10 гадоў таму (10.07.2006 г.) загінуў герой чачэнскага народу Шаміль Басаеў (гл. фота). За гэты час адбылося тое, што раней здавалася неверагодным – досьвед чачэнскага народу ў змаганьні з расейскімі імперцамі можа спатрэбіцца і нашаму беларуска-літвінскаму народу (грузінам, украінцам ён ужо спатрэбіўся…). У сувязі з гэтымі абедзьвюмя абставінамі падаем ніжэй ліст, які ў 2001 годзе Басаеў напісаў Піціну. Той не адказаў… Хто з гэтых двух асоб сапраўдны тэрарыст, а хто “тэрарыст” уяўны, штучна зьлеплены прапагандай і ўкінуты ў галовы людзей, вырашаць вам (узята адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2016/07/11/112688/dokument–otkrytoe-pismo-vyzov-shamilya-basaeva-v-adres-putina.shtml ; скарочана).
Рэдакцыя.
“Расейскаму прэзідэнту Пуціну.
Па-першае, я прапаную табе шчыра пакаяцца ў сваіх грахах…
Па-другое, хачу адразу адзначыць, што ў чачэнцаў няма акрамя Бога іншых Паноў і няма зваротаў на “Вы”. У нас, ці ты – сябра, ці ты – вораг. Так што я зьвяртаюся да цябе на ты – вораг. У гэтым лісьце я ніякім чынам не спрабую абразіць ні цябе, ні астатніх расейцаў – раба можна пакрыўдзіць, але не абразіць.
Па-трэцяе, хачу задаць табе пытаньне. Хто з нас у сапраўднасьці тэрарыст? Я сцьвярджаю, што гэта ты – кіраўнік тэрарыстычнай дзяржавы, названай Расейская Федэрацыя – тленнага астатку расейскай імперыі. Гэта ты зьяўляешся тэрарыстам №1.
Наш Прарок Мухамад сказаў: «Мяркуйце не па словах, а па справах». Таму буду прыводзіць толькі факты.
Вось ужо некалькі стагоддзяў вы, рускія, тэрарызуеце наш народ, зьнішчаючы рэгулярна нас і нашу маёмасьць с такім маніякальным імпэтам, што само сабой напрошваецца пытаньне: Дзеля чаго? (Заўваж: не «за што?», а «дзеля чаго?»)
Асэнсаваць вашы дзеяньні немагчыма, таму што ў іх няма ні сэнсу, ні логікі. Вы нясеце ўсім, хто сутыкаецца з вамі, толькі сьмерць і разбурэньне, прычым нясеце з такой сатанінскай упартасьцю, што ад вас адварочваецца ўвесь сьвет. А ў нахабнай крывадушнасьці й дэмагогіі вы пасьпяховыя больш, чым сатана – вы чыста па сатанінскі пераварочваеце ўсё з ног на галаву, называючы ўсё наадварот.
Вось ужо некалькі стагоддзяў вы, рускія, заяўляеце, што «нясеце нам чачэнцам прагрэс і цывілізацыю, ратуючы ад невуцтва», хаця, калі рускія ня мелі нават сваёй пісьмовасьці, чачэнскія вучоныя славіліся ва ўсім ісламскім сьвеце. Сёньня ў нас няма пісьмовай гісторыі толькі таму, што вы ўсё зьнішчылі за адну шматвяковую вайну (мы ніколі не былі з вамі ў стане міру). Пасьля вашых спусташальных нашэсьцяў у першую чаргу застаюцца ў руінах установы аховы здароўя, адукацыі і культуры. Так вы “адукоўвалі” нас…
Вось ужо некалькі стагоддзяў вы, рускія, «несяце нам дэмакратыю і парадак», хоць, калі вы яшчэ ў мінулым стагоддзі хадзілі ў лапцях, елі вотруб’е і хадзілі дзесяткамі тысяч з вырванымі ноздрамі, мы, чачэнцы, жылі ў вольным грамадстве раўнапраўных, дзе мірнай стваральнай працай забясьпечвалі хлебам ўвесь Каўказ. Захаваньне ж законнасьці й парадку было ў нас настолькі вялікае, што ў перыяд зацішша паміж вашымі нашэсьцямі, згубленыя рэчы вывешваліся на бачных месцах, каб гаспадар мог іх знайсьці. А пра крадзяжы наогул не было гаворкі.
Мы, чачэнцы ніколі не былі слабым народам, заўсёды ўмелі пастаяць за сябе і за іншых, заўсёды давалі прытулак і аказвалі дапамогу тым, хто жыў у нястачы. А ты, Пуцін, прывядзі зь гісторыі хоць адзін прыклад, каб недзе, калісьці чачэнцы захапілі хоць адзін кавалак чужой зямлі, каб хоць раз вялі захопніцкую вайну.
Мы заўсёды былі свабоднымі і паважалі чужую свабоду. Нават свабоду выбару рабамі рабства, таму што, як казалі нашы продкі, «чалавек, які закабаліў іншага, ня можа быць свабодным, так як ён ўжо залежыць ад свайго раба».
Вы прыйшлі на нашу зямлю і на папялішчы зьнішчаных вёсак пабудавалі крэпасьць “Грозны” – далі ёй такую назву, каб запалохаць нас. Бумерангам вярнуўшыся, гэтае імя палохае сёньня ўжо вас. Такім жа чынам, на месцы іншых зьнішчаных нашых паселішчаў вы ўзвялі свае станіцы. Мы ж на вашых костках не будавалі Маскву…
Вы, рускія, забівалі й забіваеце наш народ на розных падставах і бязь іх. За тры стагоддзі – тры мільёны чалавек.
У 18-м стагоддзі вы цалкам зьнішчылі сяло Алды і забілі 475 чалавек толькі за тое, што чачэнцы цалкам перасталі красьці ды распусьнічаць. Забілі пабаяўшыся, як абвяшчаюць рапарты вашых вайскоўцаў, што «гэтая зараза можа перакінуцца на ўсе астатнія народы».
У 19-м стагоддзі вы цалкам зьнішчылі мірнае сяло Дадзі-юрт, велічынёй у 9 тысяч «дымоў», разам з усімі яго жыхарамі ад малога да сталага, толькі за тое, што атрад маджахедаў, які зьдзейсьніў паход за Церак і забіў там аднаго казака, прайшоў, нібыта, праз землі гэтага паселішча.
У 20-м стагоддзі вы зьнішчылі й разрабавалі пры высяленьні адразу ўвесь народ. А ў вёсцы Хайбах, у стайні спалілі жыўцом 708 яго жыхароў. Яшчэ каля 6 тысяч утапілі ў возеры Галанчож. Па ўсёй Чачэна-Інгушэціі за адзін дзень вы забілі 20 тысяч чалавек.
Прычынай масавага забойства стала тое, што чэкісты не ўкладваліся ў графік высяленьня – не хапала вагонаў. Гэта жахлівае злачынства вы зьдзейсьнілі, скарыстаўшыся тым, што больш за 57 тысяч чачэнцаў у гэты час знаходзіліся на вайне супраць фашыстаў. Увесь астатні народ (больш за 625 тысяч чалавек) вы вывезьлі ў вагонах для быдла, без сродкаў існаваньня, у засьнежаныя стэпы Казахстана і Кіргізіі. За 13 гадоў выселкі вы зьнішчылі яшчэ 370 тысяч чалавек.
Цяпер, у 21-м стагоддзі, вы зьнішчаеце нас патроху, але рэгулярна (сілы ўжо ня тыя, дый часы іншыя), тлумачачы нам і ўсяму сьвету, што мы – “бандыты і тэрарысты”, таму нас трэба забіваць.
Цяперашнюю вайну вы рыхтавалі даўно, з 1996 года, і ў гэтым дасягнулі посьпеху. Успомнім Лебедзя і яго 50 тысяч сьпецвойскаў, а таксама словы Лукіна, сказаныя ім адразу ж пасьля падпісаньня Хасавюртаўскай дамовы: «Пачакайце, мы гадоў за 5 узмацнімся і вам пакажам…».
Або ўзяць да прыкладу выкраданьні. Пачынальнікам “моды” на выкраданьне быў супрацоўнік ФСБ і па сумяшчальніцтву ўладальнік СТС нейкі Абдурзакаў. Ён стаіць практычна за ўсімі гучнымі выкраданьнямі замежнікаў і журналістаў у Чачні.
Твая марыянетка Кадыраў і яго падручныя браты Ямадаевы разам з ФСБ выкрадалі, а Кафыров (то бок Кадыраў) быў яшчэ і пасярэднікам, і меў свае адсоткі. Гэтая група была зарыентавана ФСБ на дагестанцаў і часткова інгушоў.
Браты Саідавы і супрацоўнік ГРУ Адам Дзеніеў сьпецыялізаваліся ў асноўным на выкраданьнях чачэнцаў і мясцовага рускамоўнага насельніцтва. Яны ня грэбавалі нічым. Напрыклад, чарапы забітых людзей вывозілі ў Маскву і прадавалі па 5 тысяч долараў. Практычна ўсе відэа-сюжэты пра зьверствы над закладнікамі, якія вы паказваеце ўсяму сьвету, зробленыя бандай братоў Саідавых.
Банду мы ліквідавалі ў 1999 годзе, а яе рэшткі схаваліся ў Маскве пад заступніцтвам ФСБ. Дзеніеў і астатнія пачынальнікі выкраданьняў у поўным складзе працуюць у 6-м аддзеле МУС РФ.
Далей, як гаворыцца, «працэс пайшоў». У разбуранай вамі краіне, дзе няма дзе працаваць, дробныя выкраданьні сталі даволі частымі. Але не часьцей, чым у Расеі, дзе выкраданьні, заказныя забойствы і людаедства стала нормай жыцьця. У Чачні ж у большасьці выпадкаў выкрадалі й былі пасярэднікамі выкрадальнікаў супрацоўнікі ФСБ і МУС РФ. Чачэнцы ж былі ахоўнікамі і громаадводамі за 10-15%.
Пачынаючы з сакавіка 1999 года вы рэгулярна падвяргалі авіяцыйным і артылерыйскім ударам Шэлкаўскі й Наурскі раёны ЧРІ [Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя. – Рэд.]. Рэгулярна парушалася мяжа [паміж Расеяй і ЧРІ] вашай бронетэхнікай, забіралася быдла, зьдзекаваліся над людзьмі. Салдаты адкрыта казалі, што яны хутка ўсё захопяць. У траўні 1999 года быў захоплены раптоўным штурмам з ужываньнем верталётаў і бронетэхнікі мытны пост ЧРІ на Кізьлярскім кірунку і прылеглая да яго тэрыторыя. Быў забіты чачэнскі мытнік і паранена яшчэ 7 без аніякай прычыны.
У чэрвені 1999 года ў гарах каля вёскі Буці ў Чэберлоеўскім раёне вы, высадзіўшы дэсант, захапілі каля 15 квадратных кіламетраў, забіўшы 5 грамадзянскіх асоб.
Кіраўніцтва Рэспублікі Дагестан РФ само ўпрасіла дагестанцаў на чале з Багаўдзінам Мухамадам вярнуцца з ЧРІ са зброяй дадому, у Цумадзінскі раён, ставячы яму ў прыклад карамахінцаў. Яны паверылі і… патрапілі ў пастку. Мы палічылі сваім абавязкам дапамагчы цумадзінцам, якіх акружылі й зьнішчалі. У абодвух выпадках мы зьвярталіся да марыянеткавага кіраўніцтва Дагестану з патрабаваньнем выпусьціць з акружэньня хаця б жанчын і дзяцей…
У Ботліхскім і Цумадзінскім раёнах мы ваявалі толькі з войскамі МА і МУС РФ. У абодвух выпадках сышлі, як толькі цумадзінцы і карамахінцы вырваліся з акружэньня. Мы дапамаглі ім, хаця ведалі, што гэта можа паслужыць вам добрай нагодай для ўварваньня (хоць нагода вам не асабліва і патрэбная). І не шкадуем пра гэта. Гэта былі лепшыя дні ў нашым жыцьці.
Ня нам, а вам было выгадна падрываць жылыя дамы ў Маскве, Валгадонску і Буйнакску. Ёсьць пацьверджаньне гэтаму ад арыштаваных намі ў пачатку вайны трох афіцэраў ГРУ, якія прызналіся ў датычнасьці да выбуху ГРУ МА РФ.
Мы не маньякі, як вы. Навошта нам падрываць? Тым больш жылыя дамы, калі лягчэй падарваць адміністрацыйны будынак.
Сьледам за выбухамі вы абвясьцілі пра нейкую «контр-тэрарыстычную аперацыю», якая з самага пачатку стала супертэрарыстычнай. Вы распачалі адкрытую агрэсію супраць ЧРІ, падвяргаючы бязладным бамбёжкам і абстрэлам гарады і вёскі, забіваючы і калечачы тысячы мірных жыхароў.
Вы выцягнулі на белы сьвет усіх вашых агентаў і пайшлі ва-банк. Але бліц-крыг не атрымаўся. Вы бязладна бомбіце ўсю нашу краіну, зьнішчаючы і руйнуючы ўсё на сваім шляху. Сёньня, напэўна, ня знойдзецца ў Ічкерыі ні аднаго дрэва, у якім не сядзеў бы асколак.
Вы бамбіце горныя і лясныя масівы проста так, па квадратах, і вас зусім не цікавіць, ёсьць там маджахеды ці не. Куды вы будзеце страляць, мы ведаем за тыдзень наперад. Вы ў страху замініравалі ўсю Ічкерыю. На вашых мінах падрываюцца мірныя людзі, жывёлы і вашы салдаты. Слава Алаху, мы не ямо сьвіней, іх шмат у лясах і яны нашы галоўныя сапёры…
У вашых канцлагерах і турмах катуюць і зьневажаюць каля 25 тысяч чачэнцаў, яшчэ столькі ж прайшлі праз гэтае Пекла. Практычна ўсе яны калекі…
Арыштаваных катуюць токам, вырываюць пазногці й валасы, адразаюць вушы, адбіваюць усе вантробы, пашкоджваюць хрыбетнікі, робяць ін’екцыі невядома якіх прэпаратаў, суткамі трымаюць зьвязанымі ў вадзе і брудзе, некаторых гвалцяць. Скажы, якія таямніцы яны могуць хаваць, каб іх так катаваць?
Іх проста ламаюць, каб завербаваць або запалохаць назаўжды [масавае запалохваньне – мэта тэрору. – Рэд.]. Некаторых пад катаваньнямі прымушаюць забіваць сваіх таварышаў. А нашых параненых (па-за залежнасьцю ад таго маджахед ён ці не), часта бязрукіх і бязногіх, б’юць у першую чаргу па павязка.
Па сёньняшні дзень у Пяцігорскім СІЗА сядзіць Ваха Айгумаў, які страціў у першую вайну руку вышэй локця, а ў гэтую вайну левую нагу. ён падвяргаецца зьдзекаваньням. Каму ён пагражае?
Бязь вестак зьніклых у гэтай вайне ўжо больш 1600 чачэнцаў. Ім не пашанцавала, яны трапілі пад п’яную руку, або пры катаваньнях перастараліся твае садысты… Гэтыя бязь вестак зьніклыя даўно ляжаць у зямлі, а іх забойцы на чале з табой дзеюць новыя злачынствы…
Вы за дзьве вайны забілі столькі людзей, убухалі столькі грошай пад балбатаньне пра “тэрытарыяльную цэласнасьць Расеі” (з-за тэрыторыі ў 17 тысяч квадратных кіламетраў), а самі ў той жа час аддалі Кітаю звыш 150 тысяч квадратных кіламетраў зямлі. І яшчэ аддасьце, нікуды не дзенецеся. Дзе логіка?
Вы, рускія, проста ненавідзіце нас за наш свабодны дух, за тое, што мы не рабы, як вы, і стараецеся зацягнуць нас у ваша рабскае балота. Рабства рускіх замацавана семантычна. Само слова “рускі” – прыметнік, прыметнік да чагосьці. Нядаўна рускія былі «прыметнікам» да п’янага самадура Ельцына, а сёньня яны «прыметнік» да цябе – крыважэрнага авантурыста Пуціна.
Нават ваш герб выказвае вашу сутнасьць. Усявышні не стварыў нічога двухгаловага, а калі нараджаецца такой, усе народы сьвету гавораць, што ад сатаны, і забіваюць яго. Калі не забіваюць, то ён можа толькі паразітаваць. Так і вы з вашым двухгаловым гермафрадытам паразітуеце на крыві малалікіх народаў.
Ты [Пуцін] апранаеш сёньня тогу змагара зь «міжнародным тэрарызмам», зьяўляючыся самым галоўным тэрарыстам. Галоўнае для цябе асядлаць дзяржаўніцкія нацыянал-шавіністычныя амбіцыі, якія заўсёды насаджаліся сярод рускага прыгоннага люду.
Ваша вялікаруская мара – седзячы па горла ў лайне, зацягнуць туды ўсіх астатніх. Гэта і ёсьць Русізм!
У чачэнцаў слаўная гісторыя, багатая ня рабствам, крывадушшам і паразітызмам, а вольным жыцьцём і гераічнай барацьбой за свабоду. Нам грэх скардзіцца на свой лёс.
Мы ганарымся тым, што мы – маджахеды, якія імкнуцца па меры магчымасьці жыць і памерці ў Джыхадзе. Мы, чачэнцы, ніколі не баяліся вас і не баімся. Хай баіцеся вы. І ад жывёльнага страху зьдзяйсьняеце сатанінскія злачынствы, якія не ўкладаюцца ў галаве нармальнага чалавека.
У нас няма да вас нават нянавісьці. Мы вамі проста грэбуем.
Нам шкада невуцкі рускі народ, які пакутуе ў жорсткім рабстве і даведзены сваімі злачыннымі кіраўнікамі да быдлячага стану.
Мы заўсёды прымалі і прымаем на роўных любога рускага, які прыйшоў зь мірам у наш дом і ўнутрана вольны ад рабства. І чачэнцы ніколі не выдавалі рускіх уцекачоў нават пад пагрозай зьнішчэньня чачэнскіх вёсак.
Мы і в мінулую вайну, і ў гэтую проста так сотнямі аддавалі рускім маці палонных салдат. Прывядзі ты хоць адзін прыклад, калі вы адпусьцілі проста так, да таго ж не зрабіўшы інвалідам, хоць аднаго чачэнца.
Сёньня вы трымаеце ў закладніках увесь наш народ, але вам не зламаць нас і не перамагчы…
Ты, Пуцін, [з тваіх слоў] так хварэеш за лёс Расеі й з такім азьвярэньнем змагаешся зь міжнародным тэрарызмам, што я вырашыў табе дапамагчы. Хоць па чачэнскіх законах я ня маю права раўняць з сабой раба, я выклікаю цябе на дуэль. А ўсе нашы камандзіры выклікаюць ўвесь ваш вышэйшы генералітэт.
Выбар зброі пакідаем за вамі. Я не майстар спорту (як ты) і ты не інвалід (як я). Так што згаджайся. Будзе больш карысна і эканомней для абодвух нашых народаў, ды і для ўсяго астатняга чалавецтва”.
(канец цытаваньня ліста)
=
Ад рэдакцыі:
Для тых, хто забыў некаторыя істотныя факты найноўшай гісторыі расейска-чачэнскіх дачыненьняў, нагадаем: у траўні 1997 годза паміж Расеяй і ЧРІ была падпісана Дамова аб міры “назаўжды”… (гл. фоты ніжэй ).
Усе пералічаныя ў лісьце факты былі вядомыя і “мудрым” заходнім палітыкам. Аднак яны “разьвівалі стасункі” не з Дудаевым, Масхадавым, Басаевым, Ендарбіевым, Садулаевым, іншымі кіраўнікамі-абаронцамі чачэнскага народу ад агрэсіі расейскіх імперцаў, а з… Пуціным. Хаця ўсім прыстойным людзям усё даўно было зразумела і пра тэрарыстаў, і пра катаў, і пра генацыдчыкаў… (гл. фоты ніжэй).
Разьвівалі дачыненьні да таго часу, пакуль расейскія імперцы не пачалі тэрарызаваць ня толькі чачэнцаў, грузінаў, украінцаў, сірыйцаў, а і іх саміх… (на сёньня ўжо ёсьць да дзясятка заяваў вышэйшых дзяжаўных асоб Расеі на чале з Пуціным аб магчымасьці выкарыстаньня ядзернай зброі супраць краін Захаду пры тых ці іншых абставінах).
Боская справялівасьць набліжаецца…
Што тут казаць
Такія, як Пуцін, могуць забіваць. толькі з-пад вугла.
Такая прырода ва усіх дробных а таму і нікчэмных асоб
Затое, той хто асабіста адразаў галовы федэралам. цяпер “герой” Расеі