дзьмітры Паўлічэнкаhttps://yandex.by/turbo/news.tut.by/s/politics/470765.html).  Кожны жыхар Беларусі цяпер можа пашукаць свайго “знаёмца” сярод 44 прадстаўнікоў лукашэнкаўска-цяперскай “вертыкалі”.

Далей »

Што сёньня кажа “Захад” пра Беларусь і наш народ

24 верасня, 2020 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя.

Падзеі, якія пачаліся ў Беларусі ў першай дэкадзе жніўня і працягваюцца сёньня, сталі настолькі нечаканым і яркім грамадска-палітычным фактам (і ўжо нават гістарычным), што не маглі не справакаваць, як мы яго называем, “эфект крука ў лесе”. То бок, многія з тых міжнародных структур і адказных асоб, якія іх прадстаўляюць – людзей на вялікіх дзяржаўных пасадах, хто ў іншых абставінах мог бы моўчкі адседзецца ў сваіх офісах, замках, бунгала, сёньня мусяць (!) рабіць адваротнае – публічна выказвацца, даючы свае ацэнкі таму, што адбываецца ў нашай Бацькаўшчыне. За 26 гадоў яны, магчыма, не прысьвяцілі Беларусі й 26 хвілін сваёй увагі, затое ў апошнія дні мусяць аддаваць значна больш. І ў гэты самы момант мы можам пабачыць-пачуць ня толькі сам тэкст іх заяў, а і на грунце таго, што імі было абнародавана, ацаніць тое, чым напраўду “жывуць і дыхаюць” гэтыя людзі, які іх грамадска-палітычны сьветагляд. У гэтым заключаецца істотная дадатковая карысьць (у дадатак да факта саміх выказваньняў) ад пралёта беларускага “крука” над заходнім “лесам”.

Далей »

Рэзалюцыя Еўрапарламенту (2020/2779(RSP)) што да сітуацыі ў Беларусі

20 верасня, 2020 | 16 каментарыяў

 

 

(узята адсюль: https://www.europarl.europa.eu/doceo/document/RC-9-2020-0271_EN.html; перакладзена і выдзелена рэдакцыяй)

 

Далей »

Сотнік і Піянткоўскі папярэджваюць… “непаважаных заходніх палітыкаў”

25 чэрвеня, 2018 | 40 каментарыяў

Рэдакцыя.

Па меры таго, як у Расеі набліжаецца да заканчэньня Сусьветны чэмпіянат па футболе, нарастае трывожнае пачуцьцё насоўваньня нейкай чарговай бяды. Яно ўзьнікае ўжо ледзь не па законах фармаваньня ўмоўных рэфлексаў. Летняя алімпіяда 1936 г. у Берліне  – і пачатак Другой сусьветнай вайны. Зімовая алімпіяда ў Сочы 2014 г. – напад на Украіну. Завяршэньне сёлетняга чэмпіянату Сьвету па футболе ў Расеі – ?!…  З усіх магчымых прагнозаў бліжэйшай будучыні мы выбралі выказваньні двух расейскіх апазіцыйных дзеячаў – Аляксандра Сотніка і Андрэя Піянкоўскага (гл. фота). Яны належаць да ліберальнага лагеру – то бок, да тых, хто разам з праімперскімі ўладамі Расеі й Беларусі дзесяцігоддзямі старанна перакрывалі доступ да грамадства прадстаўнікам нацыянальна-дэмакратычных сіл, працягваюць так рабіць і сёньня (у Беларусі гэта было і працягвае быць найбольш паказальна). Але набліжаецца момант ісьціны – гістарычнай адказнасьці. І вось некаторыя з ранейшых крытыкаў “националистов” раптам пачынаюць “падсьцілась саломку” пад свой аўтарытэт у будучыні – то бок, у дачыненьні і да расейскай імперыякратыі, і да “Захаду” пачынаюць казаць тое, пра што гадамі-дзесяцігоддзямі да іх папярэджвалі клятыя імі “националисты”… Таму давайце атрымаем асалоду ад “раптоўных” прасьвятленьняў у галовах расейскіх лібералаў. Першае зь іх мы ўзялі адсюль – https://www.youtube.com/watch?reload=9&v=YohnN0LKTT4, другое адсюль – https://www.youtube.com/watch?v=I-KIUXv9KuM

Далей »

Кавалак праўды праз 17 гадоў

17 красавіка, 2018 | 79 каментарыяў

 

Нягледзячы на ўсе недахопы, у сучасных СМДІ яшчэ зрэдку можна натрапіць на інфармацыю, якая раскрывае падаплёку ранейшых падзей, зьмест якіх у свой час заставаўся закрытым покрывам таямніцы. Прыклад такой знаходкі – адзін зь нядаўніх матэрыялаў Зьмітра Панкаўца ў Нашай Ніве пад назвай “Рэдактар амерыканскага Buzzfeed пакінуў захапляльныя ўспаміны пра Беларусь” (гл. https://nn.by/?c=ar&i=207922). Паколькі гэты артыкул хутка зьнік са старонкі сайта НН, мы вырашылі яго выставіць на нашым сайце, падаць некаторыя каментары ў НН да яго і дадаткова каротка пракаментаваць.

Рэдакцыя.

Далей »

ЛІСТ ЗЬЕЗДУ ПАРТЫІ БНФ

28 верасня, 2017 | 69 каментарыяў

Алесь Астроўскі

1. Страчаная чвэрць стагоддзя.

Наш народ перажывае адзін з самых гнюсных перыядаў сваёй гісторыі – 24-ы год ва ўмовах беларусафобскага, этнацыднага, аўтарытарнага, прамаскоўскага рэжыму Лукашэнкі. Не ў аднаго чалавека зь яго жыцьця, у цэлага 10-мільённага народу зь яго цывілізацыйнага разьвіцьця нахабна выкрадзена чвэрць стагоддзя гісторыі! Гэты перыяд можа аказацца яшчэ і прадцечай горшых часоў, калі наша зямля можа ўжо адкрыта зноў стаць акупаванай расейскай імперыякратыяй ды яе прыхлябаямі.

Далей »

Заява Міхаіла Саакашвілі ў сувязі з пазбаўленьнем яго ўкраінскага грамадзянства

31 ліпеня, 2017 | Няма каментараў

Саакашвілі - 1

 

 

Экс-прэзідэнт Грузіі й былы кіраўнік Адэскай абласной адміністрацыі Міхаіл Саакашвілі адрэагаваў на паведамленьні ўкраінскіх уладаў аб пазбаўленьні яго грамадзянства Украіны. Ён зрабіў адпаведную відэазаяву на ўкраінскай мове (гл., напрыклад, тут:  https://www.youtube.com/watch?v=9dj5qpngVk4). Падаем ніжэй тэкст завы паважанага спадара Міхаіла ў перакладзе на нашу мову.

Рэдакцыя.

Далей »

“Смаленская” падкамісія: на ТУ-154 непасрэдна перад прызямленьнем адбыўся выбух (частка 2)

5 мая, 2017 | 19 каментарыяў

Смаленск 7

Першыя дасьледваньні

Адказ на пытаньне, як высока і ў якой кропцы адбыўся адрыў [той ці іншай] канкрэтнай часткі, быў дадзены ў выніку палётнага эксьперымента, які быў выкананы групай [навукоўцаў з] Ваенна-тэхнічнай акадэміі на Цэнтральным палігоне паветраных сілаў.

Далей »

“Смаленская” падкамісія: на ТУ-154 непасрэдна перад прызямленьнем адбыўся выбух (частка 1)

4 мая, 2017 | Няма каментараў

Смаленск 1аЗ часу, калі 10.04.2010 пад старабеларускім Смаленскам пры таямнічых абставінах загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі разам зь 9 дзясяткамі прадстаўнікоў польскай патрыятычнай эліты, прайшло 7 гадоў. Два гады прайшло пасьля таго, як прэзідэнтам Польшчы стаў Анджэй Дуда – сябра партыі “Закон і справядлівасьць” (ЗіС – гэта партыя загіблага Качыньскага; https://nashaziamlia.org/2015/05/25/7547/). Паўтара гады – пасьля таго, як ЗіС на чале з Яраславам Качыньскім (братам-блізьнюком загіблага прэзідэнта) перамагла на выбарах у Сейм і Сенат Польшчы (https://nashaziamlia.org/2015/10/31/8107/). Хутка пасьля гэтага новым міністрам абароны краіны Антонам Мацэрэвічам была створана Падкамісія, прызначаная для паўторнага высьвятленьня прычын аварыі самалёта ТУ-154М у Смаленску. Натуральна, што ў такіх абставінах мы чакалі далейшых істотных зрухаў у аднаўленьні праўды пра тыя падзеі. Мы лічым іх прынцыпова важнымі й сочым за імі ўсе апошнія гады.

Далей »

100 гадоў першаму ў найноўшай гісторыі зьезду беларусаў-вялікалітвінаў

29 красавіка, 2017 | 9 каментарыяў

Гадлеўскі, Скірмунт

 

 

7 красавіка  1917 г. (25 сакавіка па старым стылі) у Менску адбыўся З’езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Прэ гэту вялікую гістарычную падзею  апавёў Анатоль Сідарэвіч, запісаў Сяргей Мікулевіч (узята адсюль:  http://nn.by/?c=ar&i=188642; нязначна адрэдагавана).

Рэдакцыя.

Далей »

«У кожным раёне Беларусі ёсьць свае Курапаты», — дасьледчык з Баранавічаў напісаў кнігу пра злачынствы савецкай улады

24 красавіка, 2017 | 10 каментарыяў

Татаранка 1Чым больш злачынныя ўлады, тым больш яны імкнуцца да таго, каб народ ня ведаў сваёй гісторыі. Відаць, таму цяпер у нас, бывае, даходзіць да таго, што некаторыя пачынаюць казаць у пазітыўным ключы пра часы былога СС ці Польшчы… Жыхар Баранавічаў Аляксандар Татаранка (гл. фота) рыхтуе да выданьня кнігу пра пасьляваенны перыяд гісторыі свайго рэгіёну. Пабываўшы ў многіх архівах, дасьледчык прыйшоў да высновы, што савецкая ўлада была акупацыйнай, а «маленькія Курапаты» існуюць каля многіх гарадоў (узята адсюль – http://www.svaboda.org/a/28251153.html, нязначна адрэдагавана).

Рэдакцыя.

Далей »

Найперш Незалежнасьць!

14 сакавіка, 2017 | 14 каментарыяў

Зварот

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Часова перапыняем серыю матэрыялаў, якая цяпер ідзе на нашым сайце, каб выканаць просьбу кіраўніка АК БПС-Самабарона Сяргея Высоцкага і выставіць важны зварот.

Рэдакцыя.

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 2: меркаваньне З. Пазьняка)

15 лютага, 2017 | 5 каментарыяў

Пазьняк 1

 

 

 

 

Літаральна на днях стаў вядомы адказ на галоўнае пытаньне 2017 году Зянона Пазьняка. Ён быў агучаны на чарговый сойме КХП. Падаем ніжэй адпаведны тэкст (узяты адсюль: http://www.bielarus.net/archives/2017/02/14/4708; карэктура наша). На колькі зь яго зразумела, што канкрэтна рабіць беларусу-вялікалітвіну, судзіць вам – наведвальнікам нашага сайта.

Рэдакцыя.

Далей »

Пісьмы з-пад шыбеніцы

8 студзеня, 2017 | 31 каментарый

Кастусь Каліноўскі

%d0%ba%d0%b0%d1%81%d1%82%d1%83%d1%81%d1%8c-%d0%ba%d0%b0%d0%bb%d1%96%d0%bd%d0%be%d1%9e%d1%81%d0%ba%d1%96 

 

 

(узята з: http://knihi.com/Kastus_Kalinouski/Pismy_z-pad_sybienicy.htmlhttp://arkushy.by/kalinouski/archives/pismy.htm)

 

 

 

 

Далей »

Адкрыты ліст і выклік на дуэль ад Шаміля Басаева

12 ліпеня, 2016 | Каментары (1)

Басаеў 110 гадоў таму (10.07.2006 г.) загінуў герой чачэнскага народу Шаміль Басаеў (гл. фота). За гэты час адбылося тое, што раней здавалася неверагодным – досьвед чачэнскага народу ў змаганьні з расейскімі імперцамі можа спатрэбіцца і нашаму беларуска-літвінскаму народу (грузінам, украінцам ён ужо спатрэбіўся…). У сувязі з гэтымі абедзьвюмя абставінамі падаем ніжэй ліст, які ў 2001 годзе Басаеў напісаў Піціну. Той не адказаў… Хто з гэтых двух асоб сапраўдны тэрарыст, а хто “тэрарыст” уяўны, штучна зьлеплены прапагандай і ўкінуты ў галовы людзей, вырашаць вам (узята адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2016/07/11/112688/dokument–otkrytoe-pismo-vyzov-shamilya-basaeva-v-adres-putina.shtml ; скарочана).

Рэдакцыя.

Далей »

Праект “Стратэгія разьвіцьця беларускай нацыі”

26 красавіка, 2016 | 36 каментарыяў

Мурзёнак 1Два месяцы таму ў нашу рэдакцыю зьвярнуўся беларус- эмігрант сп. Пётра Мурзёнак (гл. фота). Ён навуковец, доктар медыцынскіх навук, які ў 1990-я разам зь сям’ёй эміграваў у Канаду. Сёньня ня толькі працуе там, а і актыўна ўдзельнічае ў дзейнасьці беларускай дыяспары гэтай краіны (http://novychas.by/asoba/pjotra_murzjonak_belarusk_navu) – у т.л. зьяўляецца стваральнікам і выдаўцом часопіса “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ” (https://sakavik.net/). Тады (2 месяцы таму) сп. Пётра прасіў разьмясьціць на нашым сайце праект “Стратэгіі разьвіцьця беларускай нацыі”, які разам зь ім распрацоўвалі Алена Анісім, Аляксандр Кашо, Алег Трусаў, Ірына Шумская. Паколькі прайшло два месяцы, мы вырашылі выставіць на нашым сайце  Дапоўнены праект «СТРАТЭГІІ» (па стане на 25 сакавіка 2016 года), які мы ўзялі адсюль: https://sakavik.net/2016/04/02/%D0%B4%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B5%D0%BD%D1%8B-%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B5%D0%BA%D1%82-%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%8D%D0%B3%D1%96%D1%96-%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B2%D1%96%D1%86%D1%86/ (аўтарская арфаграфія ў цэлым захаваная).

Далей »

Нядаўна сьвет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы (частка 2)

28 лютага, 2016 | 67 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Дзень мовы 75. Старое-новае ў наш час…

У 2014 годзе на піке агрэсіі супраць Украіны ўвесь сьвет пачуў новую для сябе ідэалагему расейскага імперыялізму “рускі мір” (хаця на самай справе гэтая ідэалагема захоўвалася ў заплесьнявелым склепе імперскіх ідэалагем зь ХІХ ст.). Яе раптам узяліся прапагандаваць многія. Але найбольшае значэньне мела тое, што сярод прапагандыстаў былі такія асобы як прэзідэнт РФ Пуцін, патрыярх РПЦ МП Кірыл (гл. фота), міністар замежных спраў Расеі Лаўроў (http://www.svoboda.org/content/article/26855650.html#page=1 ; https://www.youtube.com/watch?v=pZz1wN7BHOg ; http://rg.ru/2015/11/02/lavrov.html ; http://politrussia.com/society/russkiy-mir-918/).

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы