Рэдакцыя.
Многія кажуць, што ўжо ведаюць Лу-ку, “як аблупленага” – настолькі, што ўжо глядзець на яго ня могуць… Аднак перад тым, як казаць пра тых, хто ірвецца яму на зьмену, варта нагадаць некаторыя забытыя факты пра Лу-ку, якія дапамогуць паставіць правільныя пытаньні ў дачыненьні да яго “зьменшчыкаў”. Памятаеце, т. Лу-ка спачатку, у 1994-м, быў “усенародна абраным ПП РБ”? Аднак пазьней аказаўся “аўтарытарным кіраўніком”, яшчэ пазьней – “апошнім дыктатарам Еўропы”, а сёньня ўжо чутно пра “тыранію ў Беларусі”… Між тым Лу-ка, якім ёсьць цяпер, такім і быў 26 гадоў таму! Першы “рэферэндум” зь вяртаньнем БССРаўскай сімболікі і, фактычна, адменай дзяржаўнасьці нашай мовы адбыўся, дзякуючы Лу-ку, яшчэ ў 1995-м. Зьбіцьцё і выкіданьне дэпутатаў-галадоўнікаў з авальнай залы беларускага Парламенту (гл. фота ўверсе) адбылося тады ж і па яго загадзе. Праз год Лу-ка пры падтрымцы з Расеі і ўвогуле разганяе Вярхоўны Савет і фактычна прызначае свой ВС – “ручны ды ператраханы” (у 1996-м ужо чарговая частка ВС на чале з Сямёнам Шарэцкім, дарэчы, вельмі прыстойным чалавекам, не пагадзілася з такімі падзеямі – засталася ў апазіцыйным ВС, які, аднак, праіснаваў нядоўга). Літаральна яшчэ праз пару гадоў у Беларусі пачалі “зьнікаць” многія ключавыя фігуры апазіцыі, прычым, настолькі далёка, што дасёньня не вярнуліся… Усё адзначанае і рознае іншае было больш за 20 гадоў таму. Уяўляеце, колькі гадоў мы страцілі? Між тым, ужо тады, у сярэдзіне 1990-х, было шмат людзей, якія “цалкам прачыталі” Лу-ку. Аднак на іх заклікі маса ў сваёй большасьці рэагавала маўчаньнем. Чаму не абуралася так, як цяпер? А таму, што заўвагі прыстойных людзей тады маса лічыла неістотнымі на фоне абяцаньняў “пабудаваць нябачаную ў Сьвеце дзяржаву”, якія гучалі з боку “ўсенародна-абранага”. Многім, хто належыць сёньня да “ачунялых”, спатрэбілася страціць да чвэрці стагоддзя ўласнага жыцьця (!), каб нарэшце і ў іх галовах “туркнула”… Аднак цяпер многія ачараваныя Ціханоўскай, і зноў ня вераць папярэджаньням дальнабачных, патрыятычных беларусаў, нават не задумваюцца аб магчымасьці прыходу на месца Лу-кі 1 Лукі 2. Няўжо хочуць страціць яшчэ чвэрць стагоддзя жыцьця? Напэўна, не. Проста ня думаюць. Відаць, яшчэ замала страцілі, каб назапасіць дастаткова жыцьцёвага досьведу. Каб гісторыя не паўтарылася, давайце прыгледзімся да кіраўнікоў “новай апазіцыі”…
Каб паставіць патрэбныя пытаньні што да розных “ціханоўскіх-бабарыкаў-цэпкалаў” варта найперш нагадаць, што Лу-ка – яўны агент расейскай імперыякратыі. Успамінаем: Хто яго ў 1994-м раскручваў праз расейскія СМДІ, якія і тады дамінавалі ў нашай інфармацыйнай прасторы? Хто яму даваў магчымасьць у час выбарчай кампаніі выступаць з трыбуны Дзярждумы Расеі? Хто забясьпечыў зьмены ў Канстытуцыі РБ, каб кандыдатам у прэзідэнты мог стаць чалавек ва ўзросьце не за 40, а… 35 гадоў? (у 1994-м Лу-ку не было 40-ка) Хто ў час выбарчай кампаніі па абраньні ПП РБ забясьпечыў яго грашыма, аховай, прафесійнымі PR-шчыкамі? А хто яго затым падтрымліваў 26 гадоў (крэдыты, кошты на нафту ды газ ніжэй за рынкавыя, буйны рынак збыту), працягвае падтрымліваць сёньня?
На ўсе гэтыя “хто?” адказ вядомы: найперш расейская імперыякратыя – спачатку на чале зь Ельцыным, затым і дасёньня на чале з Пуціным.
Дарэчы, вось і адказ на пытаньне: чаму ўвесь зьмест палітыкі Лу-кі зьяўляецца прарасейскім і адпаведна беларусаненавісьніцкім, этнацыдным.
Да Лу-кі таемным агентам Масквы быў Кебіч (таемным толькі таму, што ў інтэрвале 1990-94 гг. прэм’ера “абіраў” Вярхоўны Савет Беларусі, дакладней, яго “камуністычная” большасьць, абраная яшчэ да самараспаду СС).
А да таго кіраўнікі Беларусі і ўвогуле афіцыйна прызначаліся “Масквой” – пасьля забойства ў 1980-м Машэрава (дарэчы, сябрамі-камуністамі) на першую пасаду кіраваць Беларусьсю (тады гэта было крэсла 1-га сакратара ЦК кампартыі БССР) Масква прызначала спачатку нейкага Кісялёва, затым Слюнькова, затым Сакалова… Усе праводзілі этнацыдную палітыку. Лу-ка ўсяго толькі іх наступнік.
Таму і ў замене Лу-кі 1 на нейкага, пакуль нікаму невядомага, “Луку 2” ніякага Прагрэсу, а значыць і ніякага Сэнсу няма, якім бы энтузіязмам даная працэдура ні суправаджалася. Хай сабе нават у выглядзе рэвалюцыі Пратэсту… як цяпер. Калі ж беларусы на эмоцыях “праглынуць” расейскі “гачык”, на якім сядзіць “дрыглівы чарвячок” зь вядомым усім прозьвішчам, праз пэўны час можа высьветліцца, што яны на справе ўдзельнічалі ў выкананьні злачынных крамлёўскіх планаў, скіраваных супраць іх саміх… Потым шкадуй – не шкадуй, абурайся – не абурайся, выбачайся – не выбачайся – усё гэта ня будзе мець ніякага практычнага значэньня.
Думаць трэба сёньня !!!
Дык вось, шаноўныя беларусы-вялікалітвіны, галоўнае, на што трэба зьвяртаць увагу ў чарговы пераходны час, дык гэты на тое, каб ня даць расейскай імперыякратыі зноў пасадзіць на першую пасаду ў Вялікалітве-Беларусі свайго чарговага стаўленіка, які працягне паўзучы аншлюс нашай дзяржавы. На гэта, натуральна, заклікаем зьвярнуць ўвагу тых, хто яшчэ не зусім страціў розум у наш бурлівы час.
Вось таму ў адрас розных “бабарыкаў-цэпкалаў-ціханоўскіх”, якія як зь неба зваліліся, задаем ключавое пытаньне:
ХТО ЎСЕ ГЭТЫЯ ЛЮДЗІ ?!
Часу дзейнасьці Аб’яднанага штабу Ціханоўскай, Цэпкалы, Калесьнікавай (гэтай трохгаловай траянскай кабылы Крамля – цяпер ужо адначасна лаўрэатцы еўрапейскай прэміі імя А.Сахарава…), за якімі знаходзяцца Бабарыка, Ціханоўскі, Цэпкала, ператворанага ў “Каардынацыйную раду па трансьферы ўлады”, ужо некалькі месяцаў. Фактаў, на грунце якіх можна рабіць пэўныя высновы, назапасілася шмат (настолькі, што ўсе ўзгадаць немагчыма; паспрабуем узгадаць самыя прынцыповыя, а калі што прапусьцім, заклікаем наведвальнікаў у каментарах зьмястоўна дапаўняць нас па тэме).
Спачатку ўдакладнім пра ператварэньне Аб’яднанага штабу ў Каардынацыйную раду.
“14 жніўня Сьвятлана Ціханоўская, якая знаходзілася ўжо ў Летуве, абвясьціла аб стварэньні Каардынацыйнай рады (КР). Было сказана так: “З улікам таго, што адбываецца ў краіне, і неабходнасьці прыняцьця неадкладных мер для аднаўленьня законнасьці ў Беларусі, я, Сьвятлана Ціханоўская, ініцыюю стварэньне Каардынацыйнай рады для забесьпячэньня трансьферу ўлады. У гэтую раду могуць увайсьці прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці, паважаныя і вядомыя беларусы, прафесіяналы сваёй справы. Я даручаю сваёй даверанай асобе Вользе Кавальковай і адвакату Максіму Знаку прымаць заяўкі аб вылучэньні членаў рады ад арганізацый і аб’яднаньняў грамадзян”, — заявіла яна ў відэазвароце (https://www.racyja.com/palityka/u-prezidyum-kaardynatsyjnaj-rady-abra/).
На сайце Каардынацыйна рады (https://rada.vision/by) напісана, што КР “з’яўляецца адзіным прадстаўнічым органам беларускага грамадства [?!!! – рэд.]. Яна ствараецца з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай з мэтай арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу і забеспячэння згоды ў грамадстве, а таксама для абароны суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Рада дзейнічае на падставе асноватворных прынцыпаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. КР не мае на мэце захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, не заклікае да арганізацыі і падрыхтоўкі дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак”.
На сёньня сябрамі Пашыранага складу Каардынацыйнай рады самастойна запісалася амаль 5.300 чалавек (https://rada.vision/by).
19 жніўня КР правяла сваё першае пасяджэньне, на якім быў абраны Прэзідыум. У яго склад ўвайшлі: лаўрэат Нобелеўскай прэміі Сьвятлана Алексіевіч, міжнародны медыятар Лілія Уласава, прадстаўнік МТЗ Сяргей Дылеўскі, юрыст Максім Знак, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Сьвятланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова, каардынатар штабу Віктара Бабарыкі Марыя Калесьнікава і былы кіраўнік Купалаўскага тэатра, экс-дыпламат Павел Латушка” (https://www.racyja.com/palityka/u-prezidyum-kaardynatsyjnaj-rady-abra/).
З гэтых людзей да выбараў дастаткова шырока вядомымі ў Беларусі былі толькі трое – Алексіевіч, Латушка, Кавалькова.
(На верхнім фота зьлева-направа: Латушка, Калесьнікава, Кавалькова, Знак, Дылеўскі; на ніжнім зьлева – Латушка, Знак, Алексіевіч, Калесьнікава; на правым – Уласава)
Больш падрабязна пра “Каардынацыйную раду беларускай апазіцыі” гл. тут – https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%BE%D0%BE%D1%80%D0%B4%D0%B8%D0%BD%D0%B0%D1%86%D0%B8%D0%BE%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D0%B9_%D1%81%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D1%82_%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9_%D0%BE%D0%BF%D0%BF%D0%BE%D0%B7%D0%B8%D1%86%D0%B8%D0%B8
На сёньня, як вядома, з 8 чалавек (7 чальцоў КР + Ціханоўская) у Беларусі і адначана на свабоде няма нікога…
–
Цяпер пра галоўнае – палітычную арыентацыю гэтых людзей, а больш дакладна – наколькі яны надзейныя ў сэнсе беларускай патрыятычнасьці. Менавіта ў гэтым сэнсе нас цікавіць адказ на пытаньне: хто гэтыя людзі?
І тут мы адразу сустракаемся зь нейкімі дзіўнымі “непаразуменьнямі”…
Па-першае, КР сама не запрасіла нікога з вядомых дзеячаў, якія даўно і ахвярна змагаюцца з лукашысцкім рэжымам у Беларусі, зрабіўшы выгляд, як быццам да яе ніякага змаганьня і не было…
Чаму б КР не запрасіць хаця б такіх асоб, як Шарэцкі, Марачкін, Пазьняк, Кастусёў, Высоцкі, Янукевіч, Іпатава, Антончык, Мілінкевіч, Маркевіч, Законьнікаў, Краўцэвіч, Смалянчук, Баршчэўскі, Падгол, Арлоў, Мурашка ды іншых? (просім прабачэньня, калі каго не назвалі; калі ласка, нашы чытачы, давайце дададзім у каментарах да названых яшчэ прозьвішчы заслужаных беларусаў-вялікалітвінаў, вядомых вам у вашых гарадах). А чаму б у Прэзідыюм не ўключыць хаця б 2-3 зь пералічаных асоб… Калі б так было зроблена, адразу на душы стала б спакайней.
Аднак – не, гэтага зроблена не было.
Па-другое, лідары і прадстаўнікі 10 беларускіх палітычных партый яшчэ 10 верасьня 2020 г. абнародавалі сумесную Рэзалюцыю, у якой запатрабавалі спыніць гвалт, рассьледаваць забойствы і катаваньні, а таксама на працягу паўгода правесьці новыя выбары прэзідэнта. Сярод падпісантаў АГП, ПБНФ, БСДГ, БСДП(Г), “Зялёныя”, “Справядлівы свет” і чатыры партыі з рэпутацыяй праўладных — Сацыяльна-спартыўная, Рэспубліканская, Партыя працы і справядлівасьці, а таксама Партыя народнай згоды (ніжэй гл. тэкст гэтай заявы – http://narodny.org/?p=27239).
Калі пераадолець пачуцьцё агіды, што заява напісана не на нармальнай, а на імперскай мове, дык у цэлым можна сказаць, што яна выглядае ня так і блага. Прынамсі, лепш, што яна ёсьць, чым яе не было б…
Аднак, дзе рэакцыя Каардынацыйнай рады?
Яе зноў няма …
Па-трэцяе, сімвалам змаганьня за незалежную беларускую дзяржаву вось ужо больш за стагоддзе зьяўляецца Рада БНР.
І хаця Сурвіла разам з Навумчыкам моцна расчаравалі ўдзельнікаў урачыстага пахаваньня парэшткаў паўстанцаў 1863-64 гг., якое адбылося 22 лістапада 2019 г. у Вільні (расчаравалі тым, што схаваліся ад сотняў беларусаў, якія прыехалі туды ў т.л. і для таго, каб на запланаванай сустрэчы паразмаўляць з цяперашнімі чальцамі Рады – гл. ніжэй фота абвесткі пра гэта), усё роўна значэньне Рады БНР, у т.л. сімбалічнае, вельмі істотнае ў наш пераходны час.
Дык былі перамовы прадстаўнікоў дзьвюх Радаў?
І тут, наколькі нам вядома, адказ адмоўны!
–
Чацьвёртае.
Мы, вядома, ня маем магчымасьці мець сакрэтную інфармацыю і нават дастаткова вялікі аб’ём проста неабходнай інфармацыі, якая даступна, напрыклад, грамадскі актыўным і свабодным людзям у Менску. Таму мы мусім карыстацца ў тым ліку й інфармацыяй ды меркаваньнямі іншых людей, якія, на наш погляд, заслугоўваюць гэтага.
Так, вядомы чытатам нашага сайта Андрэй Піянткоўскі, які цяпер вымушаны знаходзіцца ў ЗША, дзе, верагодна, мае магчымасьць атрымліваць дакладную інфармацыю, шмат разоў папярэджваў беларусаў, што Бабарыка, Цэпкала, Ціханоўскі – агенты Масквы (мы пра гэта пісалі з адпаведнымі спасылкамі, напрыклад, тут – https://nashaziamlia.org/2020/09/28/10016/).
Паўтараем словы сп. Піянкоўскага (https://www.youtube.com/watch?v=qqzjJ2Au3uU):
– “Ціханоўскі, Цэпкала і Бабарыка – усё гэта праекты Крамля; гэтыя людзі пасьля Лу-кі павінны былі хутка пагадзіцца на глыбінную інтэграцыю з Расеяй – хутка дасягнуць таго, чаго яны не маглі 25 гадоў дамагчыся ад Лу-кі; хаця той ужо аддаў Маскве 90% суверэнітэту Беларусі” (3:30; 4:30-6:50);
– “калі б я быў рускім імперцам, я бы параіў Пуціну дасягнуць “глыбінную інтэграцыю” шляхам вызваленьне Беларусі ад Лу-кі – гэта тое, што сёньня адбываецца” (8:20).
(гэта ж сп. Піянткоўскі паўтарыў тут – https://www.youtube.com/watch?v=gYW09AyiVPM – час 41:00)
Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=3YMFuSTXbDI (час 16:13) – ужо сп. Салавей – вядомы інфарматар аб павевах у крамлёўскіх кабінетах – адкрыта папярэджвае: “так, Бабарыка – гэта агент Крамля. Гэта чыстая праўда”, але пакуль “Беларусь у склад Расеі ня войдзе, з-за таго, што гэта мяцежная тэрыторыя” …
А вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=ZtztLdXYf-Q – адзін з самых вядомых ды паінфармаваных украінскіх журналістаў сп. Гардон нядаўна заявіў: “Пуцін ня можа згубіць Беларусь … Пуціну трэба замяніць Лу-ку на сваіх людзей … Большасьць лідараў беларускіх пратэстаў – гэта агенты ўплыву і крэатуры Расеі … Найперш гэта Бабарыка … а таксама Калесьнікава … якой цяпер маскалі ствараюць легенду, каб яна замяніла Лу-ку” …
(Зьвярніце ўвагу таксама на выгляд і паводзіны сястры Калесьнікавай падчас гэтай перадачы украінскага тэлебачаньня…)
Пятае.
Час зьвярнуць увагу на тое, што кажуць і робяць прадстаўнікі КР.
Але спачатку, як яны кажуць.
З прадстаўнікоў Прэзідыуму КР пераважна па-беларуску гаворыць толькі Кавалькова. Зрэдку – Латушка. Ціханоўская практычна ніколі, нават, калі да яе зьвяртаюцца на нармальнай мове (гл. (https://www.youtube.com/watch?v=VoEWfSRelbE). “Беларускі” лаўрэат Нобля Алексіевіч – увогуле ніколі, пры гэтым ніякай ганьбы ад гэтага не адчувае…
Цяпер пра што гавораць і робяць галоўныя КР-аўцы.
Праграмных заяў, у якіх закраналіся б праблемы беларускага народу, абяцаньня іх выправіць (накштал таго, як гэта ўяўляем мы – гл. https://nashaziamlia.org/2020/09/24/9999/) – мы ня чуем.
Затое рэгулярна чуем як ад Ціханоўскай, так і ад Латушка звароты ды рэверансы (“стукаемся ў дзьверы”, “хочам весьці дыялог з…”) ў бок Расеі (https://www.youtube.com/watch?v=YhvleUgb2tA).
Так і хочацца запытацца: чаго вы хочаце, панове, ад Расеі? Вам, што, пра Чачню, Грузію, Украіну з Крымам ды Данбасам, Сірыю і нават Венесуэлу зь Лівіяй невядома?
Калі невядома і калі гэта яшчэ можна прабачыць, дык тое, што Расея адна зь першых прызнала Лу-ку прэзідэнтам і аб’явіла Ціханоўскую ў вышук – вам невядомым быць ня можа!
Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=773atl9tMGw – нават сп. Міхалок крытыкуе Ціханоўскую (у якой, дарэчы, знаходзіцца час на пазаваньне ў якасьці фотамадэлі) за звароты да Пуціна, каб той выступіў пасярэднікам паміж Лу-кам і “новай апазіцыяй” : “Ты да каго зьвяртаешся? Да чалавека, які павінен падтрымаць новую свабодную Беларусь? Але ж гэта самы галоўны імперыяліст, па сутнасьці – доктар Зло, які хоча аднавіць імперыю”…
На гэтым фоне запэўніваньні Красулінай, што “суверэнітэт перш за ўсё” – https://www.youtube.com/watch?v=O_G5fs1N58M (час – 24:10) – чамусьці не супакойваюць.
Бо, хто Красуліна, і хто Пуцін?
І тут літаральна ў апошнія дні ў дадатак да ўсяго яшчэ і высьвятляецца, што некаторыя сябры Каардынацыйнанай рады (сярод іх Максім Баграцоў) наведалі Маскву з працяглым візітам (https://www.youtube.com/watch?v=LUFM3XYb32E), дзе яўна (і гэта несумненна!) кляліся крамлёўцам у большай адданасьці ідэям “Интеграции”, чым да гэтага схільны Лу-ка 1…
Як, гаворыцца, “прыехалі”, “ш.т.д.” ды аналагічна…
–
Час падвесьці вынікі.
Прааналізаваўшы ўсю даступную нам інфармацыю, мы – рэдакцыя “Нашай зямлі.орг” – у цэлым не знайшлі ніякіх падстаў меркаваць, што тыя, хто ірвецца да замены Лу-кі 1 ў крэсьле прэзідэнта Беларусі на сябе любімых, маюць на мэце тое, што павінна быць у норме – ЗЬДЗЯЙСЬНЕНЬНЕ АБ’ЕКТЫЎНЫХ ІНТАРЭСАЎ БЕЛАРУСКА-ЛІТВІНСКАГА НАРОДУ НА ЯГО ЎЛАСНАЙ ЗЯМЛІ! Хутчэй наадварот, мы знайшлі шматлікія прыкметы таго, што пад выглядам штабоў Бабарыкі, Ціханоўскага, Цэпкалы, якія былі ператвораны ў аб’яднаны штаб Ціханоўскай, а яшчэ пазьней у Прэзідыум Каардынацыйнай рады “для забесьпячэньня трансьферу ўлады ў Беларусі”, нам Крэмль хоча насадзіць замест абрыдлага Лу-кі 1 новага маскоўскага агента – Луку 2.0, для выкананьня заключнай фазы паўзучага гібрыднага аншлюсу!
Мы, натуральна, у такія гульні не гуляем.
Заклікаем да таго ж і іншых.
”Асаблівасьць сітуацыі ў тым, што, пачынаючы ад выбарчай кампаніі, на беларускім палітычным полі дзейнічаюць і пануюць дзьве прарасейскія сілы, якія знаходзяцца пад кантрольным уплывам Масквы і змагаюцца між сабой за ўладу ў Беларусі, апэлюючы да беларускага грамадзтва.
Першая сіла — гэта група ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Другая — гэта група, створаная пад выбары (В. Бабарыка, В. Цапкала) і падтрыманая расейскім Газпрамам і ФСБ (план Крамля). Гэтыя групы, змагаючыся між сабой, робяць у Беларусі і на міжнародным узроўні ўсё, што хочуць.
Сітуацыйная перавага ёсьць на баку групы ўлады, але большая пэрспэктыва ў групы Газпрама-ФСБ.
На сёньняшні дзень група расейскага Газпрама і ФСБ (гэта найперш прадстаўнікі Белгазпрамбанка — бацька і сын Бабарыкі, М. Знак, М. Калесьнікава плюс В. Цапкала, С. Ціханоўская, П. Латушка і іншыя) і тыя, што стаяць за імі, маюць пэўны ўплыў на ўдзельнікаў масавых пратэстаў і ўвесь час імкнуцца падпарадкаваць іх свайму кантролю… Выкарыстоўваюць дзеля гэтага падстаўную ролю Сьвятланы Ціханоўскай. Атрымліваецца кепска і часам бязглузда.
Група Газпрама-ФСБ працягвае дзейнічаць у парадыгме плану Пуціна. Першае, чаго яны дамагаюцца, — гэта новых выбараў. На такіх выбарах Масква мяркуе правесьці сваю кандыдатуру ў прэзыдэнты Беларусі, і ўжо выбраная асоба навядзе патрэбны для Масквы парадак.
У стратэгічным плане пуцінскі варыянт (варыянт з Бабарыкам і Цапкалам) можа аказацца фатальным для будучыні Беларусі, бо прадугледжвае захоп беларускай маёмасьці расейскім капіталам, адзіную (расейскую) валюту, працяг агрэсіі інтэграцыі і русіфікацыі.” Зянон Пазняк.
Усё гэта добра. Толькі што рабіць з тым, што Пазьняк падтрымаў Ціханоўскага – таксама яўнага агента Крамя?…
Паставіць Пазняку клізму.
Добра. Хто будзе ставіць? Зноў толькі мы?
А які выбар беларусы-ліцвіны маюць на “бягучы момант”?
1. нічога не рабіць, чакаць;
2. ганьбіць Каардынацыйную раду і тым самым дапамагаць 3% захаваць уладу пад дахам Імпэрыі;
3. весці агітацыю за нацыянальныя інтарэсы, як гэта рабілі на працягу 30 гадоў, у першаю чаргу сярод удзельнікаў пратэстаў для чаго трэба да іх далучыцца;
4. актыўна працаваць супраць банды 3% і падтрымліваць КР з надзеяй, што пасля канца дыктатуры адчыніцца вакно мажлівасцей для аб’яднання і прасоўвання нацыянальных інтарэсаў насуперак планаў Кремля.
Якія ёсць іншыя варыянты?
Да таго ж звярніце ўвагу на змену геапалітычных абставін. РФ стала рэгіянальнай імпэрыяй нараўне з Турцыяй. Сярэднія заробкі ў РФ на 30% меньшая за кітайскіх. Еўразвяз (глабальны гулец) падтрымлівае КР і пратэсты, тое ж і ЗША. Кітай – нейтральны. Украіна таксама на баку пратэстоўцаў. …
З усім што напісала Рэдакцыя. я згодзен. .Толькі я хачу разабрацца чаму у нас так шмат не толька яўных здраднікаў (як лукашысты) але і . так шмат яшчэ і людзей “ані рыба. ані мяса”,. маючы на увазе расейскій праект новая апазіыя ( людзей Газпрома).. Мяркую, што гэта пачынаецца з нашай назвы “белыя рускія”, гэта пачынаецца з детсадаўскага туалету. – мы рускіе. толькі Белые як кафельная плітка ў туалете.( ёсць пліткі і і
ншых колераў) і застаецца на усё жыццё. Гэтага няма у іншых народаў Расеі. і таму за іх незалежнасць можна не хвалявацца. Аб’яўляць іх такіім жа самымі як лукашысты гэта перабольшванне. І звярніце увагу што так кажуць. , як правіла,, расейскія лібералы. а нашые некаторыя паўтараюць як ісціну ў апошняй інстанцыі…..
Стварыць сваю праграму і распаўсюджываць усюды, дзе толькі магчыма.!
1.Незалежнасьць і суверынітэт Беларусі — абсалютная каштоўнасьць і не падлягае аніякім абмеркаваннем і мананіпуляцыям! Здача незалежнасьці — дзяржаўнае злачынства якое караецца 25 гадам турмы. Агітацыя супраць незалежнасьці і абмежавання суверынітэта караецца 15 гадам турмы!
2.Забарона на прыватызацыю зямлі, буйных і жыццёва важных для краіны прадпрыемстваў, заводаў, галін эканомікі.
3.СМІ, тэлебачанне, кіно на працягу года паступова пераводзяца на беларускую мову. Настаўнікам і выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, таксама выкладчыкам іншых прадметаў, што выкладаюць іх на мове, дадаткова да зарплаты дабаўляецца 20% ад стаўкі.
4. Ствараюцца Дзяржаўные ўніверсітэты з беларускай мовай навучання. Руская мова — мова міжнацыянальных зносін. Дзяржаўная мова — беларуская.
5. Пры атрыманні грамадзянства асоба павіна здаваць экзамен па веданню беларускай мовы і Гісторыі ВКЛБеларусі.
6. Пытанне аб сімволікі дзяржавы можа быць вынесена на рэферэндум. Выкарыстанне БЧБ сцяга і Пагоні не з’яўляецца адміністрацыйным ці крымінальным парушэннем і не забараняецца правахоўнымі органамі.
7. Усе дзяржаўныя асобы ад сельскіх Саветаў да Савета Міністраў і Нацыянальнага Сходу павіны здаваць экзамены па веданню дзяржаўнай мовы і Гісторыі ВКЛБеларусі.
8. Асноўная рэлігія краіны — хрысціянства. Усе рэлігійныя мерапрыемства павінна праводзіцца на дзяржаўнай мове.
9.Беларускі народ адзіны суб’ект дзяржавы. Асобы іншых нацыянальнасцяў, што пражываюць у краіне, з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі і не з’яўляюцца народамі. (Народ заўсёды жыве на сваёй тэрыторыі; у чужой краіне ён можа быць толькі грамадзянінам гэтай краіны, але не народам.)
Геапалітычные абставіны зьмяняюцца, падзеі могуць пайсьці ў самых неверагодных варыянтах, могуць пачацца нават лакальные войны. Пры любых абставінах лепш быць гаспадаром свайго лёсу, а не аддаваць свой лёс чужым палітыкам, якім на нашы цяжкасьці заўсёды было начхаць. Ставіць трэба на тога палітыка, які здоляе захаваць незалежнасьць і суверынітэт.
Зусім нядаўна нашы дэмакратычные палітолагі-балбатуны зьдзекваліся над беларускй народнай ідэяй: — ”Была б чарка і скварка і каб не было вайны!” А ўчора па расейскаму тэлебачанню папулярны тэлерэжысёр доўга тлумачыў прысутным, што ”главное, что бы не было войны!”
Верны кірунак думаньня. Падтрымліваем.
Спадарства, вось сёньня знайшлося яшчэ відэа (на гэты раз нейкага рускамоўнага аўтара пад нікам “Хопіць маўчаць” – гл. https://www.youtube.com/watch?v=JWbTvmE9esQ), у якім асноўны пасыл і нават некаторыя аргументы адпавядаюць тэксту, разьмешчанаму вышэй.
Працытуем толькі апошнія сказы аўтара: “Як па мне, беларусы ня выйграюць (калі будуць выкананы ўсе іх цяперашнія патрабаваньні і калі на чале Беларусі замест Лу-кі стане Бабарыка) – ГЭТА БУДЗЕ ПАРАЗА, СХАВАНАЯ ЗА ШЫРМАЙ ПЕРАМОГІ!!!”.
Вось тут некаторыя тактычныя развагі-парады, на якія варта звярнуць ўвагу, ад расейца.
http://www.kasparov.ru/material.php?id=5F9491D1D9210
Усялякія тактычные і стратэгічные развагі розных суседніх палітолагаў, партакратаў, стратэгаў і прочых вербальных мысляроў па меры магчымасцяў павінны вывучацца, нават брацца ў разлік, але галоўная мэта для нас — гэта свае ўласныя тутэйшыя тактычныя, ідялагічные і стратэгічные развагі, праграмы, тэорыі. Чужыя інфармацыйныя краты толькі затлумляюць нашы галовы сваімі супярэчлівымі тэорыямі і меркаваннямі.
Слабасьць цяперашняга пратэснага руху ў тым, што ў яго няма Праграммы і няма лідэраў гэтых Праграмм. Засланыя казачкі ўжо ствараюць партыю ”Саюз”, дзякуючы якой яны правядуць ў новы Нацыянальны сход сваіх кандыдатаў і потым будуць імкнуцца правесьці ”інтэграцыю брацкіх народаў”(аншлюс).
А што Кардыцыйная Рада? А нішто!
”Ставіць трэба на тога палітыка, які здоляе захаваць незалежнасьць і суверынітэт.” Ці ёсьць у нас такі апазіцыйны палітык?