nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Запамінаем: ёсьць дзьве Амерыкі, і паміж імі – вайна (частка 7: меркаваньні яшчэ трох)

6 ліпеня, 2020 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Для таго, каб канчаткова пераканацца ў стаўленьні белых амерыканцаў – выхадцаў з былога СС – што да апошніх падзей у ЗША, мы вырашылі зафіксаваць на нашым сайце меркаваньні яшчэ трох рускамоўных амерыканцаў. Першыя два зь іх – вядоўцы радыё “Народная хваля Чыкага” Сяргей Зацэпін (на фота зьлева) і Анатоль Чэрвец (на фота справа). Яны сярод іншага выказваюцца пра кошты “барацьбы з пандэміяй” у ЗША, пра тое, каго на свае сьцягі ўзьнялі “дэмакратычныя актывісты”, пра “сістэмны расізм” у ЗША, пра ўставаньне на калені вайскоўцаў і паліцэйскіх, пра дэфекты амерыканскай адукацыі (узята адсюль: https://www.youtube.com/watch?v=jfyKobw_EY0).

 

– С. Зацэпін (СЗ): Была надзея, што шаленства з карантынам закончыцца і эканоміка хутка вернецца назад (ў нармальны стан)… І, здаецца, што нехта, хто гэтай нармалізацыі не жадаў, справакаваў вялікую бяду…

Між тым, урад Нямеччыны сёньня спрабуе падлічыць шкоду (ад “карантына”). Навукоўцы правялі дасьледваньні, зьвязаныя з “карантынам”, і прыйшлі да высновы, што рэакцыя (на “эпідэмію”) была звышмернай, абсалютна неадэкватнай. Большасьць людзей, якія памерлі і былі занесены ў статыстыку, памерлі бы ў гэтым годзе так ці інакш. Па іх эксьпертных разьліках атрымліваецца так, што канкрэтна ад віруса ва ўсім сьвеце памерла каля 200.000 чалавек. Тады, як ад звычайнай інфлюэнцы (грыпу) ў сьвеце за год памірае больш за 1.000.000 чалавек…  Супастаўце гэтыя лічбы і падумайце, ці вы памятаеце з нагоды звычайнай прастуры аналагічны карантын? Не…

– Анатоль Чэрвец (АЧ): самае крыўднае, што гэтая гістэрыя і дасёньня працягваецца ў Амерыцы, дасёньня нас пужаюць… Дзе логіка? Эканоміка грохнулася…

– СЗ: карантын, паніка, нагнятаньне такой атмасьферы камусьці было патрэбна, бо такіх рэчаў у глабальным маштабе выпадкова не бывае. Каму выгадна?

Трамп сёньня не задавальняе ня толькі кітайцаў і “дэмакратаў” у ЗША, а і Іран, Еўропу. Бо ён заняў прынцыповую пазіцыю.

– АЧ: навошта Еўропа “адмарозіла сабе вушы”?

Шэсьць трыльёнаў убухана ў “Маркет”. А чаму б іх не накіраваць на патрэбы грамадзян?

– СЗ: “карантын”, які ўвялі глабалісты, на палову скараціў сярэдні клас Амерыкі, бо той жыве ў асноўным за кошт сваіх дробных бізнэсаў. Відаць, чвэрць бізнэсаў ужо ніколі не адновіцца. І цяпер, каб канчаткова дабіць сярэдні клас, былі справакаваны забурэньні…

Калі б не знайшоўся Флойд, быў бы знойдзены іншы прэтэкст.

– АЧ: вось, дакладна так.

– СЗ: “дэмакраты” ніколі не ўпускаюць шанц выкарыстаць любы крызіс. Асабліва ў год выбараў. “Дэмакратычныя” мэры ды губернатары дазваляюць натоўпу рабіць бязладдзе, даючы каманду паліцыі стаяць (на месцы).

“Дэмакратам” для выбараў патрэбна жабрачае быдла і тонкая праслойка айцішнікаў, якім прамылі мазгі ва ўніверсітэтах. А сярэдні клас – думаючыя, незалежныя людзі – ім не патрэбны.

– АЧ: “мы вас забясьпечым і распаўсюдзім на ўсіх абама-кэа” – кажуць “дэмакраты” сваім выбарцам. Байдэн ім абяцае падвысіць падаткі (на тых, хто працуе)…

А што будзе, калі прыбраць паліцэйскіх?

– СЗ: гэта жахлівая карціна, калі паліцэйскія становяцца на калені перад натоўпам, зь якога многім месца ў турме. Яшчэ больш жахліва, калі вайскоўцы, якія рызыкавалі сваімі жыцьцямі там ці там, становяцца на калені па загадзе чорных … Наўрад ці вайскоўцы робяць гэта па ўласным жаданьні…

Нядаўна міністар абароны ЗША казаў пра інстытуцыянальны, сістэмны расізм. Які расізм?!

Але, калі такія людзі так кажуць, гэта дае вялікія козыры гэтым бандытам, якія за сваё жыцьцё нічога не зрабілі й жывуць за кошт падаткаплатнікаў.

Я думаю, што Трамп разумее, што адбываецца… Але насельніцтва задурана, людзі запужаны (у т.л. “карантынам”)…

Чаму не адбыўся імпічмент? Таму, што большасьць людзей гэтую ідэю не падтрымлівала. Але, калі народ запужаць, тады ім лёгка маніпуляваць

– АЧ: у гэтай краіны больш спадзявацца няма на што. Амерыка заканчваецца, паколькі народ у такой ступені дазваляе сабой маніпуляваць

– СЗ: страх перад каронавірусам здушыў здольнасьць людзей думаць.

– АЧ: за мінулыя выходныя – суботу і нядзелю – у Чыкага 19 чалавек было застрэлена насьмерць, 79 паранена. Але ніхто не сказаў ні слова пра тых, каго застрэлілі…

– СЗ: затое Флойд у нас цяпер “герой”. Нягледзячы на тое, што гэты чалавек быў добра знаёмы з паліцыяй, які прыстаўляў пісталет да жывата цяжарнай жанчыны і пагражаў прастрэліць яе наскрозь…

А пазаўчора “мірныя пратэстоўцы” застрэлілі вэтэрана паліцыі афра-амерыканца Дэйва Дорна за тое, што той спрабаваў перашкаджаць ім рабаваць ювялірную лаўку. Але пра гэта ніводная прастытутка на CNN ня скажа…

Затое з крымінальніка зрабілі героя. Мы жывем у перакуленым (да гары нагамі) сьвеце!  Дзякуючы СМІ і палітыкам.

Новае апытаньне паказала, што 58% студэнтаў коледжаў і ўніверсітэтаў у той ці іншай ступені апраўдваюць дзеяньні пагромшчыкаў і марадзёраў. Сістэма амерыканскай адукацыі – гэта буйная праблема.

Гэта камунякі-прафесары ва ўніверсітэтах, школьныя настаўнікі (вінаватыя).

Універсітэты ЗША атрымліваюць каласальныя сумы грошай ад кітайцаў, ад савудаўцаў і фактычна працуюць на іх, рыхтуюць унутраных ворагаў. Тое ж робіць Галівуд. Некаторыя федэральныя суддзі, мэры, губернатары. Засранцы… Мы кажам пра “дэмакратаў”.

Пуцкер выпусьціў 4000 крымінальнікаў на свабоду, каб яны рабавалі. Такога сацыялізму і сьветлай будучыні вы жадаеце?

“Дэмакраты” спрабуюць пазбавіць нас права на зброю, каб іх баявікі маглі спакойна нас рабаваць.

– АЧ: заклікаю дарослых амерыканцаў лепш кантраляваць сваіх дзяцей, паглядзець, што яны чытаюць у фэйсбуку…

У Мінесоце самалійка-мусульманка ідзе ў ніжнюю палату (Кангрэсу)…

– СЗ: некалькі ярых ворагаў Амерыкі запраўляюць усёй “дэмакратычнай” патыяй…

Усё паўтараецца. Нешта падобнае было ў час “рэвалюцыі” 1917 года, якую падтрымала адукаваная інтэлігенцыя. А потым яна ж вісела на ліхтарах…

 

=

Трэці прамоўца – жыхар Маямі Вадзім. Скарочана падаем яго некаторыя думкі пра сёньняшнія падзеі ў ЗША (узята адсюль: https://www.youtube.com/watch?v=G6YGCXZO-M4).

“Я хачу апавесьці пра тры выпадкі, якія мяне ўразілі.

Першы быў у Вярджыніі, дзе амерыканка забрала сваё дзіця з садка, а ён быў у цэнтры горада, дзе адбываліся пратэсты. Яе машыну атачылі пратэстоўцы, заблакавалі, пачалі залазіць на яе, раскачваць. Жанчына пазваніла ў паліцыю, каб тая ёй дапамагла. Паліцыя адмовілася прыязджаць, запрапанавала пазваніць мэру, бо той… забараніў паліцыі ўмешвацца (заўвага: паліцыя ў ЗША належыць мэру).

Другі выпадак быў у штаце Місуры, у горадзе Сэнт-Луіс. Там пратэстоўцы зайшлі ў двор да пажылой пары. Паліцэйскія адмовіліся прыязджаць – ім таксама забараніў мэр умешвацца. Пажылая пара выйшла на парог дома са зброяй і папярэдзіла, што калі пратэстоўцы палезуць да іх, яны будуць страляць. Тыя пагражалі, але ў дом не палезьлі. Інцыдэнт зьявіўся ў сеціве. Але потым пракурор і мэр горада, а таксама адзін з палітыкаў з Вашынгтона пачалі асуджаць пажылых людзей: маўляў, “як вы маглі пагражаць натоўпу зброяй?”.

Трэці выпадак. Царква ў Нью-Ёрку пачала раздаваць пратэстоўцам аўтаматы. Гэта кажа пра тое, што нехта жадае яшчэ больш абвастрыць сітуацыю ў Амерыцы.

Мая выснова, што сёньня ў ЗША адбываецца проста захоп улады. Гэта не пратэсты супраць расізму ці свавольства паліцыі. Не. Пратэстоўцы – гэта перадавыя атрады той партыі, якая жадае зваліць Трампа. Іх мэта – захоп улады.

Ім перашкаджала паліцыя. Прэцэдэнт з Флойдам дазволіў ім зьвязаць паліцыі рукі, каб вывесьці людзей на вуліцу. Другое – гэта “дэмакратычныя” мэры і губернатары, якія спрыяюць бязьмежжу, слухаюць “пратэстоўцаў”.

Трамп ня можа эфектыўна дзейнічаць у такіх незвычайных абставінах. Ён гуляе па старых правілах (напрыклад, зьбірае мітынгі), калі яго супернікі дзейнічаюць гвалтоўным чынам.

Трамп павінен вывесьці сваіх прыхільнікаў на вуліцу! У яго прыхільнікаў значна больш, чым пратэстоўцаў, але яны ня могуць самастойна выйсьці на вуліцу. Калі б Трамп заклікаў сваіх прыхільнікаў каля яго штабоў, усе б мэры ды губернатары змоўклі б. Усё б зьмянілася літаральна за тыдзень.

Інакш, можна не дачакацца лістапада… Паглядзіце, што адбылося толькі за адзін чэрвень – ЗША пачалі развальвацца знутры…  А наперадзе ліпень, жнівень, верасень, кастрычнік. Што будзе за гэтыя 4 месяцы?

Калі не здушыць бунты, пры ўладзе застацца немагчыма…”.

 

 

Каментары (1)

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы