nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Запамінаем: ёсьць дзьве Амерыкі, і паміж імі – вайна (частка 1: факты)

9 чэрвеня, 2020 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

І гаворка не пра супрацьстаяньне паміж Паўночнай ды Паўднёвай Амерыкаміі – пра іншае…

За пошнія амаль тры дзесяцігоддзі, якія прайшлі  пасьля 1991 году, мала было перыядаў, каб падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі, вакол яе і ў Сьвеце, былі настолькі насычанымі і напружанымі. Пры гэтым тое, што бачым і пабачым унутры нашай краіны, у значнай ступені вызначаецца тым, што адбываецца за яе межамі – у Расеі, Еўропе, ЗША. Тым часам у Штатах рэзка абвастрылася супрацьстаяньне паміж чорнай і белай “Амерыкамі”. Але і гэтае супрацьстаяньне, якое ў чарговы раз у выглядзе малой грамадзянскай вайны вырвалася на паверхню, не галоўнае. А якое галоўнае, давайце паспрабуем разабрацца.

 

1.

На пачатак давайце зробім тое, што часта робім у апошні час – зайдзем у Ютуб і паглядзім, што там паказваюць розныя блогеры ды афіцыйныя тэлевізійныя каналы, паслухаем меркаваньні ды аргументы людзей, якія сёньня знаходзяцца ў ЗША ці доўга жылі там. Такі падыход часта надае ня толькі больш жывасьці і пераканаўчасьці аналізуемаму пытаньню, а і ўзбагачае будучы аналіз надзейным падмуркам – рэалістычнымі ўяўленьнямі. І, каб ніхто не абвінаваціў нас у перадузятасьці, давайце праглядаць усе крыніцы інфармацыі запар. Галоўнае, каб там падаваліся сапраўдныя факты.

Напрыклад, вось тут –  https://www.youtube.com/watch?v=z16X8Zau7w4 – варта паглядзець, як тэлеканал “Расея 1” інфармаваў сваю аўдыторыю пра адзначаныя забурэньні ў ЗША.

Тут – https://www.youtube.com/watch?v=CSxWPBvUG-A – можна паглядзець даволі зьмястоўны рэпартаж нейкага Варламава, але зьмястоўны да таго моманту, як ён пачаў выказваць свае меркаваньні што да прычын падзей.

Тут – https://www.youtube.com/watch?v=JPDGIHWg2lY – дакументальны рэпартаж непасрэдна зь НьюЁрка нейкага Дзяніса.

Той жа Дзяніс на наступны дзень тут – https://www.youtube.com/watch?v=H3MZGXic8-Q

Тут – https://www.youtube.com/watch?v=MwnbqRRwDIA – тое-сёе цікавае паказвае нейкі Дзіма.

Хто жадае, тут – https://www.youtube.com/watch?v=_vCclGJbZCI – англамоўная версія ў варыянце падачы матэрыялу NBC.

А тут – https://www.youtube.com/watch?v=pUbnKYAc9ek – тэлеканал “Расея 1” інфармуе, што падзеі з ЗША перакінуліся на Еўропу ды ў іншыя краіны сьвету.

2.

У сеціве поўна іншых відэа-рэпартажаў, у якіх паказаны фактычны бок справы, але давайце ўжо абагульваць.

Пачнем з таго, чаго ліберастычныя СМДІ шырока не паведамляюць. Найперш пра асобу сп. Флойда – галоўнага “героя”, ад якога закруціліся ўсе падзеі.

На пачатак даведваемся, што ён – беспрацоўны. Жыў на сацыялку – т.б. на грошы, якія забірае ўрад ЗША ў працуючых падаткаплатнікаў і перадае такім, як Флойд. Па-другое – наркаман з ужываньнем шырокага сьпектру наркатычных сродкаў (па інфармацыі Еўраньюс наркатычныя сродкі прысутнічалі ў яго крыві). Па-трэцяе – за сваё жыцьцё быў асуджаны 5 разоў (апошняя “ходка” была на 5 гадоў – гл. тут: https://abramshlimazl.livejournal.com/811712.html). Чацьвёртае, паліцэйскія ім зацікавіліся з-за таго, што ім пазванілі з крамы, што Флойд хоча “расплаціцца” фальшывай 20-й (інфармацыя зь Еўраньюс). Пятае, паліцэйскія выкарысталі стандартны прыём супакойваньня такога суб’екта – прыём, якому іх вучылі. Пры гэтым, шостае: “Някіх сьлядоў пашкоджаньня шыі, дыхальных шляхоў, грудной клеткі, хрыбта. Ніякой механічнай асьфіксіі. Затое – павялічанае сэрца і найцяжкі атэрасклероз – прыкметы найцяжкай сардэчнай недастатковасьці” (https://igor-piterskiy.livejournal.com/456967.html). Вось чаму пасьля невялікай фізічнай нагрузкі яму стала цяжка дыхаць… А яшчэ вельмі верагодна, што сп. Флойд пасьля затрыманьня прынізьліва абражаў паліцэйскіх (напрыклад, “белымі сабакамі ці сьвіньнямі”) ці пагражаў ім, што і стала прычынай з-за якой паліцыянты запрапанавалі яму апавесьці ўсё, што ён думае пра іх… асфальту.

Такога вось суб’екта ўзялі і ўзьнялі на свае сьцягі глабалісты-ліберасты. Вось каго яны зрабілі сваім “героем”. Лепшага не знайшлі…

Ідзем далей. Кідаецца ў вочы прынцыповае адрозьненьне падзей у ЗША ад, напрыклад, нашых пратэстаў у Беларусі. Яно ў тым, што мы – беларусы-вялікалітвіны – нічона не крушым, не палім, не рабуем… А тут літаральна на ўсіх відэа зафіксавы масавыя рабаўніцтвы машын, крамаў ды вандалізм…

Акрамя таго, дасьведчанасьць, набытая працяглым жыцьцём пры сьпелым лукашызьме, дазваляе лёгка заўважыць, што падзеі, якія мы назіраем у ЗША, магчымыя толькі тады, калі іх ініцыятарам адбываецца патуральніцтва (з боку ФБР, паліцыі, губернатараў). На некаторых відэа прысутнічаюць наўпроставыя меркаваньні амерыканцаў пра тое, што мясцовая паліцыя не падпарадкоўваецца цэнтральнай прэзідэнцкай уладзе.

Масавасьць, скаардынаванасьць дзеяньняў пратэстоўцаў адначасна ў многіх штатах ЗША (па часе і слоганах, якія выкарыстоўваюцца), наяўнасьць груп падрыхтаваных баевікоў сьведчыць пра існаваньне закулісных лялькаводаў-арганізатараў. Там-сям ужо ўсплывае імя небезвядомага Сораса… Пераканаўчым аргументам на карысьць адзначанага зьяўляецца і тое, што ў натоўпах адкрыта распаўсюджваюцца тэлефоны адвакатаў для “адмазкі” тых, хто будзе затрыманы. Падкрэсьлім, заранёў аплачаных адвакатаў, у т.л. дарагіх, ньюёркскіх…

Адным з найнепрыемных і яўна штучна распаўсюджваемых стэрэатыпаў паводзін стала масавае ўставаньне на калені белых амерыканцаў і нават паліцэйскіх (гл. фоты) перад натоўпамі тых, хто “вышлі за Флойда”…

Такі вось атрымаўся наборчык з агідлівых фактаў…

 

 

Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    “глабалісты-ліберасты” ???
    Liberty = Свабода !!!
    Глабалізацыя непазбежная таму, што а) Зямля маленькая, дыяметр <13000 км, б) стандарты транспарта, сувязі-інтэрнэта, мовы праграмавання, вопраткі і абутку, сістэмы фізічных адзінак, шрубчыкаў і гаек, міжнароднага права, квоты на рыбу, пашпартоў, лекаў, нормы будаўніцтва і процьма ўсяго іншага неабходная рэч, в) развіццё навукі і тэхналогій патрабуе глабальнага падыхода, г) шмат штучных аб'ектаў і інфраструктура глабальныя, …
    Трэба прыдумаць іншы, не супярэчлівы тэрмін замест "глабалісты-ліберасты", напрыклад "таталітарныя змоўшчыкі".

    Наконт гэтага Флойда. Два дні таму назад забілі 69 чорных, цалкам невінаватых людзей, дзяцей і дарослых, звычайных вяскоўцаў. Ніяках пратэстаў, як быццам бы яны ніхто. Гэта таму, што яны жыхары Нігерыі. На поўдні ад Сахары палова міл'ярда людзей на мяжы галоднай смерці. Істэрычныя пратэсты не проста двайны стандарт – гэта масавы ідыятызм.
    Але трэба дадаць, што нараджальнасць у мусульман і афрыканцаў 4-6 дзяцей на жанчыну і рэсурсаў для пракорма ў Індыі, Пакістане, Аўганістане, Нігерыі, Зімбабве, … ужо няма.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы