nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Кавалак праўды праз 17 гадоў

красавік 17, 2018 | 44 каментарыя

 

Нягледзячы на ўсе недахопы, у сучасных СМДІ яшчэ зрэдку можна натрапіць на інфармацыю, якая раскрывае падаплёку ранейшых падзей, зьмест якіх у свой час заставаўся закрытым покрывам таямніцы. Прыклад такой знаходкі – адзін зь нядаўніх матэрыялаў Зьмітра Панкаўца ў Нашай Ніве пад назвай “Рэдактар амерыканскага Buzzfeed пакінуў захапляльныя ўспаміны пра Беларусь” (гл. https://nn.by/?c=ar&i=207922). Паколькі гэты артыкул хутка зьнік са старонкі сайта НН, мы вырашылі яго выставіць на нашым сайце, падаць некаторыя каментары ў НН да яго і дадаткова каротка пракаментаваць.

Рэдакцыя.

 

 

1.

Бен Сьміт (гл. першае фота ўпачатку) — галоўны рэдактар найпапулярнейшага амерыканскага сайта Buzzfeed. У сваім блогу ён выклаў допіс аб Беларусі 2001 года, калі ён у якасьці карэспандэнта Wall Street Journal асьвятляў выбары ў нашай краіне.

На той момант Бену Сьміту было 24 гады, ён прыехаў у нашу краіну з марай «пабачыць канец гісторыі й росквіт дэмакратыі».

«Краіна тады была вядомая як апошняя дыктатура Еўропы – адсталая дзяржава ў савецкім стылі, якой кіраваў былы калгасны бос Аляксандр Лукашэнка. Карэспандэнты з кожнага буйнога замежнага выданьня сабраліся, каб паглядзець канчатковае падзеньне камуністычнага даміно», — піша Бен Сьміт.

Падчас гэтай паездкі Сьміта захапіў Мінскі трактарны завод: гіганцкая ўстанова, дзе працавалі 20 тысяч чалавек. «Завод, верны сваім савецкім караням, вырабляў усё па сваёй логіцы, а не па запатрабаванасьці рынку. Трактары чысьцілі сьнег на вуліцах Менска, трактары стаялі нявыкарыстаныя ў калгасах, бо не было грошай на саляру, а палі аралі коньмі». Кіраўніцтва завода так і не пусьціла амерыканца на вытворчасьць, хаця ў выніку ён усё адно напісаў артыкул «Трактар у кожнай дзірцы».

Чаму ўвогуле Сьміт вырашыў падзяліцца беларускімі ўспамінамі? Бо лічыць, што самыя вялікія памылкі дапусьціў менавіта ў нашай краіне.

«Я шмат думаў аб тым, што зрабіў з маладым беларускім актывістам Аляксеем Шыдлоўскім (гл. другое фота ў пачатку)», — кажа Сьміт. Актывісту «Зубра» Шыдлоўскаму на той момант было 22 гады, сустрэча праходзіла ў нейкай «паўпадвальнай кавярні». «У любым іншым месцы па-за Беларусьсю грубае і фармальнае абслугоўваньне здавалася б савецкім. Але тут усяго праз 10 гадоў пасьля падзеньня СССР — гэта было занадта рана для настальгіі».

«Ён быў яўна скандаліст, малады хакеіст у чорнай скураной куртцы. Ягоная англійская была настолькі ж кепская, як мая руская, таму мы стасаваліся на сумесі дзьвюх моваў», — піша Сьміт.

Ён адзначае, што Шыдлоўскі быў больш шчырым, чым большасьць іншых апазіцыянераў. У такой размове ён адзначыў, што рэгулярна ездзіць у Польшчу, каб атрымаць там грошы, якія прыходзяць яго арганізацыі ад ураду ЗША. «Гэта была самая гучная навіна, якую я атрымаў, працуючы журналістам», — адзначае журналіст.

У выніку Бен Сьміт са сваім артыкулам трапіў на трэцюю старонку Wall Street Journal, дзе пісалася наступнае: «Аляксей Шыдлоўскі — сучасны еўрапейскі рэвалюцыянер, яго зброя — налепкі й вулічныя акцыі. Ягоны праціўнік — савецкі, аўтарытарны прэзідэнт. І большая частка фінансаваньня апазіцыйнай моладзі ідзе ад ураду ЗША: «Яны пераводзяць грошы ў еўрапейскія банкі ў Польшчы, мы вывозім іх». Сьміт адзначае, што публікацыя была праўдзівай і нязручнай для амерыканскіх уладаў, бо яны хацелі гэта схаваць.

На адным з наступных прыёмаў у амерыканскіх пасольстве адзін з дыпламатаў Джон Кунстадтэр абвінаваціў Бена Сьміта ў безадказнасьці. Маўляў, Шыдлоўскага пасьля таго інтэрв’ю зьбілі й арыштавалі. «На працягу многіх гадоў я думаў пра Шыдлоўскага, турбуючыся аб тым, што з ім стала».

«Мы гулялі па пустых бульварах, дзівіліся на помнікі Леніну і Дзяржынскаму. Я жыва згадваю наведваньне сельскай крамы, асартымент якой складаўся з засохлых баклажанаў. Кожны з нас мог адчуць магію СССР. Мы атрымлівалі асалоду ад апошняй дыктатуры Еўропы», — дзеліцца ўспамінамі Сміт.

Што тычыцца саміх выбараў, то амерыканскі журналіст бязьлітасны. «Гэта быў разгром. ЗША аб’ядналі раздробленую апазіцыю вакол сумнага кампраміснага кандыдата, старэючага прафсаюзнага лідара Уладзіміра Ганчарыка, у якога ніколі не было шанцаў» (гл. фота – Ганчарык справа, Домаш – зьлева). Але ніхто і ня верыў, што праз 16 гадоў пасьля тых падзеяў Лукашэнка ўсё яшчэ будзе кіраваць Беларусьсю.

Згадка пра МТЗ была невыпадковай. Аўтар кажа, што там вырабляліся і пускавыя ўстаноўкі для Пакістана. Намякае, што нешта маглі рабіць і для Ірака.

Летась Бен Сьміт пачаў гугліць імя Аляксея Шыдлоўскага. Пасьля чаго знайшоў, што той цяпер жыве ў Празе, працуе ў гатэлі. Пасьля таго інтэрвю ў 2001 годзе ён не трапіў у турму, як пераконваў адзін з супрацоўнікаў пасольства ЗША. Сьміт шмат разоў выходзіў на Кунстадтэра, але так і не атрымаў ад яго адказу, чаму ў той дзень ён так сказаў.

Аляксей Шыдлоўскі пракаментаваў для «НН» матэрыял Бена Сьміта. Ці сапраўды існаваў такі канал перадачы грошай з ЗША ў Польшчу для «Зубра»? «Не, альбо я пра яго нічога ня ведаю».

«Я пра тое, што інтэрвю ў 2001 годзе выйшла і пра што я там быццам бы казаў, даведаўся аж цяпер. Была размова ў рэстаране «Грунвальд» пад вячэру і піва. Я амаль ня ведаў ангельскай, ён ведаў толькі ангельскую. Таму, думаю, такія вынікі «інтэрв’ю», — сказаў Аляксей”.

(канец артыкула Зьмітра Панкаўца)

 

2.

Некаторыя каметары.

 

Пятро Касьнерык / 11.04.2018 / 15:38

“АДЗІНЫ кандыдат” самы настаяЩИ  камуняка!

Біяграфія:   Уладзімер Ганчарык, нарадзіўся 29 красавіка 1940 году.

Першы сакратар Любанскага райкаму  ЛКСМБ (1965-70), інструктар Мінскага абкаму КПБ (1970-71), сакратар Дзяржынскага райкаму КПБ (1971-73),  Першы сакратар Чэрвеньскага райкаму КПБ (1976-82), намесьнік загадчыка аддзелу аргпартработы ЦК КПБ (1982-84),  другі сакратар Магілёўскага абкаму КПБ (1984-86). Старшыня Беларускага рэспубліканскага савету прафсаюзаў з 1986 года.  В девяностые годы душил зарождающиеся независимые профсоюзы, и сумел просидеть в кресле председателя Белсовпрофа ПЯТНАДЦАЦЬ (!!!) лет, до начала XXI века. И вдуг бац, Гончарик, вместо ухода на пенсию, “единый кандидат от демократических сил на президентских выборах 9 сентября 2001 года”.

 

Мент паганы / 11.04.2018 / 22:10

Дык рабілі і робяць пускавыя. Праўда не на МТЗ, а на коловых цягачоў, гэта праз дарогу. А на МТЗ – “Шылкі” клеілі. І ўвогуле ўвесь гэты “клястар” у Завацкім раёне перш за ўсё пад “абаронку” быў і ёсьць заточаны. І падшыпнікавы (авіацыя), і МЗКТ (сараканожка для “Сатаны”), і МАЗ (сараканожка для “Цэліны”), гугліце, карацей…  Коні, Зубры, Край, дарэчы – гэта ўсё ні пра што. Шмат вясёлага было 17-20 год таму. Нават Чэ Гевара на налепках Белага Легіёну быў. А вось што Ганчарыка наперад высунала не ГБ, прынамсі, ня толькі ГБ, але і ЗША – вось гэта нумар. Застаецца ўзгадаць Булгакава з несьмяротным пра хаўрусьнікаў.

 

BND / 12.04.2018 / 19:42

Не надта б я давяраў гэтаму журналісту. Аналізуючы змест леваліберальнай амерыканскай прэсы апошняга пяцігоддзя, складваецца адчуванне, што аўтары там брэшуць, што пашыраюць дзікія чуткі, што схільны да вельмі спецыфічнага аналізу і перакручвання фактаў – каб задаволіць густы сваёй мэтавай аудыторыі.. Па-праўдзе, неяк раней быў больш высокага меркавання аб амерыканскай журналістыцы, а па факту – тое ж БТ, аднак амерыканскае. Розніца, канешне, у тым – што ёсць канкурэнцыя, свабода меркаванняў, хаця, абмежавальным інструментам выступае грамадскае шэльмаванне – “сэксіст”, “расіст” і г.д.

 

Алесь Астроўскі / 11.04.2018 / 18:17

Два павучальныя моманты, якія патрабуюць акцэнтаваньня і далейшага дасьледваньня:
1. У 2001 г. па ўсіх параметрах на этапе вызначэньня “адзінага ад апазіцыі” зь пяці прэтэндэнтаў перамог Сямён Домаш. І раптам “адзіным” становіцца абсалютна бесперсьпектыўны Ганчарык (?!). Цяпер ведаем, што здарылася: “ЗША аб’ядналі раздробленую апазіцыю вакол сумнага кампраміснага кандыдата, старэючага прафсаюзнага лідара Уладзіміра Ганчарыка, у якога ніколі не было шанцаў“. На сёньня застаецца даведацца ПРЫЧЫНУ такога рашэньня.
2. Калі грошы ад ураду ЗША для “Зубра” ішлі не праз Польшчу, дык праз што?

 

3.

Ад рэдакцыі

Карацей, адкідаем менш істотнае і выдзяляем галоўнае: аказваецца, вось якія ў нас – беларусаў-вялікалітвінаў – БЫЛІ і, што яшчэ важней, ЗАСТАЮЦЦА СЁНЬНЯ “памочнічкі ў змаганьні з прамаскоўскай дыктатурай”. Цяпер зразумела, чаму гэтая дыктатура сядзіць на шыі нашага народу вось ужо чвэрць стагоддзя!…

 

 

44 каментарыя

  1. Павел Біч кажа:

    Наколькі я ведаю кандыдатуру Ганчарыка апазіцыя падтрымала таму што ён быў з колаў наменклатуру і тым хацелі каб наменклатура падтрымала апазіцыю. Цяпер мы бачым што з гэтага анічога добрага не атрымалася.. Але сп. Астроўскі верный свайму коніку – тэорыі Змовы – хоча сказаць што яго праталківалі ЗША каб падтрымаць Лукашенку. А калі б апазіцыя патрымлівала б кандыдатуну Домаша, яна што перамагла б? Мяркую Не. Як жа трэба ненавідзець Захад каб успомніць падзеі 17 гадовай даўніны каб яшчэ раз лягнуць Захад.

    • Мандарын кажа:

      На сойме БНФ я тогда говорил, что выборов нет в принципе и посему выбор между Гончариком или Домашем- есть выбор несущественный, непринципиальный. Но лидерам БНФ пообещали бабла под Гончарика, который, кстати, они получили и благополучно распилили меж собой. Посему выборов не было. Избирательной кампании не было. Была ходка за деньгами под шильдой выборов.

  2. З...лы беларус кажа:

    Як ні прыкра, а гэта праўда – пры дапамозе Мілінкевіча і «нашых» амерыканскіх сяброў моцнага кандыдата Домаша ў апошні омант падмянілі на непрахаднога Ганчарыка каб «наш» прэзідэнт кіраваў спакойна …

  3. Vital Makaranka кажа:

    сп. Алесь Астроуски , напишыце, кали ласка, свой мабильны – хутка буду у гародни, хацелася бы сустрэцца. makvitt@gmail.com

  4. Павел Біч кажа:

    У першыню на расейскіхпалітычных Ток-шою пачалі узгадаваць постмодернізм. Гэта з сувяззю немагымасці дакапацца да ісціны ў справе Скрыпалей і атрутай ў Сыріі. З гэтага тупіка ў якім апынулася уся палітыка варта выбірацца праз увядзенне ў разгляд псіхічных асаблівасцяў народаў. Гэта называюць нацыяналізмам, але ад гэтага анікуды не децца. Сп. Астроўскі і Рэдакцыя, а як вы думаеце?

  5. ліцьвін кажа:

    ”Шыдлоўскі быў больш шчырым, чым большасьць іншых апазіцыянераў. У такой размове ён адзначыў, што рэгулярна ездзіць у Польшчу, каб атрымаць там грошы, якія прыходзяць яго арганізацыі ад ураду ЗША. «Гэта была самая гучная навіна, якую я атрымаў, працуючы журналістам».”
    І што тут для нас новага ці сенсацыйнага? Толькі тое, што амерыканскі журналіст наіўны і малады, яшчэ не разабраўся ў жыцці і ў амерыканскай дэманкратыі. Што такое наша і расейская апазіцыя? Гэта супрацоўнічанне нашых, расейскіх і амерыканскіх спецслужб, каб трымаць пад кантролем пасіанарную частку грамадства і весьці іх дзейнасьць патрэбным для ўлад шляхам. Тых, хто паверыў у дэмакратыю і выбіваўся з патрэбнага ўладам накірунку ”выхоўвалі” у месцах ”не столь отдалённых”, а буйных ( Немцоў, Лебедзь, Гончар, Захаранка, Гонгадзе і шмат іншых” выкрэслівалі. А паслухмянныя Лябедзька, Рамішэўскі, Северынец плённа працуюць у апазіцыі, атрымліваюць ”гранты” і як я думаю атрымаюць і неблагія дзяржаўныя пенсіі.
    Мяне канечна здзівіў трагічны лёс Захаранкі, чалавек па сваёй прафесіі і палажэнню павінен быў ведаць, што боркацца з уладай бессэнсоўна. Пайшоў у адстаўку і сядзі ціхенька і не рыпайся, а ён усё хацеў нешта даказаць. Шкада., чалавек ён быў неблагі.
    Так называемую апазіцыю маскоўская мафія скарыстала, каб скалупнуць савецкую ўладу, а зараз алігархія і новая буржуазія выкарыстоўвае, каб культывіраваць антысаветызм, нішчыць памяць аб Савецкім Саюзе. Сёння дзейнасьць Пазняк у 90-ыя гады выглядае наіўнай, хаця і шчырай. Ён зьвярнуўся да мас,а трэба было ў першую чаргу абперціся на кіруючую эліту, паабяцаць ім чаго яны хочуць, а Расеі паабяцаць, што ”мы з вамі на вякі”. Але якім хітраж…м трэба было быць. А Пазьняк Паэт, паэты няздольныя на палітычныя каварствы…
    Паўлу Бічу. Плюньце вы на Скрыпаля і атрута ў Сірыі. Гэта толькі повад. Істынная супярэчнасьць у тым, што Масква перастала плаціць дань ЗША у выглядзе пакупкі амерыканскіх каштоўных папер. Зараз па некаторых прыкметах дасягаецца згода, аб чым сведчыць рост кошта барэля нафты. І ўсё становіцца як мае быць…

  6. Павел Біч кажа:

    Тое што Масква калісьці плаціла дань ЗША – гэта вышей за мае разуменне. Адчуваю што гэта нешта з тэорыіі Змовы, якую я не прызнаю. Вектар дрэйфа сп. Ліцьвіна мне здаецца зразумелым – Расея. Менавіта там такія погляды самые распадсюджаныя.

  7. ліцьвін кажа:

    Павел. Прычапіліся вы да ”Тэорыі Змоў” і яна вам нібыта ўсё незразумелае тлумачыць. На самай справе Улада нідзе і ніколі не дае поўнай інфармацыі масам, каб гэтыя масы не здурнелі, бо электарат можа ўспрымаць абмежаваную колькасьць інфармацыі. Электарат (масы, народ) кормяць інфармацыйнай баландай, гэткай разжіжанай пахлёбкай, якую рыхтуюць падрыхтаваныя кухары (журналісты) Масы, электарат не здольны асэнсовываць голыя факты, яму патрэбныя разжованыя, перапрацаваныя, пераварывамая разумовая кашка ці пахлёбка. Розным інтэлектуалам падкідываецца больш складаная інфармацыйная ежа, кшталту НЛО, штучны інтэлект, сталінскія рэпрэсіі і г.д. Вы ж як навуковец бярэце факты і потым з фактаў пачынаецце выбудовываць уласную версію.
    Дэмакратыя ўрэшце абараняе разумных і багатых ад нішчэбродаў. Спроба савецкай улады стварыць грамадзкі кансэнсус між разумнымі і разумовымі нішчэбродамі скончылася вялікай п’янкай і развалам вялікай краіны. Гэта быў тупік!
    Разумным, працавітым трэба даваць свабоду. Нішчэбродаў, жулікаў, прахіндэяў трэба ставіць у рамкі. Як кітайцы!

  8. мінак кажа:

    ”Всякая власть есть непрерывный заговор.”
    О. Бальзак

  9. Павел Біч кажа:

    Pavel Bich Между тем, пришли вести, что взбунтовались и остальные войска. Нерон узнав об этом во время пира, изорвал донесение, опрокинул стол разбил оземь два любимых своих кубка и, взяв у Лукусты яд в золотом ларчике, отправился в Сервилиевы сады. Самых надёжных вольноотпущеников он отправил в Остию готовить корабли, а сам стал упрашивать преторианских трибунов и центурионов сопровождать его в бегстве. Но те или уклонялись или прямо отказывались, а один даже воскликнул: “так ли уж горестна смерть?” ….С первых же шагов удар землетрясения и вспышка молнии бросили его в дрожь. Из ближнего лагеря до него долетели крики солдат, желавших гибели ему, а Гальбе – удачи. Он слышал, как один из встречных прохожих сказал кому -то : “Они гонятся за нероном; А другой спросил: “А что в Риме слыно о Нероне?” Конь шарахнулся от запаха трупа на дороге, лицо Нерона раскрылось, какой-то преторианец узнал его и отдал ему честь.
    Управление
    НравитсяЕще реакции · Ответить · 12 мин.

  10. Павел Біч кажа:

    Ўчора быў на Чернобыльскім шляху – 300-400 человек сёння супраць 30-40 тыс ў пачатку 90-х. І гэта старая апазіцыя не прымае як доказ паразы апазіцыі!. Здаецца беларусы чемпіёны по спасобносці робіць добры выгляд на тварах пры самым кепскім реальным становішчы. Дошлі чуткі што на нейкім регулярным сборышчы інтелектуалоў, адын з іх ізрек. што трэба меняць свядомасць народу. а не бегаць па улічным акцыям. Гэта неглупы челавек – Нікалюк. А тое што я пішу аб гэтым ужо гадоў 10 запар, ніхто і не ведае. Колькі ім спатрэбіцца яшчэ гадоў каб зразумець што нішто так моцна не дзейнічае на свядомасць як назва народа. Я ж паказаў што назва народа гэта яго код,а яны ўслед за Багушэвічам твердзяць як попкі што кодам нацыі ёсць яго мова. Паступова разачароўваюся ў паляках. Яна цяпер пачынаюць казаць што украінцы і рускіе гэта амаль адзіны народ… Можа яны – як і рускіе сільные ў стратэгіі – , але ў тактыцы поўные ідыёты.

    • Мандарын кажа:

      І гэта старая апазіцыя не прымае як доказ паразы апазіцыі!.

      Это не оппозиция. Не называйте того, чего не существует. Грантовые организации на службе у Запада.

  11. ліцьвін кажа:

    ”Сутыкненні розных узроўняў сьвядомасьці – гэта барацьба на выжыванне.
    ”Плённы чалавек” і ”чалавек агрэсіўна-актыўнай большасці” – гэта два антыподы, бо ”агрэсіўна-актыўны троечнік” разбурае тое, што намагаецца стварыць ”плённы чалавек”. Для ”выдатнага чалавека” падыход ”троечніка” з’яўляецца Разбурэннем, вяртанем да прымітыўнай свядомасці біялагічнай істоты. Такі падыход разбурае ўсё яго папярэдняе жыцьцё, яго дасягненні, яго розум, яго жыцьцёвую філасофію Жыццё ”біялагічнай істоты” несьвядомае, яно сьвядома наогул нічога не вырашае, бо з’яўляецца гноем Гісторыі.
    Рэйтынг усяго грамадства можа за сьвядомае жыццё пакалення, пры яго жаданні і моцных валявых намаганнях, падняцца на адзін бал. Каб падвысіць рэйтынг нашага грамадства, стварыць эліту, колькі спатрэбіцца гістарычнага часу?
    Колькі намаганняў прыкладае ўлада, каб выпрацаваць тыя рэфлексы і стэрэатыпы жыцця, якія дазволяць стварыць грамадства інэртнае, кіруемае, прадказальнае, якое прывыкла да гарантаванай пайкі і не мае патрэбы ў свабодзе?” ”Чалавек Хвалі” 2001 год. З кніжкі ”Дзень, калі загінуў Апалон”

  12. Павел Біч кажа:

    Паўтараючы “зады” заходняэўрапейскай думкі (неодарвінізм) тав. Ліцьвін адносіць сябе да эліты нашага грамадства. Трымаючыся тэорыі Змовы, і думкі аб асобнай ролі Расеі ў Свеце, ненавідзя Захад, ён тыповы прадстаўнік Рускага праваслаўнага Свету. Як суадносіцца з яго Нікам для меня таямніца. Нейкі садамахізм і шызафрэнія.

  13. мінак кажа:

    літвяк / Адказаць
    29.04.2018 / 10:32
    из Гродно,”…События последних лет привели к национальной консолидации и невиданному
    подъему патриотического духа ,а для России это самое главное.”
    Под’ём ёсьць, а Ідэіі няма, стратэгіі няма, лідэраў няма, маскоўскія ”чубайсы” сотні міліярдаў даляраў вывозяць за мяжу, дзяцей і ўнукаў эвакуіравалі на Захад, іхняю стратэгію выклаў Деріпаска ( чытайце ”Брыгадны генерал”). Расія ператварылася ў каланіяльны сыр’явы прыдатак Захаду. Расейскі ”савецкі праект”на гэтым фоне выглядае як геніяльны… Між тым амбіцый у вас, расіян, і сёння вышэй даху. А першы грэх — Пыха! Вось вы жывяце ў Гродне, а мову так і не засвоілі. Чаму??
    А ў нас, былых савецкіх людзей, душа баліць за разрабаваную Расію! І за Сібір, некалі мы там збудавалі цэлы горад. І за Дальні Усход, ”зямля хоць і далёкая, а нашаньская ( савецкая)”

    https://nn.by/?c=ar&i=208253

  14. Павел Біч кажа:

    Мы разам з ліетувісамі, палякамі і украінцамі жывём на мяжы двух цывілізацый – эўрапейскай і рускай і таму у нас ёсць прыхільніх абодвух. Адкінем кліматычные, гістарычные, ментальные, культурные умовы… і паспрабуем высветліць колькі у нас тых і іншых, зыходзчы з таго колькі іх у нашых суседзяў Праэўрапескага элемента у паляках 95%, у ліетувісаў- 95%, у рускіх 15%, у украінцаў 65%. Складываючы гэтые лічбы і падзеліўшы сумму на чатыры, атрымаем што у нас праэўрапейскага элемента павінна быць амаль 70%. Тое што у нас яго каля 30% есць вынік нашай новай назвы “беларус” (белый рускі). А як думаеце Вы?

    • Мандарын кажа:

      А я думаю, что вы пишите бред.
      И вообще западный и националистический проекты в Беларуси провалились. А что, сколько и почему- да какая теперь разница? Поезд ушел.

  15. Павел Біч кажа:

    Кастусь, ты усё ж такі Ліцьвін ці Мінак? Меня ты не абдурыш. Бяры нік “Расеец”

  16. мінак кажа:

    ”Мы…жывём на мяжы двух цывілізацый – эўрапейскай і рускай”.
    У еўрапейскую цывілізацыю мы маглі ўвайсьці толькі ў 1991–93 гадах. Але амерыканцы гэты шанец прафукалі, Беларусі не дапамаглі, палічылі, што Расія для іх важней і можна шмат з Расеі пацягнуць матэрыяльных і фінансавых сродкаў. Зараз мы можам абперціся толькі на расейскую цывілізацыю, але яна ідыялагічна, эканамічна і фінансава недасканалая, моцна саступае савецкай цывілізацыі. Найлепшы варыянт — гэта стварэнне перафарматыраванага абноўленага СССР–2, дзе ўсе краіны маюць статус суб’ектаў міжнароднага права, але маюць адзіную эканамічную прастору, жорстка кантралююць знешні гандаль, выходзяць з ВТО, абпіраюцца на ўласную вытворчасьць, уводзяць планавае вядзенне гаспадаркі і гэтак далей. Праблема ў тым, што новая расейская буржуазія і расейскі алігархат супраць. У выніку постсавецкую прастору чакае стагнацыя, заняпад і ўрэшце разбурэнне і гібель. Нават Украіну, Казахстан і саму Расею знешнія сілы раздзяруць на часткі. Прыбалты, як толькі перастануць атрымліваць датацыі з Еўрасаюза, ператворацца ў тую самую ”Арменію”.

  17. Павел Біч кажа:

    Мікола Lit Lit параіў мне не цапляцца да жамойтаў-летувісаў. Я цапляюся да ніх толькі таму што не ведаю як іх правільна называць і каб самім вызначыцца як нам самім называцца адрынуўшы назву “беларус”. Мікола іх называе іх “летувяй”. Якшто гэта правільна, то нам трэба так іх і называць. Давайце скончым гэты балаган па абразам у бок гэтага народу. Адкінуўшы рускі слой з яго назвай нас “беларусы”, мы трапляем ў польскі слой з яго назвай нас “літвіны”. Але якшто палякі пачнуць нас называць “літвіны”, то на гэтым можна пакуль спыніцца. Але як яны тады паразумеюцца з летувяямі? А што у нас пад польскім слоем? Украінскі? З яго праваслаўем і “славянскай” мовай? Як далека нам да нашай ідэнтычнасці. Як глыбока нас закапалі! А ці не распаўсюджаны паўсюль такія закопы адных народаў іншымі??? І “Нічаго” жывуць напалову закапаныя. Мікола чакаем тваіх парад!

  18. ліцьвін кажа:

    І. ” Панаванне Захаду выбудоўваецца на ўкараненне ў масавую сьвядомасьць амерыканскіх культурных і сацыяльных стандартаў спажывання ў якасьці эталоных. Дзеля гэтай мэты ў кожным грамадстве выбіраюцца рэферэнтныя суполкі, якія мэтанакіравана заражаны гэтымі стандартамі. Рэферэнтные – гэта тыя, з каго будуць браць прыклад усе астатнія. Гэта законадаўцы меркаванняў, думак, светапоглядаў, моды…
    Напрыклад, гарадская ці сталічная моладзь з’яўляецца реферэнтнай групоўкай для правінцыйнай, якая імкнецца браць прыклад з сталічнай і па магчымасьці трапіць у яе шэрагі. Для жыхароў меньш развітых краін стандарты жыцця жыхароў развітых краін таксама робіцца ўзорам.
    Сацыяльная псіхалогія тых, хто імкнецца браць прыклад з эталоных суполак, робіцца непонавартаснай і нават хворай. Чужы сацыяльнакультурны стандарт, недасяжны для жадаючых да яго далучыцца, нараджае незадаволенасьць сваім жыццёвым становішчам, гэтым людзям ўжо немагчыма змірыцца з недасяжнай адлегласьцю між жадаемым і магчымым. Узнікае феномен масавага адлучанасьці ад сваёй культуры, сваёй краіны, сваёй сацыяльнай суполкі, сваёй прафесіі. Людзі кідаюць сваю культуру і не прыходзяць у тую, да якой імкнуцца.
    Гэткі памежны стан завецца ‘’маргіналізацыяй’’. Маргіналамі былі тыя, каго ў СССР з пагардай называлі ‘’саўкамі’’ – глыбока пакутаючых ад комплекса непоўнавартасьці грамадзян СССР, што хварэлі да непадзельнай любві да Захада і ненавідзелі Савецкую Радзіму. Зараз гэты псіхатоп з’яўляецца падмуркам для ліберальнай пятай калоны.
    Рэпрезентатыўны авангард не столькі далучае да сваёй субкультуры, колькі ”разврашчает” тых, хто з імі ідзе. У пераймальнікаў узнікае ўтапічная сьвядомасьць, заснаванае на нерэалістычных чаканнях – хвароба памежнай асобы, што завязла на мяжы двух культур. Гэта і ёсьць маргінальнасьць…
    Але стратэгам аднапалярнага свету мало спакусіць масы перэферыі. Ім трэба схіліць на свой бок нацыянальныя эліты заваёваемых краін, перарабіць гэтыя эліты ў сваіх памагатых. Тут узнікае кансенсус між заібіраванымі кампрадорскімі элітамі і ідучымі за імі масамі. Кампрадорскія эліты ўкараняюць капіраванне чужой культуры як абавязковай умовы капіравання чужога стандарту жыцця. Кампрадорскія эліты перш за ўсё ў галіне культуры дабравольна прысягаюць Захаду (Усходу), масы гатовы іх у гэтым зразумець. Узнікае згода палітыкі і эканомікі здрады, кампрадорская палітыка робіцца асновай політычнай капітуляцыі…”
    Такія апазіцыянеры як Алексей Шыдлоўскі мабыць з’яўляліся і з’яўляюцца ”рэферэнтнымі асобамі”, прыкладам для маладых маргіналаў…
    ІІ…

  19. Павел Біч кажа:

    Тав. Минак, хопиць весци прарасейскую прапаганду. У свеце идзе перазмеркаванне працы. Больш развитыя народы бяруць сабе больш цикавую и легкую працу, дурням застаецца цяжёлая и дзешовая. И тут аничога не зробишь. Немцы будуць вырабляць авта, румыны выросшчываць винаград для немцав, а руские будуць качаць нафту и газ для немцав и румынав. Але ёсць народы паразиты якия хочуць тольки камандаваць.

  20. Павел Біч кажа:

    Тое што напісаў ў апошнім каментары Ліцьвін з большага правільна. За выключэннем можа таго што на яго думку існуюць злыя сілы. якія разбэшчываюць адсталые народы. Але ёсць адзін фактар. які Ліцьвін не улічвае. Гэта добраахвотнасць адсталых пераймаць тое што робіцца ў перадавых краінах. Паглядзі на моду вопраткі. Зарадыўшыся гдесьці ў Парыжы, яна пераможна ахоплівае увесь Свет. Ці яна распаўсюджваецца гвалтам? Тое ж датычыцца усяго астатняга. Адшукваць паўсюль злыя сілы ці гэта не сатанізм? Цяпер гэта імкненне ахапіла Расею. Яны гатовыя напасць на усіх каб тыя не напалі на іх – вось іх апраўданне сваёй агрэсіўнасці.. Але ім – расейцам – спачатку трэба деманазаваць тых на каго яны сабраліся напасць… і тут яны экстрапалюць да яўнай хлусні. Напрыклад, каб напасць на Украіну, яны дэманізавалі спачатку бендераўцаў, раздуў да вялікіх памераў злачынства якія робяць ў часы вайны усе варагуючыя бакі, Потым яны пачалі казаць што калі мы уйдём з Данбаса, то нам пачнецца генацыд мясцовых. Гата стандарт паводзін рускіх на гэтым Свеце. І таму яны не эўрапейцы. А нам трэба выбіраць хто мы.

  21. Павел Біч кажа:

    Pavel Bich На базе беларусшчыны выхаваць нацыю (аднавіць у людзей гонар і годнасць аб якіх марыць сп. Высоцкі) немагчыма. таму што яна мае прыніжальны. халопскі. селянскі характэр. Для таго і была нам прышчэплена назва “беларус” каб на века прывязаць нас да Расеі (выраз Кацярыны).. Але прывязаць можна толькі асіміляваўшы, г.з. знашчыўшы ўсё нацыянальнае.. Назва “беларус” пазбаўлена адметнасці, а без яе любоў да чагосьці немагчымая. В. Булгакоў назваў назву “беларус” слабою, г.з.пазбаўленай адметнасці. Няўжо сп. Высоцкі так цяжка ўсё напісанае мною зразумець? Таму мы за узнаўленне літоўскасці у нашых людзей. Ах, яно не пахне праваслаўем і рускасцю (украінствам) так любімымі вамі !? Так эмігруйце ў Украіну. Не выконвайце тут у нас Загад Кацярыны па прышчапленню нам назвы “беларус”. Пара ужо вызначацца.

  22. Павел Біч кажа:

    Як працуе ФБ дагэтуль не разумею. Напісаў два каментары пад артыкул С. Высоцкага. Першы паспеў пераставіць на дадзены сайт, а другі больш важкі аб тым як назва “беларус” шкодзіць апазіцыйнаму руху. некуды знік. Сяргей, прызнайся. ты яго прыбраў?. Але якшто ты так палохаешся крытыкі, то гэта ужо канчаткова дае мне магчымасць зразумець тебе. Твая пыха забівае у табе твой розум.

  23. Павел Біч кажа:

    Pavel Bich У сваім адказе сп. Высоцкаму, я патлумачыў чаму наш народ чураецца беларускасці. Цяпер аб шкоднасці назвы “беларус” ў палітычным аспекце. Гэтая назва корнем “рус” ствярджае што мы з’яўляемся прыроднымі рускімі, толькі сапсаваныя польскім уплывам. Корень ў словах важнейшы за прыметнік “белы” і таму народ верыць ў сваім месцы ў рускай цывілізацыі. і таму ён гатовы мірыцца з недахопамі ужо часта рускай цывіілізацыі – беззаконні, хлусні, гвалту… ў яе цяперашнім варынце – путінізму. А апазіцыя цягне народ ў іншую цывілізацыю – эўрапейскую. А народ не ідзе на гэта. Ён прывязаны назвай “белый рускі” да Расеі. Аб гэтай прывязцы ясна казала Кацярына яшчэ ў 1796 г.. Вось і ўся таямніца
    палітычнай пасіўнасці нашага народу. Зламаць гэтую пасіўнасць можна толькі паваротам нашых людзей да слаўнага нашага мінулага як Літвы і літоўцаў. Самі жамойты называюць сабе літувяйямі і таму назва “літовец” вольная. Ею расейцы, забараніўшы гэты наш саманазоў замацоўваюць у нас “расейшчыну, якая як піша сп. Вусаў у нас перамагае. Назва “літвін” за якую цяпер шмат хто агітуе мае прамежкавае польскае паходжанне. Пакуль яно не перажкаджае адраджэнню нашых людзей. але лепей усё ж такі вярнуцца да сваёй прадвечнай назвы.- літоўцы. Пагатоў палякі літвінамі называюць літувяяў і нас літвінамі называць не стануць. Нагадаю выраз экзістэнцыялістаў – ўсё што заслугоўвае увагі і вядзе да перамогі робіцца па прынцыпу – але пан, але прапаў. Паспрабуем выратавацца праз літоўскасць. Гэта лепей чым ціха чакаць смерці.

  24. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя і сталые чытачы сайта, так у нас ідзе беларусізацыя, ці Не? С аднаго боку – помнік Касцюшке, а з другога выснова сп. Усава (мненне якога я вельмі цаню), что ані улада. ані апазіцыя не могуць русіфікацыю спыніць. Тое што Усаў узгадал уладу, мне спадабаецца. Гэта падтвярджае нашу – літоўцаў/літвінаў- устаноўку. что там ва уладзе таксама чураюцца беларусшчыны як яе чураюцца і ў народзе і ў апазіцыі (ў апазіцыі куча сац.дэм. партый якія змагаюцца за правы і дабрабыт “трудяшчыхся” і няма чыстых нацыяналістаў, якія зрабілі бы пераварот як ва Украіне.) Шаноўна Рэдакцыя. ці сачыце вы за аспрэчкай якая на ФБ пачалася за назвы “літовцы супраць літвінаў”. На чыім вы баку? За “літвінаў” стаяць тыя хто за тое каб заставацца пад польскім уплывам. Пасля верхняга рускага слоя, мы трапляем ў польскі слой, пад ім можа быць літоўскій слой. да якога трэба дакапацца.

  25. Мандарын кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя і сталые чытачы сайта, так у нас ідзе беларусізацыя, ці Не?

    А что вы лично подразумеваете под словом “белорусизация”? Давайте уточнять. Мое мнение: народ как говорил на русском, так и продолжает говорить. Отдельные националисты, коих в Минске можно встретить весьма редко, как снег в мае, погоды не делали и не делают. Озвучивание остановок на мове в общественном транспорте- это белорусизация? Тады ой, пусть так.:))

  26. Павел Біч кажа:

    Тав. Апельсін павінен радавацца таму што не толькі ён чураецца беларусшчыны, яе чураюцца і рабацягі. і чынавенства і апазіцыя і нават урадоўцы. (аб урадоўцаў ў першыню ясна сказаў сп. Усаў). А тое што ён у меня запытваецца ў чым заключаецца беларусізацыя, так ён проста корча з сябе вельмі разумнага.
    Ну а калі беларусшчыны чураецца амаль увесь наш народ акрамя купкі гуманітарыяў, так гэта сведчыць што прычына гэтага непрыяцца беларусшчыны ёсць вельмі моцная, агульная для усяго нашага народа. Тут можа быць або слабауміе нашага народу ад недахопу ёду ў глебе, або назва народа, якая дзейнічае праз псіхіку і цывілізацыйный пераброс народа з эўрапейскай цывілізацыі ў рускую

  27. Мандарын кажа:

    Тав. Апельсін павінен радавацца

    Во-первых, я вам не товарищ.:))
    Во-вторых, я вам не Апельсин, а Мандарин. Соблюдайте приличия, хотя бы минимум воспитанности. А то ведь Вы старый человек, а хамите исподтишка. А сие вас не красит.
    В-третьих, я никому и ничего не “должен”.

    не толькі ён чураецца беларусшчыны, яе чураюцца і рабацягі. і чынавенства і апазіцыя і нават урадоўцы.

    Не согласен. Я не “чураюсь” мовы. В смысле самого толкования этого слова: сторониться, избегать. Не сторонюсь и не избегаю. Просто родился в Минске и с детства мой родной язык русский, а не белорусский. К тем кто, говорит на мове, отношусь вполне толерантно.

    А тое што ён у меня запытваецца ў чым заключаецца беларусізацыя, так ён проста корча з сябе вельмі разумнага.

    Ничего подобного. Просто уточняю что вы лично хотели бы видеть под этим термином в Беларуси- беларусизацыя. Что конкретно? Обязательнео обучение на мове? Чтоб все говорили только на мове или что?

    Ну а калі беларусшчыны чураецца амаль увесь наш народ

    Опять же вы используете не те слова. Белорусы вовсе не сторонятся беларушчыны. Кстати, а что такое это ваша “беларушчына”? Где вы ее нынче видите в Беларуси? В чем ее проявления?

    Тут можа быць або слабауміе нашага народу ад недахопу ёду ў глебе, або назва народа, якая дзейнічае праз псіхіку і цывілізацыйный пераброс народа з эўрапейскай цывілізацыі ў рускую

    Простите, но вы написали бред. Все значительно проще. Мова памерла. Белорусский проект на мове так и не состоялся, о чем мечтали отцы-основатели БНР и прочие мечтатели-утописты в БНФ. Я ведь их предупреждал о наивности таких ожиданий давным-давно. На мове эта страна уже массово не заговорит. Для начала хотя бы придите к власти. Боюсь, что это для них также несбыточная мечта.

  28. Павел Біч кажа:

    А чым Мандарын адрозніваецца ад Апельсіна – растлумачце. Ў сэнсе – я магу перайсці на “Мандарына”, якшто гэты нік вам даражэйшы.

  29. Мандарын кажа:

    А чым Мандарын адрозніваецца ад Апельсіна – растлумачце.

    Воспитанием.:))
    Если вы к старости не научились отличать что есть апельсин, а что есть мандарин, то мне вас жаль.

    А на форумах принято обращаться так, как человек себя обозначил. Я себя апельсином не называл.

  30. Павел Біч кажа:

    На форумы я не хаджу, выслушываць ідыётаў не хачу; а ў інтернете буду называць вас грейфруктам. Згодны?

  31. Мандарын кажа:

    Вы еще раз показали насколько вы невоспитанный и малокультурный старый человек. А с хамами я не общаюсь.

  32. ліцьвін кажа:

    Шматзначны дыялог паміж чачэнцам Паўлам і манкуртам Мандарынам. Абодва беларусафобы і здаецца павінны былі б дудзець у адну дудку русафільства (за што маюць магчыма пэўныя дывідэнды), але ж счапіліся на роўным месцы з-за ўласных амбіцый і фанабэрыі і пачалі паліваць адзін аднаго брудам. Можна адзначыць: дзе два самаеда-русафілы — там тры меркаванні!

  33. Мандарын кажа:

    Шматзначны дыялог паміж чачэнцам Паўлам і манкуртам Мандарынам.

    Еще один яркий представитель утопических белорусских националистов, маловоспитанный и некультурный. Незнакомого ему человека сразу объявляет манкуртом и белорусофобом. С какой стати мне бояться таких утопистов-националистов как вы, спадар Литвин? Я вас вовсе не боюсь. Вы мне интересны лишь как представитель идеологии этнического белорусского национализма, как утопист.

    але ж счапіліся на роўным месцы з-за ўласных амбіцый і фанабэрыі

    Где Вы узрели “фанабэрыю” и “амбиции”?

  34. ліцьвін кажа:

    Мандарын.
    У вас чорна-белае мысленне, таму зразу ў вашай сьвядомасьці ўзнікае адчуванне : ”баюсь — не баюсь”. Паколькі вас ніхто не палохае ў Беларусі, то вы ўспрымаеце гэта як ”слабасьць”. А ідэі ”слабых” вы ўспрымаеце як ”утопіі”. Што датычыць фанабэрыі і амбіцыі, то нарадзіцца і жыць у Беларусі, трымаць сябе за выхаванаю і адукаваную асобу і не ведаць тутэйшую мову, не ведаць гісторыю, можа толькі чалавек апанаваны амбіцыямі і фанабэрыяй русафілаў.
    Вы не з’яўляецеся і патрыётам ”рускага міра”, бо сапраўдны расейскі патрыёт прыкладае вялікія намаганні каб усталяваць добрыя адносіны з былымі постсавецкімі народамі і людзьмі ў барацьбе з англасаксонскім лібералізмам, дэмакратыяй, глабалізацыяй і амерыканскім імперыялізмам. Вы псеўдарускі ”патрыёт”, які фармальна далучыўся да расейшчыны, каб нічога не рабіць і толькі аплёвываць і зьневажаць тутэйшых…

    • Мандарын кажа:

      У вас чорна-белае мысленне, таму зразу ў вашай сьвядомасьці ўзнікае адчуванне : ”баюсь — не баюсь”.

      Первый о боязни, точнее о белорусофобии, написали вы, а не я. Так что обратите сперва свое внимание на свои высказывания, особенно на свою невоспитанность. Малознакомого вам человека вы тут же стали оскорблять, обзывать. Это говорит многое о вас.

      А ідэі ”слабых” вы ўспрымаеце як ”утопіі”.

      Я не называл вас или еще кого “слабыми”. Я называл и называю вас прожектерами, утопистами, националистами-утопистами. Почему? Потому что нахожу ваши идеи утопическими. Несбыточными. Утопистов я изучал много. В институте по курсу история изучал утопистов прошлого: французские социалисты-утописты, английские социалисты-утописты (Джерард Уинстенли, диггеры, “истинные левеллеры”). Позднее самостоятельно пришел к выводу, что так называемый коммунизм Маркса-Энгельса-Ленина есть та же социально-политическая утопия. Вы стоите примерно в одном ряду с предшествующими вам утопистами Европы. Хотите белорусизовать страну, которая в массе давно не говорит на мове. Хотите придти к власти, повести страну в Европу, хотя при этом неспособны объединить вокруг себя и своих идей даже несколько десятков поклонников. В общем, вы- секта и только. Секта националистов-утопистов. Вы мне интересны с научной точки зрения. Я вас изучаю как теоретик и экспериментатор. Мне интересно наблюдать за утопиями в головах определенной, крайне малозначимой, группы белорусов.:))

      • Мандарын кажа:

        то нарадзіцца і жыць у Беларусі, трымаць сябе за выхаванаю і адукаваную асобу і не ведаць тутэйшую мову,

        А с чего вы взяли, что я ее не знаю?
        Я родился в БССР, в Минске.
        Изучал мову в школе, но в основном учился в русскоязычной школе.
        В деревнях в гостях у бабушки и прочих родственников слышал скорее не белорусский язык, а трасянку. Так что все прекрасно понимаю. Почему не говорю? Да не хочу. Не считаю мову своим родным с детства языком.

        не ведаць гісторыю, можа толькі чалавек апанаваны амбіцыямі і фанабэрыяй русафілаў.

        Это вы говорите мне, человеку, закончившему истфак? Так я вам по истории еще и фору дам.:))

        Вы не з’яўляецеся і патрыётам ”рускага міра”,

        Так. И патриотом “беларускага миру” тоже не являюсь. Я вообще не люблю слова “патриотизм” и не признаю клише типа “патриотизм”, “патриот” и прочие. Я этих сказок наслушался довольно, хватит.:))

  35. Павел Біч кажа:

    Сп. Літвін, я на жаль чеченец толькі па месцу народжання, а па крыві чыстый тутэйшы. Бацька з пад Слуцка. матка з пад Лагойска. Маю ў характары усе заганные рысы нашага народу. Але кажуць што вада якую піў челавек ў дзяцінстве уплывае на челавека. Я піў, сапраўды ваду з мутнага Терека.

  36. ліцьвін кажа:

    Павел. Ваша хіба ў тым, што вы чакаеце, калі вакол вас ўсе стануць патрыётамі, пачнуць карыстацца мовай і пераназавуцца ў літоўцаў. А вось апосталы Хрыста ішлі пешкам у народ і неслі з сабой ідэі і веру хрысціянства. Калі вы абраннік, то ваша доля несці веды і веру ў народ. Пасля вайны наш народ быў аглушаны страшнай вайной і акупацыяй і адыходзіў ад гэтага шмат дзясіцігодзяў. А вось мы атрымалі адукацыю і наш доўг узняць сцяг Айчыны.
    Мандарыну. Прасвяціце мяне як навуковец і да таго ж гісторык, як гэта КНР узяўшы на ўзбраенне камуністычныя ідэі Маркса-Леніна-Сталіна-Мао і Дэн- Сяопіна зрабіў магутны эканамічны рывок і стаў адной з двух звышдзяржаў карыстаючыся камуністычнымі ідэямі? У той час як Расія адмовіўшыся ад камуністычных ідэя ўкінулася ў развал, стагнацыю і заняпад?
    Што датчыць панятка ”патрыятызм”, то гэта перш за ўсё любоў да Айчыны і адказнасьць за Айчыну. Патрыёт не крадзе, не ашуквае, не хлусіць, не бярэ хабар, ён працуе на свой народ і сваю краіну. Звычайна абібокі, латругі, асабліва адукаваныя, ухіляюцца ад патрыятызма, каб не несьці адказнасьці, быць збоку, але заўсёды пільна сцерагуць свой уласны інтарэс. Наогул вашы банальныя выказванні спазніліся на 30 год і сёння нецікавыя. Ваш ваяўнічы нігілізм да нашай краіны таксама нецікавы. Калі і хочаце, то выказвайце свае меркаванні на тутэйшай мове, інакш вымушаны буду з вамі не ўступаць у палеміку.

  37. Мандарын кажа:

    А вось апосталы Хрыста ішлі пешкам у народ і неслі з сабой ідэі і веру хрысціянства. Калі вы абраннік, то ваша доля несці веды і веру ў народ.

    А много Островский и Вы лично “сходили в народ”? Далеко куда уходили? И что народ? Небось “послал” Вас таковских “по матушке”? Ох, любите Вы, националисты, воспитывать народ. А сами ведь белорусского народа не знаете и страшно далеки от него.:))

  38. Мандарын кажа:

    Прасвяціце мяне як навуковец і да таго ж гісторык, як гэта КНР узяўшы на ўзбраенне камуністычныя ідэі Маркса-Леніна-Сталіна-Мао і Дэн- Сяопіна зрабіў магутны эканамічны рывок і стаў адной з двух звышдзяржаў карыстаючыся камуністычнымі ідэямі?

    Гуглите и обрящете. Я бесплатно не просвещаю, чай не патриот.:))

    Што датчыць панятка ”патрыятызм”, то гэта перш за ўсё любоў да Айчыны і адказнасьць за Айчыну. Патрыёт не крадзе, не ашуквае, не хлусіць, не бярэ хабар, ён працуе на свой народ і сваю краіну.

    Прям читал бы и читал такие утопические сказки. Вы мне напоминаете “народников” 70-80-х годов 19 века в России. Те тоже хотели идти в народ, просвещать его, “водрузить знамя социализма” в России. Сходили. Сами же крестьяне их вязали и сдавали полиции. Вы из тех же утопистов будете.

    Наогул вашы банальныя выказванні спазніліся на 30 год і сёння нецікавыя.

    Вы думаете ваши лучше? Ваши из 19-го столетия.:))

    Ваш ваяўнічы нігілізм да нашай краіны таксама нецікавы.

    Дык и не отвечайте. Я это как-нибудь переживу.:))

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы