nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Крызіс абвастраецца, значыць разьвязка набліжаецца (частка 3)

25 кастрычніка, 2020 | 10 каментарыяў

Рэдакцыя.

Цяпер, пасьля лепшай арыетацыі ва ўнутры- і вакол-беларускай гамадска-палітычнай сітуацыі, можна перайсьці да аналізу асноўных падзей апошніх двух тыдняў. Яны нечакана “выбухнулі” на фоне паступовага сьціханьня маштабных падзей на вуліцах нашых гарадоў (на што несумніўна паўплывалі псіхічная стомленасьць людзей, рэпрэсіі з боку оркаў рэжыму, пэўнае расчараваньне ў “новай апазіцыі”) і азнаменавалі сабой пераход рэвалюцыі пратэсту ў новую фазу. Можна было чакаць, што ў сувязі з азначанай хадой падзей у Беларусі найперш актывізуюцца зь нейкімі новымі прапановамі і метадамі дзеяньня “апазіцынеры-2020”. Аднак першым, хто “падкінуў дроваў” у падзеі найноўшай гісторыі Беларусі, аказаўся сам Лу-ка.

 

Першым такім яго дзеяньнем стала таемная “інаўгурацыя”, якая адбылася 23 верасьня г.г.

Таемнымі інаўгурацыі нармальных прэзідэнтаў (і нават нармальных дыктатараў) не бываюць! Такое можа быць толькі ад слабасьці ды стаць прычынай натхненьня  апазіцыі ды добрым матэрыялам для творчасьці… карыкатурыстаў.

Другі акт Лукі быў ня менш арыгінальным.

10 кастрычніка (субота) ён паехаў у СІЗа КГБ, дзе сустрэўся з шэрагам палітвязьняў, якіх яму на яго жаданьне туды даставілі.

Паводле апублікаванага пазьней фота і відэа, на сустрэчы прысутнічалі (https://www.svaboda.org/a/30886357.html) экс-прэтэндэнт у прэзідэнты, былы старшыня «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард Бабарыка, які ўзначальваў краўдфандынгавыя платформы Улей і MolaMola, выканаўца абавязкаў старшыні праўленьня «Белгазпрамбанку» Кірыл Бадзей, паліттэхнолаг Віталь Шкляраў, юрыст, сябра Каардынацыйнай рады Лілія Ўласава, бізнэсоўца Юры Васкрасенскі, дырэктар IT-кампаніі PandaDoc Дзьмітры Рабцэвіч, юрысты Максім Знак і Ільля Салей (сярод гэтых людзей літаральна ўсе назіральнікі цэнтральнай фігурай называюць Бабарыку).

Размова доўжылася больш за 4 гадзіны. Ужо вечарам на БТ зьявіўся кароткі рэпартаж, на якім Лу-ка кажа, што ён вырашыў абмеркаваць з сабранымі зьняволенымі… “зьмены ў Канстытуцыю” (?!).

Гэтая падзея была настолькі нечаканай і незвычайнай, што спачатку ў яе проста ня верылася. Ня можа ж чалавек, які заяўляў на ўвесь сьвет (!), што пазбавіць яго ад прэзідэнцкай пасады можна толькі ў выглядзе трупа, які дэманстраваў, што будзе адстрэльвацца ад беларусаў да апошняга патрона, які ўзброіў нават свайго непаўнагадовага сына аўтаматам і заплечнікам боезапасаў, які заяўляў, што з гэтай “апазіцыяй на перамовы ніколі не пойдзе” – ня можа ж такі чалавек раптам ня толькі адмовіцца ад ўсяго папярэдняга, а і пайсьці ў вязьніцу, дзе сесьці за агульны стол для размовы з палітзьняволенымі, якіх сам жа за краты і пасадзіў…

Спачатку былі ў разгубленасьці і палітолагі. Але пазьней, калі высьветлілася, што ўсё гэта праўда, яны ў адзін голас адкінулі версію Лу-кі аб мэце візіту, заявіўшы: “у вязьніцы зьмены ў Канстытуцыю не абмяркоўваюць”…

Гэты дзіўны візіт стаў асновай для стварэньня розных мэмаў, ня горшых за тыя, якая зьявіліся пасьля беганьня Лу-кі з аўтаматам без ражка (гл. карыкатуры).

Але нам пакуль не да жартаў. Лепш зьвернем увагу на найбольш верагодныя версіі, якія былі запрапанаваны палітычнымі аналітыкамі. Адна зь іх – гэта верагоднасьць таго, што Лу-ка зрабіў падобны крок пад ціскам Расеі й Захаду, якія запатрабавалі ад яго хоць нейкіх крокаў насустрач апазіцыі. Цяпер ён мог у сваім стылі ў адказ заяўляць, што ён зь імі паспрабаваў паразмаўляць, але яны… (далей устаўляецца любы тэкст).

Іншая версія, што ён сярод апазіцыянераў шукаў тых, хто мог бы пайсьці зь ім на супрацоўніцтва – на змову. Схаваная мэта Лу-кі ў такім падыходзе заключалася ў імкненьні да расколу новай апазіцыі з усімі вынікаючымі наступствамі.

Аднак, гледзячы па тым, што на наступны дзень (11 кастрычніка, нядзеля) зьверствы АМАПу былі значна большымі, чым у папярэднія некалькі тыдняў, нагадаўшы першыя дні пасьля псеўдавыбараў, пазітыўнага выніку Лу-ка не атрымаў. За выключэньнем толькі аднаго феномену – некалькі чалавек паручкалася зь ім. З вынікаючымі наступствамі… (https://www.youtube.com/watch?v=TYG6IIN7Eo4).

Аднак, калі паглядзець на сітуацыю шырэй, ня цяжка заўважыць галоўнае: для жорсткага дыктатара, вобраз якога апранае на сябе Лу-ка, падобны крок – гэта таксама відавочная праява слабасьці.

Трэцяй праявай слабасьці Лу-кі варта лічыць аб’яву Сьвятланы Ціханоўскай у міжнародны вышук (https://www.dw.com/ru/sk-belarusi-podtverdil-chto-tihanovskaja-objavlena-v-mezhdunarodnyj-rozysk/a-55295557, што пацьвердзіла і Расея (https://ru.euronews.com/2020/10/07/ru-tikhanovskaya-wanted-in-russia), і заявы, выказаныя кіраўнікамі лукашысцкіх оркаў, у якіх прагучалі пагрозы страляць у народ!

Да таго імі выкарыстоўваліся гумовыя кулі (дарэчы, зь металічным сардэчнікам) і сьветла-шумавыя гранаты, з-за якіх ужо гінулі беларусы. Цяпер гаворка пайшла пра баявую вогнястрэльную зброю…

Канкрэтна пра апошняе тыдзень таму заявілі першы намесьнік міністра МУС РБ Генадзь Казакевіч (https://www.youtube.com/watch?v=LpHf_VctBzo – час 1:00) і начальнік ГУ па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй Мікалай Карпянкоў (https://www.youtube.com/watch?v=LpHf_VctBzo – час 0:10).

Калі дыктатар, хай сабе і праз сваіх апрычнікаў, пагражае страляць у народ – гэта таксама яўная прыкмета яго слабасьці, паколькі мірна кіраваць краінай ён ужо не ў стане.

Нарэшце, літаральна пазаўчора стала вядома, што ў Менску не адбудзецца запланаванае шэсьце ў падтрымку Лу-кі (яно было адменена літаральна напярэдадні), на якое павінны былі звазіць прыхільнікаў з усёй Беларусі. Афіцыйную прычыну – нешта там пра каронавірус і пра “вельмі шмат жадаючых” – мы нават ня будзем аналізаваць… Замест гэтага заўважым, што маем зьвесткі пра тое, што людзі нават з рэгіёнаў Беларусі дастаткова масава і пад рознымі прэтэкстамі адмаўляліся ехаць у Менск. Відаць, боязь таго, што не атрымаецца сабраць дастатковую колькасьць людзей, і стала сапраўднай прычынай адмены.

Затое замет шэсьця адбыўся “шматлюдны” пікет… (https://nashaniva.by/?c=ar&i=261258&lang=ru; гл. фоты).

Ці можа што-небудзь іншае больш сьведчыць пра слабасьць Лу-кі?

Такая, вось, атрымалася палітычная лінія Лу-кі ў апошнія 2-3 тыдні…

=

А што Ціхароўская зь яе КР і штабам?

Натуральна, нам няведама, ці гэта была запланавана раней, ці справакавана адзначанымі вышэй паводзінамі Лу-кі, ці яшчэ чым-небудзь, але 13 кастрычніка г.г. Сьвятлана Ціханоўская аб’явіла “Народны Ультыматум”.

Вось яго поўны тэкст у перакладзе на нармальную мову (узята адсюль: https://t.me/pulpervoi_official/355).

«Два месяцы таму мы прачнуліся, як у звычайны выхадны дзень, і паехалі галасаваць. І мы ўсе прагаласавалі за перамены. Два месяцы таму быў наш апошні звычайны выхадны. Мы выйшлі на вуліцы, каб вярнуць свае галасы, і атрымалі за гэта кулі, дубінкі, турэмныя камеры і цынічную хлусьню рэжыму. Яны пытаюцца ў нас падчас удараў: «Вы хацелі пераменаў?» Яны кажуць нам: “Вось вам перамены».

Мы адкажам: гэта – не перамены. Вы саджалі нас заўсёды, а цяпер сталі саджаць яшчэ больш. Вы запалохвалі нас заўсёды, а цяпер сталі запалохваць яшчэ больш. Вы заўсёды білі мужчын, а цяпер б’яце яшчэ жанчын, дзяцей і старых. Не спрабуйце выдаваць гэта за дыялог. Гэта дзяржаўны тэрор. І кожны, хто яшчэ не прыняў рашэньне перайсьці на бок народу – саўдзельнік тэрору. Заявіце публічна, што больш не падтрымліваеце рэжым. Зьвярніцеся да нас праз фонды, лісты ці нават знаёмых. Калі вы ня зробіце гэтага – значыць гэта вашымі рукамі цяпер зьбіваюць нашых бабуль і дзядуль. Гэта з-за вас ім учора пагражалі зброяй – магчыма, упершыню з часу іх страшнага ваеннага дзяцінства.

Мы шмат разоў казалі, што гатовыя да дыялогу і перамоваў. Але гутарка за кратамі – гэта не дыялог. Зьбіваць свой народ пасьля заяваў пра гатоўнасьць да перамоваў – не дыялог. Лукашэнка забівае сваю будучыню і спрабуе сьцягнуць за сабой чыноўнікаў, сілавікоў і ўвесь беларускі народ. Але мы гэтага не дапусьцім.

Прайшло два месяцы палітычнага крызісу, гвалту і беззаконьня – і з нас хопіць. 25 кастрычніка мы аб’яўляем Народны Ультыматум.

У рэжыму ёсьць 13 дзён, каб выканаць тры абавязковыя патрабаваньні:

1. Лукашэнка павінен аб’явіць аб сыходзе.
2. Гвалт на вуліцах павінен спыніцца цалкам.
3. Усе палітвязьні павінны быць вызвалены.

Калі да 25 кастрычніка нашы патрабаваньні ня будуць выкананыя, уся краіна мірна выйдзе на вуліцы з Народным ультыматумам. І 26 кастрычніка пачнецца нацыянальная забастоўка ўсіх прадпрыемстваў, блакаваньне ўсіх дарог, абвал продажаў у дзяржаўных крамах. У вас ёсьць 13 дзён, каб выканаць тры ўмовы. У нас ёсьць 13 дзён, каб падрыхтавацца, і ўвесь гэты час беларусы будуць працягваць свой мірны і настойлівы пратэст.

Вы спрабуеце паралізаваць жыцьцё нашай краіны, не разумеючы, што Беларусь – гэта больш, чым рэжым. Беларусь – гэта мацней, чым рэжым. Раз вы чакалі загаду – дык вось загад. І тэрмін яго выкананьня – да 25 кастрычніка».

Натуральна, як і чакалася, Лу-ка ня выканаў ніякіх патрабаваньняў Ціханоўскай.

Між тым, пэўная дзейнасьць яе прадстаўнікоў у Беларусі і з-за яе межаў мела месца. Так, напрыклад, у Гародні была распаўсюджана ўлётка, якую вы бачыце. У сеціве выступалі розныя агітатары, якія тлумачылі значэньне агульнанацыянальнага страйку, метады яго правядзеньня, абяцалі будучую матэрыяльную дапамогу тым, хто будзе звольнены ці якім-небудзь іншым чынам рэпрэсаваны з-за ўдзелу ў ім (у асноўным гэта былі Ціханоўская і Латушка, а таксама … https://www.youtube.com/watch?v=erOv9QpvsWM ; https://www.youtube.com/watch?v=ExuizMQPxiQ ; https://www.youtube.com/watch?v=ijOVh7FrKAA ; https://www.youtube.com/watch?v=f1UR23cIcSw ; https://www.youtube.com/watch?v=FKyKl8UJ6LI ; https://www.youtube.com/watch?v=UGn0Ff-tu7A – Андрэй Стрыжак).

Сёньняшняя масавая актыўнасьць людзей па ўсёй Беларусі прадэманстравала баявы настрой значнай часткі нашага народу (https://nashaniva.by/?c=ar&i=261294&lang=ru ; https://nashaniva.by/?c=ar&i=261289&lang=ru).

=

Прагноз на заўтра.

Дакладна нічога сказаць ня можам. Сітуацыя будзе хутчэй мазаічнай – недзе страйк адбудзецца, недзе – не. Прапорцыі паміж памерамі першага і другога варыянтаў могуць быць самымі рознымі.

Стаўленьне рэдакцыі да гэтых падзей вы – нашы чытачы – ведаеце. Яно ад першага артыкула “Наша галоўная праблема – этнацыд. Наша мэта – беларуская дзяржава” і да апошняга (цяперашняга) – амаль 15 гадоў – застаецца адным і тым жа. На ўсё, што закранае Вялікалітву-Беларусь, мы глядзім праз прызму аб’ектыўных (т.б. законных, справядлівых) інтарэсаў беларускага народу на яго ўласнай зямлі.

Заклікаем усіх іншых рабіць тое самае.

А выбар паміж Лу-кой 1 і Лукой 2.0 – гэта ня наш выбар.

 

 

10 каментарыяў

  1. Пётра Садоўскі кажа:

    Сур’ёзныя назіранні. Пара ўжо пачынаць дыферэнцавана разважаць пра асобы Каардынацыйнай рады і членаў прэзідыума. Досыць цешыцца разам з Захадам, якія мы харобрыя і адзіныя. Самае цяжкае пачынаецца. У спісе намінантаў сахараўскай прэміі стаіць і Вераніка Цапкала, — альтэр эго свайго мужа, кадэбіста і хаўрусніка расейскіх алігархаў (Уралкалій ды інш.). Я пісаў пра яго пост “Цапкала нарэшце раскрыў карты”.

    Мяне трывожыць платформа “Голас”. Хто там камандзір?. Яны ж фактычна арганізавалі правакацыю з абмеркаваннем Канстытуцыі. Усё ў адну кучу. Вынік вядомы. Буду сёння пісаць пост “Алё, Латушка! Алё, Ціханоўская! Хто камандуе “Голасам?”

    Абавязкова пачытай і паслухай Андрэя Радамана. Учора з Лукашуком на Еўрарадыё. Ці запрашаў ён калі-небудзь цябе на гутарку?

  2. Siarhiej кажа:

    Пагляжу назад, а потым наперад. У 1994 г. беларусы-ліцвіны не выйгралі, але і не прайгралі. Кебіч здаў бы Беларусь маскоўцам без усякіх умоў, а Лука паставіў умову – спачатку віцэ-прэзідэнт, потым царЪ. Маскоўцы яго падманулі. Сёння маем 2-гі раўнд змагання – дыктатар супраць “новай” апазіцыі. Хуткага выйгрыша для беларусаў-ліцвінаў тут няма, але сыход Лукі і перамогі КР (Ціханоўскай) стварае магчымасці для выйгрыша ў 3-м раўнде.
    Да таго ж, паўтараю, адбыліся геапалітычныя змены: 3-я прамысловая рэвалюцыя разбурыла сістэму “прамывання мазгоў”, РФ ператварылася ў рэгіянальную імпэрыю, новая генерацыя беларусаў вырасла ва ўмовах бОльшай свабоды і дабрабыту. Таксама звягніце ўвагу на цяжкасці цывілізацыйнага дрэйфу Украіны, дзе ўчора адбыліся мясцовыя выбары.

  3. мінак кажа:

    Рэдакцыя, гэтак сама як і ўлада, разглядае падзеі з пункту гледжання ”дэмакратыі” і так як нам гэтыя падзеі прыпадносяць цяперашняя ”апазіцыя” і ”дэмакраты”.

    Але ўсё на самай справе не так. Напачатку год прэзідэнт у адказ на пытанне расейскага журналіста адказаў: — ”У нас нет Национальнай Идеи!” Да гэтага Прэзідэнт паўтараў гэтыя словы на працягу 20 гадоў некалькі разоў, як заклінанне!

    Вось тут у гэтых словах і ёсьць той самы ”камень спатыкання”. Паўтараючы гэтыя словы аб адсутнасьці Нацыянальнай Ідэі ён перад Расіяй і яе прэзідэнтам, наш выказваў вернаподніцкую адданасьць, а сам за гэтыя дзесяцігодзі выбудовываў краіну сацыяльнай справядлівасьці. І дарэчы, як бы мы не казалі на яго, шмат чаго дасягнуў у гаспадарчай і эканамічнай палітыцы. Але разам з тым рана ці позна адсутнасьць ”кутняга камяня”, гэта значыць уласнай ідыялогіі ў дзяржаве, павінна была прывесьці да катастрофы. Бо накарміўшы народ, трэба было яму прапанаваць шлях у пазітыўнаю будучыню.

    Абсалютна безграматнай была ягоная палітыка ў дачыненні да апазіцыі! Трэба заўсёды мець сваю ”дзяржаўна арыентаваную апазіцыю”, бо апазіцыя можа выказываць такія думкі, прапановы і крытычныя заўвагі, пра якія ўлада вымушана маўчаць, каб не псаваць міжнародныя адносіны… Акрамя таго калі ўладу электарат пачынае не слухаць, бо ”надаеў”, вось тут дзяржаўна арыентаваная апазіцыя можа выказаць сваё цьвярозае меркаванне і элетарат яго будзе слухаць.

    Сённяшня барацьба ўлады з бел-чырвона- белым сьцягамі, Пагоняй — гэта бессэнсоўнае трата сіл. Сыйдзе Лукашэнка і БЧБ Сьцягі і Пагоня стануць дзяржаўнымі!

    Што ж адбываецца сёння на самай справе? Расейскай уладзе і буржуазіі разам з беларускай буржуазіяй і расейскай дыяспарай, надакучыла боркацца з аўтарытарным Лукашэнка і ягонай дзяржавай сацыяльнай справядлівасьці! У мінулым годзе нашаму прэзідэнту было прапанована ўвайсьці ў склад Расеі! Лукашэнка катэгарычна адмовіўся! ”Незалежнасьць і суверынітэт Рэспублікі Беларусь непарушны і не падлягае аніякім абмеркаваннем.” і ”Ніякай прыватызацыі зямлі і буйных прадпрыемстваў краіны не будзе.” Прамоўлена вельмі моцна!
    Уся эканоміка краіны трымаецца на некалькі дзяржаўных прадпрыемствах на якіх працуе 100 тысяч чалавек! Зрабі прыватызацыю гэтых прадпрыемствах і народ абуецца ў лапці!

    Таму і была запушчана гэтая ”новая апазіцыя”, якая дарэчы вядзе ўсю сваю дзейнасьць на руском языку і не хавае сваіх меркаванняў і планаў ”аб уваходзе РБ ў склад брацкай Расеі”, як заявіў аб гэтым у свой час Бабарыка.( згодна крымінальнага Кодэкса артыкул 361 — тры гады турмы. Артыкул 357 — да 12 гадоў турмы.)
    У сёнішніх апазіцыянераў, Кардыцыйнай Рады няма аніякіх Праграм па захаванню і ўмацаванню палітычнага ладу нашай краіны, яе эканомікі і гаспадаркі, развіццю нацыянальнай культуры і выкарыстанню дзяржаўнай беларускай мовы ў адукацыі, СМІ, тэлебачанні, у штодзёным ужытку.
    Разам з тым рэзідэнты–куклаводы, вядучыя вельмі падрыхтаваныя, прафесійныя, нічога не баяцца, маюць прафесійную, фінансавую, палітычную падтрымку з Расеіі, дзейнічаюць напорыста, гнутка, увесь час мяняюць тактыку, гэта тыя самыя ”зялёныя чалавечкі”, што некалі далучылі Крым да Расеі. ( Таму Лукашэнка і трос аўтаматам, паказываючы, што мы не здамося, як Крым!) Але не пасадзіў, вымушаны быў адпусьціць групоўку ЧВК Вагнер, каб не псаваць адносіны з Масквой.

    Мяне здзіўляе канечна пазіцыя Латушкі, які быў дзяржаўным дзеячом і павінен быў мысліць па дзяржаўнаму. Ягоная мэта, як дырэктара, была ўмацавання тэатра і пастноўка сучасных беларускіх твораў, павышэнню нацыянальнай сьвядомасьці жыхароў сталіцы. Улада прыходзіць і сыходзіць, а тэатар застаецца. Некалі мы страцілі Беларускі Ліцэй з глупства дырэктара Коласа, зараз страцім Беларускі Тэатар з-за палітыканства Латушкі.

    Так называемые ”слабасьці Лукашэнкі” — гэта не слабасьці, а пошукі тактычных крокаў для выпраўлення сытуацыі. Але тактычныя крокі дазваляюць крыху згладзіць становішча, і не дазваляюць кардынальна зьмяніць сітуацыю, не дазваляюць перахапіць ініцыятыву.

    Перад намі, нацыяналістам-патрыётам паўстае пытанне: — За каго мы? За ўласную сувереную і незалежную дзяржаву Беларусь ці за ”северно-западный край” ? Імперскі бульдог не адчэпіцца, будзе грызьць наш суверынітэт доўна і неадчэпна…

  4. Антось кажа:

    Астроўскі паіша вельмі моцна і глыбока, і ўражвае аўдыторыя, тых, хто далучаецца да размовы. Захапіў каментар Мінака, не зьдзіўлюся, што гэта нейкая асоба перашай велічыні…
    Але што разчаравала ў тэксьце сп.Алеся-такая як бы асьцярожнасьць да гэтых забурэньняў ды пастаянныя праклёны на адрэсу “оркаў рэжыму”. Натуральна ўзровень гвалту трэба зьніжаць! Але калі б у нейкія моманты падзеяў натоўп не атрымаў бы адпору-ужо прыйшлі б расейскія оркі.Побач з якімі мясцовыя – нявінныя дзеці…Калі б акты наезду на АМАП падоўжыліся, а сапраўды нейкая баявікоў захапіла склад са зброяй- ужо палілася б кроў на дзясяткі…І тыя самыя мірныя маніфестоўцы плякалі б у ладкі пуцінскім акупантам – “міратворцам”.Таму не трэба так натхнёна паглажваць пратэстоўцаў, бо гэта машына, А ЗА РУЛЁМ ВОРАГІ БЕЛАРУСІ! ЯНЫІ САПРАЎДЫ НЕ ХАВАЮЦЬ СВАЕ НАМЕРЫ, ДЫ НАВАТ ПАТОКІ АД РАСЕЙСКІХ АЛІГАРХАЎ НЕ ХАВАЮЦЬ…Абмежаванасьць прапгандысцкага апарату Лу-кі, якому відаць строга-настрога забаранілі даваць адлупу “страшаму брату”, не дазваляе нават стрымаць рост пратэстных настрояў. А зьвярнуцца па дапамогу да нацыяналістаў не можа – бо Масква ізноў лясьне напоўніцу па галаве. Вось маем такое коўзаньне…Замест такога асьцярожнага стаўленьня – трэба прама выкрываць новага ворага, бо стары шжр надламаны, і ў любым разе надоўгую ўжо не згуляе…А новая гібрыдын праект – КР мае ўсё, прафесіяналаў – экспераў, неабмежаваныя фінансы…Не ведаю, пішуць, што толькі Кастусёў ды Высоцкі не ўзялі грошы ў менеджэраў расейскіх алігарахаў напярэдадані выбараў…Таму добрага выйсьця з гэтым праектам трох рускіх багатырэй, якіх потым зьмяніла трохгаловая гібрыдная імперская кабыла з трымя цёткамі- пагражае катастрофай для Беларусі…Пакуль застаюцца такія расклады – няма аніякай надзеі на пазітыў!

  5. мінак кажа:

    Сяргей. ”…сыход Лукі і перамогі КР (Ціханоўскай) стварае магчымасці для выйгрыша ў 3-м раўнде.”

    Перамога Ціханоўскай (Бабарыка, Цэпкала, Калеснікава) — гэта магільны крыж на дзяржаўнасьці Беларусі! Ніхто з іх не здольны ні тое што змагацца, але нават проста пераканана прамовіць: — ”Незалежнасьць і суверынітэт Беларусі непарушны і недатыкальны!” ”Прыватызацыі зямлі і буйных прадпрыемстваў Беларусі не будзе!”

    ”3-я прамысловая рэвалюцыя разбурыла сістэму “прамывання мазгоў” — І стварыла новую сыстэму прамывання мазгоў, дзе ў першую чаргу вынішчаецца здольнасьць гэтых мазгоў рэалістычна і крытычна, самастойна думаць, людзі ператвараюцца ў сучасных зомбі, паўтараюць чужыя і варожыя для краіны лозунгі.

    РФ узяла на ўзбраенне імперскую ідыялогію і стратэгію, якая яе і пахавае разам з суседнімі брацкімі краінамі. Сучасная расейская ўладная эліта выйшла з трэцяразрадных дацэнтаў, загадчыкаў клубаў, кандыдатаў навук. Іх стратэгічнае мысленне на ўзроўні абласных кіраўнікоў рэгіонаў. Турцыі (якая заўсёды была ворагам Расеі) Расея пачала будаваць АЭС, пракладываць газапровад праз Чорнае мора ( усё за так), патрачаны міліярды і міліярды даляраў, а Эрдаган іх кінуў. ”Еслі Азербаджан попросіт военой помошчі, Турцыя окажет военую помошчь і введет войска.” ???

    Антось. ” Абмежаванасьць прапгандысцкага апарату Лукашэнкі, якому відаць строга-настрога забаранілі даваць адлуп “страшаму брату”, не дазваляе нават стрымаць рост пратэстных настрояў. А зьвярнуцца па дапамогу да нацыяналістаў ён не можа – бо Масква ізноў лясьне напоўніцу па галаве.” !!!

    ”Пакуль застаюцца такія расклады – няма аніякай надзеі на пазітыў!”

    Пазітыў трэба ствараць самім, ствараць супрацьвагі, знаходзіць людзей якія здольныя тлумачыць стан цяперашней эпохі, кропкава вылучаць таленавітых на кіруючыя пасады, мягка і асцярожна запускаць сучасныя і перадавыя ідыялагічные тэхналогіі ва ўжытак. Не паўтараць заходнія і расейскіе прыёмы і тэхналогі, а напрацовываць уласные.

  6. Павел Біч кажа:

    Малюйце лініі. а не кропкі – кажыць некаторыя сучасные філосафы. Кропкі маюць каардынаты аб якіх можна спрачацца да канца Свету. Інакш кажучы, кропкі гэта факты. а яны залежаць ад людьзей ў вялікай степені., так што не сільна перабольшываячы можна сказаць – Реальннае гэта Пажаданае. Лінія не мае строга зафіксаваных каардынат , яна мае напрамак. Вось Мінак, якога я паважаю напісаў што Лука стварыў сацыяльна справедліваую дзяржаву. Адносна Расеі і Украіны магчыма, таму што там арудуюць алігархі. а у нас іх няма. Але можна сказаць што у нас адзін алігарх – сам Лука. А лінія гэта нам трэба адпаўсці ад Расеі.ў бок Эўропы. ва усіх сферах. Сп. Мінак . ты згодзен з гэтым?

  7. Рыгор кажа:

    вось вы всё ноете и ноете. вось ваша нациянальная идэя.
    Янка Купала.
    А кто там иде?

    А кто там иде, а кто там иде
    В огромнистой такой громадѣ?
    – Бѣлорусы.
    А что ёны несуть на худых плечах,
    На руках в крыви, на ногах в лаптях?
    – Свою крывду.
    А куды ж несуть гэту крывду всю,
    А куды ж несуть на показ свою?
    – На свѣт цѣлы.
    А кто гэто их, не один мильён,
    Крывду несть научил, разбудил их сон?
    – Бѣда, горе.
    А чего ж, чего захотѣлось им,
    Погарджаным вѣк, им, слѣпым, глухим?
    – Людьми зваться.

  8. Яўген кажа:

    мінак, нацыянальная ідэя ў іх ёсць. Яна палягае ў тым, каб як мага больш прынізіць настаўніцу беларускай мовы, якая шчыруе-шчыруе, а дзеці… яны ўсё бачаць, і адбітак у іхніх вачах гэта нішто іншае як рэалізаваная луем беларуская нацыянальная ідэя в его пані маніі.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы