nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Запамінаем: ёсьць дзьве Амерыкі, і паміж імі – вайна (частка 3: меркаваньні скрайніх)

17 чэрвеня, 2020 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

Пасьля меркаваньняў розных асоб, якія яшчэ ніколі не выступалі на нашым сайце і раней мала каму былі вядомыя (гл. папярэднюю частку данай серыі), мы палічылі лагічным падаць меркаваньні што да расавых забурэньняў у ЗША, наадварот, асоб вядомых і ў дадатак са скрайняй ідэалагічнай пазіцыяй – з аднаго боку, тых, хто прапагандуе інтарэсы “глыбіннай дзяржавы” (т.б., глабалісцкай фінансавай алігархіі й усёй яе ліберастычнай агентуры ў палітычным класе, буйных СМДІ, універсітэтах), а, з другога боку, падаць меркаваньні агентаў расейскай імперыякратыі. Т.ч., скрайне левых і скрайне правых. Што з гэтай задумы атрымалася, можна ўбачыць ніжэй.

1.

Але на пачатак, каб ажывіць уражаньні, прапануем спачатку паглядзець, напрыклад, наступныя відэа (назвы нашы):

– “Нью-Ёрк у асадзе” (гл. тут – https://www.youtube.com/watch?v=oS2NZfGZAvc);

– “Як амерыканцаў вучаць падаць на калені”, тут –  https://www.youtube.com/watch?v=gnHjR-mznY0 ; і тут – https://www.youtube.com/watch?v=PF6Cdj5ho28 ;

– “Яны малююць серп і молат”, тут – https://www.youtube.com/watch?v=YFTrrCUFYNY ;

– “Пачатак сепаратызму ў ЗША”, тут – https://www.youtube.com/watch?v=RJ4x8XU8dQU ;

– “Гэтыя “дэмакраты””, тут – https://www.youtube.com/watch?v=PFLQxXUqZi8

 

2.

А цяпер да справы.

У якасьці прадстаўнікоў першай групы – ад глабалісцкай фінансава-ліберастычнай мафіі – мы разьлічвалі паслухаць меркаваньні найперш дастаткова рэспектабельных спадароў Андрэя Піянткоўскага і Андрэя Іларыёнава. Наш разьлік падаваўся зусім не безнадзейным, бо гэтыя асобы апошнія гады рэгулярна прамаўляюць зь Ютуба.

Аднак высьветлілася дзіўная рэч – за час, які прайшоў пасьля 25 траўня (а гэта ўжо амаль тры тыдні), ні адзін з Андрэяў так ні разу і не выказаўся па тэме чорных забурэньняў у ЗША. Пры гэтым сп. Піянткоўскі ўвогуле кудысьці зьнік (а да таго шмат гадоў нахвальваў “глыбінную дзяржаву” і крытыкаваў Трампа), а сп. Іларыёнаў падараваў нам развагі па тэме значэньня этнічных, рэлігійных, культурных ды іншых чыньнікаў у забеспячэньні эканамічнага прагрэсу ў дзяржавах (https://www.youtube.com/watch?v=XaeCon2Ich4), а таксама абсалютна неадэкватныя па розных параметрах меркаваньні, датычныя рэакцыі кіраўніцтва Швецыі  на “каронавірусную пандэмію” (https://www.youtube.com/watch?v=vCKXXmeEAvI) – маўляў, “яно [кіраўніцтва Швецыі] імкнулася забіць максімальную колькасьць сваіх суграмадзян … Такі ж падыход выкарыстоўвае толькі яшчэ адна краіна – Беларусь” (час 6:20). “У Швецыі таталітарны эксьперымент па зьнішчэньні людзей – сваіх суграмадзян” (30:40). “Мы павінны змагацца за кожнага чалавека, за яго правы і свабоды … а не выпрацоўваць калектыўны імунітэт коштам забойства… уласных  суграмадзян” (32:10). “Ніхто не чакаў, што шведы прадэманструюць самы агідлівы прыклад практычнага таталітарызму па зьнішчэньні ўласных грамадзян” (32:30). “У Швецыі на 2000 больш памерлых, чым магло б быць”. Вось такую лухту.

Такога мы, ад, здавалася б, разумнага чалавека, не чакалі… Але і гэта пакуль не галоўнае. Галоўнае, што па праблеме чорных забурэньняў у ЗША, якім хутка тры тыдні – і тут маўчок

Што з вамі здарылася, спадарове? – запыталі б мы, калі б мелі такую магчымасьць. Куды падзеліся вашыя развагі пра “расавыя і нацыяналістычныя забабоны”? Дый увогуле, на чыім баку вы?

Паколькі адказаў ад прапагандыстаў ліберастычнага варыянту ідэалагічных і палітычных скрайнасьцяў няма, каб першая частка нашага плану зусім не правалілася, прапацуем паслухаць (напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=m13myAjePeg ) даволі рэзкае, на наш погляд, меркаванне чалавека, які сам сябе называе “сапраўдным лібералам”. Гэта Яўген Панасенкаў.

Прапануем паслухаць у інтэрвале 37:20- 51:00.

Калі паслухалі, давайце запомнім: так разважае “сапраўдны ліберал” і “нерасіст”!

 

 

3.

А вось і прапагандысты інтарэсаў расейскай імперастыі. Яны таксама, як гаворыцца, адцягнуліся па поўнай вакол нядаўніх падзей у ЗША…

Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=VumZb41nd7Q – можна паслухаць развагі спадароў Андрэя Фефелава (сын Праханава) і Канстантына Душэнава па тэме.

Падаем іх выказваньні скарочана.

Душэнаў:

– тое, што цяпер адбываецца ў Амерыцы – сьведчаньне найцяжкага крызісу дзяржаўнасьці (7:00). Галоўная рыса апошняга – спроба дыскрэдытаваць традыцыйныя амерыканскія каштоўнасьці (што гэта за каштоўнасьці, гл. малюнак ніжэй);

– акрамя права моцнага, індывідуалізму і эгаізму была яшчэ свабода самавыражэньня (9:00);

– яшчэ, “ЗША – цывілізацыя белых” (10:00); “амерыканская дзяржава мае права ўціскаць усіх, хто пасягае на амерыканскія каштоўнасьці” (11:00);

– аднак у 1970-я глабальныя ліберальна-закулісныя сілы пачалі мінаваць Штаты знутры – “талерантнасьць” і г.д. (14:00); пераломным момантам (з увядзеньнем цэнзуры і выплатай чорнаскураму дзебашыру 3,8 млн. долараў) стаў мяцеж у Лос-Анжэлесе ўвесну 1992 года (15:00);

– сёньня ўсё пачалося з Джорджа Флойда – таксама крымінальніка-рэцыдывіста, які ў адным з выпадкаў пагражаў пісталетам цяжарнай жанчыне (20:30) і які памёр ад сардэчнага прыступа, выкліканага наркотыкамі, а не дазволеным міліцэйскім прыёмам;

– вынікам шалёнай кампаніі (ліберальных сіл) у СМДІ сталі пагромы і… стаяньне паліцэнскіх на каленях перад пагромшчыкамі (22:00);

– гэта ўсё мяцеж супраць здаровага глузду, супраць усяго сьветаўладкаваньня (23:00).

Фефелаў:

– гэта фрагмент грамадзянскай вайны ў ЗША (26:00) – халодная перайшла ў цёпленькую;

– на традыцыйныя амерыканскія каштоўнасьці праз СМДІ дзесяцігоддзямі адбывалася атака “глыбіннай дзяржавы” (27:30) – таму што гаспадары грошай сталі гаспадарамі СМДІ. Між тым апошнія фармуюць сьвядомасьць масаў;

– новая (ліберастычна-перверсіўная, глыбінная) ідэалогія стварыла масу сваіх адэптаў, якія сёньня падрываюць Амерыку (28:00). Плюс сядзеньне на пасобіі;

але гэта канец чалавека, тупік (29:00). Выйсьця няма…;

– тое, што адбываеца – гэта закрыцьцё Амерыкі (30:00).

Душэнаў:

– барацьба з дыскрымінацыяй чорных прывяла да выміраньня белых (31:30);

– Трамп выступае супраць дыскрымінацыі белых пры паступленьні ў ВНУ (33:00), але яму перашкаджаюць.

Фефелаў:

– гэта азначае, што існуе таемная дактрына, якая фармулюецца толькі часткамі (34:40).

Душэнаў:

– Трамп забараніў трансгендэрам служыць у арміі ЗША (35:20), але суд Вашынгтона адмяніў яго забарону…;

– Трамп забараніў зрынаць помнікі канфедэратам (38:00), аде інэрцыя дэградацыі вельмі вялкая…;

ліберастам патрэбны адзіны сусьветны ўрад. Пакуль яны яго не створаць, будуць увесь час ствараць глабальныя крызісы (39:30). “Інакш увесь час будзе ўсё горш і горш…”;

“гэта не крызіс. ГЭТА – КІРУЕМЫ ХАОС!” (40:00). “Для таго, каб людзі прынялі сусьветны ўрад, трэба прывесьці грамадства ў адпаведны стан!” (40:30). “ПАТРЭБНЫ ЭКАНАМІЧНЫ ПАРАЛІЧ, ГОЛАД, ВОЙНЫ І ЭПІДЭМІІ ПА ЎСІМ СЬВЕЦЕ!”;

Фефелаў:

– пры Трампе стала відавочна, што ЗША – гэта краіна з абмежаваным суверэнітэтам (42:00). ЗША – гэта крыптакалонія глыбіннай дзяржавы. Трапм зьбіраецца зьдзейсьніць пераварот;

– дзе цэнтры прыняцьця рашэньняў глыбіннай дзяржавы? (52:00). Відавочна, што гэта ня Белы дом, не Пентагон. Біць ракетамі траба па гэтых цэнтрах. Але пакуль дакладна невядома, дзе гэтыя цэнтры…

=

Цяпер, здаецца, усё…

Усяго лепшага, сябры!

 

4 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    Калупацца ў гэтай маскоўскай хрэні не вельмі цікава, нейкая мазаіка. Ёсць факты наконт рас і этнасаў, розных культур, рэлігій, светапоглядаў, ідэалогій. Якая цывілізацыя развівае тэхналогіі і забяспечывае прагрэс? Каму народы удзячныя за паравы рухавік, электрагенератар, транзістар, сматфон, ватерклозет, бройлераў, высокаўражайныя расліны, лекі ад чумы, мовы праграмавання, GPS навігацыю, парламент і выбары, … ? Тысячы навуковых адкрыццяў і прамысловых вырабаў без якіх немагчыма сучаснае жыццё зроблены еўрапейцамі і іх нашчадкамі ў Амерыке, Аўстраліі, … З гэтага трэба рабіць высновы, а не з шызы і дэзы. А неадэкватных асоб розных колераў была і ёсць шмат.

    • Рэдакцыя кажа:

      Siarhiej: “Тысячы навуковых адкрыццяў і прамысловых вырабаў, без якіх немагчыма сучаснае жыццё, зроблены еўрапейцамі і іх нашчадкамі ў Амерыцы, Аўстраліі”.

      Дык гэтых еўрапейцаў сёньня “неадэкватныя асобы розных колера” ставяць сёньня на калені…
      У ГЭТЫМ СУТНАСЬЦЬ ПЫТАНЬНЯ?! ШТО З ГЭТЫМ РАБІЦЬ?!!!

  2. Siarhiej кажа:

    Каб ацаніць публіку якая пратэстуе і бамбіць крамы я бы папрасіў іх адказаць на пытанне: что такое тэарэма Піфагора? Здаецца, там бы ніхто правільна не адказаў. Useless people! І такіх міл’ярды. І што з імі рабіць?

    Раней я даваў спасылку на інтэрв’ю Патрушава газеце АіФ. Гэты гэбіл хоча пераканаць усіх, што “каляровыя рэвалюцыі” гэта вынік змовы, а не натуральнае памкненне людзей да свабоды і справядлівасці.

  3. VladIv кажа:

    А між тым ў Кііві чуць чарговы Майдане не адбыўся https://defence-line.org/2020/06/sud-vpechatleniya-chast-1/

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы