Рэдакцыя.
Інтэрвю сп. Іларыёнава, якое выстаўлена раней, выглядае настолькі нечаканым, што мы вырашылі падмацаваць меркаваньні, выказаныя ў ім, словамі яшчэ якога-небудзь жыхара ЗША. Ім стаў Лявон Вайнстайн – вядомы публіцыст з Лос-Анжэлеса (гл. фота), які даў інтэрвю украінскаму каналу SobiNews (гл. тут – https://www.youtube.com/watch?v=jFghxhWrfGQ). Падаем ніжэй галоўныя тэзісы гэтага інтэрвю.
Вядоўца каналу: Ці стаіць нехта звонку за тым, што адбываецца сёньня на вуліцах амерыканскіх гарадоў?
– Л.Вайнстайн: Ёсьць рух глабалістаў, якія выступаюць за стварэньне адзінага сусьветнага ўраду. Маўляў, ёсьць войны, тэрарызм, а давайце ўсё зробім так, каб усім было добра.
Але гэта ўтапічная ідэя, якая, як усялякая ўтопія, можа забраць многа людскіх жыцьцяў. Прыклад – ідэя сацыялізму (Мао, Гітлер, Сталін, якія ўсе былі сацыялісты).
Таму ідэя глабальнага ўраду ў мяне асацыюецца зь ідэяй глабальнага зла. Першы цар бывае добрым, а затым ідуць спрэс кепскія цары…
Дык вось, пасьля прыходу Трампа ў Белы дом нехта (пра іх пазьней) пачалі шукаць сярод негрыцянскіх арганізацый людзей, здольных да прамоў і фізічных дзеяньняў. Зь іх стваралі, навучалі, трэніравалі адпаведныя арганізацыі. Унутры гэтых аргаізацый ролі былі падзелены – адныя білі шкло ў крамах, іншыя зь мяхамі заходзілі ў крамы, а яшчэ трэція рабілі сьпектакль для камер. Крамы, якія трэба было граміць, адзначаліся крэйдай.
Сюды было ўліта велізарная колькасьць грошаў. Я ведаю, што кажу…
Даведка: Флойда 5 разоў судзілі, у т.л. апошняя ходка 5 гадоў, плюс наркаман. А толькі ў гэтым 2020-м годзе чорныя забілі ў ЗША ўжо 92 паліцэйскіх… Таму Флойд быў толькі зручным момантам для кагосьці… Навошта вакол яго быў падняты вэрхал?
Тут дзьве мэты.
Вялікая мэта – не дапусьціць праабраньня Трампа (дарэчы, за 3,5 гадоў прэзідэнцтва Трампа жыцьцё ў Амерыцы стала значна лепш па ўсіх паказчыках за выключэньнем таго, што пішуць СМДІ). Гэта трэба “дэмпартыі” ЗША, Кітаю, Расеі, паўднёвай Карэі, Ірану і еўрапейскім глабалістам. Але галоўныя арганізатары забурэньняў хутчэй за ўсё тыя, хто асацыюецца з групай Сораса. Плюс абодва з Клінтанаў. Грошы, верагодна, паступалі незаўважна з-за мяжы.
У часы Абамы каля 250 млрд. даляраў уцякло няведама куды і, верагодна, частка гэтых грошай дзейнічае цяпер. Ім трэба зрабіць жыцьцё такім кепскім, каб людзі пажадалі пераабраць Трампа.
Яшчэ нюанс. У нас паліцыя ў руках мэраў – што мэр сказаў, тое будзе рабіць паліцыя. Чамусьці ва ўсіх гарадах, дзе адбываюцца забурэньні, 100%-ва мэры – дэмакраты (?!).
– Хто з грамадзян ЗША ў найбольшай ступені прасоўвае глабалізм?
– Хілары Клінтан, Барак Абама і Сорас.
– Чаму гэта ўсё супадае з (пазіцыяй) лідэраў “дэмакратаў” ЗША?
– У Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый розная філасофія, якая апошнім часам радыкалізавалася.
У кансерватараў-рэспубліканцаў, т.б. правых, такая: як можна менш ураду; менш лезьце ў маё жыцьцё; дай мне магчымасьць ствараць; дай мне свабоду зарабляць грошы; “што хачу, тое і раблю, пакуль не перашкаджаю суседу”.
У “дэмакратаў” наступнае: “народ неразумны”; ён сам ня здольны плаціць за медыцынскую страхоўку, ня ведае, як сябе бараніць; народу нельга даваць зброю ў рукі; “чым больш дзяржва ўваходзіць у жыцьцё грамадзян, тым іх жыцьцё будзе лепш, бо чыноўнікі лепш ведаюць, што людзям трэба”.
“Дэмакраты”-сацыялісты-левакі сёньня кажуць, што група, краіна, племя, “мы” важней, чым “ты”. Т.б. гэта Савецкі Саюз. Рэспубліканцы кажуць, што добра тое, што добра для людзей – самае важнае, як жыве кожны асобны чалавек. Рэспубліканцы за індывідуальную адказнасьць кожнага чалавека за тое, што ён зрабіў, і за тое, каб плады зробленага належалі таму, хто іх зрабіў, і ты не абавязаны дзяліцца. А “дэмакраты” за тое, каб не было вялікай розьніцы ў даходах.
Рэспубліканцы кажуць пра роўнасьць зыходных магчымасьцяў, то “дэмакраты” за роўнасьць у канчатковым выніку – прафесар і дворнік павінны атрымліваць аднолькавую колькасьць грошай. І “дэмакраты”-глабалісты хочуць перанесьці гэтыя прынцыпы на ўвесь сьвет.
– Ці можна глабалістаў назваць сацыялістамі-камуністамі?
– Камуністы – гэта проста паняцьце [хто жыў у СС, так бы не сказаў, бо 75 гадоў мы былі не пад паняцьцем… – рэд]. А вось сацыялізм бывае двух відаў – як у СС, і як у нацысцкай Нямеччыне ці Італіі Мусаліні.
Сапраўды так – глабалістаў можна назваць сацыялістамі.
– Што вы можаце сказаць пра Дж.Сораса, якога многія па ўсім сьвеце ня любяць, прычым, самыя розныя людзі.
– Ён у адной лекцыі заявіў, што на дарозе да ўсеагульнага сусьветнага шчасьця стаяць толькі ЗША… “Таму што гэта краіна скрайняга індывідуалізму, пабудаваная індывідуалістамі”.
Сораса ня любяць усе, таму што ён хоча ўсё зьмяніць. Напрыклад, у будучым сьвеце Сораса ня будзе месца для Пуціну, таму той яго ня любіць.
Сорас даваў грошы Саакашвілі. На грошы Сораса навучалі і украінцаў, але канкрэтныя прозьвішчы я ня ведаю. У Сораса вялікі досьвед, каб рабіць розныя забурэньні і рэвалюцыі. Ён выкарыстоўвае люмпенскі клас, які ён вынікова прагандыскі апрацоўвае. Як у Расеі ў 1917-м.
У ЗША люмпен ствараецца з-за самаізаляцыі. Напрыклад, іранцы, в’етнамцы за 5-10 гадоў добра ўпісаліся ў амерыканскае грамадства. Аднак негры ніяк ня могуць вырвацца зь беднасьці і лічаць, што яны кепска жывуць з-за таго, што да іх кепска ставяцца.
– Ці павялічваецца раскол у грамадстве ЗША на трампістаў і “дэмакратаў”, паміж белымі і чорнымі?
– Такое ўжо было ў часы першай грамадзянскай вайны ў ЗША, якую подла пачаў Лінкальн. Тады 13 штатаў вырашылі жыць асобна, але Лінкальн увёў у іх войскі і забіў шмат людзей. І справа была ня ў рабстве…
Сёньня ў нас не з-за Трампа накаліліся жарсьці, а Трамп зьявіўся з-за таго, што ў нас адбыўся раскол грамадства… Пераблытана прычына і наступства.
Белыя працоўныя раптам адкрылі для сябе, што ў іх забіраюць грошы і аддаюць нейкім незразумелым людзям за межамі і ўнутры ЗША. Лічыце і мяне рэднэкам [звычайныя працоўныя людзі, якія працуюць фізічна – рэд.].
Тыя, хто быў за Абаму, разьлічвалі, што яму на сьмену прыйдзе Хілары, і што ўсё застанецца па-старому – рэднэкі будуць працаваць, а яны – жыць…
Сёньня паліцыя ЗША па загадзе “дэмакратаў” не перашкаджае рабаваць нас.
Нас!
Народ ЗША больш не дазволіць рабаваць крамы, іншую ўласнасьць, будзе бараніць сваё са зброяй у руках. Як ужо адбываецца ў некаторых гарадах (гл. фота ўнізе).
– Чаму ў ЗША, дзе на руках шмат зброі, не адбылося масавай срэляніны?
– Каб чорныя ці якія іншыя злодзеі нас не рабавалі, не забівалі, не гвалцілі, мы павінны мець зброю, каб бараніць сябе. Бо, як высьвятляецца, паліцыя па нейкай прычыне можа гэта спыніць рабіць (Вайнстайн паказаў два сваіх пісталеты, а вядоўца параіў жыхарам Украіны і РФ набыць “сайгу” ці “вепра”).
– Як сёньняшнія падзеі могуць паўплываць на рэпутацыю Трампа?
– Усе масавыя СМІ ў ЗША леваналадаваныя, таму яны моцна нярвуюцца. Трамп на самай справе законапаслухмяны чалавек – гаворыць рознае, але нічога не зрабіў, што нагадвала б узурпацыю ўлады. Ён адмяніў больш за 15.000 распараджэньняў Абамы, якія абцяжарвалі, пагаршалі жыцьцё людзей нібы путы.
Што да выбараў. Усё хістаецца, нібы маятнік… Куды хіснецца ў момант выбараў – невядома. Усе чакаюць кастрычніцкіх сюрпрызаў… На сёньня ж Трамп выіграе з сур’ёзным адрывам.
На сёньня вярнуліся на працу 2 млн.чалавек, якія яе страцілі два месяцы таму.
Аднак усе баяцца, што “дэмакраты” ці Сорас могуць з дапамогай нейкага наркамана-адмарозка з наколкамі зьдзейсьніць тэракт у нейкім людным месцы. Гэта можа выклікаць выбух, які можа перашкодзіць Трампу пераабрацца.
(40:00)
– Ці ёсьць сувязь паміж цяперашнімі пагромамі і ранейшым карантынам з нагоды каронавірусу?
– Першае. У 36 гарадах былі бунты, ва ўсіх іх мэры – “дэмакраты” (толькі ў Лас-Вегасе мэр нейтральны). Чаму?
Другое. У нас паліцыяй займаюцца мэры, а ўсім, што зьвязана зь медыцынай, займаюцца губернатары штатаў. З губернатараў 24 – “дэмакраты”: у гэтых штатах працягваецца карантын – людзей не выпускаюць з дамоў, 26 – рэспубліканцы: тут жыцьцё практычна цалкам свабоднае. Чаму так?
Трэцяе. У штатах, дзе губернатары “дэмакраты”, жыве 170 млн. чалавек – і законных, і нелегалаў, а ў “рэспубліканскіх” штатах – 190 млн. У апошніх памерла ад КАВІДА 15 тысяч чалавек, а ў “дэмакратычных” штатах ад таго ж вірусу памерла 85 тысяч чалавек. Вы што-небудзь разумееце? Нехта хлусіць…
(тут паказаны кадры, на якіх Зяленскі кажа, што агульная сьмяротнасьць ва Украіне ў самыя каронавірусныя месяцы 2020 году была істотна меншай, чым у аналагічныя месяцы 2019 года; “такая ў нас пандэмія” – кажа вядоўца)
У Італіі ўсе крычаць, што там страшная сьмяротнасьць. На справе ў 2017 годзе ў Італіі на кожны 1 млн. чалавек памерла 10,7 тысячы, у 2018 годзе – 10,5 тысячы, у 2019-м – 10,7 тыс., а ў 2020-м, калі экстрапаліраваць – будзе толькі 10,65 тыс. Выснова: у час “пандэміі” нічога не зьмянілася што да колькасьці памерлых! Такая “пандэмія”… А дакладней, абсалютнае трызьненьне…
Нехта нас дурыць. Чаму? Навошта? Я не разумею… Адзінае, што ведаю: з нас робяць дурняў!
– Можа, мы даведаемся праз нейкі час?
– Наўрад ці. (а мы даведаемся. – рэд.).
– У ЗША і Еўропе паліцэйскія становяцца на калені перад дзебашырамі-рабаўнікамі. Выглядае гэта мярзотна. Што гэта такое?
– Я таксама лічу, што гэта мярзотна.
Але гэта ня ўся Амерыка. Трэба разьбірацца ў кожным асобным выпадку.
– Сёньня многія крытыкуюць Трампа за тое, што ён запрашае Пуціна на 7-ку.
– Цікава. Будаваць “Паўночную плынь 2” – гэта можна, а размаўляць з Пуціным – не. Дзіўна…
У нас Клінтан гвалціў жанчын у авальным офісе – гэта нармальна, а калі Трамп у бані, калі быў п’яны, нешта сказаў пра жанчын – гэта ўжо вэрхал.
Трамп не дазволіў будаваць “Паўночную плынь 2”, але лічыць, што трэба размаўляць.
Перамовы трэба весьці з усімі. Нават з мафіяй, тэрарыстамі. Жорстка, але размаўляць…
– Дзякуй. Усяго лепшага.
=
Ад рэдакцыі:
Такім чынам, сп. Вайнстайн пацьвердзіў галоўныя думкі, выказаныя сп. Іларыёнавым:
– каронавірусная пандэмія страху і пагромныя забурэньні чорных у ЗША і Еўропе – гэта штучна, наўмысна арганізаваныя падзеі;
– даныя падзеі зьвязаны паміх сабой праз сваіх арганізатараў – “дэмакратычную” партыю ЗША, а таксама Сораса, Х.Клінтан, Абаму (а яшчэ праз тых, хто за імі стаіць – пра апошніх пазьней);
– галоўная задача, якую спрабуюць вырашыць “дэмакраты” ЗША робячы тое, што яны робяць – любым коштам не дапусьціць абраньня Трампа на чарговы прэзідэнцкі тэрмін.
І яшчэ, кіраваньне “дэмакратаў” зьўляецца сьмяротна небясьпечным для простых амерыканцаў. У параўнаньні з рэспубліканцамі прыкладна у 6 разоў…
Цікава! Я таксама лічу што ідэю “пралетаріі ўсіх стран саідзіняйцеся” і падобную ідэю “blacks live matter” прасоўваюць адны і тыя ж хомо-не-зусім-сапіенс. Але за 150 апошніх гадоў дэмаграфічны баланс моцна зрушыўся на карысць “blacks пралетарыяў”, то бок прасцякоў, і гэта вялікая праблема. У дадатак маем таталітарны Кітай які мае ўсе рэсурсы для сусветнага панавання і розных дыктатараў.
карэкцыя: “black lives matter”