nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Чаму Масква пакуль не зрабіла апошні крок па анэксіі Беларусі (+ дадатак)

28 верасня, 2020 | 19 каментарыяў

Рэдакцыя.

Многія памятаюць, што за паўтара тыдні да таемнай інагурацыі (якая мела месца 23 верасьня г.г. у Менску) Лу-ка сустракаўся з Пуціным у Сочы (гэта было 14 верасьня). Перад паездкай сітуацыя, у якую сам сябе загнаў правіцель РБ пасьля 26 гадоў “царскіх паўнамоцтваў” на нашай зямлі, была крытычна небясьпечнай для лёсу нашага народу. Многія аналітыкі небеспадстаўна меркавалі, што з Сочы Лу-ка вернецца ўжо не прэзідэнтам Беларусі (хай сабе і з канчаткова падарванай легітымнасьцю), а ў якасьці губернатара заходняй правінцыі Расеі. Маўляў, там ён вымушаны будзе падпісаць пагадненьні, якія будуць завяршаць яго ролю “Маўра” ў паўзучым аншлюсе Беларусі расейскай імперыяй. Чакалася падпісаньне найперш двух дакументаў: аб стварэньні “адзіных кіраўнічых органаў Саюзнай дзяржавы” (першы) і аб “адзінай валюце” – натуральна, расейскім рублі (другі). Аднак, як стала вядома пазьней, даныя паперы засталіся непадпісанымі… Больш за тое, Лу-ка вярнуўся з дамовай аб адтэрміноўцы выплаты даўгоў па ранейшых крэдытах на агульную суму каля 1,5 млрд. даляраў.

 

Першыя кадры сустрэчы Лу-кі і Пуціна не прадвяшчалі нічога добрага. Параўнайце фота 1 уверсе (так Лу-ка размаўляў з Пуціным раней) і два фоты, пазначаныя лічбай 2 (так ён “сустракаўся” цяпер). Мова цела з апошняй сустрэчы дэшыфруецца так: “васальны князь атрымлівае ярлык на княжаньне ад хана залатой арды – усея Русі”.

Пасьля таго, як “князь” вярнуўся дадому, яго першыя дзеяньні таксама ня сьведчылі ні пра што добрае – паабяцаў цалкам закрыць заходнюю мяжу “правінцыі” ад суседзяў, пачаў сумесныя вайсковыя вучэньні разам з войскамі ардынскага хана…

Аднак даволі хутка высьветлілася, што дакументы, датычныя завяршальнай фазы аншлюсу Беларусі, падпісаны не былі. І што заслуга ў гэтым ня столькі Лу-кі, які, у адрозьненьне ад канца 2019 года, цяпер ужо і супраціўляцца асабліва ня мог, а ў тым, што Пуцін вырашыў… не сьпяшацца з падпісаньнем.

І тут розныя аналітыкі зноў пачалі разважаць пра тое, што здарылася. Якія сілы ці абставіны прымусілі Пуціна адступіць ад завяршэньня сьпецаперацыі, якая зьдзяйсьнялася расейскай імперыякратыяй аж цэлых 26 гадоў (зь іх 20 гадоў пад непасрэдным кіраўніцтвам самаго Пуціна) і мае прынцыповае значэньне для імперыякратыі і Пуціна?!

Нам, натуральна, невядомы дакладны адказ на гэтае пытаньне. Нават невядома, ад каго такі можна атрымаць. Затое мы знайшлі ў Сеціве некалькі варыянтаў адказу, які мы прапануем вам, нашы чытачы.

Давайце засыпем “ямку”, пакінутую ў нашым грамадска-палітычным сьветаглядзе даным пытаньнем, “пясочкам меркаваньняў” больш паінфармаваных людзей (найгалоўнае і тое, што адпавядае тэме, будзе выдзелена тоўстым).

1.

Хай першым будзе меркаваньне Андрэя Піянткоўскага , выказанае ім у інтэрвю двум латышам 14 верасьня г.г.

Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=qqzjJ2Au3uU – ён сярод іншага сказаў наступнае:

– “галоўны вынік падзей у Беларусі дасягнуты; ён заключаецца ў тым, што на нашых вачах нарадзілася свабодная еўрапейская нацыя – беларусы, якую мы раней не заўважалі” (час 1:00; паўторана тут – https://www.youtube.com/watch?v=gYW09AyiVPM – час 43:40);

– “Ціханоўскі, Цэпкала і Бабарыка – усё гэта праекты Крамля (!; гэта ж сп. Піянткоўскі паўтарыў тут – https://www.youtube.com/watch?v=gYW09AyiVPM – час 41:00); гэтыя людзі пасьля Лу-кі павінны былі хутка пагадзіцца на глыбінную інтэграцыю з Расеяй – хутка дасягнуць таго, чаго яны не маглі 25 гадоў дамагчыся ад Лу-кі; хаця той ужо аддаў Маскве 90% суверэнітэту Беларусі” (3:30; 4:30-6:50);

– “калі б я быў рускім імперцам, я бы параіў Пуціну дасягнуць “глыбінную інтэграцыю” шляхам вызваленьне Беларусі ад Лу-кі; гэта тое, што сёньня адбываецца [мы пісалі пра сітуацыю “чарвячка (Лу-ка)  на гачыку (“мы забярэм у вас незалежнасьць”). – рэд.]” (8:20);

– “гэты праект існаваў у Крамлі, але яго было вырашана адмяніць, як толькі там убачылі масавы ўздым беларускага народу; бо для Пуціна нельга было ствараць прэцэдэнт вызваленьня суседняй краіны ад дыктатара ў выніку паўстаньня народных масаў, гэта занадта моцна нагадвае яму пра яго магчымы лёс; Пуцін не жадае паўтарыць лёс Кадафі…” (10:10);

– у выніку кожны дзень знаходжаньня Лу-кі ва ўладзе ў Беларусі пад абаронай Пуціна павялічвае антырасейскія настроі ў беларусаў” (12:10);

– “я думаю, што многія АМАПаўцы ў Беларусі ў зялёнай вопратцы з балаклавамі – гэта рускія з РасГвардыі, пасланыя Пуціным на дапамогу Лу-ку” (14:00);

– самае абуральнае аб падзеях у Беларусі сказаў Вярхоўны камісар ЕЗ па вонкавай палітыцы Ж.Барэль: “мы не жадаем паўтарэньня ў Беларусі новай Украіны” (17:20).

2.

Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=v8d18FAsD_g&pp=QAA%3D – запісана інтэрвю Марка Фейгіна з Андрэем Піянткоўскім і Валерыем Салаўём. Яно адбылося 15 верасьня.

У ім сп. Андрэй упершыню і агучыў сваю версію, паданую вышэй, што падпісаньне аншлюсу Беларусі Расеяй не адбылося таму, што ў Пуціна хапіла розуму ня ўзяць тое, што ён дамагаўся на папярэдняй сустрэчы (у сьнежні 2019 г.); бо цяпер Пуцін і Крэмль усьвядомілі, што з аншлюсам ніколі не пагодзіцца беларускі народ, які паўстаў нібы птушка-Фенікс (3:00-8:00).

Сп. Піянткоўскі і тут дадаў, што Бабарыка і Цэпкала – гэта пракрамлёўскія агенты (!), але ў данай сітуацыі Пуцін вырашыў пакінуць Лу-ку (9:20).

У сваю чаргу праф. Салавей па данай тэме распавёў, што Лу-ка быў вельмі рады крэдыту, які ён атрымаў ад Пуціна (13:00), што Пуцін даў Лу-ку два месяцы на вырашэньне палітычнага крызісу і сказаў, што “а потым мы паразмаўляем” (13:40), што Пуцін сапраўды адмовіўся ад ідэі ўварваньня ў Беларусь і далейшага руху на Захад (14:10).

Што адбылося? Пазіцыя Пуціна зьмянілася літаральна за папярэднія 10 дзён. Ён баіцца далучаць Беларусь, проста баіцца! Таму, што гэта азначала бы далучыць да сябе мяцежную правінцыю з персьпектывай, што паўстаньне можа перакінуцца на тэрыторыю Расеі. Гэта і выклікала сапраўдны страх (15:00).

Але тут ёсьць яшчэ адзін план (15:50): Пуцін стаміўся і адмаўляецца ад усіх сваіх вялікіх планаў – ад ідэі велічы, вялікага кідка на Захад. Усе гэтыя планы застопарыў “беларускі булыжнік”.

У гэты ж час асяроддзе Мядзьведзева ўсталёўвае кантакты з вышэйшымі прадстаўнікамі дэмакратычнай партыі ЗША. Размова ідзе пра транзіт улады ў Расеі ў наступным годзе.

У інтэрвю далей ёсьць шмат іншых цікавых момантаў, таму раім праслухаць яго цалкам.

3.

У той жа дзень (15 верасьня) вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=nV4jTy5W0Xk  – зьявіўся выступ Тараса Беразаўца пад назвай “Бачараўская змова ў Сочы”.

У інтэрвалах часу 3:30- 4:20; 7:00-8:00 сп. Беразавец сярод іншага сказаў наступнае:

– Пуцін, відавочна, сёньня зробіць усё, каб ратаваць свайго саюзьніка. І не таму, што яму так любы Лу-ка, а таму, што ня можа, ня мае права даць прыклад уласнаму народу, што вось так можна прыйсьці і “нахабна” ды “цынічна” на хвалі пратэстаў замяніць нелюбімага правадыра. Пуціна таксама ня любіць значная частка расейскага грамадства, але ня любіць ціха. А ў Беларусі ўсё гэта перайшло праз край;

Стратэгічнае рашэньне прыбраць Лу-ку Пуціным прынята, таму што нават для яго Лу-ка занадта таксічны. Будуць шукаць пераемніка (апошняму) найверагодней з асяроддзя сілавікоў – з КГБ, МА, РНБ. Магчыма, Макей. Ня думаю, што пераемнікам Лу-кі будзе Бабарыка, Ціханоўскі ці Цэпкала.

“Не выключаю, што яны для надзейнасьці пасьля зьмены Канстытуцыі будуць абіраць новага прэзідэнта для РБ праз Парламент. А Лу-ка пяройдзе на нейкую часовую пасаду…

Таму, паўтаруся, для Беларусі сёньня добрых сцэнараў няма”.

4.

22 верасьня Валер Салавей даў грандыёзнае інтэрвю Зьміцеру Гардону (гл. тут – https://www.youtube.com/watch?v=vE88hG4FsyE).

У ім паважаны прафесар нагаварыў шмат чаго цікавага. Настолькі шмат, што Гардон сказаў, што некалькі разоў ледзь з крэсла не зваліўся. Таму мы раім нашым чытачам праслухаць яго цалкам.

Але, што да разгляданай тэмы, то ў інтэрвале часу 2:01:50 – 2:04:50 было сказана наступнае: “Лу-ка мусіць сысьці да восені наступнага (2021) году, калі ў яго атрымаецца справіцца з унутрыпалітычным крызісам … Пакуль галоўны кандыдат на месца Лу-кі – Бабарыка … Пуцін, які марыў ператварыць Беларусь у заходнюю правінцыю Расеі, раптам зразумеў, што гэта небясьпечна, таму што ён убачыў беларускую грамадзянскую нацыюКаб ператварыць яе ў ваяўнічую нацыю (скіраваную супраць Расеі), засталася маласьць – аказаць Беларусі “брацкую дапамогу”. Але на гэта Пуцін ужо не гатовы ісьці … Акрамя таго, Пуцін фізіялагічна і псіхічна ўжо ня той, якім ён быў у 2014 годзе”.

Меркель сказала, што калі зявяцца рускія танкі на тэрыторыі Беларусі, то мы (ЕЗ) вымушаны будзем рэагаваць па-сапраўднаму, паўтору ўкраінскай гісторыі мы не дапусьцім! Але немцы гэтага вельмі ня хочуць… (час 2:09:00).

“Інтарэс Пуціна  – не ўтрыманьне Лу-кі (на пасадзе прэзідэнта РБ), а кантроль Беларусі” (2:09:50).

Акрамя таго, сп. Салавей сказаў (час 2:06:40), што выхад беларусаў зь мірнымі пратэстамі на вуліцы сваіх гарадоў, хутка ўжо як два месяцы пасьля выбараў, “выклікае шчырую павагу і моцна ўражвае … якая мужнасьць, якое цярпеньне, шчырае захапленьне…”.

5.

Акрамя сп-ні Меркель (узгаданай вышэй) тут варта нагадаць некаторыя заўвагі ў бок Масквы яшчэ пары заходніх суб’ектаў. Вось фрагменты зь іх заяў.

Майк Пампэа: «Злучаныя Штаты натхнёныя тым, як беларускі народ мірна дэманструе імкненьне вызначыць сваю будучыню. Мы прытрымліваемся нашага доўгатэрміновага абавязацельства падтрымліваць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Беларусі, а таксама імкненьне беларускага народу выбіраць сваіх лідараў і ўласны шлях, свабодны ад зьнешняга ўмяшаньня» (https://www.golos-ameriki.ru/a/supporting-of-aspirations-of-belorussian-people/5551532.html).

Рэзалюцыя ЕП, п.25:  “…асуджае гібрыднае ўмяшаньне Расейскай Федэрацыі ў Беларусь, у прыватнасьці, дэлегаваньне так званых медыяэксьпертаў у дзяржаўныя СМІ Беларусі, а таксама дарадцаў у вайсковыя і праваахоўныя органы, і заклікае ўрад Расейскай Федэрацыі спыніць любыя схаваныя і адкрытыя захады ўмяшаньня ва ўнутраныя працэсы ў Беларусі; настойліва заклікае Расейскую Федэрацыю паважаць міжнароднае права і суверэнітэт Беларусі; папярэджвае, што Аляксандр Лукашэнка ня мае палітычнага і маральнага мандата ўступаць у любыя далейшыя дагаворныя дачыненьні ад імя Беларусі, у тым ліку з расейскімі ўладамі, якія могуць пагражаць суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі” (https://www.europarl.europa.eu/doceo/document/RC-9-2020-0271_EN.html;).

 

=

Такім чынам, абагульняючы, можна сказаць, што Пуціна ад апошніх крокаў па завяршэньні гібрыднага аншлюсу Беларусі, найверагодней, стрымалі наступныя чыньнікі:

пратэстна-рэвалюцыйны ўздым беларускага народу;

– у сувязі з гэтым – нежаданьне мець дачыненьне з “паўсталай правінцыяй”;

– боязь, што ў выпадку завяршэньня анэксіі Беларусі рэвалюцыйныя настроі могуць перакінуцца на ўсю Расею;

– пагаршэньне здароўя Пуціна, з-за чаго ён стаў “ня тым, кім быў яшчэ ў 2014 годзе”;

– папярэджаньні аб тым, каб Пуцін не працягваў сваю агрэсіўна-захопніцкую палітыку ў дачыненьні да Беларусі, якія паступілі ў яго адрас з боку Еўрапарламенту, асабіста пані Меркель, ЗША (у асобе дзяржсакратара).

Магчыма, што свой унёсак у стрыманьне Пуціна зрабілі іншыя сілы, пра якія мы можам і ня ведаць (напрыклад, Кітай ці нейкія таемныя структуры).

Верагодна, сукупнасьць усіх чыньнікаў і забясьпечыла тое, што пакуль усё абышлося…

Але сітуацыя застаецца зусім няўстойлівай. І з гэтым нарэшце трэба нешта рабіць.

=

+ дадатак.

Яшчэ аднім істотным стрымліваючым чыньнікам стала для Пуціна (у крытычны для Беларусі час) тое, што з-за атручаньня Навальнага і ЗША, і ЕЗ пільна глядзелі на паводзіны расейскага прэзідэнта, рыхтуючыся ў любы момант увесьці “страшныя санкцыі”.

 

 

19 каментарыяў

  1. Siarhiej кажа:

    “… сітуацыя застаецца зусім няўстойлівай … трэба нешта рабіць.”
    “Нешта” гэта: індывідуальны ціск на сілавікоў, вертыкальцаў, фальсіфікатараў, масавы выхад на вуліцу, забастоўкі, выхад з БРСМ, афіцыйных прафсаюзаў і іншых фэйкавых структур, … Салідарнасць і ўзаемадапамога людзей … Міжнародная дапамога, асабліва ад украінцаў, … ціск Захада на РФ.

  2. Павел Бич кажа:

    Трэба пачынаць мірную партыанскую вайну- знішчаць сімвалы нашага каланіяльнага стану. Свет мае сімвалічны сэнс. што азначае што перамена свядомасці робіцца праз змены сімвалаў. Таму усе містікі і кажуць што без дапамогі сімвалаў няма ходу ў высшыя ўзроўні свядомасці. Беларусь загажана сімваламі бальшэвіцка-расейскага панавання.і гэта моцна падмацоўвае дух цяперашніх абаронцаў Лукі,. наіперш сярод сілавікоў. Калі АМАПавец едучы ў аўтобусе на пратэсты убачыць што яго Ленін,- Калінін,- Дзержінскі стаіць з адбітымі носамі ужо целы тыдзень, а сусед паведаміць што трэба чы
    сціць двері ад свастыкі. і яго дачка баіцца хадзіць ў школу… то яго баявы дух згасне. Ён пачне думаць.

  3. Рэдакцыя кажа:

    Не, “усё ня тое, хлопцы”…
    Мы ўсей рэдакцыяй ужо шмат гадоў чакаем, што хоць хто-небудзь з нашых чытачоў нарэшце пачне прапанаваць ужо даўным-даўно агучанае намі, што шлях да будучай перамогі Беларускай Рэвалюцыі пачынаецца з дакладна сфармуляванай і зразумелай усім беларусам МЭТЫ, якой ёсьць праграмны вобраз Будучай Беларускай Дзяржавы – такой, пра якую марыць кожны беларус.
    На жаль, гэты “рэцэпт” застаецца зразумелым, як раней, у асноўным толькі нам.
    Што ж, будзем рацаваць далей…

  4. Павел Бич кажа:

    Пакуль ідзе барьба за выжыванне нашага народу. а Рэдакцыя хоча ведаць як яна будзе выглядаць ў будучыні. павінна выглядаць. Гэта манілаўшчына. Гэта нешта тэорыі Змоў толькі перавёрнутае нагамі ў гору.

    • Рэдакцыя кажа:

      У тэорыі сістэм, у паліталогіі, сацыялогіі, эканоміцы і г.д. АГУЛЬНАВЯДОМА, што МЭТА – гэта не “манілашчына”, а найпершае, самае галоўнае і самае высокае.
      Мы нават не маглі падумаць, што вы, сп.Біч, настолькі непісьменны ў гэтых пытаньнях…

  5. мінак кажа:

    Цалкам падтрымліваю рэдакцыю. Перш чым нешта здзяйсьніць, неабходна стварыць Ідэю, ператварыць яе ў Мэту, накрэсліць план-чарцёж, праграму, падрыхтаваць аднадумцаў і выканаўцаў, затым брацца за практычнае спраўджыванне Ідэі. Нічога тут новага няма. Эліты сталых нацый спраўджвалі свае Ідэі міліёны разоў.

    Не хачу быць надаедлівым, але вымушаны прапанаваць вынятак з тэкста нідзе не друкаванага, існуючага толькі ў рукапісу. Герой тэкста ”Жыць і памерці ў Оклендзе”, стары, хворы і змучаны жыццём пісьменнік хоча памерці, стомлены цяжкасцямі, пакутамі, паразамі і разбуранымі ідыяламі. Але ў апошні момант ён разумея, што дасягнуў такога ўзроўня сьвядомасьці, калі сілай свайго ўяўлення можа ствараць новую рэальнасьць.

    ” Фёдар раптам зразумеў, што ‘’Бог ёсьць Бог не мёртвых, а жывых’’. І Ён можа забраць яго да Сябе, куды Фёдар інстынктыўна даўно імкнуўся, дзе Час адсутнічае, бо Час існуе толькі ў матэрыяльным сусьвеце. Ягоная душа дакрануўшыся да Боскасьці пачынала існаваць у рэчаіснасьці, дзе ”мінулае, сучаснасьць і будычыня” існуюць разам, адначасова. І ўзьняўшыся над матэрыяльным контінуумам можа ўбачыць будучыню, як бачылі яго апосталы і прарокі. Вяртаючыся потым ў матэрыяльны сусьвет, як Фёдар ужо рабіў раней і канструіруючы будучыню, ён можа прадбачыць…
    …Зараз Фёдар не зьдзівіўся свайму выразнаму і яснаму ўяўленню будучыні, якое павінна было хутка здзяйсьніцца. Тварэц даў яму магчымасьць не толькі прадбачыць, але і канструяваць будучыню сілай свайго ўяўлення… І гэта ў яго ў мінулым здаралася некалькі разоў. Ягоны раман ‘’Месіанскі сіндром’’ намаляваў падзеі за дзесяць года да таго як яны зараз адбываюцца ў краіне. Ён, Фёдар, дасягнуўшы такога ўзроўня ўзьдзеяння на матэрыяльнае быццё, навучаны і выхаваны Тварцом, зараз не павінен зьбягаць з рэчаіснасьці, дзе кожны чалавек-работнік выконвае працу, якую вызначыў яму Бог…” ”Жыць і памерці ў Оклендзе”

    • Siarhiej кажа:

      “… дасягнуў такога ўзроўня сьвядомасьці, калі сілай свайго ўяўлення можа ствараць новую рэальнасьць.”
      Гэта крута! Мне бы так! Спрабаваў, але ніхрэна не атрымліваецца, застаюся пакуль у старой, але РЭАЛЬНАСЦІ.

  6. ВАЛЯНЦИН кажа:

    трэба актыуна папулярызаваць у грамадэтве МЭТУ Рэдакцыи – БЕЛАРУСЬ НЕЙТРАЛЬНАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ РЭСПУБЛИКА ( БННР) з МОЦНАЙ! прэзидэнцкай УЛАДАЙ и БЕЛАРУСКИМ ПАРАДКАМ. Вяртанне нацыянальнай символики дэ- факта ёсьць – засталося дэ- факта и дэ- юрэ вярнуць КАНСТЫТУЦЫЮ БЕЛАРУСИ 1994 году! Асноуны лозунг – “НЕ ВАЙНЕ – НЕ ЛУКАШЫСЦКИМ ЗАКОНАМ ! Вернем НАЦЫЯНАЛЬНУЮ КАНСТЫТУЦЫЮ ! Беларуси – Беларускага Прэзидэнта!
    а дзеянни ( тут згодны з лицьвинам Бичом ) павинны уключаць ДЫСКРЭДЫТАЦЫЮ помникау савецким ЛЮДАЖЭРАМ – Ленину, Дзяржынскаму и иншым …

  7. Павел Бич кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя і шаноўны Мінак. ну як гэта няма вобраза будучай Беларусі? А гэтыя Праграммы што пісаліся кожнай партыяй на працягу апошніх чвэрці стагоддзя? Там жа была распісаная не толькі будуыня. але і як яе дасягнуць.Раней пачвары нараджаліся сном розума. цяпер яны нараджаюцца неуёмнай рацыяналізацыяй. Не памятую хто з сучасных мысляроў гэта саказаў. Выбірайце на свой густ – ці вы займаецеся манілаўшчынай ці вы нараджаеце пачвар..Каструіваць будучыню сілай сваёй думкі (неінакш Мінак паведамляе нам пра нейкій свой твор) челавеку не дадзена. .Адзін будуваў тысячалетній Рэйх. другі – камунізм ва усім Свеце… Мы не можам разабрацца нават хто такі Бабарыка з троіцай девак. і што задумаў Пуцін адносна Беларусі.

  8. мінак кажа:

    Сёння адна мая чытачка і дзесьці месяц назад сябра-мянчук, звярнуліся да мяне з аднолькавай просьбай стварыць мастацкі твор з пазітыўнай будучай нашага грамадства і нашай краіны. Гэта мяне моцна здзівіла і напружыла, бо я ўжо адклаў пяро ў бок, вырашаўшы, што ў маіх старэчых гадах трэба ставіць кропку над сваёй дзейнасьцю літаратурнага аматара.

    Таксама гэта азначала, што ні ўлада ні ”апазіцыя” не могуць прапанаваць грамадству ”пазітыўны вобраз будучыні”. Пазітыўнага вобраза будучыні няма і ў неабальшавіка Паўла Біча і рэвалюцыянера Siarhiej і шмат ў каго іншых… Калі кінуць вокам ў бок сучаснай Еўропы і ЗША, то і там пануе імперыялізм, глабалізм і пагоня за мамонай. У братняй Расеі валадарыць месіянска–ардынскія комплексы, сіндромы і стэрыятыпы. Напэўна толькі Кітай можа нешта прапанаваць сучаснай цывілізацыі?

    ”Хто думае, што ён ведае нешта, той нічога яшчэ не ведае так, як трэба ведаць.” ”Бо мусіць быць і разнадум’е паміж намі, каб адкрыліся сярод вас дасьведчаные”. ”Дбайце пра дары большыя, і я пакажу вам шлях яшчэ лепшы.” Першае Пасланне Апостала Паўла да Карынфян.
    ”А калі мы ведаем, што Ён слухае нас ва ўсім, чаго б мы не прасілі, — ведаем і тое, што атрымліваем ад Яго, чаго просім.” Першае Пасланне Апостала Яна Багаслова.
    ”…і адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.”

    • Яўген Мурашка кажа:

      “..У братняй Расеі ..”
      Шаноўны, Вы часам не пераблыталі рэсурс.?

    • Siarhiej кажа:

      ”пазітыўны вобраз будучыні” не ёсць нейкая таямніца. Пачытайце, напрыклад, пра прынцыпы і ідэі на якіх будуецца Еўразвяз. “там пануе імперыялізм, глабалізм і пагоня за мамонай” – там ёсць праблемы, але ва ўмовах дэмакратыі і лібералізму іх з цягам часу можна вырашыць. “Напэўна толькі Кітай можа нешта прапанаваць сучаснай цывілізацыі?” – камуністычны Кітай ніхрэна, акрамя ГУЛАГу ці “1984” Оруэла, не можа прапанаваць цывілізацыі. Гонконг, які падняўся дзякуючы брытанскай уладе, дэградуе …

  9. Павел Бич кажа:

    Фактически у Фуко случайность выступает единственно возможной закономерностью истории. – методологическая парадигма гениалогии основана на той презумции. что за вещами находится… …не столько их сущностная и вневременная тайна. но тайна. заключающаяся в том. что у них нет сути. или. что суть их была построена по частицам из чуждых им образов. Мир – такой каким мы его знаем., – в итоге не является простой фигурой. где все события стёрты для того. чтобы прорисовывались постепенно существенные черты. конечный смысл. первая и последняя необходимость. но напротив. – это мириады переплетающихся событий. Мы полагаем. что наше настоящее опирается на глубинные интенции. на неизменные необходимости. от историка мы требуем убедить нас в этом. Но верное историческое чувство подсказывает. что мы живем без специальных разметок и изначальных координат в мериадах затерянных событий.

    • Siarhiej кажа:

      Пры сістэмным падыходе “мириады переплетающихся событий” можна зразумець і выбраць аптымальную ці субаптымальную ліню паводзін. Гэты Фуко абсалютызуе “выпадковасць”, што неправіільна.

  10. мінак кажа:

    Siarhiej кажа:
    “… дасягнуў такога ўзроўня сьвядомасьці, калі сілай свайго ўяўлення можа ствараць новую рэальнасьць.”
    Гэта крута! Мне бы так! Спрабаваў, але ніхрэна не атрымліваецца, застаюся пакуль у старой, але РЭАЛЬНАСЦІ.”

    Тут існуе супярэчнасьць паміж ”прадбачаннем” і ”стварэннем”, бо сабраўшы мноства вялікіх і маленькіх фактаў, інфармацый, адчуванняў асобо ўяўляе будучыню — гэта ўсёж такі будзе ”прадбачаннем”,”прароцтвам”. ”Імперскі сіндром” — надрукаваны ў 2011 годзе, гэта ўсё ж такі прадбачанне, якое мяне самога сёння зьдзіўляе, бо падзеі якія сёння адбываюцца ў нашай краіне канцэптуальна абазначаны ў аповесьці…

    Сёння, каб прадбачыць бліжэйшую будучыню на 10 год наперад трэба таксама атрымаць шмат інфармацыі аб цяперашнім стане сучаснасьці: вайна ў Карабаху, выбары ў Амерыцы, адносіны з Расеяй, наша эканамічна-фінансавае становішча, ковід-19,
    пятая калона, адсутнасьць нацыянальнай ідэі, стан сьвядомасьці моладзі і эліты, адчуванне вуліцы … і шмат іншага, трэба ўспрыняць, пераплавіць, прапусціць праз сваё сэрца і тады магчыма ўзьнікне прадбачанне будучыні!

    Вельмі важным момантам з’яўляецца паварот моладзі да ўласнай мовы і ўласнай гісторыі — гэта на сёння самы важкі аргумент. Планы Расеі 9-10-11 жніўня нечакана прыпыніліся, калі на вуліцы выйшлі сотні тысяч з бел-чырвона-белым сцягам!

    • Siarhiej кажа:

      наконт “планаў Расеі” я згодны, але хаця гэта і нечакана, тут дапамагла шматгадОвая дзейнасць апазіцыі.

      • ВАЛЯНЦИН кажа:

        !00% – без працы НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АПАЗИЦЫИ (у тым лику и сайта НАШАЗЯМЛЯ ) на працягу ДЗЕСЯЦИГОДДЗЯУ моладзь Беларуси не стаяла б СЁННЯ з БЧБ и Пагоняй ! А пачатак гэтага уздыму праявиуся ужо на ПЕРАПАХАВАННИ Калиноускага у Вильни! Яшчэ раз Вельки ДЗЯКУЙ братам-летувисам за арганизацыю УШАНАВАННЯ нашых АГУЛЬНЫХ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ГЕРОЯУ! и асабливы ДЗЯКУЙ прафесару Астроускаму, Сяргею Высоцкаму и иншым нашым сябрам, якия годна прыняли удзел у гэтай Вызначальнай Падзеи для лёсу Беларуси !

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы