nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Запамінаем: ёсьць дзьве Амерыкі, і паміж імі – вайна (частка 8: першыя рэакцыі Трампа)

11 ліпеня, 2020 | 14 каментарыяў

Рэдакцыя.

Пасьля інфармаваньня пра актуальныя падзеі ў ЗША (якія, дарэчы, хуткімі тэмпамі разьвіваюцца ў кірунку далейшай хаатызацыі грамадскага жыцьця, запужваньня людзей, падрыву эканомікі), час апавесьці пра рэакцыю з боку прадстаўнікоў рэспубліканскай партыі. І тут высьвятляецца, што большасьць рэспубліканскіх сенатараў, губернатараў ды мэраў абралі для сябе за лепшае тактыку сачэньня за падзеямі ды… маўчаньня. Аналагічным чынам да нядаўняга часу паводзіў сябе і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Аднак апошнія некалькі тыдняў ён пачаў праяўляць пэўную актыўнасьць. На жаль, пра тое, што Трамп пачаў рабіць у данай сітуацыі, мы практычна нічога ня можам даведацца ні зь еўрапейскіх, ні з вялікіх амерынканскіх СМДІ (напрыклад, Еўраньюс, CNN ці аналагічных – адтуль ідзе пераважна хлусьня, нагнятаньне страху ды нянавісьці, у лепшым выпадку замоўчваюцца важныя факты). Даводзіцца шукаць больш-менш даставерныя крыніцы інфармацыі ў Сеціве. Нас цікавіла два асьпекты: якой у цэлым была накіраванасьць дзейнасьці Трампа на пасадзе прэзідэнта ЗША (першы) і што ён робіць у апошні час у адказ на дэструктыўныя дзеяньні прадстаўнікоў “дэмакратычнай” партыі ЗША і тых, хто за імі стаіць (другі). На наш погляд, дастаткова сэнсоўную інфармацыю па гэтых пытаньнях мы атрымалі ад ужо вядомага нашым чытачам сп. Лявона Вайнштэйна. Падаем яе ніжэй.

 

1.

Па першым пытаньні сп. Вайнштэйн, напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=8xAvPEiNoVg (час 13:15-14:50) – паведамляе, што за час свайго прэзідэнцтва Трамп паказаў сябе як вельмі эфектыўны прэзідэнт. У прыватнасьці, ён вельмі моцна зьнізіў беспрацоўе ў ЗША (асабліва сярод меншасьцяў – неграў, лацінасаў – і жанчын); стварыў магчымасьці для працаўладкаваньня выпускнікоў коледжаў; для адкрыцьця фабрык і заводаў на тэрыторыі ЗША; эфектыўна змагаецца зь несправядлівасьцямі ў вонкавым гандлі з Кітаем, ЕЗ, Мексікай, Канадай; змагаецца з крадзяжом тэхналогій (асабліва з боку Кітая); спрабуе прыкрыць мяжу зь Мексікай, каб паменшыць нелегальную іміграцыю; і г.д.

Больш поўна з вынікамі дзейнасьці Трампа сп. Вайнштэйн прапануе пазнаёміцца  ў выглядзе стаўленьня да пунктаў наступнага сьпісу рашэньняў, якія ў час свайго прэзідэнцтва прымаў Дональд Трамп (гл. тут – https://www.youtube.com/watch?v=JV4ro03Zjl0).

Тое ж можа зрабіць і любы з нашых чытачоў, каб выпрацаваць уласнае стаўленьне да цяперашняга прэзідэнта-рэспубліканца:

* Трамп падпісаў тры законапраекты на карысьць карэнных жыхароў ЗША. Адзін дае кампенсацыю племені Спокан за страту сваіх земляў у сярэдзіне 1900-х гадоў, адзін фінансуе праграмы на роднай мове, а трэці дае федэральнае прызнаньне племені індзейцаў Чыппева ў Мантане.

* Трамп падпісаў закон, каб зрабіць жорсткае абыходжанне з жывёламі федэральным злачынствам.

* Колькасьць гвалтоўных злачынстваў падала з кожным годам, калі ён знаходзіўся на сваёй пасадзе, пасьля падвышэньня на працягу 2 гадоў, перш чым ён быў абраны.

* Трамп падпісаў законапраект аб тым, што лекавая марыхуана і Хемп законныя.

* ЗША пераўзышлі Расею і Савудаўскую Арабію, стаўшы найбуйнейшым у сьвеце вытворцам сырой нафты.

* Трамп падпісаў законапраект, які абавязвае аэрапорты прадастаўляць месца для кормячых мам.

* 25% самых нізкааплатных амерыканцаў атрымалі прырост даходаў на 4,5% у лістападзе 2019 года, што апярэджвае прырост даходаў на 2,9% для найбольш высокааплатных работнікаў краіны.

* Трамп падпісаў самы вялікі закон аб абароне і захаваньні дзікай прыроды за дзесяцігоддзе і вызначыў 375 000 акраў ў якасьці ахоўнай зямлі.

* Трамп падпісаў Закон аб выратаваньні нашых мораў, які прадугледжвае вылучэньне 10 мільёнаў даляраў у год на ачыстку акіяна ад тонаў пластыку ды сьмецьця.

* Падпісаў законапраект, які дазваляе імпарт лекаў з Канады, каб цэны на лекі зьніжаліся. За 8 гадоў да інаўгурацыі прэзідэнта Трампа цэны на лекі павялічваліся ў сярэднім на 3,6% у год. Пры Трампе цэны на лекі зьнізіліся.

* Супрацоўнікі VA нясуць адказнасьць за дрэнную працу, і больш за 4000 супрацоўнікаў VA былі звольненыя, паніжаны ў пасадзе і часова адхілены ад працы.

* Трамп падпісаў закон да 12 тыдняў аплачванага водпуску па догляду за дзіцём для мільёнаў федэральных работнікаў.

* Адміністрацыя Трампа будзе бясплатна даваць лекі для прафілактыкі ВІЧ 200.000 незастрахаваным пацыентам у год.

* Трамп падпісаў загад, які дазваляе малым прадпрыемствам аб’ядноўвацца пры куплі страхоўкі, каб атрымаць лепшую цану.

* У 2018 годзе прэзідэнт Трамп падпісаў Закон аб першым кроку, які робіць нашу сістэму правасуддзя справядлівай і дапамагае былым зьняволеным вярнуцца ў грамадства.

* Узровень беднасьці зьнізіўся да 17-гадовага мінімуму – у 11,8%.

* Узровень беднасьці сярод афраамерыканцаў і лацінаамерыканцаў дасягнуў самага нізкага ўзроўню з тых часоў, як ЗША пачалі зьбіраць такія даныя.

* Прэзідэнт Трамп падпісаў законапраект аб пашырэньні нацыянальных паркаў – дадалося 1,3 мільёна акраў дзікай прыроды.

* Больш за 7 мільёнаў працоўных месцаў створана з моманту выбараў.

* У нашай краіне зараз працуе больш амерыканцаў, чым калі-небудзь у гісторыі.

* Трамп загадаў Рыку Грэнэлу, свайму адкрытаму амбасадару геяў у Нямеччыне, узначаліць глабальную ініцыятыву па дэкрыміналізацыі гомасексуалізму ва ўсім сьвеце.

* Прэзідэнт Трамп заклікаў Кангрэс прыняць закон аб выбары школы, каб ні адно дзіця ня трапіла ў школу, у якой яно не вучылася, з-за свайго паштовага індэксу.

* Пад яго кіраўніцтвам ІГІЛ страціла большую частку сваёй тэрыторыі і была ў значнай ступені дэмантавана. Лідар ІГІЛ Абу Бакр Аль-Багдадзі быў забіты.

* Падпісана распараджэньне, якое дазваляе ўраду ўтрымліваць грошы ў студэнцкіх гарадках, якія лічацца антысеміцкімі і ня могуць змагацца з антысемітызмам.

* Заключыў зьдзелку з Еўрапейскім Зьвязам аб павелічэньні экспарту энэрганосьбітаў з ЗША ў Еўропу.

* Забясьпечыў 250 мільярдаў даляраў для ЗША ў новых гандлёвых і інвестыцыйных зьдзелках ў Кітаі і 12 мільярдаў даляраў у В’етнаме.

* Было вызвалена больш за тузін амерыканскіх закладнікаў, у тым ліку тых, каго Абама ня змог вызваліць.

* Утвораны зоны разьвіцьця самых бедных раёнаў у краіне. Больш за 100 мільярдаў даляраў прыватных інвестыцый пайшлі ў 9000 зон, дзе жывуць у асноўным чорныя і лаціна.

* Кампаніі вярнулі ў краіну трыльён даляраў з-за закона Трамa аб вяртаньні прыбытку з-за мяжы.

* Афра-амерыканскае беспрацоўе знаходзіцца на рэкордна нізкім узроўні.

* Лацінаамерыканскае беспрацоўе знаходзіцца на рэкордна нізкім узроўні.

* Узровень беспрацоўя сярод жанчын знаходзіцца на 65-летнім мінімуме.

* Самы нізкі ўзровень беспрацоўя за ўсю гісторыю.

* FDA ухваліў даступныя генерычных прэпараты, больш, чым калі-небудзь у гісторыі.

* Падпісана заканадаўства аб праве на спробу, якое дазваляе невылечна хворым пацыентам спрабаваць эксперыментальнае лячэньне, якое раней не дазвалялася.

* Забяспечана 6 мільярдаў даляраў у выглядзе новага фінансаваньня для барацьбы з эпідэміяй апіоідаў.

* Вытворчасьць нафты ў ЗША дасягнула рэкордна высокага ўзроўню, таму мы менш залежныя ад нафты з Блізкага Ўсходу.

* ЗША зьяўляюцца экспарцёрам прыроднага газу.

* Саюзьнікі па НАТА павялічылі свае выдаткі на абарону.

* Пераехала амбасада ЗША ў Ізраілі ў Ерусалім.

* Уведзеныя ў дачыненьні да Кітаю тарыфы ў адказ на прымусовую перадачу тэхналогій у Кітаі, крадзеж інтэлектуальнай уласнасці.

* Падпісаныя дамовы з краінамі-суседзямі аб павелічэньні вытворчасьці на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі.

(канец сьпісу пунктаў сп. Вайнштэйна).

Некаторыя з даных мер мы наўрад можам лічыць станоўчымі, але большасьць напэўна выглядаюць такімі, тым больш з пазіцыі жыхароў ЗША.

2.

А цяпер інфармацыя пра першыя крокі Трампа, прызначаныя супрацьстаяць хаосу, страху, адчаю, якія накідаюць на амерыканскае грамадства прадстаўнікі “дэмакратычнай” партыі й “глыбіннай дзяржавы”.

Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=oBoes9v9HJ8 – утрымліваецца аповед сп. Вайнштэйна пра першы публічны выступ Трампа пасьля адмены “карантынных мер” у ЗША, на фоне забурэньняў. Прамова адбылася ў Тулсе, штат Аклахома.

Прамова адбылася на фоне дыверсіі-правакацыі левых, якія масава закупілі месцы на арэне, але затым на выступ Трампа не зьявіліся. У выніку ў зале было больш за палову пустых месцаў.

Першую палову выступу можна было прапусьціць, бо яна была запоўнена непатрэбнымі жартамі…

На 42-й хвіліне ён пачаў казаць дарэчнае. У прыватнасьці, Трамп сказаў, што калі пераможа Байдэн, то тыя, хто сёньня разбурае ЗША, разам зь ім уедуць у Белы дом. “Байдэн ня лідар, а мумія, якая сядзіць у падвале пад дагладям медыкаў”, – сказаў Трамп.

Байдэн выдзеліў грошы са сваёй кампаніі для таго, каб выпусьціць з турмаў арыштаваных злачынцаў-пагромшчыкаў, каб тыя на наступны дзень маглі разбураць і рабаваць.

Затым на 52-й хвіліне Трамп пачаў сваю сапраўдную прамову.

“Мы баронім Нямеччыну ад Расеі, губляючы вялікія грошы на ваенныя базы там. А Нямеччына купляе ў Расеі нафту ды газ, чым фінансуе расейскую армію, ад якой мы ўзяліся Нямеччыну бараніць. Гэта ж абсурд…”

Пра пагромы ў Вашынгтоне Трамп сказаў, што паслаў туды нацыянальных гвардзейцаў і ўсё тут жа супакоілася… “Спачатку мэр спрыяе разбурэньням у сталіцы, у т.л. федэральнага мемарыялу Джэферсану, а затым ідзе да мяне прасіць грошы на аднаўленьне… Грошай ён не атрымае”.

Трамп: “Дэмакраты спрабуюць асуджаць тых, хто наведвае цэрквы, але бароняць тых, хто гэтыя цэрквы падпальвае…”. Атрымліваецца, што для “дэмакратаў” разбуральнікі і падпальшчыкі зь іншых краін важней за прыстойных грамадзян Амерыкі.

“Ці заўважылі вы, што найбольш страшныя падзеі адбываюцца там, дзе на чале мясцовага самакіраваньня знаходзяцца дэмакраты?” – запытаў Трамп (гэта сапраўды так, пацьвердзіў Вайнштэйн – час 10:30; у 30 “дэмакратычных” гарадах ЗША жыць ня лепш, а горш, там жа адбываюцца бунты чорных, а ў “рэспубліканскіх” усё ціха…).

Трамп: “Усё жыцьцё Байдэна – гэта чарга здрадаў, буйных памылак і няўдач”.

“Байдан ніколі ня будзе бараніць вас ад буйнага натоўпу, ад Кітая, бо ён марыянетка ў руках Кітая. Яго сын атрымаў ад Кітая 1,5 млрд долараў ні за што. Навошта кітайцы прыслалі яму гэтыя грошы?”.

“А я забіраю грошы ў Кітая і аддаю нашым фермерам, якія губляюць даходы з-за Кітая”.

“Іран любіць Байдэна, Керы і Абаму. А я націснуў на Іран, які цяпер ня можа фінансаваць тэрор”.

Байдэн крышаваў украінскіх крымінальных алігархаў, а за гэта яго сын атрымоўваў па 80 тысяч даляраў у месяц”.

“Дэмакраты хочуць забраць у вас вашу зброю, кажуць, што вас абароніць паліцыя. А самі забараняюць паліцыі вас бараніць…”.

“Дэмакраты жадаюць цалкам адмяніць прыватную медыцыну, хочуць яе нацыяналізаваць – ператварыць у сацыялістычную”.

“Калі вы жадаеце, каб Амерыка плаціла сотні мільярдаў даляраў за нафту ў часта несяброўскія краіны, абірайце Байдэна”.

“Дэмакратычныя СМІ кажуць, што эліта ЗША супраць мяне. Для мяне гэта не эліта. Эліта – гэта вы! Тыя людзі, якія будуюць Амерыку, якія рызыкуюць для яе”.

“Байдэн разам са сваёй віцэ-прэзідэнтшай Картэс (і Грэтай) пад выглядам барацьбы з пацяпленьнем хочуць адмяніць усе тэхналагічныя дасягненьні чалавецтва”.

Байдэн – гэта траянскі конь сацыялізму, бессаромны крывадушнік” (Вайнштэйн ад сябе: “чорна-мусульманска-фашыстоўскага гатунку”).

“Байдэн і Абама кралі ў вас працоўныя месцы і перадавалі іх у Кітай”.

“Джо (Байдэн) галасаваў за вайну ў Іраку, нічым не дапамог чорным бедным у вялікіх гарадах”.

Нічога не зрабіў, каб спыніць плынь нелегальнай іміграцыі”.

І тут галоўнае: “Расавая справядлівасьць пачнецца ў ЗША ў той дзень і гадзіну, калі Джо і яго падзельнікі сыйдуць з нашага жыцьця”.

“Мы пабудавалі найвялікшую ў сьвеце эканоміку, якая нікога не дыскрымінавала, а вяла ўсіх да добрага жыцьця. А яны хочуць разбурыць наша жыцьцё. Але мы і далей будем ісьці ўверх і ўверх, нягледзячы на іх супраціў”.

Мы паляцім на Марс”.

“Будзем бараніць права кожнага на свабоду слова, свабоду веры, на права бараніць сябе і сваю сям’ю ад бандытаў ды хуліганаў, будзем бараніць раўнапраўе ў судзе, права на нашэньне зроі”.

“Мы верым, што жыцьцё ня мае цаны”.

“ЗША – гэта лепшая краіна, якая калі-небудзь была створана на Зямлі”.

“Мы выйгралі дзьве вайны – супраць фашызму і камунізму. І зрабілі Амерыку вялікай”.

“Мы з вамі – адна сям’я”.

“І мы акрамя Бога не баімся нікога!

“Разам мы зробім нашу краіну зноў моцнай, гордай, бясьпечнай – вялікай краінай!”

Чарговы аповед Вайнштэйна пра наступную прамову Трампа можна паслухаць тут: https://www.youtube.com/watch?v=NdDJ7TsRCTE (час 7:00-15:20).

У асноўным другая прамова Трампа была прысьвечана барацьбе з “радыкальнымі левымі”, з марксістамі. Супраціву індэкрынацыі левакамі дзяцей. Гэтая прамова Трампа была асанай амерыканскім каштоўнасьцям.

Вайнштайн у заключэньні: “Трамп – гэтая тая сіла, якая стаіць сёньня на дарозе левакоў-фашыстаў і розных іншых падонкаў”.

 

14 каментарыяў

  1. Siarhiej кажа:

    Паверу Ванштэйну. Але чаму такія прыстойныя людзі: Ромні, Матіас, Болтон, … пасварыліся з Трампам?

  2. Павел Біч кажа:

    Канчайце сп. Астроўскі будавайць шматпавярхоўныя будынкі тэорый Змовы.Яны анікому незразумелыя і таму нецікавыя. Перапрафіліруйце свой сайт на літвінства/літоўскасць. Будзе больш карысці. Тое ж (кувырканне ў тэорыях Змовы) хачу параіць і сп. Высоцкаму..

    • Рэдакцыя кажа:

      Ужо даўным даўно “тэорыя” стала РЭЧАІСНАСЦЮ, якую проста немагчыма ня бачыць – валяцца помнікі выбітным дзяржаўным дзеячам, грамяцца крамы, захопліваюцца цэлыя мікрараёны ў гарадах, баевікам перавадзяцца гіганцкія грошы, маршыруюць узброеныя атрады, людзей ставяць на калені нейкія чэрці й прымушаюць цалаваць боты…
      Але ж не, ёсьць яшчэ літвіны, якія настолькі наслухаліся ліберастычнай прапаганды, што працягваюць шаптаць: “ня бачу”, “усё гэта тэорыя”, “змова”…

  3. Павел Біч кажа:

    Ну а якім бокам тое што адбываецца ў ЗША датычыцца нас? Пакажыце ланцужок.Вы паспрабавалі і што у вас атрымалася? А атрымалася тое што і Бабарыка і Цепкала і Ціханоўскі стаўленнікі Масквы. Пакуль (падзеі) гэта не пераканаўча. Тая ж хвароба і у Пазьняка І пасля такога абсерання усяго і усіх вы яшчэ залічваеце сябе да вернікаў-хрысцыянаў???..

    • Siarhiej кажа:

      1. У часы глабалізацыі па ўсіх напрамках (тэхналагічных, інфармацыйных, эканамічных, вірусных, …) падзеі ў ЗША ўплываюць на Беларусь, хаця ў меньшай ступені чым падзеі у Еўразвязе.
      2. Змоў, я думаю, існуе некалькі. Кітайская, Паўночна-атлантычная, мусульманская, жыдоўская, … і паміж гэтымі “змовамі” маем гібрыдную вайну. Але асноўны падзел гэта падзел паміж таталітарным капіталізмам і ліберальна-дэмакратычным. Напрыклад, сёння я пачуў што міністр абароны Японіі назваў Кітай, Расею і Паўночную Карэю асноўнай пагрозай для Японіі.

    • Яўген Мурашка кажа:

      Калі заўтра у Беларусь прыдуць буратскія “шахторы” ці чачэнскія “трактарысты” Вы што і да іх прычэпіцеся?
      Маўляў, ці можна мне шыльду з назовам “Вялікалітва” дзе-небудзь прычапіць?
      У адказ пачуеце,можна, чаму не. Вунь бачыш драўлянную пабудову (прыбіральню) там і вешай, каб маі нукеры не блукалі па двару. А так яна мастацкі зроблена не заблукаюць, што з іх возьіеш дзікі народ.

  4. Павел Біч кажа:

    Сяргей. ну для чаго вы карыстаецеся гэтым паняткам -“Змова”. існуе некалькі ідэалогій узнікшым з таго ці іншага народнага лада жыцця і яны хочуць разшыріцца і навязаць свой лад жыцця іншым. Я магу яшчэ паверыць што існуе нейкая Змова тых каго хвалюе экалогія і перанаселеннасць зямной кулі і яны думаюць як паменьшыць колькасць азіятаў і неграў. Спосабы гэтага трымаюцца ў секреце. і вось гэта тады можна назваць змоваю. А таталітарный капіталізм з ліберальна
    -дэмакратызмам маюць свае запісанные ідэалогіі і дзейнічаць адкрыта. Ну якія гэты Змовы? Постмодерністы кажуць што эпоха гіперреальнасці характэрізуецца шалёным прыдумваннем другасных панняцаў. зацемняюшчым яснасць мыслі. Яшчэ адзін крок ў глубь ад Змовы і вылезе на свет звычайны рэлігійны Дьябл.

  5. мінак кажа:

    Ёсьць Ідыялогіі, ёсьць Планы, ёсьць Змовы. Таемные Планы можна абазначыць і як Змовы. Усё гэта ёсьць, існуе, дзейнічае, напрацовываецца і спраўджываецца ў той ці іншай меры. Але нам трэба не спрачацца, а памагаць адзін аднаму ў разуменні сучаснай рэчаіснасьці.
    Таксама не трэба лавіцца на чужыя разумовые блёсны. Сучаснасьць складаная, але і цікавая. Сёння тыя хто выходзіць на вуліцы якраз і ня маюць свайго ўласнага светапогляда на падзеі. Яны не здолялі нават вывучыць і карыстацца роднай мовай — першы адказны і рэвалюцыйны крок сьвядомага чалавека. А калі няма свайго сьветапогляда і нацыянальнай сьвядомасьці — тады такі чалавек толькі вінцік у чужой палітычнай гульне.
    Зразумела, што і Цапкала і Бабарыка злілі б Беларусь у абдымкі Расейскай імперыі хутка і мэтанакіравана, бо яны не прафесіяналы ў цяперашніх палітычных варунках…

    • Рэдакцыя кажа:

      У даным выпадку падтрымваем усё, што вы напісалі, і 100%-ва!

      “Сёння тыя хто выходзіць на вуліцы якраз і ня маюць свайго ўласнага светапогляда на падзеі. Яны не здолялі нават вывучыць і карыстацца роднай мовай — першы адказны і рэвалюцыйны крок сьвядомага чалавека. А калі няма свайго сьветапогляда і нацыянальнай сьвядомасьці — тады такі чалавек толькі вінцік у чужой палітычнай гульне.
      Зразумела, што і Цапкала і Бабарыка злілі б Беларусь у абдымкі Расейскай імперыі хутка і мэтанакіравана”
      !!!

    • Siarhiej кажа:

      3% па факту ўжо ператварыў Беларусь у нешта падобнае Чачні. 3%-га можна параўновываць з Кадыравым старэйшым. Ён ужо прывёў Беларусь у абдымкі Імпэрыі і далей будзе “паглыбляцца”. Няўжо гэта не бачна? Цап і Баб былі для крамля шасцёркамі, 3% гэта зразумеў і пераканаў крамлёўскіх у сваёй адданасці Імпэрыі, этнацыд стаў стандартам. Імпэрыя паставіла Кадырава малодшага і 3% спадзяецца што таксама перадасць Беларусь у спадчыну пры падтрымкі Імпэрыі. Каб разбурыць планы крамля, прынцып “любы, толькі не 3%” выглядае на бягучы момант не такім абсурдным.

    • Siarhiej кажа:

      “такі чалавек толькі вінцік у чужой палітычнай гульне”. Нават калі чалавек гэта “вінцік” (так лічаць дыктатары), дык чаму бы нам не выкарыстаць гэты “вінцік” ў НАШАЙ палітычнай гульне.

  6. мінак кажа:

    ” Каб разбурыць планы крамля, прынцып “любы, толькі не 3%” выглядае на бягучы момант не такім абсурдным.”

    Цалкам шкодная ідэя! ”Любы” — гэта значыць непрафесійны, непадрыхтаваны, не валодаючы ні палітычнымі, ні эканамічнымі, ні фінансавамі, ні гістарычнымі ведамі і стасункамі… не маючы досьведу кіраўніцтва дзяржаўным бюракратычным колам …”Любы” здасьць Беларусь вельмі хутка.
    АГ прымусіў крамлёўскіх згадзіцца з сваёй кандыдатурай, як з меньшай непрыемнасьцю. Крамлёўскія палічылі, што рана ці позна АГ сыйдзе з пасады па ўзросту, а ўсё што ён збудаваў дастанецца маскоўскай буржуазіі, бо АГ не зрабіў самага галоўнага: не выхаваў уласную нацыянальную эліту, не выхаваў нацыянальна-патрыятычную моладзь, вытравіў беларускую мову, ператварыў народ у электарат! То навошта крамлёўскім нервавацца і замяняць адданага ”істынна рускага” стаўленніка на Бабарыку, які наламае дроў і прывядзе тэрыторыю да нестабільнага стану. Хопіць крамлёўскім і аднага Януковіча.

    Што датычыць Кадырава-старэйшага — ён выратаваў чачэнскі народ ад знішчэння. Як толькі імперыя захістаецца і пачне разбурацца, чачэны возьмуць сваё. А імперыі заўсёды разбураюцца, бо эканамічна яны не канкурэнтныя. Занадта шмат выдаткаў ідзе на ўтрыманне калоній, дамініёнаў, да таго ж імперыя вымушана рабіць стаўку на паслухмяных і вынішчаць ініцыятыўных і таленавітых, самабытных. Імперыя сама капае сабе яму!

  7. Siarhiej кажа:

    “Любы — гэта значыць непрафесійны, непадрыхтаваны, не валодаючы ні палітычнымі, ні эканамічнымі, ні фінансавамі, ні гістарычнымі ведамі і стасункамі… не маючы досьведу кіраўніцтва дзяржаўным бюракратычным колам …”
    “Любы” можа быць проста адэкватным чалавекам і гэтага для пачатку дастаткова. Без нянавісці да культуры, без вар’яцта ад улады … не паталагічны хлус і маральны ўрод з крымінальнай псіхікай …

  8. Siarhiej кажа:

    Статыстыка па расавых адносінах у ЗША: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5F191B97008DC

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы