nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Сотнік і Піянткоўскі папярэджваюць… “непаважаных заходніх палітыкаў”

25 чэрвеня, 2018 | 40 каментарыяў

Рэдакцыя.

Па меры таго, як у Расеі набліжаецца да заканчэньня Сусьветны чэмпіянат па футболе, нарастае трывожнае пачуцьцё насоўваньня нейкай чарговай бяды. Яно ўзьнікае ўжо ледзь не па законах фармаваньня ўмоўных рэфлексаў. Летняя алімпіяда 1936 г. у Берліне  – і пачатак Другой сусьветнай вайны. Зімовая алімпіяда ў Сочы 2014 г. – напад на Украіну. Завяршэньне сёлетняга чэмпіянату Сьвету па футболе ў Расеі – ?!…  З усіх магчымых прагнозаў бліжэйшай будучыні мы выбралі выказваньні двух расейскіх апазіцыйных дзеячаў – Аляксандра Сотніка і Андрэя Піянкоўскага (гл. фота). Яны належаць да ліберальнага лагеру – то бок, да тых, хто разам з праімперскімі ўладамі Расеі й Беларусі дзесяцігоддзямі старанна перакрывалі доступ да грамадства прадстаўнікам нацыянальна-дэмакратычных сіл, працягваюць так рабіць і сёньня (у Беларусі гэта было і працягвае быць найбольш паказальна). Але набліжаецца момант ісьціны – гістарычнай адказнасьці. І вось некаторыя з ранейшых крытыкаў “националистов” раптам пачынаюць “падсьцілась саломку” пад свой аўтарытэт у будучыні – то бок, у дачыненьні і да расейскай імперыякратыі, і да “Захаду” пачынаюць казаць тое, пра што гадамі-дзесяцігоддзямі да іх папярэджвалі клятыя імі “националисты”… Таму давайце атрымаем асалоду ад “раптоўных” прасьвятленьняў у галовах расейскіх лібералаў. Першае зь іх мы ўзялі адсюль – https://www.youtube.com/watch?reload=9&v=YohnN0LKTT4, другое адсюль – https://www.youtube.com/watch?v=I-KIUXv9KuM

 

1.

Цытуем (час 11:50 – 16:10):

“Я зьвяртаюся да тых людзей, якія выдатна валодаюць ангельскай, французскай, нямецкай, інтальянскай, гішпанскай ды рознымі іншымі мовамі. Я вас прашу: выражце гэты фрагмент зь відэа і разьмясьціце паўсюль, дзе толькі можна, з субтытрамі на сваіх мовах. Каб з гэтым меркаваньнем журналіста азнаёмілася як мага больш людзей у сьвеце.

Я хачу вось што сказаць.

Непаважаныя еўрапейскія палітыкі! Непаважаныя амерыканскія палітыкі! 

Калі вы думаеце, што з Крамлём і групоўкай Пуціна можна весьці якія-небудзь палітычныя і безнэс-справы, то вы глыбока памыляецеся.

Уладзімір Пуцін і яго каманда – гэта група тэрарыстаў, якія захапілі ў закладнікі Расею. З-за таго, што яны маюць ядзерную зброю, яны будуць шантажаваць сьвет. І запэўніваю вас – запэўніваю –  што калісьці ўвесь ваш бізнэс накрыецца ядзерным медным тазам, таму што Пуцін і яго каманда тэрарыстаў НЕ СУПАКОЯЦЦА, ПАКУЛЬ НЕ НАЦІСНУЦЬ НА [ЯДЗЕРНУЮ] КНОПКУ. Яны не супакояцца… Трэмінова прымайце меры! Гэты рэжым знутры Расеі перамагчы немагчыма, зрынуць яго знутры немагчыма. Народу ў Расеі практычна няма. У Расеі ёсьць дэмаралізаванае, зьбітае з панталыку, прамытае прапагандай насельніцтва.

Я ніколі не разумеў, як гэта магчыма, калі людзі кажуць: “Можам паўтарыць!” Яны, што, забылі пра Другую сусьветную вайну? З аднаго боку яны памятаюць па аповедах бабуль ды дзядуль, як было голадна, холадна, страшна ў часы вайны.  А зь іншага боку яны працягваюць галасаваць за чалавека, які шантажуе ядзернай зброяй увесь сьвет, які накачвае іх ваеннай, мілітарысцкай рыторыкай, які пагражае ўсяму сьвету… Яны, здавалася б, памятаюць пра голад у краіне, але галасуюць за чалавека, які загадвае душыць прадукты бульдозерамі. Гэта завецца  шызафрэніяй.

Насельніцтва на тэрыторыі Расеі моцна хворае. Яно не адказвае за сябе, яно не ўяўляе, што робіць. Не разумее, каго яно падтрымлівае…

Палітыкі Еўропы і Амерыкі, калі вы адказныя, вы абавязаны вызваліць сьвет ад гэтай пачвары. Абавязаны.

Так, менавіта вы! Менавіта вы. У вас нашмат больш моцы ў руках і [неабходных] прыладаў, чым у абалваненага і ўжо заняволенага насельніцтва Расеі. Яно не дасьць рады Пуціну. А ў вас ёсьць шанец прынамсі рэабілітавацца за тыя пацалункі й пацісканьні рук, якія вы ўжо дапусьцілі з гэтым палітычным і ваенным злачынцам.

Ён забіваў, забівае і будзе забіваць. Тое, што ў яго не атрымалася забіць Аркадзя Бабчанку, для яго толькі адзін непрыемны эпізод. Але ён адыграецца. Можаце нават не сумнявацца…

Гэта ўсё, што я хацеў скахаць заходнім палітыкам”.

(канец цытаваньня А. Сотніка)

 

 

2.

2.1. У інтэвале часу 3:50-10:50 Піянткоўскі зьвярнуў увагу на тое, як і чаму абодва апошнія прэзідэнты Францыі Макрон і Сарказі зьмянілі сваю рыторыку зь негатыўнай на пазітыўную (“амаль да бессаромнага вылізваньня…”) ў дачыненьні да палітыкі кіраўніцтва Расеі й асабіста Пуціна пасьля кароткіх сустрэч адзін на адзін з апошнім. У блізкім кантэксьце была гаворка пра кіраўніцтва Аўстрыі ды Італіі.

 

2.2. Цытуем (час 40:05-42:55):

“Зразумела, што рэжыму нічога ня “сьвеціць” ні на ўнутраным, ні на вонкавым палітычным фронце. І на гэтым фоне, як бы ні “ірванула” ў галаве Ўладзіміра Ўладзіміравіча…

Не я адзін заўважаю, як часта [Пуцін] пачынае разважаць[-уяўляць], як ён выкарыстоўвае ядзерную зброю

Дарэчы, Хадаркоўскі заўважыў [грунтуючыся на аналізе фільма з Салаўёвым “Сьветапарадак 2018”], што Пуцін, калі разважае ня проста пра ядзерную зброю, а пра сцэну, калі ён асабіста націскае ядзерную кнопку, то ён кажа пра гэта з пажадлівасьцю

І гэта сапраўды так. Кожны можа паглядзець гэтае кіно…

Я ўжо пісаў, што ядзерны шантаж, заява пра гатовасьць выкарыстаць ядзерную зброю ў надзеі, што Захад спужаецца і не адважыцца адказаць, ужо чатыры гады зьяўляецца асноўнай часткай расейскай ваеннай стратэгіі. А тут дадалася яшчэ адна складовая і ўтварыўся вельмі небясьпечны дуплет. З аднаго боку, гэта авантурная палітыка ядзернага шантажу – маўляў, вы ня згодныя з нашай палітыкай ва Украіне і Прыбалтыцы [пра Беларусь традыцыйна ні слова. – Рэд.], тады мы выкарыстаем ядзерную зброю. А вы, мы ведаем – слабакі. Вы спужаецеся і адступіце. А другая думка ў яго бегаючых вочках шаленца: “А калі і не адступяць, дык і чорт зь імі. І прападзі тады ўсё пропадам”. Сказаў жа ён, што хай лепш Сьвет ня будзе існаваць, калі няма Расеі. А для яго Расея – гэта [ён сам] ва ўладзе.

То бок, гэта вельмі сур’ёзная небясьпека, калі [ёсьць] ядзерны маньяк, які ведае, што яго палітыка ў цэлым безнадзейная і што ніякай персьпектывы няма.

З аналагічнай небясьпекай чалавецтва сутыкнулася толькі ў лютым 1953 года, у апошні месяц жыцьця Сталіна”. 

 

2.3. У інтэвале 44:20:-46:10  Піянткоўскі ўзгадвае пра артыкул Г.Яўлінскага, надрукаваны на “Эха Масквы”, у якім той апавёў пра сваю прыватную размову з Пуціным, пад час якой у адказ на пытаньне Яўлінскага: “Уладзімір Уладзіміравіч, ці ж вы не разумееце, што вашая палітыка  вядзе да вайны, магчыма нават ядзернай?” – Пуцін цалкам сур’ёзна і пераканана адказаў: “Так, і мы ў гэтай вайне пераможам!”

Далей Піянткоўскі робіць выснову, якую прапануе ўсім перачытаць, і можа ня раз, па літарках: “то бок, побач зь ядзернай кнопкай сядзіць чалавек, які перакананы ў тым, што ўся яго палітыка – унутраная і вонкавая – правалілася, але ў той жа час ён лічыць, што ў яго застаецца шанц выйграць ядзерную вайну”…

(канец цытаваньня А. Піянткоўскага)

 

3.

Пару заўваг ад рэдакцыі.

3.1. Аляксандр Сотнік – вельмі паважаны намі журналіст (нягледзячы на яго сувязь зь расейскімі “лібераламі”), які, як і мы, зь вялікім негатывам ставіцца да многіх праяў грамадскай несправядлівасьці й які, нягледзячы на вялікую небясьпеку свайму жыцьцю, працягвае жыць і працаваць непасрэдна ў Маскве. Таму, зразумела, мы не маглі не адгукнуцца на яго заклік перакласьці на ўсе магчымыя еўрапейскія мовы яго зварот да непаважаных заходніх палітыкаў.

Андрэй Піянткоўскі – шырока вядомы расейскі грамадска-палітычны аналітык ліберальнага кшталту. Раней – жыхар Масквы, сёньня знаходзіцца ў ЗША, дзе разам з Хадаркоўскім, Іларыёнавым, Каспаравым дзейнічае там (найперш у кабінетах Вашынгтону) у шэрагах расейскага “ліберальнага” лобі.

3.2. Натуральна, мы ў цэлым падтрымліваем тое, што было сказана тут абодвума людзьмі – і пра ўзрастаньне небясьпекі ядзернай вайны, і пра непаважаных заходніх палітыкаў, якія разам з Пуціным гэтую небясьпеку да нас шмат гадоў набліжалі.

Але пры гэтым мы ня можам не зьвярнуць увагу на адну акалічнасьць: усе прынцыповыя думкі, якія сёньня выказваюцца вядучымі расейскімі ліберальнымі дзеячамі (ня толькі двума вышэй узгаданымі, а і іншымі), выказваліся намі ўсе 12 гадоў існаваньня нашага сайта, некаторыя зафіксаваныя нават у выглядзе прынцыпаў Беларускай дактрыны (вось некаторыя прыклады для ілюстрацыі: https://nashaziamlia.org/2006/05/12/90; https://nashaziamlia.org/2006/07/11/190; https://nashaziamlia.org/2006/07/17/198; https://nashaziamlia.org/2007/05/03/650; nashaziamlia.org/2007/06/25/729; https://nashaziamlia.org/2007/12/16/1077; https://nashaziamlia.org/2007/08/08/837; nashaziamlia.org/2008/01/12/1146/#more-1146; https://nashaziamlia.org/2008/10/24/1569; https://nashaziamlia.org/2008/11/30/1641; https://nashaziamlia.org/2015/08/05/7801/).

Былі ў нас і свае прапановы. Але ўсе людзі (!), у тым ліку тыя, хто адказвае за бясьпеку сваіх дзяржаў (гаворка і пра Беларусь, і пра іншыя блізкія ды далёкія краіны), рабілі выгляд, што нас не існуе і што яны самі ўсё добра ведаюць. Што ж, прыкідвайцеся і далей. Толькі, вось, ад гістарычнай адказнасьці за апошнія дзесяцігоддзі, страчаныя ў бессэнсоўнай, а таму і злачыннай валтузьні, вам ні ўцячы, ні схавацца…

Усяго лепшага, сябры.

І хай вайна ці якое іншае ліха абміне нашу беларуска-літвінскую замлю і наш народ!…

 

 

40 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Дзякуй Рэдакцыі за змястоўны матэрыял Па выяртанні з летішча, спрабую яго пракаментаваць грунтоўна. Але пакуль хачу адзначыць што руская хвароба – імперскасць, шавінізм як зараза даўно круцілася па жылах рускага народу. Толькі яна круцілася ў жылах Вярхоў, але народ быў здаровы Прыклады? Калі ласка. Лермантаў геніяльны рускі паэт. ў сваёй паэме “Бэла” пачынае з апісання сцены на якой ў сакле народу які вядзе крававую вайну за сваю захаваннасць, дачка тых хто памірае за свабоду – сваіх братоў, бацькоў – . пяе песенку пра тое што джігіты яе народу харашы, але рускі афіцер іх значна лепей. Ці магчыма было тады і такое ў наш час калі маладые чеченкі ехалі ў Норд-Ост ў Маскву каб там памерці. – як яны самі гаварылі. Такія ж всплескі шавінізму можна знайсці амаль ва усіх рускіх пісьменнікаў і паэтаў. Вось гэта цяпер ахапіла увесь рускі народ. І яшчэ, я увесь час паўтараю, што падзенне пуцінізма ў Расеі не можа быць паратункам для нас- уся расейская шваль эмігруе да нас і зажыве тут прыпеваючы. Тады на нашым адраджэннем можна будзе паставіць жырны крыж.

    • Мандарын кажа:

      Тады на нашым адраджэннем можна будзе паставіць жырны крыж.

      А сейчас ставить крест на “адраджэнни” ад вас еще рановато, так стало быть?:))

  2. Павел Біч кажа:

    Шаноўны сп. Астроўскі, а ведзь выстаўенны вамі матэрыял можа сведчыць і супраць вас. Вы аблівалі Захад брудам увесь час, а цяпер аказваецца што ўсе раўна наш паратунак толькі ў Захадзе і нас і нават Расеі. Таму вас і не успрымалі. Нельга змагацца адразу на два фронта і супраць і Расеі і Захаду. Трэба выбраць спачатку галоўнага ворага і пра другога пакуль заткнуцца. Тое датычыцца і Польшчы з палякамі. Але іншых сільных суседзяў у нас пакуль няма. Украіна сама вісіць на воласку.

    • Яўген Мурашка кажа:

      Пан, Біч.
      Па-першае. Цікава тое, што у Вас, крытычны падыход да падвоенных стандартаў Захаду, у Вас лічыцца за бруд!
      Мяркую Вам патрэбна выбачыцца.
      Па-другое. Які можа быць паратунак у ліберальным Захадзе..
      Ды ці патрэбны мы ім, каб яны нас баранілі?

  3. мінак кажа:

    Слухаць дробных ліберальных журналістаў — гэта не паважаць саміх сябе. Гэтыя журналюгі не валодаюць усёй эканамічнай, фінансавай, палітычнай інфармацыяй якой валодаюць прэзідэнты. Таму разважаць пра тыя ці іншыя словы ці дзеянні дзяржаўных дзеячоў трэба вельмі асцярожна ў тым сэнсе каб не выказаць лухту. Пуцін у свой час, калі Хілары і Трамп пачалі закасываць рукавы, іх папярэдзіў, што Расею не здасьць і пры вымушаных абставінах здоляе прымяніць у абмежаваных маштабах ядравую зброю. Амерыканскія генералы зразу аціхлі і пракацілі Хілары, таму што для любога генерала — вайна, непатрэбна справа.(яны і так ужо генералы)
    Расея хоча перабудавацца і захавацца як дзяржава.”Але сёння Расея ідыялагічна, эканамічна і фінансава недасканалая, моцна саступае савецкай цывілізацыі. Найлепшы варыянт — стварэнне перафарматыраванага абноўленага СССР–2, дзе ўсе краіны маюць статус суб’ектаў міжнароднага права, маюць адзіную эканамічную прастору, жорстка кантралююць знешні гандаль, выходзяць з ВТО, абпіраюцца на ўласную вытворчасьць, уводзяць планавае вядзенне гаспадаркі і гэтак далей.”
    Праблема ў тым, што ліберальная буржуазія і ліберальны міжнародны алігархат супраць. У выніку постсавецкая прастора знаходзіцца ў стагнацыі, заняпадзе. Украіну, Казахстан і саму Расею знешнія сілы хочуць раздзерці на часткі. Прыбалты, як толькі перастануць атрымліваць датацыі з Еўрасаюза, ператворацца ў ”праблемныя тэрыторыі”.
    Пуцін хоча зрабіць тэхналігічную рэфармацыю Расеі на аснове прыватнай ўласнасьці, бо феадальны сацыялізм быў не здольны зрабіць гэтыя рэформы. Захад супраць тэхналагічнай перабудовы Расеі, таму і ўзнікла такая сытуацыя, калі Пуцін пачаў папярэджываць лібералаў, каб не лезлі.

    • Siarhiej кажа:

      “Пуцін хоча зрабіць тэхналігічную рэфармацыю Расеі на аснове прыватнай ўласнасьці, ….”

      Рабы, у якіх крамлёўскія ўладары ператварылі шматнацыянальныя расейскія народы, прынцыпова НЕ здольныя на тэхналагічную рэфармацыю. Гэта могуць зрабіць толькі свабодныя людзі.

  4. Павел Біч кажа:

    Сп. Мурашка, бярыце прыклад з Мінака. Ён піша падрабязна і яго можна зразумець. Відаць вы лічыце сябе не вартым таго каб данасіць свае аценкі.?

  5. Павел Біч кажа:

    пан Мурашка. на расейскім ТВ безконца паказваюць што па Нямеччыні гастралюць расейскіе калектывы артыстаў. Ужо некалькі разоў чуў па ТВ, што немцы ужо амаль русіфікаваныя. ведзь мастацтва гэта мягкая сіла. Напішыце як усё ж такі ставяцца немцы да Расеі. Расея хоча увайсці з Нямэчынай ў шчыльны хайрус і гэта будзе вельмі кепска для усяго нашага рэгіёна і перш-наперш для Польшчы. Украіны і нас.
    Шаноўная Рэдакцыя, вы спадзеюся чулі, што на Украіне гучаць прапановы аб перайменаванні Расеі ў Масковію. (канешне, гэта будзе датычыцца толькі Украіны, астатній Свет хай называе Расею як хоча, хоць центрам Всяленнай) .Я ужо даўно спрабую загітаваць нейкіх маладых, актыўных і рухомых нашых літоўцаў/літвінаў на тое каб яны звярнуліся да палякаў каб яны пачалі іменаваць нас Літвой (Вялікайлітвой) а нас літоўцамі/літвінамі. Пакуль паразумення не знайшоў. Не ведаю, ці гэта забітасць нашых літвінаў, ці іх прапольскасць (яны толькі моляцца на Польшчу, але баяцца яе патурбаваць). Здаецца у вас няма ані першага, ані другога. так не маглі б вы праз мясцовых палякаў пачаць гэтую справу? За чвэрць стагоддзя ў ідэальных умовах развала Саюза беларусшчына не змагла адрадзіць наш народ, тое што удалося усім народам былых Саюзных Рэспублік.

  6. ліцьвін кажа:

    Сёння вельмі цікавы гістарычны момант. У Расеі да ўлады прыйшлі мафіёзныя сілы (сплаў камуністычнай бюракратыі, крыміналу…) якія прысвоілі ўсе матэрыяльныя багацці народа. Зараз яны абазначаюць сябе, як ліберальную і нацыянальную буржуазію. Тых хто не нарабаваў народных багаццяў, яны разглядаюць як ”недачалавекаў” і нішчэбродаў… Каб займець некую ідыялагічную платформу і набыць грамадскую значнасьць, імідж – гэтыя кампрадоры ўзялі на ўзбраенне рускі нацыяналізм і імперскасьць. Ніякага сапраўднага патрыятычнага зместу ў кампрадораў няма, сведчанне гэтаму шалёны вываз фінансавых сродкаў у заходнія банкі.
    Такім чынам, нам, былым савецкім людзям трэба ў сваіх каментарах выкрываць падтэкст дзеянняў і слоў цяперашніх кампрадораў, тлумачыць людзям сапраўдны стан з’яў, не лавіцца на правакацыйныя страўліванні між сабой постсавецкіх народаў, займацца глыбокім аналізам і шырокім аглядам сённішніх і заўтрашніх падзей, прадбачыць гэтыя падзеі, папярэджываць грамадства…
    Замест гэтага я бачу дробную свару, пустапарожнія пытанні аб тым, хто мы: літоўцы ці ліцьвіны, прапаганду нібыта нашай забітасьці і прочую лухту. Чаму мы нібыта нягеглыя? Таму што не развязалі вайну з сваімі братамі? Калі які-небудзь праплочаны журналюга і вякнуў пра нас нейкую лухту ў расейскай газэце, то гэта не значыць, што ўся Расея так думае. Мы павіны шукаць і знаходзіць саюзнікаў і сябром сярод расійскага народа і ягонай эліты. Іх там шмат. Трэба знайсьці такія ідыялагічныя алгарытмы, што дазволяць не кранаючы наш суверынітэт і незалежнасьць выбудаваць прывабныя, канструктыўныя і прыгожыя, эфектыўныя дактрыны, што ўмацуюць нашы постсавецкія краіны. Але таксама трэба помніць што праплочаных ворагаў у такой пазіцыі вельмі шмат…

  7. Мандарын кажа:

    Сёння вельмі цікавы гістарычны момант. У Расеі да ўлады прыйшлі мафіёзныя сілы

    Доброе утро! Меньше пить надо. Почаще и побольше читать умные исторические книжки умных историков.:)) Эти “мафиозные силы” пришли к власти еще в 1917-ом. А вы весь 20-ый век и проспали.:))

    С добрым утром, сударь! :))

  8. ліцьвін кажа:

    Яскравы прыклад — ”мандарыны”, якія прачыталі з тузін ” умных исторических книжки умных историков” і ад гэтага адчуў эйфарыю, бо нібыта і сам стаў умным. ”мандарыны” бачаць рэчаіснасьць у чорна-белым свеце, не здольны да самастойнай разумовай працы, самастойнага аналізу, і сьвядома і несьвядома імкнуцца далучыцца да некага моцнага, упэўненага. Такім моцным і ўпрэўненым ”мандарыны” лічаць ”рускі мір”, таму перайшлі на рускі язык, зьняважліва адносяцца да тутэйшых суродзічаў і крытыкуюць усё тутэйшае, якое павярхоўна ведаюць. Іхняя хіба ў тым што яны набылі цікаўнасьць, але не навучыліся ствараць самі, канструіраваць сваё… Яны могуць быць толькі ”шасцёркамі”, ”паліцаямі–бобікамі” пры сільных міра сего.
    Як толькі ”мандарыну” было задана пытанне пра посьпехі камуністычнага Кітая, так ён зразу і сьпёкся. Складаныя пытанні не для ”мандарынаў”. Але небясьпека ў тым, што яны інфармацыйна засмечываюць жыццёвую прастору для звычайных жыхароў і грамадзян нашай краіны.

  9. Яўген кажа:

    Мінак гэта біч, бо мову памяняць нельга.А пра мандарына чыстая праўда. Амёбы ўсе ператвараюцца ў тварын.

  10. Siarhiej кажа:

    Я думаю, што так званы “Захад” гуляе з Масковіяй і ўплывовыя заходнія міл’ярдэры і палітыкі добра ведаюць і правільна разумеюць крамлёўскіх, без ілюзій. Захаду, як і Кітаю, патрэбна расейская сыравіна і не патрэбны ядзерны канфлікт. Мы маем гібрыдную вайну на фоне дыфузіі (павольнага распаўсюду) цывілізацыі. Масковія і далей будзе “апускацца” пад кіраўніцтвам паўдурка Пуціна ў першую чаргу праз тэхналагічную адсталасць. Нават гаўляйтэр Лу-ка пачынае гэта разумець.

  11. мінак кажа:

    Siarhiej кажа:
    Чэрвень 30, 2018 у 09:21
    ”Рабы, у якіх крамлёўскія ўладары ператварылі шматнацыянальныя расейскія народы, прынцыпова НЕ здольныя на тэхналагічную рэфармацыю. Гэта могуць зрабіць толькі свабодныя людзі.”
    Па-першае рабамі рускія былі да адмены прыгонага права ў 1861 годзе. Рэвалюцыя 1917 года канчаткова вызваліла рускіх ад рабства! Але псіхалогія паслухмянага чалавека, які мае патрэбу ў тым каб ім нехта камандаваў, засталася! Потым урэшце камуністы збудавалі ”развітой феадальны сацыялізм”, дзе асноўныя патрэбы чалавека былі задаволены… І што?! Гэты чалавек з феадальнай сьвядомасьцю страціў мэту жыцця, кінуўся ў п’янку. У выніку гэтыя п’яныя чалавекі з феадальнага сацыялізма зрабіліся слабымі і аслабілі папуляцыю, што прывяло да разбурэння грамадскага Дома. Адсюль можна зрабіць прадбачанні аб блізкім і больш далёкім будучым постсавецкай тэрыторыі.
    Наогул патрэбна фармаваць эліту, гэта прыкладна 2-5% насельніцтва здольных да мыслення і стваральнай дзейнасьці. ”мандарыны” заўсёды ў большасьці і абсалютна не здолныя ні да мыслення ні для самастойнай плённай дзейнасьці.

  12. Павел Біч кажа:

    На мае прапановы Рэдакцыі і пытанне да сп. Мурашкі адказу я не дачакаўся. Ну як мець справу з такой пыхлівай шляхтай? І такіх ў апазіцыі большасць! Пакаленне волатаў кшталту В. Быкава адышло, а хто ім на замену – азлобленный Мандарын, Ліцьвін з яго марай аднавіць СССР, Мурашка, якой не можа дараваць там некаму свае крыўды 30 гадовай даўнасці???

    • Яўген Мурашка кажа:

      Пан, Біч. Што Вы нясеце.
      Аб якой крыўдзе йдзецца размова?
      Не рабіце падмены.
      Крыўда, гэта калі у цябе звялі жонку ці плюнулі у боршч.

  13. мінак кажа:

    На прыкладзе Расіі можна назіраць з’яўленне новай сучаснай даннасьці: массы (народ) пераконваюць у тым, што яны, і міліянеры з міліярдэрамі і простыя пралетары — народ. На самай справе новая расейская буржуазія аб’ядновываецца з буржуазіяй заходняй у ”залаты міліярд”. Расейскаму электарату навязваецца панятак ”свабоды”, як вобраза паводзін і сэнсу жыцця. Мараль паступова разбураецца і разлагаецца, хутка можна будзе легальна курыць марухіану, карыстацца лёгкімі наркотыкамі, уступаць у аднаполыя бракі, не мець дзяцей і сям’і, жанчынам займацца боксам, штангай, баямі без правіл. Мэта памяньшаць колькасьць насельніцтва, адбраковываючы дурнаватых у першую чаргу. Гэты працэс ужо ідзе, але далей ён будзе нарастаць і набываць новыя формы…

  14. Павел Біч кажа:

    Апошні каментар сп. Мінака прымусіў запрацаваць мае мазгі. І вось што атрымалася. Гуманітарные веды да якіх адносіцца і палітыка пачалі развівацца з канца 19 ст. У якасці узора яны ўзялі метадалогію навук аб прыродзе – астраноміі і фізікі. Тое што яны мелі справу з аб’ектамі, якія не залежалі ад челавека нарадзіла у іх паняцце реальнасці.. Але гуманітарные веды якраз вывучаюць свядомасць челавека і таму паняцце реальнасці у іх станавілася сумнеўным. Неўзабаве высветлілася што реальнасцю ў гуманітарных навуках называюць Пажаданый лад жыццяі і форму грамадскага збудавання. І таму розные Пажаданні розных людзей пачалі маляваць і розныя реальнасці. Нарэшце постмодерністамі паяняцце реальнасці было выкінута на сметнік. Шмат стагоддзяў таму рэлігіі на базе асабістых адносін людзей вырабаталі паняцці Дабра і Зла. І гэтыя паняцца ўлезлі ў гуманітарные навукі і заснаванае на іх паняцце Ворага – таго хто тварыць Зло. Наібольшае развіцця паняцці Дабра і Зла атрымалі ў аўраміческіх рэлігіях (хрысцыянства, іудаізм і мусульманства). Персанальна з’явілася асоба дьябла. Беларускія апазіцыянеры карыстаюцца шырока паняццем реальнасі, а дьябл для іх гэта іх апанент. Таму рэлігійнымі паняткамі яшчэ можна карыстацца пры выпрацоўкі стратэгіі, але не тактыцы. Для выпрацоўкі тактыцы лепей карыстацца поглядамі М. Фуко, які перавярнуў вядомы выраз Клаузавеца (вайна ёсць працяг палітыкі толькі іншымі сродкамі) на выраз – палітыка ёсць вайна толькі іншымі словамі і рэкамендаваў глядзець на палітыку вачамі вайны з яе паняццямі – наступленне адступлення, страты людзей (але не фізічныя, а маральныя), вербоўка, прапаганда т г.д. Нашыя апазіцыянеры пасля паразы 2010 года замест адступлення і вербоўкі новага войска, сталі кідаць ў бой астаткі войска. Маю на увазе хлапкі, пратэсты дармаедаў,узначальваць усялякія дробныя забастоўкі, ладзіць “вулічныя канцэрты” Статкевіча. Думаць як павелічыць колькасць войска пратэстоўцаў апазіцыянеры не сталі. Ў незалежным друку безперапынна ідуць артыкулы з канстатацыямі як у нас ўсё кепска. Яны не павелічваюць колькасць пратэстоўцаў. Геройскія учынкі абаронцаў Курапат, таксама малаэфектыўны, таму што кожны знойдзе прычыну чаму ён не сярод абаронцаў. Ну аб нашай літоўцаў/літвінаў прапанове як знішчыць ў людзях комплекс непаўнавартасці (адрадзіць Нацыянальнае) і чаму беларусшчыны аказалася не здольнае на гэта намі ужо пісана-перапісана. Адмовіцца ад беларусшчыны для шмат каго раўнасільна асабістай трагэдыі і усяленскай катастрофе, хаця прыкладаў змены назвай краінаў і народаў ў гісторыі шмат. Для іх часам Х будзе напэўна анекія нас РФ якая напоўніуц выкарыстае наш назоў -“белые рускіе”.

  15. мінак кажа:

    Павел! ” Гуманітарные веды да якіх адносіцца і палітыка пачалі развівацца з канца 19 ст. У якасці узора яны ўзялі метадалогію навук аб прыродзе – астраноміі і фізікі. Тое што яны мелі справу з аб’ектамі, якія не залежалі ад челавека нарадзіла у іх паняцце реальнасці… ”
    Гэтыя развагі цікавыя і карысныя, іх можна прадоўжыць і прыйсьці да нечаканых высноў, якія патлумачаць сёнішнія рэаліі з нечаканага пункта гледжання.
    Што датычыць вашых меркаванняў пра апазіцыю, то сёння вялікае перабольшаванне называць ”грантакарыстальнікаў” апазіцыяй. Больш трапна абазначыць іх ”псеўдаапазіцыя”.
    Апазіцыя заўсёды нясе ў сябе шмат канструктыўных ідэй, напрацоўвае стратэгію, тактыку, палітыку, займаецца аналізам дзяржаўнай палітыкі. Таму на Захадзе апазіцыянеры часцякоі робяцца прэме’р-міністрамі і міністрамі і нават прэзідэнтамі. Сённяшня псеўдапазіцыя створана заходнімі і ўсходнімі грантадацелямі, кантралюецца тутэйшымі спецслужбамі і не валодаюць ні стратэгіяй ні тактыкай нават тэарэтычна.
    Зразумела, што як назавеш карабель — так ён і паплыве. Але сёння не прыйшоў час мяняць назву ”Карабля”, бо ён знаходзіцца ў крытычным стане.

  16. ліцьвін кажа:

    Раней афіцыйную рэальнасьць ствараў цар, генсек, Леў Толстой, Дастаеўскі…. Сёння праз інтэрнэт з’явілася магчымасьць выказывацца ўсім неабыякавым і пасіянарным людзям, яны расчыняюць у інтэрнэце сваю ўласную рэальнасьць. Узнікла рэльнасьць складзеная з мноства рэалій, гэта вяршкі чалавечай сьвядомасьці, праз нейкі час, як у маслабойцы, праз інтэрнэт вырабіцца збітая калектыўная чалавецкая рэальнасьць ( як масла збіваецца з вяршкоў).
    Ужо сёння прэзідэнты і прэм’еры вымушаны вельмі акуратна трымаць сябе і гаварыць, даваць інтэрв’ю. Некаторыя каментатары даюць больш цікавы аналіз рэчаіснасьці чым прафесійныя журналісты, палітолагі, дзяржаўныя дзеячы і апазіцыянеры.
    Дарэчы кожны пісьменнік і рэжысёр стварае творы аб сваёй рэальнасьці.

  17. Павел Біч кажа:

    Адбыўся даволі знаменальны факт – буры. якія пражылі ў паўднёвай Афрыцы некалькі стагоддзяў, цяпер шукаюць краіну куды ім можна было б збегчы ад неграў. Прыязжалі ў РФ, хацелі б паселіцца ў Ставрапольскім крае, ў Крыму, где мягкі клімат і добрая глеба. Гэта канец лібералізму. дэмакратыі, мультікультурызму, правам челавека. Валам па усяму Свету ідзе нацыяналізм. І прынцып челавека перамог прынцып тэріторыі. Чыя Земля!!! Вось што галоўнае.Челавек з яго правамі – Нішто. Пры нашай денацыяналізацыі нам падселяць каго заугодна, але нізкай якасці – старых. хворых. злачанцаў, непісьменных. У центры Эўропы павінен быць сметнік ў прамом і пераносным сэнсе.

  18. Siarhiej кажа:

    Буры гэта адукаваныя, працавітыя і заможныя людзі, нідэрландскага паходжання, наколькі я ведаю. Было б добра запрасіць іх у Беларусь з чорнай Афрыцы дзе ім пагражаюць. А вось калі да нас прыдзе “рускі мір”, дык тут будзе сапраўды сметнік.

  19. Павел Біч кажа:

    Сяргей, ты што так меня зразумеў што для меня буры гэта нізкаякасныя мігранты? Я з табою згодзен пра высокую якасць бураў.. Але думаю, буры не прыжывуцца ані у нас , ані у Расеі.. Нам паселяць цалкам іншы кантынгент. А ты згоден што прінцып “правы челавека” аказался пераможаны прынцыпам “тэрыторыя?

  20. ліцьвін кажа:

    Пачытаў творы савецкага правадыра. Далёка глядзеў наперад і практычна не памыляўся. Верыў у Бога, хаця аб гэтым нікому не казаў. Бо без дапамогі Пана Бога нельга было ні зрабіць індустрылізацыю, ні перамагчы ў страшнай вайне…

    • Siarhiej кажа:

      Гэты правадыр зрабіў генацыд беларусам ды іншым суседзям. Ёсць версія, што напад немцаў у 1941 выратаваў нас ад поўнага знішчэньня.

  21. Павел Біч кажа:

    Сп. Лицьвин, куды цябе занесла? Сталін не мог верыць ў Бога, інакш ён не паслаў бы столькі людзей на смерць.

  22. ліцьвін кажа:

    Павел, мы ўжо старычкі, іншы раз доўга шукаеш акуляры, якія трымаеш у руцэ. Кожны ўладар пасылаў людзей на смерць. Вунь Мікалай ІІ паклаў міліёны людзей і разваліў імперыю, развязаўшы непатрэбную вайну з Германіяй, а быў глубокаверуючым чалавекам.
    Сёння ствараецца глабальная цывілізацыя, нацыянальныя дзяржавы разбураюцца ў першую чаргу ў духоўна-ідыялагічнай сферы. Правы індывідума выходзяць на першае месца, тэрыторыі не заваёвываюцца, а выкупаюцца. Прыдуркам дазваляецца існаваць і не размнажацца, але яны бяруцца на ўлік…
    А вы ўсё правадыра пляжыце. Ён зрабіў краіну і выйграў вайну. Даў нам магчымасць адукавацца і пражыць без вайны ўсё жыццё.

  23. Павел Біч кажа:

    Згодзен з Лицьвинам – усе киравники краин пасылыли людзей на смерць, и значыць гэта не аргумент в тым што Сталин кепский Ну тады застаецца тольки аргумент толька репресии 37 году. Але што было б без их? Я личу сацыялизм з челавечым тварам. И вось вылазиць на паверхню тое аб чым я в апошни час пишу – нацыянальнае пытанне – ён был азиат и для яго тирания была ближэй чым демакратыя. Гэта канешне не абсалютный прынцып – сярод грузин завжды можна найти прыхильникав демакратыи.(як и любога народа) Тое ж да тычыцца и габрэяв. и ранейшых и цяперашних. Яны так хочуць быць рускими, что становяцца тыми кем бывае большасць руских – быць невистниками Свабоды. Цяпер в Расеи демакратов % 15. и гэта максимум для руских. (барахлит интернет, не мог включыць бел. текст.). Ну а кольки демакратав (патэнцыйных) у нас. Личу сярэдне миж украинцами и летувяями. г.з. % 60-70.

  24. ліцьвін кажа:

    Вельмі цікавае пытанне, чаму Расея ўступіла ў вайну з Германіяй 1914 годзе? Таксама, чаму Сталін –тыран, таму што ў 37 годзе растраляў усю трацкісцкую вярхушку, а вось Троцкі і Свердлаў, якія знішчылі некалькі мільёнаў казакаў — не тыраны. А Валадарскі і Урыцкі, што высяклі ўсю рускую інтелігенцыю ў Піцеры і Маскве, потым засяліўшы іх кватэры прыехаўшымі з Бердычыва і Жытоміра, Адзесы і Бабруйска шматлікіх ”рэвалюцыянераў”, што потым і створаць новую сацыялістычную інтэлігенцыяю: пісьменнікаў і паэтаў, рэжысёраў і журналістаў, актораў і фізікаў…
    Да 1940 года хаўрус Германіі і СССР быў выгадным і непахісным, немцы дзяліліся тэхналагічнымі распрацоўкамі з савецкімі інжынерамі ў авіацыі, металургіі, вытворчасьці артылерыі, а потым нечакана праз поўгода ўсё перамянілася! Чаму? Германія прапанавала паглыбіць саюз двух дзяржаў і накіраваць інтарэсы Саюза ў Індыю, а Саюз выказаў пажаданне стварыць базу ў Дарданелах, узяць пад крыло Балгарыю і Фінляндыю. І ўсё — хаўрус не маючы ўзаемавыгадных інтарэсаў згас. Узнікла пытанне — што далей?Фюрэр апынуўся ў складанай сытуацыі: Ваяваць з Англіяй маючы ў тылу СССР, гэта сытуацыя была небяспечная…
    Сёння сытуацыя ў сьвеце паўтараецца, ізноў ёсьць некалькі моцных гульцоў–дзяржаў. Сустрэча Трампа і Пуціна вельмі важная. У прынцыпе, калі Трамп і Пуцін зьнюхаюцца, то абедзьве дзяржавы выйграюць. Дастаткова Трампу замарозіць грошы рускіх алігархаў і перадаць іх Расіі для тэхналагічнай перабудовы прамысловасьці, як Кітай і ЕС вымушаны будуць збочыць свой тэмп развіцця. Нездарма Англія выйшла з ЕС!!
    Каб хоць крышку разумець тэктанічныя рухі падзей трэба і вывучаць гісторыю хаця б ХХ стагодзя. Але нам увесь час перашкаджаюць гэта рабіць і пачынаюць крычаць : — Сталін — тыран! А раз тыран, то можна і не вывучаць гісторыю і быць пешкай.

    • Siarhiej кажа:

      ліцьвін, ты наслухаўся крамлёўскай лухты. Трамп не мае дыктатарскіх паўнамоцтваў і ад яго не так шмат што залежыць. Ён добра разумее крамлёўскіх і гуляе з імі на словах, але жорстка дзейнічае на справе. У Трампа падыход барыгі да кліента.

  25. Павел Біч кажа:

    Думаю, трактоўка Ліцьвінам мінулага вельмі правільная. Але тлумачыць сучаснае праз мінулае я б паасцярогся. Імкненне да незалежнасці (Свабоды) непреадольнае і яно ламае усе што працавала ў мінулым. Ну што мог вялікі украінскі народ і далей цярпець панавання расейцаў? Дзеля чаго??? і гэта датычыцца усіх нерускіх народаў былога Саюза і Рас. Імпэрыі. так што сп.Ліцьвін, давай думаць болей аб сучасным чым аб мінулым. Ведаю адказ Ліцьвіна – нас захопяць па атдельнасці. Але не трэба сувязь розных краін і народаў трактаваць як страту незалежнасці. Будзе ісці пераразмеркаванне працы. Дурням па горая, разумным па-лепей. І ту анічога не зробішь. Пабачышь, як нават вялікая Расея. як закроецца пачне пераўтварацца ў дікую краіну. Хороша сказаў аб гэтым украінскі Гордон. Што есць ў Расеі акрамя нафты, газа, кобальта і нікеля і пыхі. Нічога!. Захад гэта ведае і з часам можа задушыць Расею санкцыямі.

  26. ліцьвін кажа:

    Siarhiej !
    ЗША патрэбна супрацьвага Кітаю. Чакаць покуль Кітай асіміліруе Далёкі Усход і Сібір? Такі падыход для ЗША непрыемлемы. Калі ЗША абмяжуе экспарт тавараў з Кітаю і пачне вырабляць свае тавары, то куды дзяваць іх, гэтыя тавары. Правільна, піхаць у Расею, бяручы ў яе сыр’ё і тэрыторыі пад канцэссіі і прамысловыя забудовы. Ваяваць з Расеяй нявыгадна! Хто з трох гульцоў выйдзе на расейскі рынак, той атрымае свой кавалак пірага і добрыя перспектывы для развіцця. Кітай ўжо выйшаў на расейскі рынак, амерыканцы хочуць іх часткова выдаліць, выпіхнуць, абмежаваць…
    Пытанне стаіць проста — альбо ты ў хаўрусе з кімсьці ўплывовым, альбо выплывай сам…

  27. Павел Біч кажа:

    А я чакаў што сп. Астроўскі размесціць выступ З.Пазьняка, ў якім ён дашкевіча назваў правакатарам. Можна было б абмеркаваць.

  28. мінак кажа:

    Думаючая частка грамадства перастала каментырываць падзеі, артыкулы, сенсацыі. Каментары даюць прафесіаналы, астатнія маўчаць. Гэта сьведчанне адбыўшыхся перамен у грамадстве. Народ навучыўся самастойна думаць, аналізаваць, рабіць высновы. Чужыя меркаванні ўжо не цікавяць людзей, бо ёсьць уласныя. Улада страчвае вельмі важны спосаб вывучэння думкі грамадства. Такім чынам грамадства і ўлада пачалі разыходзіцца ў сваіх меркаваннях. Гэта небясьпечна, СССР разваліўся пасля таго, як улада адарвалася ад народа і ўладу падхапілі спрытныя ”чубайсы”.
    У СМІ, ідыялагічнай і інфармацыйнай палітыцы РБ патрэбны новыя падыходы, новыя пасіанарныя і творчыя людзі і самае галоўнае — новая нацыянальная ідыялогія. Дзіўна, што ні ў Расіі, ні ў Беларусі Ўлады гэтага не разумеюць. Юрый Палякоў пазаўчора на канале ”Культура” прамовіў пра важкую ролю Гедымінаў ў стварэнні расейска–маскоўскай эліты, таксама скарыстаў тэрмін ”Літоўская Русь”. Расейскія інтэлектуалы нарэшце дараслі да прызнанне Літоўскай Русі і яе выключнай гістарычнай ролі. А ў нас усё яшчэ ганяюцца за носьбітамі БЧБ сЬцягоў і ”Пагоняй”…

  29. Павел Біч кажа:

    Згодзен з Мінаком, што нешта адбываецца новае ў сфере СМІ, м дакладней ў інтернете. Але шчыра скажу,што пакуль не разумею Што. А тут яшчэ палакі заладзілі што Беларусь дажывае свае апошнія гады, – ў сэнсе яе прыбяре Расея. Што здарылася з Астроўскім? Хай бы патлумачыў.

  30. мінак кажа:

    Як толькі Расія атрымлівае доступ да дзяржаўных меж з Еўропай, так у хуткім часе ўзнікаюць чарговыя крывавыя войны. Еўропа павінна быць стабільнай, мірнай, нейтральнай, а для гэтага павінен быць пояс нейтральных дзяржаў, свайго рода санітарны кардон: Малдова, Украіна, Беларусь, Летува, Латвія.
    Палякі — гэтыя правакатары і недальнабачныя палітыкі павінны з усіх сіл змагацца за нейтральную і незалежную Беларусь і тлумачыць амерыкосам і еўрапейскім стратэгам важнасьць Беларусі ў адносінах з Расіяй. А яны сваёй балбатнёй правакуюць развіццё падзей ў трагічным накірунку.

  31. ліцьвін кажа:

    Справа тут у тым, што калі мы пачынаем аналізаваць падзеі і імкнёмся прадбачыць, мы тым самым пачынаем канструяваць іх (падзеі). Калі мы разглядаем будучае ў негатыўным ключэ, то аўтаматычна мы і канструіруем будучае ў негатыве. Таксама, калі разглядаем, ініцыіруем ў пазітыве, то тым самым канструіруем у пазітыўным накірунку.
    У гэтым сэнсе цікава пачытаць прамовы Савецкага Правадыра,напрыклад, выступленне 3 ліпеня 1941 года. Там ён нягледзячы на цяжкія і трагічныя абставіны ў вайне, выказваў перакананасьць у будучай перамозі, прыменьшываў страты савецкіх войск, перабольшаваў страты нямецкіх войск, казаў што трэба рабіць народу і кіраўніцтву краіны… Агульны накірунак прамовы быў пазітыўны і мэтанакіраваны, вылучаў веру ў народ, краіну і будучую перамогу…

  32. ліцьвін кажа:

    Бачу, што з мысляроў–тэарэтыкаў застаўся адзін з мінаком, астатнія ці то вымерлі ці іх паціху ФСБ з ЦРУ перадушылі. Таму ў адзіноце напрыканцы жыцця вымушаны весьці тэарэтычныя размовы сам з сабою. Атрымаўшы выхаванне пры сацыялізме, меў вялікі закладзены запас ідыялізму, дабрыні, дзіцячасьці і нават інфантылізму. Зараз успамінаючы пражытае жыццё, разумею, што лепшая частка савецкіх людзей мела тыя самыя якасьці, таму і прайграла трацкістам і лібералам. Аб чым у свой час папярэджываў Правадыр. Ён нават сказаў Мікіту Хрушчову : — Вы такія наіўныя! Верыце заходнім палітыкам! Як вы будзеце жыць без мяне?!
    Дарэчы Ён быў веруючы чалавек, узнавіў ў 1944 годзе РПЦ. Будаваў сацыялістычнае грамадства — аналаг хрысціянскай дзяржавы. Змагаўся з ерэтыкамі–трацкістамі…
    І сёння лібералы і трацкісты псуюць грамадскае паветра на кожным кроку, нацкоўваюць людзей адзін на аднаго, ”’…пагарджаюць ўладамі, дзёрзкія, самавольнікі, і не баяцца ліхасловіць вышэйшых,”… Але ” Прыйдзе ж дзень Гасподні, як злодзей ноччу, і тады…”

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы