nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

100 гадоў першаму ў найноўшай гісторыі зьезду беларусаў-вялікалітвінаў

29 красавіка, 2017 | 9 каментарыяў

Гадлеўскі, Скірмунт

 

 

7 красавіка  1917 г. (25 сакавіка па старым стылі) у Менску адбыўся З’езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Прэ гэту вялікую гістарычную падзею  апавёў Анатоль Сідарэвіч, запісаў Сяргей Мікулевіч (узята адсюль:  http://nn.by/?c=ar&i=188642; нязначна адрэдагавана).

Рэдакцыя.

 

 

 

 

Гэта першы ў гісторыі з’езд беларусаў.

Як левыя, так і правыя, як палітычныя, так і культурныя дзеячы сабраліся разам, каб абмеркаваць будучыню.

Упершыню былі сфармуляваны беларускія пастулаты. Абрана беларускае прадстаўніцтва перад расейскім Часовым урадам і мясцовымі органамі ўлады.

І ёсьць пэўная сімволіка ў тым, што ён адбыўся 25 сакавіка па старым стылі, у дзень, калі і праваслаўныя, і каталікі адзначалі Зьвеставаньне. А праз год, 25 сакавіка 1918 года – па новым ужо стылі – была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Такім чынам 100 гадоў таму пачалася беларуская палітычная рэвалюцыя. Ідэалагічны базіс яе быў падведзены ад 1903 г., калі Грамада сфармулявала ідэю незалежнасьці Беларусі.

Ініцыятарам з’езду быў Аркадзь Смоліч (гл. фота) – тады кіраўнік менскай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), а пазьней — сябра Рады БНР, аўтар першай «Геаграфіі Беларусі», акадэмік, які быў расстраляны [расейскімі камунякамі] ў 1937-м.

Смоліч разаслаў запрашэньні, на якія адгукнуліся 150 чалавек. Дзе адбываўся з’езд — ня ведаю. Зоська Верас ня згадвала ва ўспамінах.

Смоліч вітаў удзельнікаў ад імя БСГ.

Ад Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі (БХД) прамаўляў ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі (гл. фота), якога немцы загубяць у Трасцянцы ў Другую сусьветную.

Вінцэнт Гадлеўскі казаў на з’ездзе: беларусам, каб быць моцным народам, трэба мець нацыянальную школу, культуру, мову і [дзяржаўную] аўтаномію.

З’езд вызначаўся адзінадушшам ва ўсіх важных пытаньнях.

[Аднак] у хуткім часе яго ўдзельнікі разыйдуцца ў поглядах. Жылуновіч і Фальскі стануць камуністамі, Смоліч і Заяц увойдуць у Раду БНР, Зямкевіч стане правым, Аляксюк стане на прапольскія пазіцыі. Але на з’ездзе ўсе адзінадушна давалі адлуп эсэру Метліну, які з трыбуны заявіў, што беларусаў… не існуе [то бок, такім заявам, як мінімум, ужо 100 гадоў. – Рэд.].

На з’ездзе казалі пра школьніцтва, выдавецкую справу, самакіраваньне, палітычныя пытаньні.

Сярод камісій, якія былі сфармаваны, вылучалася этнаграфічная. Бо пытаньне этнаграфічных межаў было адным з самых вострых палітычных пытаньняў у той час.

Паўставалі літоўская, польская дзяржавы, і яны дэкларавалі свае правы на частку беларускіх тэрыторый  [то бок, і такім прэтэнзіям, як мінімум, ужо 100 гадоў. – Рэд.].

З’езд стварыў Беларускі нацыянальны Камітэт (БНК), які меўся быць органам улады на ўсіх беларускіх землях. На чале яго стаў Раман Скірмунт (гл. фота). «Скірмунт, як былы дэпутат Дзяржаўнай думы, член Дзяржаўнай рады [расейскай] імперыі, мог годна прадстаўляць БНК перад Піцерам і Варшавай.

(Удакладню: БНК – не орган улады, а прадстаўніцтва (у тэксьце ёсьць пра гэта); пратакол З’езду друкаваўся ў “ЛіМе” (7 і 14 снежня 1990) і ў “Спадчыне” за 1990 (нумар не памятаю). І што прапушчана, дык тое, што 25 сакавіка адбылася канферэнцыя арганізацый БСГ. Само сабой, БСГ вяла на Зьездзе рэй).

Але абраньне памешчыка (Скірмунта) кіраўніком Нацыянальнага камітэту сустрэла рэзкую крытыку: менскія бальшавікі на чале з Фрунзэ-Міхайлавым фактычна скарысталіся гэтым, каб пачаць антыбеларускую кампанію.

Дарэчы, «сваіх» бальшавікоў у Менску, каб не вайна, не было б. Вільгельм Кнорын прызнаваў гэта, пішучы, што ў «рамесным і мяшчанскім Менску бальшавіцкіх традыцый ніколі не было». А з’явіліся яны дзякуючы «старой бальшавіцкай гвардыі, закінутай вайной зь Пецярбургу, Масквы, Іванава ды іншых цэнтраў».

На з’ездзе сфармавалі й дэлегацыю ў Пецярбург, да Часовага ўраду, каб заявіць аб правах беларускай нацыі. Успаміны пра паездку пакінуў Гадлеўскі.

Скончылася яна нічым. Часовы ўрад ня быў згодны нават на федэрацыю. Добра вядомая фраза Керанскага: «мы не зьбіраемся ператвараць Расею ў этнаграфічны музей». Хоць пазьней лідар расейскіх эсэраў Чарноў са скрухай прызнаваў: «мы недаацанілі нацыянальнае пытаньне».

Болей пра з’езд можна пачытаць у кнізе Станіслава Рудовіча «Час выбару». Яго пратаколы перадрукаваныя ў кнізе ўспамінаў Зоські Верас «Я помню ўсё».

Праз год пасьля З’езду нацыянальных арганізацый, 25 сакавіка 1918, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвесьціць незалежнасьць”.

Гадлеўскі, Скірмунт 2

 

 

 

9 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    А дарма Вы, Рэдакцыя, зьезд 25.03 1917 г.сакавіка называеце зьездам беларусаў-літвінаў. Хутчэй за усё літвінаў эсеры, сацыял-дэмакраты і сацыялісты – стваральнікі БНР,- абазвалі палякамі і дістаціравалісь ад літвінаў.. Я вам ужо цітаваў факт што ва усіх гарадох Беларусі акрамя Менска уладу пасля адыходу Красных і непрыходу немцаў па мненню прыхільнікаў БНР захапілі палякі. Але якіе палякі маглі быць паўсюль акрамя можа толькі Гародні? Адназначна гэта былі нацыяналісты, праграмма якіх была падобна на праграммы сапраўдных палякаў і балтаў, якія на першае мейсца ставілі не сацыяльные пытанні, а пытанне Незалежнасці. Перамаглі з дапамогай рускіх бальшэвікоў упамянутые Левые і таму прасралі Незалежнасць. Усе гэтые Статкевічы, Лябедькі,і інш. тыповые Левые і яны пряміком зноў нас вядуць к страце незалежнасці. Можа хопіць быць Левакамі? Можа дадзім “Слова” Правым? Якіх у нас практычна няма з-за немагчыма нацыяналізма (на базе беларусшчыны). Варта навучыцца разглядаць мінулае і памерлых як дагэтуль жывушчых. Выкінуць з свядомасці Мінулае як асобную частку Быцця. Ёсць толькі Сучаснае. Так кажуць сучасные філосафы, і гэта значыць што неўзабаве гэта падхопяць і сацыёлагі і палітыкі. Няўжо і тут мы будзем спазняцца?

  2. Павел Біч кажа:

    Pavel Bich Хопіць пераліваць з пустога ў парожняе. А цяпер яшчэ і валіць усе нашые беды на народ. Народ анігдзе і аніколі не быў субьектам, і таму трэба шукаць прычыны ў паводзінах эліт. Наш народ пакутвае на комплекс непаўнавартасці, які развіваецца ў людзях калі ў грамадстве пануе чужая культура, інкш кажучы, калі народ знаходзіцца ў каланіяльным стане свядомасці .Руская культура у нас перамагла і перамагае толькі дзякуючы нашай новай назве “белые рускіе” (беларусы). Тэза адраджэнцаў “беларускае гэта не рускае” не працуе таму што суперечыць сучаснай парадігме-метафаре “Древа” згодна з якой беларусы ёсць атросткам рускай нацыі. Ініякіе гістарычные аргументы тут анічога не зменяць. Гонар , годнасць, салідарнасць адраджаецца толькі праз Нацыю, якую на базе беларусшыны стварыць не удалося. Тое што беларусшынай не удасцца атарвацца ад рускасці ведала яшчэ Кацярына 2-я.. таму усе хто гэтага не разумее і працягвае наш народ называць беларускім,ёсць Здраднікамі і калабарантамі.. Пакуль не адродзім Нацыю, наш народ застанецца пасіўным, а апазіцыя застанецца без народа. Апазіцыя у нас – усе Левые, для іх нацыянальнае гэта толькі мова. Пакуль апазіцыяй будзе кіраваць гэтая публіка нам нніколі не атрымаць перамогі. Народ не хоча зсвацца беларусамі з-за яе прыніжальны, ганебны, агідны сэнс. таму трэба вяртацца да літвінства, а пасля як на яго базе адродзім нацыю. можна вяртацца да звычайнай палітыцы- мітінгі, выбары, шэсця, барацьбы да Правоў і Добрабыта. На гэта можа спатрэбіцца гадоў пяць. Але іншага шляха у нас няма. А потым безтэрміновы, усеагульны страйк.

  3. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, сказ са словамі “Хопіць пераліваць… вас не датычыцца; вы з большага стаіце на правільнай пазіцыі. Гэта я напісаў супраць паста Галко на ФБ. Але ў Фб столькі смецця, што там анічога немагчыма адшукаць. Таму я і выкарыстоўваю ваш сайт каб крыху павелічыць кола чытачоў. Якшто вам гэта не спадабаецца, мае пасты удаляйце. Што да ідэі майго паперднега каментара- не узгадываць ў справах БНР, літвінаў, то гэта для меня самога яшчэ неясна, няма акрэслінай пазіцыі. З аднаго боку яны як-ніяк былі патрыётамі, але былі усе Левакамі, а Правых Левые аб’явілі “палякамі”. таму выкідванне літвінаў з БНР здаецца правільным , а здругога -.гэта раскалвае наш народ. Правіла -“спачатку трэба размежавацца. каб потым аб’яднацца” могуць правільна выкарыстоўваць толькі Палітыкі ранга Леніна. А я наогул не палітык.

  4. Павел Біч кажа:

    “Гопке. Угрюмый молчаливый бандит. Он ещё подростком вступил в нацисткую партию и учавствовал во всех её выездных пагромах. Иногда он оживлялся. Это когда собирал вокруг себя таких же бандитав как он сам, но арестантов и заводил с ними разговоры о скачках, гончых. веселых бабенках”. “Лес богов” Болис Сруога. Я думаю, што яшчэ можна адшукаць Рэдакцыі каб можна было б прачытатць з цікавасцью. Ну можа толькі падрабязнейшы план анексіі Беларусі РФ на восень. Усё астатнее ужо было па шмат разоў апісана і перапісана. Поўны ідэалагічны тупік.

  5. Licvin кажа:

    ”У цяперашні час мысленне беларусаў інтэнсіўна разбураецца тэлебачаннем, інтэрнэтам, газетамі і т.п. Асноўныя накірункі разбурльных уздзеянняў:
    1.Перагрузка непатрэбнай інфармацыяй.
    2. Падаўленне здольнасьці да крытычнага аналізу.
    3. Фрагментарнасьць сбвядомасьці.
    4. Канцэнтрацыя ўвагі на абсурдзе.
    5.Патаканне так званым ”чалавечым слабасьцям”.
    Каб захаваць тое што засталося ў беларусаў ад здаровага ”натуральнага” (=прыроднага) мыслення, трэба прыпыніць заахвочванне масавых інфармацыйных тэхналогій : інтэрнэта, камп’ютэрных забаў, шматканальнага тэлебачання,, мабільнай сувязі.
    Сучаснае разбурэнне і самаразбурэнне псіхікі людзей пад падставай усё большага задавальнення іх патрэб адбываецца таму, што яно прыносіць часовую эканамічную і палітычную выгаду. Між тым у беларускай дзяржавы няма запасу трываласьці ( агульнай ідыялогіі, агульнай веры, матэрыяльных і іншых рэсурсаў) дзеля таго каб лёгкадумна захапляцца дробнымі выгодамі ”сёння” у шкоду агульнай карысьці нацыіі ”заўтра”. Пры такім падыходзе ў нейкі дзень мы можам убачыць сябе часткай іншай дзяржавы ці ператварыцца ў звалку ”смецця цывілізацыі”…..
    ……Для вялікіх разумных спраў патрабуееца згуртаванне, з’яднанне на падмурку праўды і крытычнага мыслення…” Александр Бур’як ”Як выратаваць праект ”Беларусь”. ”Праблемы гуманітарнай бясьпекі Беларусі”. 2013 год.

  6. Павел Біч кажа:

    Сп.Літвін перажоўвае тое, што жавалася гадоў 100 таму, Напрыклад -“натуральным” ладам жыцця і мыслення якое быццам было у адсталых народаў. Шмат чаго пра гэту хімеру нагаварыў і Л.Талстой. Натуральнага цяпер няма нават у дікарей Барнео ці Амазонкі. Толькі рывок наперад выкарыстоўваючы усе самые сучасные адкрыцці і знаходкі сучасных мысляроў. Інакш, мы – як кажа Літвін – мы пераутварымся ў звалку смецця цывілізацый.

  7. Licvin кажа:

    Сто год назад не было тэлебачання, інтэрнэта, радыё. У 50-х я хлапчуком разам з дарослымі рваў лён і вязаў снапы… варушыў і стагаваў сена, пілаваў і сёк дровы, пасьвіў гусей і кароў… Да 70-га года ў савецкая войска прыходзілі маладыя мужчыны, пасля 70-га пайшлі інфантыльныя юнакі-дзеці і тыя што з гарадоў ужо мала што маглі рабіць рукамі і цураліся фізічнай працы. Афіцэрам была галаўная боль, каб салдаты не напіліся ці не разьбегліся.
    Александар Бурак у сваім артыкуле дае шляхі і накірункі, што рабіць, таксама гаворыць і пра ”рывок”… Чытаць трэба Павел…!

  8. Licvin кажа:

    Вінцэнту Гадлеўскаму трэба было б у Трасцянцы паставіць каплічку, каб беларусы-ліцвіны маглі ўскласьці кветкі, каб памяць пра патрыёта нашай Бацькаўшчыны не згубілася.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы