nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Еўрапейскае поле змаганьня зь сіянакратыяй (Частка 3; Д пр-пы 66, 81, 82, 83, 84)

16 снежня, 2007 | Няма каментараў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

 

3. Тлумачэньне сітуацыі.

3.1. Спачатку ня нашае.

У 2003 годзе ў маскоўскім выд-ве “Гілея” выйшла кніга вядомага габрэйскага публіцыста Ізраіля Шаміра “Гаспадары дыскурса. Амерыкана-ізраільскі тэрарызм”. У ёй на старонках 70-75 ёсьць раздзел “Халакост як удалы гешэфт”. Там, у прыватнасьці, пададзены наступы матэрыял (паводле http://www.rv.ru/content.php3?id=5528): 

“Як быць багатым ды ўплывовым – і пазьбегчы зайздрасьці ды нянавісьці? Як абабраць бліжняга, каб ён табе яшчэ і паспачуваў? Гэтая задача паскладаней, чым квадратура кола. Спрадвеку арыстакраты і сьвятары біліся над яе вырашэньнем. Яны цьвердзілі, што ўлада і грошы ад Бога, і лепш выдумаць не маглі. Раней гільятына і сякера ставілі ўсё на свае месцы. Са зьнікненьнем веры задача пачала здавацца невырашальнай.

Але праблему квадратуры кола вырашылі амерыканскія габрэі. Вяршыня гэтай супер-багатай, уплывовай, моцнай грамады выкачвае грошы са швайцарцаў, немцаў і саміх амерыканцаў, кіруе Амерыкай і сьветам, спрыяе злачынствам супраць чалавечнасьці ў Ізраілі, вызначае курс даляра, і ў той жа час падтрымлівае свой імідж нясчасных і гнаных з дапамогай аднаго простага, але выніковага сродка – прапагандовай машыны халакосту.

Так піша Норман Фінкельштэйн – амерыканскі габрэйскі навуковец і дысідэнт, прафесар ню-ёркскага ўніверсітэта [ня першы раз у матэрыялах нашага сайту ўзгадваецца гэты ўніверсітэт і яго выкладчыкі ў сувязі з супрацьстаяньнем сіянізму ў Амерыцы. – Рэд.]. Ён выпусьціў невялікую кніжку “Індустрыя халакосту”, якая раскрывае вочы на некаторыя бакі гэтага геніяльнага габрэйскага вынаходніцтва. Фінкельштэйн даводзіць, што да 1967 года ніхто ў сьвеце не цікавіўся гібельлю габрэяў у дні Другой сусьветнай вайны. І менш за ўсё – амерыканскія габрэі, якія і пра Ізраіль ня думалі. З 1945 па 1967 гг. у Амерыцы выйшла толькі дзьве кнігі пра гібель габрэяў, прычым прайшлі яны незаўважанымі грамадскасьцю.

У 1967 годзе Ізраіль атрымаў бліскучую перамогу над сваімі суседзямі. Амерыканцы заўважылі посьпехі маладога драпежніка і зрабілі яго саюзьнікам. Толькі пасьля гэтага амерыканскія габрэі сталі раскручваць прапагандысцкі апарат халакосту. Зь яго дапамогай яны абаранялі й апраўдвалі парушэньні правоў чалавека на акупаваных Ізраілем тэрыторыях. Чым больш палестынцаў Газы гінула ад ізраільскай зброі, тым грамчэй крычалі амерыканскія габрэі пра нацысцкія газавыя камеры.

Ізраіль і халакост сталі слупамі новай габрэйскай рэлігіі ў ЗША, якая падмяніла сабой струхнелы Ветхі Запавет.

З таго часу працэс пайшоў: вырасла багацьце амерыканскіх габрэяў й іхны ўплыў на дзяржапарат і прэсу ЗША. 30% самых багатых людзей Амерыкі, 30% міністраў і банкіраў, 20% прафесароў універсітэтаў, 50% вядучых юрыстаў – габрэі. Ім належаць каля паловы ўсіх капіталаў Уол-стрыта. Легенда ж пра вечна гнаны народ і пра страшны халакост стала неабходнай – ня толькі для абароны Ізраіля ад асуджэньня сусьветнай грамадскасьцю, але і для абароны габрэйскіх багацеяў і алігархаў ад крытыкі. Як толькі хто-небудзь скажа слова пра габрэя-жуліка, як прэса, якая належыць габрэям, тэрмінова падымае на баявы пост цень Асьвенцыма.

“З дапамогай казак пра халакост, – піша Фінкельштэйн, – адну з самых моцных у ваенным сэнсе дзяржаў сьвету з жахлівымі парушэньнямі правоў чалавека падаюць патэнцыйнай ахвярай, а самую пасьпяховую этнічную групу ЗША – няшчаснымі бежанцамі. Статус ахвяры [у спалучэньні з татальным шантажом, пагрозамі ды іншымі мерамі… – Рэд.] дае ў першую чаргу імунітэт ад заслужанай крытыкі”. 

Для нас, ізраільцаў, словы Нормана Фінкельштэйна ня новыя. Многія ізраільскія публіцысты ды гісторыкі пісалі, што сіянізм выкарыстоўвае памяць ахвяр нацызму ў сваіх карысных інтарэсах. Так, вядомы ізраільскі публіцыст Ары Шавіт пісаў з горкай іроніяй (у газеце “Гаарэц” пасьля забойства ста ўцекачоў у вёсцы Кана ў Ліване ў 1996 годзе): “Мы можам забіваць беспакарана, таму што на нашым баку музей халакосту”. Боаз Эўрон, Том Сегеў ды іншыя ізраільскія аўтары апярэдзілі многія заявы Фінкельштэйна. Але ў Ізраілі заўсёды было больш свабоды, чым у габрэйскіх грамадах Расьсеву.

У ЗША нямногія гатовыя рызыкнуць. Фінкельштэйну дапамагае паходжаньне. Ён – сын ахвяр халакоста. Уся яго сям’я загінула ад рук нацыстаў, толькі бацька і маці прайшлі праз варшаўскае гета, канцлагеры, прымусовую працу і дабраліся да берагоў Амерыкі. Гэта надае асаблівую моц яго словам, калі ён прама кажа пра тых, хто запрацоўвае на крыві ахвяраў.

Ён даказвае, што вярхушка габрэйскай грамады прыдбалі мільёны і мільярды на  гешэфце халакосту, у той час як сапраўдным ахвярам нацызму перападаюць дробныя крохі. Так, з мільярдаў даляраў, якія выкачвае габрэйская вярхушка зь Германіі, людзі накштал Лоўрэнса Іглбергера, былога міністра замежных спраў ЗША, атрымліваюць 300 тысячаў даляраў у год, а бацькі Фінкельштэйна за свае канцлагеры атрымалі тры тысячы даляраў у зубы. Дырэктар цэнтра Візэнталя (“Дыснейлэнд-Дахаў”),
гэтага паляўнічага за нацыстамі, атрымлівае паўмільёны даляраў у год. Толькі 15% нямецкіх кампенсацый, атрыманых на “маламаёмасных пакутнікаў”, дасягаюць мэты. Іншае застрае ў каналах і кішэнях габрэйскіх арганізацый.

Габрэйскае патрабаваньне кампенсацый пераўтварылася ў рэкет і вымагальніцтва, піша Фінкельштэйн. Швайцарскія банкі аказаліся лёгкай здабычай – яны залежалі ад амерыканскага бізнэсу і баяліся дурной славы. Амерыканскія габрэі, што кантралююць СМІ ЗША, пачалі кампанію паклёпу і дэзінфамацыі супраць швайцарскіх банкаў, якая насіла расіцкі характар: “швайцарцы сквапныя і скнары”, “характар швайцарцаў спалучае прастату і двудушнасьць”, “швайцарцы – пазбаўлены прывабнасьці народзец, які не даў чалавецтву ні мастакоў, ні герояў”. Да гэтага дадаўся эканамічны байкот – бо амерыканскія габрэі ачольваюць большасьць фінансавых арганізацый Амерыкі і распараджаюцца трыльёнамі даляраў пенсійных фондаў. Каб пазьбегчы яшчэ большых стратаў, швайцарцы згадзіліся заплаціць вымагальнікам. Атрыманыя грошы аселі ў кішэнях габрэйскіх адвакатаў і арганізацый.

Амерыканскія банкі атрымалі больш дэпазітаў ад габрэяў, чым швайцарскія банкі, тым ня менш яны абышліся ў 200 разоў меншай сумай – у паўмільёна даляраў. Відаць, габрэйскія варацілы ад халакосту разумеюць, зь кім можна, а зь кім ня варта зьвязвацца. Калі б яны паводзілі сябе з амерыканскімі банкамі, як са швайцарскімі, габрэям давялося б шукаць прытулку ў Мюнхене”, – жартуе Фінкельштэйн.

Разабраўшыся са швайцарцамі, габрэйскія арганізацыі ўзяліся наноў за Германію і запатрабавалі кампенсацыю за прымусовую працу. Пад страхам байкоту і судовых акцый нямецкія кампаніі пагадзіліся заплаціць.

У той жа час габрэі Ізраіля адмаўляюцца заплаціць за канфіскаваную маёмасьць гояў – землі, укладаньні, дамы палестынцаў. Амерыканскія габрэі выступаюць супраць кампенсацыі амерыканскім неграм за гады рабства. Амерыка і не думае кампенсаваць індэйцаў, якія сталі ахвярай генацыду ў 19-м стагоддзі.

Досьвед вымагальніцтва ў Швайцарыі і Германіі – гэта толькі пралог да наступнага рабаўніцтва Усходняй Еўропы. Індустрыя халакосту, піша Фількінштэйн, прыступіла да вымагальніцтва ў беднякоў былога сацыялістычнага лагеру. Першай ахвярай ціску стала Польшча, у якой габрэйскія арганізацыі патрабуюць усю маёмасьць, якая калі-небудзь належала габрэям і якая ацэньваецца ў шмат мільёнаў даляраў. Наступная на чарзе – Беларусь… Адначасова рыхтуецца рабаўніцтва Аўстрыі.

Яго асабліва абураюць аратары і крывадушнікі халакосту, такія як Элі Візель – гэты “бессаромны абаронца ізраільскіх злачынцаў, бяздарны пісьменьнік, актор з вечна гатовай сьлязой, які аплаквае ахвяры за дамоўленую плату ў дваццаць пяць тысячаў даляраў за выступ плюс лімузін”. “Не за свой (неіснуючы) талент пісьменьніка ці за адстойваньне правоў чалавека высунуўся Візель. Ён безпамылкова падтрымлівае інтарэсы, якія стаяць за міфам пра халакост”. Фінкельштэйн тлумачыць прычыны свайго абурэньня. “Эксплуатацыя халакосту выкарыстоўваецца для апраўданьня злачыннай палітыкі Ізраіля і амерыканскай падтрымкі ізраільскай палітыкі. Вымагальніцтва грошай у еўрапейскіх краін у імя “бедных ахвяраў” прыніжае ахвяры нацысцкага генацыду”.

Амерыканская габрэйская грамада разбагацела і забыла пра свае “левыя” сімпатыі, стала кансерватыўнай. У нашыя дні ў разуменьні амерыканскіх габрэйскіх вярхоў антысемітызм – гэта абарона правоў афра-амерыканцаў, спробы ўрэзаць вайсковы бюджэт, барацьба супраць ядзернай зброі й нэа-ізаляцыянізм. Халакост выкарыстоўваецца, каб зрабіць любую крытыку габрэйскай палітыкі нелегітымнай, у прыватнасьці, крытыку з боку беднага чорнага насельніцтва ЗША. Менавіта габрэйскія колы дамагліся ліквідацыі праграмаў “пазітыўнай дыскрымінацыі”, якія маглі б дапамагчы чорным стаць настаўнікамі й лекарамі.

Фінкельштэйн высьмейвае трызьнёвую тэзу “ўнікальнасьці халакосту”. “Кожная гітарычная падзея ўнікальная ў тым сэнсе, што мае свае асаблівасьці. Ні адна зь іх не мае асаблівай унікальнасьці”. Чаму ж гэтая маральна і лагічна недзеяздольная ідэя лягла ў падставу міфа? Ды таму, што ўнікальнасьць халакосту – гэта габрэйскі “маральны капітал”, жалезнае алібі Ізраіля і пацьверджаньне выключнасьці габрэйскага народу.

Рэлігійны габрэйскі дзеяч Ісмар Шорш вызначыў ідэю ўнікальнасьці халакосту як “сьвецкую разнавіднасьць ідэі абранага народу”. Нездарма Элі Візэль увесь час сьцьвярджае: “Мы, габрэі – іншыя, мы – не такія, як усе”. Зьвязаная з гэтым ідэя “спрадвечнага, іррацыянальнага антысемітызму гоеў” спрыяе стварэньню асаблівага паранаідальнага духоўнага клімату ў Ізраілі й у габрэйскіх грамадах. “Нас перасьледуюць ужо 2000 гадоў. Чаму? Без усялякай прычыны!” – выгуквае Візэль. Спрачацца зь ім немагчыма, таму што на яго меркаваньне любая спроба патлумачыць антысемітызм ужо зьяўляецца актам антысемітызму. “Унікальнасьць габрэйскіх пакутаў – богаабранасьць габрэяў – вечна вінаватыя гоі – бязьвінныя габрэі – безумоўная абарона Ізраіля і габрэйскіх інтарэсаў” – такая формула міфа пра халакост, які ўсхваляе Візэль.

Кіраўніцтва амерыканскага мемарыяла змагалася з усіх сілаў супраць прызнаньня цыганоў ахвярамі халакосту, хаця цыганоў прапарцыйна загінула ня менш. Прызнаньне іх ахвярамі паменшыла б “маральны капітал” габрэяў і падарвала б тэзу пра ўнікальнасьць габрэйскіх пакутаў. Довад габрэйскіх арганізатараў быў просты – як можна раўняць габрэя і цыгана, як можна раўняць габрэя і гоя? [яскравы прыклад, што сіянізм – гэта нішто іншае, як банальны шавінізм. – Рэд.]

Фінкельштэйн прыводзіць ню-ёрскі жарт: калі сёньня газеты абвясьцяць пра «ядзерны халакост, які зьнішчыў трэць планеты», назаўтра зьявіцца ліст Элі Візэля ў рэдакцыю пад загалоўкам «Як вы можаце параўноўваць?!” Мы, жыхары Ізраіля, ведаем гэта занадта добра: рэдкі габрэй лічыць гоя роўным сабе [вось гэта шавіністычнае ганебнае пачуцьцё – падмурак усяго іншага ў сіянізме; таму дадзеныя зьвесткі й развагі габрэя-антысіяніста вельмі шмат каштуюць. – Рэд.].  Нездарма становішча правоў людзей-негабрэяў у Ізраілі адно з горшых у сьвеце.

Фінкельштэйн параўноўвае таксама пасьпяховыя высілкі габрэяў атрымаць кампенсацыі за страты – са стаўленьнем ЗША да наступстваў агрэсіі ў Вьетнаме. Амерыканцы забілі 4-5 мільёнаў чалавек у Паўднёва-Усходняй Азіі, разбурылі 9 з 15 тысяч гарадкоў Паўднёвага Вьетнама і ўсе вялікія гарады Поўначы, пакінулі ў Вьетнаме мільён удоваў. Тым ня менш міністар абароны ЗША, габрэй Уільям Коэн, адрынуў ня толькі ідэю кампенсацыі, але нават адмовіўся папрасіць прабачэньня: “Гэта была вайна”. Такім чынам, габрэі сталі адзіным у сьвеце выключэньнем з гэтага правіла…

“Атрыманыя прамысловасьцю халакосту сродкі варта было б накіраваць на кампенсацыю палестынскім уцекачам”, – заключае Норман Фінкельштэйн.

Дадам ад сябе – заключае ў сваю чаргу Ізраіль Шамір – на гэтым прамысловасьць халакосту тут жа збанкрутуе. Каму патрэбная размова пра халакост, калі за яе не даюць грошаў?”

 

3.2. Нашае тлумачэньне

3.2.1. Права на аналіз

Нягледзячы на цудоўнае тлумчэньне габрэйскіх антысіянісцкіх дысідэнтаў, пададзенае вышэй, у якім паказаныя некаторыя прычыны існаваньня “халакоставай” і “антысеміцкай” тэмы ў сусьветнай і еўрапейскай інфармацыйных прасторах, мы лічым вартым зьвярнуць увагу яшчэ на некалькі момантаў.

Спачатку пра тое, што мае фонавае значэньне для нас.

Па-першае, мы – беларусы – можам гаварыць па любым асьпекце ўзьнятай тэмы цалкам спакойна, бо наш народ ад розных імперыялістаў, фашыстаў, бальшавікоў-сіяністаў, камуністаў-бюракратаў й іхных цяперашніх нашчадкаў за ХХ ст. напакутаваўся аніяк ня менш за габрэяў (як у абсалютным, так і адносным памеры)!

Але, па-другое, зьвярніце ўвагу, сапраўды, чамусьці амаль ніхто ў сьвеце не гаворыць пра генацыд беларусаў за іх гісторыю, не прызначае аніякіх «Міжнародных дзён», не сьпяшаецца ўводзіць паняцьці «халакост беларусаў», “антыбеларусізм”, “беларусафабізм” і да т.п. Усё адбываецца з дакладнасьцю да наадварот – у Беларусі да гэтага часу пары аніяк не ўшанаваныя Курапаты, у нашыя дні (!) і на нашых вачах этнацыд і генацыд нашага народу працягваецца такімі ж тэмпамі, як і ў яго найгоршыя часы, наш народ усе апошнія гады шантажуюць стратай дзяржавы, нашая інфармацыйная прастора захоплена расейскай імперыякратыяй, чужакамі захопліваецца наша маёмасьць, сьвядомыя беларусы ўсяляк уціскаюцца, дыскрымінуюцца і г.д., і да т.п.! (гл. Д пр-п 80)…

Па-трэцяе. Між тым, каб і гэтага было яшчэ мала, нашчадкі «ахвяр халакосту» сапраўды па-варварску бамбяць Ліван, тэрарызуюць і забіваюць палестынцаў, прыбягаюць да адкрытага цынізму ў глабальнай палітыцы, адкідаючы прыстойнасьць, законнасьць, і крычаць, крычаць пра “халакост”, “антысемітызм” на кожным міжнародным рагу… А ў адказ на гэта ўсялякія «вялікія васьмёркі», ААНы, ЕЗы, АБСЕзы ды іншыя крутыя міжнародныя структуры маўчаць, нібы нямыя, сьляпыя і глухія адначасова! Крывадушша, цынізм сталі глабальнай зьявай. Сатанізм крочыць па сьвеце сямімільнымі крокамі пад змрочнае маўчаньне тых, хто абавязаны яму супрадзейначаць (бо ў іх такія пасады, такая функцыя)…

Склаўшы першае, другое і трэцяе разам мы, беларусы, атрымліваем нават ня права, а абавязак (ды яшчэ які актуальны) аналізаваць дзейнасьць сіянісцкіх сіл, шукаць шляхі супрацьдзеяньня ім. 

У далёкай персьпектыве можна не сумнявацца – галавакружэньне ад посьпехаў прывядзе сіяністаў спачатку да страты кантролю над сабой і вонкавай сітуацыяй, а затым – і да поўнай паразы. Немагчыма пры дапамозе адной толькі голай моцы (вайсковай, фінансавай, інфармацыйнай) дыктаваць свае ўмовы ўсяму сьвету. Дый, увогуле, Сьвету немагчыма нічога дыктаваць. Каб дасягнуць посьпеху акрамя нахабства патрэбна яшчэ хоць нешта накшталт справядлівасьці, маралі, закону…

3.2.2. Агульная ацэнка сітуацыі.

Карыстаючыся сфармуляваным вышэй правам-абавязкам найперш хочам зьвярнуць увагу на сітуацыю ў заходне-еўрапейскай інфармацыйнай прасторы. Нам яе актуальны стан падаюць як праяву дэмакратыі (маўляў, “свабода слова”, “разнастайнасьць поглядаў” і ўсё такое). Аднак, калі аналізаваць зьмест галоўнай інфармацыйнай плыні, складзены з такіх намаўляемых грамадству прапагандэм, як “дэмакратыя – гэта працэдура”, “правы мяншыняў (напрыклад, геяў)”, “фемінізм”, “свабоды і правы чалавека” [без узгадкі пра першаснасьць індывідуальнай адказнасьці, пра першаснасьць правоў і свабоды народаў! – Б.К., А.А.], “Еўропа без падзяляльных ліній”, “талерантнасьць”, “мультыкультурнае грамадства”, “трэба змагацца з расавай, рэлігійнай ды іншый нецярпімасьцю”, “глабалізм”, “ісламісты-радыкалы”, “тэрарызм” і г.д. – становіца зразумелым, што заходняму грамадству прапануюць ня прынцыпы дэмакратычнай арганізацыі, а тое, што мы завем псеўда-ліберальным інфармацыйным сьмецьцем.

Цяпер няма магчымасьці аналізаваць, наўмысна памылковы ці, як мінімум, тэндэнцыйна скажоны зьмест кожнай з прыведзеных формулаў намаўленьня. Мы зробім гэта як-небудзь пазьней. Затое ў межах абранай тэмы мы ня можам не зьвярнуць увагу, што ў абёртку пералічанага вышэй інфармацыйнага шалупеньня сёньня сапраўды ўсё часьцей загортваюцца такія паняцьці, як “антысемітызм” і “халакост”. Вось цяпер, разам зь імі, уся інфармацыйна-вобразная сістэма, якая ўкідаецца ў галовы заходнееўрапейскаму жыхару, выглядае дастаткова поўнай.

Праўда, ад гэтага яна не становіцца больш праўдзівай, больш адпаведнай рэчаіснасьці. Наадварот – цяпер яна аказваецца наўмысна скажонай.  

Так, з абсалютна злачыннай зьявай генацыду сутыкнуліся й індзейцы, і афрыканскія народы, і беларусы, украінцы, нядаўна чэчэнцы, і многія іншыя народы. Выпячваньне “халакосту габрэяў” як унікальнай зьявы – гэта і праява шавістычнага эгаізму, і адначасова тэхналогія, з дапамогай якой адбываецца зашумленьне-хаваньне відавочных соцыя-паразітных мэтаў і практыкі сіянакратыі.

З нагоды ня можам не зьвярнуць увагу на пэўныя сацыяльныя паралелі. Так, галоўнай ідэалагічнай зброяй расейскай імперыякратыі зьяўляецца прапагандэма “Вялікай Расеі”, сродкамі дзейнасьці – рускія шавіністы і расейскія імперыялісты (па-простаму, маскалі). Адказнасьць жа за зробленыя злачынствы падае на рускі народ. Пакрыўджаныя народы, як надасца аказія, разьбірацца ня будуць. Для іх рускі і маскаль – “адно і тое ж”. Таму найбольш зацікаўленымі ў змаганьні з расейскім імперыялізмам павінны быць самі рускія. І найбольш разумныя зь іх, каму ня засьцяць розум імперскія мроі, даходзяць да ўсьведамленьня гэтага. Таму абсалютна верна робяць некаторыя рускія нацыяналісты, што змагаюцца з расейскім імперыялізмам. Яны разумеюць, што далейшы працяг расейскай імперскай палітыкі, якую накідае рускім расейкая імперыякратыя – гэта сьмерць рускага народу. У габрэйскага народу сітуацыя выглядае аналагічна. Галоўнай ідэалагічнай зброяй сіянакратыя зьяўляецца прапагандэма “богаабранасьці габрэйскага народу”, які будзе “царом над усімі іншымі народамі сьвету”, а сродкам дзейнасьці – тыя габрэі, якія паддаліся на сіянісцкую прапаганду і такім чынам сталі сіяністамі. Адказнасьць жа злачынную сіянісцкую дзейнасьць падае на ўвесь габрэйскі народ. Прыйдзе час, пакрыўджаныя народы таксама разьбірацца ня будуць – хто сіяніст, а хто габрэй. Тое, што працяг сіянісцкай палітыкі ў сьвеце – гэта ў будучыні грандыёзныя страты, а то і сьмерць габрэйскага народу (у большасьці ні ў чым не вінаватага), разумеюць найбольш разумныя з габрэяў. Яны таксама пратэстуюць, змагаюцца, як могуць (на нашым сайце, нават у даденым матэрыяле, падобных фактаў дастаткова). 

Час сфармуляваць прынцыповыя высновы:

– еўрапейская інфармацыйная прастора ў значнай ступені захопленая сіянісцкай прапагандай, мэта якой – сказіць сьветагляд еўрапейца і навязаць яму сьветагляд, які не адпавядае ні праўдзе гістарычнай, ні сёньняшняй рэчаіснасьці (на жаль, у дадзеным працэсе ўдзельнічае радыё “Свабода”);      

– такая інфармацыйная дзейнасьць ня мае нічога агульнага з сапраўднымі інтарэсамі народаў Еўропы і магчымая толькі тады, калі ключавыя палітыкі еўрапейскіх краін падкупленыя ці зашантажаваныя фіналігархіяй і сіянакратыяй; гэтую выснову пацьвярджаюць шматлікія факты здавалася б зусім неабавязковай, невытлумачальнай падтрымкі сіяністаў з боку некаторых вядучых палітыкаў Заходняй Еўропы, як і факты ганебнага ўціску навукоўцаў-гісторыкаў, якія жадаюць высьвятліць праўду;

– разумеючы, што падобнае разьвіцьцё падзеяў ня дасьць габрэйскаму народу нічога добрага ў далёкай персьпектыве, шмат лепшых прадстаўнікоў розных народаў, у тым ліку і габрэйскага (і гэта надзвычай важна і прыемна!), актыўна пратэстуюць; апошняя зьява істотна падмацоўвае наш раней распрацаваны дактрынальны прынцып, які канстатуе, што надзвычай важка адрозьніваць сіянакратыю і сіяністаў ад усяго габрэйскага народу, ніколі не абагульняць іх, ніколі не прыпісваць грахі першых другому…

Улічваючы дадзеныя абставіны, далей сіянісцкую касмапалітычна-разбуральную дзейнасьць у інфармацыйнай прасторы цярпець і прабачаць ніяк нельга. Уводзім чарговы прынцыпам нашай дактрыны (Д пр-п 81): зьяву, калі інфармацыйная прастора якой-небудзь соцыя-паразітнай сілай (напрыклад, глабалісцкай фіналігархіяй, сіянакратыяй, імперыякратыяй) наўмысна адчужаецца ад рэчаіснасьці й сьвядома дэфармуецца, у выніку чаго інфармацыйная рэчаіснасьць перастае адпавядаць аб’ектыўнай рэчаіснасьці, калі ўсё гэта робіцца, каб дэзарыентаваць, а затым і паразітычна выкарыстаць людзей, грамадствы – аб’яўляем адным зь цяжкіх злачынстваў супраць людзей і гуманістычнага прагрэсу чалавецтва.     

Акрамя таго, абсалютна відавочна, што адыход ад адэкватнасьці й скажэньне інфармацыйнай рэчаіснасьці адбываецца на грунце першапачатковага скажэньня ідэалагінай (тэарэтычнай) сьферы. Сіянакраты-сіяністы імкнуцца накінуць людзям уяўленьне, што жыцьцё габрэя, пакуты габрэя, яго праблемы, радасьці, посьпехі, як і ён сам важней за тое самае ў адносінах да прадстаўнікоў іншых народаў. Відавочна, што такі сьветагляд ёсьць эгаістычным, шавіністычным, прызначаным для рэалізацыі паразітычных мэтаў абмежаваных сацыяльных груп. Таму уводзім чарговы дактрынальны прынцып (Д пр-п 82): любы сьветагляд ці ідэалогія, у якіх адкрыта альбо кантэкстуальна прысутнічае ўяўленьне аб нібы перавагах габрэяў над прадстанікамі іншых народаў свету, ёсьць злачынства!

Гэтыя злачынствы (адно ў інфармацыйна-прапагандысцкай сьферы, другое – у ідэалагічнай) ёсьць праявамі злачыннай, соцыя-паразітнай дзейнасьці глабалісцкай сіянакратыі. Мы гэта выдатна разумеем. Раім засвоіць усім…  

3.2.2. Для Беларусі й нашага народу трэба ўлічваць, што…

Сіянакратычныя сілы, якія дзейнічаюць у ЗША, Еўразьвязе, Расеі, ня могуць не ўплываць на ўнутрыбеларускую грамадска-палітычную сітуацыю. Гэта відавочна. Але варта ведаць, што такі ўплыў адбываецца па двух кірунках: адзін скіраваны на цяперашнія лукашысцкія ўлады (на цяперцаў), другі – гэта ўплыў сіянакратаў на “аб’яднаную апазіцыю” (аб’яднанцаў).

Веды пра ўплыў на цяперцаў вынікаюць з нашага, дастаткова багатага жыцьцёвага досьведу, а таксама зь існаваньня відавочных прыкмет такога ўплыву на ўлады ва ўсіх суседніх з Беларусьсю краінах – у Польшчы, Прыбалтыцы, ва Украіне, на Расеі.

Сіяністы ўплывалі на ўлады і ў Беларусі усё ХХ стагоддзе, працягваюць гэта рабіць і цяпер (найперш гаворка ідзе пра кадры, пра заняцьце імі важных кіраўнічых пасадаў у гаспадарча-фінансавай сьферы, у адукацыі, медыцыне, у СМІ). Так, калі ёсьць дзе-небудзь разумны і сумленны беларус, які па праву павінен заняць кіраўнічую пасаду на сваёй беларускай зямлі, дык яго да яе не дапускалі і не дапускаюць. А вось для габрэя (як і для маскаля, часта менш сумленных і разумных) такіх праблем не было і няма, наадварот, былі толькі прывілеі. Пасаду мог заняць нават амаральны ўрод з мясцовых, цалкам пазбаўлены пачуцьця адказнасьці за свой беларускі народ, але толькі не шчыры беларус. Так было пры бальшавіках у 1930-40-я гады, так было пры кампартыйнай бюракратыі ў 1950-80-я, так адбываецца і сёньня пры посткамуністычнай цяперскай бюракратыі. Усе енкі аб адваротным (маўляў, у гэты час уціскалі габрэяў) – чыстая сіянісцкая прапаганда!

З дадзенага факту выцякае важная выснова: любая бюракратыя, якая паразітавала на беларускім народзе ўсё 20-е стагоддзе, была цалкам камплемертарная іншай соцыя-паразітнай сіле – сіяністам, арганізаваным па карпаратыўна-мафійным прынцыпе. Яны паміж сабой увесь час шчыльна супрацоўнічалі й разам рабілі ўціск беларусаў. Гэты прынцып не адменены і сёньня: сіяністы ў Беларусі вельмі добра ўжываюцца разам зь цяперашнімі лукашысцкімі ўладамі, яны лёгка вырашаюць усе свае пытаньні, дасягаюць любыя свае мэты (пра гэта ёсьць матэрыялы і на нашым сайце). Каб паразітаваць на нашым народзе, каб трымаць яго ў хамуце, соцыя-паразіты рознага паходжаньня гатовыя аб’ядноўвацца і дамаўляцца. Фактычна, паміж імі існуе соцыя-паразітны сімбіёз. Верагодна, у абдымкі адзін да аднаго іх штурхае страх, што беларусы змогуць вырвацца з-пад іхнага кантролю, калі яны ня будуць душыць беларусаў разам. Гэтую ж думку пацьвярджае падабенства спосабаў кантролю розных народаў фіналігархіяй й імперыякратыяй з дапамогай, напрыклад, практычна аднолькавай тэхналогіі ідэалагічна-інфармацыйнага ўплыву на грамадствы, якая вядзе да іх разбуральнай касмапалітызацыі.         

Саюзьніцкія адносіны паміж расейскай імперыякратыяй, яе халуямі-цяперцамі (з аднаго боку) і глабалісцкай сіянакратыяй (з другога) узмацняюцца ва ўсе тыя моманты, калі абуджаецца імкненьне народу стаць гаспадаром ва ўласным доме. Калі народ прыдушаны, цяперцы, імперыякраты і сіянакраты могуць дазволіць сабе змагацца паміж сабой.

Існаваньне негалоснага саюзу паміж цяперцамі, імперцамі й сіяністамі зьяўляецца настолькі важным фактам, што яго трэба зафісаваць у выглядзе яшчэ аднаго прынцыпу нашай дактрыны (Д пр-п 83).

Да ўсяго пералічанага варта дадаць адно папярэжаньне: калі дадзены “саюз” сацыяльных паразітаў будзе разьвівацца пасьпяхова, раней ці пазьней наступіць момант, калі сіянакратыя цалкам падпарадкуе сабе, а то і зьнішчыць мясцовую бязродную бюракратыю. Цяперцы настолькі прымітыўныя істоты, што гэта прадбачыць ня здольныя… Затое мы гэта ведаем і папярэджваем (як бы там ні было, цяперцы бліжэй беларусам, чым расейскія імперцы, а, тым больш, сіяністы).

Але сіяністы даўно распрацавалі прынцып, якога яны сьвята прытрымліваюцца. Яны заўсёды імкнуцца кантраляваць ня толькі ўлады, а і абавязкова – апазіцыю. Сёньня гэта асабліва добра бачна на прыкладзе Расеі. Сьмешна назіраць, але гэта факт: у Расеі сёньня габрэі Фрадкоў, Мядзьведзеў, Жырыноўскі, Баршчэўскі й г.д. – ва ўладзе, і такія ж самыя габрэі Нямцоў, Яўлінскі, Каспараў, Бялкоўскі, Бялоў і г.д. – у апазіцыі (прычым, у апазіцыі самай рознай – ад псеўдаліберальнай да шавіністычнай). Такі падыход стварае магчымасьць сіяністам быць у выігрышы і навязваць свае інтарэсы нацыянальным грамадствам пры любых грамадска-палітычных катаклізмах.

Вось мы і падышлі да самага галоўнага – да пытаньня пра сіянісцкі ўплыў на “беларускую” апазіцыю.

Паколькі тэма сур’ёзная, каб не заблытацца, варта нагадаць галоўную ідэалагічную апору, на якую ў складаных сітуацыях унутры нашай беларускай рэчаіснасьці заўсёды варта арыентавацца. Гэтая апора завецца аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу. Сёньняшняя цяперска-лукашысцкая ўлада таму злачынная, што ня проста не адпавядае дадзеным інтарэсам, а робіць абсалютна ўсё (!) так, што яно супярэчыць аб’ектыўным інтарэсам беларусаў. Прычына гэтага абалютна празрыстая, зразумелая: улада цяперцаў па сваёй прыродзе цалкам антынародная, соцыя-паразітная. Яна такая наўмысна накінутая нам расейскай імперыякратыяй, каб і далей ня даць беларусам стаць гаспадарамі на ўласнай зямлі, а пазьней, у трохі аддаленай персьпектыве, зноў захапіць нашу зямлю і тады ўжо зноў адкрыта, як у ХІХ і ХХ стагоддзі, падпарадкаваць беларусаў сваім імперскім паразітным мэтам – з дапамогай тэрору і сатанінскай прапаганды зрабіць нас слугамі й салдатамі сваёй паганай імперыі.   

Здавалася б, у гэтай сітуацыі апазіцыя павінна быць абсалютнай альтэрнатывай такой цяперскай уладзе. На яе сьцягах павінна быць так і напісана: “АБ’ЕКТЫЎНЫЯ ІНТАРЭСЫ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ – НАША МЭТА!” Але што мы бачым у рэчаіснасьці. Мы бачым, што гэтага няма. Прычым, што ня менш істотна – было і ня стала!

Мы ўжо зьвярталі ўвагу наведвальнікаў нашага сайта, што гэтыя негатыўна-дэгенератыўныя зьмены ў кадравым складзе “аб’яднанай апазіцыі” (дарэчы, калі мы гэтыя зьмены заўважылі, пачалі выкарыстоўваць больш адэкватную назву апазіцыі –  “аб’яднанцы”) бачныя нават… чыста фізіянамічна (гл., напрыклад, тут https://nashaziamlia.org/2007/03/28/601).  А чаго варта тое, што ў “Малой канстытуцыі” і ў “Эканамічнай праграме”, якія былі прынятыя на апошнім Кангрэсе “аб’яднаных дэмакратычных сілаў”, няма нават словаў “беларускі народ” ці “беларусы”?… Адсутнасьць інтарэсаў беларускага народу ў сьветаглядах усіх аб’яднанцаў азначае толькі адно: у цяперашнім складзе “аб’яднаных дэмакратычных сілаў” Беларусі няма ніводнай дэмакратычнай партыі, як і ўся палітычная аб’яднанская плынь у цэлым ня ёсьць дэмакратычнай! А гэта ў сваю чаргу азначае, што “аб’яднаная апазіцыя” ў яе цяпершнім складзе аб’ектыўна не зьяўляецца  альтэрнатывай цяперска-лукашысцкаму рэжыму! Яна ёсьць усяго толькі імітацыяй той апазіцыі, якая ў Беларусі павінна быць. Але і гэта яшчэ ня ўсё: аб’яднанацы дадаткова на сёньня зьяўляюцца такой структурай, якая не дае паўстаць, арганізавацца сапраўднай дэмакратычнай беларускай альтэрнатыве!!!

Гэты факт настолькі важкі, што ня можа ня быць зафіксаваны як прынцып нашай дактрыны (даўно абяцаны Д пр-п 66). 

Але тут заканамерна паўстае чарговае пытаньне: пад уплывам якой сілы адбылося такое (антыбеларускае, антыдэмакратычнае) перафарматаваньне “аб’яднанай апазіцыі”?!

Многія могуць адказаць, што “пад уплывам Захаду”. Гэта толькі часткова так, бо ў такой фармулёўцы няма сьпецыфікі. Калі ж мы паглядзім на фактычны бок падзей (і больш шырока, і больш вузка) мы ня можам не заўважыць прысутнасьць пэўнага больш сьпецыфічнага ўплыву. Так, пры больш шырокім поглядзе мы бачым і якая нацыянальная група набыла найбольшую долю ўласнасьці за час ельцынскай прыхватызацыі ў Расеі, і каму там сталі належаць асноўныя СМІ, і хто па-ранейшаму мае істотны ўплыў на расейскую палітыку – як апазіцыйную, так і праўладную; і хто арганізаваў траўлю братоў-Качынскіх у польскіх СМІ; і хто выціскае ўсіх сапраўдных украінскіх дэмакратаў з палітыкі ды эканомікі ва Украіне пасьля перамогі “памаранчавай рэвалюцыі”… Пры больш сфакусаваным поглядзе – пры аналізе прынцыповых падзеяў у Беларусі, якія адбываюцца, напрыклад, з “аб’яднанай апазіцыяй”, мы таксама бачым, і як памяняўся нацыянальны склад тых, хто цяпер належыць да аб’яднанцаў, праз каго “Захад” іх фінансуе, якую ідэалогію і праграму рэформаў аб’яднанцы сёньня прапануюць у якасьці альтэрнатывы ідэалогіі й палітыцы цяперцаў, на інтарэсы якой сацыяльнай групы гэта ўсё накіроўваецца… У выніку набіраецца вялікая колькасьць ускосных прыкмет прысутнасьці й дзейнасьці нейкай арганізаванай сілы ў рэгіёне Ўсходняй Еўропы і ў Беларусі, якая імкнецца сьхіліць хаду падзей у псеўда-ліберальным кірунку.

Вылучэньне нейкай ідэі, якая павінна патлумачыць рэчаіснасьць на падставе  сукупнасьці ўскосных дадзеных, у навуцы завецца гіпотэзай, у крыміналістыцы – версіяй, у медыцыне – папярэднім дыягназам. Аналагічная сітуацыя ўзьнікае ў нас, калі мы аналізуем беларускую палітычную рэчаіснасьць. Мы проста вымушаныя нечым патлумачыць спаўзаньне беларускай апазіцыі ў антыбеларускі, антыдэмакратычны бок – абсалютна відавочны феномен апошніх 10 гадоў. Пазьняк у гэтым вінаваціць нямчуру Віка. Нам гэтая ідэя падаецца неадэкватнай маштабу падзей. Значна больш адэкватным выглядае тое, што “аб’яднаная апазіцыя” ў Беларусі праз фінанасавыя і палітычныя механізмы падпарадкаваная заходняй фінансавай алігархіі, якая, у сваю чаргу, кантралюецца шавіністычна-касмапалітызуючай сіянакратыяй.

Таму мы, склаўшы ўсе пералічаныя вышэй феномены і факты (і разнастайныя іншыя, не ўзгаданыя) у адзіную карціну, вымушаныя вылучыць гіпотэзу, што ў Беларусі цяпер разам з расейскім імперскім праектам рэалізуецца і сіянісцкі праект, што зьява выраджэньня беларускай апазіцыі ў бязглуздую кампанію аб’яднанцаў, якая рыхтуе нашаму народу абсалютна неадэкватную гістарычным патрабаваньням псеўда-ліберальную ідэйна-праграмную плынь, абумоўлена сіянісцім уплывам на іх!     

Мы лічым дадзеную гіпотэзу таксама вартай наданьня статуса дактрынальнага прынцыпа (Д пр-п 84). 

Падпарадкаванасьць аб’яднанцаў міжнароднай сіянакартыі нясе ў сабе два недахопы для беларускага народу. Першы заключаецца ў тым, што пасьля шматгадовых пакутаў ад антынароднага сатанінскага цяперска-лукашысцкага рэжыму наш народ атрымае ўладу тых сілаў, якія будуць практычна ў такой жа ступені далёкія ад аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу, як і цяперцы. Памяняць на карку беларуса маскаля-імперыяліста на жыда-сіяніста – у гэтым нам радасьці мала! Таму, калі мы не пераробім апазіцыю, нас чакае чарговая вялікая трагедыя. Другі недахоп праяўляе сябе ў тым, што беларусы ня бачаць ва ўсіх аб’яднанцах, як і ў іхных лідэрах, альтэрнатывы Лукашэнку (дарэчы, і правільна робяць), таму ў час, калі надыходзіць магчымасьць перамен (напрыклад, адбываюцца выбары), народ працягвае галасаваць за Лу-ку. У вынку ўлада цяперска-сатанінскіх сілаў усё доўжыцца і доўжыцца, працягваючы наносіць тыя жахлівыя страты беларускаму народу, якія сфармуляваныя ў прынцыпе 80 нашай дактрыны.

Але ўсё гэта заходнікаў (як псеўдалібералаў, так і сіяністаў) хвалюе мала. Іх усё задавальняе – Лукашэнка робіць сатанінскую, этнацыдна-генацыдную працу за іх, а беларускі народ, як яны разьлічваюць, “калі-небудзь напакутуецца ад Лу-кі й яго цяперска-бюракратычнай “вертыкалі” так, што з радасьцю падтрымае любую новую ўладу” – г.зн. псеўда-ліберальна настроеную і падпарадкаваную сіянакратыі апазіцыю. “Галоўнае – не дапусьціць да ўлады сапраўдных беларускіх дэмакратаў”, – працягваюць разьлічваць яны. Тое ж думаюць і цяперцы (дадзеная ідэйная блізкасьць цяперцаў і сіяністаў адлюстраваная намі ў Д прынцыпе 67).      

Дарагія беларусы, склалася вельмі цяжкая сітуацыя. Але пры ўсіх абставінах лепш ведаць праўду, якой бы яна ні была, чым паводзіць сябе нібы сьляпыя кацяняты…

З гэтага мы і сыходзілі…

 

P.S.

Мы ведаем, якую небясьпеку для нас персанальна нясе пазіцыя, пададенай у гэтым артыкуле. Гэта настолькі небясьпечна, наколькі мы пакуль адзіныя ў беларускай інфармацыйнай прасторы, хто на гэта рашыўся. Але што зробіш – нехта мусіць быць першым ў абароне праўды.

Той, хто хоча быць побач з Богам (у сэнсе: не – з намі Бог, а – мы з Богам), ня можа ня быць абсалютным прыхільнікам і абаронцам праўды, бо Ён размаўляе з намі якраз праз праўду рэчаіснасьці… (разьвіцьцё дадзенай сьветагляднай тэмы наперадзе).

Калі ж мы памыліліся (ах, як было б добра, каб мы памыліліся!), мы будзем сьведкамі таго, як у наступным 2008-м годзе палітыкі ЗША, Заходняй Еўропы й Ізраіля разам з такімі арганізацыямі як АЙПАК і “Еўрапейскія сябры Ізраіля” пачнуць актыўна змагацца за беларускую зьмястоўную дэмакратыю (пачынаючы з выразнага канструктыўнага ўплыву – у духу прынцыпаў нашай дактрыны – на персанальны склад аб’яднанай апазіцыі, яе ідэалогію й праграму)… Але мы баімся – гэтага не адбудзецца. Калі ж сітуацыя будзе разгортвацца так, як мы напісалі, калі яна будзе пагаршацца, з 2009 года года мы сфармулюем чарговыя прынцыпы нашай дактрыны, датычныя тэхналогіі змаганьня зь сіянізмам. 

 

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы